552
Р , нескл., н. І. Васемнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эр». Друкаванае р. Вялікае Р. 2. Санорны, пярэднеязычны, зацвярдзелы, дрыжачы зычны гук. РАБ, -á, м. 1. У рабаўладальніцкім грамадстве — прадстаўнік прыгнечанага класа, чалавек, які быў пазбаўлены правоў і сродкаў 18 Зак. 2666 вытворчасці і з'яўляўся поўнай уласнасцю гаспадара- рабаўладальніка. Хрысціянства нарадзілася на тэрыторыі велізарнай Рымскай імперыі, пераважная большасць насельніцтва якой складалася з рабоў людзей, пазбаўленых элементарных чалавечых правоў. «Звязда». // Прыгонны селянін. // Пра паднявольна я, бяспраўнага чалавека, які знаходзіцца Раб... 546 Раба ці нне ў поўнай эканамічнай, палітычнай і пад. залежнасці ад каго-н. [Галя:] Калісьці я парыла стаць урачом, каб лячыць людзей, але ў гэтыя гады навучылася забіваць тых, хто хацеў зрабіць нас рабамі. Пятніцкі. перан. Той, хто пакорна, угодліва выконвае волю другога; духоўна залеж ны, бязвольны чалавек. Фельчар Зяблік, адданы раб паноў Зырачанскіх, стаяў здалёку, баючыся блізка падысці да раз'ятраных мужыкоў. Бядуля. / для іх [дзяцей] далёка не ўсё роўна, Хто іх бацька: раб або змагар. Гілевіч. перан.; чаго. Той, хто поўнасцю падначаліў чаму-н. сваю волю, свае ўчынкі. Раб прывычкі. Раб пачуццяў. Раб уласнасці. Раб моды. РАБ... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову р аб о ч ы, напрыклад: рабкор, рабселькор. РАБА , , ж. Жан. да раб. РА БАВА ННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл , рабаваць. РАБАВÁНЫ, -ая, -ае. 1. Дзеепрым , зал. пр. ад рабаваць. 2. у знач. прым. Набыты рабаванне м; граблены. Рабаванае дабро. РАБАВÁТЫ, -ая, -ае. Трохі рабы; з невялікім рабаціннем. Позірк Паходні затрымаўся на рабаватым твары маладога трактарыста. Хадкевіч. РАБАВАЦЬ, -бýю, ýе ш, -бýе; незак., кагошто і без дап. 1. Сілай, разбоем забіраць у каго-н. што-н.; грабіць. У навакольныя вёскі наязджалі карнікі: лавілі лепшых савецкіх людзей і рабавалі набытак. Брыль. У лясах бадзяліся банды, рабавалі людзей, палілі хаты актывістаў. С. Александровіч. [Белапалякі] гойсаюць на конях, рабуюць, катуюць.

belmova-lit.narod.rubelmova-lit.narod.ru/olderfiles/1/TSBM-r.docx · Web viewКрапіва. Хто хутка есць, той хутка робіць. Прымаўка. Цяп ды

  • Upload
    others

  • View
    10

  • Download
    0

Embed Size (px)

Citation preview

Р, нескл., н. І. Васемнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эр». Друкаванае р. Вялікае Р.

2. Санорны, пярэднеязычны, зацвярдзелы, дрыжачы зычны гук.

РАБ, -á, м. 1. У рабаўладальніцкім грамадстве — прадстаўнік прыгнечанага класа, чалавек, які быў пазбаўлены правоў і сродкаў

18 Зак. 2666

вытворчасці і з'яўляўся поўнай уласнасцю гаспадара-рабаўладальніка. Хрысціянства нарадзілася на тэрыторыі велізарнай Рымскай імперыі, пераважная большасць насельніцтва якой складалася з рабоў — людзей, пазбаўленых элементарных чалавечых правоў. «Звязда». // Прыгонны селянін. // Пра паднявольная, бяспраўнага чалавека, які знаходзіцца

Раб...

546

Рабацінне

ў поўнай эканамічнай, палітычнай і пад. залежнасці ад каго-н. [Галя:] Калісьці я парыла стаць урачом, каб лячыць людзей, але ў гэтыя гады навучылася забіваць тых, хто хацеў зрабіць нас рабамі. Пятніцкі.

перан. Той, хто пакорна, угодліва выконвае волю другога; духоўна залежны, бязвольны чалавек. Фельчар Зяблік, адданы раб паноў Зырачанскіх, стаяў здалёку, баючыся блізка падысці да раз'ятраных мужыкоў. Бядуля. / для іх [дзяцей] далёка не ўсё роўна, Хто іх бацька: раб або змагар. Гілевіч.

перан.; чаго. Той, хто поўнасцю падначаліў чаму-н. сваю волю, свае ўчынкі. Раб прывычкі. Раб пачуццяў. Раб уласнасці. Раб моды.

РАБ... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову р аб о ч ы, напрыклад: рабкор, рабселькор.

РАБА, -ы, ж. Жан. да раб.

РАБАВАННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, рабаваць.

РАБАВÁНЫ, -ая, -ае. 1. Дзеепрым, зал. пр. ад рабаваць.

2. у знач. прым. Набыты рабаваннем; граблены. Рабаванае дабро.

РАБАВÁТЫ, -ая, -ае. Трохі рабы; з невялікім рабаціннем. Позірк Паходні затрымаўся на рабаватым твары маладога трактарыста. Хадкевіч.

РАБАВАЦЬ, -бýю, -бýеш, -бýе; незак., кагошто і без дап. 1. Сілай, разбоем забіраць у каго-н. што-н.; грабіць. У навакольныя вёскі наязджалі карнікі: лавілі лепшых савецкіх людзей і рабавалі набытак. Брыль. У лясах бадзяліся банды, рабавалі людзей, палілі хаты актывістаў. С. Александровіч. [Белапалякі] гойсаюць на конях, рабуюць, катуюць. Нікановіч.

2. Разараць падаткамі, паборамі.

РАБÁК, -á, м. Разм. Гліст. [Бабулька:] — Ды замоўкніце вы са сваімі літаннямі. Яны тут зусім не патрэбны. У яго рабакі. Дайце яму бярозавага дзёгцю. Ад сэрца і адыдзе. Дубоўка.

РАБАЛЁПНАСЦЬ, -і, ж. Рабскае нізкапаклонства; рабалепства. Рабалепнасць прыніжае людзей.

РАБАЛÉПНЫ, -ая, -ае. Якому ўласціва рабалепнасць. Рабалепнае пакланенне. Рабалепны чалавек.

РАБАЛЕПСТВА, -а, к. Рабскае нізкапаклонства. [Загорскі] пагарджаў суседзямі.. Пагарджае .. рабалепствам і поўзаннем перад моцнымі. Караткевіч.

РАБАЛÉПСТВАВАЦЬ, -ствую, -ствуеш, -ствуе; незак. Весці сябе рабалепна, па-рабску перад кім-н. Калі Мікіта Лазун ненавідзіць беднату, то ў адносінах да багатых ён гатовы рабалепстваваць, уніжацца. Хромчанка.

РАБАУЛАДАЛЬНІК, -а, м. У рабаўладальніцкім грамадстве — прадстаўнік пануючага класа, які валодае ўсімі сродкамі вытворчасці і рабамі.

РАБАУЛАДÁЛЬШЦА, -ы, ж. Жан. да рабаўладальнік.

РАБАУЛАДАЛЬШЦКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да рабаўладальніка, уласцівы яму. Рабаўладальніцкія плантацыі. // Заснаваны на рабстве. РабаўладальнІцкае грамадства. Рабаўладальніцкая дзяржава.

О Рабаўладальніцкі лад гл. лад.

РАБАЎЛАДАННЕ, -я, н. Уладанне рабамі (у 1 знач.).

РАБАУЛАСШК, -а, м. Тое, што і р а б аўладальнік.

РАБАУЛАСНІЦКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да рабаўласніка.

РАБÁУЛАСШЦТВА, -а, н. Тое, што і р абаўладанне.

РАБАЎНІК, -á, м. Той, хто рабуе каго-, што-н.; грабежнік. Ці ён які рабаўнік, ці злыдзень, навошта б спыняць яму гэтага мірнага таўстуна, настаўляць на яго пісталет, тым болей рабаваць, калі б не фашызм, не вайна, не палон з тысячамі пакут і зняваг. Быкаў.

РАБАУНІЦА, -ы, ж. Жан. да рабаўнік.

РАБАУН1ЦКІ, -ая, -ае. Які прыводзяць да разарэння каго-н.; грабежніцкі. Рабаўніцкая палітыка царскага ўраду. Рабаўніцкая рэформа 1861 г.

РАБАУНІЦТВА, -а, н. Тое, што і р а б а в а нн е; грабежніцтва. Легіянеры часта рабілі налёты на сялянскія хаты, дзе займаліся рабаўніцтвам і катаваннем старых і малых. Бядуля. [Салавей:] — Забіраеце наш хлеб, вывозіце кароў. Гэта — рабаўніцтва, пан камендант. Грахоўскі.

РАБАУНІЧЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да рабаўніка, рабаўнікоў. Рабаўнічая натура. Рабаўнічая сутнасць.

