342
Н, нескл., н. 1. Пятнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эн». Вялікае Н. 2. Санорны, насавы, пярэднеязычны гук. Н А>, прыназ , з В і М. Спалучэ нне з пры назоўнікам «на» выражае: Прастора выя адносіны 1. з В. Ужываецца пры абазначэнні месца ці прадмета, на паверхню якога накіраваны рух або дзеянне. Выйсці на вуліцу. Пакласці на стол. Я выходзіў з лесу на палянку, каб дабрацца да абгарэлага дуба. Скрыган. Скора вузкая вясковая дарога выйшла на шлях. Галавач. На журавіну на залатую Скаціўся буйнай слязы крышталь. Хадыка. / хіліць так утульны беражок, Так добра там, прылёгшы на пясок, Папесціцца ружовым летнім ранкам! Колас. // Ужываецца пры ўказанні на прадметы ці жывыя істоты, якія служаць сродкам перамяшчэння (з дзеясловамі «сесці», «пасадзіць» і пад.). Сесці на поезд. Пасаджу свайго сына я На жывога, На баявоеа Каня. Куляшоў. // Ужываецца пры ўказанні на жывую істоту, асобу або на частку цела як на прадмет, на які накіравана дзеянне. Начапіць ашыйнік на сабаку. Валасы выбі еа юцца на лоб. 3 драцяных галін роўна абстрыжаных прысад падаюць уніз на коней і людзей лёгкія, кволыя сняжынкі. Бя- дуля. Кабета ражком хусткі выцірае слязінкі, што набеглі на вочы. Грахоўскі. // Ужываецца пры абазначэнні прадмета, паверхня якога служыць месцам выяўлення чаго-н., выканання чаго-н. Перанесці абрысы на паперу. Пакласці апошнія штрыхі на малюнак. Няхай бы кожны ведаў, як цяжка трапіць на Дошку гонару, на газетную старонку, яв нялёгка заслужыць працоўную славу. Грахоўскі. // Ужываецца пры ўказанні на прадмет, на якім замацоўваецца або на які надзяваецца іншы прадмет. Усцягну ць боты на ногі. Тут .. [Ста фанковіч] устаў вельмі раптоўна, удала надзеў на галаву шапку, развітаўся і шпаркім крокам рушыў да дзвярэй. Чорны. // перан. Ужываецца пры абазначэнні прадмета ці паняцця, якія ўсведамляюцца месцам, дзе засяроджваюцца якія-н. пачуцці, уласцівасці, стан і пад. Не ідзе на думку. Прыйшло на памяць. Прыкідваць на вока. а Вярнулася стома на вочы, мякка, уладна асела на душу... Брыль. [Стафанковіч] не браў на ўвагу нікога і нічога. Чорны. [Дзед:] / прыкінь на розум, хлопча, Што парубак там няма. Колас. 2. з В. Ужываецца пры абазначэнні месца, прадмета або асобы, у бок якіх накіравана дзеянне ці якія з'яўляюцца канцавым пун ктам руху. Ехаць на Палессе. Падняць руку 198 На на ўзровень вачэй. Падняцца на пяты паверх. Болей дзесятка дывізій сабралі [белап аля кі \ правей Палесся і рушылі іх на Кіеў. Колас. Едзе хлопец на граніцу. Броўка. Адну за другой запальвае [Лаўрэн] сема форныя лямпы і ўсцягвае іх на самы верх мачтаў. Лынькоў. // Ужываецца пры абазначэнні пача тковага і канцавога пунктаў дзеяння, руху. З галінкі на галінку. З месца на месца. Праз непраходнае балота Уладзік спрытна ступае з купін кі на купінку. Бядуля. // Ужываецца пры абазначэнні кірунку. Дарога на Маскву. Сонца хілілася на захад. Дом вокнамі на поўдзень. Дзень добры, Масква! Як жа ясна ты свеці ш На ўсе чыста свету староны. Купала. // Ужываецца пры абазначэнні месца, прасторы, у межы якіх накіраваны рух, дзеянне (з назвамі устаноў, прадпрыемстваў і пад.). Несці на пошту. Накіраваць на фабрыку. Ісці на кухню. [Полька:] — / так мне ўсё агоркла, так абрыдла, што пасля дзевятага класа кінуў усё і пайшоў на льноза вод сушыльшчыкам. Грахоўскі. // Ужываецца пры абазначэнні сферы дзейнасці як месца, куды накіравана якое-н. дзеянне, рух. Адправіцца на канцэрт. Сабрацца на з'езд. Паступіць на курсы. Ехаць на начлег. Выйсці на дэманстрацыю. Сыноў бацька сваіх кліча На нараду ў хату. Купала. Раніцаю я ішоў на дзяжурства. Шынклер. На фронт адсюль накіроў валіся салдаты пеша. Чорны. // Ужываецца пры абазначэнні прадмета як прылады ці сродку дзеяння. Сесці на вёслы. // Ужываецца пры ўказанні на прадмет або з'яву, якія служаць арыенц íрам руху. Ісці на агеньчык. Бегчы на крык. 3. з М. Ужываецца пры абазначэнні месца ці прадмета, на якім (на паверхні якога) знаходзіцца хто- або што-н., адбываецца якое-н. дзеянне. Яснела неба, віднела на зямлі. Чорны. На скрыжаванні палявых дарог Здаўна стаіць сяло Чырвоны Лог. Танк. Ліпень выткаў слуцкі узор На палях пшанічных. А. Александровіч. Блізка на выпасе фыркалі коні... Броўка. Цені ўсюды: на пнях, на вадзе і на дыме. Куляшоў. На падлозе ў цэбрыку рос лапушысты фікус . Грахоўскі. На стале дымяцца стравы. Звонак. // Ужываецца пры ўказанні на жывую істоту, асобу ці на частку цела як на прадмет, на якім (на паверхні якога) знаходзіцца хто- або што-н., адбываецца якое-н. дзеянне. Сядзець вярхом на кані. Несціхана шумяць на дзяўчатах шаў кі. Броўка. На вусатым хутаранцы даўнейшы пыльнік пацёрся, змяўся, пазелянеў. Чорны. Ты не

belmova-lit.narod.rubelmova-lit.narod.ru/olderfiles/1/TSBM-n.docx · Web viewН , нескл., н. 1. Пятнаццатая літара беларускага алфавіта,

  • Upload
    others

  • View
    12

  • Download
    0

Embed Size (px)

Citation preview

Н, нескл., н. 1. Пятнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эн». Вялікае Н.

2. Санорны, насавы, пярэднеязычны гук.

НА>, прыназ, з В і М. Спалучэнне з прыназоўнікам «на» выражае:

Прасторавыя адносіны

1. з В. Ужываецца пры абазначэнні месца ці прадмета, на паверхню якога накіраваны рух або дзеянне. Выйсці на вуліцу. Пакласці на стол. □ Я выходзіў з лесу на палянку, каб дабрацца да абгарэлага дуба. Скрыган. Скора вузкая вясковая дарога выйшла на шлях. Галавач. На журавіну на залатую Скаціўся буйнай слязы крышталь. Хадыка. / хіліць так утульны беражок, Так добра там, прылёгшы на пясок, Папесціцца ружовым летнім ранкам! Колас. // Ужываецца пры ўказанні на прадметы ці жывыя істоты, якія служаць сродкам перамяшчэння (з дзеясловамі «сесці», «пасадзіць» і пад.). Сесці на поезд. □ Пасаджу свайго сына я На жывога, На баявоеа Каня. Куляшоў. // Ужываецца пры ўказанні на жывую істоту, асобу або на частку цела як на прадмет, на які накіравана дзеянне. Начапіць ашыйнік на сабаку. Валасы выбіеаюцца на лоб. □ 3 драцяных галін роўна абстрыжаных прысад падаюць уніз — на коней і людзей — лёгкія, кволыя сняжынкі. Бя-

дуля. Кабета ражком хусткі выцірае слязінкі, што набеглі на вочы. Грахоўскі. // Ужываецца пры абазначэнні прадмета, паверхня якога служыць месцам выяўлення чаго-н., выканання чаго-н. Перанесці абрысы на паперу. Пакласці апошнія штрыхі на малюнак.

Няхай бы кожны ведаў, як цяжка трапіць на Дошку гонару, на газетную старонку, яв нялёгка заслужыць працоўную славу. Грахоўскі. // Ужываецца пры ўказанні на прадмет, на якім замацоўваецца або на які надзяваецца іншы прадмет. Усцягнуць боты на ногі.

Тут .. [Стафанковіч] устаў вельмі раптоўна, удала надзеў на галаву шапку, развітаўся і шпаркім крокам рушыў да дзвярэй. Чорны. // перан. Ужываецца пры абазначэнні прадмета ці паняцця, якія ўсведамляюцца месцам, дзе засяроджваюцца якія-н. пачуцці, уласцівасці, стан і пад. Не ідзе на думку. Прыйшло на памяць. Прыкідваць на вока. а Вярнулася стома на вочы, мякка, уладна асела на душу... Брыль. [Стафанковіч] не браў на ўвагу нікога і нічога. Чорны. [Дзед:] — / прыкінь на розум, хлопча, Што парубак там няма. Колас.

