145
Х, нескл., н. 1. Дваццаць чацвёртая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ха». Вялікае х. 2. Глухі, заднеязычны, шчылінны зычны гук. Х А', нескл., н. Назва літары «х». Х А 2 , выкл. Разм. Выказвае нязгоду з чым-н., абурэнне з прычыны чаго-н. (часам з адценнем іроніі, знявагі).— Не спраўлюся я, Максім Рыгоравіч.Ха! Мароз выцяў Гаваруш ку па плячы.А хто ж справіцца? Лобан.— А злоты нам, дзед, усё-такі заплаціш,па- гразіў Том.Ха, спадзявайцеся. Многа я іх назапасіў вам. Пальчэўскі. Волька пакрыўджана надзімае губы. Яна выдумала?! Ха, вы толькі паглядзіце! Паўлаў. ХААТ КІЧНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць хаатычнага. Хаатычнасць руху. Максім стаяў у натоўпе і стараўся разабрацца ў хаатычнасці бунтарскага ўздыму. Машара. ХААТЫЧНЫ, -ая, -ае. Бязладны, пазбаўлены парадку, паслядоўнасці, арганізаванасці. На шырокіх прасторах зямлі бурліць вір змагання, жорсткага, бязлітаснага, але не Хабан э ра ________________________ 164 _____________________________Ха бязладнага і хаатычнага, а змагання, падпарадкаванага акрэсленаму закону. Колас. На гэты раз на экране ўзніклі хаатычныя хвалі, ЯК Ііі) здавалася, вось-вось набудуць нейкі пэўны выгляд. Шыцік. ХАБАНЭРА, -ы, ж. 1. Кубінскі народны танец, пашыраны ў Іспаніі і Лацінскай Амерыцы, а таксама музыка да гэтага танца. Танцаваць хабанэру. 2. Музычны твор у стылі гэтага танца. Хабанэра з оперы Бізэ «Кармэн». Хабанэра для фартэпіяна Шабрые. [Ісп. ЬаЬа пега.] ХАБАР, -у, м. Грошы або рэчы, што даюцца каму-п. як подкуп з мэтай атрымання пэўнай выгады; барыш. [Пётра:] Хто пасля князя тут галоўны будзе, каму ў ногі кінуцца ці хабар даць. Клімковіч. Часта прыязджалі акцызнікі, правяралі градусы гарэлкі і бралі ў карчмара хабар. Бядуля. Калі трапляўся наведвальнік скупы на хабар, то Рабушка цягнуў справу так, што таму моташна рабілася. Новікаў. І толькі той для Жука блізкі сябар, Хто дасць у лапу хабар. Крапіва. [Ад араб. паЬаг — паведамленне.] ХА БАРАДАВАЛЬНІК, -а, м. Той, хто дае хабар каму-н. ХÁБАР ШК, -а, м. Той , хто бярэ хабар. Хабар нік бярэ хабар і увесь час дрыжыць, каб яго не злавілі за руку. Асіпенка. З месяц. , [сябры Гарасіма] ваявалі з упартым хабарнікам, пакуль той не здаўся. Якімовіч. ХÁБАР ШЦА, -ы, ж. Жан. да хабарнік. ХАБАР ШЦКІ, -ая, -ае. Уласцівы хабарні кам, хабарніцтву. Хабарніцкія манеры. Хабарніцкі нораў. ХÁБАР ШЦТВА, -а, н. Злачынства, звязанае з атрыманнем службовай

belmova-lit.narod.rubelmova-lit.narod.ru/olderfiles/1/TSBM-h.docx · Web viewХ, нескл., н. 1. Дваццаць чацвёртая літара беларускага алфавіта,

  • Upload
    others

  • View
    20

  • Download
    0

Embed Size (px)

Citation preview

Х, нескл., н. 1. Дваццаць чацвёртая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ха». Вялікае х.2. Глухі, заднеязычны, шчылінны зычны гук.ХА', нескл., н. Назва літары «х».ХА2, выкл. Разм. Выказвае нязгоду з чым-н., абурэнне з прычыны чаго-н. (часам з адценнем іроніі, знявагі).— Не спраўлюся я, Максім Рыгоравіч.— Ха! — Мароз выцяў Гаварушку па плячы.— А хто ж справіцца? Лобан.— А злоты нам, дзед, усё-такі заплаціш,— па-гразіў Том.— Ха, спадзявайцеся. Многа я іх назапасіў вам. Пальчэўскі. Волька пакрыўджана надзімае губы. Яна выдумала?! Ха, вы толькі паглядзіце! Паўлаў.ХААТКІЧНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць хаатычнага. Хаатычнасць руху. □ Максім стаяў у натоўпе і стараўся разабрацца ў хаатычнасці бунтарскага ўздыму. Машара.ХААТЫЧНЫ, -ая, -ае. Бязладны, пазбаўлены парадку, паслядоўнасці, арганізаванасці. На шырокіх прасторах зямлі бурліць вір змагання, жорсткага, бязлітаснага, але неХабан э ра ______________________________ 164___________________________________Хаваццабязладнага і хаатычнага, а змагання, падпарадкаванага акрэсленаму закону. Колас. На гэты раз на экране ўзніклі хаатычныя хвалі, ЯК Ііі) здавалася, вось-вось набудуць нейкі пэўны выгляд. Шыцік.ХАБАНЭРА, -ы, ж. 1. Кубінскі народны танец, пашыраны ў Іспаніі і Лацінскай Амерыцы, а таксама музыка да гэтага танца. Танцаваць хабанэру.2. Музычны твор у стылі гэтага танца. Хабанэра з оперы Бізэ «Кармэн». Хабанэра для фартэпіяна Шабрые. [Ісп. ЬаЬапега.]ХАБАР, -у, м. Грошы або рэчы, што даюцца каму-п. як подкуп з мэтай атрымання пэўнай выгады; барыш. [Пётра:] Хто пасля князя тут галоўны будзе, каму ў ногі кінуцца ці хабар даць. Клімковіч. Часта прыязджалі акцызнікі, правяралі градусы гарэлкі і бралі ў карчмара хабар. Бядуля. Калі трапляўся наведвальнік скупы на хабар, то Рабушка цягнуў справу так, што таму моташна рабілася. Новікаў. І толькі той для Жука блізкі сябар, Хто дасць у лапу хабар. Крапіва. [Ад араб. паЬаг — паведамленне.] ХАБАРАДАВАЛЬНІК, -а, м. Той, хто дае хабар каму-н.ХÁБАРШК, -а, м. Той, хто бярэ хабар. Хабарнік бярэ хабар і — увесь час дрыжыць, каб яго не злавілі за руку. Асіпенка. З месяц., [сябры Гарасіма] ваявалі з упартым хабарнікам, пакуль той не здаўся. Якімовіч. ХÁБАРШЦА, -ы, ж. Жан. да хабарнік. ХАБАРШЦКІ, -ая, -ае. Уласцівы хабарнікам, хабарніцтву. Хабарніцкія манеры. Хабарніцкі нораў.ХÁБАРШЦТВА, -а, н. Злачынства, звязанае з атрыманнем службовай асобай хабару, або дача ёй хабару. Хабарніцтва караецца законам. □ [Казік:] — Ну тут., [войт] разгарнуўся ва ўсю шыр — квітнее, брат, і хабарніцтва, і нахабнасць, і самавольства, а пан войт плавае, як сыр у масле. Машара. ХАБАТОК, -ткá, м. 1. Памянш, да хобат. 2. Орган ссання ў членістаногіх жывёл у выглядзе выцягнутага ў трубку рота. Пчолкі збіралі нектар адмысловым хабатком. Грамовіч.ХАВÁЛЬШК, -а, м. 1. Той, хто хавае што-н., кладзе ў невядомае для іншых месца.2. Службовая асоба ў музеях, бібліятэках, архівах, якая захоўвае, зберагае што-н. Хавальнік рукапісных фондаў. □ Нядаўна савецкі і зарубежны друк абышло паведамленне пра знаходку, якую галоўны хавальнік Дзяржаўнага Эрмітажа І. Г. Спаскі назваў надзеяй веку ў нумізматыцы. «Помнікі». ХАВÁЛЫІІЦА, -ы, ж. Жан. да хавальнік. ХАВÁННЕ', -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, хаваць ' і хавацца '.ХАВÁННЕ2, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, хаваць 2.ХАВАЦЦА', -áюся, -áешся, -áецца; незак. 1. Забірацца куды-н. так, каб іншыя не бачылі, не маглі знайсці. У пушчах, у нетрах трушчобы, балот Хаваецца люд

непакорны. Колас. [Дзямід:] — У гэтую пару аленя цяжка ўбачыць, хіба толькі выпадкова. Ён цяпер хаваецца. В. Вольскі. Танкі ўжо не хаваліся і не манеўравалі, яны секлі перад сабою агнём. Чорны. // Прыкрывацца чым-н. зверху. Міколка хаваўся пад коўдру.., паказваючы ад-туль толькі кончык носа. Лынькоў. // Доўга не паказвацца, не трапляць на вочы каму-н.г пазбягаць непажаданых сустрэч. Дзяўчына ўсё яшчэ помсціла за тыя тайныя кароткія прыезды ці можа за тое, што.. [Антанюк] так доўга хаваўся ад яе: Шамякін. // перан. Ухіляцца ад чаго-н., спасылаючыся на каго-, што-н. [Студэнт Рак] любіў хавацца за цытаты, якіх ведаў безліч. Дамашэвіч. // Разм. Унікаць чаго-н., імкнуцца стаяць убаку ад чаго-н. Хавацца ад даручэнняў. □ [Корань:] — Трэба, каб людзі сцераглі! Каб ахоўвалі, біліся за праўду, а не хаваліся за яе... Ваданосаў. // Шукаць укрыцця (ад дажджу, сонца і пад.). Хавацца ад дажджу. □ Сонца пачынае прыпякаць. Але хавацца ад яго куды-небудзь у цянёк не хочацца. Васілёнак. Хаваюцца ў гавань параходы,— Ад буры не чакай дабра. Корбан. // перан. Разм. Выдаваць сябе не за таго, кім ёсць на самай справе; маскіравацца. Даміра падазраваў, што за псеўданімам хаваецца Закружскі паштавік Дземідзенка. Асіпенка. [Кашын:]—Столькі год [начальнік слуцкай паліцыі] пад чужым прозвішчам хаваўся.. Адданым.. прыкідваўся і рацыяналізатарам быў, гад! Карпаў. // перан. Мецца ўнутры, выяўляцца праз душэўны стан чалавека. У глыбокіх шэрых вачах Пятра Аляксеевіча хавалася лагодная ўсмешка. П. Ткачоў. Максім быў маўклівы, і за маўклівасцю яго недзе глыбока ў душы хавалася чуласць. Брыль. Прыгожай.. [Анэту] назваць нельга было, але ў ёй хавалася нешта чыста жаночае, пакорлівае і прывабнае. Чарнышэвіч.перан. Разм. Рабіць што-н. скрытна, не выяўляць сваіх намераў, думак, пачуццяў. [Таня] недаверліва паківала галавой.— Навошта вы хаваецеся ад мяне, тата? Ці ж я не бачу? Я ўсё бачу. Шамякін. // Заставацца незаўважаным. У ... [Турсевіча] была тонкая назіральнасць, і ніводная рыска, тыповая драбніца не хавалася ад яго вока. Колас.Знаходзіцца не ў полі зроку, ледзь прыкметна выступаць з-за засланяючых прадметаў. Нізкаваты, з зачыненымі аканіцамі, дом хаваўся ў глыбіні невялікага саду. Шыцік. Вялікае, ужо няцёплае сонца хавалася за недалёкім лесам. Карпаў. // Быць нябачным у чым-п. (высокай расліннасці, глыбокай вадзе і пад.). Чухноўскі пачаў так дыміць люлькаю, што аж хаваўся ў дыме. Пестрак. // Заключацца ў чым-н., не выяўляючыся знешне. Напісаць мастацкі твор... Як лёгка і проста вымаўляюцца гэтыя словы. А колькі працы, хваляванняў, радасці, пакут, расчараванняў хаваецца за імі! Шкраба. За скупым расказам Веры Вітушка хаваецца не адна смелая дыверсія на чыгунцы, не адзін жорсткі бой, не адна рызыкоўная аперацыя. Дзенісевіч.Разм. Знаходзіцца, захоўвацца дзе-н. У гэтай будыніне хаваліся галоўныя калгасныя прадукты: зерне, бульба і гародніна. Колас. Астап Канапелька.. зняў шапку, дзе заўсёды хавалася яго люлька і капшук з самасеем. Лынькоў. Абрусы, ручнікі, пасцілкі, квяцістыя андаракі, кофты, жакеты — усё хаваецца ў чорнай вялізнай скрыні. Асіпенка. // Быць прыгатаваным, зоерагацца на пэўны выпадак. Для Івана ў хаце заўсёды хаваецца паўлітэрка. Навуменка.О Хавацца адзін за аднаго — выяўляць нясмеласць, баяцца адказнасці. Хавацца за чу-Хавацца___________________________________165____________________________________Хадавьжую спіну — імкнуцца прыкрыцца чыім-н. аўтарытэтам. Хавацца ў кусты — ухіляцца ад адказнасц!. Хавацца ў цень — старацца перачакаць што-н. непрыемнае ў зацішным месцы; ухіляцца ад чаго-н., адседжвацца.ХАВАЦЦА2, -áецца; незак. Зал. да хаваць 2.

ХАВАЦЬ >, -áю, -áеш, -áе; незак., каго-што. 1. Размяшчаць, класці дзе-н. так, каб ніхто не змог знайсці або ўбачыць. Дома Валодзя ўвесь час хваляваўся. Ён то хаваў, то зноў даставаў з-пад шпалераў кавалачак паперы з тэкстам лістоўкі. Федасеенка. // Класці дзе-н. так, каб зберагчы ў цэласці, акуратнасці, бяспецы. / тады ўбачыў Міколка, як таропка хавалі сяляне ў кусты свае старыя стрэльбы, як дзед Астап, прыгнуўшыся да зямлі, хаваў у стары абымшэлы корч зброю, старанна абкруціўшы яе старой хусцінкай. Лынькоў. Іван Кузьміч дастае падобны на цыбуліну гадзіннік, здымае акуляры і акуратна хавае іх у футляр. Даніленка.Даваць прытулак каму-н., ахоўваць таго, каму пагражае небяспека. [Другі афіцэр:] — Пан маёр. У вёсцы знойдзены пераапранутыя рускія афіцэры... Іх хавалі тутэйшыя людзі. Кучар. // Прыхоўваць, скрываць, маскіруючы. [Селянін:] — Есць у мяне парсючок падгладжаны: хаваю ў гумне пад саломай ад злыдняí/. Брыль.перан. Не выяўляць адкрыта, таіць- (свае думкі, пачуцці, дзеянні). Ганне ні за што не хацелася паказваць перад свёкрам і перад свякрухаю свой боль. Хавала яна яго і ад чалавека. Мележ. Хлопцы і не падазравалі, што радыстка мяне пакарыла больш як каго, толькі я гэта старанна хаваў. Карпюк.Рабіць нябачным, ледзь бачным, закрываючы, засланяючы сабой. [Грасыльда:] — Сагнулася я і пайшла наперадзе, спатыкаючыся ў бульбоўніку. А бульбоўнік тады вялікі парве за плотам, чалавека хаваў. Пташнікаў. Густыя лазовыя кусты хаваюць ад людскога вока мурожную паляначку. Жычка. Непрыкметна, але няўмольна насоўваецца вечар, ён і хавае сонца за лес, што цёмнай сцяною стаіць на даляглядзе, хавае раптоўна і адразу. Сачанка.перан. Мець дзе-н., змяшчаць, маскіраваць (што-н. знешне нябачнае або невядомае). За гумарам пісьменнік хавае сваё глыбокае захапленне чалавекам працы, у гонар якога складае прачулы і велічны гімн. Гіст. бел. сав. літ. Але пад гэтым бушаваннем [дзед Юрка] Хавае гумар з насміханнем: Больш жарты строіць, чым ваюе. Колас.Трымаць што-н. у пэўным месцы. // Захоўваць у надзейным месцы. Хаваць грошы ў ашчаднай касе. □ У сенцах яшчэ і бакоўка. Там.. [Янка] хавае вёслы, фуганкі, скрыні, бляшанкі з гаспадарчым начыннем. Лупсякоў. Імшанік — для пчол, у яго на зіму хаваюць вуллі... Навуменка. // Змяшчаць, утрымліваць у сабе. [Гарлахвацкі:] Зямныя нетры нямала хаваюць у сабе., астаткаў ранейшай флоры і фауны. Крапіва. Мар'іна балота, .. Колькі ты хаваеш Багаццяў без меры! Купала. // Зберагаць для пэўнай патрэбы; не траціць. Для крутой талакі Хата скварку хавала. Барадулін. // Захоўваць, не выдаваць (тайны). Паўлік мужна хаваў даручаную тайну, дарма, што быў маленькі. Шамякін.7. Берагчы, як скарб, трымаць у памяці, сэрцы. У сваім сэрцы я на працягу многіх год хаваю чысцейшую і бязмежную любоў да вялікага рускага народа. Купала. Я голас твой Усё глыбей, усё старанней Хаваў у памяці сваёй. Панчанка. Надзіны пісьмы.. Салаўёў хаваў як самы дарагі ўспамін. Шахавец.О Хаваць вочы — баяцца глядзець прама, адкрыта ў твар каму-н. Хаваць канцы (у ваду) — знішчаць доказы правіннасць— Вось што, Піліп,— помніцца, схапіў мяне за руку Іван.— Калі хочаш жыць, давай разам думаць, як з бяды выбавіцца. Трэба хаваць канцы... Ваданосаў.ХАВАЦЬ2, -áю, -áеш, -áе; незак., каго-што.. Закопваць у зямлю нябожчыка. Пад вечар.. [Захара] хавалі. За труною ішло не больш дзесятка людзей. Краўчанка. / заплакала Ўкраіна — Плакала нямала,— Як хавала свайго сына, Песняра хавала. Купала. Параненых адпраўлялі ў Мінск, забітых хавалі ноччу каля дарог, на вясковых кладах і проста ў полі. Грахоўскі. // перан. Лічыць аджыўшым, аддаваць забыццю; забываць. Хаваць устарэлыя звычкі.

ХАДА, -ы, ДМ -дзе, ж. і. Дзеянне паводле дзеясл, хадзіць — ісці (у 1 знач.). Доўгая і трудная хада без дарог па лесе прытаміла дзеда Талаша. Колас. [Гарлахвацкі:] Апіралася гэтая жывёліна пры хадзе не на два пальцы, а на ўсе чатыры. Крапіва.2. Уласцівая каму-н. манера хадзіць; паходка. Хоць дзяўчына была далекавата, .. [Леанід] пазнаў: гэта Алечка! Пазнаў па лёгкай постаці, па хадзе, сціплай, строгай. Мележ. Голас. [Аўдолі] быў грубы, уладарны, хада размашыстая, як у салдата, і смешна было глядзець, калі яна сваімі кароткімі ножкамі адмервае шырачэзныя крокі. Чарнышэвіч. // {звычайна са словамі «прыспешыць», «паскорыць», «прыбавіць», «прыцішыць»і пад.). Тэмп такога перамяшчэння. Андрэй падумаў, што, мусіць, спяшыць, і прыцішыў хаду. Пташнікаў. // Характар такога перамяшчэння. [Бабрыцкі] выпацкаўся ў торф да калень, замачыў ногі, пад вечар стаміўся і ішоў цяжкай хадою. Дуброўскі. Сымон абагнаў Сцёпку і таропкаю хадою пашыбаваў у бок царквы. П. Ткачоў. Хада., [рысі] была цяжкая і марудная, яна ледзь рухалася ад сытасці і, відаць, не хацела ці не магла уступаць у бойку. В. Вольскі.3. перан. Развіццё, цячэнне чаго-н. Калонай роўнаю ідуць за днямі дні. Якая стройная хада падзей! Глебка. / хоць Люда сядзела ў пакоі, яна выразна чула гэты вясновы гоман палёў, непераможную хаду вясны па зямлі. Хадкевіч.О Сваёй хадой — тое. што і сваім ходам (гл. ход). Жыццё прывыкла да парадку. Яно сваёй хадой ідзе. Чэрня.ХАДАВЫ, -áя, -óе. 1. Спец. Які мае адносіны да ходу (у 1 знач.); звязаны з рухам, перамяшчэннем. Хадавая сістэма аўтамабіля. □ Такую машыну Дзмітрый вёў упершыню. І ўжо на першых кіламетрах ацаніў яе хадавыя якасці. Беразняк. // Патрэбны для праходжання якой-н. адлегласці (пра час). Хадавыя гадзіны карабля. // Звязаны з кіраваннем судна ў час яго руху. Хадавая рубка. Хадавы мосцік.Хадайнік166Хадзіць

Які знаходзіцца на хаду, у эксплуатацыі. Хадавы транспарт. Хадавыя машыны.Спец. Рухомы, не замацаваны ý пэўным месцы. Хадавы вал. Хадавое крыло невада.Разм. Які мае вялікі попыт. Хадавы тавар. Хадавыя размеры абутку. // Шырока вядомы, пашыраны; які часта выкарыстоўваецца. Хадавая тэма. Хадавыя выразы, □ У крытыцы ёсць некалькі хадавых схем, якія лёгка прыкладаюцца да пейзажу любога твора. Шкраба.Разм. Які многа дзе бываў, ведае справу. {Андрэй:]—Агапа жанчына хадавая, трэба ў яе запытаць. Чарнышэвіч.Спец. Звязаны з перамяшчэннем у пэўны перыяд у пэўным кірунку. Хадавая рыба. Хадавы алень.ХАДÁЙШК, -а, м. 1. Той, хто хадайнічае за каго-н.; заступнік, абаронца. Аляксандр Акімавіч быў нам сябрам, начальствам^ добраахвотным хадайнікам па нашых больш ці менш важных справах. М. Стральцоў.2. Уст. Асоба, якая вядзе чыю-н. справу ў судах, установах.ХАДÁЙШЦА, -ы, ж. Жан. да хадайнік.ХАДАЙШЦТВА, -а, н. 1. Дзеянне паводле дзеясл, хадайнічаць (у 1 знач.).2. Дакумент з афіцыйнай просьбай аб чым-н., прадстаўленне па што-н. Кожны дзень у праўленне прыходзіць нямала розных пісем, заяў, хадайніцтваў. Кулакоўскі. [Бранзельс:] Пішыце новае хадайніцтва. [Мірмановіч:] Я з прынцыпу не буду пісаць. Чорны.

ХАДАЙШЧАННЕ, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл, хадайнічаць (у 1 знач.).ХАДАЙНІЧАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак., за каго-што, аб кім-чым, са злучн, «каб» і без дап. Звяртацца з афіцыйнай просьбай аб чым-н. Неспадзявана захварэла Андрэева маці, якая адна жыла ў вёсцы, і райваенкамат пачаў хадайнічаць, каб радавога Сячнёва дэмабілізавалі раней часу. Чыгрынаў. [Карпачоў:] — Вы [Марына Паўлаўна] прызначаны дырэктарам., школы. Мы пайшлі насустрач неаднаразовым просьбам і ааявам паважанага Івана Паўлавіча і хадайнічалі перад аблана аб вашым прызначэнне Васілевіч. Цяпер Турава быццам хадайнічала за.. [Мурашку]. Савіцкі. Ездзіў [Мароз] некуды ў цэнтр, хадайнічаў — і хлопца пакінулі ў спакоі. Быкаў.ХАДАКІ, -óў; адз. хада к, -á, м. Разм. Боты, у якіх адрэзаны халявы; атопкі. Насунуўшы хадакі на ногі, выйшаў [ГумоўскЦ у сенцы і асцярожна адчыніў дзверы. Броўка. Дзед прынёс боты, адрэзаў ад іх халявы, а хадакі кінуў унучцы. С. Александровіч.ХАДАМÉР, -а, м. Спец. Прыбор для вымярэння пад'ёму шрубавай разьбы.ХАДЖАЛЫ, -ая, -ае. Разм. і. Які многа бываў дзе-н.; бывалы. Хаджалы чалавек. 2. Які хадзіў у запрэжцы (пра каня).ХАДЖЫ, нескл., м. Ганаровы тытул мусульманіна, які зрабіў паломніцтва ў Мекку (звычайна ставіцца перад імем).[Араб.]ХАДЖЭННЕ, -я, н. 1. Дзеянне паводле дзеясл, хадзіць (у 2, 3 знач.).2. Уст. Вандраванне, паломніцтва. Хаджэнне па святых месцах. // Адзін з жанраў старажытнарускай літаратуры, у якім апісваюц-ца вандраванні. «Хаджэнне за тры моры» цвярскога купца Афанасія Нікіціна.О Хаджэнне ў народ — рух разначыннай інтэлігенцыі ў вёску ў 60—70 гг. 19 ст. з асветніцкімі, рэвалюцыйнымі мэтамі.О Мець хаджэнне (кніжн.) ■— быць ва ўжыванні, у абыходку. Хаджэнне па муках (пакутах) — шэраг цяжкіх жыццёвых выпрабаванняў, якія ідуць адно за адным.ХАДЗІМАСЦЬ, -і, ж. Спец. Ступень трываласці таго, што зношваецца ў час ходу, прабегу. Хадзімасць аўтамабільных пакрышак.ХАД31ЦЦА, хóдзіцца; безас, незак., каму. Разм. Пра наяўнасць жадання, магчымасці або ўмоў хадзіць. Памаладзеў Даніла, падужэў, стала лягчэй яму хадзіцца. Кулакоўскі. Гразь пад нагамі падшэрхла, пацвярдзела. Лягчэй дыхалася і хадзілася. Грахоўскі.ХАДЗІЦЬ, хаджу, ходзіш, ходзіць; незак. 1. Мець здольнасць, магчы рухацца, ступаючы нагамі (пра чалавека і жывёл).— Шкадуе бацька вельмі, што не можа хадзіць,— паведаміла шэптам Вера. Шамякін.2. Тое, што і ісці (у 1 знач.), аднак хадзіць абазначае рух, які паўтараецца, адбываецца ў розны час і ў розных напрамках.а) Перамяшчацца, ступаючы нагамі, робячы крокі (пра чалавека і жывёлу). Па-над рэчкай у лузе квяцістым Мы хадзілі, бывала, не раз. Колас. Круг за кругам гракі ходзяць услед за трактарамі. Бялевіч. / 3 акалічнаснымі словамі, якія паказваюць характар падобнага руху. Збляднелая, вмізарнелая Гертруда Паўлаўна ходзіць на дыбачках. Навуменка. Цяпер [свякроў] хадзіла згорбіўшыся і ўсё подбегам, трушком, быццам ёй горш, як усяму свету, часу не хапала. Брыль. // Карміцца на пашы, пасвіцца (пра жывёлу). За фермай на пасецы ля лесу хадзіла скаціна. Пташнікаў. Людзі ўбачылі нават Архіпа, статак якога хадзіў недалёка ў кустах. Пестрак.б) Перамяшчацца пэўным маршрутам; ездзіць, плысці, ляцець (пра сродкі перамяшчэння). Паміж горадам, дзе вучылася Ганна Прыбыткоўская, і Якубавічамі хадзіў аўтобус штодзень. Чорны.— Вазьмі ж мяне, лётчык, хачу я.. На моры зірнуць

хоць раз вокам, Як ходзяць па іх караблі. Купала. / 3 акалічнаснымі словамі, якія паказваюць характар такога перамяшчэння. Хадзіць на вёслах. □ [Чмаруцька:] — У мае часы і вугалю было малавата, паравозы хадзілі на дрывах. Лынькоў. // Плаваць, ездзіць у якасці члена экіпажа, вадзіцеля. Хадзіць у міжгароднія рэйсы. п [Павел Пятровіч:] — У час другой сусветнай вайны хадзіў матросам на гандлёвых парахода!. Кухараў.в) Перамяшчацца ў пэўным кірунку (пра свяцілы, хмары і пад). Дзякуй сонцу, што ў небе хадзіла высока і сцяблам аддавала бацькоўскую сілу. А. Вольскі. Ходзяць зоры над краінай, Дрэвы стомленыя спяць. Глебка. Яшчэ раніцаю на захадзе хадзілі чорныя хмары, цяпер яны аблажылі кругом неба. Гурскі.г) Перамяшчацца, рухацца масай, патокам, чарадой. Вецер то ходзіць пругка, шырока, нібы пнецца паваліць нешта, то скуголіць прарэзліва і дзіка. М. Стральцоў. Важка ходзіць ужо, не ляжыць акіян. Русецкі. На Случчыне, дажджамі ўмытай, што і казаць, гаспадары: высокай хваляй ходзіць жыта і побач высяцца капры. Вялюгін. / Пра рыб, дробныхХадзіць____________________________________167 ____________________________________Хадзіцьзвяроў. Чародамі ў рэках хадзілі самы. Броўка. Увесь Дняпро у кругах: ходзіць рыба шалёна. Караткевіч. // Разносіцца, быць чутным (пра гукі, пахі). Смех адказны, смех шчаслівы Ходзіць на пагорках. Колас. / у вобразным ужыв. Ходзіць па нівах бязмежных Вясна маладая. Танк. На снежных шырокіх прасторах Хадзіла зіма і мароз. Глебка.у што, на каго або з інф. Тое, што і і с ц і (у 2 знач.), аднак хадзіць абазначае рух, які адбываецца ў розны час, у розных нанрамках. Хадзіць у госці. Хадзіць у школу. □ Корпацца дзень у дзень на гаспадарцы і хадзіць дзень у дзень на работу ніхто не мог бы патрапіць. Чорны. Такіх асілкаў я калісьці сустракаў у Сібіры і на Далёкім Ўсходзе. З імі не страшна хадзіць на мядзведзя. Паслядовіч. З шчасцем і ў грыбы добра хадзіць. Прымаўка. // Бываць дзе-íí., наведваць каго-, што-н. Тэкля любіла хадзіць'па суседзях — вельмі гутарлівая баба была. Бядуля. Некалькі гадоў жонка хадзіла па дактарах, ездзіла на курорты. Навуменка. // Выступаць у паход супроць каго-н., нападаць. Хадзіць вайною. а На ворага [народ] хадзіў у бітвы, хоць вораг быў аж вельмі люты. Дубоўка. Партызаны біліся не на жыццё, а на смерць. Дванаццаць дзён трымалі абарону і самі не раз хадзілі ў атакі. «Маладосць».Пераходзіць, перадавацца ад аднаго да другога. Гэты ліст [жонкі Шышкіна] хадзіў па ўсёй батарэі. Няхай. А гуцулы п'юць, гуляюць, Ходзіць чарка па руках. Зарыцкі. // Распаўсюджвацца, станавіцца вядомым многім (пра чуткі, весткі і пад.). Пра горку хадзіла легенда, нібы пахаваны на ёй у далёкія-далёкія часы казачны волат-асілак. Лынькоў.— Пра Гарбачэўскага ходзяць легенды,— пачаў Шыманскі.— Ён сотні людзей выратаваў ад смерці... Гурскі. // Праяўляцца то ў адным, то ў другім месцы. Эпідэмія ходзіць. □ Словы аб тым, што ёсць на свеце шчаслівыя землі, па якіх не ходзіць жоўтая хвароба, засталіся марай аб лепшым, што рыхтавала.. [Арцёму] будучыня. Самуйлёнак.

Быць у руху; рухацца ўзад і ўперад або ўверх і ўніз, з аднаго боку ў другі. А там, за доўгімі сталамі, У стол уткнуўшыся насамі, Сядзяць пісцы, як гною кучкі, Скрыпяць іх пёрцы, ходзяць ручкі. Колас. Лоўка ходзіць моцны струг, Стружкі сыплюцца наўкруг. Дзеружынскі. // Зыбацца, ківацца (з-за няшчыльнага прылягання, злучэння). Маснічына ходзіць пад нагамі. // Калыхацца, дрыжаць. Дзірван пад намі ходзіць (Кол забіваем мы), Каб мог і ён адводзіць Калючыя грамы. Свірка.Падымацца і апускацца пры глыбокім дыханні, пры напружанні і пад. [Колас:] — Я ў

Грына моцна надыхваюся марскога ветру, грудзі ходзяць, як у дваццаць гадоў. Лужанін. У.. [Паўліка] нават сапраўдных мускулаў на руках няма, а ў Міколкі яны вунь якімі тугімі гузакамі пад скурай ходзяць. Бяганская.Укісаючы, брадзіць. Цеста ходзіць. // перан. Быць узбуджаным, усхваляваным, ўзрушаным. Ходзіць лагер, нібы ў віры, Бо загад аддан. А тым часам камандзіры Вывучаюць план. Колас.за чым. Разм. У спалучэнні з назоўнікамі азначае выкананне пэўнай работы, дзеянняпры дапамозе прылады, названай назоўнікам. Юрка патузваў лейцы, гукаў на каня і ўслед за ім, вельмі паволі, хадзіў за бараною. Чорны. [Марыя] хадзіла і за плугам, і за бараной, брала ў рукі і касу. «Звязда».9. каля (ля) каго-чаго. Клапаціцца аб кім-, чым-н., даглядаць каго-, што-н. Змалку прывучыў.. [Сёмку] бацька хадзіць каля зямлі, любіць яе і даглядаць. Гартны. [Доктар:] Я Антону Мітрафанавічу медыкаментаў пакіну і раскажу, як каля раны хадзіць. Крапіва.10. за кім. Заляцацца да каго-н. За.. [Валяю] хадзілі хлопцы, але ніводзін не быў падобен да.. [Кавальчука]. Чорны.— Вы, цётка, думаеце, Сак за мной ходзіць? Не. Ён хоча браць Раю. Сягоння б ажаніўся, каб пайшла. Ермаловіч.Н. Насіць што-н., апранацца як-н., у што-н. Цяпер Антон хадзіў чыста, галіўся, нават паправіўся. Ракітны. Адзін жыў — у лапцях хадзіў, у калгас прыйшоў — каптан знайшоў. Прымаўка.Разм. Быць у якім-н. званні, на якой-н. пасадзе, на якой-н. рабоце. [Баба Параска:] — А ты стаў культурны. Усё дзякуй ды дзякуй. На кожным, лічы, слове. Нябось вывучыўся недзе, можа ў начальніка! ходзіш? Чыгрынаў. Не сорамна цяпер Марыі Пятроўне за дачку. У перадавіках ходзіць. «Работніца і сялянка».Быць, знаходзіцца ў якім-н. стане, настроі. Панурыя, злыя хадзілі мужчыны, аб чымсьці перашэптваліся, спрачаліся, дамаўляліся. Лынькоў. Слава, якому Тоня дазволіла неяк раз мазнуць пэндзлем, хадзіў сярод братоў і сясцёр ледзь не героем: лічыў сябе амаль запраўскім маляром. Даніленка. Вясёлы, гаманкі быў [Сцяпан Лісоўчык], калі ў хлопцах хадзіў. Ракітны. // Разм. Быць цяжарнай, чакаць дзіця.— Дык гэта ж у іх, пэўна, радзіны! — пляснула цётка рукамі.—• Саша ж ходзіць апошнія дні. Васілевіч.Выкарыстоўвацца тым або іншым чынам, у той або іншай запрэжцы (пра коней і пад.). [Сомік] адмаўляўся, што ў яго конь малады, у цяжкім возе ніколі не хадзіў, а каню было ўжо чатыры гады. Крапіва.Рабіць ход якой-н. фігурай, картай. Хадзіць канём. Хадзіць козырам.Разм. Адпраўляць натуральную патрэбу. Хадзіць на двор.заг. хадзі (це). Разм. Запрашэнне ісці куды-н., прыступаць да чаго-н.— Ну, хадзі за стол, нябога; Сядзь і ты, стары, сюды, Пасілкуйцеся з дарогі... Колас. Хадзіце, хадзіце к марозу! Хадзіце ў госці хутчэй! Купала.О Вецер ходзіць дзе гл. вецер. Вецер ходзіць у галаве — тое, што і вецер гуляе ў галаве (гл. вецер). Галава ходзіць кругам — тое, што і галава ідзе кругам (гл. галава). Далёка хадзіць не трэба гл. трэба. З торбай хадзіць — жабраваць, прасіць міласціну. Каб ты па гары хадзіў ды сонца не бачыў! — ужываецца як праклён. Каб ты па свеце не хадзіў! — ужываецца як праклён. Па адной дошчачцы (маснічыне) хадзіць — дагаджаць каму-н., падпарадкоўвацца ва ўсім. Пад стол пяшком хадзіць — быць яшчэ зусім малым. Пад сядлом хадзіць — выкарыстоўвацца для верхавой язды (пра коней). Справа ходзіць пра што (аб чым) — тое, што і справа ідзе пра што (аб чым) (гл. справа1). Дзед Талаш — чалавек пераважна замкнуты.Хадзьба____________________________________168 __________________________Хадок

Сваімі думкамі не з кожным падзеліцца і думае іх спакваля, грунтоўна, асабліва калі справа ходзіць аб важных рэчах. Колас. У золаце хадзіць — быць багатым. Улегцы хадзіць — не быць нагружаным працай. У чубы хадзіць — тое, што і брацца за чубы (гл. брацца). Хадзіць арлом (гогалем)—хадзіць важна, ганарыста. Хадзіць бабылём — доўга не жаніцца, жыць адзінока, без сям'і. Хадзіць гужам (роем) за кім — выказваць сваё захапленне кім-н.; пра поспех у многіх. Хадзіць козырам (кандзібоберам) — паводзіць сябе ганарліва, незалежна; гадавацца. Хадзіць кругом ды навокала — гаварыць намёкамі, абыходзячы сутнасць справы. Хадзіць на галаве — дурэць, сваволіць, нікога не слухацца. Хадзіць (стаяць) на задніх лапках перад кім — прыслужвацца, выдыгаць перад кім-н. Хадзіць на мяккіх лапах — а) хадзіць крадучыся, цішком, каб не чулі; б) перад кім услужваць каму-н., выслужвацца перад кім-н. Хадзіць на пальчыках — далікатна абыходзіцца з кíм-н., выказваючы павагу, шкадуючы каго-н. Хадзіць на пары — пра цяжарную перад блізкімі родамі. Хадзіць на часах — тое, што і хадзіць на пары. Хадзіць пад пенай — цяжка, заўзята працаваць. Хадзіць па зямлі — жыць. Хадзіць па людзях — набірацца, жабраваць. Хадзіць па лязе — рызыкаваць, быць у небяспецы. Хадзіць па руках — а) пераходзіць ад аднаго да другога, быць у карыстанні то ў аднаго, то ў другога; б) уступаць у любоўныя зносіны то з адным, то з другім мужчынам (пра жанчыну).— Хто ведае, .. што было б з тою шляхцянкаю, што адзін час нават па руках хадзіла? Бажко. Хадзіць па струнцы — быць вельмі дысцыплінаваным, паслухмяным; бясспрэчна падпарадкоўвацца каму-, чаму-н. Сыны, дочкі, унукі і праўнукі хадзілі па струнцы, разам садзіліся за стол і, пад'еўшы, дзякавалі бабцы, хоць яна даўно не кухарыла. Лужанін. Хадзіць у воўчай скуры (шкуры) — маскіравацца з пэўнай мэтай. [Багуцкі:] — Мне нельга, аднак, адкрыта гаварыць з імі [рабочымі] і мне абрыдла., хадзіць у гэтай воўчай скуры і адчуваць, як кожны позірк нашых людзей нібы распаленым жалезам працінае маё сэрца. Лынькоў. Хадзіць у запрэжцы — а) быць запражным, выкарыстоўвацца ў якасці запражнога (пра каня, вала і пад.); б) рабіць адну справу. Хадзіць улукаткі — хадзіць зігзагамі, крыва, віляючы з боку ў бок. Хадзіць (прасіцца) у наначкі — хадзіць да каханай дзяўчыны (жанчыны) і заставацца там нанач. За гарадской прапіскаю Вы ідзяце ў нянечкі. Вас у пад'ездах ціскаюць, Салдаты просяцца ў наначкі. Барадулін. Хадзіць у пазычкі — пазычаць. Хадзіць фертам — мець бравы, самаздаволены выгляд. Хадзіць ходырам (хадуном) — а) моцна хістацца, калыхацца. Кузаў рыпеў, патрэскваў, хадзіў ходырам; пасажыраў вадзіла ва ўсе бакі. Ракітны. Ірка спынілася — сталі і., [алені]. Дыхалі часта-часта, бакі ў іх хадзілі хадуном. Пташнікаў; б) быць у руху, кіпець, хвалявацца. Ды і ад дзеда Хвядоса, і ад даўгінаўскіх дзядзькоў я чуў, што некаторыя фальваркі ўжо хадуном ходзяць, а паны грызуцца паміж сабою, як сабакі. Бажко. Хадзіць як пад зямлёй — мець прыгнечаны стан, дрэнны настрой. Чыста хадзіць каля посуду —есці ўсё да канца, усё, што даюць, з апетытам. Язык гладка ходзіць гл. язык.ХАДЗЬБА, -ы, ж. Дзеянне паводле дзеясл. хадзіць (у 2 знач.).ХАДЗЯЧЫ, -ая, -ае. і. Такі, які ходзіць пехатой. Хадзячыя прадаўцы. // Такі, які можа рухацца, перамяшчацца на сваіх нагах.— А ў першы дзень [вайны] выпісалі ўсіх хадзячых хворых. Грахоўскі. Потым.. [Серада] паклікаў хадзячага параненага, і яны пачалі чытаць запісы ўдвух. Лупсякоў.Шырокавядомы, агульнапрыняты. Хадзячыя фразы.Разм. Які з'яўляецца жывым ўвасабленнем якіх-н. якасцей.— Ды ты, таварыш, відаць, на апошніх жылах трымаешся,— з цёплай спагадай заўважыў кубанец.— Такі малады і дужы на выгляд, а выматаўся да апошняга. Давай памагу табе, гора хадзячае. Машара.