2. Тое, што і рабаўніцкі. Рабаўнічая палітыка.

РАБАЦЕЦЬ, -цíць; незак. Пакрывацца рабізной, невялікімі хвалямі. Дзьмуў лёгкі ветрык, рабацела рака, а калі выглядала сонца з-за хмар, вада серабрылася. Гурскі. // Вылучацца, мільгацець рознымі колерамі; быць рабым ад чаго-н. Акно-шыбіна густа рабаціць дробнымі кроплямі дажджу. Сачанка. / у безас, ужыв. Ад .. сукенак, абвешаных рознакаляровымі стужкамі, ажно рабацела ўваччу. Броўка.

РАБАЦІНІСТЫ, -ая, -ае. З рабаціннем. Жонка Міхея, Лізавета, высокая і сухаватая, з дробнымі рысамі твару, кірпатая і рабаціністая, несла ўжо на стол буракі, і яны смачна пахлі мясам, перцам, кменам. Ермаловіч. На гэты брэх з дзвярэй зашклёнай веранды высунуўся рабаціністы тварык дзяўчынкі гадкоў на шэсць. Васілёнак.

РАБАЦІШЦЦА, -ніцца; незак. Тое, што і рабацець. Кулі гудзелі, быццам пчолы каля вулля. Вада рабацінілася. кіпела. Няхай.

РАБАЦШІЦЬ, -ніць; незак., што. Тое, што і рабаціць.

РАБАЦІНКА, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Разм. Вяснушка. Ён быў знаёмы, гэты хлапец з рабацінкамі на пераноссі. Быкаў.

РАБАЦІННЕ, -я, н. 1. зб. Разм. Вяснушкі. — А, Хадзюля! Канаплянка! — прамовіў .. [Яўхім] весела, падсмейваючыся з яе твару, абсеянага, як канапляным насеннем, рабаціннем. Мележ. // Ямкі, шчарбіны на скуры пасля воспы. Грубаваты, пабіты рабаціннем твар [Рогача], асветлены натхненнем, цяпер прыгожы. Савіцкі. // Аб рабой афарбоўцы чаго-н. На дне гнязда ляжала пяць блакітных яечак, абсыпаных рабаціннем. Капыловіч. [Петрык] шпарка камячыў у нецярплівых руках стужку [тэлеграмы], быццам злізваючы з яе рабацінне літар. Шынклер.

Рабаціць

547

Рабіцца

2. Рабізна на паверхні вады. Вада нібы ўскіпвала і яе чыстая, як люстра, паверхня пакрывалася частым-частым рабаціннем. Лынькоў. Падзьмуў ветрык, пусціў па еадзя' ному люстэрку рабацінне. Шыцік.

РАБАЦІЦЬ, -цíць; незак. і. што. Пакрываць рабаціннем (у 2 знач.), рабізной (у 2 знач.). Вуліца падсохла за ноч, толькі дзе-нідзе ела' бы ветрык злёгку рабаціў плыткія лужыныАдамчык.

2. Выклікаць адчуванне рабізны, стракатасці ў вачах. Ад .. ветру разам ускалыхваўся арэшнік і рабаціў уваччу. Гартны.

РАБАЦЯГА, -і, Д М -у, Т ~ам, м; Д М -цязе, Т -ай (-аю), ж. Разм. Старанны, шчыры праціўнік. Партрэты, артыкулы, нарысы аб ім, магчыма, іншы раз і вочы мулялі чытачу —■ такім папулярным быў Дабрынін, і радавала тое, што ён не фанабэрыўся, а заставаўся цягавгтым рабацягам. Сіўцоў. — А што там геройскага? — запратэставала маці. — Просты рабацяга. Такія ж мазалі на руках, яв ва ўсіх нас... Мыслівец. / у перан. ужыв. У сяле Верхняя Алба на плоце адной непрыкметнай хаты заўсёды вісела на калу вядро або звычайны рабацяга гліняны гаршчок. Васілевіч.

РАБАЦЙШЧЫ, -ая, -ае. Разм. Шчыры ў рабоце; працавіты. Дзядзька наш — пажылы, рабацяшчы, часамі нават вясёлы мужчынка. Брыль.

РАБÉЦЬ, -ею, -éегд, -éе; незак. 1. Станавіцца рабым (у 1 знач.).

2. Здавацца рабым ад наяўнасці чаго-в. рознакаляровага. Бірка .. ажно рабела ад значкоў. Бядуля.

РАБІЗНА, -ы, ж. 1. Уласцівасць работа. Брычка аддалялася. Рабізна сонечных плям скакала па ёй, па конях, па людзях, якіх нельга ўжо было адрозніць адзін ад аднаго. Караткевіч.

2. Лёгкае хваляванне воднай паверхні. Ад лёгкага ветрыку на возеры прабягае дрыготкая рабізна. Броўка.

РÁБІН, -а, м. Служыцель культу, духоўньí кіраўнік веруючых у яўрэйскай рэлігійнай абшчыне. [Ад стараж.-яўр. гаЬЬі — настаўнік мой.] РАБІНА, -ы, ж. 1. Дрэва сямейства ружакветных, на якім гронкамі растуць аранжава-чырвоныя ягады. Рабіна ля школы звесіла свае багатыя ярка-чырвоныя гронкі. Кавалёў.

2. часцей мн. (рабіны, -íн). Ягады гэтага дрэва. За платамі ў садах падалі спелыя яблыкі, і над намі спелі рабіны. Чорны.

О Чарнаплодная рабіна — куст сямейства ружакветных, які дае плады ў выглядзе вялікіх чорных ягад.

РАБІНАВЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да рабіны. Рабінавы гай. Рабінавы кій. □ Дадому вярталіся Ганька з цёткай Фядорай ужо на захадзе сонца. Пані Юля і дзеці правялі іх да канца рабінавай алеі. Васілевіч. // Прыгатаваны з рабін, з рабінамі. Рабінавы сок. Рабінавая настойка.

2. Які нагадвае сабой колер ягад рабіны; аранжава-чырвоны. Рабінавы колер. О Рабінавая ноч гл. ноч. РАБШЗАНАДА, -ы, ДМ -дзе, ж. 1. Літаратурны твор пра чыё-н. падарожжа з прыгодамі; сюжэт такога твора. Пра палявыя экспедыцыі можна напісаць цэлую рабінзанаду.

2. Пра жыццё ў бязлюдным месцы з прыгодамі, падобнымі на тыя, якія здарыліся з Рабінзонам.

РАБІНЗÓН, -а, м. Пра чалавека, вымушанага жыць у бязлюдным месцы і самому здабываць сабе ўсё неабходнае для жыцця. Палескія рабінзоны. □ Ноччу міма праплывалі параходы, на іх шпацыравалі вясёлыя людзі, а мы ляжалі, чатыры рабінзоны, на сваім бязлюдным востраве і разумелі, што ніякай карысці нам ад гэтых параходаў няма. Радкевіч.

[Ад імя галоўнага героя рамана Д. Дэфо «Рабінзон Круза».]

РАБІНКА, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Разм. Маршчынка на воднай паверхні ад лёгкага ветру. Ветру зусім не было, і вада ў возеры стаяла спакойнай, без ніводнай рабінкі. Галавач.

РАБІНКА, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. 1. Памянш, да рабіна; маладая невялічкая рабіна. На маладзенькай рабінцы перад вокнамі чырванела пучкоў тры ягад — першы ўраджай на маладым дрэўцы. Чорны.

Адна ягада рабін.

Народная назва піжмы. У дробным альшэўніку, дзе стаяла карова, цвіла трава-рабінка. Пташнікаў.

РАБШНІК', -у, м. Зараснікі рабіны. РАБШНІК2, -а, м. Пеўчая птушка сямейства драздоў атрада вераб'іных.

РÁБШСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да рабіна.

РАБІЦЦА, раблюся, робішся, робіцца; незак. 1. (часцей ужываецца як звязка ў састаўным іменным выказніку). Станавіцца, прыходзіць да якога-н. стану. Рабіцца вясёлым. □ Чалавек не нараджаецца майстрам, ён ім робіцца ў час працы. Мяжэвіч. Ногі дрыжалі, слабелі, рабіліся нейкія нежывыя, і.. [Косця] баяўся, каб хаця не ўпасці. Адамчык. Чым больш піла ўядалася ў дрэва, чым больш.. [Гушку] ўсё цяжэй рабілася пілаваць аднаму, тым спакайнейшы ён рабіўся. Чорны. / у безас. ужыв. Рабілася цёпла. □ Калі таялі рэшткі сіл І рабілася цёмна ўваччу — Песня сілы вяртала ўсім. Гілевіч.

(1 і 2 ас. не ужыв.). Адбывацца; тварыцца, чыніцца. На шашы рабілася несусвеціца. Усю дарогу зацягнула дымам. Лынькоў. Сын .. нічога не адказаў, а пачаў прыглядацца да ўсяго, што рабілася ў хаце. Чорны. [Наталля:]— Не ведаю, што робіцца са мною, Алеся. То мне здаецца, што ў нас адно толькі жарты былі, то часамі так заходзіцца сэрца, што месца сабе не знаходжу. Скрыган. // Выконвацца, ажыццяўляцца. [Гаварушка] умеў адразу ўключыцца. У яго ўсё рабілася бягом. Лобан. Сын дырэктара буйнога крупаўскага завода, ён ніколі ні аб чым не турбаваўся.. Усё рабілася само сабой, дзякуючы грошам і імю. Шамякін.