2. з В. Ужываецца пры абазначэнні месца, прадмета або асобы, у бок якіх накіравана дзеянне ці якія з'яўляюцца канцавым пунктам руху. Ехаць на Палессе. Падняць руку

198На

на ўзровень вачэй. Падняцца на пяты паверх. □ Болей дзесятка дывізій сабралі [белапалякі\ правей Палесся і рушылі іх на Кіеў. Колас. Едзе хлопец на граніцу. Броўка. Адну за другой запальвае [Лаўрэн] семафорныя лямпы і ўсцягвае іх на самы верх мачтаў. Лынькоў. // Ужываецца пры абазначэнні пачатковага і канцавога пунктаў дзеяння, руху. З галінкі на галінку. З месца на месца. □ Праз непраходнае балота Уладзік спрытна ступае з купінкі на купінку. Бядуля. // Ужываецца пры абазначэнні кірунку. Дарога на Маскву. Сонца хілілася на захад. Дом вокнамі на поўдзень. □ Дзень добры, Масква! Як жа ясна ты свеціш На ўсе чыста свету староны. Купала. // Ужываецца пры абазначэнні месца, прасторы, у межы якіх накіраваны рух, дзеянне (з назвамі устаноў, прадпрыемстваў і пад.). Несці на пошту. Накіраваць на фабрыку. Ісці на кухню. □ [Полька:] — / так мне ўсё агоркла, так абрыдла, што пасля дзевятага класа кінуў усё і пайшоў на льнозавод сушыльшчыкам. Грахоўскі. // Ужываецца пры абазначэнні сферы дзейнасці як месца, куды накіравана якое-н. дзеянне, рух. Адправіцца на канцэрт. Сабрацца на з'езд. Паступіць на курсы. Ехаць на начлег. Выйсці на дэманстрацыю. □ Сыноў бацька сваіх кліча На нараду ў хату. Купала. Раніцаю я ішоў на дзяжурства. Шынклер. На фронт адсюль накіроўваліся салдаты пеша. Чорны. // Ужываецца пры абазначэнні прадмета як прылады ці сродку дзеяння. Сесці на вёслы. // Ужываецца пры ўказанні на прадмет або з'яву, якія служаць арыенцíрам руху. Ісці на агеньчык. Бегчы на крык.

3. з М. Ужываецца пры абазначэнні месца ці прадмета, на якім (на паверхні якога) знаходзіцца хто- або што-н., адбываецца якое-н. дзеянне. Яснела неба, віднела на зямлі. Чорны. На скрыжаванні палявых дарог Здаўна стаіць сяло Чырвоны Лог. Танк. Ліпень выткаў слуцкі узор На палях пшанічных. А. Александровіч. Блізка на выпасе фыркалі коні... Броўка. Цені ўсюды: на пнях, на вадзе і на дыме. Куляшоў. На падлозе ў цэбрыку рос лапушысты фікус. Грахоўскі. На стале дымяцца стравы. Звонак. // Ужываецца пры ўказанні на жывую істоту, асобу ці на частку цела як на прадмет, на якім (на паверхні якога) знаходзіцца хто- або што-н., адбываецца якое-н. дзеянне. Сядзець вярхом на кані. □ Несціхана шумяць на дзяўчатах шаўкі. Броўка. На вусатым хутаранцы даўнейшы пыльнік пацёрся, змяўся, пазелянеў. Чорны. Ты не цураешся ні поту, Ні на далоні мазаля... А. Александровіч. Пыліць пад армейскімі ботамі шлях, Медалі звіняць на грудзях. Зарыцкі. // Ужываецца пры ўказанні на прадмет, паверхня якога з'яўляецца месцам выканання, выяўлення, знаходжання чаго-н. Эскіз на чарцёжнай кальцы. Нарысы на старонках газет і часопісаў. □ Маці золатам піткуе Каласы на палатне. А. Александровіч. На карце вялікіх жывых пяцігодак Мы творчыя справы акрэслім мяжой. Куляшоў. // Ужываецца пры ўказанні на прадмет, на якім замацаваны або на які надзеты іншы прадмет. На цвічках віселі авоські з полуднем. Грахоўскі. Хлявух з аполкаў і пунька са скрыўленымі сценамі яшчэ трымалася на старым шуллі. Чорны. // перан. Ужываецца

пры ўказанні на прадмет ці паняцце, якія ўсведамляюцца месцам, дзе засяроджваюцца якія-н. пачуцці, уласцівасці, стан і пад. Уся., бяда [Пракопа] была ў тым, што ён меркаваў вамацавацца ў жыцці на сваіх старых поглядах і на старым грунце. Колас. Што ОК, ОКЫ— вым на ўме жывое—Тут няма чаму дзівіцца. Крапіва.

4. з М. Ужываецца пры абазначэнні прасторы або прадмета, у межах якіх адбываецца якое-н. дзеянне. На беларускім Палессі цякуць поўныя рэкі і густа стаяць лясы. Чорны. Праз некалькі дзён ледзь не палавіна атрада Сакольнага была на аэрадроме. Кулакоўскі. На бліжэйшай ад гарадка станцыі размясціўся і штаб экспедыцыі. Лынькоў. Ганарліва адбываем вахту На вялікім Нашым караблі. Лявонны. // Ужываецца пры абазначэнні месца, прасторы, ўнутры якіх адбываецца якое-н. дзеянне (з назвамі устаноў, прадпрыемстваў і пад.). Ён [волат] молатам біў на заводзе, з сярпом завіхаўся ў полі, Каб вораг у новым паходзе не здужаў яго ніколі. Куляшоў. Сціхнуў шум на калідоры, Не чутно гаворкі. Колас. // Ужываецца пры адначасовыя абазначэнні і сферы месца дзеяння, і непасрэднага дачынення да гэтага дзеяння, ўдзелу ў якой-н. дзейнасці. Абмяркоўваць праграму на з'ездзе. Вучыцца на курсах. Быць на канцэрце. Прысутнічаць на прыёмах. □ Хоць пасівеў стары зашмат, Але на працы, як салдат. Броўка. Лес гамоніць, Як на сходзе дзе народ. Колас. Задымелі агні на начлезе, Зашумеў кучаравы бярэзнік. Купала.

Часавыя адносіны

з В. Ужываецца пры абазначэнні часу, да якога накіравана што-н. Пасяджэнне пераносіцца на вечар. Збіраліся прыехаць на свята. Не адкладвай работы на потым, а [Красікаў] запісваў у свой распухлы блакнот заданне на другую палову дня. Грахоўскі. // Ужываецца для ўказання на тэрмін, які непасрэдна ідзе за чым-н. (пры словах, якія абазначаюць час, у спалучэнні з прыметнікамі «наступны», «другі», парадкавым лічэбнікам ці займеннікам «той»). На другі дзень, папаўдні, выязджаў Максімка з горада. Чорны. Сяляне вельмі сардэчна праводзілі .. ^Сцёпку] і прасілі прыехаць да іх на другое лета. Колас. Нарада старшынь калгаса перанесена на наступны тыдзень. Пянкрат. // Ужываецца ў выразах «з дня на дзень», «з мінуты на мінуту» і пад. са значэннем «вельмі хутка», «у бліжэйшы з названых прамежкаў часу». // У спалучэнні з прыназоўнікам «з» (з — на) ужываецца для абазначэння часу, які непасрэдна папярэднічае якому-н. дню, даце. У ноч з 19 на 20 красавіка мы непрыкметна паглыбіліся далёка ў тыл немцаў. Кішенка.

з В. Ужываецца для абазначэння часу, калі адбываецца дзеянне. На дзесятыя угодкі Варма еараць мёд салодкі. Купала. На гэты дзень і сама хата Была прыбрана зухавата. Колас.

7.з В. Ужываецца пры абазначэнні тэрміну, да наступлення якога адбываецца, выяўляецца што-н. Запасацца на зіму. Стан даходаў і расходаў на першае студзеня. а У галавах, як горы, высіліся ёмкія падушкі, зложаныя на дзень суконныя коўдры ў клетку,

На199На

посцілкі і прасцірадлы хатняга вырабу. Колас.

з В. Ужываецца пры абазначэнні тэрміну, на які распаўсюджваецца пэўны стан або вынікі дзеяння. На нейкую гадзіну дождж быў перастаў, а потым зноў пачало ліць. Мележ. — Мы з твайго пакалення, З кагоргы байцоў, Ні на хвілю не можам Мы вешаць галоў. Куляшоў. [Надзя:]—Падарыць трэба такое, каб на ўсё жыццё памяць была. Грахоўскі.

з М. Ужываецца пры абазначэнні часу, у межах якога што-н. адбываецца. Дождж і дождж. І гэта на пачатку верасня. Караткевіч. Шмат чаго бачылі на сваім вяку старыя бярэзіны. Галавач. Многа ўсякіх падзей, змен адбылося на .. [дзедавай] памяці. Колас.

Ю. з М. Ужываецца пры адначасовым абазначэнні і часу, і сферы якога-н. дзеяння або выяўлення якой-н. уласцівасці. Аднойчы на змене, Прайшоўшы забой, Шахцёры спачыць там Прыселі на камень. Броўка. Боты ўсюды спатрэбяцца мне —І ў баях, і на маршы. Куляшоў.

Аб'ектныя адносіны

Н. з В. Ужываецца пры абазначэнні прадмета або яго часткі, а таксама часткі цела, якія з'яўляюцца апорай чаго-н. Паставіць на падпоркі. Падняць на рукі. □ Цётка паставіла Юрку на калені. Колас. Найгорш дакучаюць ногі. На разбітыя пяты [Дарма] адразу не мог нават босы ступіць, а яму загадалі абуцца. Брыль.