О Хадзячае сумленне — чалавек вялікай дабраты, чэснасці і справядлівасці. Хадзячая энцыклапедыя гл. энцыклапедыя. Хадзячы анекдот — пра чалавека, дзеянні, ўчынкі якога выходзяць за рамкі нормы, здаюцца дзівацкімі. Хадзячы тэлеграф — той, хто распаўсюджвае якія-н. чуткі, разносіць плёткі. Хадзячыя мошчы — знясілены хваробай, схуднелы чалавек.ХАДНІК, -á, м. 1. Вузкая доўгая паласа грубай тканіны, якая рассцілаецца на падлозе. На падлозе, вылізанай да жаўцізны, дзе — густа — ваўчыныя шкуры, а дзе і самаробныя хаднікі. На сценках — прывезеныя дываны. Караткевіч.Разм. Тое, што і тратуар. Каля дамоў былі пакладзены вузкія, дашчаныя хаднікі. «Маладосць».Спец. Падземная вырабатка, прызначаная для пешага перамяшчэння людзей.ХАДНЯ, -í, ж. Разм. Хадзьба, хаджэпне. Нарэшце.. [Вера] стамілася ад бясплодных пытанняў і ад хадні ў цесным пакоі. Мікуліч. Адам часта, хапаючыся, пастукаў у гулкую перагародку. Але гэта было залішне: цётка ўжо абудзілася,— відаць, ад святла і яго хадні. Вышыпскі.ХАДÓВЫ, -ая, -ае. Дзелавы, гаспадарлівы.— Старшыня іхні — гаспадар! — сказаў Собаль, звяртаючыся да Толі.— Хіневіч — чалавек хадовы. І сам не заспіць, і пры ім не задрэмлеш. Брыль. // Разм. Пранырлівы, які свайго заўсёды даб'ецца. Пятрусь хадовы чалавек, судзіцца ўмее. Брыль.ХАДОК, хадакá, м. 1. Той, хто ходзіць пехатой. / здаровае, крамянае надвор'е, і яркія цёплыя фарбы маглі б толькі радаваць і бадзёрыць нашых хадакоў. Якімовіч. // Асоба, якая паводле службовага або спартыўнага абавязку павінна многа хадзіць. Першы ішоў ляснік. За ім лёгкім крокам натрэніраванага хадака нячутна ступаў незнаёмец. Паўлаў.— Э, гэта недалёка! — быццам узрадаваўся стары.— Добры хадок да ночы дайшоў бы. Шамякін. // Разм. Той, хто пастаянна ходзіць па якіх-н. справах. «Вось табе і хадок па судах»,— успомніўшы тое, што сёння днём чуў пра Асмалоўскага, падумаў Сяргей з цеплынёй у душы. Сіўцоў.2. Выбарная асоба, пасланая куды-н. з даручэннем, хадайніцтвам. Вы ведаеце здарэнні, калі цар задавольвае просьбы. [Лабано-Хадулі_____________________________________169_______________________________Халадабойеіч:] — Але ці ведаеце вы такія здарэнні, калі цары высылалі хйдакоў ад сялян у Сібір? А такія здарэнні былі. Колас.— Мяне сяляне паслалі да Леніна хадаком, з наказам, каб бальшавікі бралі ўладу. Гурскі.О Не хадок куды — пра таго, хто больш не пойдзе, не хоча хадзіць.— Не, Ёсіп, з табою больш, я не хадок. Іду ў калгас угнаенні вазіць,— з нейкай асабліва вясёлай незалежнасцю паведаміў Макар. Дуброўскі.ХАДУЛІ, -яў; адз. хадýля, -і, ж. 1. Два шасты з высока прыбітымі прыступкамі, стаўшы на якія можна хадзіць вялікімі крокамі. Хлопцы навучылі мяне хадзіць на высокіх хадулях. Бядуля.перан. Пра што-н. напышлівае, высакамернае, ненатуральнае. Гы гаварыў як роўны з роўнымі, не уздымаўся перад намі, пачаткоўцамі ў літаратуры, на алімпійскія хадулі. С. Александровіч. Амаль у кожным з., [вершаў] можна знайсці пэўную «жывінку», настрой, трапную дэталь, але яны губляюцца ў мностве збітых, пастаўленых на хадулі прыёмаў. Грахоўскі.перап. Разм. Доўгія ногі.— Далекавата,— паморшчыўся.. [Васіль].— А ісці такою гарачынёю... Міхась засмяяўся:—Каму далекавата, а табе з тваімі хадулямі... Якімовіч.ХАДУЛЬНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць хадульнага. Любая рэгламентацыя і схема робяць вобраз мёртвым, прыводзяць да скажэння жыццёвай праўды, да фальшывай

рыторыкі, хадульнасці, дыдактычнай павучальнасці. Дзюбайла. Пры ўсёй хадульнасці і рытарычнасці некаторых вершаў, кніжка.. [А. Александровіча «Па беларускім бруку»] сведчыла, што ў беларускую паэзію прыйшоў арыгінальны і самабытны паэт. «Полымя».ХАДУЛЬНЫ, -ая, -ае. Залішне напышлівы, ненатуральны, пазбаўлены арыгінальнасці. Пафас пісьменніка [І. Навуменкі] не здаецца штучным, хадульным, бо ён сагрэт шчырай і разумнай аўтарскай усмешкай. Гіст. бел. сав. літ. Атрымалася не байка, а ілюстрацыя, у якой дзейнічае ўмоўная, хадульная істота, прымушаная замяняць паклёпнíка. Казека.ХАДУН, -á, м. Дэталь машыны, механізма, якая знаходзіцца ў пастаянным руху. А ці чуеце вы ў .. дыханні [паравіка] стомленасць або непаладак які? ПІых-шах, шых-шах,— спявае проста ў ім кожны хадун, а кацёл, глядзіце, аж ільсніцца ўвесь ад вялікай сваёй сілы. Краўчанка. А гадзіннік на сцяне несупынна вёў сваю справу: размерна ківаўся хадун-маятнік і кожны свой крок зазпачаў кароткім «так-так!» Колас.О Ні хадун ні сядун — пра няўдалага, нерухавага чалавека. Хадзіць хадуном гл. хадзіць.ХАДУНКІ, -óў; адз. хадунóк, -нкá, м. Прыстасаванне са злучаных між сабой слупкоў (звычайна на колцах) для дзіцяці, якое вучыцца хадзіць. Той дзень Міхалінка хадзіла ў адмысловых хадунках на маленькіх калёс[ік]ах. Сабаленка.ХАДУНЕІ, -óў; адз. няма. Разм. Тое, што і х а д у н к і.ХАЗ, -у, м. 1. Спец. Большая тоўстая частка шкуры з крыжа каня.2. Уст. Лепшы край кавалка тканіны, як ў час продажу клалі напаказ.ХАЗÁРСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хазараў. Хазарскі каганат.ХАЗÁРЫ, -аў. Вандроўвы цюркамоўны народ, які з'явіўся ў Пауднёва-ўсходняй Еýропе ў 4 ст. пасля гунскага нашэсця.ХАЙ, часціца і злучн. Разм. 1. часціца. Тое, што і няхай (у 1—3 знач.). Хай злыдні над намі скрыгочуць зубамі — Любі сваю ніву, свой край. Купала.2. злучн. Тое, што і няхай (у 4 знач.).. Чалавеку заўсёды хочацца думаць аб прыемным, хай нават прыемнага адна кропля. Каршукоў.О Не ў гнеў (крыўду) хай будзе сказана гл. быць. Хай адсохнуць (у мяне) рукі і ногі гл. адсохнуць. Хай ён (яна, яно) згарыць гл. згарэць. Хай сабе гл. сабе. Хай яно гарам гарыць гл. гарэць. Хай яно занаветрае гл. запаветраць.ХАЙЛУК, -á, м. Абл. Вавёрчына гняздо. [Зоська:]—- О-о, гэта яна [вавёрка] можа. Нядаўна маміны грыбы, што сушыліся пад страхою, таксама забрала і перанесла ў хайлук, у гняздо сваё. Ляўданскі. Ужо каля самага поля ў густых пасадках сасонніку Міхась натрапіў на вавёрчын хайлук. Бяспалы. ХАК, -а, м. Інструмент для падсочкі дрэў — разак на доўгай ручцы. ХАКÁС гл. хакасы. ХАКÁСКА гл. хакасы.ХАКÁСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хакасаў, які належыць, уласцівы ім. Хакаская мова. Хакаскí эпас.ХАКАСЫ, -аў; адз. хакáс, -а, м.; хакáска, -і, _ДМ -касцы; мн. хакáскі, -сак; ж. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Хакаскай аўтаггомнай вобласці.ХАКАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Цяжка дыхаць разяўленым ротам, звычайна задыхаўшыся. З усімі шчырэў і палонны немец, Густа мох накладаў І часта хакаў. Барадулін. ХАКЕІСТ, -а, М -сце, м. Спартсмен, які гуляе ў хакей. Некалькі гадоў назад нашы хакеісты выходзілі ў фінал усесаюзных спаборніцтваў. «Маладосць».ХАКЕІСТКА, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да хакеіст.ХАКЁЙ, -я, м. Спартыўная камандная гульня з клюшкамі і шайбай на лёдзе або з мячом на траве. Хакей з шайбай. Травяны хакей. [Англ. Ьоскеу.]ХАКЁЙНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хакея. Хакейны матч. Хакейнае поле.

ХÁКІ. 1. прым. нескл. Шаравата-зялёны, зелянковы. І сярод., [людзей] быў рослы хлопец у лёгкім шэрым паліто, з-пад якога выглядвала вайсковая гімнасцёрка і штаны колеру хакі. Марціновіч.2. нескл., н. Тканіне або форменнае адзенне такога колеру. Быць апранутым у хакі. [Ад інд. кЬакі — колер гразі, зямлі.] ХÁКНУЦЬ, -ну, -неш, -не; зак. 1. Аднакр, да хакаць.2. Гучна выдыхнуць паветра. Маёр ажно хакнуў ад задавальнення. Няхай.ХАЛА. -ы, ж. Біты белы хлеб прадаўгаватай формы. Маці паставіла гасцям гарэлку, шабасовую рыбу, халу. Бядуля. ÍСтараж.-яўрДХАЛАДАБОШШ, -і, ж. Невялікая бопня з халадзільнікамі, дзе захоўваюць мяса забітай жывёлы.Халадаць170Халаднаваты

ХАЛАДАЦЬ, -áю, -áеш, -áе; незак. 1. безас. Пра наступленне халадоў, паніжэнне тэмпературы паветра. Зноў яв бы ўзнімаўся вецер і халадала. Чорны. Нізіны зацягвала туманам. Халадала. Шамякін. Халадала. Але ад перагрэтага асфальту ўсё несла чадным духам. Вышынскі.Разм. Тое, што і халадзець (у 2, З знач.). / жорсткія думкі, ад якіх аж халадала спіна.., не пакідалі яго [Шмульке] ні на момант. Лынькоў.Разм. Пакутаваць ад холаду; мерзнуць. Бабкі, прабабкі Ішлі пехатой, Ішлі месяцамі Да Лаўры святой. Давалі зарок. Халадалі, пасцілі, Каб іх ацанілі, Грахі адпусцілі. Барадулін.ХАЛАДЖАВЫ, -ая, -ае. Які дае, нясе прахалоду. Напоены водарам дзікай красы, Паветрам азёр халаджавых, Былі тыя пушчы, балоты, лясы Як бы самастойнай дзяржавай. Глебка. Гладзь вады ўтаймаваная, ціхая, Халаджавай спакусаю дыхае. Дзяргай.ХАЛАДЗЁЦ, -дцý, м. Страва з загуслага пры ахаладжэнні мяснога або рыбнага адвару з дробнымі кавалачкамі мяса або рыбы. На сталах у гліняных паліваных місах стаяў халадзец, у талерках мяса, на ўсім стале раскладзены булкі. Сабаленка.ХАЛАДЗЕЦЬ, -ею, -éеш, -éе; незак. 1. Станавіцца халодным, халаднейшым. Ночы халадзеюць. □ Замірае лета, Заціхаюць далі, Сірацее рэчка, Халадзеюць хвалі. Колас. / Пра чалавека перад смерцю. Пятнаццацігадовы хлапец чуў, як халадзее рука бацькі, яв з кожнай хвілінай астывае яго кроў, як падступае смерць. Самуйлёнак. Твар [старой] халадзеў — Наталля, хоць і не спрактыкаваная, але бачыла, што патухае жыццё. Чорны.Адчуваць холад; мерзнуць. Прыйшлі сёстры, каб раздаць зелле і зрабіць перавязкі. Рукі ў сясцёр мерзлі, халадзелі. Галавач. Ліў дождж, але Марусаў ужо не звяртаў па яго ўвагі: пінжак быў мокры, халадзела спіна, чвякала вада ў чаравіках. М. Стральцоў.Адчуваць холад ад моцнага хвалявання, страху і пад. Назіраючы, з якой страшэннай сілай вырываюцца іскры з вагранкі, [Міхаіл] халадзеў і хваляваўся. Карпаў. Сіліцца Вольга прачнуцца — і не можа, халадзее ад страху: заснула! Місько. / у безас. ужыв. Ад гэтых успамінаў халадзела ў грудзях, сціскала горла, на вачах наварочваліся слёзы. Жычка.О Кроў халадзее (у жылах) — тое, што і кроў ледзянее (стыне) (у жылах) (гл. кроў).ХАЛАДЗЁНКА, -і, ДМ -нцы, ж. Абл. Халодная вада. А дзядзька Хрол, ужо абдаўшы халадзёнкаю сцены лазні, уздае поўнай конаўкаю на венікі. Сіпакоў.ХАЛАДЗШЬНІК, -а, м. 1. Спецыяльнае збудаванне, памяшканне з паніжанай

тэмпературай для захоўвання або перавозкі прадуктаў, якія хутка псуюцца. Вагон-халадзільнік. п Крыху далей, на другім баку пасёлка, на ўзгорку пад соснамі знаходзіцца рыбакансервавы завод. Побач з ім высіцца белы будынак халадзільніка. В. Вольскі. // Шафа з халадзільнай устаноўкай. Маці вынесла ў тазе на балкон сала, масла і прыкрыла газетай.— Не трэба і халадзільніка,— радавалася яна.— Заўсёды свежае будзе. Даніленка.2. Частка машыны, спецыяльнае прыстасаванне для ахаладжэння чаго-н. Халадзільнік паравой машыны.ХАЛАДЗІЛЬНЫ, -ая, -ае. Які прызначаецца, служыць для ахаладжэння, замарожвання. Халадзільная ўстаноўка.ХАЛАДЗІЛЫПЧЫК, -а, м. Рабочы, які абслугоўвае халадзільныя ўстаноўкі, машыны, прадпрыемствы.ХАЛАДЗІЛЫПЧЫЦА, -ы, ж. Жан. да халадзілыпчык.ХАЛАДЗІНА, -ы, ж. Разм. Моцны холад; халадэча.— Кволая, у сцюжу, у халадзіну, падалася [дзяўчына] з Палесся за Кіеў з мяшком за плячыма. Ракітны. А заўтра ў цэх... А ўранні — халадзіна. І, як заўжды, пад'ем у сем гадзін. Чэрня.ХАЛАДЗІЦЬ, -ладжý, -лóдзіш, -лóдзіць; незак., каго-што. 1. Рабіць халодным; ахалоджваць, астуджваць. Ралля дробна рассыпалася пад плугам і прыемна халадзіла босыя ногі. Чорны. На аўсе яшчэ не абсохла раса. Яна мочыць і халодзіць ногі. Крапіва. / у безас, ужыв. Сёння ў машыне не было да чаго прычапіцца, таму.. [Якаў] адчуў, як пачало халадзіць спіну, і хутка вылез. Кулакоўскі.і без дап. Выклікаць адчуванне холаду. Два грузчыкі., ўмасціліся спераду, каля самай кабіны, тварамі супроць ветру, які не пыліць ім у вочы, а толькі прыемна халодзіць. Брыль. Ніна прыпала да вады, якая здалася вельмі чыстай і прыемна халадзіла,— піла, піла і ўсё не магла задаволіцца. Мележ.перан, (звычайна са словамі «сэрца», «душу», «кроў» і пад.). Агортваць холадам пры моцным хваляванні, страху і пад. [Сцяпан] моцна адчуў сваю самотнасць. Гэта пачуццё пракрадвалася і халадзіла яго душу і раней. Дуброўскі. / у безас. ужыв. Ад страху ўсяго.. [Лёньку] халадзіла, і ляцеў ён бы на крылах. Капыловіч.безас, без дап. Пра халоднае надвор'е. Дні стаялі пагодлівыя, а па начах ужо халадзіла, сяды-тады націскаў марозік. Кулакоўскі.ХАЛАДЗІШЧА, -а, м. Велізарны холад. ХАЛАДНАВÁТА. 1. Прысл, да халаднаваты.безас, у знач. выв. Пра халаднаватае надвор'е. На вуліцы было халаднавата, дзьмуў нейкі сыры вецер. Арабей. Сонца яшчэ не ўзышло, і было даволі-такі халаднавата, аж рукі стылі. Чарнышэвіч.безас, у знач. выв. Пра адчуванне прахалоды.— Халаднавата, аднак,— сказаў Толя, пагладжваючы голы плячук. Брыль.ХАЛАДНАВАТАСЦЬ, -і, ж. 1. Уласцівасць халаднаватага.2. перан. Раўнадушныя, бясстрасныя адносіны да каго-, чаго-н. Стрыманасць, халаднаватасць — як нейкі абавязковы закон паводзін. Адносін да ўсіх. Ад чаго гэта? Ад апаскі, што прастата, ветлівасць шкодзіць сур'ёзнасці, пільнасці?.. Мележ.ХАЛАДНАВАТЫ, -ая, -ае. 1. З памяркоўным прыемным холадам, прахалодай. Ад лесу пачалі наплываць і згушчацца змрокі, і на сяло пацягнула халаднаватаю вільгаццю паплавоў. Скрыган. Халаднаватаю раніцаю партызанскі атрад., чакаў пачатку — калі па дарозе пойдуць калоны варожых машын. Янкоўскі.2. перан. Раўнадушны, бясстрасны. Максім таксама спыніўся, з халаднаватай цікавасцю!Халаднакроў я ы

171Халасцяцкі

разглядаючы.. [Шашу]. Шамякін. Вобраз Донны Анны, які ўвогуле правільна вырашаны Карзянковай, трохі халаднаваты. «ЛіМ».ХАЛАДНАКРОЎНЫ, -ая, -ае. Спец. З непастаяннай тэмпературай цела, залежнай ад знешняга асяроддзя (пра жывыя арганізмы). Халаднакроўныя жывёлы.ХАЛАДНАЛОМКАСЦЬ, -і, ж. Спец. Уласцівасць матэрыялу лёгка ламацца пры нізкай тэмпературы.ХАЛАДНАЛОМКІ, -ая, -ае. Спец. Ломкі, крохкі пры нізкай тэмпературы. Халадналомкая сталь.ХАЛАДНÉЙШЫ, -ая, -ае. Выш. ст. да прым. халодны.ХАЛАДНÉЦЬ, -éе; незак. Станавіцца халодным, халаднейшым (пра паветра, надвор'е). Было ўжо за поўнач, але паветра не толькі не халаднела, а, здавалася, нават цяплела. Маўр. Маці выбягае на ганак, пакінуўшы адчыненыя дзверы, і адразу ў хаце халаднее ад ядранага паветра. Кудравец. // перан. Траціць душэўную цеплыню, станавіцца абыякавым. [Маладая жанчына] глядзела ў акно, і вочы яе, жывыя, разумныя, увесь час мяняліся. То рабіліся вясёлыя і нібы смяяліся, то халаднелі, цямнелі. Арабей.ХАЛАДНÍК, -ý, м. Халодная страва з бацвіння, шчаўя, агуркоў, цыбулі, запраўленая смятанай і пакрышаным яйцом. З кухні чуваць быў прыглушаны басок: — Ну, Алена Паўлаўна, якія прэтэнзіі?.. Вы ведаеце, чым халаднік запраўлены? Смятана — першы гатунак, яйцы, цыбуля зялёная, кроп — халаднік, хоць выпі... Сапрыка.ХАЛАДОК, -дкý, м. 1. Памянш.-ласк. да холад, невялікі холад. [Ануцюнаў:] —Маёру рупіла як мага хутчэй трапіць на азрадром, далонню адчуць халадок рабрыстай ручкі упраўлення, вырвацца ў вышыню. Алёшка. На Марыне быў квяцісты халат, пашыты нядаўна. У яго Марына захутала ногі, адчуваючы прыемны халадок шоўку. Шахавец.Свежае, халаднаватае паветра, вецер. Павеяла ранішнім халадком. Колас. // Халаднаватае надвор'е, невысокая тэмпература паветра. Прыходзілі доўгія асеннія ночы., в вострым халадком першых замаразкаў... Чорны.Цяністае месца, цянёк. Паставілі [маці з Алесем] ад сонца снапы, зрабілі халадок. Брыль. Глухі сядзіць на загуменні ў халадку пад ліпаю і пляце лапці. Якімовіч.Час сутак, калі ўжо спала або яшчэ не наступіла спёка. Халадок, заедзі няма, ехаць добра. Чарнышэвіч. Можна ж падначаваць ды заўтра халадком на ранішні цягнік пайсці. Пальчэўскі.перан. Пра адчуванне лёгкага холаду (ад хвалявання, страху і пад.). / дагэтуль халадок прабягае ў .. [Данілы] [п]а спіне, калі ён ўяўляе, якім болем разрывалася ў той дзень сэрца хлопчыка. Мехаў. [Мікалай Пятровіч] нават адчуў на сваёй спіне лёгкі халадок і прыкра хмурыўся, намагаючыся рассеяць нядобры настрой. Каршукоў.6. перан. Стрыманасць, раўнадушнасць у адносінах да каго-, чаго-н. [Маша] адчула і насцярожанасць, з якой ставілася да яе жонка Антона Кузьміча.., але здзівілася, што ў самой яе таксама з'явіўся пэўны халадок у адносінах да Галіны Адамаўны. Шамякін. Непрыемным халадком дыхнула на Пятрусь-ку ад гэтых бабчыных слоў: ніколі ён не думаў, што так неспадзявана можна зрабіцца гультаём. Кулакоўскі.— Дык вы амерыканцы? — перапытаў яшчэ раз начальнік, і ў голасе яго адчулася столькі афіцыйнага халадку, што яго хапіла б, каб замарозіць дзесяткі кліентаў. Лынькоў.О Аціраць халадкі гл. аціраць. З халадком—а) без цікавасці, старання (рабіць гпто-н.). Я таго на ўвазе маю, Хто працуе з халадком: Дрэнна ніву засявае, Даглядае —

языком. Кляўко; б) раўнадушна адносіцца да каго-н.ХАЛАДЗЧА, -ы, ж. Моцны холад. [Бацька:] — Надзень [Кастусь] пінжак, так прастынеш, прастудзішся. Гэта ж такая халадэча. Галавач. У нас даўно ўжо не было чым прапаліць у печы, і ў хаце стаяла такая халадэча, што бадай цяплей было на дварэ. Сачанка.ХАЛАСТЫ, -áя, -óе. 1. Які не уступіў у шлюб, нежанаты (пра мужчыну). Наш сусед, выкладчык музыкі ў інтэрнаце і кіраўнік самадзейнасці ўсіх навакольных устаноў і арганізацый, халасты хлопец гадоў пад сорак, амаль не даваў знаць аб сваім існаванні. Радкевіч. [Паліна:] Ты — дзяцюк халасты, а ў мяне тут — сям'я, Муж... Куляшоў. // Які складаецца з халасцякоў. Халастая кампанія. // Уласцівы халасцяку, халасцякам. Халастое жыццё. □ «Лёталі ў космас? Час і дзень. У халастым, а ці ў жанатым стане?» Барадулін.Які не прыводзіць у рух механізма, машыны; не рабочы. Халастыя абароты. □ Як шалёны, завыў матор — задняе кола, згубіўшы счапленне з грунтам, засвістала на халастым хаду. Краўчанка. // Не звязаны з выкананнем карыснай работы. Халасты перагон вагонаў. □ Да мінімуму зведзены прастоі, халастыя прабегі. Механізатары змагаюцца за кожную мінуту рабочага часу. «Звязда».Не здольны наравіць цэль; не баявы (пра стральбу). Не быў апошні выстрал халастым, Галовы склалі каты пад кусты... А я без памяці ляжаў на мяккім доле. А. Астапенка.— На граніцы, Ягорка, халастымі патронамі не страляюць. Шыловіч. // Які не мае кулі, шроту. Халасты зарад.О На халастым хаду — упустую, марна. Халасты прабег — пра транспарт, які ходзіць паражняком. Халасты стрэл — пра бескарыснае дзеянне.ХАЛАСЦЯК, -á, м. Нежанаты мужчына. Платон Шабуня быў халасцяк гадоў пад трыццаць пяць. Чарнышэвіч. Сябра мой — халасцяк, Дні марнуе адзін, А ў мяне як-ніяк — Сын, таварышы, сын! Гілевіч.О Стары халасцяк — немалады мужчына, які не быў жанатым.ХАЛАСЦЯКАВАЦЬ, -кую, -кýеш, -кýе; незак. Разм. Жыць халасцяком, без жонкі. Відаць, густ.. [Павалковіча] быў вельмі пераборлівы. Аб гэтым сведчыла ўжо тое, што, нягледзячы на сваю інтэлігентнасць, якую ён выстаўляў напаказ, і паўвалочку зямлі, домік з садам у Рымках, ён да гэтага часу халасцякаваў. Машара. [Доня:] — Ну, ну. То чаму халасцякуеш? Табе ж [Тодар] недзе ці не пад трыццаць ужо? Усё, канечне, выбіраеш. Вышынскі.ХАЛАСЦЯЦКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да халасцяка, уласцівы халасцяку, халасця-Халат ________________________172________________________________Хал м агорскі кам. Халасцяцкі пакой. □ Цяпер жа Анатолю ■была магчымасць на нейкі час адцягнуць вяселле і лепш прыгледзецца да сваёй будучай ■жонкі, якая так нечакана парушыла яго душэўны спакой і мірнае халасцяцкае жыццё. Ваданосаў. [Ніна] параскідала ўсё, дзе халасцяцкім духам пахла, свой парадак павяла. Лобан.ХАЛАТ, -а, М -лаце, м. 1. Верхняе хатняе або рабочае адзенне, якое захінаецца або зашпіляецца. У сенцах зноў заскрыпелі дзверы, грукнула адкінутая завала знадворных дзвярэй, і .. [Казік] убачыў на парозе Ніну Пятроўну — у доўгім халаце, у начных туфлях. Краўчанка. У палату хуткімі дробнымі крокамі ўвайшла маладая жанчына ў белым халаце. Арабей. Сёння мы выконваем першы заказ школы — шыем халаты для прыбіральшчыц. Жычка.2. Верхняе адзенне ў некаторых азіяцкіх народаў, полы якога захінаюцца адна за другую. Вухарскі халат.[Араб.]ХАЛАТНАСЦЬ, -і, ж. Нядобрасумленныя, нядбаíшыя адносіны да сваіх абавязкаў.

Прараб Нядаўні абвіна в:ач ваецца ў халатнасці, парушэнні правы тэхнікі бяспекі, у выніку чаго загінуў чалавек. Дадзіёмаў.ХАЛÁТНЬІ, -ая. -ае. 1. Які мае адносіны да халата; прызначаны на халат. Халатная махровая тканіна.2. Нядобрасумленны, нядбайны. Халатныя адносіны да справы.ХАЛВА, -ы, ж. Салодкі кандытарскі выраб у выглядзе цвёрдай масы з расцёртага слапечніку, арэхаў і пад. Арахісавая халва. Сланечнікавая халва. □ Янка палез у будан і вынес адтуль два паржавелыя селядцы, пачак пячэння і кавалачак халвы на прамасленым шматку паперы. Чыгрынаў.[Араб.]ХАЛВÓВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да халвы, служыць для вырабу халвы. Халвовы цэх.ХАЛДЗЕІ, -яў; адз. халдзéй, -я, м.; халдзéйка, -і, ДМ -дзéйцы; мн. халдзéйкі, -дзéек; ж. Семіцкае племя, якое ў 2-м тысячагоддзі да н. э. жыло на ўзбярэжжы Персідскага заліва і ўтварыла Новававілонскую дзяржаву.ХАЛДЗÉЙ гл. халдзеі.ХАЛДЗЁЙКА гл. халдзеі.ХАЛДЗÉЙСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да халдзеяў, які належыць, уласцівы ім. Халдзейская дзяржава.ХÁЛЕПА, -ы, ж. Разм. Надвор'е са снегам і дажджом; мокры снег. Мінула восеньская халепа, падшэрхла, пабралася ў груды гразь. Місько. Халепа страшная была, секла, ды яшчэ з ветрам. Дубоўка. [Старая:] — Ды і дарогу пазамятала. Такая ж ноччу халепа была, не дай божа... Кандрусевіч.ХАЛЕРА, -ы, ж. 1. Вострая інфекцыйная кішэчная хвароба, якая суправаджаецца рвотай, паносам. // Эпідэмія гэтай хваробы. У вёску ўвалілася халера.2. Разм. груб. Ужываецца як лаянкавае слова. [Рыгор:] Шпіёна ловім. Мы стаім на сваім месцы, а ён не ідзе, халера. Чорны. [Клаўдзя:]— Прызнаюся, таіла тады думачку ў сабе, што Павел ужо мой будзе, а ён... да цябе [Дуняхі], халеры, прысох. Ракітны.О Адна халера — тое самае, усё роўна. Да халеры — вельмі многа. Халера яго (цябе, яе, вас, іх) ведае — тое, што і бог яго (цябе, яе, вас, іх) ведае (гл. бог).[Лац. споíéга.]ХАЛÉРНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да халеры (у 1 знач.). Халерны вібрыён. Халерная эпідэмія. І/ Які бывае пры халеры, выкліканы халерай. Халерны панос. // Звязаны з эпідэміяй халеры. Халерны год.Які захварэў на халеру. Халерны хворы. І у знач. наз. халерны, -ага, м.; халерная, -ай, ж. Барак для халерных. // Прызначаны для хворых на халеру. Халерная бальніца.Разм. груб. Вельмі дрэнны, непрыемны. [Павал:] —Я на цябе жаднае крыўды не маю. [Тамаш:]—Ну дык чаго ты звягаеш.. Што гэта за народ халерны. Чорны.ХАЛЁРЫК, -а, м. Тэмпераментны, неўраўнаважаны чалавек, які лёгка ўзбуджаецца пад уздзеяннем якіх-н. уражанняў.[Ад грэч. споíё — жоўць.]ХАЛЕРШНА, -ы, ж. Уст. Захворванне страўніка, якое сваімі сімптомамі нагадвае халеру, але менш небяспечнае.ХАЛЕРКІЧНЫ, -ая, -ае. Уласцівы халерыку. Халерычны тэмперамент.ХАЛЕСТЭРЮН, -у, м. Арганічнае тлушчападобнае рэчыва, якое знаходзіцца ў нервовай і тлушчавай тканках, печані і інш., а таксама ў прадуктах харчавання і адыгрывае важную ролю ў жыццядзейнасці арганізма.[Ад грэч. сЬоІё — жоўць.]

ХАЛЕСТЭРЬ'ШАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да халестэрыну.ХАЛЕЦЫСТБ1Т, -у, М -тыце, м. Запаленне жоўцевага пузыра.[Грэч. сЬоІё — жоўць і кпзііз — пузыр.]ХАЛІ-ГÁЛІ, нескл., н. Групавы амерыканскі бальны танец, які мае шматлікія варыянты кампазіцый, а таксама музыка да гэтага танца.ХАЛІФ, -а, м. Гіст. Тытул вярхоўнага духоўнага і свецкага правіцеля мусульман, які меў уладу ў шэрагу краін мусульманскага Усходу. // Асоба, якая мела гэты тытул.О Халіф на час — тое, што і к а л і ф на час (гл. каліф).[Араб.]ХАЛІФÁТ, -а, М -фáце, м. Гіст. 1. Сістэма мусульманскага феадальпага кіравання, пры якой халіф спалучаў свецкую ўладу з духоўнай.2. Феадальная дзяржава, створаная ў выніку арабскага заваявання, якую ўзначальваў халіф. Арабскі халіфат.ХАЛІФÁЦКІ, -ая, -ае. Гіст. Які мае адносіны да халіфата.ХАЛÍФСКІ, -ая, -ае. Гіст. Які мае адносіны да халіфа.ХАЛМАГОРКА, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Разм. Карова або гусь халмагорскай пароды. Ды і статак не абы-які. Халмагоркі, бурачырвоныя латвійкі. Што ні карова — біяграфія. Асіпенка. А пакліча гусак халмагорак,— Крылы над вадою паўздымаюць, Загамоняць яны дружным хорам—Шум і пырскі, аж вясёлкі ззяюць. Танк.ХАЛМАГОРСКІ, -ая, -ае. Выведзены ў Халмагорах (пра народу жывёл, птушак). Халмагорская парода кароў.Халодна173Халопства

ХАЛОДНА. 1. Прысл, да халодны (у 11 знач.).2. безас, у знач. вык. Пра халоднае надвор'е. На дварэ марозна. На дварэ халодна. Нядзведскі.ХАЛОДНАПРАКÁТНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да халоднай пракаткі. Халоднапрапатны цэх.ХАЛОДНАСЦЬ, -і, ж. 1. Уласцівасць халоднага (у 10, 11 знач.).Адсутнасць запалу, страснасці, жывасці, эмацыянальнасці. [Андрэй:] — Канечне, змяніўся... Такое дарам не праходзіць. Але мая халоднасць і жорсткасць — не табе. Арабей. Хоць хуткі ад'езд Марынкі і яе незразумелая халоднасць пры расстанні пакінулі смутак і гаркоту ў сэрцы Паходні, раздумваць аб гэтым, перажываць і пакутаваць проста не было часу. Хадкевіч.Раўнадушша, нядобразычлівасць. Васіль ненавідзеў Алесю, хоць адкрыта і не выказваў гэтага. Затое Аўгіня кампенсавала ёй бацькаву халоднасць гарачымі матчынымі ласкажі. Колас. Хлопчык адчуў халоднасць у .. словах [Азаркевіча] і, зажмурыўшыся, адышоўся да сваёй калясачкі. Якімовіч.ХАЛОДНЫ, -ая. -ае. 1. З нізкай або адносна нізкай тэмпературай. Халодная вада. Халодны вецер, о Дзякуй цёплым дажджом і халоднай расе за жыты, што ўзраслі ў небывалай красе. А. Вольскі. Каб, апаліўшыся, боль заглушыць,— Трэба толькі да раны халоднай зямлі прылажыць. Багдановіч. // 3 моцнымі, частымі халадамі. Халодная зіма. / у вобразным ужыв. Заплакалі шыбы на вокнах Халоднай асенняй слязой. Астрэйка. // 3 суровым кліматам. А вочы возь.чуцца гарэць Агнямі дрэў, Травы і кветак... Цяплом іх можна абагрэць Халодныя краіны свету. Глебка. // Які не дае цяпла, слаба грэе. А сонца шчодра асвятляе і лес, і дарогу.. Яно халоднае, марознае

сонца. Лынькоў. // Які выклікае адчуванне холаду; звязаны з адчуваннем холаду. Салдат у роспачы зноў заўважыў над сабою безнадзейныя зоры і халоднае неба. Чорны. // Пра святло, бляск і пад. Застылі дарогі ў тумане, Халодныя зоры гараць. Бачыла.— Зірні, ў святле маладзіка — Халодны бляск, то бляск штыка. Куляшоў.Які страціў цеплыню, астыў. Халодны суп. п Снедалі. Бульба ў лупінах, падагрэтая ў рынцы ўчарашняя капуста, хлеб, як зямля, і халодныя аладкі, таксама ўчарашнія. Брыль. // Які падаецца і ужываецца ў ахалоджаным, не гарачым стане. Падавальшчыца хутка прынесла халодную закуску — селядзец з цыбуляй і варонай бульбай. Пестрак. Мы чапіліся з белых-белых фарфоравых кубкаў халоднага бурштынавага квасу. Пальчэўскі.Які дрэнна ахоўвае ад холаду, не трымае цяпла. На .. [настаўніку] было халоднае паліто і летняя шапка. Колас. Сцвярджаў я маці: — Шапка малавата, Я прахаджу і ў летняй, не бяда! Халодная вушанка, мала ваты... Барадулін.Які не ацяпляецца, не абаграваецца. Халодны хлеў. □ Яранга была падзелена на дзве палавіны. У першай, халоднай палавіне жылі сабакі і ляжалі розныя рэчы. Бяганская.у знач. наз. халодная, -ай, ж. Уст. Памяшканне для арыштаваных. [Земскі:] — Я па-кажу табе ўладу! Забраць у халодную! Якімовіч.Разм. Які пакутуе ад холаду. Ладымер Стальмаховіч зазнаў за свой век галоднай і халоднай бяды. Чорны. // Які праходзіць, адбываецца ў холадзе. Пакойчык зімою часта быў няпалены, халодны. Арабей.Які ажыццяўляецца пры нізкіх тэмпературах, без награвання. Халодная апрацоўка металу. Халоднае вэнджанне. □ У час халоднай абкаткі выпрабавальнікі правяралі, як працуе масляная сістэма. «Маладосць».у знач. наз. халоднае, -ага, н. Тое, што і халадзец.перан. Звязаны з пачуццём ўнутранага, душэўнага холаду, страху, хвалявання. Падумаў Міколка і аж уліп у зямлю, халодным потам абліўся. Лынькоў.

перан. У якім няма запалу, пачуцця. Пачулася халодная, як жалеза, каманда. Гурскі. Халодны спакой ахапіў усю істоту Тарыела. Замерла сэрца, ён амаль не дыхаў, але галава была яснай і рукі не дрыжэлі. Самуйлёнак. // Пазбаўлены жывасці. Менавіта так атрымалася з асобнымі вершамі раздзела «Над кручамі каўказскімі», якія з'яўляюцца, па сутнасці, халоднымі ілюстрацыямі да ўвогуле правільных, слушных думак і адчуванняў паэта. Рагойша.перан. Стрыманы ў праяўленні пачуццяў; раўнадушша, бясстрасны. [Марына Паўлаўна:]— Які ён [Пятроў] халодны... Няўжо ўсё жыццё я буду жыць з гэтай глыбай лёду... Васілевіч. Будзь са мною і добрай, і строгаю, ды ніколі халоднай, малю! Тармола. // Без эмоцый, перажыванняў; які падказвае розум. / баюся спудзіць Сваёй разважнасцю і мудрасцю халоднай Вось гэта свята неслухмяных ліній [дзіцячых малюнкаў], Яшчэ не зведзеных ні ў якія параграфы Вучоных кніжак. Сіпакоў. Твар.. [Густава] запаланіла рыса упэўненасці, спакою і разам з тым цікаўнасці і халоднай разважлівасці. Чорны. // Пазбаўлены душэўнага цяпла; строгі, нядобразычлівы. Халодны позірк. Халодны прыём. □ Развітанне было сухім, халодным. Шахавец.О Халодная вайна гл. вайна. Халодная зброя гл. зброя. Халодныя закускі гл. закуска (у 2 знач.).О Абліцца халодным потам гл. абліцца. Як халоднай вадой абліць гл. абліць.ХАЛОП, -а, м. 1. У Старажытнай Русі — паднявольная асоба, па становішчу блізкая да раба; у 12—18 стст.— асабіста залежная ад феадала асоба. У найбольш цяжкім становішчы знаходзілася «чэлядзь нявольная» — халопы, якія з'яўляліся ўласнасцю феадала. Алексютовіч. // Прыгонны, залежны селянін.