(1 і 2 ас. не г/жыв.^ Разм. Утварацца, паяуляцца. Калі.. [Зіна] ўсміхалася, на шчоках рабіліся ямачкі. Новікаў. // Вырабляцца з чаго-н. Цэгла робіцца з гліны. □ Раскопкі сведчылі, што ў Друцку не раз бушавалі вялікія пажары. Тэта было звычайнай з'явай — усё ж пабудовы рабіліся з дрэва. Штыхаў.

4.Зал. да рабіць.

О Што яму (табе, мне і г. д.) робіцца — нічога з ім (табой, мной і г. д.) не здараецца.

18*

Рабіць548Работа

РАБІЦЬ, раблю, робіш, робіць; незак. 1. што і без дап. Займацца чым-н., праяўляць якую-н. дзейнасць. Не давала.. [Сегеню] спакою гаспадарская руплівасць, што і не ляжыць ён і нічога не робіць. Чорны. Думай з вечара, а рабі з рання. Прыказка. // У спалучэнні з некаторымі катэгорыямі назоўнікаў ужываецца ў значэнні: выконваць, чыніць: а) з назоўнікамі, якія абазначаюць від заняткаў, работы. Рабіць доследы. Рабіць ўрокі. Рабіць гарадку. □ Заўсёды небяспечную работу дочак маці рабіла спакойна і дакладна, як сваю, неабходную для жыцця і шчасця. Брыль. Цікава і жаласна было глядзець, як гэтыя дзеці прыроды рабілі сваё першабытнае набажэнства. Ма>ж/: б) з аддзеяслоўнымі назоўнікамі і з назоўнікамі са значэннем дзеяння. Рабіць выбар. Рабіць вымову. Рабіць спробу. Рабіць памылку. □ Воўк блізка шкоды не робіць. Прымаўка; в) з назоўнікамі, якія абазначаюць асобныя рухі (жывой істоты, прадмета). / так пацешна пазіраць, Калі крок першы робяць дзеткі! Колас. Пры гутарцы рукі ў .. [Крушынскага] або віселі, або рабілі рухі зусім недапасаваныя да слоў. Бядуля. // У спалучэнні са словамі, якія ўказваюць меру, колькасць, абазначае: утвараць работу, рух у гэтым аб'ёме, у гэтай колькасці. Рабіць сто абаротаў у секунду. Рабіць па дваццаць кіламетраў у дзень. Рабіць па два рэйсы за змену. □ Самалёт рабіў другі заход над вузкім фіёрдам. Шамякін.

што. Вырабляць, майстраваць. Рабіць абутак. Рабіць квас. п [Дзядзька] прыладзіў каля зямлянкі нешта накшталт верстака, нарыхтаваў алешыны і пачаў рабіць ночвы. Брыль. // Абрабляць, апрацоўваць. [Сурвіла:] — Дык, пакуль што, бярыце, суседзі, я ж кажу, гэты клінок каля свае хаты і рабіце .. Рабіце, пакуль што, гэты кавалак. Чорны. // Абл. Працуючы, здабываць, набываць. Затое Толя ўсцешана сказаў пасля, што гэта быў першы і апошні ў іхняй хаце парабак, што цяпер яны будуць рабіць свой хлеб самі. Брыль.

Разм. Працаваць дзе-н., кім-н. Рабіць на заводзе. □ [Следчы:] — Чым вы займаліся да вайны, Дымар? — Рабіў закройшчыкам у атэлье. Шамякін. Малеча і старыя, каго не бралі рабіць на сенажаць ці ў поле, з дня ў дзень снавалі па лесе. Мележ. // (звычайна з акалічнасцю спосабу дзеяння). Працаваць. Рабіць за двух. п [Насця:] Самому трэба сумленна рабіць, дык і станок лепшы будзе. Крапіва. Хто хутка есць, той хутка робіць. Прымаўка. Цяп ды ляп, ды на «а можа» рабіць не гожа. Прымаўка. // на каго-што. Працаваць, забяспечваючы або абслугоўваючы каго-н. Рабіць на сям'ю.

4.што і без дап. Дзейнічаць якім-н. чынам. Рабіць наперакор. Рабіць усё па закону. □ Неяк зімою, прыйшоўшы са школы, Данік адразу ўзяўся за ўрокі, як ён рабіў цяпер, ужо не пасучы, заўсёды. Брыль. [Пніцкі:] Гаспадар, калі ён .. добры, гэтак заўсёды і робіць: з вясны ён на малако налягае, а на лета ашчаджае .. сала. Чорны. // Аказваць; прычыняць. Шмат дабра потым рабіў Рымша бедным людзям: і грашамі памагаў, і ад ліхіх паноў бараніў. Якімовіч.

каго-што з каго-чаго, каго-што кім-чым або якім. Ператвараць у каго-, што-н. [Буйскі] выдатна валодае нямецкай мовай і .. іменна гэтая акалічнасць .. робіць з яго разведчыка вышэйшага класа. Шамякін. Дзядзька Павал выходзіў за адрынку ў садок, глядзець, што позняя вясна робіць з дрэвам. Чорны. Нішто, можа, не робіць чалавека такім сталым, як гора. Сабаленка. // Надаваць каму-, чаму-н. які-н. выгляд. Валасы тырчалі на ім вожыкам, а русая, з рыжаватым адценнем барада рабіла .. [дзядзьку] смешным. Дамашэвіч. Барада і аблічча гэтага чалавека ў некаторай ступені рабілі яго падобным да Льва Талстога. Колас.

што. Утвараць сабой. Рака рабіла круты паварот, набліжаючыся да хмызняку. Шахавец.

ф 3 блыхі рабіць вала — тое, што і р а б і ц ь з мухі слана. Не рабіць сакрэту з чаго — не ўтойваць чаго-н., калі гэта не выклікаецца патрэбамі. Няма чаго рабіць (у знач. пабочн.) — іншага выйсця няма, інакш паступіць нельга. Рабіць акцэнт на чым-н. — вылучаць, падкрэсліваць што-н., звяртаць асаблівую ўвагу на што-н. — Рабіць бізнес — нажывацца на чым-н. Рабіць выгляд — прыкідвацца, прытварацца. Рабіць вялікія вочы — выражаць здзіўленне, недаўменне. Рабіць вясёлую міну пры дрэннай гульні — за знешняй бесклапотнасцю, весялосцю старацца схаваць сваё нездавальненне, свае непрыемнасці. Рабіць гонар каму — а) аказваць пашану. Гэтыя людзі думаюць, што «робяць гонар» ужо тым, што размаўляюць з простай жанчынай. Маўр; б) з'яўляцца заслугай, быць асновай для павагі. — Такія наскокі, малады чалавек, не робяць вам гонару. Пянкрат. Рабгдь з мухі слана — прыдаваць чаму-н. нязначнаму вялікае значэнне; пераболынваць. Рабіць круг (крук) — ісці, рухацца акольным шляхам. Рабіць (строіць) міну — надаваць твару які-н. выраз. Рабіць трагедыю з чаго — адчайвацца без дастатковых на гэта падстаў.

РАБКОР, -а, м. Рабочы карэспандэнт. [Газета] ужо некалькі гадоў выходзіць штодзённа, аб'ядноўвае вакол сябе вялікую колькасць рабкораў. «Звязда».

РАБКОРАЎСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да рабкора. Рабкораўская заметка.

РАБОТА, -ы, ДМ -боце, ж. і. Дзеянне паводле дзеясл, рабіць (у 1, 3 знач.); ажыццяўленне якой-н. дзейнасці. Пасля работы .. [Пніцкі] даў крыху адпачыць каню. Чорны. Гудуць цапы ўгары праворна, Ідзе работа дружна, спорна. Колас. Гультай за работу — мазоль за руку. Прымаўка. Не работа сушыць, а турбота. Прымаўка. // Дзейнасць, праца чаго-н. Работа сэрца. □ Я абцёр пальчаткаю твар і, падняўшы шлем, прыслухаўся да работы матораў. Шамякін.

2. Круг заняткаў, абавязкаў; справа. Работы ў Мішкі — непачаты край: За ўсімі прасачы, усюды пабывай. Маеўскі. Учора яны з Гвація зрабілі вялікую работу: абкурылі серай усе бочкі. Самуйлёнак. // Пэўны род дзейнасці, працы. Разумовая работа. Фізічная работа. Культурна-выхаваўчая работа. □ Ужо з першых часоў, пасля ўступлення ў камсамол, .. [Бумажкоў] пачаў выяўляць сябе на камсамольскай рабоце. Чорны.

Работадавец549Рабочы

толькі мн. (работы, -бот); з азначэннем. Тая або іншая дзейнасць па стварэнню, вырабу, апрацоўцы чаго-н. Палявыя работы. Будаўнічыя работы. Унутраныя работы па аддзелцы дома.

Праца, служба ў якой-н. установе, на якім-н. прадпрыемстве. Паступіць на работу. Накіраваць на работу. Хадзіць на работу. □ Сумяшчаць работу на вытворчасці з вучобай у школе цяжка. «Беларусь».