з В. Ужываецца для абазначэння прадмета, які з'яўляецца прыладай, інструментам, сродкам для якога-н. дзеяння. Узяць на буксір. Падзяліць на агульны множнік. □ Белым пылам даль закрыта, Ходзяць віхры вірам, Прасяваюць снег на сіта У бясконцай шыры. Колас. За разбітай шыбай плача вецер суха, Рвуцца пражы ніткі, ўюцца на волкі... Танк. Лаўрэн пацягвае пляч[а]мі ад вячэрняга холаду, заплікае на ўсе гузікі ватоўку і, дастаўшы з-пад куста вясло і ліхтар, спускаецца да самай вады. Лынькоў. // Ужываецца пры абазначэнні прадмета, які з'яўляецца мерай падзелу, адзінкай вымярэння. Мераць жыта на асьміны. □ На шклянкі вада вымяраецца, Яна даражэй за віно. Астрэйка.

з В. Ужываецца пры абазначэнні прадмета, асобы або калектыву, на якія што-н. залíчваецца, якім што-н. прыпісваецца, даручаецца. У складаць віну на чалавека. Даць даверанасць на таварыша. Застаецца ўсё на мае рукі. а [Аржанец:] — Ты, Клімёнак, і на сябе вазьмі з гэтай ношкі хоць трошкі. Брыль.

з В. Ужываецца пры абазначэнні асобы, прадмета або з'явы, у бок якіх накіравана дзеянне. Паўстаць на ворагаў. Адгукнуцца на заклік. Падпісацца на газеты і часопісы. Паказаць на малюнак. Раўняцца на перадавых. □ Кіну яшчэ разок вокам На лясочак, на палетак. Цётка. На нас паглядала Радзіма, Як маці на верных сыноў. Хведаровіч. Таму і сумна мне часамі, Што з дому звестак не чуваць, Што на лісты мае лістамі Не хочаце вы адказаць. Танк. // Ужываецца пры ўказанні на прадмет або асобу, да якіх набліжаюцца, з якімі сутыкаюцца. Разведка трапіла на засаду. □ І дзе .. [Паўлюк] ні паеернецца, то ўсюды так ці іначай натыкаец-

ца на праклятае палена. Колас. Хтосьці ў цёмным кутку наляцеў на мяне нечакана, Ледзь не збіў мяне з ног. Куляшоў.

з В. Ужываецца пры абазначэнні асобы, прадмета або з'явы, у адносінах да якіх выяўляецца пэўнае пачуццё, стан, на якія разлічваюць, спадзяюцца. Спадзявацца на ўдачу. Надзея на выратаванне. Разлічваць на сябра. □ / толькі на сына надзея адна... Глебка. Заварожым мы на росы І на шолах ціхіх траў, Ці сапраўды мой прыгожы, Ці надоўга пакахаў? Машара. // Ужываецца пры ўказанні на тое, што выбіраюць, да чаго прыходзяць у сваіх дзеяннях (звычайна з дзеясловамі «згадзіцца», «адважыцца», «асмеліцца»іпад.). Згадзіцца на перасяленне. Адважыцца на рызыкоўны палёт. □ Паб хто прыйшоў і сказаў, што трэба рабіць, дык на ўсё пайшлі б гэтыя людзі. Чорны. У юнацтве я сніў мора. Як мне хацелася на яго хвалях Паказаць, што на ўсё я, на ўсё здатны! Кірэенка. // Абл. Ужываецца пры абазначэнні аб'екта, пра які забыліся ці якога чакаюць. Дзе вы, брацціўдальцы, дзе вы, хлопцы-касцы? Гэй, дакуль на вас трэба чакаць? Купала. Забыўся, здаецца, Андрэй на ўсё, стоячы пад паважпым, раўнамерным шумам сосен. Пестрак.

з В. Ужываецца пры ўказанні на аб'ект увагі, тэму размовы і пад. Мне здавалася, што ўся ўвага застыўшых ваколгц звернута на мяне. Бядуля. / толькі адзін дзяцел рытмічна і заўзята тукаў па галіне звонкага дрэва, не зважаючы ні на якія дзедавы трывогі. Колас. Падводчыкі ішлі па двое, па трое і .. вялі гутаркі на звычайныя .. тэмы. Гартны.

з В. Ужываецца пры абазначэнні аб'екта, які хочуць захапіць, падпарадкаваць сабе. Пайсці на ваўкоў. Кінуцца на канвой. □ Калі нарадзіўся волат, не знаў ён ні хвілі спакою: Варожых дзяржаў чатырнаццаць ішлі на яго вайною. Куляшоў. Адзін раз уночы бандыты напалі на горад. Чорны.

з В. Ужываецца для ўказання на аб'ект, які з'яўляецца характарыстычным прызнакам асобы ці прадмета. Майстар на ўсе рукі. Мастак на выдумкі. а А за сталом на верашчаку Падгатаўлялі ўжо атаку,— На гэта хлопцы былі хваты. Колас. // Ужываецца пры ўказанні на вобласць ці сферу, у якіх праяўляецца які-н. прызнак. Востры на язык. Рака, багатая на рыбу. Урадлівы на жыта. Прыемны на смак. □ Вялікі паход скупы на адпачынак. Чорны. Сухое узбекскае неба, Скупое на дождж і на гром. Колас. У той час нават у багатым на сады Прыдняпроўі пры кожнай сялянскай хаце было не больш як тры-чатыры дрэвы. Караткевіч. // (са словамі «хворы», «хварэць», «захварэць» і пад.). Ужываецца для ўказання на назву хваробы. Хворы на сухоты. Хварэць на тыф.

з В. Ужываецца пры абазначэнні прадмета, прыгнечанага для абмену на што-н., для замяшчэння чаго-н. Выменьваць жыта на пшаніцу. □ «Мая зямля», «мой поплаў», «паша», «Мой луг», «мой конь», «мае каровы» — Злінялыя, старыя словы! Пара, пара даць сэнс ім новы: Змяніць іх час на «наш» і «наша»! Колас.

з В. Ужываецца пры абазначэнні асобы, прадмета або з'явы, з якімі адзначаецца падабенства, з якімі хто- ці што-н. параўноўваецца. Майстэрня падобна на цэх завода.

На

200

На

Птушка, падобная на вераб'я. □ [Надзя] бачыла твары, падобныя на тыя, што былі на газетных здымках, але хлопцы тут, на рабоце, выглядалі прасцей. Грахоўскі.

21. з М. Ужываецца пры ўказанні на прадмет або на яго частку, а таксама на частку цела, якія з'яўляюцца апорай чаго-н. Столь трымалася на падпорках. Трымаць на руках. □ Недалёка ад печы стаяла чорная дошка на трох нагах. Колас. Лаўрэн ляжыць на спіне, узіраецца ў нябесныя глыбіні, прыслухоўваецца да начных гукаў. Лынькоў. Калі, ачнуўшыся, .. [Ніна] паднялася на руках і села, падлога перад вачыма хісталася, хілілася набок, станавілася потырч, як сцяна. Мележ.

з М. Ужываецца пры ўказанні на прадмет, асобу або калектыў, на якіх што-н. лічыцца, якія валодаюць чым-н., якія з'яўляюцца аб'ектам выяўлення пэўнага дзеяння, стану. На ім трымаецца гаспадарка. Засяродзіць клопаты на дзецях. □ Дзіця пабегла мацней, адчуваючы на сабе позірк незвычайнага чалавека. Чорны. Але памятайце — на вашым сумленні Не сплачаны доўг векавы. Колас. // (са словамі «жаніцца», «жанаты» і пад.). Ужываецца для ўказання на асобу жаночага полу, якая ўступае ў шлюб. Жаніцца на дачцы інжынера. Жанаты на настаўніцы.

з М. Ужываецца для абазначэння прадмета, пры дапамозе якога ўтвараецца дзеянне. Шыць на машыне. Весці на повадзе. Лічыць на пальцах. Паліць на агні. Пячы сала на ражончыках. □ За адзін пастаў на варштаце выраблялася звыш сарака сурвэт. Чорны. Дзень іграе на жалейцы, На трубе ды на ражку, На зялёным лазняку. Танк. // Ужываецца для абазначэння сродку перамяшчэння, а таксама прадмета або часткі цела, на якіх ці з дапамогай якіх адбываецца перамяшчэнне. Ехаць на машыне. Ляцець на самалёце. Імчацца на лыжах. □ Едзе восень на рабым кані, Тут дажджы ліюць, а тут ясна. Астрэйка. — На чужым добры доўга не паездзіш. Чорны. На палоззях ліповых І зіма прыляцела. Броўка. / на хвалях вады ружаватай Човен твой пераплыў ужо мель. Чарот.

з М. Ужываецца пры ўказанні на прадмет, з дапамогай якога вырабляецца ці гатуецца што-н., на прадмет, паняцце, якія з'яўляюцца сродкам, матэрыялам ці асновай для чаго-н. Гатаваць на масле. Засноўвацца на вопыце. Рухавік працуе на бензіне. □ Вежа тая ўвачавідкі Так расце, як на дражджах. Крапіва. На тарфяным апале, на штучных рачных вадаспадах і на нафтавых рухавіках пускаюцца электрастанцыі. Чорны. // Ужываецца пры абазначэнні мовы як сродку зносін. Гаварыць на англійскай мове. Размаўляць на эсперанта. □ А там дыпламаты гамоняць тактычна На мове выключна дыпламатычнай. Панчанка.

з М. Ужываецца пры ўказанні на што-н. як на мяяíу якога-н. дзеяння, стану, уласцівасці. Твор свой, напісаны вершам, На гэтым канчаю. Куляшоў. / вось на словах «Хлопцы, настаў наш час...» маўклівы, ужо даволі немалады рэзервіст, які чамусьці не спяваў, зусім нечакана апаў грудзьмі ў нацельнай кашулі на замазучаную сталь «максіма». Брыль.