2. перан. Прыслужнік каго-, чаго-н. Халопы імперыялізму.ХАЛОПКА, -і, ДМ -пцы; Р мн. -пак; ж. Жан. да халоп.ХАЛОПШЧАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак. Праяўляць халопства (у 3 знач.); рабалепстваваць.ХАЛОПСКІ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да халопа (у 1 знач.). Халопскае жыццё.2. Уласцівы халопу (у 2 зпач.). Халопская натура.ХАЛОПСТВА, -а, н. 1. У Старажытнай феадальнай Русі — форма феадальнай залежнасць, блізкая да рабства. Аддаць у халопства.Халт174Халяўка

зб. Халопы. Халопства ўсхадзілася не на жарты.перан. Паводзіны, уласцівыя халопу (у 2 знач.). Халімон паспрабаваў пагаліцца ў ногі.— Вось яно. Думкі — думкамі, а з халопства не вырас. Караткевіч.ХАЛТ, -а, М -яце, м. У выразе: на адзін халт — на адзін глыток.ХАЛТУРА, -ы, ж. Разм. зневаж. 1. Пабочны, звычайна лёгкі заработак звыш асноўнага. У людзей як у людзей — ва ўсіх па два выхадных ужо, а ў .. [Аўсяніка] вечна гэта «налева», вечна халтура... Васілевіч.2. Нядобрасумленная, неахайная, выкапаная без ведання справы работа. [Мікола:] — Халтура хутчэй за ўсё, а не вецер... Калі б мы так будавалі, што вецер, няхай і штармавы, у дзевяць балаў, можа бурыць,— грош нам цана была б. Хадкевіч. // Тое, што зроблена такім чынам, прадукт такой работы. Хаджу, равглядаю скульптуры. Мастак быў праўдзівы, Ні спешкі нідзе, ні халтуры! Гілевіч. «Бо пішаш,— заявіў Сівы,— халтуру. Што толку з колькасці, браток, Калі слабы любы радок». Корбан.[Ад лац. спагíгííагішгí — спіс нябожчыкаў, які чытаўся свяшчэннікам на дзень памінання памёршых.]ХАЛТУРНЬÍ, -ая, -ае. Разм. зневаж. 1. Які мае адносіны да халтуры; які займаецца халтурай. Халтурны пераклад. □ Ішоў [Шапшон] халтурнаю дарогай: Дзе хату зробіць, а дзе хлеў. Смагаровіч.2. Які з'яўляецца халтурай (у 2 знач.). Халтурны нарыс.ХАЛТУРШЧЫК, -а, м. Разм. зневаж. 1. Той, хто займаецца халтурай (у 1 знач.). [Гаспадар:] — Мы вырашылі рабіць., [рамонт кватэры] самі. Падлічылі, .. колькі на гэта пойдзе грошай. Аказалася, што ледзь не ў два разы дзешавей, чым здзіраюць халтуршчыкі. Паслядовіч.2. Той, хто працуе або робіць што-н. нядобрасумленна, неахайна. Халтуршчыкі здымаць не будуць фільмы, Бо іх саміх здымаць пачнуць у нас. Панчанка. Няможна, каб у чалавека аднолькава да ўсяго ляжала душа. Ён тады ці абыякавы рамеснік, ці безнадзейны халтуршчык. Сабаленка.ХАЛТУРШЧЫЦА, -ы, ж. Разм. зневаж. Жан. да халтуршчык.ХАЛТУРЫЦЬ, -ру, -рыгп, -рыць; незак. Разм. зневаж. 1. Займацца якой-н. работай звыш асноўнай для пабочнага, звычайна лёгкага заробку. [Жыжка:] — За эканомію гарою стаяць шафёры. Напрыпісваюць кіламетраў, а тады халтураць. Мыслівец.2. Нядобрасумленна працаваць, неахайна выконваць якую-н. работу. [Шугаеў:] Завод толькі яшчэ уступіў у строй, дзе ж тут даб'ешся, каб усё было на выдатна. [Страмілін:] Дык ты прапануеш халтурыць? Крапіва.ХАЛУЙ, -я, м. Пагард. 1. Назва слугі, лакея. Халую важна было дагаджаць толькі свайму пану. Машара. Міхал, селянін па натуры, па выхаванню, пры гэтых, няхай сабе нячастых, наездах паноў «на глушцовыя токі» найбольш яскрава выступае ў ролі

халуя, папіхача, і такая роля для яго глыбока абразлівая. Навуменка.2. перан. Занадта паслужлівы, угодлівы чалавек; падхалім. Ад цяжкай не стагнаў рабо-ты, А халуём быць не магу. Валасевіч. Фашысты давяралі сваім халуям не толькі прымаць перадачы для зняволеных, але і гаспадарыць у камерах, тэрарызаваць непаслухмяных. Мяжэвіч. Два тыдні ў нашай вёсцы не было старасты, немцы не маглі знайсці халуя на гэты пост. Краўчанка. ,ХАЛУЙСКІ, -ая, -ае. Пагард. Які мае адносіны да халуя, уласцівы яму. [Камендант:] — Калі не задавішся сам, сабака, .. то нам давядзецца самім апаганіць свае рукі аб тваю халуйскую скуру. Лынькоў. Аўтар выкрывае ганебныя халуйскія рысы ў дачыненні да ляснічага ў некаторых леснікоў, але ўвогуле ён малюе вобразы сялян, як увасабленне розуму, працавітасці, сумленнасці. Клімковіч. // Рабалепны, угодлівы. Яму вельмі хацелася вызначыцца перад акупантамі сваёй паганай вынаходліеасцю і халуйскай адданасцю. Казлоў.ХАЛУНСТВА, -а, н. Пагард. Угодлівасць, рабалепства, падхалімства. Найбольшым халуйствам сярод., [паноў] вызначаўся маркіз Аляксандр Веляпольскі. Якімовіч. На памылках ці трэба вучыцца? Імі трэба, як зеллем, лячыцца Ад зласлівасці, ганарлівасці, Ад халуйства і ад ліслівасці. Грачанікаў.ХАЛУЙСТВАВАЦЬ, -ствую, -ствуеш, -ствуе; незак. Пагард. Весці сябе па-халуйску, падхалімнічаць.ХАЛУПА, -ы, ж. Невялікая, несамавітая, бедная хата. Праз некаторы час замест старой Барысевічавай халупы.. [Тодар] паставіў новую хату, перасыпаў хлявы, гумно і пабудаваў свіран. Чарнышэвіч. [Стары:] — У людзей хаты як хаты, а ў яго [Атрохі] халупа: адну сцяну туды павяло, другую — туды. Ракітны.[Польск. сЬаІтíра.]ХАЛУПІНА, -ы, ж. Тое, што і халупа. Збудаваная за панам халупіна.. засталася цяпер Агею ва ўласнасць. Крапіва.— Чакай, чакай, а дзе ты спыніўся з сям'ёй? — спахапіўся Жыжанок.— Ды там у адной халупіне. Сабаленка.ХАЛЦЭДÓН, -у, м. Мінерал, разнавіднасць кварцу. На беразе., [хлопец] назбіраў шмат бела-ружовых халцэдонаў і дымных агатаў. Караткевіч.[Грэч. сЬаІкёйоп.]ХАЛЦЭДÓНАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да халцэдону; зроблены з халцэдону. Халцэдонавыя пароды. Халцэдонавы муштук.ХАЛЬКАЗІН, -у, м. Мінерал класа сульфідаў; медны бляск.ХАЛЬКАШРЬ'ІТ, -у, М -рыце, м. Мінерал класа сульфідаў; медны калчадан.ХАЛЭМУС, нескл., м.; у знач. вык. Разм. Гібель, канец, смерць. Не праціўся лепш Ахрэму: Дасць па карку і — халэмус! Строгі, хай яго багі! Колас.ХАЛЯВА, -ы, ж. 1. Частка бота, якая закрывае нагу ад ступні да калена. Тыя боты як уздзене, Дык халявы па калені, А як пойдзе, 5ы« рыпяць — Варты мо' чырвонцаў з пяць. Крапіва.2. У вытворчасці шкла — выдзьмутая шкляная цыліндрычная загатоўка, якую затым распрамляюць у ліст шкла.ХАЛЯЎКА, -і, ДМ -ляўцы; Р мн. -лявак; ж. Памянш,.-ласк. да халява. [Люся] села на ўзбочыне шляху, побач са мной, апусціўшы ўХам_______________________________________175__________________________________Хамуц канаву ногі, абутыя ў чаравікі з высокімі халяўкамі. Навуменка.О Халяўкі смаліць — заляцацца да каго-н. з жаночага полу.ХАМ, -а, м. 1. Уст. Пагардлівая назва чалавека ніжэйшага саслоўя, звычайна селяніна (у мове паноў). Уваходзіць перапалоханы галоўны аконам. У руках яго папера.— Ясны

пане! Якую агідную паперу падалі пану гэтыя хамы з Выганаў і з Высокага! Колас. Эх, дзяцюк, хама унук, Сын бяды і працы, Чаго прэш, як сляпы, У панскія палацы? Купала.2. Разм. лаянк. Грубы, нахабны чалавек. [Марылька:] Як жа я з табою жыць буду, з такім хамам? [Няміра:] —Ага, Цывін настройвае цябе супроць мяне?! Чорны.[Ад імя Хама, сына Ноя, які, паводле біблейскага сказання, быў пракляты бацькам за непашану.]ХАМАВÁТЫ, -ая, -ае. Разм. Які можа хапіць, трубіць. [Стасюня] заўсёды., лічыла пана Смілгу грубаватым і хамаватым. Чарнышэвіч.ХАМЕЛЕОН, -а, м. 1. Жывёліна атрада лускаватых, якая мае здольнасць мяняць афарбоўку покрыва ў залежнасці ад змен акаляючага прыроднага асяроддзя.2. Разм. Пра чалавека, які часта мяняе свае погляды і думкі ў залежнасці ад абставін.— Вы [Карніцкі] расказваеце не пра людзей, а пра нейкіх хамелеонаў,— ціха адказала Лазарэўская. Паслядовіч.[Лац. сЬатаеІеоп.]Спец. Марганцава-кіслы калій, які рэзка мяняе сваю афарбоўку ў розных растворах.Паўднёвае сузор'е, што складаецца з дзесяці зорак.ХАМЕЛЕОНСКІ, -ая, -ае. Разм. Які мае адносіны да хамелеона (у 2 знач.), уласцівы яму. Хамелеонскія паводзіны.ХАМЕЛЕÓНСТВА, -а, н. Разм. Паводзіны, ўчынкі хамелеона (у 2 знач.).ХАМÉЦЬ, -ею, -éеш, -éе; незак. Разм. Станавіцца хамам (у 2 знач.), пачынаць весці сябе па-хамску.ХАМ'Ё, -я, н., зб. Разм. груб. Хамы. [Яніца:]—Хіба зразумее гэтае хам'ё, што для рэвалюцыі інтэлігенцыя — гэта ўсё... Гурскі.ХАМ1Т гл. хаміты.ХАМ1ТКА гл. хаміты.ХАМІТЫ, -аў; адз. хамíт, -а, М -мíце, м.; хамíтка, -і, ДМ -тцы; мн. хаміткі, -так; ж. Група народнасцей Паўночнай Афрыкі, якія гавораць на блізкіх мовах.ХАМÍЦКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хамітаў, які належыць, уласцівы ім. Хаміцкія мовы.ХАМІЦЬ, -млю, -мíш. -мíць; незак. Разм. Паводзіць сябе груба і бесцырымонна. На ўроках., [вучань] смяецца гучна. Хаміць настаўнікам сваім і не выконвае задання. Корбан.ХÁМКА, -і, ДМ -мцы; Р мн. -мак; ж. Жан. да хам.ХАМЛÁК, -á, м. Абл. Кусцік травы, жмак сена, саломы і пад. Заместа сівое травы, якая там расла асобнымі хамлакамі, зямля густа велянела. Броўка. У шчылінах і між камянёў раслі хамлакі жорсткай травы, валяліся старыя косці. Быкаў.ХАМСÁ, -ы, ж. Дробная марская рыба, якая ідзе ў ежу ў кансерваваным выглядзе; анчоўс.ХÁМСШ, -у, м. Спец. Сухі і гарачы вецерна паўночным ўсходзе Афрыкі, які прыносіць шмат пяску і пылу.[Араб.]ХАМСКІ, -ая, -ае. 1. Уст. Які мае адносіны да хама (у 1 знач.). Усюды бог гасціў З сваёю ласкаю, Толькі крыў, мінуў Ніву хамскую. Купала. [Міхась:] — / зараз, пэўна, [Галена Мнішак] хамскі дух парфумай выкурвае, каб не пахла хамам у яе панскіх пакоях. Машара.2. Разм. Уласцівы хаму (у 2 знач.); грубы, бесцырымонны. Хамскія паводзіны.ХАМСТВА, -а, н. 1. Уст. зб. Хамы (у 1 знач.).2. Разм. Грубасць, бесцырымоннасць, нахабнасць. Ад раптоўнага хамства Алесь

заўсёды спачатку бянтэжыўся і нават чырванеў. Так было і тады. Брыль. [Інка:] — [Толя] бачыў маё каханне і думаў, што я ўсё сцярплю, дазволю яму ўсякае хамства. Карамазаў.ХАМУЛА, -ы, м. Разм. груб. Хам. [Ураднік:] — Маўчаць, хамула! Жыва адзявайся! Макар! Прыступай да справы! Чарнышэвіч.ХАМУТ, -á, М -муцé, м. 1. Частка вупражы, што складаецца з драўлянага каркаса (клешчаў), абкладзенага мяккім лямцам з ўнутранага боку (хамуцінай).— А конь на грэблі ў самай гразі распрогся: бацька гэтак засупоніў хамут, што супоня развязалася. Сабаленка. Спуджаны конь б'е ў хамут, прысядае на заднія ногі. Бажко.перан. Разм. Пра якую-н. абузу, клопаты, турботы. Карацей кажучы, [гаспадыня] прапануе мне зноў такі самы хамут, з такім самым, калі не большым, запасам смецця, бітай цэглы, рознага жалеззя... Дубоўка. [Гулякоў:] — Я паспытаў ужо. Жаніўся. Ведаю гэты мёд. Ведаю, што такое хамут на шыю. Кавалёў. // Прыгнёт, паднявольнае становішча. [Міхал:] — / гніся век, цярпі маўкліва, Пакінь ты ўсякую надзею Хамут з сябе зняць, дабрадзею! Колас.Спец. Прыстасаванне кальцавой формы для змацоўвання, злучэння чаго-н. Рысорны хамут.Разм. груб. Некультурны, неадукаваны чалавек; хамула. Са мной Ігар нават гаварыць не хацеў — лічыў мяне проста вясковым хамутом. Сачанка.О Біць у хамут гл. біць. Запрэгчы ў хамут гл. запрэгчы.ХАМУТШК, -а, м. Майстар, які вырабляе хамуты; рымар.ХАМУТНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хамута (у 1, 3 знач.). Хамутнае пакрыццё. Хамутнае злучэнне труб.ХАМУЦІК, -а, м. 1. Памянш, да хамут (у 1 знач.).Спец. Злучальная дэталь кальцавой формы.Спец. Заціскачка ў металарэзным станку, якая перадае вырабу вярчэнне ад патрона.О Прыцэльны хамуцік — папярочная планка на рамцы вінтовачнага прыцэла.ХАМУЦІНА, -ы, ж. Мяккі валік з лямцу. які прымацоўваецца пад клешчы хамута, каб яны не націралі шыю каню. Крыху супакоіўшыся, .. [стары] падышоў да мокрага напалоханага каня, пагладзіў яго па шыі, потым выцягнуў з-пад хамуціны грыву, праверыў супоню, адпусціў церассядз[ёлак.] Ляўданскі.Хамяк______________________________________176__________________________________Хапану ХАМЙК, -á, м. Грызун сямейства мышыных, шкоднік палявых і агародных культур.ХАМЯКОУ, -óва. Які належыць хамяку. Хамяковы лапы. Хамякова нара.ХАМЯЧЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хамяка, належыць хамяку. Хамячыя сляды. Хамячая шкурка.ХАМЯЧБШЫ, -ая, -ае. Разм. Тое, што і хамячы.ХАН, -а, м. Тытул манарха, феадальпага правіцеля ў некаторых цюркскіх і мангольскіх народаў. // Асоба, якая мае гэты тытул.[Цюрк.]ХАНÁ, нескл., ж.; у знач. вык., каму-чаму. Разм. груб. Канец, смерць. [Шапавалаў:] — Ну, таварыш капітан, нам проста пашанцавала, што паспелі выбрацца з таго праклятага балота! Хана была б усім! Шашкоў. Машына, як вядома, любіць аднаго гаспадара. А пойдзе па руках, так і знай, што хана ёй. Курто.ХАНДРÁ, -ы, ок. Маркотны, сумны настрой; туга. Пад дзеяннем усё той жа хандры, якая яго выгнала з інтэрната, Міша ўстаў, апрануў паліто і пайшоў на вуліцу. Карпюк. Ні маці, ні бабулька не папракалі, цярпліва чакаючы, калі пройдзе., хандра [у Марынкі]. Шыцік.[Ад грэч. пуросííопáгіа.]

ХАНДРОМА, -ы, ж. Спец. Дабраякасная пухліна з храстковай тканкі.[Грэч. спопáгоз — храсток і ...5та.]ХАНДРНІЛА, -ы, ж. Травяністая расліна сямейства складанакветных, з млечнага соку якой здабываецца каўчук.[Грэч. сЬопáгіІІё.]ХАНДРЫТ, -а, М -рыце, м. Каменны метэарыт.[Ад грэч. спопáгоз — зерне.]ХАНДРЫЦЬ, -ру, -рыш, -рыць; незак. Знаходзіцца ў стане хандры; сумаваць, тужыць.— Чалавек прывыкае да людзей і, калі адзін апынецца, пачынае хандрыць. Гурскі. Жонка вядзе сваё: — Хандрыць пачынаеш, Іван. Нядобрыя сімптомы. Шамякін.ХАНЖÁ !, -ы, м. і ж. Разм. Прытворна набожны або прытворна дабрадушны чалавек; крывадушнік. / вось рашылі хлопцы выкрыць мараліста, Як кажуць, вывесці ханжу на чыстую ваду. Валасевіч. Звярнуўшыся да ксяндзоў, [Ян] прадаўжаў крычаць:—Дакуль вы будзеце ашукваць народ, вы — дармаеды, езуіты, ханжы?! Пестрак.ХАНЖÁ2, -ы, ж. Разм. Кітайская неачышчаная хлебная гарэлка. // Самагонка наогул. Гэты п'янчужка пісаў і Аксенту заяву, дзеля чаго яны дасталі былі трохі ханжы і разам выпілі. Зарэцкі.ХÁНЖАСКІ, -ая, -ае. Поўны ханжаства; крывадушны. Ханжаскія паводзіны. □ Горкі з'едліва высмейваў фальшыва-апякунскі тон і ханжаскую «спагадлівасць» некаторых «знаўцаў» сялянскай душы. Перкін.ХАНЖАСТВА, -а, н. Прытворная, паказная набожнасць, дабрадзейнасць; крывадушша. [Гелена:] — Спадзяюся, вы не асудзіце мяне, калі даведаецеся, што кахала, кахаю і заўсёды буду кахаць яго. [Майка:] — Гэта было б ханжаства... Караткевіч. Думаць адно, а гаварыць вучням другое ён [Лабановіч] не можа. Ніякага ханжаства, крывадушша не дапусціць. Навуменка.ХÁНІХА, -і, ДМ -нісе, ж. Разм. Жонка хана.ХАНСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да ха-на, належыць хану. Ханскі тытул. Ханскія землі.ХÁНСТВА, -а, н. 1. Званне, тытул хана.2. Дзяржава, вобласць, якой правіць хан. Казанскае ханства.ХÁНТЫ, нескл.; адз. хáнты, м. і ж. Народ, які жыве ў Ханты-Мансійскай і Ямала-Ненецкай аўтаномных акругах.ХАНТЫЙСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да ханты, які належыць, уласцівы ім. Хангыйская мова.ХАОС, -у, м. 1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — бязмерная прастора, бязмежная першабытная маса, з якой утварылася пасля ўсё існуючае.2. перан. Беспарадак, неразбярыха. Залп у цэнтры абозу падняў яшчэ большы перапалох і хаос. Колас. На падаконніку —хаос кніг, газет, канспектаў лекцый, на спінцы крэсла — мой гарнітур. Дуброўскі. // Бязладнае змяшэнне чаго-н., блытаніна. Была., [сцежка] не дужа прыкметная ў гэтым хаосе скал, але ўсё ж абое [Іван і Джулія] ураз заўважылі яе і прыемна здзівілася. Быкаў. Маладому паэту наогул цяжка было разабрацца ў хаосе групак і школ польскай літаратуры. У. Калеснік.[Грэч. сЬáоз.]ХАП, выкл. у знач. вык. Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл, хапаць — хапнуць і хапануць, хапянуць. / Ягорка Ажывіўся, Хап цукерку 3 рук ды ў рот! Дзеружынскі. Хлапчук разявіў рот ад захаплення:—Вось гэта хараство! Вось гэта пекната! Не кветка—любата! І, не раздумваючы,— хап яе ў жменю... Валасевіч.ХАПÁЛЬНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хапання. Хапальныя рухі. Хапальныя

органы.ХÁПАННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, хапаць — хапнуць.ХАПÁННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, хапаць — хапануць.ХАПАНУЦЬ і ХАПЯНУЦЬ, -ну, -нéш, -не; -нём, -ыяцé; зак. í. Аднакр, да хапаць (у 1,2 і 4 знач.).2. Разм. Добра зарабіць, выгадна прадаць. [Яснікаў:]—Ганарар добры хапанеш. Шамякін.— Слаўныя памідорчыкі, праўда? Гэта аж3 Крыма. Па цэлым чамадане прывезлі,— жанчына ўздыхнула.— Ох, і хапанулі яны грошай... Даніленка.Разм. Забраць што-н. у каго-н. То калі прыязджалі да нас вось Мікола з Петраграда і мой швагрусь Вяршынскі з-пад Баранавіч, дык мы панскую зямлю і хапанулі. Гурскі.Разм. Украсці, сцягнуць. Хтосьці 3 крамы хапануў...— Знаць не знаю, Чуць не чуў. Броўка.Разм. Выпіць спіртнога. Памаўчаўшы, [маці] спыталася: — Дзе ж ты хапянуў гэтай гары? Пестрак. Хапануў шклянку, але ж тое яшчэ ўдзень. І ўсё ж размарыла-такі, гадасць. Навуменка.Разм. Раптоўна ахапіць, схапіць (пра прыступ хваробы, болю). Вось галоўны канструктар прыйшоў. Больш мы не запрашалі нікога... Вынаходніка-токара шок Хапянуў ад уступу такога. Нядзведскі.Разм. Жвава, бадзёра зайграць на музычным інструменце. Музыкант хапянуў «чаркашынаву польку», і зноў задрыжала хата, якХапатлівасць177Хапаць

і на пачатку. Вечарынка была ў разгары. Пташнікаў.ХАПАТЛІВАСЦЬ, -і, ж. Абл. Уласцівасць хапатлівага. Апейку нярэдка штурхалі, але ён не злаваў; яму гэта было нават нібы прыемна,— як і сама працоўная клопатнасць, хапатлівасць, што ўсё больш апаноўвалі вуліцу. Мележ. Такое гарэнне непакоіла Зімчука, якога гэта і цешыла і непакоіла. Непакоіла, бо ў хапатлівасці Васіля Пятровіча адчувалася хваравітасць і надрыў. Карпаў.ХАПАТЛІВЫ, -ая, -ае. Абл. Паспешлівы, таропкі. Потым пачуліся хапатлівыя рухі, успыхнула запалка, і Васіль адхіснуўся. Шашкоў. Васіль хутчэй угадаў, чым разгледзеў Праксэдзіну хапатлівую хаду. Шарахоўскі. // Які спяшаецца што-н. рабіць. [Жанчына] хапатлівымі пальцамі развязала вузлікі, з размаху разгарнула хустачку па ўсёй далоні. Скрыган.ХАПАЦЦА, -áюся, -áешся, -áецца; незак. 1. за што. Браць, хапаць рукой (рукамі) каго-, што-н. Варанецкі хапаецца за вілы, ловіць лейцы, каб спыніць лет апраметных коней. Дуброўскі. Дунаеў учэпіста хапаецца за бервяно, падцягваецца і спрабуе нагой намацаць апору. Шыловіч. // Паспешліва прыкладаць руку (рукі) да чаго-н., да якога-н. месца. Мужчыны прысядалі і хапаліся за балючае, рассечанае плёткай месца. Крапіва. Раз-пораз я хапаўся за левую кішэньку, дзе ляжаў партыйны білет — яв бы правяраў, ці не згубіў. Сабаленка.за што. Паспешліва брацца за які-п. інструмент, зброю і пад., каб выконваць адпаведную работу, дзеянне. Аднак усё адно дзяўчаты адставалі, і Максім зноў хапаўся за лапату. Шамякін. Хлопцы разгубіліся. Адны кінуліся ўцякаць. Другія хапаліся за калы. Якімовіч. [Гаспадар:} — Вайна то вайна, але і да вайны такіх гарачых шмат было. А ты раскажы, сумненні развей. За наган хапацца прасцей

простага. Асіпенка. // перан. Ахвотна прымаць што-н., згаджацца з чым-н., выкарыстоўваць што-н. Хапацца за новыя ідэі.перан.; за што і з інф. З жаданнем брацца за якую-н. справу, старацца зрабіць што-н.— / чаго вам так хапацца за гэту гаспадарку? — пачаў Юрка: — усё ж роўна нас адгэтуль выпруць. Колас. [Пяхота:]—Я хапаюся толькі за зямлю і хачу, каб яна мяне ўзнагародзіла. Пестрак. // з інф. Паспешліва пачынаць рабіць што-н. Хапацца распрагаць коней. І/ Старацца рабіць усё без разбору. [Чычын:] — Ён [Чмаруцька] і вёдры ладзіць, і запальнічкі майструе, і за што толькі не хапаецца, але каму патрэбны яго запальнічкі? Лынькоў.Разм. Кляваць насадку, лавіцца на вуду, спіпінг (пра рыбу). [Казімір:]—Шчупакі тады на белую блешню добра хапаліся. Савіцкі.Абл. Спяшацца рабіць што-н. Кожны зручны момант хапаліся з лугу, з поля ў лес і жанкі і мужчыны, працаўнікі,— у лесе цяпер была важная праца. Мележ. Хомка і сам хапаецца, каб не спазніцца. Не рана ўжо... Гарэцкі.О Хапацца за бокі (за жывот) — тое, што і брацца за бокі (за жывот) (гл. брацца). Хапацца за галаву — праяўляць вялікую заклапочанасць, здзіўленне, глыбокае хваляванне. Некаторыя [выхаванцы] і паду-рэць любяць, і двойкі атрымліваюць, і часам такія штукі адпальваюць, што выхавацелі за галаву хапаюцца. Рунец. Хапацца загрудкі (за чубы) — тое, што і брацца загрудкі (за чубы) (гл. брацца). Хапацца за саломінку — спрабаваць выратаваць сябе ці якую-н. справу, ускладаючы надзею на сродкі, што дапамагчы не могуць.ХАПАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак., што і без дап. Разм. Браць, прысвойваць што-н. незаконна; красці.ХАПАЦЬ, -áю, -áеш, -áе; незак., каго-што. 1. Рэзкім парывістым рухам рукі (рук) браць, захопліваць каго-, што-н. Хлопцы-падлеткі прыбеглі. Паглядзелі на свежы вал, весела стала ім. Хапаюць рыдлёўкі, у роў лезуць, капаюць, стараюцца. Колас. Пяціпудовыя мяхі., [мужчына] хапаў так лёгка, нібы гэта былі не мяхі, а падушкі. Чарнышэвіч. Антон Пракопавіч хапае шапку, ускідвае на плечы ватоўку і ..бяжыць у кантору. Карамазаў. // Захопліваць, лавіць ротам, зубамі. Страказа палюе: на ляту хапае дробную машкару і глытае. Бяспалы. Цяпер, разглядаючы сваю здабычу, я пачынаю разумець у чым справа: ляшча хапала больш буйная рыбіна, але праглынуць не здолела. Лупсякоў. // Прагна або з цяжкасцю глытаць, удыхаць (паветра). [Васіль] хапаў паветра на поўныя грудзі, і тады было трохі лягчэй... Гаýрылкін. // Затрымліваў каго-н., парывістым рухам схапіўшы за што-н. Гандляры запрашаюць пакупнікоў, хапаюць прахожых за рукі, за адзенне. В. Вольскі.— А вось паедзем у сельсавет, там пагаворым,— кажу я і хапаю за ланцуг Сенькаву лодку. Краўчанка. // перан, (звычайна са словамі «за сэрца», «за душу»). Выклікаць пачуццё смутку, болю. радасці і пад.; глыбока хваляваць. Акалічны народ гуслі знаў гусляра: Песня-думка за сэрца хапала. Купала. [Кот] люта екатаў і жаласна, ажно хапала за душу, мяўкаў... Чыгрынаў. // перан. Шчыпаць, выклікаць адчуванне холаду. Хутчэй бы ўжо зіма, марозік! Такі, не вельмі сярдзіты, проста, каб крышачку хапаў за вушы, нос, шчокі, калі раніцою ідзеш на працу. Каршукоў. / у вобразным ужыв. Мне ветла мігаюць агнямі будынкі, А вецер асенні хапае ў абдымкі. Панчанка.Разм. Лавіць, браць сілай, пазбаўляць волі каго-н. [Маладых людзей] хапалі і пасылалі на работу ў Германію або проста на фронт — капаць акопы. Якімовіч.перан. Разм. Прагна, хутка успрымаць, засвойваць, лавіць (органамі пачуццяў, розумам і пад.). / не прыкмеціў Адам, як захапіўся ён прамовамі, як разам з усімі схіліўся ў бок рупара і прагна хапаў кожнае слова. Шынклер. Калгасныя курсанты,

відаць, яшчэ сядзелі ў клубе над канспектамі, хапалі там тое, што не паспелі схапіць за дні вучобы. Шашкоў.З прагнасцю купляць усё без разбору. [Мужчыны] хапалі ўсё, што траплялася пад рукі: духі, сумачкі, туфлі, сурвэткі, хустачкі, чамаданчыкі, парасоны. Шыцік.Незак, да хапіць (у 9, 10 знач.).0 Гэтага яшчэ не хапала! — вокліч, якім выказваецца абурэнне, незадаволенасць з якой-н. прычыны. Зорак з неба не хапае — пра чалавека з пасрэднымі здольнасцямі. Зоркі з неба хапаць — вылучацца розумам, здоль-гХа п і цца ____________________________________178насцямі. Клёпкі ў галаве не хапае (не стае) —пра дурнаватага, з дзівацтвамі чалавека. Наколькі вока хапае — наколькі можна бачыць. Не хапае пораху — мала, недастаткова сіл, энергіі для ажыццяўлення чаго-н. Ног не хапае — ад стомы няма магчымасці рухацца, ісці. Слоў не хапае (не стае) — пра цяжкасць у падборы слоў для перадачы якога-н. моцнага пачуцця. (Толькі) птушынага малака не хапае — пра поўны дастатак. Хапаць за горла (за глотку, жабры) — тое, што і браць за горла (за глотку, жабры) (гл. браць). Хапаць на ляту — тое, што і лавіць на ляту (гл. лавіць).ХАПІЦЦА, хаплюся, хóпішся, хóпіцца; зак. 1. Зак. да хапацца (у 1—3 і 5 знач.).Агледзеўшыся, спахапіцца, раптоўна заўважыць што-н. Мы спяшаемся. Неба на ўсходзе Ружавее. Дарога Выйшла з вёскі. Хапіўся Мікіта: На вяселлі ватоўка забыта. Куляшоў. [Гэля:] — Баюся, Павел. Жандармерыя — не камендатура. Калі хопяцца, возьмуць бацьку. Навуменка. Пан Войцех хапіўся, што няма курыва, і папрасіў мяне спусціцца на першы паверх, купіць у кіёску папярос. Карпюк.каго-чаго. Успомніўшы, пачаўшы шукаць, раптоўна выявіць адсутнасць каго-, чаго-н. Праз які дзень з фермы знік славак Юлік. Яго хапіліся раніцою, калі трэба было запрагаць коні. Сачанка.ХАПІЦЬ, хаплю, хóпіш, хопіць; зак. 1. Зак.

Хапун

каго. Разм. Раптоўна праявіцца, прынесці пакуты (пра хваробу і пад.). Волата хапіў удар, Вызверыўся люты цар: — Дзе ахова? Дзе чыны? І куды глядзяць яны? Вітка. Шчокі малога залівала чырвань, на лбе выступіў пот, рэдзенькія белыя валаскі ўскудлачыліся...— Што з ім? — А хто ж яго ведае... Гарачка хапіла. Ліхаманка нейкая. Новікаў.Разм. Адразу, з ходу, хутка зрабіць што-н. Кладаўшчык узяў маркі, даў Глушко пяць пачак цыгарэт і раптам хапіў дзверы на зашчапку. Навуменка. // Нечакана, моцна запець, закрычаць.— А што ж ты думаеш? — хапіла адразу некалькі галасоў. Чорны. Голас Клаўдзі ўпэўнена вёў песню далей, а падгаАОСКІ чакалі, каб у патрэбны момант зноў хапіць хорам. Ракітны.безас, чаго. Быць дастатковым.— Цэгла ёсць!.. І справы, значыць, хопіць да світання кельням і рукам. А. Вольскі. Гасцей у званскіх сватоў сабралася гэтак многа, што не ўсім хапіла месца для начлегу ў доме. Лось. Андрэй крыху ажывіўся, павесялеў. Толькі весялосці гэтай хапіла ненадоўга. Шахавец.

безас, каго. Разм. Змагчы, быць здольным зрабіць што-н. Яго не хопіць на гэту справу.хопіць з інф. і без дап. Разм. Досыць, даволі, годзе; трэба перастаць, спыніць (гаварыць, рабіць што-н).— А ты падыдзі, сам паглядзі! — Хопіць ужо, нагледзеўся... Лынькоў.О Хапіць цераз край — страціўшы пачуццё меры, зрабіць або сказаць што-н. такое, што выходзіць за рамкі звычайнага, нармальнага. Хапіць шылам кашы (патакі) — пра няўдалую спробу зрабіць што-н.ХАПК6М, прысл. Паспешліва, хутка. Хай песня ў сэрцы пажыве без слоў, Яе хапком на перасуд не выдам. Зуёнак.ХАПНУЦЬ, -ну, -неш, -не; зак., каго-што. Аднакр, да хапаць, хапаць (у 1, 2 і 4 знач.).ХАПОК, -пкá, м. 1. Разм. Тое, што і ахапак. Кладзі на плыт хапок атавы, Пад галаву закладвай рукі,— / слухай, як рака каўтае вугроў, нібы вудоўі, пругкіх. Барадулін.2. Рэзкі, кароткі рух; рывок. За адзін хапок.О На хапок (хапка) — спяшаючыся, не затрачваючы многа часу. Паездка ў лес на хапок канчалася той ці іншай непрыемнасцю. Ермаловіч. Прыпяць не любіць тых, што бяруцца за справу на хапка. Караткевіч.ХАПУГА, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -пýзе, Т -ай (-аю), ж. Разм. Той, хто хапае; прагны да нажывы; хабарнік, злодзей. Абнюхаў гэты ціхі кут Якісьці поп-хапуга, Царкву рашыў паставіць тут, Зрабіць святым паслугу. Жычка.ХАПУ-ЛАПУ, прысл. Разм. Рабіць наспех. [Аленка:] — Проста ў цябе вельмі. Хапу-лапу і пад вянец. Кандрусевіч. [Крываручка:] — Мы яшчэ без

да хапаць (у 1 знач.).што, чаго і без дап. Разм. Выпіць: хутка праглынуць што-н. Каўрыжка.. хапіў поўную лыжку журавіннага кісялю і папярхнуўся. Пянкрат. [Валянціна Васільеўна:]—На маім месцы ты, можа б, атруты хапіла. Гроднеў. // без дап. Напіцца спіртнога. [Мікіта:] — Нешта яшчэ казала [Феня], але я так моцна хапіў, што нічога не помню... Ракітны. У важнага Мядзведзя, На гасцявым абедзе Хапіў залішне Леў, Сп'янеў. Корбан. Хапіў з дзежкі, што не бачыць сцежкі. Прымаўка.перан.; чаго. Разм. Перажыць, перанесці што-н. цяжкае, непрыемнае. Сама Аўдоля хапіла гора нямала. Крапіва. / у безас. ужыв. Матросам хапіла ў час шторму.што. Разм. Зрабіць цвёрдым, ушчыльніць (пра дзеянне холаду). Іней пабяліў траву, дахі і дрэвы. Малады марозік хапіў і сырую зямлю. Гаўрылкін. Марозік галашчокам хапіў, ды сонейка — мала калі зімою такое высвечвае—аж вочы слепіць. Лобан. / у безас, ужыв. Была позняя восень, зямлю хапіла першым прымаразкам. Навуменка.Разм. У разважаннях, выказваннях пераступіць межы чаго-н., зайсці занадта далёка, дапусціць пераболыпанне ў чым-н. [Вера Антонаўка] заўважыла, як забегалі ў Тацяны вочы, і, ужо шкадуючы, што хапіла занадта, прапанавала прайсціся па лесе... Карпаў. [Дзераш:] — Бач, куды хапіў?! У мяне, брат, планы пакуль інакшыя... Шынклер.каго-што і па чым. Разм. Моцна ўдарыць. Уцякаючы, .. [Сашка] раптам спыніўся, хапіў кавенькай па калене, і яна хруснула, разламалася. Кухараў. // Раптоўна і моцна адчуць боль. [Чалавек:] — Калі сяджу, нічога не робячы, ці ляжу,— тады амаль і не баліць, а як толькі вазьмуся што рабіць, ды сагнуся раз — другі, жывот і хопіць. Галавач.Хапуха179Характэрнасць

браўшыся непрыкметна агародамі, пайшлі па хатах. Паўлаў.ХАПУХА, -і, ДМ -пýсе, ж. Разм. Жан. да хапун (у 1 знач.).ХАПЯНУЦЬ гл. хапануць.ХАРА, -ы, ж. 1. Разм. груб. Твар чалавека. Заехаць у хару.2. Уст. Маска ў выглядзе звярынай морды або смешнай і страшнай фізіяномія Маскарадныя хары.ХАРАВЫ, -áя, -óе. 1. Які мае адносіны да хору. Харавая культура ў рэспубліцы стаіць на вельмі высокім узроўні. «Беларусь». // Які выконваецца хорам, прызначаны для выканання хорам. Харавыя народныя песні.1. Разм. Групавы, калектыўны. Харавое чытанне.ХАРАК1РЫ, нескл., н. Самазабойства шляхам успорвання жывата, прынятае ў японскіх самураяў.[Япон. вага — жывот і кіга — рэзаць.]ХАРАКТАР, -у, м. 1. Сукупнасць устойлівых псіхічных уласцівасцей чалавека, яго асабістых рыс, якія праяўляюцца ў паводзінах і дзейнасці. Мяккі характар. Цяжкі характар. □ Бязмежная адданасць справе і скромнасць шчырага працаўніка — вось дзве галоўныя рысы характару пагранічніка. Брыль.— Гануля ўмее несці крыж пакуты,— казалі пра яе людзі, дзівячыся яе трываламу характару. Гурскі.Цвёрдая воля, настойлівасць у дасягненні чаго-н. Але Барбара і рада была, што.. [Лёша] рос не такім падатлівым, ціхоняй, а быў з характарам, мог пастаяць за сябе. Грамовіч.які або чаго. Адметная асаблівасці уласцівасць, якасць чаго-н. Заўвагі крытычнага

характару. □ Цудоўная мясцовасць паміж вёскаю Купа і пасёлкам рыбгаса пачала набываць курортны характар. В. Вольскі. Па характару свайго таленту Ул. Дубоўка — лірык. Глебка.У літаратуры, мастацтве — сукупнасць псіхічных асаблівасцей, што ствараюць вобраз, які мае тыповыя, абагульняючыя рысы якой-н. групы людзей. У Коласа характар пераходзіць у мову, а мова робіцца формай раскрыцця гэтага характару. «Полымя». Сіла Барадуліна менавіта ў гэтым уменні праз трапную дэталь, жыццёвы выпадак вымаляваць характар, сацыяльны тып, паставіць праблему. «Маладосць».О Камедыя характараў гл. камедыя. Народны характар — характар, які адлюстроўвае тыповыя рысы прадстаўніка з народа. Нацыянальны характар — характар, які выяўляе своеасаблівасць псіхічнага складу прадстаўніка пэўнай нацыі. Тыповы характар — мастацкі вобраз, у індывідуальных рысах якога абагульнены характэрныя асаблівасці людзей пэýяага сацыяльнага асяроддзя, пакалення і пад.О Вытрымаць характар гл. вытрымаць. З характарам хто — чалавек з вытрымкай, настойлівасцю, прынцыповасцю. Паказваць (паказаць) характар — выяўляць (выявіць) настойлівасць у чым-н.[Грэч. сЬагакíёг.]ХАРАКТАРНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць характарнага. У такім кірунку працаваў і Пла-тонаў, у якога вонкавая характарнасць — не самамэта і не першааснова. Сабалеўскі.ХАРАКТАРНЫ, -ая, -ае. Які ўвасабляе пэўны псіхалагічны тып. Характарны акцёр. □ [Буйніцкі] быў тыповым акцёрам старога складу на так званыя характарныя, бытавыя ролі. «Полымя».ХАРАКТАРЫЗАВАНЫ, -ая, -ае. Дзеепрым, зал. пр. ад характарызаваць.ХАРАКТАРЫЗАВÁЦЦА, -зýюся, -зýеíпся, -зýецца; незак. 1. Мець якія-н. адметныя рысы, вызначацца якімі-н. асаблівасцямі. Якраз рамантызм хар акт арызу ецца павышанай увагай да ўнутранага свету чалавека. Каваленка.2. Зал. да характарызаваць (у 1 знач.).ХАРАКТАРЫЗАВАЦЬ, -зýю, -зýеш, -зуе; зак. і незак., каго-што. 1. Даць (даваць) характарыстыку каму-, чаму-н., вызначыць (вызначаць) адметныя рысы, асаблівасці каго-, чаго-н. [Намеснік дырэктара:] — Мне цябе характарызавалі з самага лепшага боку. Грамовіч.— Яна. ў цябе, як ведзьма,— характарызаваў Рыгор Петрусю яго гаспадыню. Гартны.2. Выявіць (выяўляць) адметную рысу, асаблівасць каго-, чаго-н. Нашу [беларускую] раннюю прозу.. характарызуе глыбокая дэмакратычнасць. Пшыркоў.ХАРАКТАРЫСТЫКА, -і, ДМ -тыцы, ж. 1. Апісанне, вызначэнне істотных, адметных рыс, асаблівасцей, якасцей каго-, чаго-н.— Ну, а скажыце, як настроена сялянства? [Настаўнік:] — Розныя ў іх [сялян] бываюць настроі. Даць такую агульную характарыстыку досыць трудна. Колас. [Гаспадыня] падрабязна расказвала аб кожнай сваёй кватарантцы, давала ім дакладныя характарыстыкі, пераводзячы крывы палец дрыготкай рукі з адной фотакарткі на другую. Ракітны. // Апісанне характару, учынкаў і пад., якое даецца дзеючай асобе ў мастацкім творы. Трапная партрэтная характарыстыка герояў, як у люстры, адбівае іх ўнутраны свет. Майхровіч.Афіцыйны дакумент, у якім змяшчаецца водзьгў, заключэнне аб чыёй-н. працоўнай і грамадскай дзейнасці. Характарыстыка з месца работы. □ Следам за мной з панямонскага пастарунка прыйшла мая характарыстыка. Брыль. [Анатоль Пятровіч:] —Ведайце: усякае парушэнне дысцыпліны будзе запісана ў характарыстыкі, якую я завёў на кожнага з вас. Нядзведскі.