Тое, што падлягае апрацоўцы, служыць матэрыялам для апрапоўкі. Раздаць работу. □ «Брат Міша» выцяг[в]аў намёткі з кончанай учора курткі і спяваў, апусціўшы галаву над работай. Брыль.

Прадукт працы; выраб, твор. Работы юных мастакоў. □ Першай работай І. Ждановіч у тэатры з'явілася ўвасабленне вобраза Данілкі з драмы Янкі Купалы «Раскіданае гняздо». Сабалеўскі. Прыкметнае месца на выстаўцы адведзена работам майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. «Звязда». // з азначэннем. Якасць або спосаб выканання чаго-н. [Бой] быў гвалтоўным, кароткім. Работа, як заўсёды — чыстай. Праз гадзіну ад разбітага гарнізона пайшоў у цемру абоз. Брыль. На варотах вісеў здаравенны, кавальскай работы, замок. Крапіва.

У фізіцы — фізічная велічыня, якая колькасна характарызуе змены пры ператварэнні адной формы энергіі ў другую.

О Прымусовыя работы — мера крымінальнага пакарання, заснаваная на вылічэнні часткі зарплаты з пакаранага на працягу пэўнага часу, без пазбаўлення яго волі.

О Гэта (ужо) не работа — пра што-н. неразумнае, дрэннае, чаго не павінна быць. Пусціць у работу гл. пусціць. Работа гарыць у руках — работа спорыцца, ідзе хутка ў руках умелага работніка. Спор ды лад у рабоце гл. спор.

РАБОТАДАВЕЦ, -дáўца, м. Той, хто дае работу, наймае рабочую сілу.

РАБОТАДАУЦА, -ы, м. Тое, што і работадавец.

РАБОТКА, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Разм. Памянш.-ласк. да работа (у 2, 6 знач.); невялікая або прыемная работа. — Тады еш ды адпачні з дарогі, а я ў сад загляну, работку там яшчэ не паспеў кончыць. Парахневіч. [Забіч:] — Хораша працаваць! Ой хораша, калі так работка кіпіць! Савіцкі. // Разм. зневаж. Пра дрэнную работу. [Багуцкі:] — Эге, нікуды не варта работа такая. З такой работкай паравоз і перагона не пройдзе. Лынькоў.

РАБОТНІК, -а, м. 1. Чалавек, заняты работай; працаўнік. / на жніве, і на малацьбе паказаў [старшыня] аднавяскоўцам тое ўмельства хлебароба, якое жыве, не памірае ў сэрцы добрага работніка праз доўгія гады. Бялевіч. Дзед Баўтрук работнік сумленны. Гарачкі ў рабоце не пароў, а рабіў паважна, але гладка і акуратна. Колас. // Той, хто можа выконваць работу, працаваць. «Які з цябе работнік,— гаварылі гаспадары. — Вецер свісне, дык упадзеш». Бядуля.

2. чаго або які. Той, хто пастаянна працуе дзе-н., прафесійна займаецца якой-н. дзейнасцю. Партыйны работнік. Работнікі сельскай гаспадаркі. Работнікі друку. □ Работнікі музея любоўна захоўваюць усё, што звязана з

жыццём Леніна. «Звязда». Работнік* літаратуры і мастацтва нямала і нядрэнна расказалі аб подзвігах і гсроях фронту і ты.гу. Брыль.

3. Той, хто абслугоўвае каго-н. сваёй працай. Наняць работніка. □ [Бародзіч:] — Мы не проста чужыя, панятыя работнікі, мы робім .. самі на сябе. Чорны. Забегаліся вятры— служакі-гаротнікі: Ніхто не ідзе да зімы ў работнікі. Тармола. // Наёмны сельскагаспадарчы рабочы; парабак. — На лішняга работніка грошай у мяне няма, а падсвінкі аж зямлю грызуць ад голаду... Бажко.

О Наменклатурны работнік — работнік, які значыцца ў спісе кіруючых асоб.

РАБОТШЦА, -ы, ж. 1. Жан. да работнік (у 1, 3 знач.).

2. Жанчына-рабочы.

О Хатняя работніца — жанчына, якая абслугоўвае па найму гаспадарку сям'і.

РАБОТНІЧАК, -чка, м. Памянш.-ласк. да работнік. // Разм. зневаж. Пра дрэннага работніка. — Работнічак, танцор няшчасны, а машыну я за цябе ачышчаць буду, га-а? Вышынскі. Анатоль паківаў галавою: — Ну і работнічак будзе Івану. Ваданосаў.

РАБОЧЫ ', -ага, м. 1. Асоба, якая стварае матэрыяльныя каштоўнасці, працуючы на прамысловым прадпрыемстве: а) у капіталістычным грамадстве — прадстаўнік эксплуатуемага класа, пазбаўлены сродкаў вытворчасці; пралетарый; б) у сацыялістычным грамадстве — працоўны чалавек, што прафесійна займаецца вытворчай працай і належыць да рабочага класа, які з'яўляецца кіруючай сілай дзяржавы і валодае агульнанароднай уласнасцю на сродкі вытворчасці. Дзяржава рабочых і сялян.

2. Той, хто працуе па найму. Міхал — яму [ляснічаму] рабочых ставіў, І сенакосы яго правіў. Колас.

РАБОЧЫ 2, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да рабочага', рабочых, належыць ім. Рабочая ўлада. Рабочы рэвалюцыйны рух. □ Ужо камунізм па Еўропе Тады не як прывід блукаў. Ужо з барыкады рабочай Ён свету свой сцяг паказаў. Куляшоў. // Уласцівы рабочаму', такі, як у рабочага1. Рабочае жыццё. □ Нават рука .. [Нюры] была моцная, рабочая, з тоўстымі пальцамі і абрэзанымі да жывога пазногцямі. Дамашэвіч. // Які складаецца з рабочых. Рабочы клас. Рабочае асяроддзе. Рабочы калектыў. // Населены рабочымі. Рабочы квартал. Рабочы раён. Рабочы пасёлак.

Які жыве з работы сваіх рук, які з'яўляецца рабочым '; працоўны. Рабочы чалавек. Рабочы народ. Рабочая моладзь.

Які выконвае карысную работу; які выкарыстоўваецца для карыснай работы (пра жывёл). Рабочы конь. Рабочая жывёла.

Які робіць карысную работу, карыснае дзеянне (пра механізм, яго часткі). Рабочае кола. □ Кустарэз з актыўным рабочым органам сканструяваны савецкімі інжынерамі ўпершыню ў практыцы сусветнага машынабудавання. «Маладосць». // Звязаны з карыснай работай механізма, яго часткі. Рабочы ход. Рабочы рэжым рухавіка. Рабочы момант.

Які мае адносіны да работы (у 1, 2 і 4 знач.). Рабочы стаж. Рабочы настрой. Рабочы шум. ІІ Прызначаны для работы. Рабочы кабінет. Рабочае месца. Рабочая вопратка, а [Калгасны двор] падзелены на тры асноўныя

Рабро

550

Рабы

сектары: складскі, рабочы і жывёлагадоўчы. Брыль. // Неабходны для работы; які ўзнікае ў працэсе работы. Рабочы інструмент. Рабочая гіпотэза. Рабочы праект. □ Аднойчы я ўзяў у рукі .. рабочы план і пажартаваў: — Вера Адамаўна, вы напісалі яго зусім не па форме. Ермаловіч. // Устаноўлены для работы, заняты работай (пра час). Рабочы сезон. □ Вясна, лета — час рабочы: Ары, касі, жні. Купала. Скончыўся рабочы дзень — ля будынка дырэкцыі завода пачуўся свісток, і адначасова загудзеў гудок на заводзе. Пестрак.

О Рабочая сіла гл. сіла. Рабочы дзень гл. дзень. Рабочы тыдзень гл. тыдзень. Рабочы факультэт гл. факультэт. Рабочыя рукі гл. рука.

О У рабочым парадку гл. парадак.

РАБРО, -á; мн. рэбры, -аў; н. 1. Дугападобная вузкая косць, якая ідзе ад хрыбетніка да грудной косці. Конь раней угнуў галаву, рэбры пад яго скурай захадзілі ходырам. Чорны.

Частка каркаса якога-н. збудавання, прадмета, часцей выгнутая. Мужчыны звязвалі з жэрдак рэбры лодкі. Маўр. На рацэ ляжалі ў вадзе разадраныя выбухам фермы чыгуначнага моста і побач з імі прыгожа свяціліся рэбры новых пралётаў. Савіцкі.

Лінія перасячэння дзвюх плоскасцей. Рабро куба. Рабро піраміды. // Вузкі востры край чаго-н. То прыгладзіць [муляр] гліну, то рабром [кельмы] зрэжа гурбяк на атынкаванай сцяне, то вострым кончыкам падчэпіць і адкіне кавалак старога тынку. Нядзведскі. // Вузкая старана якога-н. прадмета (па яго даўжыні). Рабро цагліны. Рабро далоні. Ставіць дошку на рабро.

О Адны рэбры — вельмі худы, благі. Палічыць рэбры гл. палічыць.