з М. Ужываецца для ўказання на сферу ці вобласць выяўлення прызнака. Горад расце на вачах. Уважлівы на занятках.

27. з М. Ужываецца пры ўказанні на аб'ект, на якім канпэнтруецца ўвага, гутарка і пад. Уся .. ўвага [хлапца] была засяроджана на возе. Лынькоў. У заключэнне мы хочам спыніцца на правапісе. Крапіва.

Адносіны пераўтварэння 28. з В. Ужываецца для ўказання на прадмет, у які пераходзіць або ператвараецца ранейшы прадмет. Разбіць луг на агароды. Пілаваць бервяно на дошкі. Спаліць на попел. □ «Каб свет не гахлынаўся больш у крыві, Увесь расшматаны на рызманы, Давайце раззброімся: я і вы,— Начыстую і без маны». Крапіва. Ужо ў пачатку лістапада станавіўся сухі холад, а пад сярэдзіну таго ж месяца нападаў змёрзлы і сцёрты ветрам на муку снег. Чорны. // Ужываецца пры ўказанні на пераход з аднаго стану ў другі. Займацца на дзень. Ісці на папраўку. □ Узняўся вецер. Збіралася к н[о]чы на дождж. Чорны. Адносіны меры і ступені

29.з В. Ужываецца для абазначэння паўнаты выяўлення якога-н. дзеяння або прызнака. Праславіцца на ўсю рэспубліку. Пець на ўвесь голас. Закрычаць на ўсю хату. □ Мала каму верылася, што толькі год таму, як.. [Піліпчык] яшчэ на поўную сваю сілу цяслярыў. Чорны. Мы з вольнае краіны, Адной на цэлы свет. Глебка. // Ужываецца ў прыслоўных выразах: «на здзіўленне», «на дзіва», «на рэдкасць» і пад. Жыта там родзіцца на дзіва. Колас. Такароўцы спахмурнелі не на жарт. Бядуля.

Колькасны я адносіны

з В. Ужываецца пры абазначэнні колькасці, меры, якія вызначаюць межы чаго-н. Работы на адну гадзіну. Наваколле відаць на пяць кіламетраў. Купіць на два рублі. □ Абоз расцягнуўся больш як на вярсту. Колас. На сажань у глыб заплялося карэнне. Панчанка. // Ужываецца пры абазначэнні становішча ці месца прадмета або з'явы ў радзе да іх падобных. На першы раз дарую. На гэты раз нашы лыжнікі прыйшлі першымі.

з В. Ужываецца пры абазначэнні колькаснай прыметы, якой вызначаецца ўнутраны змест ці прызначэнне чаго-н. Купэ на чатырох пасажыраў. Абед на шэсць чалавек. □ Калгаснік, які будуецца цяпер, мала каторы ставіць хату менш як на тры, а то і чатыры чыстыя пакоі. Чорны.

з В. Ужываецца пры ўказанні на колькасную розніцу. Брат на шэсць гадоў маладзей за сястру. 3,явіцца на тыдзень пазней. Пастарэць на дзесяць гадоў. Цяжэйшы на тры кілаграмы. а Назаўтра ў саўгасе выехалі араць на гадзіну раней. Чорны. [Гудовіч:] Сапраўды — ізноў пахарашэла. [Вроня:] Сур'ёзна? [Гудовіч:] Досыць сур'ёзна. Працэнтаў на пяцьдзесят. Крапіва.

Размеркавальныя адносіны

33.з В. Ужываецца пры ўказанні на колькасны паказчык раздрабнення, падзелу. Разламаць бульбіну на дзве часткі. Класавае грамадства падзелена на эксплуататараў і эксплуатуемых. □ [Дэсані] рэзка дзяліліся на два самастойныя гатункі — «просты» і «павучковы». Чорны. Я сам быў адзін — як лісток скамечаны, Я сам гарэў і разрываўся на часткі. Кірэенка.

На

201

На

Азначальныя адносіны

з В. Ужываецца пры ўказанні на прызнак прадмета. Казка на стары лад. □ Калыхнуў паўднёвы вецер настыўшыя галіны, атрос засеўшыя на іх белыя снеоюныя покрывы, з песняю на веснавы лад прайшоўся над акачанелымі хмызнякамі і весцю аб вясне шаргануўся па саламяных стрэхах сялянскіх хат. Колас.

з М. Ужываецца пры ўказанні на прадмет, наяўнасць якога характарызуе, вызначае іншы прадмет або асобу. Ганак на слупах. Туфлі на высокіх абцасах. Пірог на мёдзе. □ Вазкі на рысорах Ныраюць за ўзгоркі. Куляшоў. Гэтак адзяецца Анэта. Падрапаная за доўгі час скураная жакетка на футры, чорны шаль. Чорны.

Адносіны характару і спосабу дзеяння

36.з В. Ужываецца пры абазначэнні характару ці спосабу дзеяння, асаблівасцей выяўлення працэсу. Загаманіць на ўсе лады. Зрабіць на свой густ. Дыхаць на поўныя грудзі. п Нам варта толькі з хаты выйсці-—/ ўсё на лад свой перайначым. Хадыка. / цягам доўгія часіны, Дзявочыя забыўшы сны, Свае шырокія тканіны На лад персідскі ткуць яны. Багдановіч. Нават не спяваў, а проста... выгаворваў {бацька] гэтую песню, ціха, невыразна, на нескладаны матыў. Чорны. // Ужываецца пры ўказанні на спосаб звароту да субяседніка. [Кадравік] ужо да., [дзяўчыны] звяртаўся на «ты». Грахоўскі. / Ва ўстойлівых зваротах; «на выгляд», «на погляд» («на першы погляд»), «на смак», «на слых» і пад. Алесю нецікавымі здаваліся французы: неспадзявана вялыя і вельмі ж многа іх, на першы погляд .. аднолькавых. Брыль. Сёння паспрабаваў прымаць [тэлеграфную перадачу] на слых. Шынклер.

з В. Ужываецца пры ўказанні на ўмовы, абставіны, пры якіх адбываецца якое-н. дзеянне. Працаваць на свежую галаву. Класціся спаць на галодны жывот. □ Неўзабаве, каля той усё школы, пачынаюць збірацца [сяляне]. Хто ў лапцях, хто ў ботах, хто ў кажушыне. Хто на скорую руку, а хто як мае быць — нават папругай падпёразаўшыся. Скрыган. Мікола наклаў воз на борздую руку. Колас. // Ужываецца пры ўказанні на ўмовы, абставіны ці акалічнасці, куды (у якія) накіравана што-н. Вынесці на мароз. Клікаць на волю. □ [Якуб Якубоўскі:] Дзе ты быў? І што ты бачыў?! Прасядзеў увесь век свой у запечку, баючыся носа на людзі выткнуць. Чорны.

з 5. Ужываецца пры ўказанні на пераход да іншага спосабу ці характару дзеяння. Мы едзем, гаворыш; Шум ветру ў вушах. Дзе-недзе прышпорым Ды зноўку на шаг. Крапіва. Коні, узмакрэлыя ад далёкай дарогі і хуткай язды, як толькі ім зноў дазволілі перайсці на ступу, пачалі задаволена фыркаць, рупліва тупаючы па глыбокім, пяску. Брыль. / Пры абазначэнні мовы як сродку зносін. Перакласці на англійскую мову.

39.з В. Ужываецца пры абазначэнні ацэнкі якога-н. дзеяння, стану, якасці прадмета. Вучыцца на пяць. □ — / ты, Юрка, гэты экзамен вытрымаў на выдатна. Пестрак. — Давайце, давайце, я згодзен. Вучыце. На чац-

вёрку выцягну, а пяцёрак не абяцаю. Грахоўскі.

з М. Ужываецца пры абазначэнні спосабу ўтварэння дзеяння або характару выяўлення працэсу. Малатарня працавала на халастым хаду. Поўзаць на карачках. □ Як толькі падымалася сонца, .. [Наташа] зноў была на нагах. Шамякін. / У прыслоўных выразах (з адценнем часавага значэння): «на хаду», «на ляту», «на скаку», «на бягу». Стары с[ч]эпшчык, ён прывык усё рабіць на хаду: на хаду прычапляць, на хаду выскакваць з-пад вагонаў, на хаду хапацца за вагонныя ці паравозныя прыступкі, на хаду скакаць каля стрэлак. Усё на хаду. Але не ўвесь жа дзень на хаду. Лынькоў.

з М. Ужываецца пры абазначэнні ўмоў, абставін, пры якіх адбываецца дзеянне ці выяўляецца які-н. прызнак. Жыць на адзіноце. Сарамлівы на людзях. Не спыняцца на дасягнутым. □ Дзе-нідзе ў полі на межах стаялі адзінокія ігрушы і сіратліва махалі сваімі голымі галінамі., на холадзе. Колас. Дарога ў лесе была дзе-нідзе завалена галлём, а дзе і ляжала ўпоперак верхавіна сасны або елкі з неабсечанымі галінамі, якія растапырана тырчалі на фоне дарогі. Пестрак. Безупынна шуміць калаўротак, і на шуме яго кладзецца старэчы голас бабулі. Брыль.

42.з М. Ужываецца пры ўказанні на становішча або стан, у якім хто- ці што-н. знаходзіцца, а таксама на дзейнасць, якой хто-н. займаецца. Стаяць на вахце. Знаходзіцца на службе. Быць на ўтрыманні. □ Мы мужна стаялі на варце Вялікіх і цяжкіх спраў. Хведаровіч.