У матэматыцы — цэлая частка дзесятковага лагарыфма.Спец. Графічны наказ уласцівасцей чаго-н. праз крывую; асноўны графічны паказчык чаго-н. Характарыстыка магутнасці рухавіка. Характарыстыка турбіны.ХАРАКТАРЫСТЫЧНАСЦЬ, -і, ж. Кніжн. Уласцівасць характарыстычнага. Моцная экспрэсіўнасць, дакладны сялянска-бытавы каларыт, наогул яркая характарыстычнасць уласцівы для мовы большасці герояў [М. Лобана]. Дзюбайла.ХАРАКТАРЫСТЫЧНЫ, -ая, -ае. Кніжн. Тое, што і характэрны (уí знач.).ХАРАКТЭРНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць характэрнага (у 1, 2 знач.). Мне здаецца, што гэта была яшчэ адна яго [К. Чорнага] характэрнасць: слухаць, як з чужога голасу гучыць слова, гэтая найпершая акраса любога твора. Скрыган.Характэрны________________________________180____________________________________ХарошыХАРАКТЭРНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адметнью, рэзка выяўленыя, своеасаблівыя рысы. Толькі ад вагранак і электраплавільнай печы далятала характэрнае патрэскванне ды прыглушана гула вентыляцыя. Карпаў. Пан быў вельмі абураны, задрыжаў яго характэрны падбародак. Бядуля.Уласцівы пэўнай асобе, прадмету, з'яве. Характэрнаю рысаю стылю [Бядулі] з'яўляецца спалучэнне бытавізму з паэтычнасцю. Áдамовіч. Трэба было ўнесці ў гэтую справу тую наладжанасць, тую празрыстую яснасць, якія былі характэрны для любой справы, за якую б ні браліся бальшавікі. Лынькоў.У мастацтве — уласцівы пэўнаму народу, эпосе, грамадскаму асяроддзя). Характэрныя танцы. Характэрныя ролі.ХАРÁЛ, -а, м. Рэлігійнае мпогагалосае песнапенне, якое атрымала асаблівае пашырэнне ў пратэстантаў і католікаў. А яшчэ праз хвіліну шматгалосы звонкі харал да самай столі напаўняў вялізную фізкультурную залу. Навуменка. // Музычная п'еса ў такой форме. Харалы Баха.[Ад лац. (сапілíз) спогаíіз,— харавое (песнапенне).]ХАРАЛАГІЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да харалогіі.ХАРАЛОГІЯ, -і. ж. Навука, якая вывучае арэалы распаўсюджання асобных відаў раслін і жывёлін.[Ад грэч. спогоз — месца і ...логія.]ХАРÁЛЬНЫ, -ая. -ае. Які мае адносіны да харала; у форме харала. Харальныя спевы. Харальная музыка.ХАРАСТВО, -á, н. 1. Сукупнасць якасцей, якія прыносяць задавальненне, асалоду зроку, слыху; усё прыгожае і прыемнае. Хараство беларускай прыроды. Хараство мора. □ Здаецца, дзеля таго толькі і сходзяць., [летнія ночы] на зямлю, каб паказаць, што ў цёмнай цішыні ёсць і паэзія і хараство. Колас. Жніво для.. [Зіны] — гэта нават і не работа, а толькі асалода, не той занятак, ад якога баліць і ные спіна, а суцэльнае хараство і ўцеха. Кулакоўскі.2. Краса, прыгажосць, чароўнасць. Хараства такога ў свеце Не было, не будзе; Аб ёй \Бандароўне] людзі гаварылі, Як аб нейкім цудзе. Купала.О Не з хараства ваду піць гл. піць.ХАРАШУН, -á, м. Разм. Тое, што і п р ы г аЖУН.— Гатоў [заяц]! Ты бачыў, які харашун! Жук.ХАРАШУХА, -і, ДМ -шýсе, ж. Разм. Жан. да харашун.ХАРАШБІЦЦА, -рашýся, -рóшышся, -рóтпыцца; незак. Разм. Прыбірацца, прыхарошвацца. Сяргей раз-пораз паглядаў на Олю, якая харашылася за сталом, як пава, і давала волю свайму смеху. Пестрак.ХАРАШБІЦЬ, -рашý, -рóшыш, -рóшыць; незак., каго-, што. 1. Разм. Надаваць больш прыгожы, прывабны выгляд. Раіса села напроці і маленькім напілачкам пачала

харашыць пазногці. Лобан.2. Абл. Чысціць; церабіць. Харашыць бульбу. □ Маня харашыла буракі, а .. [Тамаш] зайшоў з вуліцы ў двор.. Маня ўстала. Атрапала ад бацвіння падол спадніцы. Паўлаў.ХАРАШЭЦЬ, -эк>. -эеш, -эе; незак. Станаíвіцца больш прыгожым, прывабным. / хара-шэе з году ў год Мой родны, вольны край. Русак. Калі [Анатоль] усміхаўся, паказваючы свае прыгожыя белыя зубы, надта харашэў з твару. Адамчык.ХАРВÁТ гл. харваты.ХАРВАТКА гл. харваты.ХАРВАТЫ, -аў; адз. харвáт, -а, М -вáце, м.; харвáтка, -і, ДМ -тцы; мн. харвáткі, -так; ж. Паўднёваславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Харватыі, што ўваходзіць у склад СФРЮ.ХАРВАЦКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да Харватыі, харватаў, які належыць, уласцівы ім. Харвацкая культура. Харвацкія балады.ХАРДОМЕТР, -а, м. Спец. Прыбор для вымярэння таўшчыні струн.[Ад грэч. сЬогáё — струна і теігео — мераю.]ХАРКАВ1ННЕ, -я, н., зб. Разм. Тое, што і х аркі. [Дворнічыха] пачынае харкаць, мокра кашляць, адплёўваць харкавінне. Чорны.ХАРКАННЕ, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл, харкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.ХАРКАЦЬ, -аго, -аеш, -ае; незак. Разм. Кашляючы, выплёýваць макроту. [Тубі] добра памятаў свайго бацьку. Чорны, худы, як шкілет, і ўсё харкае крывёю. Маўр. Хлапчук скурчыўся, бы з жывата вырывала апошнія шлункі, пачаў адплёўвацца, харкаць. Паўлаў.ХАРКІ. -аў; адз. няма. Разм. Макрота; харкавінне. [Стараста Сівілей] курыў і зацягваўся на поўны рот, выплёўваў харкі і быў заўсёды злы. Ермаловіч.ХÁРКНУЦЬ, -ну, -неш, -не; зак. Аднакр, да харкаць.ХАРКОТА, -ы, ДМ -кóце, ж. Разм. Выплёўванне макроты.ХАРОМІНА, -ы, ж. Вялікі будынак. [Гукан:] — Яны там у лясніцтве дачу сабе адгрохалі.. Хароміна! Шамякін. Трэба людзям дуб ці якая жардзіна — усё сюды, у лясы пятроўскія, едуць. Там ужо і з хатамі не вельмі раскашоўваюцца: не разводзяць харомін. Ракітны.ХАРОШЫ, -ая, -ае. Разм. 1. Прыгожы, прывабны. Вельмі харошага жаніха., дачцэ [Лопаніхі] ўжо не шукаць, а гэты хоць і дохленькі, крываногі, ды ўсё ж — гаспадар. Кулакоўскі. Прыбяры пень, дык і пень будзе харошы. Прымаўка.Які вызначаецца станоўчымі маральнымі, душэўнымі якасцямі. Харошы.. [Сымон Пятровіч] мужык, справядлівы... Грахоўскі. Харошы салдат ехаў з намі. Такі не толькі плашч-палатку аддасць, а калі трэба, то і сабою заслоніць. Хомчанка.Добры, высакаякасны. Гэты невялікі рэстаран быў трэцяга разраду. Тут надавалі селядцы з бульбай, харошы капусны боршч з мясам, бульбяныя, грыбныя супы, гарохавы, фасолевы, грэцкую кашу. Пестрак. Харошы быў крук, моцны. Лынькоў. // Які прыносіць задавальненне; прыемны. [Гарлахвацкі:] Такія ўсякія харошыя ідэі прыходзяць у галаву, так лёгка працуецца. Крапіва. Маладыя, родныя, харошыя, Не крычыце пад маім акном У той час, як госцяю няпрошанай Узыходзіць поўня над сялом. Жычка.(у сяброўскім звароце). Дарагі, любы, мілы. Мой харошы, мой саколік, Сэрца тваё чую. Абніму і, як ніколі, Моцна пацалую.Хартыя _______________181___________________________________ХарчовыА. Александровіч.— Другая рэч, Антось харошы: Таксама трэба мець і грошы,—

Міхал .прамовіў ціхім басам. Колас.— Добра,— засмяялася маці.— Памочнік ты мой харошы! Даніленка.ХАРТЫЯ, -і, ж. 1. Старадаўні рукапіс, а таксама матэрыял (звычайна папірус або пергамент), на якім ён напісаны.У сярэднія вякі — дакумент, грамата, што давала або пацвярджала якія-н. правы і вольнасці. Вялікая хартыя вольнасцей.Кніжн. Назва дакументаў важнага грамадска-палітычнага значэння. Раскрыты старонкі праўдзівых законаў, Якія наш прадзед спрадвеку шукаў. Праменныя літары ззяюць іх сёння Славутаю хартыяй ленінскіх спраў. Хведаровіч.[Лац. спáгíа ад грэч. спáгíёз — папера, грамата.]ХАРУГВА, -Ы, Ж. І. УСТ. Баявы сцяг войска. А вецер калыша харугвы палкоў ды чэша барады маскоўскіх паслаў. Вялюгін.2. Царкоўны сцяг. часцей палотнішча на доўгім дрэўку з вобразамі святых, якое носяць у час рэлігійных свят. Цэлы сінкліт папоў, панаехаўшых сюды на гадаеое свята з навакольных парафій, уваходзіў у царкву, за імі., неслі абразы і харугвы. Машара.[Ад манг. аронга — знак, сцяг.]ХАРУНЖЫ, -ага. м. Гіст. 1. Сцяганосец у войску.2. Малодшы афіцэрскі чын у казацкім войску. // Асоба, якая мела такі чын.[Польск. сЬогагу.]ХАРЧ, -у, м. 1. Тое, што спажываюць, чым жывяцца.— Мама! Ну што ты кажаш? — дакорліва сказала Даша і хуценька пачала збіраць харч у дарогу. Асіпенка. З харчам было неяк прасцей. Бульба ў хаце ўсё-такі не зводзілася. Навуменка. // Прыгатаваная страва.— Гэй. хлопцы! Пад'ём! — гукнуў Мікола.— Харч прыехаў! Даніленка. // звычайна мн. (харчы, -óў). Прыпасы ежы. [Цыпручыха:] — У яго ж ні капейкі няма з сабою, а харчоў узяў усяго на два дні. Бядуля.— Нешта змізарнеў ты тут, сынку, на гарадскіх харчах. Шчарбатаў.Корм для жывёлы. [Дзед:] — Малако ж вы любіце, дык павінны клапаціцца і пра харч каровам на зіму. Рылько.Тое, што і харчаванне (у 3 знач.). Посны харч. □ [Астап:] — Я спытаць цябе хачу: чаму гэта ты схуднеў так? Ці гэта ад харчу? Лынькоў.перан. Тое, што з'яўляецца крыніцай роздуму, разважанняў. [Шыковіч:] — Ну, брат, даў ты харч майму склератычнаму мозгу. Шамякін.О На сваіх харчах — харчавацца за свой кошт. На харчах святога Антонія — недаядаючы. галадаючы. Харчы пераводзіць — а) спажываць ежу, якая не ідзе на карысць; б) марна траціць сродкі на што-н.[Араб.]ХАРЧ... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню: а) слову харчовы (у 3 знач.), напрыклад: харчбаза, харчпункт. харчатрад; б) словам харч, харчовы (у 1, 2 знач.), напрыклад: харчкамбінат.ХАРЧА... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словухарчовы (у 1, 2 знач.), напрыклад: харчаблок, харчатрэст.ХАРЧАВÁЛЬНЫ, -ая, -ае. Прызначаны для харчавання. Харчавальны пункт.ХАРЧАВАННЕ, -я, н. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл, харчавацца і харчаваць.Паступленне і засваенне пажыýных рэчываў, неабходных для жыццядзейнасці жывога арганізма.Тое, чым хто-н. харчуецца; характар, якасць ежы. Дыетычнае харчаванне. □ Жывуць яны багата, бо як ні кажы, а харчаванне амаль нічога не каштуе, і Зося не

пакрыўджана. Лупсякоў.Прыпасы прадуктаў. Сяляне дзяліліся з народнымі мсціўцамі харчаваннем, адзеннем. «Звязда»; [Доктар:] — Ён [Янка] і яшчэ двое юнакоў састаў з харчаваннем прывезлі ў Маскву. П. Ткачоў.О Грамадскае харчаванне — сістэма забеспячэння насельніцтва харчаваннем праз сталовыя, рэстараны, закусачныя і пад.ХАРЧАВАЦЦА, -чýюся, -чýешся, -чуецца; незак. 1. Задавальняць патрэбу арганізма ў ежы; есці. Харчавацца малочнай ежай. □ Пакуль падрасла бульба, [Нямко] харчаваўся ягадамі і тым, што прыносілі яму з вёскі, а потым пачаў капаць скараспелку. Кулакоўскі. // Карміцца, жывіцца (пра жывёл). Харчуецца андатра галоўным чынам расліннай ежай, у меншай ступені — жывёльнай. «Весці».2. Сталавацца дзе-н. Харчавацца ў сталовай. □ / Адам астаўся адзін. Цяпер ён харчаваўся разам з адзінокімі парабкамі ў агульнай харчэўні, і гэта атручвала яго жыццё. Чарнышэвіч. [Дзяўчына] жыла ў інтэрнаце, харчавалася самастойна. Брыль.ХАРЧАВАЦЬ. -чую, -чуеш, -чуе; незак., каго-што. Даваць, дастаўляць каму-н. ежу; карміць. Харчаваць усю сям'ю. □ Тут кожны быў другому друг, Тут харчавалі партызанаў, Тут раздавалі сотням рук Вінтоўкі, кольты і паганы. Таўбін. Калі нас так увесь час будуць харчаваць, то мы за тры гады адгадуемся, як на курорце. Алёшка.ХАРЧАВÍК, -á, м. Работнік харчовай прамысловасцьХАРЧАСМÁКАВЫ, -ая, -ае. Звязаны з прыгатаваннем прадуктаў харчавання. Харчасмакавая прамысловасць.ХАРЧАТРАД, -а, М -дзе, м. Харчовы атрад з рабочых і бедных сялян, які дзейнічаў у 1918—1921 гг. па выканання) харчразвёрсткі.ХАРЧАТРЭСТ, -а, М -сце, м. Харчовы трэст.ХАРЧБАЗА, -ы. ж. Харчовая база.ХАРЧКАМБІНАТ, -а, М -наце, м. Харчовы камбінат.ХАРЧО, нескл., н. Каўказская страва з бараніны з вострымі прыправамі.[Груз. сЬагао.]ХАРЧОВЫ, -ая. -ае. 1. Які мае адносіны да харчу, харчавання. Харчовыя адходы. Харчовы рацыён. /І Які ідзе ў ежу. Харчовыя прадукты. Харчовая бульба.Звязаны з вытворчасцю, захаванпем і размеркаваннем прадуктаў харчавання. Харчовая прамысловасць.Які мае адносіны да харчоў, прадуктаў харчавання. Харчовыя тавары. Харчовыя запасы. □ Пасля полудня Супрун прынёс Максіму харчовую перадачу з дому. Машара. // Звязаны з нарыхтоўкай, захаваннем, размер-Харчпадатак_________________________________182______________________________________каваннем і пад. прадуктаў харчавання. Лясная плошча, патрэбная для нармальнага існавання зуброў, няўхільна змяншалася. Харчовая база знікала. В. Вольскі. На стале было ўсё лепшае, што знайшлі на харчовым складзе: сала, цыбуля, банка рыбных кансерваў. Шамякін.О Харчовая праграма СССР — важнейшая састаўная частка сацыяльна-эканамічнай стратэгіі партыі, разлічаная на павелічэнне вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі і хутчэйшае бесперабойнае забеспячэнне насельніцтва краіны прадуктамі харчавання.ХАРЧПАДАТАК, -тку, м. Гіст. Харчовы падатак з сялянскіх гаспадарак, уведзены ў 1921 г. замест харчразвёрсткі і заменены ў 1923 г. адзіным сельскагаспадарчым падаткам.ХАРЧПУНКТ, -а, М -кце, м. Харчовы пункт — месца выдачы ваеннаслужачым

харчоў па атэстатах.ХАРЧРАЗВЁРСТКА, -і, ДМ -тцы, ж. Харчовая развёрстка — сістэма нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў у Савецкай дзяржаве ў 1919—21 гг., паводле якой сяляне абавязаны былі здаваць дзяржаве па цвёрдых цэнах усе лішні сельгаспрадуктаў, што заставаліся звыш нормы, устаноўленай на асабістае спажыванне.ХАРЧЭЎНЯ, -і, ж. Сталовая, закусачная з таннымі і простымі стравамі. У мястэчку Ліда на некалькі хвілін зайшла ў харчэўню, каб папалуднаваць, а пасля наняла рамізніка і паехала далей. Галавач.ХАРБІБДА, -ы, ДМ -дзе, ж. У выразе: між Сцылай і Харыбдай гл. Сцыла.ХАРБІСТ, -а, М -сце, м. Спявак, артыст хору. Ларыса Змітраўна стаіць спінай да слухачоў., і ціхенька, каб чулі толькі харысты, вядзе ноту. Нядзведскі.ХАРЫСТКА, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да харыст.ХАРЫУС, -а, м. Прэснаводная рыба сямейства харыусавых.ХАРЫУСАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да харыуса. Харыусавая ікра. // у знач. наз. хáрыусавыя, -ых. Сямейства рыб падатрада ласосевых.ХАРЫЯМБ, -а, м. Вершаваны памёр — чатырохскладовая стапа, утвораная спалучэннем ямба і харэя.ХАРЭАГРАФІЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да харэаграфіі, звязаны з харэаграфіяй. Харэаграфічнае мастацтва. □ Апрача харавога і драматычнага гуртка, існаваў і харэаграфічны, які выступаў на канцэртах з мастацкай гімнастыкай. Мядзёлка.ХАРЭАГРАФІЯ, -і, ж. Мастацтва танца. Беларуская нацыянальная харэаграфія. // Мастацтва пастаноўкі танцаў і балетных спектакляў.[Ад грэч. сЬогéіа — танец і §гарЬо — пішу.]ХАРЭІЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да харэя, з'яўляецца харэем. Харэічная стапа.ХАРЭН ', -я, м. Вершаваны памёр — двухскладовая стапа з паціскам на першым складзе, напрыклад: Вобраз / мілы, / поўны / чараў.[Грэч. сЬогéіоз.]ХАРЭН2, -я, м. Доўгі шост для кіравання запрэжкамі аленяў або сабак. [З ненецкага.]ХАРЭОГРАФ, -а, м. Спецыяліст у галіне харэаграфіі.ХАРЭЯ, -і, ж. Нервовая хвароба, якая характарызуецца адвольным паторгваннем канечнасцей, хуткімі некаардынаванымі рухамі.[Грэч. сЬогéіа — танец.]ХАТА, -ы, ДМ хаце, ж. 1. Жылая сялянская пабудова, зрубленая з бярвення. Дзе была адна пустыня—Елкі ды бярозкі.— Поле будзе, пушча згіне, Стануць хаты, вёскі. Купала. Прасторная хата-пяцісценка, хляўчук, пуня. Верхавінне гонкіх сосен гойдаецца над гонтавым дахам. Хадкевіч.Унутраная частка такой жыллёвай пабудовы; жылое памяшканне. На гэты дзень і сама хата Была прыбрана зухавата: Памыты лавы, стол, падлога. Колас. У хаце прыемна пахла цёплым хлебам і напаленай печкай. Мележ. У печы патрэсквалі і стралялі на хату чырвонымі вугельчыкамі дровы. Адамчык. // Падлога (з дошак або глінабітная). А месяцы праз два так хата зарасла, Што і зайсці ў яе агідна стала. Корбан. Не хітруе і лісіца, Ёй таксама не ляжыцца: Як мятлой, хвастом пушыстым Падмятае хату чыста. Муравейка. Дзе багата гаспадыняў, там хата не мецена. Прыказка. // Птушынае гняздо. Ластаўка ўецца віхураю—Над хатаю новай клапоча. Чарот. Натрудзіць дзяцел сваю дзюбу, збудуе сабе хату, і не паспеў яшчэ ў ёй асталявацца, як, глядзіш, ужо і кватарант з'явіўся: рыжая белка ці сама., драпежніца-сава. Якімовіч.Асобны сялянскі двор, гаспадарка; асобная сям'я. Вёска на пяцьдзесят хат. □ Тады, у

тую восень, і нарабілі зямлянкі пад Курачовымі Цянямі. Збіраліся хатамі — і рабілі. Пташнікаў.У назвах некаторых сельскіх устаноў. Хата-чытальня. Хата-лабараторыя.О Адбіцца ад хаты — не быць дома, не глядзець гаспадаркі. Выносіць смецце з хаты гл. выносіць. Мая хата з краю — мяне гэта не датычыцца; гэта не мая справа. На ўсю хату — а) вельмі моцна плакаць, гаварыць, крычаць. [Агапа] моцна заплакала на ўсю хату. Мурашка; б) займаць многа месца. Чужую хату пільнаваць гл. пільнаваць. Чым хата багата — форма ветлівага запрашэння. Як у сваёй хаце— тое, што і як дома (гл. дома).ХАТКА, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. í. Памянш.-ласк. да хата; невялікая хата. Глядзіць [Янка] — стаіць пры моры маленькая рыбацкая хатка. Якімовіч. Неўзабаве гэтая невялічкая хатка на ўскраіне вёскі зрабілася штабам буйнейшай будоўлі на Беларусі. Грахоўскі. Свая хатка — як родная матка. Прыказка.2. Жыллё бабра і некаторых іншых вадзяных жывёл з галінак, сцёблаў трыснягу і пад. Мінуўшы стройныя бары, Прайшлі б па мокрых кладках І паглядзелі б, як бабры Майструюць дружна хаткі. Свірка. // Гняздо птушкі. А побач з ім, на галінцы клёну, цвіркае верабей, яшчэ ўсё не пакідаючы надзеі выпрасіць у шпака яго новую хатку. Брыль.О Астатні з хаткі — усё, што ёсць, што засталося. Хатка на курыных ножках (лапках) — невялікая, старая хата.ХАТНІ, -яя, -яе. 1. Які мае адносіны да хаты. Хатняе акно. а Скрозь хатнія дзверы далятае з холаду, з сенцаў, размова. Гарэцкі. // Прызначаны для хаты, для бытавых патрэб.Хатнік183Хаўтурны

Хатні тэлефон. Хатнія туфлі. □ Ложкі, крэслы — ўсе хатнія рэчы Зачахліў, каб сынам зберагчы. Калачынскі. Але асабліва любіў., {настаўнік} займацца хатняй гаспадаркай: рэзаў і калоў дровы, насіў ваду, майстраваў.. полкі і полачкі, табурэткі і лаўкі. Якімовіч. // Звязаны з доглядам хаты, з сямейнымі клопатамі. / я люблю прытулак хатні — Парадак поўны, прыгажосць. Агняцвет. Пазней мы даведаліся, што Люба выконвае дома амаль усю хатнюю работу. Бяганская. / у вобразным ужыв. Вершы, як хатняе цяпло ці добрае віно, пачалі размякчаць.. [Вользіну] застылую душу. Шамякін. // Прыгатаваны ў хаце, у хатніх умовах. П'е з конаўкі жанчына Халодны хатні квас. Куляшоў.Прыватны, сямейны. Хатняе выхаванне. □ Каб зарабіць на пражыццё, Змітрок Бядуля становіцца хатнім настаўнікам, вучыць местачковых дзяцей пісаць і чытаць. Каваленка.Просты, свойскі. Марына не бачыла ў .. [Собіча] такога твару і не думала, што можа быць вось такі — не начальніцкі, не дзелавы, а самы звычайны, нейкі хатні, просты. Скрыган.— Калі ласка. І мне цікава,— з вельмі хатняй інтанацыяй сказаў паэт. Караткевіч.Які расце, гадуецца пры хаце, у хаце. Хатнія жывёлы. □ Заўсёды шмат мела., [доктарыха] садовых і хатніх кветак. Чорны. // Які водзіцца ў хаце. Цяжкія раны наносіць драўляным пабудовам хатні грыб. Гавеман.у знач. наз. хатнія, -іх. Члены сям'і. Калі.. [Андрэй] быў настаўнікам, дык часта пасылаў сваім хатнім грошы. Колас. Ігнась пачаў заўважаць, што між Лявонам і Довідам існуе нейкая непрыкметная сувязь, якую яны абодва ўтойваюць ад хатніх.

Чарнышэвіч.О Хатні скарб — каштоўнасці, пажыткі, маёмасць. Хатняе заданне — заданне вучням, якое неабходна выканаць дома. Хатняя гаспадыня гл. гаспадыня. Хатняя работніца гл. работніца.ХÁТНІК, -а, м. Уст. Культурна-асветніцкі работнік на вёсцы, загадчык хаты-чытальні. Работа хатнікаў — справа цяжкая, але высакародная і захапляючая. Гэта т- праца для душы. «Беларусь».ХАТУЛЁК, -лькá, ж. Разм. Памянш, да хатуль; невялікі хатуль. У каго торба вісела праз плячо, як у старца, у каго за спінаю целяпаўся зрэбны хатулёк. Грахоўскі.ХАТУЛЬ, -я, м. Разм. Вялікі клунак рэчаў, звязаных у хустку, посцілку і пад., які звычайна носяць за спінай. Праз гадзіну ўся Старыца — на фурманках і пешкі, з хатулямі, кошыкамі, скрынкамі, гонячы перад сабой жывёлу,— рушыла ў лес. Хадкевіч. Васіль з хатулём за плячыма і чамаданам у руцэ ідзе паволі, не спяшаючыся. Кавалёў. / у вобразным ужыв. Зямля наша пагарбела — Магіл хатулі За плячыма... Барадулін.ХАТНІЛЬ, -я, м. Абл. Хатуль. Я закінуў за плечы свой дарожны хатыль і пабрыў на луг, абмінаючы кусты вербалозу. Чыгрынаў.ХАУБЁК, -а, м. Уст. У футболе і хакеі — паўабаронца.[Англ. ЬаІí-ЬасІí.]ХАЎКАЦЬ, -аю, -аегя, -ае; незак. Разм. 1. Хапаць паветра і выдыхаць раскрытым ротам; цяжка дыхаць.— Ліха бо ведае гэтага нездаляку,— падзівіўся сам сабе Ахвіцэрык.— Ня-даўна ж ляжаў і ледзь хаўкаў. Даніленка. Панок зноў закашляўся і сціх. Ішоў ззаду за ўсімі, дыхаючы, як рыба на пяску, ажно хаўкаў. Пташнікаў.2. Пазяхаць.— Яшчэ не прыдумаў.— Віця пазяхае.— Мабыць, пераспаў. Не даспіш, ці пераспіш—хаўкаеш, як сабака. Місько.ХАУКНУЦЬ, -ну, -неш, -не; зак. Аднакр, да хаўкаць.ХАУЛУК, -á, м. Разм. Касмыль шэрсці, ваты.ХАЎРУС, -у, м. Разм. 1. Група людзей, звязаных агульнымі мэтамі, інтарэсамі. У Малінаўцы лён церлі талакой. З даўніх часоў у засценку склалася некалькі хаўрусаў са сваякоў і суседзяў. Чарнышэвіч. Стаў Антось даваць машыну другім гэтакім малазямельным і платы за гэта не браў. Так паступова пачаў складвацца нейкі бядняцкі хаўрус па малацьбе. Кулакоўскі.Саюз, садружнасць. Жыла., [маці] цяпер з таго, што ўвайшла ў хаўрус з дворнічыхай. Гарэцкі. [Леапольд] прадае ўвесь свой набытак, ўступае ў кабальны хаўрус з кулаком. Барсток. / у перан. ужыв. Гракі ў хаўрусе са шпакамі Вандруюць еывадкам усім. Калачынскі.у знач. прысл, хаўрýсам. Сумесна, гуртам, усе разам. Людзі ўсе хаўрусам, талакой змуравалі мост па-над ракой. Дубоўка.О У хаўрусе — сумесна, разам.ХАЎРУСАВАЦЬ, -сýю, -сýеш, -сýе; незак. Разм. Мець з кім-н. хаўрус, быць у хаўрусе з кім-н. [Шумакевіч:] — А пра.. Міцкевіча [Якуба Коласа] адно можна сказаць, што гэта мужык. З намі, дваранамі, ён не дружыў, а ўсё хаўрусаваў з мужыкамі, з пінкавіцкай галотай. «Помнікі».ХАУРУСШК, -а, м. Разм. Саўдзельнік у якой-н. справе; кампаньён. Гэта быў чалавек вельмі вынослівы, спрытны і храбры, што называецца сарві-галава, весялун, добры хаўруснік і забіяка. Алёшка. Але калі Алесь пачаў., вучыць дзяцей розным, прывезеным з горада, гульням, яны пазналі ў ім добрага хаўрусніка і зрабіліся самымі блізкімі яго сябрамі. Галавач. // Разм. Саўдзельнік якога-н. злачынства, якіх-н. несумленных

спраў. [Жарыкаў:] — Бясспрэчна, што ў Бандыся былі хаўруснікі. Не мог жа ён адзін вынесці ўсё на калёсы. Асіпенка. Стась жа прыходзіў на бераг кожны раз п'яны. Значыць, меў і хаўрусніка, каму збываў калгаснае дабро!.. Ваданосаў.ХÁУРУСНІЦА, -ы, ж. Разм. Жан. да хаўруснік.ХАУРУСНІЦКІ, -ая, -ае. Разм. Агульны, сумесны. Хаўрусніцкая работа.ХАУРУСНЬІ, -ая, -ае. Разм. Які належыць хаўрусу. Хаўрусная малатарня. □ [Ганна:] — Хутка год будзе, як падглядалі хаўрусных пчол. З таго ты [Кацярынка] і не была ў Ластку. С. Александровіч.ХАУТАНМ, -а, м. Уст. Палавіна гульні ў футболе і хакеі з мячом.[Англ. паíí-íіте.]ХАЎТУРНЫ, -ая, -ае. Разм. 1. Які мае адносіны да хаўтур, звязаны з хаўтурамі. Хаўтурны абрад. □ Ціхі і страшны лямант бабы ляцеў над вадой да астраўка, адкуль плылі насустрач яму рэдкія ўдары хаўтурнага звону. Караткевіч. Санька — яго таксама ўзялі з са-Ха ў туры 184Хацінка

бою — смяяўся і радаваўся, забыўшыся, што гэтая рыба пойдзе на хаўтурны стол. Савіцкі. 2. перан. Сумны, тужлівы. Цяпер наўкола ляжала нядобрая, хаўтурная ціш — нават не шапацела, стаілася ў перадвячэрнім спакоі парадзелая, з жаўцізною лістота старэчых камлістых вязаў. Быкаў. Усюды панаваў хаўтурны настрой: гаварылі ціха, хадзілі асцярожна, быццам недзе блізка ў хаце быў нябожчык. Машара.ХАЎТУРЫ, -тур; адз. няма. Разм. Абрад провадаý нябожчыка для пахавання.— Хаўтуры ў іх. Дзіцёнак у Турбоціхі памёр,— сказалі войту. Гарэцкі. Вяселле слаўна песнямі, хаўтуры — плачам. Прымаўка.2. Абл. Жалобны стол, абед па нябожчыку. Пахаваў поп дзіця, пахрысціў тройчы магілу, выпіў першы, пакуль сабраліся людзі, чарку на хаўтурах і паехаў. Пальчэўскі.ХА-ХÁ і ХА-ХА-ХÁ, выкл. гукапераймальны. Служыць для перадачы гучнага смеху, рогату.— Ха-ха-ха! — заліваецца смехам Амелька. Колас.ХÁХАЛЬ, -я, м. Разм. Палюбоўнік, залётнік. Левашоў ушчыпнуў сакратарку за мяккае месца, кіўнуў на мяне: —Ці не хахаля ты такога знайшла, Шура? Шамякін.ХАХАНЬКІ, -аў; адз. няма. 1. Жартачкі.— Цяпер мы сапраўдныя рабінзоны,— пажартаваў Паўлік, пляскаючы з усёй сілы сябе па патыліцы.— Яму яшчэ хаханькі ў галаве,— злосна падумаў я, дрыжучы ад холаду. Бяганская. і2. у знач. вык. Вельмі проста, лёгка, смешна. [Дзед:! — Табе [Змітраку] хаханькі, а мы стаім, дарагі час на малацьбе трацім... Рылько.О Не хаханькі — пра што-н. сур'ёзнае, значнае, нялёгкае. [ІПпунцік:] —А зараз паспрабуй управіцца,— адзін дзень застаўся. Дый дабрацца няма як,— семнаццаць кіламетраў —• не хаханькі. Корбан.ХАХЛАЧ, -á, м. Млекакормячая жывёліна сямейства цюленевых; самцы гэтых жывёлін маюць падскурны мяшок на галаве, які пры ўзбуджэнні раздзімаецца.ХАХУЛЁВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хахулі. Хахулёвая нара. Хахулёвы корм. // Зроблены з футра хахулі. Хахулёвы каўнер. ХАХУЛЯ, -і, ж. Вадзяны звярок атрада насякомаедных з каштоўным футрам бура-шэрага колеру, а таксама футра гэтага звярка. ХАЦÉННЕ, -я, н. Жаданне. [Шэмет:]Смешны ты, Мацвей. Па-рознаму можна хацець. Калі я хачу, то я, не адкладваючы надоўга, пачынаю гэта рабіць. А тваё хаценне і астанецца хаценнем, бо ты не робіш тое, што ты хочаш. Лобан. // Страсная пачуццёвая цяга. У яго нутры забурліла хаценне, але хмурная міна Зосі

атручвала яго сэрца, і ён моцна злаваў. Гартны. На ўсякае хаценне ёсць цярпенне. Прыказка.ХАЦЕЦЦА, хочацца; безас, незак., чаго, з інф. і са злучн. «каб». Адчуваць патрэбу ў чым-н., вельмі жадаць чаго-н. Мне хацелася смяяцца І спяваць, і бегчы ўдалеч... Панчанка. Бацька дастаў торбачку з хлебам і салам. Адкроіў мне добрую лусту хлеба. Адрэзаў ладны кавалак сала. Усё гэта я ўмалоў, і яшчэ мне хацелася. Сабаленка.О І хочацца і колецца — пра адначасовае адчуванне жадання і нерашучасці зрабіцьшто-н. На свет глядзець не хочацца гл. глядзець.ХАЦЕЦЬ, хачу, хочаш, хоча; незак. 1. чаго, каго-што, з інф., са злучн, «каб» і без дап. Мець жаданне, ахвоту да чаго-н., адчуваць патрэбу ў кім-, чым-н. Хацець вады. Хацець есці. □ —Ну, дык хочаш вучыцца? Адказаць настаўніку трэба, ды і ў школу хочацца, і хлопец цераз сілу выціснуў: — Ыгы. Брыль. [Жлукта:] Дык вы хочаце, каб я пайшоў да вас за бухгалтара? [2-гі кліент:] Ды не, што вы! Крапіва. Гарохам дзедаў смех якоча, А сэрца руху, шуму хоча. Колас. // Мець жаданне зведаць, пазнаць што-н. Ён хоча хімію вывучаць. І/ Разм. Адчуваць любоўную цягу да каго-н. Хачу пацалаваць вас.каго-чаго, чаго ад каго і са злучн. «каб». Імкнуцца да чаго-н., дамагацца ажыццяýлення чаго-н. Хацець шчасця. □ [Эмілія:] — Калі яшчэ не было гэтага агульнага руху за мір, я ўсё роўна не хацела вайны і баялася смерці. Маўр. Аднаго хачу на гэтым свеце: Так наладзіць з доляю зямной, Каб ніколі не прыйшлося дзецям Чырванець за зробленае мной. Гілевіч.з інф. Мець намер зрабіць што-н. [Партызаны] хацелі перасекчы чыгунку і выйсці да горада Іўе, у вольны ад блакады раён. Брыль.— Я хацеў ракаў налавіць,— нясмела адказаў Казік. Чарнышэвіч. // у спалучэнні з адмоўем. Адказацца што-н. рабіць [Русаковіч:] А я не хачу паступацца сваімі ідэаламі. Крапіва. Не хачу я гуляць, дзе народ Толькі гора цярпіць на вяку, Дзе сіротка стаіць ля варот, Есці просіць, падняўшы руку. Купала.з інф. Разм. Ужываецца для абазначэння магчымасці, імавернасці ажыццяўлення чаго-н. Хлапчукі ўздыхнулі. Нехта задуменна сказаў: — Вот-бы самалёты такія пабудаваць, як буслы. Хочаш сесці на хвою, сеў на хвою, на дуба — на дуба, а то і на хату высокую можна сесці. Лынькоў.З адноснымі займеннікамі і прыслоўямі ўтварае спалучэнні са значэннем азначальнасці: кожны, усякі (прадмет, месца, час і пад.). Я прабыў у «Барацьбіце» да вечара — блукаў, дзе .хацеў, і гутарыў, з кім хацеў. Хадкевіч. [Рак/] — Не чапай мяне, Іван Світанік.. Я табе за гэта, што хочаш, зраблю. Якімовіч.О Еш не хачу гл. есці. Калі хочаш (хочаце) гл. калі2. Хочаш не хочаш — незалежна ад чыйго-н. жадання. Як левая нага хоча гл. нага. Як (сабе) хочаце (хочаш) — а) як вам падабаецца.— Ну, панічок мой родны, як сабе хочаце: хочаце верце, хочаце не верце, а я вам, далібог, шаптала! Колас; б) нягледзячы на любую думку. Як хочаце, а ён вінаваты.ХАЦÍНА, -ы, ж. Тое, што і хата (у 1 знач.). Крывавы зброд руйнуе брудным ботам Хаціны мірныя, дзе люд вясёлы жыў. Панчанка. Пабудавалі [Максім з Ганкай] сабе на востраве хаціну, набылі сёе-тое з хатніх рэчаў. Машара. // Убогая або старая, пахілая хата.— Хочаш не хочаш, а пераехаць прыйдзецца,— сказаў Раман Дзянісавіч,— хоць бы нават таму, што і наша хаціна асуджана на знос. Хадкевіч. Хаты невысокія, але ўсе добрыя, усе новыя. Старых, пахілых хацін нідзе не відаць. В. Вольскі.ХАЦІНКА, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Памянш, да хаціна; невялікая несамавітая хаці-Хацішча

185Хваліцца

на. хата. Старая Дар'я пакінула маладому Ігнату ў спадчыну дзве дзесяціны нікудышнай зямлі ды хацінку ў два акенцы. Шашкоў. Урэзалася ў маю памяць малюсенькая, нібы труна, хацінка Ніканорыхі. Бядуля.ХÁЦІШЧА, -а, н. Разм. Месца, дзе раней стаяла хата. Лёгка адшукаць яшчэ Родную руіну —На зарослым хацішчы Расцвіла шыпшына. Вітка. Бераг зарос крапівою па пояс, крапіва буяла і над каменнем якогасьці хацішча. Лось. А неўзабаве на старым хацішчы ўжо стаялі вось гэтыя тры вянцы новага зруба... Сіпакоў.ХАЦЯ, злучн, і часціца. Разм. 1. злучн, уступальны. Падпарадкоўвае даданыя ўступальныя сказы, выступаючы ў значэнні: н ягледзячы на тое, што. Няўтульнымі сталі пакоі, хаця мэбля была на месцы. Лынькоў. На перавале на хвіліну спыніліся, каб адпачыць. Цяпер можна не спяшацца, хаця і вечарэла ўжо. Шамякін. / Пры наяўнасці супраціўных злучнікаý у галоўным сказе. Стары Апанас Гарбуз хаця і лічыў сябе набожным, але ў [царкву] хадзіў рэдка. Чарот.часціца ўзмацняльна-вылучальная. Тое, што і хоць (у 5 знач.).— А таварышок, а паночак, а залаценькі, а не карайце ж вы хаця моцна яго,— загаласіла Рыпіна. Крапіва.часціца ўзмацняльна-абмежавальная. Тое, што і хоць (у 6 знач.). Ад крыўды і голаду моцна засмактала ў .. [Лёнькі] пад грудзьмі: хаця б адну бульбіну з'есці. Капыловіч.ХВАЁВЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да хвоі, з'яўляецца хвояй. Хваёвая шышка. Хваёвыя лапкі. Хваёвая смала, □ На дол хваёвыя ігліцы Раняе бор. Пустэча скрозь. Прыходзька. Кастусь нагледзеў.. добрую хваёвую сухастоіну. Чорны. Пазняк, кінуўшы: «Ну, добра», павярнуў лыжы назад і згубіўся між тоўстых хваёвых камлёў. Дуброўскі. // Які складаецца з хвой. Хваёвы лес. Хваёвы бор. п Трохі не дайшлі [Міколка з дзедам] да самай палянкі, як спыніліся, схаваўшыся ў хваёвым гушчарніку. Лынькоў. // Уласцівы хвоі. Хваёвы пах. // Зроблены з хвоі. Хваёвы крыж. □ Пастух вучыў., [хлопчыка] граць на хваёвай жалейцы. Краўчанка. // Атрыманы, здабыты з хвоі. Хваёвы экстракт. // Прыгатаваны з экстрактам хвоі. Хваёвыя вапны.2. у знач. наз. хваёвыя, -ых. Сямейства голанасенных дрэў і кустоў, пераважна вечназялёных.ХВАІНА, -ы, ж. Тое, што і хвоя (уI знач.); асобная хвоя. Сакольны падышоў да той самай хваіны, дзе нядаўна сядзеў з Марыяй. Кулакоўскі.ХВАЙНЯК, -у, м. Разм. Тое, што і х в о й-II і к. Міма акна. праплываюць старыя хвайнякі. Навуменка. / я ўспомніў, як світаннем У густыя хвайнякі, Бы да любай на спатканне, Бег збіраць баравікі... Лойка.ХВАЛА, -ы, ж. 1. Праслаýленне, усхваленне. Дык урачыста, з пачуццём Братэрства нашых сэрцаў,— хорам, Браты, уславім залп «Аўроры», Хвалу Кастрычніку спяём! А. Александровіч. Пайшла пра звеннявую на ўвесь край Такая слава і хвала, Што і сама таго Агата ўцяміць не магла. Маеўскі. // Адабрэнне, добры водзыў, пахвала. Людзі чулі, як іх хлопца, хлопца іх сяла, пахваліў такі вучоны чалавек, і гэта хвала лажылася трохі і на іх саміх. Колас.