РАБРОН, -а, м. Старадаўняя жаночая сукенка з крыналінам.

[Фр. гоЬегопáе.}

РАБРБІНА, -ы, ж. Разм. Адно рабро (у 1, 2 знач.). [Шпулькевіч:] — На мяне напалі палякі, збілі, рабрыну зламалі, нават знак астаўся. Чорны. Упёршыся худымі і пругкімі .. нагамі ў рабрыну вялікай лодкі, «кароль вугроў» паволі і няспынна разгойдваўся ўперадназад. Брыль.

РАБРЫНКА, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Разм. 1. Памянш.-ласк. да рабрына.

2. Мяса грудной часткі тушы з рэбернымі касцямі. Свіная рабрынка. Капуста з рабрынкай.

РАБРКІСТЫ, -ая, -ае. 1. З выступаючымі рэбрамі. Валасатая рабрыстая грудзіна [Гараські] нічым не прыкрыта. Сачанка.

2. З выступамі, гранямі. Рабрыстая труба. □ Лагуновіч тупым бокам рабрыстага чырвонага алоўка паказваў маршрут. Мележ. Прамільгнулі рабрыстыя вежы касцёла з пабітай чарапіцай. Няхай.

РАБСЕЛЬКОРАУСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да рабселькораў. Рабселькораўскія заметкі.

РАБСЕЛЬКОРЫ, -аў; адз. рабселькóр, -а, м. Агульная назва рабочых і сельскіх карэспандэнтаў. Удзельнікі нарады заслухалі і абмеркавалі даклад аб задачах рабселькораў і насценнага друку. «Звязда».

РÁБСКІ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да раба (у 1 знач.). // Цяжкі, непасільны, невыносны. Рабская праца. Рабскія ўмовы.

2. Уласцівы рабу (у 2 знач.). Рабская натура. Рабская прывычка. Рабская псіхалогія. ІІ Які слепа, некрытычна ідзе за кім-, чым-н. Рабскае перайманне.

РАБСТВА, -а, н. 1. Грамадскі лад, заснаваны на рабаўладанні. Антычнае рабства. Ц Пра грамадскі лад, пры якім клас стваральнікаў асноўных матэрыяльных каштоўнасцей з'яўляецца бяспраўным, пазбаўленым уласнасці на сродкі вытворчасці. Прыгоннае рабства. Каланіяльнае рабства. Наёмнае рабства.

Стан, становішча раба (у 1 знач.). Аддаць у рабства. Вызваліцца ад рабства. Ц Палітычна залежнае становішча чалавека. / паралелі, і мерыдыяны Ім хочацца жалезнымі зрабіць, Каб шар зямны у краты быў закован, І ў рабстве жыў пакораны народ. Панчанка.

перан. Поўнае падпарадкаванне чужой волі, уллыву. Сямейнае рабства.

РАБУНАК, -нку, м. Гвалтоўны захоп чужой маёмасці; грабеж. [Яўрэй] бачыў ужо за свой доўгі век нягод — і царскія пагромы, і здзекі кайзераўцаў, і рабунак пілсудчыкаў. Мікуліч. [Паліцыянт:] — Падпішы, галган, што мы ў тваёй хаце не ўчынялі ніякага рабунку, што мы, апроч вось гэтых лістовак, нічога не знайшлі. Сабаленка.

Р АБУХА, -і, ДМ -бýсе, ж. 1. Разм. Пярэстая жывёліна.

Разм. Рабая жанчына.

Спец. Хвароба тытуню і махоркі, пры якой на лістах утвараецца мноства бледнажоўтых плям, ад чаго лісты становяцца дзіравымі.

РАБФАК, -а, м. У СССР з 1919 г. да канца 30-х гадоў — рабочы факультэт (агульнаадукацыйная ўстанова для паскоранай падрыхтоўкі рабочых і сялян да заняткаў у вышэйшай школе). Было шумна і людна каля будынка рабфака ў дзень экзаменаў. Колас. [Максімаў] быў чалавек ужо сталага ўзросту, да паступлення ва універсітэт скончыў рабфак, а яшчэ да таго працаваў старшынёй калгаса, а пасля і сельсавета. Шахавец.

РАБФАКАВЕЦ, -каўца, м. Навучэнец рабфака. [Сцёпка:] — Сярод нашых рабфакаўцаў розныя людзі: і моладзь, і людзі сталыя, з бародамі. Колас.

РАБФАКАУКА, -і, ДМ -каўцы; Р мн. -кавак; ж. Жан. да рабфакавец.

РАБФАКАЎСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да рабфака, рабфакаўцаў. Рабфакаўскі камітэт. Рабфакаўскі сход. Рабфакаўская моладзь.

РАБЧЫК, -а, м. Невялікая лясная птушка сямейства цецеруковых з пярэстым апярэннем. Ля самай дарогі свіснуў рабчык. Чарнышэвіч.

РАБЧЫКАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да рабчыка. Рабчыкавае пер'е.

РАББІ, -áя, -óе. 1. Не адной масці, пярэсты. Рабая свіння. □ Рабы .. [сабака] Пірат ляжыць побач са мною, выцягнуўшы да вогнішча дзве чыстыя лапы. Карамазаў. // Не аднаго колеру, пярэсты, з плямамі іншага колеру. Рабая посцілка. □ У зялёным гушчары, Дзе мох сцелецца рабы, Паспрачаліся грыбы. Танк. Справа на ўзгорку стаяў рабы ад ваеннай маскіроўкі будынак, глухі і пануры. Асіпенка.

2. З рабаціннем. Нос востры і ўвесь твар — адно рабацінне. Нават на руках раóацíнне,— от да чаго -. [Лявон] быў рабы! Чарнышэвіч.

Рабыня

551

Рагаток

Выглядаў .. [Верас] непрывабна: высокі, крыху сутулы, крыху рабы з воспы. Дамашэвіч. / у знач. наз. рабы, -óга, м; рабая, ^óй, ж. Назаўтра на рэчку я не пайшоў. Не хацелася болей сустракацца з рабым. Якімовіч.

3. З рабаціннем, дробным хваляваннем (пра паверхню вады). Дрэвы сыпалі на бліскучы асфальт, на рабыя лужыны вялае парыжэлае лісце. Адамчык.

О Абое рабое гл. абое.

РАБЫНЯ, -і, ж. Жан. да раб.

РАБЯТЫ, -бят; адз. няма. Хлопчыкі і дзяўчынкі; дзеці. Больш чым 900 тысяч беларускіх рабят носяць чырвоныя гальштукі. «Маладосць».

РÁВЕЛШ, -а, м. Асобнае самкнутае фартыфікацыйнае збудаванне трохвугольнай формы, размешчанае перад крапасным ровам паміж бастыёнамі. Аляксееўскі равелін Петрапаўлаўскай крэпасці.

[Фр. гауеíіп.]

РАВЕНДУК і РАВЕНТУХ, -а, м. Грубая льняная тканіна, парусіна, якая ўжывалася раней пераважна для парусоў.

[Ад гал. птепáоск.]

РАВЁСШК, -а, ле. Чалавек аднаго ўзросту (або блізкі па ўзросту) з кім-н. Хлопцы былі равеснікі — зялёныя гады,— кожнаму па васемнаццаць. Каваль. [Лемяшэвіч:] — Рая ўжо дарослая дзяўчына.. У яе фарміруецца характар. Ёй трэба быць у сваім асяроддзі, сярод равеснікаў. Шамякін.

РАВЁСНІЦА, -ы, ж. Жан. да равеснік.

РАВОК, раўкá, м, 1. Памянш, да роў; невялікі роў.

Паглыбленне, выкапанае ў зямлі і прызначанае для ўкрыцця салдат, гармат і пад. Клямт яшчэ спаў у раўку, як прасвіс[та]ла некалькі снарадаў і грымнула непадалёк. Мележ.

Падоўжанае паглыбленне ў чым-н. Калі нізенькі дзядок дабіраўся шчоткай да яго шаўкавістага з раўком пасярэдзіне крыжа, Віхор [конь] прыгінаўся. Бядуля.

РАВУН, -á, м. 1. Разм. Той, хто многа плача, раве (пра дзяцей).

Гукавы сігнальны прыбор на караблі; сірэна.

Вялікая, з вельмі звонкім голасам малпа падсямейства шыраканосых, якая насяляе лясы Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі.

РАВУХА, -і, ДМ -вýсе, ж. Жан. да равун (у 1 знач.).

РÁГА, -і, ДМ разе, ж. Струменьчык чаго-н. вадкага на якой-н. паверхні. Зацішак поля дыша варам. І гоніць з твару поту рагі, І сохнуць губы ад той смагі. Колас. Худы і высокі чалавек, ні аб чым не дагадваючыся, мыліў галаву, прыгнуўшыся к лаўцы. Мыльпыя рагі цяклі ў яго з галавы па спіне. Чорны.

РАГАВЁНЬ, рагаўня, м. Уст. Табакерка, зробленая з рога.

РАГАВІК', -á, м. Шчыльная зярністая горная парода бурага або шэрага колеру, якая ўтвараецца ад уздзеяння магмы на народу.