Прычынныя адносіны

з В. Ужываецца для ўказання на падставу, абгрунтаванне якога-н. дзеяння. Падзякаваць у адказ на віншаванне. Зрабіць скідку на маладосць.

з М. Ужываецца пры ўказанні на тое, што з'яўляецца асновай, прычынай ці крыніцай якога-н. дзеяння, стану. Дзякую вам на добрым слове. □ Гарачун не супроць быў часам, каб зарабіць на чым-небудзь. Шахавец.

Мэтавыя адносіны

45.з В. Ужываецца пры ўказанні на мэту, прызначэнне якога-н. дзеяння. Паставіць на абмеркаванне. Падаць руку на развітанне. Спяшацца на дапамогу. Выклікаць на спаборніцтва. Пайсці на спачын. □ На спатканне песням волі Дух мой рвецца і ляціць. Колас. Прамчаць над борам самалёты, На бойку рушацца палкі. Броўка. Сюды збіраецца на абед уся іх брыгада. Грахоўскі. // Ужываецца пры ўказанні на прадмет ці стан як мэту, на дасягненне якой накіравана дзеянне. Патраціць грошы на дарогу. Ірваць кветкі на вянкі. □ Тарас купіў на дарогу пачак папярос за тры капейкі. Колас. Цемнавата здалося з двара і дыхнула водарам сушаных траў, што тырчалі пучкамі з-пад бэлькі, сабраныя на чай і лекі. Брыль. // Ужываецца пры ўказанні на мэту (з адценнем акалічнасных адносін) у выразам, блізкіх да прыслоўяў. Даць на памяць. □ Куторга, яв і трэба было чакаць, быў выстаўлены на пасмешышча. Майхровіч. // Ужываецца пры ўказанні на прызначэнне прадмета. Сродкі на ўтрыманне дзіцячых садоў. Шоўк на сукенку. Ц Ужываецца пры ўказанні на занятак, дзеля якога прызначаецца

На202

які-н. адрэзак часу.— Найшлі час на размовы. Лынькоў. [45алí:] — Раскажацца ўсё. Будзе на гэта час. Чорны. // Ужываецца пры ўказанні на выпадак, нагоду. Верш Янкі Купалы «На смерць Сцяпана Булата». // Ужываецца пры ўказанні на эмацыянальную ацэнку якога-н. дзеяння, падзеі. Жыві нам на радасць. Ешце на здароўе. Зрабіць на зло ворагу. // Ужываецца пры абазначэнні матыву, падставы якога-н. дзеяння. Падараваць на беднасць. Берагчы на ўсякі выпадак.

з В. Ужываецца пры ўказанні на прадмет, асобу, калектыў, для якога ці ў інтарэсах якога гдто-н. адбываецца. На ўсіх не дагодзіш. □ Сцёпка некалі на пана Працаваў, як чорны вол. Крапіва. Відаць, спецыяльна на .. [жанчыну] пашыты кажушок. Колас. Стары Наздрэйка захацеў каня падкарміць, каб лепш плуг цягнуў, як паедзе на жыта араць. Крапіва.

з В. Ужываецца пры ўказанні на званне, спецыяльнасць, прафесію, з мэтай дасягнення ці авалодання якімі адбываецца дзеянне. Вучыцца на ўрача. □ Лепшай, чым Шаройка, кандыдатуры на старшыню калгаса знайсці было нельга. Шамякін.

НА2, часціца. 1. Вазьмі, бяры; атрымліваў. Марыля адышла, пакорпалася ў скрыні. — На табе нагавіцы чыстыя, надзень. — Хацела кінуць ношаную пару палатнянай бялізны на лаву, ды назад палажыла: — Дам я табе ўжо новыя.. Насі здароў. Лобан. На табе, божа, што мне нягожа. Прыказка.

2. Ужываецца для падзывання сабакі. — Галаска, цюцік! На, цю, на! На, цю, на! — пазваў я., [сабаку]. Колас.

О Вось табе і на! гл. вось. На табе — вокліч здзіўлення, расчаравання, выкліканага нечаканасцю, неспадзяванасцю чаго-н. [Марыля:] Жалоба па бацьку яшчэ не адышла, .. а ён — на табе! На скрыпцы выігрывае. Купала. [Аканом:] — Ты павінен падганяць лайдакоў, а ён — на табе — у іх дудку іграе. С. Александровіч.

НА3, прыстаўка. І. Ужываецца пры ўтварэнні дзеясловаў з наступнымі значэннямі: 1) накіраванасць дзеяння на паверхню прадмета, сутыкненне з прадметам, напрыклад: паехаць, набегчы, наляцець, наскочыць, нагі л ыць; 2) накладванне, змяшчэнне на прадмет, напрыклад: пасадзіць (вілкі на ражон), накáпаць, наклеіць, паляціць, пакінуць (паліто на плечы); 3) ажыццяўленне дзеяння на паверхні прадмета (утварэнне на паверхні нрадмета налёту, наросту, накіпу і г. д.), напрыклад: нагарэць, накіпець, намерзнуць, насохнуць; 4) паўната, дастатковасць дзеяння — а) пашырэнне дзеяння на вялікую колькасць прадметаў, напрыклад: набудаваць, накапáць, насеяць, наскубці; б) напаўненне чаго-н. чым-н., напрыклад: напхаць (сяннік), паліць (шклянку чаю); в) вычарпальнасць дзеяння, напрыклад: начысціць (гузікі да бляску), нашараваць (падлогу); 5) задаволенасць дзеяннем самога суб'екта (са зваротнымі дзеясловамі), напрыклад: наесціся, наляжацца, нагаварыцца, насмяяцца, нагуляцца, нагушкацца.

ІІ. Утварае дзеясловы закончанага трывання, не ўносячы якіх-н. іншых істотных значэнняў, напрыклад: напісаць, нагадзіць. // Утварае дзеясловы закончанага трывання ад

Нааблузваць

дзеясловаў незакончанага трывання, якія маюць прыстаўку [а, аб, ад, вы, з (с), пад, пра, пры, раз (рас), уз, у], са значэннем вялікай колькасці, празмернасці дзеяння, напрыклад: наабіраць, наабломваць, наадбіраць, навыдумляць, наздзіраць, нападвязваць, напракопваць, напрыклеЁваць, наразбіваць, наўкопваць.

III.Ужываецца пры ўтварэнні прыметнікаў і назоўнікаў са значэннем «знаходзіцца на паверхні чаго-н., на чым-н.», напрыклад: наземпы, нацелыíы, накаленны, накаленнікі, нарукаўны, нарукаўнікі, наручны, наручнікі.

IV.Ужываецца для ўтварэння прыслоўяў са значэннем «на які-н. тэрмін, у якім-н. напрамку, у якой-н. меры, ступені», напрыклад: назаўсёды, напроці, нашшерак, настолькі, наколькі.

НААБАПАЛ. 1. прыназ, з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам «наабапал» выражае прасторавыя адносіны: указвае на размяшчэнне з абодвух бакоў каго-, чаго-н. Ельнік цягнуўся наабапал чыгункі. □ Наабапал сцежкі чорнымі пластамі ляжалі скібы тлустай зямлі. Васілёнак. Прыгожа павіваюцца дарожкі ў полі, гэтыя красёнцы людскога клопату і працы, а наабапал іх нахіляецца жыта. Колас.

2. у знач. прысл. З абодвух бакоў. Наабапал старыя могілкі пазарасталі рутаю, чаб[а]ром і мятаю. Мурашка.

НААБВОРВАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго. Абараць плугам або акучнікам вялікую колькасць чаго-н.

НААБГАНЯЦЬ, -яю, -яеш, -яе; зак., чаго. Абараць акучнікам вялікую колькасць чаго-н. Наабганяць бульбы.

НААБГÓН, прысл. Абл. Навыперадкі. Снег растане, і ў душных туманах Пабягуць наабгон ручайкі. Гаўрусёў.

НААБДЗІРÁЦЬ, -áю, -áеш, -áе; зак., чаго. Надраць вялікую колькасць чаго-н. Наабдзіраць кары. □ Раз [Юрка і Юзік] падышлі да Алеся: — Алесь, дай мы наабдзіраем з гэтага галля калматага моху. Чорны.

НААБІВАЦЬ, -áю, -áеш, -áе; зак., чаго. Абабіць вялікую колькасць чаго-н. Пахла альховае лісце, яго наабіваў ля ракі вецер. Пташнікаў.

НААБІРАЦЬ, -áю, -áеш, -áе; зак., чаго. 1. Абіраючы, сабраць у нейкай колькасці. Наабіраць кош яблык.

2. Нааблупліваць, наабрэзваць у нейкай колькасці. [Маці] ужо наабірала бульбы, перамыла яе і перакладвае дровы ў печы. Кудравец.

НААБКАЛОЧВАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго. Абкалаціць многа чаго-н. Наабкалочваць груш з дрэва.

НААБКÓПВАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго. Абкапаць вялікую колькасць чаго-н.

НААБЛОМВАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго. Абламаць вялікую колькасць чаго-н. Наабломваць галін. □ Успамінаю, як маці мяне .. пасылала на суседскі двор — папрасіць ды наабломваць з іхняга дуба лісту ў агуркі. Брыль.

НААБЛОМЛІВАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго. Тое. што і наабломваць.

НААБЛУЗВАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго. Аблузаць вялікую колькасць чаго-н. Нааблузваць гарбузікаў.

Нааблупліваць203Наадрэз

НААБЛУПЛІВАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго. Аблупіць вялікую колькасць чаго-н.

НААБМÉНЬВАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго. Абмяняць значную колькасць чаго-н. Наабменьваць марак.

НААБПÁЛЬВАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго. Абпаліць многа чаго-н. Наабпальваць гаршкоў.

НААБРАЗАЦЬ, -áю, -áеш, -áе; зак., чаго. Абрэзаць вялікую колькасць чаго-н. Наабразаць галін. Наабразаць мяса.

НААБРЭЗВАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго. Тое, што і наабразаць.

НААБСТРУГВАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго. Абстругаць вялікую колькасць чаго-н. Наабстругваць жэрдак.

НААБСЯКÁЦЬ, -áю, -áеш, -áе; зак., чаго. Абсячы вялікую колькасць чаго-н. Наабсякаць сукоў.

НААБТРАСÁЦЦА, -áецца; зак. Тое, што і наатрасацца.

НААБТРАСÁЦЬ, -áю, -áеш, -áе; зак., чаго. Тое, што і наатрасаць.

НААБЦЯРЭБЛІВАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго. Абцерабіць вялікую колькасць чаго-н. Наабцярэбліваць вецця. Наабцярэбліваць буракоў.

НААБЧЫШЧÁЦЬ, -áю, -áеш, -áе; зак., чаго. Абчысціць вялікую колькасць чаго-н. Наабчышчаць яблык.

НААБЧЗСВАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго. Абчасаць вялікую колькасць чаго-н. Наабчэс-

ваць бярвенняў.

НААБШМОРГВАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго. Разм. Абшморгваючы, нарваць вялікую колькасць чаго-н. Наабшморгваць лісця. Наабшморгваць ягад.

НААБЯЦÁЦЬ, -áю, -áеш, -áе; зак., што і чаго. Паабяцаць многа чаго-н. [Юрку] вельмі многа наабяцалі — асабліва на будучае. Карпаў.

НААДБІВÁЦЬ, -áю, -áеш, -áе; зак., чаго. Адбіць, адкалоць нейкую колькасць чаго-н.

НААДБІРÁЦЬ, -áю, -áеш, -áе; зак., чаго. 1. Адабраць, захапіць сілаю многа чаго-н.

2. Адабраць з аднастайных прадметаў значную колькасць чаго-н. Наадбіраць спелых яблык.

НААДВÁЛЬВАЦЦА, -аецца; зак. Адваліцца, адпасці ў нейкай колькасці. Наадвальвалася тынку.

НААДВАРОТ, прысл. 1. У адваротным напрамку. Прачытаць слова наадварот.

Зусім інакш, не так, як трэба. Зрабіць усё наадварот. □ Я хацеў выклікаць жаласць у сэрцы Варыса, а выйшла наадварот... Бядуля. Лена адчыніла акно. Ад гэтага ў пакоі не стала халадней. Хутчэй наадварот: ноч была цёплая. Ваданосаў.

у знач. пабочн. У процілегласць таму, што сказана. Старыя злаваліся, а мы, наадварот, радаваліся. Якімовіч. Аксану больш за ўсё на свеце цікавіла свая сям'я, гаспадарка.. Люба, наадварот, цікавілася больш тым, што рабілася вакол. Васілевіч.

у знач. супраціўнай часціцы (у пачатку рэплікі). Зусім не.— Гэты ваш., [знаёмы] не вельмі дасціпны чалавек,— сказаў Канстанцін Пятровіч. [Аляксандра Сцяпанаўна:] — Наадварот, ён меў рацыю. Васілёнак.

НААДГРАБÁЦЬ, -áю, -áеш, -áе; зак., чаго. Адгрэбці нейкую колькасць чаго-н. Наадграбаць снегу.

НААДДЗІРÁЦЬ, -áю, -áеш, -áе; зак., чаго. Ададраць нейкую колькасць чаго-н. Пасля пахавання, увечары, вярнуўшыся з папялішча школы, мы зноў сядзелі ўдвух з дзядзькам Яўменам на яго дворышчы на тых дошках, што нааддзіралі былі з платоў і на якіх збіраліся надоечы класціся спаць. Сачанка.

НААДКАЛУПВАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго. Адкалупаць нейкую колькасць чаго-н.

НААДКІДÁЦЬ, -áю, -áеш, -áе; зак., чаго. Адкінуць нейкую колькасць чаго-н. Наадкідаць камення. Паадкідаць снегу.

НААДКІДВАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго. Тое, што і наадкідаць.

НААДКЛАДÁЦЬ, -áю, -áеш, -áе; зак, чаго. 1. Адкласці ўбок, палажыць асобна пэўную частку чаго-н. Наадкладаць сухіх дро*.

2. (1 і 2 ас. не ужыв.,). Адкласці для захавання патомства ў вялікай колькасці (пра яйкі).

НААДКЛАДБАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго. Тое, што і наадкладаць.

НААДКЛЁЙВАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго. Адклеіць вялікую колькасць чаго-н. Наадклейваць марак.

НААДКОЛВАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго. Адкалоць многа чаго-н. Наадколваць шчэпак.

НААДКОПВАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; зак., кагочаго. Адкапаць вялікую колькасць чаго-н.

НААДКÓЧВАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго. Адкаціць убок вялікую колькасць чаго-н. Наадкочваць бярвення.

НААДКРУЧВАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго. 1. Адкруціць, адшрубаваць вялікую колькасць чаго-н. Наадкручваць гаек.

2. Круцячы, адламаць, адарваць вялікую колькасць чаго-н. Наадкручваць цыбулін з вянка.

НААДЛІВÁЦЬ, -áю, -áеш, -áе; зак., чаго. 1. Адліваючы з розных пасудзін, наліць нейкую колькасць чаго-н.

2. Вырабіць ліццём вялікую колькасць чаго-н. Наадліваць статуэтак.

НААДЛОМВАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго. Адламаць вялікую колькасць чаго-н. Наадломваць галінак.

НААДЛÓМЛІВАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго. Тое, што інаадломваць.

НААДПАЧЫВÁЦЦА, -áюся, -áешся,-áецца; зак. Разм. Добра адпачыць. Старая ішла ўгору поруч з.. [Зыбіным], і калі сын запытаўся, ці не спыніцца, перадыхнуць, адказала, што і так — у цягніку — наадпачывалася добра. Мележ.

НААДШЛОУВАЦЬ, -аю, -аеш,$ -ае; зак., чаго. Адпілаваць вялікую колькасць чаго-н. Наадпілоўваць сукоў.

НААДРАЗÁЦЬ, -áю, -áепг, -áе; зак., чаго. Адрэзаць вялікую колькасць чаго-н.

НААДРЫВАЦЬ, -áю, -áеш, -áе; зак., чаго. Адарваць вялікую колькасць чаго-н.

НААДРЭЗ, прысл. Рашуча, катэгарычна. Палонныя наадрэз адмовіліся ісці працаваць на мінамётны завод. «Звязда». Паўлік ужо раскрыў рот, каб наадрэз адмовіць гэтаму прыліпалу Бародзіну, але так нічога і не сказаў. Беразняк. «Ні ў якім разе!»—Адмовіўся сапёр рашуча, наадрэз. Корбан.

Наадрэзваць

204

Набасанож

НААДРЭЗВАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго. Тое, што і наадразаць.

НААДСЫПАЦЬ, -áю, -áеш, -áе; зак., чаго. Адсыпаючы адкуль-н., насыпаць нейкую колькасць чаго-н. Наадсыпаць для сябе ягад з усіх кошыкаў.

НААДСЯКАЦЬ, -áю, -áеш, -áе; зак., чаго. Адсячы вялікую колькасць чаго-н. Наадсякаць галін.

НААДЦІНАЦЬ, -áю, -áеш, -áе; зак., чаго. Адцяць вялікую колькасць чаго-н. Наадцінаць парасткаў.

НААКОННЫ, -ая, -ае. Які знаходзіцца, размешчаны на акне, каля акна. Нааконная разьба.

НААПАЛЬВАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго. Тое, што інаабпальваць.

НААПАШКІ, прысл. Накінуўшы на плечы, не прадзяваючы рук у рукавы. Выйшаў бацька. Пінжак наапашкі, босы. Няхай. Богдан, як толькі ўбачыў Варанецкага, рухам плячэй паправіў пакінуты наапашкі картовы шарачок і пайшоў насустрач. Дуброўскі.

НААШЛÓЎВАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго. Апілаваць вялікую колькасць чаго-н. Наапілоўваць дзерава на хату.

НААРАНЫ, -ая, -ае. Дзеепрым, зал. пр. ад наараць.

НААРАЦЦА, -арýся, -арэшся, -арэцца; зак. Разм. Паараць доўга ці праз меру, стаміцца ад арання.

НААРАЦЬ, -арý, -арэш, -арэ; зак. 1. чаго і без дап. Узараць нейкую колькасць зямлі. \Іван Пятровіч:] — Пакуль гэта .. \яравое\ паспее, дык пад азі.чіну вунь колькі наараць можна. Пальчэўскі.

2. што. Разм. Узняць араннем. Завішнюк успомніў, што гэта града, колішняя пагранічная града, якую нааралі ў лонаўскіх лясах у дваццатым годзе. Пташнікаў.

НААРФАВÁНЫ, -ая, -ае. Дзеепрым, зал. пр. ад наарфаваць.

НААРФАВÁЦЬ, -фýю, -фýеш, -фýе; зак., чаго. Ачысціць пры дапамозе арфыг нейкую колькасць збожжа.