у знач. вык. Вокліч захаплення, прызнання, удзячнасці каму-, чаму-н. Хвала вам, адважных героі! □ Хвала табе, Кастрычніка дзяржава! Машара. / земляроб у кожным доме, на кожнай ніве паўтарыў:—Хвала дажджу!.. Вялюгін.

Разм. Рэпутапыя каго-н., агульная думка пра каго-н. Граф Кісялёў, які «заваяваў» сабе хвалу «рэфарматара», не вельмі спяшаўся зрабіць вывады. «Полымя».<> Адна хвала — усё роўна. [Цімох:] — Ці так або сяк прападу — Адна табе ўсюды хвала. Колас. Адзін хоць з'еш вала — усё адна хвала. Прыказка. Пець хвалу гл. пець. Хвала богу (у знач. пабочн.)—тое, што і дзякуй (дзякаваць) богу (гл. дзякуй).ХВАЛЕ... (а таксама хваля...). Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову хваля, напрыклад: хвалепадобны, хвалярэз і інш.ХВАЛЁБНАСЦЬ. -і, ж. Уласцівасць хвалебнага.ХВАЛÉБНЫ, -ая, -ае. У якім ёсць пахвала. Хвалебны водзыў. □ У «Чырвоны бор» часта наведваліся работнікі раённай газеты. Яны звычайна заходзілі да старшыні, гутарылі з ім, запісвалі з яго слоў тое, што ім трэба было, і пісалі хвалебныя артыкулы. Сабаленка. Пасля хору хвалебных рэцэнзій узнялася хваля крытыкі і разносаў. «Маладосць».ХВÁЛЕВЫ, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да хвалі (у 2 знач.).ХВАЛÉННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, хваліць.ХВАЛЕНЫ, -ая -ае. 1. Дзеепрым, зал. пр. ад хваліць.2. у знач. прым. Яí і атрымаў высокую ацэнку; расхвалены. Заб уду многіх музыкантаў хваленых, Але й прад смерцю прыгадаю зноў — Далёка ў полі, на пагорках варненскіх, Язычніцкія скрыпкі цвыркуноў. Гілевіч.ХВАЛЕПАДОБНЫ. -ая, -ае. Падобны на хвалю; які мае выгляд хвалі. Хвалепадобныя рухі. □ Над галавою гарэла паўночнае ззянне. Светлыя хвалепадобныя палосы пераліваліся рознымі колерамі, рухаліся, плылі. Шамякін.ХВАЛЁНЫ, -ая, -ае. Які атрымаў высокую ацэнку; расхвалены. Галя была самая прыкметная сярод дзяўчат.. Ды і хлопец да яе прыязджаў з горада.. Працаваў на заводзе пасля арміі. Хвалёны, прыгожы, паважаных бацькоў хлопец! Мыслівец. // Іран. Пра каго-, што-н., што аказалася нявартым пахвалы. [Бадытчык:] — Тут гэтыя коні хвалёныя ўжо ледзьве ногі цягаюць. Лобан. К. Каліноўскі выкрывае хвалёны царскі маніфест аб скасаванні паншчыны. С. Александровіч.ХВАЛІСТЫ, -ая, -ае. Падобны на хвалі, на паверхню вады, пакрытую хвалямі. Хвалістыя валасы. □ Прыемна адчуваць.. [Амельцы] было хвалісты шоўк чорных і бліскучых валасоў Яніны. Мурашка. Па хвалістых перакатах збажыны відаць было, што вецер падзімае немалы. Беразняк. // Бугрысты, з пагоркамі. Хвалістая мясцовасць паступова зніжаецца і пераходзіць у пойму ракі. В. Вольскі.ХВАЛІЦЦА, хвалюся, хвáлішся, хваліцца; незак. Расхвальваць што-н. сваё, свае поспехі, заслугі і пад. Хваліцца сілай. □ —Вось гэта ў мяне сёлета добра ўрадзіла! — хваліўся гаспадар, паказваючы на канюшыну. Бядуля.Хваліць______________________________186_______________________________________ Хваля[Сонька] ўсім хваліцца, што кучаравая ад роду, але мы ведаем, што без гарачага цвіка тут не абыходзіцца. Сяркоў. Дык вось кінь, Ілья, хваліцца Сваім громам, бліскавіцай: Твая тэхніка — старая, У архіў даўно пара ёй. Крапіва. // 3 пахвальбой расказваць пра свае ўчынкі, дасягненні і пад. Бацька, захмялелы, хваліўся за сталом, што ён зарабіў не блага і надумаў набыць машыну-воўначасалку. Кухараў. Адразу ж пачала [імянінніца] хваліцца: — А ў нас сёння смачны-смачны пірог быў, з варэннем. Юрэвіч. // 3 выхваляннем абяцаць зрабіць што-н. Польскі хлопец Янэк хваліўся сваёй маме, што ён наловіць многа рыбы. Брыль. [Хлапчукі:] —А яшчэ хваліўся — любога на лапаткі палажу! Рунец. // Расказваць, паведамляць пра што-н. Лясніцкі., звярнуўся да Тацяны:—Хваліцеся ж, Тацяна Карпаўна, вашымі поспехамі ў санітарнай справе. Шамякін. Пра гэтае месца мы нікому з рыбакоў не хваліліся, бо, апрача ўсяго, там лепш чым дзе бярэцца рыба. Якімовіч.

ХВАЛІЦЬ, хвалю, хвáліш, хваліць; незак., каго-што. Выказваць адабрэнне, пахвалу каму-, чаму-н. Пан хваліць лес, хоча даражэй з купца злупіць, а купец падтаквае яму ды адводзіць далей у гушчарню. Якімовіч. Коля вучыўся добра, і настаўнік яго хваліў: — Хоць маленькі, ды ўдаленькі. С. Александровіч. Каня хвалі пасля дарогі. Прымаўка. Аржаная каша сама сябе хваліць. Прыказка.ХВАЛЬБÁ, -ы, ж. 1. Празмернае расхвальванне сваіх вартасцей, часта перабольшаных заслуг, учынкаў і пад. Паны ў хвальбе не зналі меры, Самім сабе не мелі веры. Колас.2. Адабрэнне, пахвала каму-н. Не, не хваліце сціпласць маю, Вам пахвальба не да твару, Хоць ад хвальбы я і растаю, Нібыта цукар ад вару!.. Лойка.ХВАЛЬКÓ, -á, м. і нескл., ж. Той, хто любіць хваліцца. / гэта пан Юры зрабіў аднойчы так, што адзіны заяц, забіты на паляванні вядомым хвальком і хлусам Вірскім, трымаў у лапках запіску з надпісам: «За што?!» Караткевіч. Віктар любіць хлопцаў са свайго ўзвода. Усе яны трошкі хвалькі, пыл любяць пусціць у вочы і як бы загадзя надзелі на сябе маскі страшэнных зухаў, якім мора па калена. Навуменка.ХВАЛЮЮЧЫ. 1. -ая, -ае. Дзеепрым, незал. цяпер, ад хваляваць.2. -ая, -ае; у знач. прым. Які выклікае хваляванне, трывожыць, непакоіць. Пасля такіх хвалюючых, бурных перажыванняў Пятрусь злёг... Нікановіч. Хвалюючым помнікам салдацкай вернасці гучаць шматлікія надпісы, што пакінулі воіны на крапасных сценах: «Смерць фашызму!» «Звязда». / пахне зямля такім да болю знаёмым хвалюючым пахам, якім можа пахнуць толькі родная зямля. Даніленка. Хвалюючы голас пранізвае сэрцы слухачоў. Бядуля.3. Дзеепрысл, незак, ад хваляваць. ХВАЛЯ, -і, ж. 1. Вадзяны вал, які ўтвараец-ца гайданпем паверхні вады. Марскія хвалі. □ Каля нізкага берага., ледзь чутна, раскошліва пахлёбвае хваля. Брыль. Дробныя хвалі, як жывыя, пераліваліся і блішчэлі на месяцы. Колас. // перан. Пра тое, што сваім рухам, формай нагадвае хвалі. Акно расчынілася, хваля свежага паветра з ліпавым водарамабдала Зосю. Хомчанка. Дыхне ветрык і бягуць прыбоем жытнёвыя хвалі ў неабсяжную даль. Машара. // перан. Прыліў або праяўленне якога-н. пачуцця, адчування. Сэрца захліснула цёплая пяшчотная хваля. Місько. З кожным новым пытаннем у душы чалавека падымаецца хваля ярасці. «Полымя».Спец. Форма распаўсюджвання ваганняў у пругкім асяроддзе Электрамагнітныя хвалі. Гукавая хваля.перан.; чаго. Пра масу, плынь чаго-н., што рухаецца адно за адным з пэўнымі інтэрваламі, перапынкамі. Раніцай., наляцелі самалёты з чорна-жоўтымі крыжамі на фюзеляжах. Першая хваля, дзесятка паўтара, прайшла на вялікай вышыні, пабліскваючы чырванню ад набрынялай, гатовай выпусціць сонца на небакраЗ, зары. Хадкевіч.перан.; чаго. Узмоцнены рух, праяўленне чаго-н. Хваля пратэсту. Хваля арыштаў. □ У 1912—1913 гг. у краіне намячаецца новая хваля рэвалюцыйнага ўздыму. Навуменка.О Доўгія хвалі — радыёхвалі даўжынёй ад 1 да 10 км. Кароткія хвалі — радыёхвалі даўжынёй ад Ю да 100 м. Сярэднія хвалі — радыёхвалі даўжынёй ад 100 да 1000 м.ХВАЛЯВАННЕ, -я, н. 1. Рух хваль на паверхні вады, гайданне яе. Хваляванне на моры.Нервовае ўзбуджэнне, выкліканае адчуваннем трывогі, радасці і пад. Лабановіч пачуваў лёгкае хваляванне: у гэты дзень твар у твар спаткаецца ён з тымі дзецьмі, якія даручаюцца яму і маральны адказ за якіх ён павінен узяць на сябе. Колас. Адчыніўшы дзверы, .. [Тэкля] з нейкай нецярплівасцю і хваляваннем паглядзела на вароты. Краўчанка. / з хваляваннем кожны з нас Ступіў на бераг запаветны, Дзе

вырашаўся ў грозны час У бітвах лёс усёй краіны. Танк.звычайна мн. (хваляванні, -яў). Масавы рух, пратэст супраць чаго-н. Хваляванні рабочых у капіталістычных краінах. Сялянскія хваляванні ў царскай Расіі.ХВАЛЯВАЦЦА, -лююся, -люегдся, -люецца; незак. 1. Знаходзіцца ў вагальным руху, ад якога ўтвараюцца хвалі. Навокал аж да самага небасхілу неспакойна хвалявалася свінцовае мора. Бяганская. // перан. Знаходзіцца Ў РУХУ, падобным на хваляванне паверхні вады. Калі налятаў вецер, хвалявалася спелая пшаніца. Гурскі. Хвалююцца морам зялёным Ільны на палескім балоце. Калачынскі.Перажываць хваляванне (у 2 знач.); непакоіцца. Седзячы перад сталом старшыні, Якім хваляваўся і не ведаў, яв сказаць, чаго прыйшоў. Дуброўскі. Валя думала толькі пра Толю. Як перажывала яна і хвалявалася ўсе гэтыя дні за яго! Якімовіч. Алік хвалюецца. Ён насцярожана глядзіць на суддзю, кусае вусны, скупа і неахвотна адказвае на пытанні. Дадзіёмаў.Выказваць незадаволенасць чым-н., пратэст супраць чаго-н. Натоўп хваляваўся на пляцы перад ратушаю. Чорны. Зал хваляваўся, трэба было пачакаць. Нарэшце супакоіўся, выгаварыўся. Пташнікаў.ХВАЛЯВАЦЬ, -люю, -люеш, -люе; незак., каго-што. 1. Выклікаць вагальны рух, ад якога ўтвараюцца хвалі. Вецер хваляваў паверхню вады. І/ перан. Выклікаць рух, падобны па хваляванне паверхні вады. А вецер хвалюе ўХвалявод__________________________________187____________________________________Хвартухбязмежным прасторы Духмянага жыта шумлівае мора. Хведаровіч. // Хвалявацца (у 1 знач.). Шуміць вада, хвалюе мора, Мой човен шпарка ўдаль ляціць. Гурло. Вось шырокім залацістым возерам паміж лесу ледзь-ледзь хвалюе жыта. Мурашка.Прыводзіць у трывожны, узбуджаны стан; непакоіць. Адначасовы ўзлёт мноства самалётаў заўсёды хваляваў Смірына. Алёшка. [Оля:]—Бацька здаўна хварэе на сэрца, ён да вайны цераз гэта зусім не працаваў. Яго стараюцца аберагаць, не хваляваць нічым. А тут такая бяда! Мележ.Падбухторваць, схіляць да хваляванняў (у 3 знач.); выклікаць хваляванні (у 3 знач.). Хваляваць народ. □ Народная па духу і форме, [паэзія] хвалявала шырокія масы, натхняла на барацьбу за лепшае будучае. У. Калеснік.ХВАЛЯВОД, -а, М -дзе, м. Канал, уздоўж якога распаўсюджваюцца электрамагнітныя (радыёхвалявод) або гукавыя (акустычны хвалявод) хвалі.ХВАЛЯЛОМ, -а, м. Тое, што і хвалярэз.ХВАЛЯМÉР, -а, м. 1. У радыётэхніцы — прыбор для вымярэння даўжыні электрамагнітных хваль.2. У марской справе — прыбор для вызначэняя вышыні, даўжыні і перыяду марскіх хваль, а таксама хуткасці і кірунку іх распаўсюджання.ХВАЛЯРЗЗ, -а, м. Спец. Гідратэхнічнае збудаванне (дамба, вал і пад.), якія ахоўваюць месца стаянкі суднаў ад дзеяння хваль. Мора глуха зараўло, навалілася на хвалярэзы. Васілевіч. Сцяна — калісьці магутная, з байніцамі і хеалярэзамі з нахіленых паляў. Аб вострыя, калісьці грозныя, канцы іх мірна плёхаюць узнятыя ветрыкам, хвалі. Брыль.ХВАРАВÁТЫ, -ая, -ае. Не зусім здаровы, амаль хворы.ХВАРАВІТАСЦЮ -і, ж. Уласцівасць хваравітая. / на твары яго адбіваліся адзнакі хваравітасці і сляды калісь вясёлага жыцця і п'янства, у якім пісар не меў сабе роўных у воласці. Колас.ХВАРАВІТЫ, -ая, -ае. 1. Які часта хварэе; схільны да захворвання. Сідар Нікіфаравіч — чалавек састарэлы, хваравіты, ён амаль увесь час кашляе. Аляхновіч. // Які з'явіўся ў выніку хваробы; які суправаджае хваробу. У хваравітай, гарачкавай дрымоце, дзе сон і ява блыталіся, ледзь не штоночы лезла ў галаву назольнае,

страшнае відовішча. Мележ. Потым хлапец з крактаннем і хваравітай кволасцю павярнуўся на бок і глянуў на падаконнік. Кулакоўскі. // Які сведчыць аб хваробе, нездаровым стане.— Хто там? — пачуўся слабы, хваравіты голас, і толькі тады ў паўзмроку я разгледзеў на падушцы знясілены худы твар жанчыны. Радкевіч. // перан. Пашкоджаны хваробамі; чахлы, кволы. Востраў гэты не быў падобны на звычайную балотную выспу, пакрытую нізкарослым, хваравітым ад лішку вільгаці лесу. Шамякін. Пачалі ратаваць кволую, хваравітую кукурузу. Бялевіч.Выкліканы болем, які сведчыць пра боль. Хваравіты стогн. □ Па .. твары [Акаловіча] пайшла хваравітая грымаса. Чорны.перан. Пераболынаны, празмерны, ненартальны. Вышэйшым ідэалам пана Вашамірскага ў гэту вясну і было —мець коней лепшых, чымся ва ўсіх суседзяў ваколіцы. Гэта ў ягораптам вырасла ў манію, у хваравітую цягу. Бядуля. Яе часамі ахоплівала нейкая хваравітая рэўнасць. Надзя без прычыны накідвалася на Рамана нават тады, калі яму прыходзілася пазней вярнуцца з работы. Чарнышэвіч. // Нездаровы, непажаданы. [Нарыновіч:]—Калі што бытуе хваравітае сярод моладзі, мы, дарослыя, ва ўсім вінаваты. Грамовіч.ХВАРОБА, -ы, ж. 1. Парушэнне нармальнай жыццядзейнасці арганізма. Дзіцячыя хваробы. Заразныя хваробы, а Урач бачыла, што хлопчык ідзе на папраўку, ды вельмі ж марудна пакідала яго шчупленькае цела хвароба. Даніленка. Хвароба сваёй хаты не мае, а па людзях ходзіць. Прыказка.2. перан. Недахоп. Нявытрыманасць — гэта яго хвароба.О Венерычная хвароба — інфекцыйнае захворванне, якое перадаецца ў асноўным цераз палавыя органы: сіфіліс, ганарэя, шанкер. Гіпертанічная хвароба — захворванне, якое выяўляецца ў павышэнні крывянога ціску ў артэрыяльных сасудах. Гісторыя хваробы гл. гісторыя. Горная хвароба — хваравіты стан, калі моташна, кружыцца галава і пад. пры пад'ёме на значную вышыню. Жаночыя хваробы — спецыфічныя для жанчын захворванні, звязаныя з асаблівасцямі жаночага арганізма. Кесонная хвароба — захворванне, якое ўзнікае пры хуткім выхадзе з асяроддзя з павышаным атмасферным ціскам у асяроддзе з больш нізкім ціскам (у вадалазаў, касманаўтаў). Марская хвароба — выкліканы гайданкай хваравіты стан, які суправаджаецца болем галавы, моташнасцю. Падучая хвароба (разм.) — эпілепсія. Прамянёвая хвароба — захворванне, якое выклікаецца дзеяннем радыеактыўных рэчываў. Слановая хвароба — тое, што і слановасць. Сонная хвароба — інфекцыйнае захворванне, якое характарызуецца моцнай санлівасцю. Унутраныя хваробы — хваробы ўнутраных органаў. Хваробы росту — цяжкасці, якія ўзнікаюць у перыяд развіцця або асваення чаго-н. новага (у вытворчасці, грамадскім жыцці і пад.). Цукровая хвароба — тое, што і ц у к р о в ы д ы я б е т (гл. дыябет). Язвавая хвароба — агульнае хранічнае захворванне, якое суправаджаецца ўзнікненнем язваў на сценках страўніка і дванаццаціперснай кішкі.О Да хваробы (груб.) — вельмі многа. Панская хвароба — а) прытворная, несур'ёзная хвароба; б) недахопы, якасці, уласцівыя панам. [Засцянкоўцы] і фанабэрыстыя, і скупыя, і хварэюць на панскія хваробы: звысака глядзяць на тых, хто бяднейшы за іх. Якімовіч. Як хваробе кашаль гл. кашаль.ХВАРОБАТВОРНЫ, -ая, -ае. Які выклікае захворванне. Хваробатворныя мікробы.ХВАРОБАУСТОЙЛІВЫ, -ая, -ае. Слабаўспрыімлівы або неўспрыімлівы да хвароб (пра расліны). Хваробаўстойлівыя сарты лёну.ХВАРОБНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хваробы, выклікае хваробу. Хваробныя бактэрыі.

ХВАРТУХ, -á, м. Абл. 1. Рабочае адзенне ў выглядзе куска тканіны, скуры, брызенту пэўнага фасону і памеру, якое падвязваюць спераду, каб засцерагчы ад забруджвання сукенку, спадніцу, касцюм. Нявестка сабрала ў хвартух відэльцы, лыжкі, чаркі і выйшла. Кавалёў. Мама і стол заслала настольнікам, іХварэць____________________________________188___________________________________Хватацьхату разы два перамяла, і хвартух новы падвязала. Брыль. Сам Міхал ужо не працуе — працуюць яго чатыры сыны, якія стаяць пры горнах,— кожны ў скураным хвартуху... Пестрак.2. Скураная, брызентавая, палатняная покрыўка, запона, што засцерагаюць машыны, механізмы і пад. ад пылу, бруду.ХВАРЭЦЬ, -эю, -эеш, -эе; незак. 1. на што, чым і без дап. Быць хворым на якую-н. хваробу. [Оля:] — Бацька здаўна хварэе на сэрца. Мележ. Стары жыватом хварэў. Лось. [Нахлябіч] пеша ў горад хадзіў.., аж хварэў пасля гэтакай нялюдскай дарогі. Чорны.перан.; за каго-што. Трывожыцца, непакоіцца аб кім-, чым-н. Хварэць за план. □ Тое, што .. [Наташа] хварэла за поспехі і няўдачы брыгады, было звычайным праяўленнем яе натуры. Краўчанка. Усім, хто меў дачыненне да калгаса і хварэў за яго лёс, зрабілася не па сабе. Ясна, сіласу было мала. Ермаловіч. // чым. Востра перажываць што-н. Сапраўдны паэт, на думку Янкі Лучыны, неразлучны са сваім народам, ён тужыць яго тугою, хварэе яго хваробамі. Ларчанка. // на што, чым. Мець які-н. недахоп, якую-н. слабасць. Я быў нехлямяжы, сарамлівы і гарачліва, затоена хварэў на самалюбства. М. Стральцоў. [Максім:]—Можа, [Сашка] проста хварэе нездаровай цікавасцю. Машара.перан.; за каго-што. Хвалявацца за чые-н. спартыýныя поспехі. Па тэлевізары перадавалі футбольны матч. Клаўдзія Пятроўна пачала бурна хварэць за мінскае «Дынама». Васілёнак.О Хварэць душой — трывожыцца за каго-, што-н. Хварэць на пана — весці сябе фанабэрыста, высакамерна ў адносінах да каго-н.ХВАСТАВЫ, -áя, -óе. 1. Які мае адносіны да хваста. Хваставы плаўнік.2. Які знаходзіцца ў хвасце, у канцы чаго-н. Хваставы вагон. □ Хваставыя чырвоныя агні поезда глядзяць з начы на .. [Яругіна].., але неўзабаве і яны знікаюць. Карамазаў.О Хваставое апярэнне самалёта гл. апярэнне.ХВАСТÁННБ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, хвастаць.ХВАСТАНУЦЬ, -ну, -нéш, -яе; -нёлí, -няцé; зак. 1. Аднакр, да хвастаць (у 1 знач.).2. перан. Разм. Выказаць адкрыта непрыемную праўду ў вочы. Натура ўжо гэткая: ніколі не сцярплю, па вачах праўдай хвастану. Савіцкі.ХВАСТАНЫ, -ая, -ае. 1. Дзеепрым, зал. пр. ад хвастаць.2. у знач. прым. Якога хвасталі, секлі. Сын бітага, хвастанага бацькі, .. ён [Вуланцоў] прагнуў кар'еры як адзінага сродку пазбавіцца ад навакольных жахаў. Караткевіч.ХВАСТАТЫ, -ая, -ае. З вялікім або густым хвастом. Вогненная хвастатая прыгажуня-лісіца жыла ў лагеры даўно. Няхай. Міма праплываюць прыгожыя хеастатыя птушкі. «ЛіМ». // Які мае хвост, доўгі канец. Хвастатая камета.ХВАСТАЦЦА, хвашчýся, хвóшчашся, хвóшчацца; незак. 1. Хвастаць сябе (звычайна венікам у лазні). Мыліся ў .. [лазні] усе з канторы, нават сам Унук — любіў хвастацца з рабочымі на палку аж двума венікамі. Пташ-нікаў. Каля прылазніка гнуткі бярэзнік — Венік на месцы вяжы ды хвашчыся. Танк.2. Сцёбаць адзін аднаго.— Вунь на святога Юр'я, як бацюшка свянцонаю вадою гавяду акр[апля]ў, дык бабы як пачалі дзеркачамі хвастацца — ўсякая хацела першай сваю карову падагнаць. Чорны.

ХВАСТАЦЬ, хвашчý, хвóшчаш, хвошча; незак. 1. каго-што і па чым. Біць чым-н. гнуткім; сцёбаць. [Адаму] здавалася, што конь ледзь рухаецца, і ён раз-поразу хвастаў яго пугай. Чарнышэвіч. Са жмутамі аеру [хлопцы і дзяўчаты] заняліся адно за адным, хвасталі па нагах, шчасліва смяяліся. Карпаў. // Разм. Біць, наносячы звонкія ўдары па твары, целе. Палкоўнік крычаў, як вар'ят, сарваў з шыі капітана крыж, а ў клубнага афіцэра — пагоны. І пачаў хвастаць таго, з клуба, па твары. МІСЫІО. // Наносіць удары каму-н. у час руху. / вось той ельнік... Густыя лапкі хвошчуць па твары, па спіне, колюць рукі. Паўлаў. Голле хвастала па кабіне, пакідаючы на шкле зялёныя плямкі. Радкевіч.2. каго-што і па чым. Сячы, біць (пра вецер, дождж, снег і пад.). [Лабановіч] павярнуў назад, насустрач ветру, які забіваў дыханне, хвастаў снегам па твары, як венікам. Колас. Дробныя калючыя сняжынкі, гнаныя з поля ветрам, хвасталі, балюча секлі твар [Агаты], Сабаленка. // і без дап. Ліцца з сілаю. Хвастаў праліўны дождж, і халодныя струменьчыкі прасочваліся на спіну. Даніленка.ХВАСТАЧ, -á, м. Абл. Трапкач. [ЛІаці] схапіла са сцяны палатняны хвастач ды за .. [сынам], хацела адлупіць. Ставер.ХВАСТЦОВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хвастца. Хвастцовыя пазванкі.ХВАСЦÉЦ, -стцá, м. Нішняя частка пазваночніка чалавека.ХВАСЦІЗМ, -у, м. Апартуністычная ідэалогія і тактыка, якая праяўляецца ў абмежаванні рэвалюцыйных задач рабочага класа, у зніжэнні яго палітычных і эканамічных патрабаванняў да ўзроўню свядомасці адсталых олементаў, у адмаўленні кіруючай ролі партыі і значэння перадавой марксісцкай тэорыі ў рабочым руху.ХВАСЦÍСТ, -а, М -сце, м. Разм. Апартуніст, прыхільнік хвасцізму.ХВАСЦІСЦКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хвасцізму, уласцівы хвасцістам. Хвасцісцкая ідэалогія.ХВАСЯНУЦЬ, -ну, -нéш, -не; -нём, -няцé; зак. Разм. Аднакр, да хвастаць.ХВАТ, -а, М хвáце, м. Разм. Бойкі, спрытны чалавек. Пшэбора — дзеяч з пастарунка, Не проста дзеяч — хват і зух. Колас. [Валейбалістьі\ лёгка і прыгожа перакідвалі адзін другому мяч, а ўсім сваім выглядам быццам крычалі: вось якія мы хваты, толькі паглядзіце на нас! Карпюк.О Хват-баба гл. баба '.ХВАТАЛЬНЫ, -ая, -ае. Разм. Тое, што і х ап а л ь н ы.ХВАТАНУЦЬ, -ну, -нéш, -не; -нём, -няцé; зак. Разм. Аднакр, да хватаць.ХВАТАЦЦА, -áюся, -áешся, -áецца; незак. Разм. Тое, што і хапацца. [Боганчык] бег, угрэўшыся, як у лазні, расшпіліў сарочку і хватаўся ў дзве рукі за грудзі. Пташнікаў.ХВАТАЦЬ, -áю, -áеш, -áе; незак., каго-што. Разм. Тое, што і хапаць (у 1—4 знач.).Хватка189Хвойны

Устаў ледзь свет, хватаю вуду, Бягу на бераг Тартака. Смагаровіч. Больш сотні здаровых галасоў., гучна хваталі вясёлы прыпеў. Чорны. ХВАТКА, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Спосаб, прыём, якім хапаюць, схопліваюць што-н. Учэпістая хватка, п Сяргей здзіўляў інжынераў сваёй імклівасцю, напорыстасцю. .. Былі ў яго добрая хватка, дакладны разлік, энергія!.. Мяжэвіч. // перан. Манера дзейнічання каго-н. [Ціхончык:] — Дык вось Ганчароў з Белагорцавым агітнулі мужчын з чужой зоны і ўзялі іх у атрад. Узялі без зброі. Але цяпер у кожнага ёсць або вінтоўка, або аўтамат. Партызанская хватка, нічога не скажаш. Дзенісевіч. [Шаройка:] — Эге! Пазнаю бацькаву хватку! Шамякін. Пазбаўлены драпежніцкай хваткі і гаспадарскай

учэпістасці, .. [Мацвей] усё сваё жыццё гібее, калоціцца, азлоблены і няшчасны. Перкін. // Спрыт у чьш-н. Бяры пракос, наколькі просіць хватка, Не замінай адно, а то падрэжуць —Няхай сабе і старшынёвы — пяткі! Зуёнак. Усе думалі, што .. [Юлька] са сваёй хваткай, калі не горы стане варочаць, то зоркі з неба хапаць. Гроднеў. Зусім малады юнак быў, а ўжо — з прафесійнай рабочай хваткаю. Карамазаў.О Мёртвая хватка — а) хватка ў сабак і некаторых іншых жывёл, калі доўга не разніыаюцца сківіцы; б) пра здольнасць упарта, не адступаючыся, дабівацца свайго.ХВАТКІ, -ая, -ае. Разм. Які спрытна, учэпіста хапае, схоплівае што-н. Хваткія рукі. І у перан. ужыв. Зрэдку сустракаліся нізкарослыя дубкі, кучаравілася хваткая шыпшына, расшытая аранжавымі ягадамі. Караткевіч. // перан. Спрытны, кемлівы. Кожны з нас бадзёры, ўпарты, хваткі, Мы яшчэ не зведалі тугі. Прануза.ХВАЦІЦЦА, хвачýся, хвáцішся, хвáціцца; зак. Разм. Тое, што і хапіцца.ХВАЦІЦЬ, хвачý, хвáціш, хваціць; зак., каго-што, чаго і без дап. Разм. Тое, што і хапіць (у 1—8 знач.). / як там будзе з той зямлёю? Не хваціш голаю рукою,— Няпэўна ўсё і невядома. Колас. [Жаночы голас:] — Нясечанае бульбы [карова] хваціла і кашляе. Чорны.ХВАЦКАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць хвацкага. Ва ўсім тым, што ні рабіў цяпер [Васіль], як бы хваліўся хвацкасцю сваёй, спрытам. Мележ.ХВАЦКІ, -ая, -ае. 1. Ўдалы, спрытны; маладзецкі. Пахмурна і ўрачыста выглядалі хвацкія хлопцы з пачэснага каравула. Лынькоў. [Клаўдзія Пятроўна:] —Я і не ведала, што ты [Харытон Ігнатавіч] ў мяне такі хвацкі прамоўца. Васілёнак.Разм. Вельмі добры, слаўны. [Дзед:] — Кара цяпер добра здымаецца, свісцёлкі дужа хвацкія будуць. Рылько. Боты не надта хвацкія: да старых, абшарпаных халяў прышыў Адам галоўкі. Навуменка. // Вясёлы, заліхвацкі. З балалайкай у Андрэя заўсёды спалучалася ўяўленне шырокай вуліцы рускага сяла, хвацкай прыпеўкі. Пестрак. З прыемнасцю чуў, як падпяваў сабе гэты вясковы хвацкі танцор, слоў не знаходзячы ад весялосці. Брыль.Разм. Спрытны, умельг. Хвацкія рукі ў дзеда. □ Паглядзеў пан на работу ды кажа: — Ты, чалавеча, хвацкі майстар, але такую штуку, відаць, не патрапіш зрабіць,— і падаў Паўлюку сцізорык, дзе было многа ножыкаўі розных іншых прычындалаў. С. Александровіч.4. Разм. Прыдатны для выкарыстання, ёмкі. Хвацкі рубанак. □ Даніла тым часам нікнуў за шафу і дастаў адтуль вельмі ж хвацкую кавеньку. Сабаленка.ХВАЦЬ, выкл. у знач. вык. Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл, хватаць — хваціць. [Ціт:] — Ну, і заехаў я яму ў пысу за балбатню... Тут і счапіліся. Наваліліся, тузаемся. Дык ён, Ігнат гэты, хваць зубамі... за самую, гэта, макаўку... Кавалёў.ХВАШЧОВЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да хвашчу. Хвашчовае карэнішча. // Які ўтварыўся з хвашчу. Хвашчовы торф.2. у знач. наз. хвашчóвыя, -ых. Сямейства вышэйшых споравых травяністых раслін, да якога адносяцца хвашчы.ХВІЛІНА, -ы, ж. 1. Тое, што і мінута (у 1 знач.). [Пятро:] —Да пасадкі заставалася хвілін дзесяць палёту. Мележ. Конан махнуў рукою: у нашым вясковым жыцці пяць хвілін — не час. Лобан.2. Кароткі прамежак часу; момант, імгненне. Выходзіш. Хвіліну глядзіш, як хістаюцца Пад ветрам асіны над скошанай пожняю. Панчанка. Хурс цяпер цёрся каля усялякіх інтэнданцкіх кіраўніцтваў, .. але ні на хвіліну не спускаў вока з глухіх дарог. Чорны. // якая або чаго. Пэўны, чым-н. прыкметны прамежак часу. [На плошчу] і сходзяцца людзі, каб пагутарыць аб сваіх справах ці проста каб правесці вольную хвіліну. Колас.