РАГАВІК2, -á, м. Палічка трохвугольнай формы ў куце хаты. На грудзях у яго [Уладыся] тады яшчэ матляўся крыж—цяпер ён ляжыць на рагавіку, загорнуты ў чыстую анучку. Скрыган.

РАГАВÍЦА, -ы, ж. Пярэдняя празрыстая частка знешняй абалонкі вока; рагавая аба-

лонка. У бальніцы [Івана Аляксеевіча] адразу паклалі на аперацыйны стол і вынялі з вока востры, як іголка, кавалачак вугалю. Была пашкоджана рагавіца. Мяжэвіч.

РАГАВБІ', -áя, -óе. Які мае адносіны да рога1 (у 1 знач.). Рагавыя адросткі. Рагавое рэчыва. ІІ Зроблены з рога1 (у 1 знач.). Рагавыя акуляры. □ Асобны параграф.. [Шчакаціхін] прысвячае арнаментыцы неалітычнай эпохі, якая знайшла выяўленне на рагавых і каменных сякерах. Ліс. // Які складаецца з таго самага рэчыва, што і рог ' (у 1 знач.). Рагавы кіпцюр. Рагавое покрыва.

О Рагавая абалонка — тое, што і рагавіца.

РАГАВКІ2, -áя, -óе. Які знаходзіцца на рату, вуглавы. Турэмная стража пад моцным канвоем павяла.. [Нявіднага] ў адзіночную камеру, што змяшчалася ў ніжнім этажы рагавой турэмнай вежы. Колас.

РАГАЗУБ, -а, м. Вялікая аўстралійская прэснаводная рыба падкласа дваякадыхаючых.

РАГÁЛІК, -а, м. Маленькая булачка ў выглядзе рога.

РАГАЛІСШК, -у, м. Вадзяная расліна сямейства рагаліснікавых з дробнымі адзіночнымі кветкамі, без каранёў.

РАГАЛІСНІКАВЫЯ, -ых. Сямейства вадзяных двухдольных травяністых раслін.

РАГАНОСЕЦ, -нóсца, м. Разм. Муж, якому здраджвае жонка.

РАГАТАННЕ, -я, н. 1. Тое, што і рогат.

2. Абл. Іржанне (пра коней). Крыкі гандляроў, смех гуляючых, рагатанне коней, рык гавяды, піск свіней — усё злівалася ў адну шумную басавую ноту. Гартны.

РАГАТАЦЬ, -гачý, -гóчаш, -гóча; заг. рагачы; незак. 1. Гучна, нястрымана смяяцца.— Га-га-га! — не ў сілах стрымацца ад смеху, рагатаў на ўвесь голас Ціт Сямёнавіч Дрозд. Краўчанка. Тата казытаўся вусамі і рагатаў, падкідаючы Даніна на руках... Брыль.

2. Абл. Іржаць (пра коней). А ў хляве рагоча конік, мой пястун! Гурло.

РАГАТКА, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. 1. Прыстасаванне для перагароджвання доступу куды-н. у выглядзе некалькіх накрыж збітых калоў, прымацаваных да доўгага бруса. [Людзі] усхапіліся з зямлі, падмялі пад сябе вартавых, .. раскідалі калючыя рагаткі і ў адзін момант зніклі ў густым хмызняку. Лынькоў. // перан.; звычайна мн. (рагаткі, -так). Перашкода, замінка. Рагаткі царскай цэнзуры. Бюракратычныя рагаткі.

Рагулька з прывязанай да абодвух яе канцоў гумкай для кідання. Страляць з рагаткі. □ У .. [Кастуся] рагатка ёсць, зручная такая, з жоўтай гумы... Рылько.

Палка з развілінай для падтрымання якіх-н. прадметаў. Падбеглі [мужчыны] бліжэй, убачылі .. кацёл, падвешаны на дзвюх нізкіх рагатках. Кулакоўскі.

Уст. Жалезны нашыйнік з доўгімі вастрыямі ўнутры, які надзявалі на шыю каму-н. як пакаранне за правіннасць.

РАГАТНУЦЬ, -ну, -нéш, -не; -нём, -няцé; зак. Аднакр, да рагатаць (у 1 знач.).

РАГАТОК, -ткá, м. Кароткі, стрыманы рогат (у 1 знач.). З тым жа вясёлым, бесклапотным рагатком [Яўхім] шухнуў у твань. Мележ.

Рагатун

552

Рад

РАГАТУН, -á, м. Разм. Той, хто любіць смяяцца, рагатаць; смяшлівы чалавек. [Цёця Вера:]— Ну, спаць, рагатуны. А то людзі ўсю ноч разбяруць. Чуеце, вунь як ціха?.. Брыль.

РАГАТУХА, -і, ДМ -тýсе, ж. Разм. Жан. да рагатун.

РАГÁТЫ, -ая, -ае. 1. Які мае рогі. Буйная рагатая жывёла. □ Які вялікі ён [лось], рагаты, Паджары і стрынгаляваты. Колас. Каровы заўсёды ідуць спаважнай цяжкаю ступою, дабрадушна трасучы рагатымі ілбамі. Якімовіч. / у знач. наз. рагáты, -ага, м.; рагатая, -ай, ж. Няма куды рагатаму падзецца. Спужаўся ён, аж дыхаць заняло. Корбан.

З выгнутымі вострымі канцамі, падобнымі на рогі. Зоры ў небе чыстым, Вішні каля хаты, За кляновым лістам Маладзік рагаты. Астрэйка. Павесіўшы шапку на рагатую вешалку, што стаяла побач, не распранаючыся, [Юрка] падсеў да дзяўчыны. Карпаў.

Разм. Якому здраджвае жонка, абмануты жонкай.

РАГÁЦІНА, -ы, ж. 1. Старадаўняй воінская зброя ў выглядзе вострага кап'я, насаджанага на кароткае дрэўка. Крыжаносцы секлí ўзброеных дубінамі і рагацінамі .. апалчэнцаў. «Маладосць».

Паляўнічая зброя ў выглядзе вострага з абодвух бакоў нажа на доўгім дрэўку. Хадзіць з рагацінай на мядзведзя. □ — Бачыш, якая ў яго адмысловая рагаціна. Як пырне зверу ў жывот, дык той і асунецца. Пальчэўскі.

Разм. Рагуліна. Каля адной бярозы стаяў на дзвюх рагацінах выдзеўбаны з кругляка жалабок. Паўлаў.

РАГАЧ, -á, м. 1. Самец аленя, лася і некаторых іншых рагатых жывёл. / раптам: роў ласёў... Ён скаланае зямлю і неба. Два велізарныя рагачы на маіх вачах б'юцца насмерць. Карамазаў.

Ніжняя частка хвойнага дрэва з вывернутым коранем; корч. [Талаш:] — Не памілуе вас пан, прыпомніць кожны., рагач, што выкапалі вы для сахі, каб калупацца ў полі. Колас. У ельніку ля лазы на сухастоіне каркала варона, моцна і дзярката: падлятала ўгару і зноў садзілася на доўгі выгнуты рагач. Пташнікаў.

Драўляная саха; драўляная частка сахі. Прыйшоў багач — кідай рагач, бяры сявеньку ды сёй памаленьку. Прыказка.

Абл. Вілкі, якімі ставяць у печ або вымаюць з печы гаршкі, чыгуны. — Будзе ўжо булькаць! От расхадзіўся..— ласкава прыгаворвае да чыгуна [бабка] і, падхапіўшы яго рагачом, выцягвае з печы на прыпечак. Каліна.

Разм. Раганосец. Вінаватая фрау, шмат маладзейшая за свайго рагача, на каленях прасіла не ганьбіць яе — не заяўляць у паліцыю і не пісаць нічога сыну на фронт. Брыль.

РАГОЖА, -ы, ж. Грубая плеценая тканіна з лубяных палосак (для ўпакоўкі, накрывання чаго-н. і пад.). Выбягаюць з класнага вагона салдаты, грузяць у цяплушкі .. запакаваную ў рагожу мэблю. Лужанін. // Мачалка з лубяных палосак; вяхотка. Каля дзвярэй некалькі старзнькіх дзядкоў неміласэрна церлі адзін аднаму рагожамі спіны. Чорны.

РАГОЖКА, -і, ДМ -жцы; Р мн. -жак; ж. 1. Памянш, да рагожа. // Падсцілка з рагожы.

2. Баваўняная або палатняная тканіна, ніці ў якой пераплятаюцца папарна.

РАГÓЖНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да рагожы. Рагожнíя тканіна. Рагожны вехаць. ІІ Зроблены з рагожы. Грузавік быў нагружаны вочкамі, скрынкамі, рагожнымі кулямі. Хадкевіч. // Крыты рагожай. Рагожная кібітка. Рагожны будан.

РАГОЗ, -у, м. Травяністая расліна сямейства рагозавых з тоўстым моцным чорна-белым катахом на высокім сцябле, якая расце па берагах вадаёмаў. Па баках, каля берагоў, раслі ў вадзе гарлачыкі, рагоз і асака, але сярэдзіна возера была чыстая. В. Вольскі.

РАГОЗАВЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да рагозу. Рагозавыя лісты.

2. у знач. наз. рагозавыя, -ых. Сямейства водных і балотных травяністых раслін з цыліндрычным суквеццем у выглядзе катаха.