НААСÓЎВАЦЦА, -аецца; зак. Асунуцца ў вялікай колькасці. Наасоўвалася пяску з берага.

НААТРАСÁЦЦА, -áецца; зак. Атрэсціся, апасці ў вялікай колькасці. Наатрасалася сліў. Наатрасалася лісця.

НААТРАСÁЦЬ, -áю, -áеш, -áе; зак., чаго. Атрэсці вялікую колькасць чаго-н. Наатрасаць ігруш.

НААЦЯРЭБЛІВАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго. Тое, што і наабцярэбліваць.

НАБАВАЧНЫ, -ая, -ае. Разм. Які з'яўляецца набаўкай (у 2 знач.).

НАБÁВІЦЬ, -бáўлю, -бáвіш. -бáвіць; зак., што і чаго. Прыбавіць, дабавіць звыш таго, што ёсць, як было дамоўлена. — Справядлівы.. [Вэня Шпулькевіч] чалавек, мне за фатыгу заўсёды, бывала, заплаціць і яшчэ крыху набавіць. Чорны. // Павялічыць (цану, суму, плату і пад.). Проста яго ўпрошвалі набавіць цану, але Лапко не парушаў сваіх прынцыпаў. Колас.

НАБАДЗЙЦЦА, -дзяюся, -дзйешся, -дзеецца; зак. Разм. Пабадзяцца многа, уволю.

НÁБАДРЫ, -аў; адз. няма. 1. Паўшоры; шлеі.

2. Разм. Тое, што і ш о р ы (у 1 знач.).

НАБАЖЭНСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да набажэнства.

НАБАЖЭНСТВА, -а, н. Царкоўная служба, богаслужэнне. Сёння ў касцёле першае набажэнства. Колас. Як пачалося набажэнства і выпаў час адпачыць, .. [званар] прысеў на невялікі ўслон., і закурыў. Лупсякоў.

НАБАКІР, прысл. Ссунуўшы, ссунуўшыся па адзін бок, на вуха (аб манеры насіць галаўны ўбор). Напяваючы песню, насунуўшы шапку набакір, вяртаўся Ясь дамоў. С. Александровіч. Сцяпанаў быў у новенькай гімнасцёрцы, галіфэ, у зухавата ссунутай набакір фуражцы. Алёшка.

НАБАЛАКАЦЦА, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Разм. Уволю нагаварыцца.

НАБАЛБАТАЦЦА, -бачýся, -бóчашся, -бóчацца; зак. Разм. Уволю нагаварыцца; доўга пабалбатаць.

НАБАЛБАТАЦЬ, -бачу, -бóчаш, -бóча; зак., чаго і без дап. Разм. Нагаварыць многа лішняга, непатрэбнага. Пабалбатаць лухты. □ [Алена:] — Больш слухайце вы яго, Антон Сафронавіч, дык .. [Хаецкі] вам набалбоча. Паслядовіч.

НАБАЛДАШНІК, -а, м. Надстаўка, патаўшчэнне на верхнім канцы палкі. У руках.. [Бешчат] трымаў пакамечаны Томчакаў капялюш і палку з цяжкім медным набалдаш,нікам. Бажко. У нядзелю Нічыпар выбіраўся ў горад. Ішоў, пастукваючы лакіраванай палкай з залатым набалдашнікам. Асіпенка.

[Ад тат. балдак — эфес.]

НАБАЛЁЛЫ, -ая, -ае. 1. Які стаў вельмі балючым ад працяглага болю. Набалелая рана. ІІ перан. Які стаў вельмі адчувальным яд доўгіх пакут. Крык набалелай душы. □ Не плач, шматпакутная маці! Мы прыйдзем і ласкай сагрэем Тваё набалелае сэрца. Панчанка.

перан. Які даўно наспеў і патрабуе неадкладнага вырашэння. Набалелая праблема. ІІ Які накапляўся, збіраўся на працягу доўгага часу. [Баец] быў змораны, цяжка дыхаў і гаварыў з даўно набалелай злосцю. Быкаў.

у знач. наз. набалелае, -ага, н. Тое, што мучыць, выклікае пакуты. Маці ішла побач з сынам і выказвала набалелае за гады. Пальчэўскі.

НАБАЛЁЦЬ, -ліць; зак. 1. Стаць вельмі балючым ад працяглага болю. Палец набалеў ад нарыву. Ц перан. Стаць вельмі адчувальным ад доўгіх пакут, змучыцца (аб сэрцы, душы). Мімаволі горкі ўсхліп Ускалыхнуў яе ўсё цела, Бо сэрца дужа набалела. Колас.

2. перан. Сабрацца, накапіцца (пра што-н. пакутлівае, цяжкае, нясцерпнае). [Аграном:] — Калі ў чалавека што набалела, то ён скажа: знойдуцца і словы і голас. Кулакоўскі. З лёгкай Косцевай рукі студэнты пачалі горача гаварыць аб тым, што ім набалела. Карпюк.

НАБАЛЬЗАМІРАВАНЫ, -ая, -ае. Дзеепрым, зал. пр. ад набальзаміраваць.

НАБАЛЬЗАМІРАВАЦЬ, -рую, -руеш, -руе; зак., каго-што. Насыціць труп асобымі рэчывамі, каб прадухіліць ад гніення.

НАБАСАНОЖ, прысл. На босую, голую нагу. Мікола, па-хатняму ў сарочцы і ў тапачках набасанож, з газетай прымасціўся да настольнай лямпачкі. Корбан.

Набат

205

Набілітэт

НАБАТ, -у і -а, Ы -бáце, м. 1. -у. Сігнал трывогі з выпадку якога-н. бедства, які падаецца пры дапамозе звана. Трывожна гудзеў набат, народ рушыў да ратушы, штурмаваў яе, ломячыся ў дзверы. Шынклер.

2. -а. Вялікі барабан у войсках старажытнай Русі.

О Біць у набат гл. біць.

НАБÁТНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да набату; прызначаны для набату (у 1 знач.). Набатны звон. □ Гэта не вецер калыша лясы, Гэта трывогі звіняць галасы, Гэта у рэйку набатную б'юць. Танк.

2. перан. Які гучыць, як набат. Праз сотні кіламетраў, якія аддзялялі нас ад лініі фронта, у глыбокім варожым тыле, чулі мы набатны заклік нашай слаўнай партыі і ўрада ўзнімацца на бязлітасную барацьбу з гітлераўскімі захопнікамі. Казлоў.

НАБÁЎКА, -і, ДМ -бáўцы, ж. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл, набавіць.

2. Тое, што набаўлена. Разоў два., [фельчар] пэцнуў Сашкаву руку ёдам, абліў яшчэ зверху чымсьці жоўтым, забінтаваў і, беручы ад Стафанковіча грошы, вытаргаваў набаўку. Чорны.

НАБÁУЛЕНЫ, -ая, -ае. Дзеепрым, зал. пр. ад набавіць.

НАБАЎЛЯЦЦА, -яецца; незак. Зал. да набаўляць.

НАБАЎЛЯЦЬ, -яю, -яеш, -яе. Незак, да набавіць.

НАБÁЯЦЬ, -áю, -áеш, -áе; зак., што і чаго. Разм. 1. Сказаць, расказаць што-н., пагаварыць многа чаго-н.

2. Расказаць казку, байку або многа казак, баек. Набаяць баек.

НАБЕГ, -у, м. 1. Раптоўны напад, уварванне на якую-н. тэрыторыю і спусташэнне яе. Набег татарскай арды. □ / здаецца, што гэта не семінарысты спяваюць ля печкі ў вагоне, а гуляе запарожская сеч пасля буйнага набегу дзесьці ў стэпе ля вогнішчаў. Сяргейчык. // перан. Уварванне з карыслівымі мэтамі ў чужы сад, агарод і пад. [Бушыла:] — Я сам некалі ў свой час на сады і гароды набегі рабіў. Шамякін.

2. Раптоўны павёў ветру, прыліў вады і пад. Нібы шротам налітыя,., [каласы] ад лёгкага набегу ветру прыпадаюць да самай зямлі, просячы сярпа... Хадановіч.

НАБЁГАЦЦА, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Пабегаць уволю, стаміцца, бегаючы. Я не разумеў, як гэта можна не пад'есці, калі добра набегаешся за цэлы дзень... Ваданосаў.-— Навошта так рана.. \Паўліка\ будзіш? — запытала маці, якая ўжо завіхалася ля печы.— Набегаецца яшчэ за цэлы дзень... С. Алексан.дровіч.

НАБЕГЧЫ, -бягу, -бяжыш, -бяжыць; зак. і. на каго-што. Бегучы, сутыкнуцца з кім-, чым-н., наскочыць на каго-, што-н. Пабегчы на прахожага. Набегчы на камень.

2. (1 і 2 ас. не ужыв.). Хутка насунуўшыся, пакрыць сабой нейкую прастору (пра хвалі, хмары і пад.). Я зноў ля мора. У далях шэрых Яно іграе, нібы ртуць. 1 хвалі на пясчаны бераг То набягуць, то адбягуць. Ставер. // Раптам наляцець, узняцца, пачацца (пра вецер, дождж і пад.). Набег цёплы ветрык і ўскалыхнуў возера. Кандрусевіч.

3. (1 і 2 ас. не ужыв.); перан. Раптам узнікнуць, з'явіцца (пра думкі, пачуцці і пад.). Набеглі ўспаміны. Набег смутак. Набеглі трывожныя думкі. ІІ З'явіцца на твары, як адбітак якіх-н. пачуццяў. Усмешка набегла на твар капітана. Пестрак. // Выступіць на вачах (пра слёзы). На вочы бацькі набеглі слёзы. Мележ. // чым. Пачырванець ад прыліву крыві. Юрка бачыць, якая чырвоная ў Акцывніка ззаду шыя,— здаецца, набегла крывёю. Пташнікаў.