Пяжкая хвіліна расставання заўсёды хвалюе. Няхай.О 3 хвіліны на хвіліну — скора, вось-вось. У адну хвіліну — вельмі хутка. Хвіліна ў хвіліну — у час, у дакладна ўстаноўлены тэрмін.ХВІЛШКА, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Памянш.-ласк. да хвіліна.О Адну хвілінку — просьба трохі пачакаць. На хвілінку — на кароткі час, ненадоўга.ХВІЛШНЫ, -ая, -ае. Кароткачасовы, які хутка праходзіць. Глухі стогн прарэзаў хвілінную цішыню. Лынькоў. Але .. [Максім] ужо ўзяў сябе ў рукі, і вытрымка.. узяла верх над хвіліннай слабасцю. Машара.ХВІЛЯ, -і, ж. Разм. Тое, што і хвіліна. У полымя бітвы ішлі вы [воіны] рашуча, А сэрца не знала ні хвілі спакою. Броўка. Усё жыццё.. [Тэкля] была загнана ўсімі, і калі нават бывалі хвілі радасці, то вочы не пакідалі выразу вечнага смутку. Бядуля.ХВОЙКА ', -і, ДМ хвóйцы; Р мн. хвоек; ж. 1. Памянш.-ласп. да хвоя: маладая, невялікая хвоя. Раскусціўся пры дарозе ракітніп, падраслі хвойкі на пясчаным узгорку. Грахоўскі. Уязджаем у лес. Спачатку рэдкія хвойкі, голыя бярозы, алешнік. Лынькоў.2. зб. Абл. Ігліца. Жоўтая хвойка ўсцілала дол. Мурашка. Хоць хвойку жую, але на волі жыву. Прымаўка.ХВОЙКА2, -і, ДМ хвóііцы; Р мн. хвоек; ж. Жук чорнага або бурага колеру, шкодпік хваёвых дрэў.ХВОЙНІК, -у, м. Хваёвы лес. Угары над хвойнікам зялёным Снуюцца пчолкі з ціхім звонам. Колас. Узняўся хвойнік малады Сцяной густога бору. Лужанін.ХВОЙНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае лісце ў выглядзе іголак. Дзесяткі парод дрэў, лісцяных і хвойных, разложыстых і вастраверхіх, тоХвораст____________________________________190Хвост

шарэнгамі, то купкамі спускаліся па схілах узгоркаў да рэчкі. Хадкевіч.у знач. наз. хвóйныя,-ых. Падклас голанасенных дрэў і кустоў, пераважна вечназялёных, у які ўваходзяць сасна, елка, кіпарыс і інш.Які складаецца з раслін, што маюць іголкападобнае ці лускападобнае лісце. А за Глінішчам — пачынаецца лес, не кусты, не алешнік які, а высокі і густы хвойны лес. Марціновіч. // Які належыць хвоі, уласцівы ёй. Хвойная кара. □ Прызвычаеным рухам., [жанчына] зняла хустку з галавы, .. асцярожна выняла з потнага дзіцячага кулачка каменьчык, прыліпшую да далонькі хвойную ігліцу. Лынькоў. Хай аддае вада балотам І лезе ў вочы хвойны дым, Мы пасля бою у ахвоту І ў смак харчы свае ядзім. Астрэйка. // Атрыманы з драўыіны або ігліцы хвоі. Хвойная мука. // Прыгатаваны з экстрактам хвоі. Хвойнае мыла.ХВОРАСТ, -у, М -сце, м., зб. Сухія галінкі з дрэў або хмызняку. Паляна была ачышчана ад пнёў, кустоў і камення, па кутках яе ляжалі кучы хворасту, каб запаліць іх уначы, акрэсліўшы самалёту месца пасадкі. Хадкевіч. Агонь апошні хвораст знішчыў. Куляшоў. // Галінкі для веніка, мятлы. Нарэзаць хворасту на венікі.ХВОРАСЦЬ, -і, ж. Разм. Хвароба, недамаганне, хваравіты стан. Хворасць у дзеда з гадамі не прайшла, а большала. Сачанка. У Мікалаеўшчыне розныя рэўматычныя хворасці выганялі з дапамогай мясцовай гразі. Лужанін.ХВОРЫ, -ая, -ае. 1. Які хварэе на якую-н. хваробу. Хворы кухар стагнаў на ложку ў сваёй каморцы. Гарэцкі. / у знач. наз. хворы, -ага, м.; хворая, -ай, ж. Пра чалавека. Агледзеўшы хворага, Наташа пераканалася, што яе дапамога сапраўды была тэрмінова неабходная. Краўчанка. Дактары па два разы на суткі прыходзілі да хворай. Пальчэўскі.

Пашкоджаны хваробай (пра цела і яго часткі). Цягнучы хворыя ногі ў валёнках, ідзе да Юркі бабуля. Брыль. [Люба] памачыла халоднай вадой хворае месца і завязала хустку. Чорны. Голас чароўны з тугою звінеў Пра птушку маленькую з хворымі грудкамі. Панчанка. // перан. Растрывожаны, неспакойны. Далёкае неба, сіняе неба!.. Чаму не асушыш нашы горкія слёзы? Не супакоіш хворую душу і сэрца? Колас. // Які сведчыць аб хваробе, хваравітым стане. Сымоніха.. ціха, слабым, хворым голасам кажа: — Сымонка! што ты робіш? Бядуля. // Пашкоджаны хваробай (пра расліны і іх плады). [Андрэй] бачыў перад сабою.. Калхіду — гнуткае трапяткое трысцё, хворыя лясы, ўзвышшы курганоў. Самуйлёнак. // (звычайна в адмоўем «яе») у знач. вык. Разм. Магчы, быць здольным (зрабіць што-н.). [Гарлахвацкі:] Ты б рамізніка ўзяла. [Анна Паўлаўна:] Не хворы і сам занесці. Крапіва.Ненатуральны, ненармальны, празмерны. Хворае.. ўяўленне [Вялічкі] ўзнімала аслабелыя сілы да раптоўных парыеаў, якія тут жа ападалі. Чорны.О Венерычны хворы — той, хто хварэе венерычнай хваробай.О Валіць (зваліць) з хворай галавы на здаровую гл. валіць.ХВОСНУЦЬ, -ну, -неш, -не; зак. Аднакр, да хвастаць (у 1 знач.).ХВОСТ, хваста, М -сцé, м. 1. У жывёл: прыдатак (звычайна рухомы) на заднім канцы цела. Валерык ускудлаціў валасы, стаў на карачкі, грозна засоп і пасунуўся пад паветку, дзе, адганяючы хвастом аваднёў, мірна хрумстаў канюшыну рослы рабы бычок. Шашкоў, Конік бадзёра цупае па дарозе, памахвае доўгім хвастом. Навуменка. // Значна звужаная канцавая частка цела (у рыб, паўзуноў і пад.). Хвост яшчаркі. □ Вільнула рыбка хвастом і нырнула на дно мора. Якімовіч. [Вугор] мае доўгае, выцягнутае, крыху сплюснутае з бакоў тулава, якое спераду заканчваецца вузкай галоўкай са скошаным пад вострым вуглом ілбом і маленькімі вочкамі, а ззаду паступова пераходзіць у доўгі і дужы хвост-вясло. Матрунёнак. // перан. Разм. У значэнні адзінкі падліку жывёлы. Ад кожнага хваста — пуд жыта, пуд бульбы або замест бульбы дзесяць рублёў грашыма. Брыль. // Футра пушнога звера (з прыдатка на задняй частцы цела), якое выкарыстоўваецца як гаржэтка, абшыўка і пад. Шапка з хвастоў пясца. Ц Пучок пер'я на заднім канцы цела птушак. У берагавой ластаўкі хвост кароткі, раздвоены і мае форму невялікіх тупых вілачак. В. Вольскі. А вось танканосы бакас, куртатая балотная птушачка, яшчэ хітрэй прыдумаў — хвастом спявае! Ігнаценка.Задняя, канцавая частка лятальнага апарата (самалёта, ракеты і пад.). Уздоўж фюзеляжа да сценак прыладжаны лаўкі, а ў хвасце складзена маёмасць, якую ў абкоме падрыхтаваў падпольшчыкам. Новікаў. Разгарачаны Сцяпанаў упрытык наблізіўся да хваста «юнкерса». Алёшка.Крайняя, ніжняя, задняя канцавая частка чаго-н. Хвост папяровага змея. Хвост бурака. /І Росчырк (у літары, цыфры, арнаменце і пад.). Пакручасты кароткі хвост, прыроблены да апошняй літары, і распырсканае ў канцы чарніла павялі на думку, што начальнік спяшаўся. Асіпенка. // Вісячы канец (вяроўкі, пугі і пад.). Толькі ж у рукзаку Стаў завязваць хвасты, Бачу ў шафе ў кутку Сіні сшытак таўсты. Нядзведскі.Доўгая, звівістая паласа (дыму, пылу і пад.). Там-сям па кругавіне горада стаялі, бы вытачаныя, фабрычныя трубы з хвастамі цёмнага дыму. Колас. На двор МТС ўзышла машына і прыцягнула за сабой доўгі хвост пылу. Дуброўскі. // Светлая паласа, якую пакідае за сабой рухомае цела (камета, ракета і пад.). [Віця] неаднойчы наглядаў, як зрывалася раптам нейкая зорка, чыркала аб другія, якіх на небе было безліч, і з зыркім хвастом ляцела ўніз, пакуль не рассыпалася бясследна. Наўлаў.Разм. Задняя частка падола адзежы, якая цягнецца па зямлі. Хвост сукенкі.

Разм. Рад людзей, што рухаюцца за кім-, чым-н. За .. [Сымонам] заўсёды цягнуўся шумлівы і стракаты хвост дзяцей. Хомчанка. За .. [афіцэрам], на конях, высыпаў цэлы хвост удалых меншых чыноў. Чорны. // Група людзей, якія стаяць адзін за адным, чакаючы чаго-н.; чарга. Маладыя людзі перад Новым годам прыйшлі ў магазін купіць віна і цукерак. Хвост даволі доўгі, пасоўваеццаХвосткі191Хемасінтэз

марудна. Лужанін. // Той, хто неадступна ходзіць за кім-н. Лічаць нас [хлопцаў] яе [дзяўчыны] хвастом, Хай! — не навіна. Мы ж і ў голаў не бяром — Восем і адна. Куляшоў. // Той, хто высочвае каго-н., шпіёніць за кім-н. Частыя выезды друкара Максіма да сваякоў маглі прыцягнуць за ім хвост. Якімовіч. Вечарам Жан ішоў са сваім сябрам па вуліцы. Недалёка ад вакзала яны адчулі «хвост». Новікаў. // Пра наяўнасць сям'і, дзяцей. [Ігнат:] — Я чалавек халасты, прастуды не баюся, і калі заб'юць, хоць гэта не пажадана,— ніякіх хвастоў ззаду. Гурскі.Задняя, канцавая частка атрада, каравана і пад., якія рухаюцца. Галава калоны замаруджана, стомлена паднімалася ўгару, а хвост яе імкліва каціўся да моста, напіраючы на пярэдніх. М. Ткачоў. // Заднія, апошнія вагоны поезда. [Начальнік:] — Я прайшоў увесь цягнік ад галавы да хваста, ды не аднойчы, а двойчы. Дубоўка. З акна [будкі] было відаць., сярэдзіну і хвост [эшалона]. Мележ.перан. Разм. Частка работы, не выканання, не закончаная ў тэрмін. Так лягчэй будзе для ўчотчыка, чымся мераць недакончаныя хвасты. Беразняк. // Не здадзены ў тэрмін залік, экзамен, кантрольная работа і пад. (у студэнтаў, вучняў). [Зіне] горка было засмяяцца, але яна, прытворна смеючыся, дадала:—/ яшчэ адзін хвост ёсць. [Косця:] — Па чым? — Па хіміі. Грамовіч. [Юрка:]— Я быў заняты, Тамара. Ты ведаеш, яв у нас у школе выкладалі чарчэнне? А ў нашым інстытуце без чарчэння хоць вучыцца кідай. У мяне чуць хвост не быў. Ермаловіч.Спец. Пустая парода, адходы, якія атрымліваюцца пры абагачэнні карысных выкапняў. Кварцавыя хвасты.Ю. Абл. Самы крайні, далёкі ўчастак поля, самыя канцы ўчасткаў. [Цярэшка:] — Хутарок жа, як-ніяк. Ды і зямелька ніштаватая дасталася, дармо, што самыя хвасты, што ніхто сюды зроду гною не давозіў. Лобан.О Адкінуць хвост гл. адкінуць. Апусціць (падтуліць) хвост гл. апусціць. Віляць хвастом гл. віляць. Вісець на хвасце гл. вісець. Гнілому цяляці хваста не адарве гл. адарваць. І ў хвост і ў грыву — надта моцна (біць, лупіць і пад. каго-н. або пападаць каму-н. за што-н.). Круціць хвастом гл. круціць. Ляйчына (лейчына) пад хвост папала (трапіла) гл. лейцы. Накруціць хвост гл. накруціць. Наступіць на хвост каму — пакрыўдзіць каго-н., пашкодзіць каму-н. Насыпаць солі на хвост гл. насыпаць. Падтуліць хвост гл. падтуліць. Падціснуць (падцяць) хвост гл. падціснуць. Паказаць хвост гл. паказаць. Прышчаміць (прыціснуць) хвост каму гл. прышчаміць. Прышый кабыле хвост гл. прышыць. Сабаку (кату) лад хвост (груб.)—дарэмна, за нішто (аддаць, патраціць). Сарока на хвасце прынесла гл. сарока. Сарока хвастом замяце гл. сарока. У хвасце — ззаду ўсіх (ісці, плесціся і пад.). Ушчаміць хвост каму гл. ушчаміць. Хвастом вільнуць гл. вільнуць. Хвастом накрыцца гл. накрыцца. Хвост абаранкам; хвост дудой; хвост трубой — не сумаваць, не падаць духам, трымаць сябе малайцавата, самаўпэўнена. Хвост у зубы — хутка сабрацца і пайсці (калі многа розных спраў, працы). Цягнуць ката за хвост гл. цягнуць.ХВОСТКІ, -ая, -ае. Які моцна, балюча сцябае. Хвосткая пуга. / Пра вецер. Хвосткі

вецер....ХВОСТЫ, -ая, -ае. Другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: з такім хвастом, які называецца ў першай частцы, напрыклад: лірахвосты, шылахвосты.ХВОСЦІК, -а, м. Памянш.-ласк. да хвост (у 1—8 знач.).О 3 хвосцікам — з лішкам, з невялікім дабаўленнем. Гадоў.. [Арцёму] было дваццаць з хвосцікам, а ці доўгі быў гэты хвосцік, ён, пэўна, і сам не ведаў. Машара. Мышыны хвосцік — пра вельмі тонкую касу з рэдкіх валасоў.ХВОСЬ, выкл. у знач. вык. Разм. Ужываецца паводле дзеясл, хвастаць (у 1 знач.) — хвастануць. Дубцом хвось каня.ХВОШЧ, хвагпчý, м. ІНматгадовая споравая травяністая расліна сямейства хвашчовых з зялёнымі, звычайна галінастымі сцёбламі і лускаватым лісцем. Палявы хвошч. Балотны хвошч.ХВОЯ, -і, ж. І. Вечназялёнае дрэва сямейства хваёвых з высокім прамым ствалом і доўгай ігліцай; сасна. Люблю я лес, адвечны бор, Дзе ўзносяць хвоі ўгору шапкі. Колас. Стромкія хвоі ўзнімалі свае вяршыні над лесам, нібы яны сябравалі з Вялікай Мядзведзіцай. Краўчанка.зб. Абл. Ігліца. Крайнія хаты стаялі амаль пад самымі соснамі, так што шышкі і хвоя заляталі ў двары. Шамякін. // Пра пах ігліцы. Пахла хвояй. Чырвоныя мурашкі паўзлі па сухім моху, па пнях. Бядуля.Галінка хвойнага дрэва. Чырвань, хвоя на дамах, Лозунгі, вядома. Броўка. // Хваёвы лес; сасняк. Зялёны ранак сонечнай нядзелі Не можа радасць цішыні ўтаіць. Відаць, субота добра пагудзела, Калі у хвоях шум яшчэ стаіць. Чэрпя.ХЕ, выкл. Разм. Ужываецца для перадачы кароткага жартаўлівага, часам іранічнага смяшку.— Хе,— пасміхаецца бацька.— Большая марока — сад вырасціць, сілу яму даць. Ракітны. [Мяснікоў:]—А дзетак не прыбавілася? [Касач:]—Хе! Чаму не! Гурскі.ХЁДАР ', -а, м. Рабочая частка збожжаўборачнага камбайна. [Англ. Ьеаáег.]ХЕДАР2, -а, м. Яўрэпская пачатковая рэлігійная школа для хлопчыкаў. [Стараж.-яўр.]ХЕК, -а, м. Марская прамысловая рыба сямейства трасковых.ХЕМА..., ХЕМІ... Першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае словам: х і м і я, х і м і ч н ы, напрыклад: хемасінтэз, хематрапізм, хемілюмінесцэнцыя. [Ад грэч. сЬётеіа.]ХЕМАГЁННЫ, -ая, -ае. Спец. У выразе: хемагенныя адкладапні — асадкі і пароды, якія ўзніклі шляхам хімічнага асаджэння разнастайных рэчываў з раствору і накаплення іх на дне вадаёмаў.ХЕМАРЭЦЭПЦЫЯ, -і, ж. Успрыманне аднаклетачным арганізмам або спецыялізаванымі клеткамі мнагаклетачнага арганізма хімічных раздражняльнікаў, якія прысутнічаюць у знешнім або ўнутраным асяроддзі.ХЕМАСІНТЭЗ, -у, м. Спец. Працэс утварэння некаторымі мікраарганізмамі арганічныхХематаксіс192Хіба

рэчываў з неарганічных (вуглекіслаты і вады) за кошт хімічнай энергіі.ХЕМАТАКСІС, -у, м. Спец. Рух прасцейшых арганізмаў пад уплывам змянення канцэнтрацыі хімічных раздражняльнікаў.ХЕМАТРАПІЗМ, -у, м. Спец. Змена напрамку росту органаў раслін пад уздзеяннем хімічных рэчываў.ХЕМІЛЮМШЕСЦЗНЦЫЯ, -і, ж. Спец. Свячэнне цел, якое ўзнікае пры некаторых

рэакцыях.ХЕРАС, -у, м. Сорт белага моцнага вінаграднага віна.[Ад геаграфічнай назвы.]ХЕРУВІМ, -а, м. 1. У хрысціянскай рэлігіі — анёл вышэйшага чыну. Аднойчы анёлаў сабраў херувім. Вярцінскі.2. Разм. Аб прыгожым чалавеку. [Лла.-] — А тут яшчэ пяшчоты. Яны маладзяць і робяць мужчыну херувімам з крыльцамі. Карпаў.[Стараж.-яўр.]ХЕРУВÍМСКІ, -ая. -ае. 1. Які мае адносіны да херувіма.2. перан. Разм. Які адрозніваецца знешняй прыгажосцю; падобны да херувіма. Херувімскі выгляд.ХЕТ гл. хеты.ХЕТ-ТРЫК. У выразе: зрабіць хет-трык — тройчы паразіць вароты праціўніка ў адной гульні адным і тым жа гульцом (пра хакей, футбол).[Англ. ЬаІ íгіск.]ХÉТЫ, -аў; адз. хет, -а, М хéце, м. Агульная назва плямён і народнасцей, якія насялялі ў 2 і ў пачатку 1 тысячагоддзя да н. э. цэнтралыíую і ўсходнюíо часткі Малой Азіі і паўночную Сірыю.ХÉУРА, -ы, ж. Пагард. Група людзей, якія аб'ядналіся для разбою, злачынства; банда. На Ўкраіне пан Патоцкі, Пан з Канёва родам, З сваёй хеўрай гаспадарыць Над бедным народам. Купала. [Шкунда:] Золатапагоннікі, кадэты І хеўра іншае брыды Расстроіць хочуць нам рады. Колас. // Разм. Пра кампанію людзей, аб'яднаных агульнымі інтарэсамі, агульнымі прыметамі і пад. Калі хлопцы наймалі музыку іграць вечарынку, то Мікалая Халусту ніколі не бралі ў хеўру. Чарнышэвіч.— Хадзем, брыгадзір, у хеўры весялей,— гукаюць.. [мужчыны] Храпавіцкага. Мурашка.С Адна хеўра; з адной хеўры — пра людзей адных поглядаў, адных паводзін (звычайна не вартых увагі). ХЕУСУР гл. хеўсуры. ХЕУСУРКА г^.'хеўсуры. ХЕУСУРСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хеўсураў; які належыць, уласцівы ім. Хеўсурская культура.ХЕУСУРЫ, -аў; адз. хеўсýр, -а, м.; хеўсýрка, -і, ДМ -рцы; мн. хеўсýркі, -рак; ж. Этнаграфічпая група грузін (горцаў).ХЕ-ХÉ і ХЕ-ХЕ-ХЁ. выкл. Ужываецца гукапераймальна для абазпачэння нямоцнага смеху.ХÉЦКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хетаў, які належыць, уласцівы ім. Хецкая мова. Хецкія плямёны.ХІБ, -а, м. 1. Пярэдняя частка хрыбта некаторых жывёл (свінні, быка і пад.). Свіння, калышучы вялізным хібам, спакойна ўзры-вала зямлю пад карэннямі сухога бука. Самуйлёнак. Люся паказала на чучала здаравеннага быка з магутным крутым хібам. Даніленка. Поўсць збоку, дзе сочыцца кроў, мокрая; зверху на хібе ўжо высахла і стаіць — што ўсё адно воўк атросся ад вады. Пташнікаў.Поўсць на хрыбце. Сабака ўбачыў незнаёмага, злосна забурчаў і наставіў хіб. Якімовіч. Алесь прыйшоў у гнеў, у дзікі, І ў абурэнне, жаль вялікі, Катоў ён бедных б'е, ганяе, За хіб у сені выкідае. Колас.Спінны плаўнік у рыбы.— Нідзе не дзенецца! — Андрэй паволі выбраў жылку, і вось ужо рыбіна б'ецца ў роснай траве, >íастаўляе калючы хіб, цяжка хаўкае жабрамі. Ваданосаў. Як падчэпіш ярша на кручок, дык ён растапырыць жабры, паставіць калючы хіб і нават хвост сагне — так не даецца. Дайліда.перан. Верхні край чаго-н. на канцы, грэбені (страхі, хвалі і пад.). [Міканор] бег па

зломе страхі, па самым хібе — каб не так крута было, бег з нечакана згаданай хлапечай праворнасцю. Мележ. Язэп зняў шапку, выцер лоб і кінуў яе на пракос. Шапка лягла на хіб пракоса, фарсіста задраўшы ўгору патрэсканы казырок. Дуброўскі.ХІБА :, -ы, ж. 1. Памылка, промах, недахоп. Агульная хіба мовы нашых газет., вось у чым. Мы абавязкова хочам слова ў слова перакласці кожны сказ з рускай мовы. Лужанін. Доўга пасля таго Аўсееў самотна перажываў свае жыццёвыя хібы. Быкаў. Юнацтва! Гарачае, поўнае запалу, у каго з людзей ты праходзіла без хібаў? Сіняўскі.2. Пра фізічны недахоп.—■ Калі ў чалавека ёсць якая-небудзь хіба э вокам, то за гэтае няшчасце нават і хуліган не будзе чалавека абсмейваць. Чорны.ХІБА2, часціца. 1. Ужываецца ў пытальных сказах, якія выражаюць сумненне ў чым-н., недавер да чаго-н., здзіўленне чым-н., і па значэнню вельмі блізкія да слоў: н я ўж о, можа быць.— Хіба гэта мячык? — здзівілася бабка, калі дзед вярнуўся дамоў з магазіна. Юрэвіч. [Рабочы:] Мая дачушка вывучыла чатыры [мовы].. Трэба ж і мне не вельмі адстаць ад яе. Хіба я няправільна разважаю? Дубоўка.— А вы хіба бачылі Уладзіміра Ільіча? — спытаў я.— Як жа. І не адзін раз! — адказаў камбрыг. Дзенісевіч. // (звычайна ў спалучэнні са словамі «можна», «магчыма» і асабовымі формамі дзеясл, «магчы»). Ужываецца ў рытарычным пытанні, якое заключае адмоўны адказ. Хіба можна так рабіць? □ Пасля снедання Івана пахіліла да сну. Ён цэлую ноч быў на начлезе, а хіба там заснеш! Чарнышэвіч.Ужываецца ў пытальных сказах для выражэння няўпэўненасці ў неабходнасці якога-н. дзеяння і блізка па значэнню словам: можа быць, не варта. Хіба схадзіць мне да доктара? □ Хіба можна пісьменніка падганяць? Розныя фактары могуць уплываць на плённасць яго працы. «ЛІМ».(звычайна ў спалучэнні са словамі «толькі», «што»). Ужываецца для надання адцення абмежаванасці, дапушчэння, магчымасці чаго-н. Там ніхто не пройдзе, хіба толькі звер прабярэцца. а Конь ішоў памалу, хіба толькі з горкі прыбаўляў ходу. Колас. Выдавалі хіба толькі вочы — праніклівыя,

Хібапільныя, гарачыя, і1 іх палаў йіОнь, І №8 цяжка было прыхаваць. «Звязда». Дзед развёў рукамі: —Якая ў мяне зброя, пан гарадавы. Хіба што адна папруга на штанах... Якімовіч.ХІБА3, злучн. 1. уступальна-абмежавальны. Ужываецца ў спалучэнні са словамі «толькі», «што» і без іх для выражэння абмежавання ў значэнні: акрамя таго, што...; можа быць, толькі... Рэдка, хіба толькі ў штучных пасадках, ўбачыш тут піхту, лістоўніцу, кедр, з хвойных парод абжыліся ў гэтых мясцінах толькі сасна ды елка. Гавеман. Хіба што дзяцел па сухадрэвіне застукоча, дык мы [сяляне] з такім лёскатам звыкліся. Новікаў.2. умоўны. Ужываецца для выражэння супрацьпастаўлення з адценнем умоўнасці ў значэнні: калі не..., калі толькі не... Абавязкова прыйду, хіба толькі затрымаюць.ХІБА \ выкл. Ужываецца з пыталыгай інтанацыяй і выражае сумненне, недавер. [Ллесь:] — Ты робіш мне балюча. А я помню цябе. [Майка:] — Хіба? Караткевіч.ХІБА1, часціца. Тое, што і хіба2.ХІБА2, злучн. Тое, што і хіба3.ХІБІЦЬ, хíблю, хíбіш, хібіць; незак. Разм. і. Дапускаць пралікі, недакладнасці, рабіць памылкі. / толькі Уладзя хібіў часта: Задач ніяк не браў і — баста. Колас.2. перан. Баяцца каго-н., губляцца перад кім-, чым-н. Адно, каго баяўся, перад кім хібіў дырэктар, дык гэта перад начальствам. Сабаленка.

193

ХІБНАСЦЬ, -і, ж. 1. Памылка, няправільнасць, недакладнасць. Стылістычныя хібнасці.2. Спец. Розніца паміж сапраўднай велічынёю чаго-н. і велічынёю, атрыманай пры вымярэшíі; адхіленне ад зададзенай велічыні; недакладнасць. Абсалютная хібнасць. Адноскоя хíбпасць. ХІБНЫ, -ая, -ае. 1. Адмоўны, нядобры. Саў-даны комплекс той ролі, на якую падбíваў яго Бруй, з усімі яе выгодамі і хібнымі бакамі. Колас.2. Памылковы, няправільны. Хібны крок, брак, недасеў, зрыў, безгаспадарчасць і абязлічка — гэта ўсё роўна, што без барацьбы ворагу здаць пазіцыі... Дудар.ХІБОК, -бкá, м. Памянш, да хіб (у 1, 2 знач.); невялікі хіб. Вёрткія шэрыя парасяты бегалі навакол маткі, .. наставіўшы рэдкую шчацінку хібкоў. Самуйлёнак. ХІВІНЕЦ гл. хівінцы. ХІВШКА гл. хівінцы.ХІВШСКІ, -áя, -ае. Які мае адносіны да хівінцаў, які належыць, уласцíвы ім. Хíвінскія паходы. Хівінскія дываны.ХІВІНЦЫ, -аў; адз. хівíнец, -нца, м.\ хівíнка, -і, ДМ -нцы; мн. хівíнкі, -нак; ж. Назва жыхароў Хівінскага ханства, якое існавала да 1920 г.ХІЖАК, -á, м. Разм. Драпежнік. / ўсюды з клёкатам злавесным У небе кружаць хіжакі. Глебка.ХІЖЫ, -ая, -ае. Разм. 1. Драпежны (пра жывёл, птушак). Дзве пуначкі звілі гняздо сабе, у скалах выбралі высока месца. Яно адтуль і вецер не саб'е, і хіжы звер туды не дабярэцца. Дубоўка. // Які належыць, уласцí-----------------------------____________ ХіліццаШ ТШМ ЖМвéЯáМ. ЗЗымаючы густы нагар Са свечак курадымлівых, Падумаць нат не мог друкар, .. Што будзе столькі добрых кніг Пра глухамань напісана, Дзе звер знакі слядоў сваіх Абнюхваў хіжай пысаю. Барадулін.2. перан. Які імкнецца да панавання, нажывы; жорсткі (пра чалавека). Хіжы вораг паліць хаты, разбурае гарады. Машара. [Косця:] — А такіх, як яна [Галя], толькі і шукае розная варожая нечысць. І яе знайшоў і прыбраў да рук хіжы і каварны шпіён Станіслаў Гарадзюк. Сабаленка. // Які выражае прагнасць, сквапнасць, жорсткасць. Твар [Касарэвіча] хіжы, драпежны, але на вуснах — усмешка... Навуменка. Да чаго ж я ненавіджу Пахавальны гул арганаў, Служак боскіх погляд хіжы, Шапаточак іх паганы! Панчанка.ХІЛАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць хілага; слабасць, хваравітасцюХІЛІЦЦА, хілюся, хíлішся, хіліцца; незак. 1. Прымаць нахіленае становішча; нахіляцца, нагінацца. Выносныя стромкія хвоі з хрыпаватым стогнам хіліліся зялёнавалосай аснежанай галавой. Крапіва. / хіліцца хмызняк, І сцелецца лазняк. Бабоўнік, сітнік, хвошч Страсаюць росны дождж. Пушча. // Кланяцца. Стараліся ўсе ім у пояс хіліцца — сваты былі важныя — Воўк і Лісіца. Танк. // Хістацца ад знямогі. [Андрэй] зноў павярнуўся да яе [Балюты] спінай і нагнуўся ўперад. Пачуў, што і яна хіліцца разам з ім. Пташнікаў. [Палонныя] хіляцца ад лёгкага подыху ветру, ад лёгкага дотыку.. кованага бота. Лынькоў. // Прысланяцца да чаго-н., апускацца на што-н. Хілілася галава на гармонік. Валасы лезлі ў вочы, гарманіст хвіліну спаў, потым рэзка узнімаў, шырока расцягваў гармонік. Мікуліч. Аксана хіліцца галавой да .. [Кастусёвага] пляча. Галавач. // Падыходзіць, падступаць да чаго-н. Там, дзе к рэчцы хіліцца бальшак, Можа век стаіць, людзьмі пакінуты, 3 крыл[а\мі зламанымі вятрак.і пад.). А потым бег, падскокваючы па мёрзлым полі, самалёт. Падняўся. Хіліўся на адзін бок, робячы круг над мястэчкам. М. Стральцоў. Хрупнула пад перадком падводы, і яна памалу пачала хіліцца набок. Капыловіч.

перан.; да чаго. Набліжацца да якой-н. мяжы, пэўнага моманту. Дзень хіліцца к вечару, і пакрысе цямнее панурае неба. Чарнышэвіч. Ноч хілілася да свайго канца, калі.. [Валодзя] зноў пастукаў да Наталі. Чорны. / у безас. ужыв. Калі пачало хіліцца к вечару, Грыцко ніводнай хвіліны не мог ўседзець на месцы. Кулакоўскі. // Схіляцца (пра нябесныя свяцілы). Сонца ўжо зусім хілілася за лес, і цень зрабіўся шэры, невыразны. Асіпенка.перан. Накіроўвацца, ісці да чаго-н. (пра гутарку, справы, ўчынкі і пад.). Хаця справа даўно ўжо хілілася да такога канца, Люба раптам падумала: — А ці дасць шчасце Віне такая самаахвярнасць? Васілевіч. З кожным днём рабілася відавочней, куды хіляцца падзеі. Новікаў.5. Пяшчотна туліцца, гарнуцца да каго-н. Тацяна хілілася да маленькага, што ляжаў побач з ёю, і глыбока ўдыхала паветра. Кавалёў. // перан. Мець цягу да каго-н., сімпа-7 Зак. 3578Хіліць194Хімічны

тызаваць каму-н. Але да бабы.. [Косця] так прывык, што хіліўся больш, чым да маці. Грамовіч. Выбіраў, сама, хіліся да таго, хто любы, ідзі з ім, шануй знойдзенае шчасце, бо лепшага за гэта ў жыцці не бывае. Дуброўскі.6. Мець схільнасць, ахвоту да чаго-н., захапляцца чым-н. Да работы па гаспадарцы [у Казіміра] не хілілася сэрца, не падымаліся рукі. Пестрак.ХІЛІЦЬ, хілю, хíліш, хіліць; незак. 1. што. Нагінаць верхнюю частку чаго-н.; надаваць чаму-н. нахіленае становішча; нахіляць. Ой ты, вецер, сціхні, не шумі/ Не хілі былінку ніцма-ніц, Дай паслухаць вольны спеў крыніц. Пушча. Не хіліць вецер куст ракіты, Не свішча сумна, як удзень... На гай, на поле і на хаты Спаўзае ночы лёгкі цень. Чарот. Ты бачыў, як шугае бура, А дуб не хіліць галавы, Стаіць крапак сярод суседзяў, Як непахісны вартавы. Прануза. Ніжай і ніжай хіліла сваю галаву, Зачараваную музыкай колаў, Марына. Куляшоў. / у безас. ужыв. Цемень у .. вачах [Кастуся] кружылася, і ўсяго яго хіліла на левы бок. Чорны.што. Спец. Нахіляць набок (самалёт, судна і пад.). Вецер хіліць лодку.каго-што. Ахопліваць, адольваць каго-н. (пра сон, дрымоту). Станіслава хіліць сон, але спаць нельга, заснеш — загінеш. Мікуліч. / у безас. ужыв. Міканора і самога хіліла на дрымоту. Мележ. Стомленасць і ціхі шэпт хвой хіліў да сну, але партызаны сіліліся перамагчы дрымоту. Шчарбатаў.перан.; на што. Хіліцца, набліжацца да чаго-н. Лета хіліць на спад. Навуменка. / у безас. ужыв. Паколькі хіліла на вечар, Парфен налягаў з усіх сіл, каб паспець звеяць першую гару намалочанага. Кавалёў.перан.; што і без дап. Накіроўваць да чаго-н. (думку, справу і пад.).— Дакуль вам жыць пры сястры,— здагадаўся аграном, куды хіліць гаворку хлопец. Пальчэўскі. Я ўважліва слухаў старога, браў у рукі рэчы і не разумеў, да чаго ён хіліць. Хомчанка.перан.; каго да каго-чаго. Прыцягваць, прывабліваць сабой каго-н. Магчыма, мае значэнне і тое, што ў памяці нашай Касач звязаны шмат з чым, што не надта хіліць да вясёлай балбатні. Адамовіч. // безас. Гарнуць, цягнуць да каго-, чаго-н. Яго хіліць да кніжак. □ Тая акалічнасць, што гэты незнаёмы чалавек цікавіцца настаўнікам, хіліла дзяцей да Нявіднага. Колас.О Куды вецер хіліць гл. вецер.ХІЛЫ, -ая, -ае. Разм. Слабы, хваравіты. [Дачка:] — Калі ты ўжо нядужы і хілы, Калі

ў сэрцы няма болей сілы, Дык я заўтра сама завяду Гадаванку маю ў чараду. Глебка. // Які дрэнна расце, чахлы. Такое высокае і сакавітае конскае шчаўе расло, што між яго трэба было адшукваць рэдкія і хілыя кусцікі чырвонай канюшыны. Пянкрат. // перан. Стары, трухлявы. Два хляўцы з паветкамі, хілы плот панік. Машара.ХІМ... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову х ім і ч н ы, напрыклад: хімкамбінат, хімсыравіна, хімчыстка.ХІМЁРА, -ы, ж. 1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — пачвара, якая дыхае агнём, з ільвінай галавой, казліным тулавам і хвастомдракона. // У сярэдневяковым мастацтве — скульптурны відарыс фангастычных істот, якія ўвасаблялі цёмныя сілы, заганы і з'яўляліся часткай скульптурнага аздаблення гатычных сабораў.Кніжн. Неажыццявімая мара; мудрагелістая фантазія.Марская рыба сямейства хімеравых, падобная на акулу, з цыліндрычным тулавам, доўгім хвастом і вялікімі плаўнікамі.Спец. Арганізм, які складаецца з генетычна неаднародных тканак.[Грэч. сЬітаіга.]ХІМЕРБІЧНАСЦЬ, -і, ж. Кніжн. Уласцівасць хімерычнага; неажыццявімасць, фантастычнасць. Хімерычнасць планаў.ХІМЕРБІЧНЫ, -ая, -ае. Кніжн. Які з'яўляецца хімерай (у 2 знач.); неажыццявімы, фантастычны. Падобныя думкі прыходзілі і Васілю Пятровічу. Ды здаваліся яны хімерычнымі. Карпаў.ХІМІЗАВÁНЫ, -ая, -ае. Дзеепрым, зал. пр. ад хімізаваць.ХІМІЗАВÁЦЦА, -зýецца; незак. Зал. да хімізаваць.ХІМІЗАВАЦЬ, -зýю, -зýеш, -зуе; зак. і незак., што. Укараніць (укараняць) дасягненні хіміі і хімічпых метадаў апрацоўкі рэчываў у тэхніцы, прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Хімізаваць сельскую гаспадарку. // Падвяргаць хімізацыі. Хімізаваць глебу.ХІМІЗАТАР, -а, м. Той, хто займаецца хімізацыяй.ХІМІЗАТАРСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хімізатара, хімізацыі. Хімізатарскія мерапрыемствы.ХІМІЗАЦЫЯ, -і, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл, хімізаваць.ХІМІЗМ, -у, м. Спец. Хімічная прырода якога-н. рэчыва, з'явы, працэсу. Хімізм крыві. Хімізм расліны.ХІМІК, -а, ЛЕ. 1. Спецыяліст у галіне хіміі.2. Работнік хімічнай прамысловасці.ХІМІКАЛІІ, -ліяў; адз. няма. Хімічныя прэпараты, а таксама хімічныя вырабы. Прамысловыя хімікаліі.ХІМІКАТЫ, -аў; адз. хімікáт, -у, М -кáце, м. Тое, што і хімікаліі.ХІМІЧКА, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Разм. Жан. да хімік.ХІМІЧНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да хіміі, звязаны з ёй. Хімічная формула метану.Які мае адносіны да з'яў, што вывучаюцца хіміяй. Хімічныя элементы. Хімічны вопыт. Хімічная рэакцыя. Хімічны аналіз вады. Хімічны састаў крыві. // Прызначаны для заняткаў хіміяй. Хімічны посуд. Хімічная лабараторыя.Звязаны з прымяненнем метадаў хіміі ў вытворчасці, у розных галінах гаспадаркі. Хімічныя прадукты. Хімічная чыстка адзення. Хімічная апрацоўка драўніны. Хімічная вытворчасць. □ Доўга расказваў [Шыпулька], які будзе наш горад і яв тут усё зменіцца, калі хімічны камбінат пачне даваць мінералы. Кулакоўскі. // Атрыманы пры дапамозе метадаў і сродкаў хіміі. Хімічныя ўгнаенні.

Звязаны з прымяненнем прадуктаў хіміі ў ваенных мэтах. Хімічная вайна. Хімічная зброя.Хімія195Хірамантыя

О Хімічпае чарніла гл. чарніла. Хімічны карандаш — карандаш з графітам, які пры змочванпі піша, як чарніла.ХІМІЯ, -і, ж. 1. Навука пра рэчывы, іх будову, састаў, уласцівасці і ўзаемпыя ператварэння Тэарэтычная хімія. Падручны па хіміі.Практычнае прымяненне гэтай навукі, яе законаў у вытворчасці, у прамысловасць Беларусь ператварылася ў край вялікай хіміі. «Звязда». // Разм. Аб прэпаратах, хімічных сродках, растворах і пад.— Можна было б і цыбулькай [ікону] нацерці ці гэтай самай хіміяй, па якую ты .. бегаў у аптэку. Брыль.Якасны, хімічны састаў чаго-н. Хімія нафты. Хімія крыві.О Аналітычная хімія — навука аб метадах вызначэння хімічнага саставу рэчыва. Арганічная хімія — навука пра злучэнні вугляроду з іншымі элементамі. Бытавая хімія — галіна хімічнай прамысловасці, якая выпускае прадукцыю для задавальнення бытавых патрэб насельніцтва. Калоідная хімія — раздзел фізічпай хіміі, які вывучае калоіды. Квантавая хімія — раздзел тэарэтычнай хіміі, у якім хімічныя з'явы вывучаюцца на аснове ўяўленняў квантавай механікі. Неарганічная хімія — навука пра хімічныя элементы, простыя і складаныя рэчывы, якія не маюць у сваім саставе бялку. Фізічная хімія — навука, якая тлумачыць хімічныя з'явы і вызначае іх заканамернасці на аснове агульных прынцыпаў фізікі. Ядзерная хімія — раздзел навукі, які вывучае ўзаемны ўплыў і ператварэнні атамных ядраў і ўласцівасцей рэчыва. [Ад грэч. сЬётеіа.]...ХІМІЯ. Другая састаўная частка складаных назоўнікаў — назваў навук, што аб'ядноўваюць сумеяíныя галіны ведаў, адным з кампанентаў якіх з'яўляецца хімія, напрыклад: біяхімія, геахімія, мікрахімія.Х1МІЯТЭРАПЕУТБТЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хіміятэрапіі. Хіміятэрапеўтычныя прэпараты.ХІМІЯТЭРАШЯ, -і, ж. Лячэнне інфекцыйных хвароб хімічнымі прэпаратамі.ХІМКАМБШАТ, -а, М -наце, м. Хімічны камбінат. ХІМСНАРАД, -а. М -дзе, м. Хімічны снарад. ХІМЧБІСТКА, -і, Д М -тцы; Р мн. -так; ж. Хімічная чыстка.ХІНА, -ы, ж. Тое, што і х і н і н. [Хоці:] «Мама вып'е хіну і ачуняе. А як добра, калі мама здаровая!» Арабей. [Ад перуанскага кіпа — кара.] ХІНДЗІ, нескл., м. Дзяржаўная мова Індыі. ХІНДУСТАНЕЦ гл. хіпдустанцы. ХШДУСТАНІ, нескл., м. Народна-гутарííовая мова Індыі, якая склалася на аснове дыялектаў хіндзі; найбольш пашыраная з новаіндыйскіх моў.[НтáпвІапі — назва Індыі (на мове хіндустані).] ХІНДУСТАНКА гл. хіндустанцы. ХШДУСТАНСКІ. -ая, -ае. Які мае адносіны да хіндустанцаў, які належыць, уласцівы ім. ХІНДУСТАНЦЫ. -аў; адз. хіндустáнец, -нца, м.; хіндустáнка, -і, ДЫ -нцы; мн. хіндустáнкі, -нак; ж. Назва карэннага насельніцтва Індыі.ХШІН, -у, м. Белы крышталічны горкі на смак парашок, які атрымліваецца з кары хіннага дрэва і выкарыстоўваецца ў медыцынедля лячэння малярьп і ў акушэрскай практыцы.ХШНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да хіны, уласцівы ёй. Хінны смак. Хінны пах. ІІ Які ўтрымлівае хіну, хінін (пра дрэва). Хіннае дрэва.2. Прыгатаваны з хіны, з хінай. Хінная вада. Хінныя парашкі.