РАТУ, нескл., н. Страва з дробна парэзанага і ўтушанага з гароднінай мяса або ўтушанай гародніны з вострым соусам. [Цётка Роза] нарыхтавала яшчэ разу з труса, якога на вачах Толі падстрэліў дзядзька. Лынькоў.

[Фр. га§ойí.]

РАГУЛІНА, -ы, ж. Разм. Палка з развілінай. [Плытагоны] зашчамілі паміж звязанымі бярв[ёнамі] дзве рагуліны і, калі трэба было, вешалі над вогнішчам на тоўстай бярозавай палцы кацялок з гарохавым супам. Радкевіч.

РАГУЛЬКА, -і, ДМ -льцы; Р мн. -лек; ж. 1. Разм. Памянш, да рагуля (у 1 знач.); невялікая рагуля (у 1 знач.). Другое вогнішча Коля Булкін расклаў для кухараў, паставіў рагулькі, на іх павесілі кацялкі. Жычка.

Памянш.-ласк. да рагуля (у 2 знач.).— Хутка на пашу пойдзеце, рагулькі,— прамовіла Таццяна, быццам каровы маглі разумець яе. Марціновіч.

Спец. Прыстасаванне ў прадзільных машынах, якое дае ніцям вярчэнне і накіроўвае іх на шпульку.

толькі мн. (рагулькі, -лек). Род аднагадовых і шматгадовых травяністых раслін сямейства казяльцовых.

РАГУЛЯ, -і, ж. Разм. 1. Рагуліна. Драўляныя пахілыя домікі здаюцца незнаёмымі, аблітыя месячным святлом яблыні з рагулямі падпорак пад імі..-— заморскімі дрэвамі. Навуменка. Над вогнішчам вісеў на рагулях прадымлены кацёл. Даніленка.

2. Ласкавая назва каровы. На вуліцы працяжна і зычна зайграў у свой берасцяны рог пастух Даніла; яму дружна адгукнуліся рагулі і лысухі. Якімовіч. [Шведзіха] ідзе ўперадзе беланогай рагулі і трымае ў руках залыгач. Кулакоўскі.

РАД ', -а, М -дзе; мн. рады, -óў; м. 1. Сукупнасць прадметаў або асоб, размешчаных адзін каля аднаго, адзін за адным у адну лінію. Рад акон. Рад дамоў. □ Пушча шырока ўсміхнуўся, паказаўшы два рады белых, як часнок, зубоў. Шчарбатаў. Роўныя рады яшчэ зялёнага, у самым саку, бульбоўніку збягалі ўніз, да поплаву. Марціновіч. // Строй у адну лінію; шарэнга. Васіль быў вышэйшым за сваіх аднагодкаў і ў страі і хадзіў у першым радзе. Якімовіч. // Месцы для сядзення (у тэатры, кіно і пад.), размешчаныя ў адну лінію. На задніх радах зноў пырснулі смехам. Карпаў. Вадзім прысеў ля самых куліс, у трэцім ці чацвёртым радзе. Мехаў.

Рад

553

Радавы

2.Сукупнасць з'яў, падзей і пад., якія ідуць адно за другім. Рад гадоў. // У матэматыцы — сукупнасць велічынь, размешчаных у пэўнай паслядоўнасці. Весканечны рад. Геаметрычны рад. Натуральны рад лікаў. Ц У хіміі — сукупнасць злучэнняў, кожнае з якіх знаходзіцца ў пэўных адносінах да папярэдняга і наступнага. Радыеактыўны рад. Рад урана.

(часта " спалучэнні са словам «цэлы»). Пэўная, звычайна немалая колькасць чаго-н.; шэраг. Рад пытанняў. Рад экспедыцый. □ Удзельнікі семінара праслухалі рад лекцый па пытаннях эканомікі. «Звязда». З гэтымі дзвюма задачамі звязваецца цэлы рад другіх задач... Колас.

толькі мн. (рады, -óў). Сукупнасць людзей, аб'яднаных якімі-н. адносінамі, якой-н. арганізацыяй; састаў. Служба ў радах Савецкай Арміі. □ Камсамольскі сход атрада прыняў Наташу Янкевіч у рады ленінскага камсамола. Шамякін. У рады народных мсціўцаў атрада ніхто з Рагачова не прайшоў без парады ці ведама Марусі. Брыль.

Размешчаныя ў адну лінію на рынку ларкі або прылаўкі для продажу якіх-н. аднародных тавараў. Малочны рад. □ Каля крамнага рада .. [Рыгора] зацікавіла грамадка людзей. Гартны. У мясным радзе на круках віселі асвежаваныя тушы. Карпаў. // толькі мн. (рады, -óў). Месца рознічнага гандлю ў крытых памяшканнях, размешчаных лініямі; самі гэтыя памяшканні. Гандлёвыя рады.

Прабор у валасах. Прамы рад. □ Праз акно з канторы паказала галаву з расчэсанымі на рад валасамі Шура. Пташнікаў.

Абл. Пракос. Варочаць рады сена. □ [Каса] смачна, нават з нейкім сыканнем, .. валіла роўны і прыгожы рад. Сабаленка.

О Гады ў рады гл. год. У першых радах — уперадзе ўсіх, першым.

РАД 2 гл. рады.

РАДА, -ы, ДМ -дзе, ж. 1. Парада, навучанне, як паступіць, як зрабіць. Рабочыя адзін у аднаго пыталі рады, што рабіць. Сабаленка. Хочаш раду, ваявода, дам — бяжы. Дзяргай. Адзін успомніць гэта, Той прынясе сваё, Але для ўсіх у дзеда Адказ і рада ёсць. Лужанін. // Сродак, паратунак, выйсце. Іншай рады не было, як ісці .. [кавалю] адгэтуль. Чорны.

Сумеснае абмеркаванне якіх-н. пытанняў; нарада. Шум стаіць над лясістай дуброваю. Быццам рада аб нечым ідзе. Купала. Перасоўваліся ад сцяны да сцяны канапы, ложкі, пакуль не займалі месца, ухвалёнае ўсёй сямейнай радай. Мележ.

Народны сход, а таксама савет прадстаўнікоў у розныя гістарычныя перыяды на Беларусі, Ўкраіне, у Літве, Польшчы. Éыбарная рада. Мясцовая рада. Рада Вялікага княства Літоўскага.

Контррэвалюцыйная арганізацыя беларускіх і ўкраінскіх буржуазных нацыяналістаў, якая існавала на Беларусі і Ўкраіне ў 1917—1918 гадах. Беларуская рада.

О Даць раду (ы) каму-чаму гл. даць. З якой рады? — выходзячы з якіх патрабаванняў? чаму? Ш да рады, ні да звады — пра каго-н., хто не мае характэрных індывідуальных якасцей. Раду радзіць гл. рáдзіць. Рады няма гл. няма.

РАДАБОДДЗЕ, -я, н. Абл. 1. Пра рэдкія пасевы, зараснікі. Атрад памалу падцягваўся да ўскрайку лесу, дзе ў радабоддзі хмызнякоў спыніліся разведчыкі. Дзенісевіч.

2. Пра рэдка сатканую, звязаную і пад. рэч.— Гусцей ніткі кладзі, а то ў цябе нейкае радабоддзе атрымліваецца. Васілевіч.

РАДАВАЦЦА, -дуюся, -дуешся, -дуецца; незак. Адчуваць радасць; праяўляць радасць, быць у радасным, вясёлым настроі. Радавацца поспеху. □ [Лабановіч] радаваўся, калі бачыў шнуры добрай збажыны ці бульбы. Колас.— Вось гэта сіла! — радаваліся байцы, сочачы за танкамі. Мележ. Горад, напоўнены новым працоўным днём, радаваўся, смяяўся, спяваў. Рылько.

РÁДАВАЦЬ, -дую, -дуеш, -дуе; незак., каго-што і без дап. Выклікаць радасць, прыносіць радасць. Але ў той жа час Кузняцова радавала тое, што $ такім чалавекам можна ісці любой дарогай, нават самай цяжкай... Пташнікаў. [Ад'езд] і радаваў — дома мяне чакала сустрэча з уласнымі дзецьмі, і крышачку засмучаў. Васілевіч. Тым часам разведка збірала апошнія звесткі. Яны не радавала Дзенісевіч. // (у спалучэнні з назоўнікамі «вока», «слых», «сэрца» і пад.). Быць прыемным, даваць асалоду. За імі [праспектамі] ўзрунелыя густа палі Зялёнымі хвалямі радуюць вока. Зарыцкі.

РАДАВІТАСЦЬ, -і, ж. Прыналежнасць да старога знатнага роду; знатнасць. Радавітасць продкаў.

РАДАВ1ТЫ, -ая, -ае. Які належыць да старога знатнага роду. Пасля набажэнства радавітая шляхта, паны-абшарнікі і ваенная арыстакратыя заходзяць да ксяндза .. на «шклянку гарбаты». Колас.