і. (1 і 2 ас. не ужыв.). Нацячы, насыпацца (пра вадкасці або сыпкія целы). Набегла вада ў пограб. ІІ перан. Павялічыпда ў суме, сабрацца, назапасіцца. [Учотчыца:] — За бульбу працэнтоўку даюць. З дзесяці пудоў — пуд. Сотня пудзікаў каму-небудзь набяжыць. Навуменка. [Анатоль Макаравіч:] — [Нехта] так ушчыльніў сеансы, што паміж імі няма перапынкаў. А раз такая шчыльнасць, то даволі на сеанс якой-небудзь затрымкі хвіліннай, каб да вечара набегла дзесяць-пятнаццаць мінут спазнення... Шамякін.

5. (1 і 2 ас. не ужыв.). Сабрацца ў адным месцы ў вялікай колькасці, збегчыся. Набегла народу з усяе ваколіцы. Бядуля. Праз хвіліну ўсё навокал астрога было на нагах, у камеру набегла паліцыянтаў. Чорны.

О Набегчы на памяць — успомніцца.

НАБЕДАВÁЦЦА, -бядýюся, -бядýешся, -бядýецца; зак. Перажыць, зазнаць многа бед, гора.

НАБÉДРАШК, -а, м. Частка адзення свяшчэнніка ў выглядзе парчовага прамавугольніка, якая носіцца на баку ніжэй пояса. [Алесь] ведаў, што фрэскі іхняй старажытнай царквы былі дзівам, аб якім казалі ўсе альбомы.., што іхні пратаіерэй-майстра і за гэта ўзнагароджаны камілаўкай, набедранікам і залатым., крыжам. Караткевіч.

НАБЁДРАНЫ, -ая, -ае. Які носіцца на бёдрах, знаходзіцца на бёдрах, каля бёдраў. Набедраная павязка.

НАБÉДРЫКІ і НАБ9ДРЫКІ, -аў; адз. няма. Тое, што і набадры. Конь быў у хамуце і набедрыках. Дуброўскі.

НАБЁЛЕНЫ, -ая, -ае. Дзеепрым, зал. пр. ад набяліць.

НАБІВÁЛЫПЧЫК, -а, м. Асоба, занятая набіваннем чаго-н. Набівальшчык папярос.

НАБІВÁЛЫПЧЫЦА, -ы, ж. Жан. да набівальшчык.

НАБГВÁНКА, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Спец. Тканіна з набіўным узорам.

НАБІВÁННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, набіваць.

НАБІВАНЫ, -ая, -ае. Тое, што і набіўны (у 2 знач.). Набіваная матэрыя.

НАБІВАЦЦА, -áюся, -áешся, -áецца; незак. 1. Незак, да набіцца. 2. Зал. да набіваць.

НАБІВАЦЬ, -áю, -áеш, -áе. Незак, да набіць (у 1—4, 8—10 знач.).

НАБІВАЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да набіўкі; які служыць, прызначаны для набіўкі. Набівачная машына. Набівачны матэрыял.

НАБІЛІТЭТ, -у, М -тэце, м., зб. Гіст. Кіруючыя вярхі рабаўладальніцкага класа ў старажытнай Рымскай рэспубліцы.

[Ад лац. поЬіШаз, поЬШШіз — знаць.]

Набіліцы206Наблізіць

НАБІЛІЦЫ, -ліц; адз. няма. У кроснах— драўляныя планкі, у якія ўстаўляецца бёрда. З бярозы вычасаў ставы ёй новыя. Набіліцы кляновыя зрабіў. Купала.

НАБІРАННЕ, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл, набіраць — набраць (у 1—3 і 8 знач.).

НАБІРАЦЦА, -áюся, -áешся, -áецца; незак. 1. Незак, да набрацца (у 1—6, 8 і Ю знач.).

2. Зал. да набіраць.

НАБІРАЦЬ, -áю, -áеш, -áе. Незак, да набраць (у 1—5, 7—9 знач.).

НАБІТЫ, -ая, -ае. Дзеепрым, зал. пр. ад набіць.

НАБІЎКА, -і, ДМ -бíўцы, ж. 1. Дзеянне паводле дзеясл, набіць (у 3, 4, 8 і 9 знач.).

2. Матэрыял, якім набіта што-н.

НАБІЎННІ, -áя, -óе. 1. Зроблены пры дапамозе набівання. Набіўны матрац.

З набітым узорам. Набіўная тканіна.

Які служыць для набівання. Набіўная машына.

НАБ1ЦЦА, -б'юся, -б'éшся, -б'éцца; -б'ёмся, -б'яцéся; зак. і. (1 і 2 ас. не ужыв.). Пранікнуць куды-н., запоўніць сабою што-н. (пра пясок, пыл і пад.). Снег заляпіў твар жанчыны, пабіўся пад хустку. Асіпенка. Сарочка.. [Віктара] была падрана на шматкі, у валасы набілася леташняе сухое лісце. Кулакоўскі. / у безас. ужыв. У той дзень зранку хадзіў.. [Павал] па раллі і поўныя лапці набілася яму пяску. Чорны. // Разм. Сабрацца ў вялікай колькасці дзе-н., ўнутры чаго-н. Звычайна.. [гурткоўцы] заходзілі ў прасторныя хаты, каб туды магло набіцца пабольш суседзяў. Рамановіч. / у безас. ужыв. Разам з мужчынамі ў хату набілася поўна жанок. Чарнышэвіч.

2. Разм. Напрасіцца, навязацца. Набіцца ў сааўтары. □ Алімпа сама набілася камандзіру схадзіць і разведаць, што дзеецца вакол. Сабаленка. Бойкі і спрытны прыгажун, Лясота сам і вельмі хутка пабіўся да Руневіча з дружбай. Брыль.

О Бітком набіцца — найсці ў вялікай колькасці, шчыльна запоўніць сабою што-н.

НАБІЦЬ, -б'ю, -б'éш, -б'é; -б'ём, -б'яцé; заг. набí; зак. 1. чаго. Убіць, наўбіваць у значнай колькасці. Набіць цвікоў. Набіць калкоў.

што. Напоўніць, напхаць чым-н. Свежым сенам сяннік гаспадыня набіла. Зарыцкі. Селі [старцы], адпачылі, люлькі тытунём набілі. Якімовіч. // Разм. Сабраўшыся ў вялікай колькасці, запоўніць. Народ густа набіў калідор. Мікуліч. Людзей найшло.. Набілі клуб — не дыхнуць. Пташнікаў.

што. Прыбіць зверху да чаго-н. Набіць палатно на падрамнік.

што. Ўдарамі насадзіць. Набіць абруч на бочку. Набіць сякеру на тапарышча.

чаго. Разбіць у вялікай колькасці. Набіць шкла. □ Крыніцу назвалі «Тры браты», а каб пра гэта было ўсім вядома, набілі дробненькіх каменьчыкаў і па свежым тынку зрабілі надпіс. Дубоўка.

каго. Нанесці набоі. Пачуўшы Цімкаў плач, выйшла з хаты бабка. Яна думала, што хто набіў хлопчыка. Кулакоўскі. Аканома набілі і прагналі з плантацыі. Караткевіч.

каго-чаго. Забіць вялікую колькасць жывёл, птушак і пад. Набіць качак. Набіць зайцаў.

што. Зарадзіць зброю з дула. Дзед Талаш наўперад набіў стрэльбу. Колас.

9.што. Зрабіць узор асобым спосабам. Набіць рысунак на тканіне.

10.што. Зрабіць балючае пашкоджанне ўдарамі, трэннем. Набіць гуз. Набіць мазалі.

О Аскому набіць — тое, што і аскому нагнаць (гл. нагнаць). Бітком набіць — напоўніць што-н. вельмі цесна, шчыльна. Набіць вока — набыць вопыт, уменне вызначыць што-н. адразу. Набіць кішэнь — займець вялікія грошы, зрабіцца багатым. Набіць (наламаць) руку — зрабіцца спрактыкаваным, набыць вопыт у якой-н. справе. Набіць сабе цану — узвысіць сябе ў вачах іншых. Набіць цану — тое, што і нагнаць цану (гл. нагнаць) . Ногі набіць — тое, што і ногі адбіць (гл. адбіць).

НАБЛІЖАНЫ, -ая, -ае. 1. Дзеепрым, зал. пр. ад наблізіць.

2.Тое, што і прыбліжаны1 (у 2 знач.).

3.Тое, што і прыбліжаны2. НАБЛІЖАЦЦА, -áюся, -áешся, -áецца; незак. 1. Незак, да наблізіцца.

2. Зал. да набліжаць.

НАБЛІЖАЦЬ, -áю, -áеш, -áе. Незак, да наблізіць.

НАБЛІЖЭННЕ, -я, к. Дзеянне паводле знач. дзеясл, набліжаць — наблізіць і набліжацца — наблізіцца.

НАБЛІЗІЦЦА, -блíжуся, -блíзіглся, -блíзіцца; зак. 1. да каго-чаго і без дап. Рухаючыся, перамясціцца на больш блізкую адлегласць у адносінах да каго-, чаго-н. Наблізіцца да стала. Наблізіцца да будынка. □ Камендант наблізіўся да Арцёма, расшпіліў кабуру. Бажко. Хутка атрад наблізіўся да., штаба б