ХІНУ ЦЦА, -нýся, -нéшся, -нéцца; -нёмся, -няцéся; незак. 1. Нахіляцца, нагінацца. Не налажылася.. [Рыгорыха] да гэтакай работы. Тут пілу тузае, як папала, сама ўгору глядзіць, ці не хінецца ў гэты бок вяршыня. Крапіва.перан. Мець ахвоту да чаго-н., захапляцца чым-н. Вось той жа Лапцін. Паглядзіш — быццам і стараецца, усё правільна робіць: у каго прагул — скажа, хто да гарэлкі асабліва хінецца — пры ўсіх крычыць. Савіцкі. Цяжка было зразумець, чаму такі дужы, плячысты хлопец зусім не хінецца да зямлі, не мае да яе ласкі. Шахавец.перан. Мець цягу да каго-п., сімпатызаваць каму-н. [Ігар] зразумеў, што кахае Рэню мацней, чым да гэтага кахаў іншых дзяўчат. А вось Рэня не хінулася да яго. Сіняўскі. [Марыля:] Але ты [Зося] не ведаеш, што цябе чакае, як будзеш так хінуцца к яму, як калінка да явара? Сябе згубіш і нас вечным сорамам абняславіш. Купала. // Шукаць збліжэння з кім-н. Марат чамусьці хінуўся да хлопцаў больш сталых, да тых, у каго на выцвілых гімнасцёрках яшчэ былі відны сляды ад ордэнаў. «ЛіМ». Юзік сам не ведаў аб сваёй папулярнасць Выў ён чалавек ціхм[я]ны і трымаўся сваёй пугі, як другі чалавек зямлі, і ні да чога і ні да кога не хінуўся. Хадановіч.ХІНУЦЬ, -ну, -нéш, -не; -нём, -няцé; незак., каго-што. і. Нахіляць, нагінаць. Я падняўся ад сырой пліты, але нехта хінуў маю галаву долу, і я не бачыў сцежкі. Пташнікаў.перан. Выклікаць прыхільнасць да сябе, схіляць на свой бок. Але «чужак» быў бескарыслівы — вось што хінула да яго людзей, вось што дазваляла належным чынам ацаніць і яго талент, і яго памкненні. М. Стральцоў. // Накіроўваць на што-н. (думку, справу і пад.).— Адным словам, усё ў вас там ціха і гладка,— не зусім ясна для мяне было, куды хінуў сакратар. Кухараў.Прыхіляць, гарнуць да сябе. Малога на рукі бярэ, Хіне да грудзей яго горача, Каб матчыным сэрцам сагрэць... Калачынскі. Алег пачаў хінуць Людмілу да сябе, але яна заставілася рукамі. Ермаловіч. / .. [Чыжык] хінуў Зосю да сябе, бо ў ёй як бы было сабрана ўсё хараство зямлі. Лупсякоў.ХІПІ, нескл.: адз. няма. Прадстаўпікі моладзі ў капіталістычных краінах, якія адмаўляюць існуючыя маральныя асновы, грамадскія нормы паводзін і вядуць валацужніцкае жыццё. // Пра чалавека, які вядзе сябе экстравагантна, знарок прэтэнцыёзна, не так, як іншыя, апранаецца.ХІРАМАНТ, -а, М -пце, м. Той, хто займаецца хірамантыяй. Хірамант на кіеўскім вакзале Мне прарочыў чорную журбу. Гаўрусёў.ХІРАМАНТКА, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да хірамант.ХІРАМАНТЫЯ, -і, ж. Варажба па лініях і абрысах далоні, якая, па забабонных уяўлен-7*Хірург196Хісткі

нях, дазваляе вызначыць характар чалавека, прадказаць яго будучыню.[Грэч. спеіг — рука і тапіéіа — гаданне.]ХІРУРГ, -а, м. Урач, спецыяліст у галіне хірургіі.ХІРУРПЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хірургіі. Хірургічная клініка. Хірургічная практыка. // Які выкарыстоўваецца пры аперацыях. Хірургічныя нажніцы. // Які ажыццяўляецца пры дапамозе хірургіі. Хірургічная аперацыя. □ Марыя Хведараўна зразумела ўжо, што тут неабходна хірургічнае ўмяшанне. Марціновіч.ХІРУРГІЯ, -і, ж. Галіна медыцыны, якая ажыццяўляе лячэнне хвароб аперацыйным

шляхам.[Грэч. сЬеіг — рука і éг§оп — работа.]ХІСНУЦЦА, -нýся, -нéшся, -нéцца; -нёмся, -няцéся; зак. Аднакр, да хістацца (у 1— З знач.).ХІСНУЦЬ, -ну, -нéш, -не; -нём, -няцé; зак. Аднакр, да хістаць.ХІСТАЛЬНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хістання (у 1 знач.). Хістальны рух.ХІСТАННЕ, -я, н. 1. Дзеянне паводле дзеясл. хістаць (у 1, 2 знач.); дзеянне і стан паводле дзеясл, хістацца (у 1—3 знач.). Хістанне дрэў. □ / толькі складкі сукенкі ды ледзь прыкметнае хістанне чорных кос на спіне адзначалі яе [Анежкі] рух. Броўка.Няўстойлівасць, зменлівасць. Хістанні тэмпературы. Хістанне цэп.перан. Нерашучасць, сумненне. Ці зайздросны мой лёс? Ці шчасліва жыву? Каб такое пытанне стаяла ў анкеце,— Я, сябры, без хістання б запоўніў графу: — Так, па-мойму, я — самы шчаслівы на свеце! Гілевіч. Рады творчаму плёну, Мы працуем натхнёна, У нашым руху хістанняў няма. Журба.ХІСТАНУЦЦА, -нýся, -нéшся, -нéцца; -нёмся, -няцéся; зак. Аднакр, да хістацца (у 1— З знач.).ХІСТАНУЦЬ, -ну, -нéш, -не; -нём, -няцé; зак. Аднакр, да хістаць.ХІСТАЦЦА, -áюся, -áешся, -áецца; незак. 1. Калыхацца, ківацца з боку ў бок. [Зыбін] слухаў лагодны, супакойлівы шум зялёных вершалін соснаў, што плаўна хісталіся над ім. Мележ. А .. [збожжа] рознымі колерамі гарыць, да пояса кланяецца — хістаецца ў бакі... Каваль. // Дрыжаць, мігаць (пра агонь, святло і пад.). Белае полымя дрыгацела, хісталася, падымалася і ападала, і вось-вось, здавалася, пагасне. Колас. Туман дыміўся вечаровы, Між дрэў Хістаўся маладзік. Скурко.Ківацца пры хадзьбе з боку ў бок. Як макаўка ад ветру на градзе, Хістаецца дзіцё ва ўсе бакі: Памкнецца крок ступіць — і тут жа упадзе, Які ж для ўсіх ты, першы крок, цяжкі! Непачаловіч. Знябыўся, пахудзеў [Пятрусь], рана яго разгнаілася, без сну і яды хістаецца, а не кінуў яе [Ганны] палякам. Нікановіч. // Калыхацца, калывацца ў бакі ў час руху. Воз хістаўся і рыпеў па выбоістай дарозе. Лупсякоў. Вагон гушкаўся, уздрыгваў, хістаўся ў бакі. Васілёнак.Ківацца ў выніку нетрывалага, ненадзейнага прымацавання да чаго-н., умацавання ў што-н. або ў выніку трухлявасці і пад. Пад акном ад падлогі чарнелі два вянцы, гнілі; сям-там высыпаў грыбок.. Гніль лезла і вышэй, падтачыла падаконнік,— ён хістаўся падлокцямі ў Аркадзя. Пташнікаў. А зубы ў хлопцаў ад сцюжы ды без вітамінаў хістаюцца, крывавяць і баляць. Грахоўскі. // перан. Траціць ранейшае значэнне, сілу, устойлівасць. Польскі трон хістаўся пад напорам знаці, А яе не турак, дык швед калашмаціў. Бажко.перан. Быць у нерашучасці; вагацца. Нейкі момант.. [Васіль] хістаўся: гаварыць Януку ўсё, як ёсць, ці не гаварыць? Кулакоўскі. Так, пакуль прыедзе бацька, усё будзе ўжо зроблена, і яму не будзе магчымасці ні думаць, ні сумнявацца, ні хістацца. Краўчанка.Быць няўстойлівым, непастаянным; мяняцца. Цэны хістаюцца. Тэмпература паветра хістаецца ад 13 да 18°.6. Зал. да хістаць (у 1, 2 знач.). ХІСТАЦЬ, -áю, -áеш, -áе; незак. 1. каго-што. Прыводзіць у хістальны рух; ківаць з боку ў бок. Парывісты моцны вецер хістаў і згінаў вяршаліны дрэў, шкуматаў густую лістоту. Бяганская. Хістае вецер спелае палессе, І хваля хвалю гоніць — не кране. Тарас. // безас. Кідаць з боку ў бок (пры хваробе, стомленасці і пад.). Ад стомы яе [Надзю] хістала, шумела ў галаве, натруджаныя пальцы зводзіла сутарга. Бураўкін. Ледзь дачакалася [Ніна] раніцы.

Трэба ісці на работу, а галава як волавам налітая, хістае ў бакі. Лобан. // Ківаючы, рабіць хісткім; расхістваць. Маладая дужая рука хістала крыж. Пташнікаў.чым. Рабіць хістальныя рухі чым-н. На голых, спаленых дзялянках Хвоі хістаюць задымленым веццем. Куляшоў. Бор наш сумнай хістаў галавой. Броўка.перан.; што. Рабіць няўстойлівым; падрываць. Хістаць аўтарытэт. □ Моладзь несла вялікія страты заўжды—Ад асілкаў з далёкіх паданняў, былін, Што мячом і шчытом нашых продкаў былі, Да паўстанцаў, што трон самаўладдзя хісталі І свой лёс — на падбрэхічаў лёс не змянялі. Грачанікаў.ХІСТКАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць хісткага. Хісткасць спадзяванняў. □ Маральнае паражэнне князя — не што іншае, як неабвержны доказ хісткасці жыццёвых ўстаяў таго ладу, які трымаецца на грашах і насіллі. Ярош.ХІСТКІ, -ая, -ае. 1. Які хістаецца, ківаецца, пакалыхваецца. На хісткай галінцы крушыны, узмахваючы крылцамі, сядзела птушка. Мележ. Люблю над картай пасядзець, люблю Чытаць геаграфічныя запіскі. І кожнаму зайздрошчу караблю І палубам, прасоленым і хісткім. Панчанка. / мы, каб не перашкаджаць людзям, якія ўжо заняты думкамі пра мора, па хісткіх дошках., сыходзім на бераг. Сіпакоў. // Няўстойлівы, нетрывалы, які лёгка прыходзіць у рух з-за сваёй зношанасці, трухлявасці і пад. Я ўзбег на ганак Хісткі і пахілы, Крануўся кнопкі Чулага званка. Хведаровіч. Над., [рэчкай] стаяў туман, а нізкі масток быў хісткі, і насціл на ім заброснеў. Лупсякоў. // Які дрыжыць, мігціць (пра агонь, святло і пад.). Часам загараліся ракеты, заліваючы хісткім святлом усё наваколле. Грахоўскі. // Няцвёрды, няўпэўнены (пра паходку, крок). Тады Люба рашуча адарвала свае рукі ад .. [Петрака] і хісткім крокам пайшла. Асіпенка.Хіта ц ь _____________________________________197___________________ Хітруха2. перан. Ненадзейны, няпэўны; малапераканальны. Хісткае становішча. Хісткія падставы. □ Праўда, усе гэтыя ўлікі, усе- гэтыя доказы вельмі і вельмі хісткія. Ніхто і нідзе не мог прывесці прамога доказу непасрэднага ўдзелу інжынера ў чыгуначных дыверсіях. Лынькоў. Абое яны — дзядзька і цётка — усё яшчэ таілі хісткую надзею. Васілевіч. // Непастаянны ў сваіх поглядах, учынках і пад.; які лёгка паддаецца іншым уплывам. [Лабановіч:] — Я, аб вас я не адважеаюся гаварыць гэта, хоць і вы, напэўна, такія ж хісткія, як і я, я — дрэва ў полі, што хіліць галіны туды, куды вецер дзьме. Колас. Селянін у прозв Якуба Коласа так ці інакш цікавіцца рэвалюцыяй, усведамляе новыя сацыяльныя ідэі, якія яна несла, але рэвалюцыянер з яго яшчэ даволі хісткі. Навуменка.ХІТÁЦЬ, -áю, -áеш, -áе; незак. Разм. 1. Рабіць лёгкія рухі чым-н. (звычайна галавой). Незнаёмец, трохі збянтэжаны, стаяў, шырока расставіўшы ногі, у баку ад дзвярэй і, усміхаючыся, хітаў, хітаў галавою. Сачанка. / Пра жывёл. Конь спацелы натужна Галавою хітае... Век загонамі кружым — / не знаем вяртання. Зуёнак. Сядзіць касы на лініі і вушкамі хітае. Масарэнка.што. Ківаючы, рабіць хісткім, расхістваць. [Андрэй і Лаўрэн] браліся за корч, выварочвалі яго з кучы, хіталі туды-сюды, правяраючы, ці не чапляецца за што, разгушквалі і кідалі за плот. Кудравец.каго. Калыхаць, гушкаць (дзіця). [Пелюхаеа жонка] павярнулася, падалася.., хітаючы дзіця на тоўстых руках, у суседнюю бакоўку. Мележ.ХІТОН, -а, м. 1. Мужчынскае і жаночае адзенне старажытных грэкаў — доўгая і шырокая сарочка часцей без рукавоў, якая падпяразвалася з напускам. [Юстын] насіў белую доўгую палатняную світку, якая нагадвала хітон афінян. Бядуля. / Разм. Пра шырокую, свабодную адзежу. Апрануў нейкі хітон.2. Касцюм танцоўшчыцы класічнага балета з глыбокімі разрэзамі па баках.

[Грэч. сЬіІбп.]ХІТРАВАТАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць хітраватая.ХІТРАВÁТЫ, -ая, -ае. Трохі хітры. Вычыха хітраватая, але часам залішне меле языком і можа выбалбатаць тое, пра што думае. Кулакоўскі. // Які выражае пэўную хітрасць або сведчыць пра яе. [Ячны] падміргнуў мне, нібы гмоўшчык, хітраватым вокам. Брыль. Невясёлы, прытомлены твар кранула мілая Ганне змоўніцкая, хітраватая ўсмешка. Мележ.ХІТРАВАЦЬ, -рýю, -рýеш, -рýе; незак. Тое, што і х і т р ы ц ь. [Марцін] ужо не сумняваўся, што Пронька хітруе і шукае карысці для сябе. Каваленка. [Голуб:] «Чэсным хітраваць нідзе не трэба. Калі што, то добра знаю я: Для мяне высокае ёсць неба І, як камень, цвёрдая зямля»... Сербантовіч.ХІТРАМУДРАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць хітрамудрага; хітрасць, вынаходлівасць розуму.ХІТРАМУДРЫ, -ая, -ае. Які выдзяляецца вынаходлівым розумам. [Іван Пераход:] — Ну, думаю, ты хаця і хітрамудрая, але я перахітру і перамудру цябе!.. І ў першую ж палучку пашыбаваў у кнігарню. Васілёнак. Я не быў такім хітрамудрым, а напісаў папросту і шчыра: «Мой бацька бедны, а да навукі яздольны». Дубоўка. // Які хітра і ўмела прыдуманы, зроблены. Аўгіня., умела ткаць найпякнейшыя паяскі, з самымі хітрамудрымі ўзорамі: з грабелькамі, падкоўкамі, васількамі. Бядуля. Хітрамудрыя планы адваката лопнулі, як мыльная бурбалка. Васілевіч.ХІТРАСШІЯЦЁННЕ, -я, н. 1. Складанае вычварнае перапляценне чаго-н. Хітраспляценне арнаментаў. // перан. Пра складанае перапляценне якіх-н. фактаў, падзей. А я, біты, цёрты, не веру ў такое хітраспляценне інтрыг. Шамякін.2. Складаная будова, развіццё, падача чаго-н. (сюжэта, думак, ідэй і пад.). Пісьменнік імкнецца зацікавіць чытача не хітраспляценнямі сюжэта, а увагай да духоўнага свету гераіні. Шкраба.ХІТРАСЦЬ, -і, ж. 1. Уласцівасць хітрага. Пра хітрасць лісіцы нямала напісана. □ Вядома, гэта не было так выразна і проста сказана, а з мужычай хітрасцю, і Тоўхарт заўважыў гэта. Чорны.Ўчынкі, прыёмы, паводзіны, разлічаныя на ўвядзенне каго-н. у зман. Алесь не спіць — ён у трывозе: Што на сягонняшняй дарозе Яго з «начаткамі» чакае? Як сойдзе хітрасць яго тая? Колас. Але на гэты раз маленькая хітрасць дачкі не дапамагла. Шахавец. // Дзеянне, накіраванае на падман праціўніка. Апёкшыся на першай хітрасці, маёр не здолеў прыдумаць нічога іншага, апроч лабавога ўдара. Брыль. Але Генька ведаў, што ворага трэба браць не толькі сілай, але і хітрасцю. Паслядовіч.Выкрутлівасць, спрытнасць. Любамір выглядаў гэтакім прасцячком, хаця на самай справе хітрасці яму не пазычаць. Шыцік. Мудры дзед. Век зжыў, пабадзяўся па людзях, пабачыў. Такія ў вёсцы — філосафы. Варожаць і на ўраджай, і на пагоду. Дзе не розумам, то хітрасцю дойдуць... Пташнікаў.Тое, што зроблена з майстэрствам, адмыслова. Замок з хітрасцю. □ Асабліва захаплялі розныя., хітрасці [скрыпкі] пасля таго, калі я да мазалёў на пальцах і рабаціння ў вачах папакутаваў над уласным новым стварэннем. Кулакоўскі. [Ягор] уважліва агледзеў кручкі, паплаўкі, змераў вачыма тоню і, відаць, не знайшоўшы ў іх ніякай рыбацкай хітрасці, адказаў:—Вось гэта ўлоў! Ігнаценка.О Не вялікая хітрасць з інф.— не цяжка. не складана.ХІТРУГА, -і, Д М -у, Т -ам, м.; ДМ -рýзе, Т -ай (-аю), ж. Разм. Вельмі хітры чалавек. Заўважыўшы ў поцемках людзей, хітруга гэты адразу ж накіраваўся проста на іх. Дуброўскі. / Пра жывёл, птушак.— От хітругі, пранюхалі, што кукурузу будзем тут

сеяць,— скардзіцца на гракоў Тася. Бялевіч.ХІТРУН, -á, м. Хітры чалавек; махляр, круцель. А зманіў жа стары хітрун, ніколі ён у Гвардыяна не піў таго чаю і не ўзяў бы ніколі, хай там немаведама што! Зарэцкі. [Мікіта:] —Не, не дажджэш ты, каб я за цябе плаціў! Сам жа ты здай дваццаць пудоў. Хітрун знайшоўся. Галавач. / Пра птушак, жывёл. [Міша:]—Гарнастай! Бач, хітрун, рыбкай ласуецца. Ігнаценка.ХІТРУХА, -і, ДМ -рýсе, ж. Хітрая жанчына, махлярка. / гэтая прыгазкуня з першага жХітрушчы198' Хлам

дня пачала неяк занадта шчыра завіхацца каля ўрача. Хітруха. Шамякін. [Касперскі:] Хітруха! Не так лёгка мяне, старога, правесці. Бачу, што да чаго. Гурскі.ХІТРУШЧЫ, -ая, -ае. Разм. Тое, што і хітрэнны. Ён [брат], хітрушчы і вынаходлівы, прыдумаў версію, паводле якой на Васіля напалі партызаны, і, маўляў, таму давялося самому выратоўвацца — уцякаць. Кавалёў. Ахметка ссунуў на патыліцу цюбецейку і зірнуў на Люсю і Валю хітрушчымі вачыма. Даніленка.ХІТРЫ, -ая, -ае. 1. Вынаходлівы, умелы, дасціпны.— Ну і хітры ж мужык ты, Васіль Захаравіч. На тры аршыны пад сабою бачыш,— сказаў Розаў. Грахоўскі. Бульбу, хоць і скараспелку, капаць яшчэ ранавата было. Таму яе хітрыя гаспадыні нейкі час не капаюць, а «падкопваюць», гэта значыць выбіраюць пад карчамі большую, а малую пакідаюць, прысыпаючы зямлёю. Якімовіч. // Які дзейнічае скрытна, не яўна. Аленка бачыла Сцёпку. Стаяла ў хаце каля акна і бачыла, як Сцёпка прайшоў па вуліцы. Падумайце, якая хітрая! Стаілася каля акна і за Сцёпкам цікуе, а сама не паказваецца. Колас. / Пра жывёл, птушак. Часам я можа б і сам адважыўся пакінуць Паўла і павесці сваю кабылу ў гурт, але гэтаму перашкаджала тое, што мая стракатая была жывёлінай натурыстай і вельмі хітрай. Кулакоўскі. // Які выражае хітрасць. [Маці:] Па вачах пазнаю, вачэй не пераменіш. Вунь якія яны.. Калючыя ды хітрыя. Крапіва. [Камендант:] — А гаспадарыць хто? — Мы,— адказала настаўніца з хітрай усмешкай. Маўр. Голас [Сарокі] быў ліслівы, прытоена хітры. Мележ.Разм. Які для дасягнення чаго-н. ідзе не прамым, падманным шляхам. Хітры бандзюга, ён [Смілга] не хацеў ні паміраць, ні здавацца.. Ён не быў нават паранены, але ляжаў як нежывы. Ён думаў, што цяпер на яго ніхто не будзе звяртаць увагі, і пакуль ішла перастрэлка, яму ўдалося дакаціцца да ўсходцаў. Чарнышэвіч.Разм. Зроблены з вялікім іумельствам, выдумкай, сакрэтам. Выбірае замок для дзвярэй чалавек, Выбірае замок, ды такі, каб —■ навек! Самы моцны з усіх, самы хітры замок, Каб ключы падабраць аніхто ўжо не змог! Гілевіч. Пад хітрай цацкаю нахмурыў бровы, Каб здагадацца: што там за нутро? Гаўрусёў. А летам гасцінцы дзед носіць з лесу — то шапку суніц, то хітры кошык з бяросты. Лынькоў. // Які патрабуе асаблівай праніклівасці, кемлівасці. Не хітрая, урэшце, справа Адолець атам урана. Куляшоў.ХІТРЫКІ, -аў; адз. няма. Хітрыя прыёмы, выверты. Усур'ёз [дзядзька Яўтух] гаворыць, а я ўсе яго хітрыкі бачу: хай, маўляў, нагаворацца сабе, хай адны пабудуць брыгадзір з трактарьісткаю. Бялевіч. [Міця] добра бачыў хітрыкі рудога круцяля, які галасней за ўсіх крычаў, абвінавачваючы другіх у парушэнні правіл. Навуменка. // Круцельства, падман. Ёсць на хітрыкі майстры: Не рыхтуюцца да ўрокаў, А

глядзяць, каб бокамскокам Жыць шпаргалкай да пары. Кірэенка. [Мікола:] — Ты адгарадзіўся ад людзей высокім плотам, думаў лажыцца на хітрыках і махінацыях. Краўчанка. // Выбрыкі, гарэзлі-выя штукі, свавольства. Хлапчукі пусціліся на хітрыкі.ХІТРЫНКА, -і, ДМ -нцы, ж. Разм. Нейкая доля хітрасці (звычайна ў выразе: з х і тр ы п к а й). Праўда, недзе ў глыбіні душы, недзе там, у адным з закутачкаў сэрца, адна думка з хітрынкай пашэптвала: «Не слухай іх, Віця». Даніленка.— Я прапаную,— Апейка глядзеў усё з хітрынкай,— улічваючы абстаноўку — пераходную форму. Мележ- Чорныя вочы глядзяць адкрыта, на той харошай мяжы яшчэ ўсё ледзь не дзіцячай шчырасці і першай дзявочай хітрынкі. Брыль.ХІТРБІЦЬ, -ру, -рыш, -рыць; незак. Праяуляць хітрасць. Відаць, толькі гордасць не дазваляла прызнацца, як цяжка быць дачкой генерала, як даводзіцца хітрыць, каб не сказаць дома праўды, куды ідзеш. Карпюк.— Не, у мяне яшчэ ёсць справы,— Мядзведзеў хітрыў: ён не хацеў бесцырымонна выпраўляць капітана з кабінета. Асіпенка.ХІТРЭННЫ, -ая, -ае. Вельмі хітры. [Драч:] А бабачка нішто сабе... гладкая... Нашым дзеўкам да цябе... Куды ім... Падабаешся... [Нінель:] І ты — мне. [Драч:] Ну і хітрэнная, халера! Губарэвіч.ХІТРЭЦ, -рацá, м. Хітры чалавек; хітрун. [Колька:] — Калі ж ты іх [алоўкі] купіў? От хітрэц, разам хадзілі і я не бачыў. Чарнышэвіч.ХІ-ХІ і ХІ-ХІ-ХІ, выкл. Ужываецца для выражэння смеху спадцішка або тонкім голасам. А невядомы Ікс (імя ўспамінаць забаронена) Спрабуе — хі-хі! — у храм паэзіі зайсці ў лапцях, Складае вершы на мужыцкі лад. Жычка.ХІХÍКАІТНЕ, -я, п. Дзеянне паводле знач. дзеясл, хіхікапь, а таксама гукі гэтага дзеяння. [Чырвонаармеец] пачуў лёгкае хіхіканне мужчын. Бядуля. Тонкае хіхіканне Смагула і залівісты рогат Мікешкі вывелі з сябе Паўліка. Беразняк.ХІХІКАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак. Спадцішка або ціха смяяцца. Каля дуба нехта хіхікаў, баючыся засмяяцца ўголас. Пестрак. [Гараська] смяецца спачатку ціха, хіхікае, пасля рагоча. Сачанка.ХІХІКНУЦЬ, -ну, -неш, -не; зак. і аднакр. Абазвацца смяшком. Хтось у натоўпе хіхікнуў, але на яго цыкнулі кабеты і ён адразу ж змоўк. Дуброўскі.ХІЦШ, -у, ле. Арганічнае рэчыва групы вугляводаў, якое ўваходзіць у склад знешняга покрыва членістаногіх, а таксама абалонак клетак грыбоў, некаторых відаў водарасцей і бактэрый.[Ад лац. сЬіііпнт з грэч. спіібп — хітон.]ХІЦШАВЫ, -ая, -ае. Які складаецца з хіціну. Хіцінавыя ўтварэнні. Хіцінавы панцыр.ХІЯЗМ, -у, м. 1. У анатоміі — перакрыжаванне зрокавых нерваў на ніжняй паверхні прамежкавага мозга хрыбетных.У лінгвістыцы — від сінтаксічнага паралелізму, пры якім у другой палавіне фразы члены сказа стаяць у адваротным парадку.У выяўленчым мастацтве — крыжападобнае, сіметрычнае размяшчэнне дэталей фігуры.[Грэч. сЫазшоз — размяшчэнне ў выглядзе літары «х».]ХЛАМ, -у, м., зб. Непатрэбныя старыя рэчы. На базары мне добра былі вядомы сцежкі даХлам'ё199Хлара ф ос

будак, дзе на століках, сярод рознай старызны і хламу, ляжалі і перакупленыя ў некага кнігі. Скрыган. Толькі [дзед Іван} паспеў замаскіраваць патайнік розным хламам і вярнуцца ў хату, як ўварваліся фашысты. Зуб. // перан. Разм. Што-н. нікчэмнае, агіднае.— Хлопцы, хлам — з дарогі! Я еду...— Чаркашын аж дрыжаў, як перагрэты матор у машыне. На хату выбеглі Вярбіцкі ў цюбецеечцы і Калясень, узялі Акцыэніка за рукі, за ногі і павалаклі да дзвярэй — на вуліцу. Пташнікаў.ХЛАМ'Ё, -я, н., зб. Разм. Тое, што і хлам.ХЛАМ1ДА, -ы, ДМ -дзе, ж. 1. У старажытных грэкаў і рымлян — прамавугольны плашч з засцежкай на правым плячы або на грудзях (пераважна ў коннікаў).2. Разм. Нязграбная шырокая і доўгая адзежына.[Грэч. сЫагдуз.]ХЛАМІДАМАНАДА, -ы, ДМ -дзе, ж. Аднаклетачная зялёная водарасдь.ХЛАПЕЦ, -пцá, м. Падлетак мужчынскага полу. Самсон Коркія трымаў за руку старэйшага сына, і пятнаццацігадовы хлапец чуў, як халадзее рука бацькі. Самуйлёнак. Шчаслівую ўчуўшы трывогу, Майструе хлапецвыпускнік Сабе чамадан у дарогу Для рэчаў студэнцкіх і кніг. Гілевіч.ХЛАПЁЦКІ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да хлапца; належыць, уласцівы хлапцу. Такая змена на хлапецкім твары кінулася ў вочы старшыні. Колас.— Несумненна, гэта хлапецкі выбрык, гэта азначае: што хачу, тое і скажу, ніхто мне не ўказчык. Хадкевіч.2. Звязаны з узростам хлапца; падлеткавы. Хлапецкія гады.ХЛАПÉЧНІК, -у, м. Развітальная вечарынка з таварышамі ў доме жаніха перад вяселлем, якая праходзіць адначасова з дзявочнікам.ХЛАПЕЧЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хлапца; належыць, уласцівы хлапцу. Святланай аказалася танклявае і рослае, па плячо Андрэю, дзяўчо ў чорных штанах і чырвонай, у клетку, хлапечай кашулі. Мехаў. Другая Клаўдзіна сястра, Вікторыя, высокая, чарнявая, з кароткай хлапечай стрыжкай, наразала сала на краі стала. Асіпенка. / повен.. [Уладзя] быў хлапечага задору. Чорны.ХЛАПУШКА, -і, ДМ -шцы; Р мн. -шак; ж. 1. Елачная цацка ў выглядзе папяровай трубачкі, якая, разрываючыся, утварае рэзкі гук.Прыстасаванне ў выглядзе акраўка скуры, гумы і пад. на ручцы для знішчэння мух.Шматгадовая травяністая расліна сямейства гваздзіковых з белымі кветкамі, чашачка якіх з трэскам лопаецца пры ўдары.ХЛАПЧАНЯ і ХЛАПЧАНЁ, -няці; мн. -няты, -нят; н. Маленькі хлапец; хлопчык.ХЛАПЧО, -чáці, н. Разм. Хлапец, хлопчык. «Які ж ты мужчына,— з горкай тугою падумала Ксеня.— Ты зусім яшчэ хлапчо». Васілёнак.ХЛАПЧУК, -á, м. Невялікі хлапец, падлетак. Хлапчукі бягуць гурбой Ды крычаць наперабой: — Дожджык, дожджык, секані, Я паг еду на кані!.. Арочка. [Кастусь:]—Семінарыя сёе-тое дала.. Прыйшоў сюды кожны з нас хлапчуком, а пакідае дарослым чалавекам,— гэта многае значыць! С. Александровіч. Хлапчук хоць яшчэ і падлетак, але ўжо большыза матку, бо яна — жанчына маларослая і шчуплая. Кулакоўскі.ХЛАПЧУКОВЬІ, -ая, -ае. Прызначаны для хлопчыкаў (звычайна пра адзенне). Хлапчуковыя чаравікі.ХЛАПЧЫНА, -ы, м. Разм. Малады чалавек, ДЗЯЦЮК. І вось у гэты час да нас падышоў высокага росту, добра адзеты хлапчына гадоў дваццаці. Пальчэўскі.— Памесцімся,— супакоіў нас шафёр, вясёлы гаваркі хлапчына, відно, вялікі ахвотнік да сваіх дарожных стрэч і знаёмстваў з самым розным людам. Васілевіч. // Рослы, плячысты малады чалавек. [Бацька:] — Мужчына ж, канешне! Эх, а хлапчына які

вялікі вырас за гэтыя чатыры гады. Мележ. Прыйшоў Мікіта — дужы хлапчына з масянжовым тварам, троху сутулаваты, унурысты і маўклівы. Зарэцкі.ХЛАРАВÁННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, хлараваць.ХЛАРАВАНЫ, -ая, -ае. 1. Дзеепрым, зал. пр. ад хлараваць.2. у знач. прым. Апрацаваны хлорам, насычаны хлорам. Хлараваная вада.ХЛАРАВАЦЦА, -рýоцца; зак. і незак. 1. Стаць (станавіцца) хлараваным.2. толькі незак. Зал. да хлараваць.ХЛАРАВАЦЬ, -рýю, -рýеш, -рýе; зак. і незак., што. 1. Ачысціць (ачышчаць) пры дапамозе хлору. Хлараваць ваду.2. Спец. Увесці (уводзіць) хлор у малекулы арганічнага і неарганічнага рэчыва. Хлараваць этап.ХЛАРÁЛ, -у, м. Бясколерная масляністая вадкасць з рэзкім пахам, якая атрымліваецца ў выніку хларавання спірту.ХЛАРАЛГІДРАТ, -у, М -рáце, м. Бясколернае празрыстае крышталічнае рэчыва гаркаватага смаку, выкарыстоўваецца як снатворны і процісутаргавы сродак.ХЛАРАПЛАСТЫ, -аў; адз. хлараплáст, -у, М -сце, м. Зялёныя цельцы ў пратаплазме расліннай клеткі, якія ўтрымліваюць хларафіл.[Ад грэч. сЫогоз — зялёны і рíазіоз — утвораны.]ХЛАРАТАР, -а, м. Апарат для хларавання вады.ХЛАРАТЫ, -аў; адз. хларáт, -у, М -рáце, м. Солі хларнаватай кіслаты. Хларат калію.ХЛАРАФІЛ, -у, м. Зялёны пігмент раслін, з дапамогай якога яны паглынаюць сонечную энергію і ажыццяўляюць фотасінтэз.[Грэч. сЫогоз — зялёны і ріíýіíоп — ліст.]ХЛАРАФІЛАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хларафілу. Носьбітам зялёнага колеру раслін з'яўляюцца хларафілавыя зерні. «Беларусь». Кісліца прывыкла жыць у зацененым лесе. Таму, трапляючы пад уздзеянне прамых сонечных прамянёў, хларафілавыя зерні перамяшчаюцца да сценак клетак. Гавеман.ХЛАРАФОРМ, -у, м. Лятучая вадкасць з прытарным пахам, якая ўтрымлівае хлор і выкарыстоўваецца для наркозу.[Фр. сЫогоíогте.]ХЛАРАФОРМАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хлараформу. Скончыўшы аперацыю, Алена сарвала з .. твару [Мікалая] хлараформавую маску. Шамякін.ХЛАРАФОС, -у, м. Белае крышталічнае ядавітае рэчыва, якое раствараецца ў вадзе і выкарыстоўваецца для барацьбы са шкоднымі насякомымі.Хларнаваты200Хлебагандаль

ХЛАРНАВАТЫ, -ая, -ае. Вытворны кіслародных злучэнняў пяцівалентнага хлору. Хларнаватая кіслага.ХЛАРНАВАЦІСТЫ, -ая, -ае. Вытворны кіслародных злучэнняў аднавалентнага хлору. Хларнавацістая кіслага.ХЛАРОЗ, -у, м. 1. Адна з форм малакроўя, якая характарызуецца недахопам жалеза ў арганізме; бледная немач. Лячэнне хларозу.2. Хвароба раслін, пры якой лісце жаўцее і бялее, пераважна з-за недахопу ў глебе жалеза.[Лац. сЫогозіз ад грэч. сЫогоз — зялёны.]ХЛАРОЗНЫ, -ая, -ае. Хворы хларозам. Хларозная расліна.ХЛАРБІДНЫ, -ая, -ае. Які змяшчае ў сабе хларыды.