РАДАВЫ', -áя, -óе. 1. Звычайны, просты, які нічым не вылучаецца сярод іншых. Радавы выпадак. Радавы чытач. □ Камандзір «Міцька» — гэта быў радавы савецкі чалавек, камсамолец з кубанскай станіцы. Брыль. [Асташонак:] — Жыццё ствараюць звычайныя, радавыя людзі. Іх — мільёны! Знатных жа — адзінкі. Ваданосаў. //' Такі, які не займаецца кіруючай работай. Гаварылі стары майстар, інжынер, радавыя рабочыя. Кавалёў. / у знач. наз. радавы, -óга, м. Партыя. Я — адзін з яе радавых. Танк.

2. Які не належыць да каманднага саставу; не з'яўляецца камандным (пра ваеннаслужачых). Радавы салдат. □ Між тым якраз у той час праславіўся дзед Талаш як ваяка, ды які яшчэ ваяка: чырвоны партызан, і не радавы, не просты партызан! Колас. // у знач. наз. радавы, -óга, м. Салдат. [Васіль] прайшоў праз усю вайну. Вырас з радавога да капітана, камандзіра роты. Шамякін. Для ўсіх — і радавых і генералаў — Нялёгкім быў той першы год вайны. Прыходзька.

РАДАВЫ2, -áя, -óе. Тое, што і р а д к о в ы. Радавая пасадка бульбы. Радавая веялка.

РАДАВЫ 3, -áя, -óе. 1. Які мае адносіны да Р°ДУ (у 2 знач.). Спраўляць радавы абрад.

2. Які пераходзіць у адным родзе з пакалення ў пакаленне; спадчынны; родавы. Радавая маёмасць. Радавая прафесія. Радавая спадчына. □ Пальцы [Луцкевіча] ўпрыгожвалі два масіўныя пярсцёнкі: адзін з пячаткай, на якой быў радавы шляхецкі герб «Навіна», на другім — масонскі знак. Машара.

Радавы

554

Радзіма

Сані з целам павольна прасоўваліся па снежнай дарозе да радавога маёнтка. Караткевіч. РАДАВЫ4, -áя, -óе. Зроблены з грубай ільняной пражы; зрэбны. Радавая тканіна. // Звязаны з апрацоўкай такой пражы і вырабам тканіны з яе. На сход прыйшлі былі Цімох з Лявонам; зайшла Макрына да Атрахіміхі — адносіла пазычанае радавое бёрда ў адзінаццаць з палавінаю пасмаў. Баранавых. РАДАДЗНДРАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да рададэндрана.

РАДАДЗНДРАН, -а, м. Вечназялёная расліна сямейства верасовых з буйнымі кветкамі, якая расце ў горных мясцовасцях Еўропы і Азіі. // -у. у знач. зб. Зараснікі гэтай расліны. РАДÁР, -а, м. Радыёлакатар. [Англ. гаáаг (літарнае скарачэвне слоў гаáіо йеíесíіпй апá гап^іп^).}

РАДÁРНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да радара. Радарная ўстаноўка. Радарнае абсталяванне. Ц Які мае радар, радары. Радарная станцыя.

РАДАСЛОУЕ, -я, н. 1. Гісторыя роду, генеалогія. Пазней радаслоўе літоўскіх князёў у версіі Спірыдона было адхілена ўрадам Івана IV. Чамярыцкі.

2. Тое, што і радаслоўная (гл. радаслоўны ў 2 знач.).

РАДАСЛÓЎНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да радаслоўя (у 1 знач); генеалагічны. Радаслоўная кніга. Радаслоўныя запісы.

2. у знач. наз. радаслоўная, -ай, ж. Пералік пакаленняў аднаго роду, які ўстанаўлівае паходжанне і ступень роднасці. Цяпер, калі я вам расказаў у двух словах радаслоўную Мухтара аж да шостага калена, вы мусіце зразумець, кім ён павінен быў стаць. Васілёнак. Толькі аднойчы Ягор Захаравіч прыадчыніў акенца ў сваю радаслоўную: — Бацька мой бунтаўшчыком быў. Карамазаў. О Радаслоўнае дрэва гл. дрэва. РАДАСНА. 1. Прысл, да радасны. 2. безас, у знач. вык. Пра пачуццё радасці, радасны настрой. Успомнілася Аленка. Ад гэтага ўспаміну адразу неяк цёпла і радасна стала Сцёпку. Колас. Нізкае асенняе сонца грэе слаба, але вакол светла і радасна. Якімовіч.

РАДАСНЫ, -ая, -ае. 1. Які адчувае радасць. Натомленая, але радасная ўвайшла ў хату Люба. Мурашка. /, радасны, дамоў сястрычку нёс, Не чуючы, што анямелі рукі. Тармола. // Які выяўляе радасць. Радасны позірк. □ Ясней сонца ўзнялося пад самае неба гучнае і радаснае ура. Лынькоў.

2. Які выклікае, прыносіць радасць. На дарозе, сярод акіяна, .. [людзей] дагнала радасная вестка: рускія разбілі немцаў. Шамякін. // Якому ўласціва радасць. Аж захапіць дух блазноце Нейкі радасны парыў, І ў самоцеадзіноце Песні, байкі ён [Сымонка] тварыў. Колас. Многа клопату, многа ў старой, Ды ўсё радасны клопат. Гілевіч.

РАДАСЦЬ, -і, ж. 1. Пачуццё вялікай асалоды, задаволенасці, якое выклікае вясёлы настрой. Што ні кажы, а жыццё, ужо само па сабе, ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар. Колас. Толькі мы выйшлі на поле, я неяк незнарок азірнуўся і аж закрычаў ад радасці: за намі бегла [вавёрка] Люська!.. Ляўданскі. // Весялосць, трыумф. І здавалася Міколку, што вылеціць яго сэрца з гру-

дзей ад вялікай радасці. Лынькоў. У першыя дні Саша са сваёй сястрычкай Лідай нават не ведалі, што рабіць ад радасці: насіліся з аднаго пакоя ў другі, заглядвалі ва ўмывальнік, ванную. Даніленка. // звычайна мн. (радасці, -ей); чаго або якія. Прыемныя, вясёлыя перажыванні, выкліканыя чым-н. Лапік ужо ў трэцім класе. Першыя школьныя радасці даўно прайшлі. Брыль.

Падзея, абставіны і пад., якія даюць асалоду, шчасце. Пачатак навучальнага года супаў з вялікай радасцю ў яе жыцці — Кацю прынялі ў рады Камуністычнай партыі. Грахоўскі. Схадзіць у госці да цёткі Тарэсі ў Лугаватую, паехаць з дзядзькам у Сыркінаў млын — было для дзяцей самай вялікай радасцю. С. Александровіч.

(звычайна са словам «мая»). Разм. Ласкавы, пяшчотны зварот. [Лявон:] Дык пойдзем, мая радасць, я правяду цябе крышку. Козел. Краіна мая, радасць мая, Песня мая маладая! Па нівах тваіх, па тваіх гаях Сынава сэрца рыдае. Панчанка.

РÁДАЎНІЦА, -ы, ж. Дзень на першым тыдні пасля вялікадня, калі памінаюць нябожчыкаў на магілах; звычай захаваўся ў праваслаўных як перажытак старажытнага культу памёршых. На радаўніцу насілі стравы на бацькаву магілу, каб было яму што пад'есці. Багдановіч.

РАДЖÁ, -ы, м. Княжацкі тытул у Індыі. // Асоба, якая мае гэты тытул.

[Ад санскр, га] а—цар.]

РАДЖÁЦЦА, -áюся, -áешся, -áецца; незак. 1. Незак, да радзіцца.

2. Зал. да раджаць.

РАДЖÁЦЬ, -áю, -áеш, -áе. Незак, да радзіць (у 1 знач.).

РАДЗЁЙШЫ, -ая, -ае. Выш. ст. да прым. рэдкі.

РАДЗÉЦЬ, -éе; незак. Станавіцца рэдкім (у 1—3 знач.) або больш рэдкім, менш густым, менш частым. Туман ўвачавідкі радзеў, у праяснелых разрывах яго ўжо зусім выразна мільгалі лапікі маку, камяні. Быкаў. Густы лес пачаў радзець, на змену вялікім дрэвам пайшоў малады дубняк. Васілеўская. Паступова воплескі радзелі, сёй-той падымаўся і выходзіў з залы. Асіпенка. // Змяншацца колькасна. Дружная сям'я танкістаў радзела з кожным боем. Мележ.

РАД31ЛКА, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Разм. Радзільны дом; радзільнае аддзяленне. Спыніўся [чалавек] каля нас, паздароўкаўся. Потым пытаецца, калі прымаюць перадачу ў радзілцы. Каршукоў.

РАДЗІЛЬНЫ, -ая, -ае. 1. Прызначаны для аказання медыцынскай дапамогі пры родах. Радзільнае аддзяленне бальніцы. Радзільны дом.

2. Які бывае пры родах. Радзільная гарачка.

РАДЗІМА, -ы, ж. 1. Краіна, якая гістарычна належыць пэўнаму народу і якую гэты народ насяляе; бацькаўшчына. Маладыя калгаснікі пайшлі ў Чырвоную Армію са зброяй у руках абараняць сваю радзіму. Колас. Паўстала радзіма, замок Няволі зламала навек, Надзела з пралесак вянок І слёзы сагнала з павек. Купала. // Месца нараджэння каго-н. Пра славу я тваю дачуўся, Р