ХЛАРЫДЫ, -аў; ада. хларыд, -у, М -дзе, м. 1. Злучэпні хлору з усімі металамі і неметаламі, акрамя кіслароду і фтору. Хларыды азоту.2. Мінералы, солі салянай кіслаты, шырока выкарыстоўваюцца ў хімічнай і харчовай прамысловасць[Лац. сЫогіáшп.]ХЛАРБІН, -у, м. Род штучнага валакпа; тканіна з такога валакна.ХЛАРЫНАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хларыпу. Хларынавая вытворчасць. // Зроблены з хларыну. Хларынавая бялізна.ХЛАРЫТАВЫ, -ая, -ае. Спец. Які ўтрымлівае хларыт. Хларытавы шпат.ХЛАРБІТЫ, -аў; адз. хларыт, -у, М_ -рыце, м. 1. Група слюдападобных мінералаў, якія ўтрымліваюць хлорыстыя злучэнні.2. Солі хлорыстай кіслаты, выкарыстоўваюцца для адбельвання тканін, цэлюлозы, паперы.[Ад грэч. сЫогоз — зялёны.]ХЛАРЭЛА, -ы, ж. Аднаклетачная зялёная водарасць.[Ад грэч. сЫогоз — зялёны.]ХЛЕБ, -а, м. 1. толькі адз. Прадукт харчавання, які выпякаецца з мукі. Пшанічны хлеб. Кілаграм хлеба. □ У хаце прыемна пахла цёплым хлебам і напаленай печкай. Мележ. Як пернік смачны, У руцэ Трымаў я хлеб жытні калісьці — Спадыспаду не ў муцэ, А на кляновым лісці. Аўрамчык. Ідзеш на дзень—хлеба бяры на два. Прыказка. Ядуць на свеце хлеб траякі: чорны, белы і ніякі. Прыказка. // Такі прадукт у выглядзе вырабаў пэўнай формы. Круглы хлеб. Бохан хлеба. ІІ Цеста, прыгатаванае для выпечкі хлебных вырабаў. Хлеб падышоў. □ [Жонка:] — Дык намялі мукі ў жорнах, замясі цеста, а як падыдзе, пасадзі хлеб у печ. Якімовіч. // а таксама мн. (хлябы, -óў). Выпечка. У дзежцы стаяла яшчэ крыху мукі. Гэтай мукі можа яшчэ хопіць на два скупыя хлябы. Чорны.Зерне, якое мелецца на муку для выпякання хлеба. Абмалочаны хлеб. □ Большасць сабранага хлеба калгаснікі., падзялілі паміж сабой на працадні. Шамякін.Зерневыя расліны (жыта, пшаніца і пад.) на корані.— Цёзка, ці не бачыш, што ў нас у гэтым годзе хлеб радкаваты? — запытаў яго, сеўшы побач, калгасны брыгадзір Кузьма Стрыж. Дуброўскі. Хлеб па хлебу сеяць — ні малаціць, ні веяць. Прыказка. / мн. хлябы, -óў. Разм. Жыта там родзіцца на дзіва: Якедзеш між хлябоў вясною, У іх конь хаваецца з дугою. Колас.4. толькі адз.; перан. Разм. Сродкі для існавання, заробак. Дырэктару было ўжо сумна. Пісаць артыкулы яму не ставала часу і, да таго ж, ён не хацеў адбіраць у газетчыкаў іх законны хлеб. М. Стральцоў. У сенцах сустрэліся з гаспадыняй — баба што печ, на ўсе дзверы. Клі.ч спыніўся і з усмешкаю кіўнуў ІПэмету на жонку:—На старшынёўскіх хлябах. Лобан. / Пра жыццё, долю. Ох, дачушка, хлеб твой горкі, горка твая доля! Колас.О Барадзінскі хлеб — асобы гатунак паштучнага заварнога хлеба, які выпякаецца з шатраванай жытняй і пшанічнай мукі і мае прыемны саладкаваты прысмак. Мінскі хлеб — хлеб з жытняй пытляванай мукі з кменам. Украінскі хлеб — хлеб з жытняй шатраванай мукі з дабаўленнем пшанічнай мукі другога гатунку.О Аб сухім хлебе — без вадкай стравы (жыць). Без хлеба сядзець — быць незабяспечаным сродкамі для існавання. Гэта мой (твой, яго, яе, наш, ваш, іх) хлеб — пра чый-н. занятак. Дарэмна хлеб есці гл. есці. Даць салдацкага хлеба (груб.) — даць выспятка; даць каленам пад зад. Есці чужы хлеб гл. есці. Зайцаў хлеб — рэшткі яды, прывезенай дадому з лесу, лугу і пад., якую прапануюць з'есці дзецям. З хлеба крошак шукаць гл. шукаць. Ісці на свой хлеб гл. ісці. І то (гэта) хлеб — ёсць нейкая карысць

каму-н. І хлеб і да хлеба — ухяго многа, дастаткова (прадуктаў харчавання). Карміць хлебам гл. карміць. Кусок (кавалак) хлеба гл. кусок. Лёгкі хлеб — пра лёгкую працу, без клопатаў, турбот, без напружання сіл. Надзённы хлеб — тое, што патрэбна для жыцця. На ласкавым хлебе — быць нахлебнікам, жыць на ўтрыманні, з чыёй-н. ласкі. Не вялікі хлеб — а) не вельмі добра; б) невысокая аплата працы, не зусім забяспечаныя ўмовы жыцця. Пасадзіць на хлеб і ваду — пакараць голадам, абмежаваць каго-н. у ядзе. Перабівацца з вады на хлеб (з хлеба на квас) гл. перабівацца. Свой акраец хлеба гл. акраец. Сесці на хлеб чый гл. сесці. Стаць на свой хлеб гл. стаць. Сядзець на чужым хлебе гл. сядзець. Хлебам не кармі гл. карміць. Хлеб ды соль! — прыемнага, добрага апетыту (пажаданне таму, каго засталі за ядой). Хлеб есці з чаго гл. есці. Хлеб-соль — пачастунак.— Гэта ж во госцік дарагі, Алёша Іванавіч, з мае роднае вёскі.. Заехаў., укусіць хлеба-солі!.. Брыль. Цераз хлеб ды хлеба шукаць гл. шукаць. Цяжкі хлеб — праца, якая патрабуе вялікіх намаганняў, цяжкая фізічная праца. Шукаць лёгкага хлеба гл. шукаць. Шукаць як хлеба гл. шукаць.ХЛЕБА... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: хлеб, хлебны, напрыклад: хлебазавод, хлебапрадукты, хлебабулачны, хлебапастаўкі.ХЛЕБАБУЛАЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хлебных вырабаў. Хлебабулачнае прадпрыемства. Ц Прызначаны для продажу мучных вырабаў. Хлебабулачны магазін.ХЛЕБАГАНДАЛЬ, -длю, м. Аптовы гандаль хлебам (у 2 знач.).ХлебагандлёвыХлебястаць

ХЛЕБАГАНДЛЁВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хлебагандлю, звязаны з ім. Хлебагандлёвыя арганізацыі. Хлебагандлёвая сетка.ХЛЕБАДАІШАСЦЬ, -і, ж. Паэт. Уласцівасць хлебадайнага.ХЛЕБАДАЙНЫ, -ая, -ае. Паэт. Які дае хлеб, забяспечвае сродкамі для існавання. Дзе мой дом, дзе ты, хата мая, Дзе загон хлебадайнай зямлі? Купала. Спрадвеку драўляная, Як і дрэвы, у зямлю ўрасла. Жыве яна [вёска] З хлебадайнага рамяства. Барадулін.ХЛЕБАЗАВОД, -а, М -дзе, м. Прадпрыемства з механізаванай выпечкай хлеба. Хлебазавод-аўтамат.ХЛЕБАЗДАЧА, -ы, ж. Планавая здача збожжа калгасамі і саўгасамі дзяржаве.ХЛЕБАНУЦЬ, -ну, -нéш, -не; -нём, -няцé; зак. 1. Аднакр, да хлёбаць.перан. Разм. Выпіць. [Тодар:] — Вунь у Малых Прусах шляхціц Купрыян Свінацяробскі гоніць, дык хоць замест газы палі — далібог жа гарыць, а калі трохі хлебанеш, дык аж вочы на лоб лезуць. Чорны. // Паесці (якой-п. вадкай стравы). [Бабка:] —У мяне, панічок, капуста ад абеду засталася, можа, вы хлебанулі б крыху? Колас.перан. Разм. Зведаць, перанесці. Хлебанулі гора мы нямала — Дзеці на ваенным рубяжы... Зуёнак.ХЛЕБАПАСТÁЎКІ, -тáвак; адз. хлебапастáўка, -і, ДЫ -тáўцы, ж. Планавая здача збожжа дзяржаве.ХЛЕБАПЁК, -а, м. Уст. Тое, што і пекар. Устане рана хлебапёк, Адчуе смачны пах, І пойдзе жытні свежы хлеб з румянцам на шчаках. Агняцвет.ХЛЕБАПРАДУКТЫ, -аў; адз. хлебапрадýкт, -у, М -кце, м. Прадукты малацьбы, абмолу і іншай механічнай апрацоўкі збожжа — зерне, мука, крупы.ХЛЕБАПЯКÁРНЫ, -ая, -ае. Звязаны з пячзннем хлеба, хлебных вырабаў. Хлебапякарная прамысловасць. // Прызначаны для выпечкі хлебных вырабаў.

Хлебапякарная печ. Хлебапякарныя дрожджы.ХЛЕБАПЯКАРНЯ, -і, ж. Тое, што і п якарня. Механізаваная хлебапякарня.ХЛЕБАПЯЧЭННЕ, -я, н. Вьшечка хлеба. Механізаванае хлебапячэнне.ХЛЕБАРОБ, -а, м. Той, хто займаецца хлебаробствам. Сяўба для хлебароба заўсёды была зкзаменам. «Звязда». Напружаную барацьбу за будучы ўраджай вядуць хлебаробы рэспублікі. «ЛіМ».ХЛЕБАРОБСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хлебароба; належыць, уласцівы яму. Працаўнікі палёў праявілі сапраўды дзяржаўнае разуменне свайго абавязку, ўпартасць у дасягненні мэты, высокае хлебаробскае майстэрства. Машэраў. Хлебаробская душа кожнае каліва песціць, кожнае зярнятка беражэ. Грахоўскі.ХЛÉБАРОБСТВА, -а, н. Апрацоўка зямлі для вырошчвання хлеба (у 3 знач.). // Занятак хлебароба.ХЛЕБАРÓБЧЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хлебаробства.ХЛЕБАРОДНЫ, -ая, -ае. Які дае вялікі ўраджай хлеба; урадлівы. Хлебародны год. п Сягоння мы гутарыць будзем З табою [Новым годам] да ранняй зары. Аб тым, што прынёс ты краіне, Пасёлкам яе, гарадам, Палям,хлебародным далінам, Рыбацкім густым невадам. Танк.ХЛЕБАРЭЗ, -а, м. Рабочы, заняты рэзкай хлеба.ХЛЕБАР53КА, -і, Д М -зцы; Р мн. -зак; ж. 1. Прыстасаванне для рэзкі хлеба. Электрычная хлебарэзка. 2. Разм. Жан. да хлебарэз. ХЛЕБАРЭЗНЫ, -ая, -ае. Які служыць для рэзкі хлеба. Хлебарэзны нож. Хлебарэзны, стол.ХЛЕБАСОЛ, -а, м. Гасцінны чалавек. Падаўняму Іван — хлебасол вялікі, любіў прыняць людзей з форсам, з размахам, каб пілі, елі, гулялі, колькі душа пажадае. Навуменка.ХЛЕБАСОЛКА, -і, ДЫ -лцы; Р мн. -лак; ж. Жан. да хлебасол.ХЛЕБАСОЛЬНЫ, -ая, -ае. Які ветліва, гасцінна сустракае і частуе. Хлебасольная сям'я. □ Каб на гэтай зямлі, Дзе жыве Працавіты народ хлебасольны, Што гасціннасцю ўсюды слыве, Не было хлеба з соллю уволю? Аўрамчык.ХЛЕБАСОЛЬСТВА, -а, н. Гатоўнасць і уменне гасцінна сустрэць і пачаставаць. Хлебам-соллю госця сустракаем, Пі ды еш і будзь у нас, як дома — Хлебасольства наша ўсім вядома. Пысін.ХЛЁБШЦА, -ы, ж. 1. Дзяжа, у якой рашчыняюць хлеб. Хлебніца была пакрыта надзежнікам.2. Талерка ці карзінка для хлеба. Афіцыянтка на дзіва хутка прынесла заказ: хлеб, памідоры, салат і графінчык з залацістым напіткам. І нібы між іншым на хлебніцы побач з хлебам ляжаў рахунак. Дамашэвіч. // Невялікая скрынка для захавання хлеба.ХЛЕБНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да хлеба (у 1, 2 знач.). Хлебныя запасы. Хлебная ніва. □ Саша набраў хлебных крошак, ссыпаў іх на ліст фанеры і папрасіў маці: — Хачу на балкон, пакарміць верабейчыкаў. Даніленка. // Уласцівы хлебу; такі, як у хлеба. Хлебны смак. □ Жнівень прыйшоў і сюды — на пшанічныя ўзгоркі і ў даліны з багатым ільном,— калгасны жнівень з вострым хлебным пахам і з песенным сакатаннем жняярак, гулам камбайнаў і гружаных аўтамашын. Брыль. // Прыгатаваны з хлеба. Хлебны квас. І у знач. наз. хлебная, -ай, ж.— Вось гэта рэч! — казаў дзядзька, наліваючы самагонкі ў кілішкі.— Свайго вырабу, хлебная. Корбан. // Прызначаны для хлеба, яго прыгатавання, выпечкі. Хлебныя дрожджы. Хлебная лапата. □ Пачэсны кут займае ў светлых хатах Заквашаная хлебная дзяжа. А. Александровіч.Звязаны з захаваннем, продажам хлеба (у 1, 2 знач.). Хлебны магазін. Хлебная манаполія. □ [Маці:]—А калі выручыш [Дзімка] грошы, купіш якую кулідку хлеба,—

на тым тыдні хлебныя карткі ж адмянілі. Капыловіч.Багаты хлебам, ураджайны. Хлебны год. Хлебны край. □ Час быў не надта хлебны, гэта Святлана помніць добра. Лось.перан. Разм. Выгодны, даходны. Хлебная пасада. □ Лапці, світкі зрэбныя — 3 нашых сёл якраз, На заробкі хлебныя Ездзілі ў Данбас... Куляшоў.ХЛЕБЯСТАЦЬ, хлебяшчý, хлябéшчаш, хля-- бéшча; незак. Абл. Стракатаць, трашчаць (праХлевушок__________________________________202___________________________________________Хдорафар м аван ы работу механізмаў, машын і пад.). У Забыліне хлебястаў кулямёт. Стралялі адтуль на імшары цяпер ужо не сціхаючы. Пташнікаў. // Балбатаць, шмат гаварыць.ХЛЕВУШОК, -шкá, м. Памянш.-ласк. да хлеў; маленькі хлеў. Цёмнай вулачкаю, між платоў і нізенькі! хлевушкоў,- мы выскачылі ў невялічкі недагледжаны садок. Адамчык. Хочаш лішні воз галля ці сухастою якога мець, вазьмі падчыстку ў лесе, а пры ёй і на варыўчю ці на хлевушок прыдбаеш. Пальчэўскі.ХЛЕСТАКÓУШЧЫНА, -ы, ж. Нястрымная хвальба, хлусня; легкадумнасць.[Ад імя Хлестакова, аднаго э герояў камедыі М. В. Гогаля «Рэвізор».)ХЛЕЎ, хлява, м. Памяшканне для свойскай жывёлы, птушак. Застаяўшыся ў хляве, конь ішоў весела, лёгка і праворна. Мележ. Недзе далёка,, у хляве, глуха пеўні праспявалі. Чорны. // перан. Разм. Пра бруднае, запушчанае (непрыбранае) памяшканне.ХЛÉУЧЫК, -а. м. Памянш.-ласк. да хлеў. / тут жа ў хлеўчыку часовым, У наспех скіданым з сучча, Стаяць авечка, конь, карова, Жуюць салому па начах. Астрэйка.ХЛЁБАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак., што і без дап. Разм. і. Піць; піць вялікімі глыткамі. Хлёбаць чай.2. Есці, чэрпаючы лыжкай вадкую страву. Хлёбаць суп.ХЛЁБНУЦЬ, -ну, -неш, -не; зак. Аднí.ч,. да хлёбаць.ХЛЁРКА, -і, ДМ -рцы, ж. Разм. Хлорная вапна ў выглядзе раствору або парашьу.ХЛІПАННЕ, -я, н. Разм. Дзеянне павчдле знач. дзеясл, хліпаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Памалу рыданні.. [жонкі Гвардыяна] заціхалі, пераходзячы ў ціхае жаласнае хліпанне. Зарэцкі.ХЛІПАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. і. Ціха плакаць; усхліпваць. [Маці] толькі сутаргава хліпала, выціраючы вочы вялікімі патрэсканымі пальцамі. Мележ. Белагаловая дзяўчынка сядзела трохі воддаль і хліпала, выціраючы кулачкамі заплаканыя вочы. Чыгрынаў.2. перан. Слаба, мігатліва гарэць. Лямпа, якая вісела перад сталом прэзідыума, чамусьці пачала хліпаць усё мацней і мацней. Паслядовіч. Газоўка хліпала вечарам. Барадулін. Недзе ля Ялты раз-поразу загараўся зялёны агеньчык маяка; ён хліпаў бясконца, пасылаючы ў мора супакаенне начным вандроўнікам. Карамазаў.ХЛІПКІ, -ая, -ае. Разм. 1. Слабы, хілы. Гэта быў маленькі, хліпкі чалавек сярэдніх год. Пянкрат. // перан. Слабахарактарны, бязвольны. Бацька мой засцерагаў таварышаў, што Павэлак — чалавек хліпкі, ненадзейны, што лепш яго адсунуць ад сябе, пакуль не позна. Гарэцкі.2. Нямоцны, ненадзейны, нетрывалы. Сходкі былі хліпкія, вузкія, без усякіх поручняў — проста дзве нядбайна збітыя цвікамі дошкі. Асіпенка. // Гразкі, багністы. Магутныя гусенічныя трактары, зарываючыся ў хліпкае балота аж да верху гусеніц, цягнуць на буксіры гружаныя лесам аўтамашыны. Мяжэвіч.ХЛШНУЦЬ, -ну, -неш, -не; зак. Аднакр, да хліпаць.ХЛОПАННЕ, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл, хлопаць, а таксама гукі гэтага

дзеяння. Надзя чула потым праз сон нейкую невыразную мітусню ў вагоне, .. глухое х.гопанне дзвярэй. Лынькоў.ХЛОПАУКА, -і, ДМ "-ўцы, ж. Тое, што і хлапушка (у 1 знач.). Недзе там, на левым флангу, як удар дзіцячай хлопаўкі, прагучаў адзіночны стрэл. Асіпенка.ХЛОПАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. 1. Утвараць кароткі, глухі гук, стукаючы чыім. Пасля ў бярэзніку — шмат дзе — доўга хлопалі крыламі спалоханыя птушкі, як бы хто ў рукавіцах біў у далоні — далёка, аж на імшары. Пташнікаў. // 3 грукатам зачыняцца (пра дзверы, вокны і пад.). Хлопаюць дзверы вестыбюля, заціхаюць лёгкія Галіны крокі, і зноў цішыня, як у скляпенні. Парахневіч. // Разрываючыся, страляючы і пад., утвараць кароткі рэзкі гук. Несціхана хлопалі піўныя бутэлькі. Гартны. Маторчык страляе, хлопае, а потым заходзіцца ў частых пошчаках. Даніленка.2. каго. Стукаць па чым-н., звычайна з шумам. [Перагуд:] Эх, друг! (Хлопае Дубаўца па палене). Харошы ты хлопец. Давай мы з табой пацалуемся. Крапіва.— Ох ты, Валянцін! — усміхаецца, выходзіць з-за стала і хлопае мяне па плечуку Мікалай Назаравіч. Мыслівец.ХЛОПЕЦ, -пца, м. Малады чалавек, юнак. Дэмабілізаваўся хлопец з арміі, прыехаў у родную вёску. Хадкевіч. За сталом старшыні ён убачыў такога ж, як сам, маладога хлопца. Дуброўскі. // Нежанаты мужчына. У Сцяпана Лісоўчыка — усё дочкі. Вясёлы, гаманкі быў, калі ў хлопцах хадзіў. Ракітны.О Свой хлопец — просты, вясёлы, кампанейскі чалавек (мужчына).ХЛОПНУЦЬ, -ну, -неш, -не; зак. Аднакр, да хлопаць.ХЛОПЧА, клічная форма ад наз. «хлопец», м. Разм. Ужываецца як сяброўскі зварот да каго-н. [Дзядуля:] — А ты мне ў дарадчыкі, хлопча, не варты, Яшчэ ты, сынок, не дарос. Бялевіч. Лёня спытаў у мяне: — Адкуль ты, хлопча, будзеш родам? Сабаленка.ХЛОПЧЫК, -а, м. Дзіця або падлетак мужчынскага полу. Два старэйшыя хлопчыкі, Косцік і Шурка, снедалі цяпер разам з бацькам і госцем. Брыль. Сярод іх [дзяцей} былі хлопчыкі і дзве дзяўчынкі. Колас. Ужо з самых малых сваіх год хлопчык пачаў уваходзіць у працоўнае жыццё сваіх бацькоў і ўсіх навакольных простых, працавітых людзей. Чорны.ХЛОПЧЫКАУ, -ава. Разм. Які належыць хлопчыку. [Маці] адарвала ад сваіх валасоў хлопчыкавы ручаняты так, што паважная цётка, якая сядзела побач, аж заварушылася. Пестрак.ХЛОР, -у, м. Хімічны элемент, удушлівы газ жоўта-зялёнага колеру, які выкарыстоўваецца як абеззаражвальны і атрутны сродак.[Лац. сЫогшп ад грэч. сЫбгоз — зялёны.]ХЛОРАМШ, -у, м. Хімічнае злучэнне, раствор якога выкарыстоўваецца для дэзінфекцыі і адбельвання.ХЛОРАФАРМАВАННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, хлорафармаваць.ХЛОРАФАРМАВАНЫ, -ая, -ае. Дзеепрым, зал. пр. ад хлорафармаваць.Хлорафармавац ца _________________________203__________________________________Х лю па ХЛОРАФАРМАВАЦЦА, -мýецца; незак. Зал. да хлорафармаваць.ХЛОРАФАРМАВАЦЬ, -мýю, -мýеш, -ыýе; зак. і незак., каго. Уст. Прывесці (прыводзяць) хлараформам у стан наркатычнага сну.ХЛОРНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хлору. Хлорны пах. // Які мае ý сабе хлор. Хлорная кіслага. Хлорная вапна.ХЛОРПІКРЕШ, -у, м. Спец. Бясколерная цяжкая вадкасць з рэзкім пахам, якая прымяняецца для дэзінфекцыі глебы і як атрутнае рэчыва.[Ад слова хлор і грэч. рікгóв — горкі.]ХЛОРЫСТАВАДАРОДНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хлорыстага вадароду,

звязаны з ім. Хлорыставадародная кіслага. // Які ажыццяўляецца пры дапамозе хлорыстага вадароду. Хлорыставадародная апрацоўка насення.ХЛОРЫСТЫ, -ая, -ае. Які знаходзіцца ў злучэнні з хлорам, які мае ў сабе хлор. Хлорыстая кіслага. Хлорысты вадарод. Хлорысты óарый.ХЛУД, -у, М -дзе. м. Дробны хвораст, вецце. А бульдозер, падобны да гэбля, Рэжа хлуд балацяны, кусты. Хведаровіч. Нават і на сухім аеры ды хлудзе, нават і ў ботах, адзетаму ды пад плашчом — даволі такі холадна. Брыль.ХЛУС, -а, м. Той, хто хлусіць; манюка. Шафранскага я толькі адзін раз бачыў у вочы, на выпускным вечары, але чуў, што гэта чалавек нязломны, суровы і патрабавальны, што ён вельмі не любіць хлусоў і манюк. Сабаленка.ХЛУСÉЛЬКА, -і, ДМ -льцы; Р мн. -лек; ж. Жан. да хлус.ХЛУСІЦЬ, хлушý, хлусіш, хлусіць; незак. Гаварыць няпраўду, маніць. Я знаў: не хлусіць садавод, Ён быў равеснікам, вядома, Меў, як і я, на скронях пот І рукі ў свежым чарназёме. Танк. [Міхаль] хлусіў дзяўчыне і ненавідзеў сябе за гэтую хлусню. Чарнышэвіч.ХЛУСЛÍВАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць хлуслівага. Кірылу заўсёды смяшыла наіўнасць, хлуслівасць і радасць рыбакоў і паляўнічых. Шамякін.ХЛУСЛІВЫ, -ая, -ае. 1. Які гаворыць няпраўду, хлусню. У .. [Веры Андрэеўны} ўжо быў складаўся вобраз Тамары — хлуслівай круцёлкі, якая хоча ашукаць яе сына. Арабей. / у знач. наз. хлуслíвы, -ага, м. Хлуслівага лягчэй злавіць, як кульгавага. Прымаўка. // Які выражае хлусню, няшчыры, прытворны. Маё малое сэрца абмывае Крывёй гарачай мужныя пачуцці Нянавісці пякучай і любві. Нянавісці, што думкі праясняе, Стаіць на варце чыстай маладосці І, убачыўшы пагляд вачэй хлуслівых, Трывожным звонам голас падае. Панчанка. Іна сарвала апошні пялёстак і ў злосці кінула кветку на зямлю..— каму патрэбны яго [Артура] хлуслівыя словы. Ваданосаў.2. Фалыпывы, няправільны. Хлуслівае абвінавачанне. Хлуслівыя данясенні. □ [Шпіёны і дыверсанты] разносілі хлуслівыя чуткі, што Чырвоная Армія знішчана немцамі. Чорны.ХЛУСНЯ, -í, ж. Мана, няпраўда, наўмыснае скажэнне фактаў. [Зёлкін:] Вы [цёця Каця], можа, намякаеце на тое, што мая жонка ўчора з некім на машыне ехала? Дык гэта хлусня. Учора адвячоркам мая жонка была тут іпрацавала. Крапіва. [Іван] выпрабавальна ўгледзеўся ў .. калючыя вочы [Джуліі] і зравумеў, што трэба або сказаць праўду, або выдумляць якую адмыслоеую хлусню. Быкаў. Францішак Багушэвіч быў адным з першых, хто кінуў выклік., афіцыйнай хлусні і паклёпу на беларускі народ. Конан.ХЛБГБУЦЬ, -не; зак. 1. Паліцца адразу, раптоўна, ^ацячы патокам. З шумам хлынула вада ў канал і пабегла далей і далей, несучы з сабою пясок, кусочкі дрэва, траву. Колас. [Максім Багдановіч] хацеў нешта сказаць, але хлынула кроў з горла... С. Александровіч. / Пра святло, паветра і пад. Расчыніліся дзверы, у аўтобус хлынула свежае, дрыготкае паветра з нейкім мяккім халодным пахам. Адамчык. Не прачнуўся., [баец] ні ад скрыпу дзвярэй, ні ад святла, што хлы>íула сюды з аснежанага, сонечнага двара. Брыль. / у перан, ужыв. Паэт захапляецца сілай чалавечага розуму, мудрасцю і прагрэсам навукі, але яго турбуе, трывожыць, каб гэта навука ў руках нелюдзяў не хлынула новым горам на жыццё людзей. Бялевіч. // перан. Раптам з'явіцца, узнікнуць (пра думкі, пачуцці і пад.). / абаім ім [мужу і жонцы] сэрца сціскаецца, Дум усялякіх хлынула цьма. Купала. Морам хлынула ў душу Хадкевіча радасць і шчасце. Васілевіч.Раптам прыліць да твару (пра кроў). Саша адчула, як да шчок, да вушэй хлынула кроў, запульсавала ў шыі, у скронях, а ў грудзях стала пуста і холадна. Шамякін. «От

халера»,— папракнуў я сябе за сваю назойлівасць і тут жа сам пачырванеў —адчуў, як хлынула кроў да шчок — ад таго, што прымусіў людзей хвалявацца. Чыгрынаў.Імкліва, раптоўна, усёй масай пайсці, накіравацца куды-н. (пра людзей). Танец якраз кончыўся, і, разагрэтыя полькай, хлопцы і дзяўчаты хлынулі ў сенцы. Асіпенка. Празвінеў званок. У вагоны хлынулі людзі. Гурскі. // перан. З'явіцца ў вялікай колькасці. У майстэрню хлынулі заказы.О Кроў хлынула ў галаву гл. кроў.ХЛЫСТ ', -á, М -сцé, м. Спец. Ствол спілаванага дрэва з неадсечанай верхавінай, ачышчаны ад сукоў. Як і раней, жыццё кіпела на беразе і ў лесе: на прарабскіх лесасечных участках валілі дрэвы., і вывозілі хлысты да эстакад. Карамазаў.ХЛЫСТ2, -á, М -сцé, м. Сектант, паслядоўнік хлыстоўства.ХЛЫСТ3, -á, М -сцé, м. Разм. Тое, што і х л ю с т. Хлыст жаўтароты пра бацькоў Разводзіць тары-бары. Калачынскі.ХЛЫСТОЎКА, -І, ДМ -тóўцы; Р мн. -тóвак; ж. Жан. да хлыст 2.ХЛЫСТОУСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хлыста 2. Хлыстоўская секта.ХЛЫСТОЎСТВА, -а, н. Адна з рэлігійных сект у Расіі.ХЛЫСТОУШЧЫНА, -ы, ж. Тое, што і хлыстоўства.ХЛЮПА, -ы, ж. Разм. Тое, што і х л ю п от а. Прыехаў я ў Вільню — на вуліцах хлюпа, мокры снег, сцюдзёны вецер. Гарэцкі.ХЛЮПАННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, хлюпаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Чулае вуха пагранічніка здалёк улавіла хлюпанне ног па гразі і шолах кустоў. Паль-Хлюпат 204чэўскі. Чулася толькі хлюпанне вады ды шуршанне леташняй асакі. Шчарбатаў.ХЛЮПАТ, -у, М -наце, м. Разм. Гукі, якія ўтвараюцца пры пераліванні, чвяканні або хлюпанні вады. Нарэшце [селянін] нешта ўлавіў... Хлюпат конскіх ног па тонкай грэблі. Бядуля.ХЛЮПАТÁННЕ, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл, хлюпатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.ХЛЮПАТАЦЬ, -пóча; незак. Разм. Утвараць хлюпа г. Хмуры восеньскі дождж слепіць шыбы, чутно, як ён хлюпоча пад акном. Хадановіч. Твар, рукі, вопратка — усё было заліта дажджом; вада пацякла ў халявы і хлюпатала ў ботах. Лупсякоў.ХЛЮПАЦЁННЕ, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл, хлюпацець, а таксама гукі гэтага дзеяння.ХЛЮПАЦЕЦЬ, -пацíць; незак. Разм. Тое, што і хлюпатаць. Была ранняя вясна, пахла вільготнай зямлёй, і на дне траншэі, у нас пад нагамі, часам хлюпацела вада. Шарахоўскі. / у безас. ужыв. Сакратар намок і зверху і спадыспаду — дарэмна халявы падцягваў — і цяпер хлюпаціць у ботах. Мурашка. Марозу не было, але і пад нагамі не хлюпацела. Ляўданскі.ХЛЮПАЦЦА, -аюся, -аешся, -аецца; незак. Разм. Плюхацца ў гразі, вадзе. Свінні, парасяты, п[а]дсвінкі хлюпаліся ў лужынах, поркалі лычамі гразкі дзядзінец. Дуброўскі.ХЛЮПАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. 1. Утвараць характэрныя гукі, падобныя на хлюпат (пра ваду, вадкасць). З узгоркаў па дарозе беглі ручайкі, а пад нагамі хлюпала вадкая гразь, і толькі на высокіх пясчаных узгорках зямля падсыхала: там ісці было лёгка і прыемна. Колас. Выцягнеш кій з багны, адтуль падымаюцца над вадой мутныя чорныя бурбалкі, пад нагамі пакрэктваюць кладкі, ды чаўкае, хлюпае дрыгва. Дзенісевіч. // 3 плёскатам стукацца аб што-н. (пра хвалі). За бартом лайбы меладычна хлюпалі хвалі. Зарэцкі. / у безас. ужыв. У кабінеце было светла, цёпла, і пасля вуліцы,

дзе пад нагамі чвякала і хлюпала, дзе пляскаўся волкі вецер, Лёдзі здалося тут вельмі ўтульна. Карпаў.Рухацца па чым-н. вязкім, гразкім, утвараючы характэрныя гукі. Па выбоістай гразкай дарозе хлюпалі колы. Шушкевіч. З вуліцы Ваця пачуў нейкую гаману. Па мокрым снезе хлюпалі чобаты і гумавыя бахілы, маленькія боцікі і чаравічкі. Грахоўскі.Плакаць, усхліпваць. [Марына:] Ды годзе хлюпаць! Не будзьце вы бабамі! Хадзем лепш раненых з-пад руін выцягваць, бінты шукаць! Губарэвіч. // Утвараць носам гукі, падобныя на хлюпат. Кудзін выціраў., [слёзы] тыльным бокам рукавіц, хлюпаў носам, смаркаўся сабе пад ногі. Радкевіч.Слаба гарэць. У дыме хлюпае, вось-вось патухне, невялічкая цёмная лямпа. Галавач.ХЛЮПІК, -а, м. Разм. зневаж. Бязволыíы, маладушны чалавек. [Марына:] — Мой другі муж плакаў, калі я пакідала яго, цалаваў рукі і прасіў, ён кахаў мяне, але я ненавідзела гэтага хлюпіка. Шамякін.ХЛЮПКІ, -ая, -ае. Разм. Гразкі, багністы. [Дзед:] — Ну што ж, калі духу на такую хлюпкую дарогу не хапіла, то адпачні. Бажко.ХЛЮПНУЦЬ, -ну, -неш, -не; зак. Аднакр, да хлюпаць (у 1, 2 знач.).ХЛЮПОТА, -ы, ДМ -поце, ж. Разм. Гразь на зямлі ад дажджу або мокрага снегу. Конь пад Вярбіцкім — не вельмі лёгкі. Раскідае нагамі, змоладу сарванымі ў плузе,— толькі тая хлюпота ляціць у бакі. Брыль. // Сырое надвор'е з дажджом або мокрым снегам. На дварэ стаяла позняя асенняя хлюпота, дарогі да таго раскіслі, што ногі ў каня правальваліся ледзь не да калень. Лобан.ХЛЮПОТНЫ, -ая, -ае. Разм. Сыры, з дажджом або мокрым снегам. Была хлюпотная восень. Пасля невялікіх замаразкаў задажджыла так, што, як той казаў: не пі, не еш і з хаты не лезь. Сабаленка.ХЛЮСТ, -á, М -сцé, м. Разм. 1. Хітры і нахабны чалавек; прайдзісвет. [Стася:] —- Не бачыш, які гэта хлюст. На хаду абуе ў лапці каго захоча. Пальчэўскі. [Глобаў:] — Я цябе, хлюста такога, да трактара блізка не дапушчу, пакуль чалавекам не станеш. Беразняк. // Франтаваты, развязны чалавек. Звышмодны хлюст.2. Від картачнай гульні. Гуляць у хлюсты.ХЛЯБОК, -бкá, м. Памянш.-ласк. да хлеб. Працавітая рукой Засявае шнурок... Ой, радзі, божа мой, На пацеху хлябок! Купала, Хлябок — танюткай столачкай, Нібыта залаты. Лойка.ХЛЯБТАЦЬ, хлябчý, хлéбчаш, хлéбча; незак., што. 1. Піць, зачэрпваючы вадкасць языком (пра некаторых жывёлін). Тады Слава падштурхнуў шчаня да сподачка. Нахіліў галоўку. Толькі пасля гэтага яно і пачало прагна хлябтаць, распырскеаючы на падлозе драбнюткія кропелькі малака. Шыловіч.2. Прагна піць. Ды Дзед Мароз ужо хлебча3 конаўкі ваду, выцірае бараду і глядзіць, ладкуецца, дзе б гэта аблюбаваць месца на шырокім палку прылегчы. Кухараў. [Апенька] хлябтаў на поўны рот, пакуль не спаражніў пасудзіны. Навуменка.3. Разм. груб. Піць (віно, спіртныя напіткі) у вялікай колькасці.— Мала мы з табою, ты [Халімон], нежанаты, ды я, пры жонцы халасты, той гарэлкі папілі ды ў дурня пагулялі?! — на вачах Кірдуна выступіла вільгаць.— Мне, думаеш, лёгка? Буду там чорт ведае з кім тую гарэлку хлябтаць. Караткевіч.ХЛЯВЕЦ, хляўцá, м. Памянш.-ласк. да хлеў; маленькі хлеў. Гумно паўнела з кожным годам, І багацеў хлявец прыплодам. Колас.ХЛЯВОК, хляўкá, м. Памянш, да хлеў; маленькі хлеў. Недзе над галавой звінелі камары. А ў хляўку, разбуджаны тупатнёй, рохкаў парсючок. Асіпенка.

ХЛЯСЦІК, -а, м. Вузкая палоска тканіны, прышытая або прышпіленая ззаду верхняга адзення, якая сцягвае яго па таліі. [Лейтэнант] убачыў нахіленую спіну чалавека, хлясцік з алавяным гузікам. Быкаў.ХЛЯУЧУК, хлеўчукá, м. Тое, што і х л е ў-4 ы к. [Маці] то з Толікам забаўлялася, то ўходжвалася па гаспадарцы, майстравала з Люсяй маленькі хляўчук для качак. Даніленка.ХМ, выкл. Тое, што і г м.— Хм,— усміхнуўся я,— рыжуха грыбы на зіму сабе нарыхтоўвае. Ігнаценка. [Ніна:] — Хм.. Самая пры-Хмара_____________________________________205___________________________________Хмеляводгожая дзяўчына ў тэхнікуме. Спецыяльна падсунулі, каб я трошкі параўнавала. Лобан.ХМАРА, -ы, ж. 1. Вялікае, звычайна цёмнае воблака, якое прыносіць дождж, град, снег. Нізка звіслі над зямлёю Хмары снегавыя. Колас.— А вунь і хмара.— Усе пападымаліся на ногі, сталі глядзець у той бок, куды паказаў пальцам Пятро: сапраўды, з-за лесу ўставала чорная хмара. Капыловіч. Навісла хмара, грымнуў гром, і буйнымі кроплямі забарабаніў у вокны дождж. Чарнышэвіч. // чаго. Клуб лёгкіх часцінак (пылу, дыму і пад.). Кажуць, пасля вызвалення тут было голае месца, адны каміны стаялі ды вецер ганяў над пажарышчам хмары попелу. Шамякін. // каго-чаго. Пра вельмі вялікую колькасць, мноства каго-, чаго-н. Хмара камароў. Хмара варон. □ Іх [цягнікі] на кожным паўстанку, Бы ўраджайнае лета, Спатыкалі дзяўчаты І хмары касцоў. Танк. [Валодзя:] — На Мінск налягаюць хмары самалётаў, дамы ў агні, здаецца, нават брук гарыць. Васілеўская.2. перан. Выкарыстоўваецца ў некаторых выразах для абазначэння змрочнага стану, заклапочанасці, смутку, тугі. Зноў адчыняліся дзверы, і паказваўся твар, заліты светам радасці ці, наадварот, зацягнуты цёмнай хмарай нездавальнення. Васілевіч. Цяжка жылося зараз Надзі.. На яе жыццё апала цяжкая чорная хмара. Машара.О Хмара хмараю — а) незлічона многа, вялікая колькасць, многа-многа; б) пра панурага, сумнага чалавека. Хмары навіслі (згусціліся, сабраліся) над кім-чым — каму-н. або чаму-н. пагражае небяспека, бяда, няшчасце і пад.ХМÁРАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хмары (у 1 знач.).ХМАРКА, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Памянш.-ласк. да хмара (у 1 знач.); невялікая хмара. Хмаркі белыя марудна За лясы плывуць. Колас. Непрыкметна да сяла Без маланкі яркай, Без грымоты падплыла Хмарка. Арочка.ХМАРНА. 1. Прысл, да хмарны (у 1 знач.).безас, у знач. вык. Пра пахмурную пагоду. Было холадна, хмарна, дзьмуў сыры вецер. Хомчанка.перан.; безас, у знач. вык. Пра сумны, невясёлы настрой. Хмарна было і ў Ганначкі на душы. «ЛІМ».ХМАРНАСЦЬ, -і, ж. 1. Згушчэнне хмар; воблачнасць. Хмарнасць сышла з неба, і перад вечарам з'явілася сонца. Чорны.2. перан. Нацягнутасць, напружанасць. У дачыненнях між бацькамі і дзецьмі наступіла нядобрая хмарнасць. Мележ.ХМАРНЫ, -ая, -ае. 1. Пакрыты хмарамі. Хмарнае неба. // 3 небам, зацягнутым хмарамі. Хмарны дзень. □ Ліліся сумныя гукі, і здавалася, нехта наракае і тужыць, што прайшло цёплае лета, скардзіцца на хмарную восень, на слоту. Каліна. Ноч была хмарная, і на невялікай адлегласці ўжо нельга было распазнаць чалавека. Дуброўскі.2. перан. Пануры, сумны, невясёлы. Хмарны настрой яшчэ жыў у Антонавай душы. Савіцкі.ХМÁРЫЦЦА, -рыцца; незак. Зацягвацца хмарамі, станавіцца хмарным. А неба сіняе

штодзённа хмарыцца. Глебка. Хмарыцца ўсёяшчэ вечар, Шлях засцілае імгла. Танк. / у безас. ужыв. [Варвара:] — Хмарыцца, каб дажджу часам не пазнала. Васілевіч.ХМАРЫЦЬ, -рыць; незак. 1. безас. Зацягваць хмарамі. Цішыня. Туман з імшар Напаўзае. Трохі хмарыць. Зарыцкі.2. перан.; каго-што. Разм. Засмучаць, азмрочваць. Вочы хмарыць гора паланянак, Каміноў жахліеых чорны чад. Барадулін. Сатлела ў шафах шмат забытых кніг з тых дзён далёкіх доктара Скарыны... Хай сіл не хопіць для задум маіх, а кроў гарыць, і хмараць лоб маршчыны. Русецкі.ХМÉЛЕВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хмелю (у 1, 2 знач.), уласцівы хмелю. Хмелееы пах. /І Прыгатаваны з хмелю, з хмелем. Хмелевыя дрожджы.ХМЕЛЬ, хмелю, м. 1. Павойная расліна сямейства тутавых, некаторыя віды якой выкарыстоўваюцца ў піваварэнні. Дзве альтанкі хаваліся ў зеляніне дзікага вінаграду і хмелю. Васілевіч.зб. Суквецце гэтай расліны ў выглядзе шышак, насенне яе. [Дзядзька:] — Ён [дзед Хвядос] ужо за Нёманам хмель збірае... Бажко.Хмельны напітак. [Андрэй:] 3 дзён маладых я хмелю не ўжываю. Клімковіч.Стан ап'янення, выкліканы алкагольнымі напіткамі. Міхась быў чалавек вясёлы. А яшчэ быў весялейшы, як хмель пачынаў туманіць яго лахматую галаву. Колас. Бяседа ўжо ўвайшла ў тую каляіну, калі хмель развязвае языкі нават маўклівым людзям. Сабаленка. // перан. Стан пад'ёму, узбуджанасці, выкліканы чым-н. Калі ж іх [грошай] не стала, Пад хмелем азарту Паклаў Фенька Рваны гадзіннік на карту. Арочка.О Пад хмелем (пад хмяльком) — у стане лёгкага ап'янення.— А гэта?..— зноў выкрыквае Клаўдзя пад хмелем.— Помніш, як спектакль у Рудні ставілі? Ракітны.ХМЕЛЬНЫ, -ая, -ае. 1. Які знаходзіцца ў стане ап'янення; захмялелы, нецвярозы. Грукоча машына. Маўчы, качагар, і пылам вугольным давіся!.. Хай з топкі тваёй не праб'ецца угар да містэраў хмельных і місіс. Дудар. // Уласцівы захмялеламу, нецвярозаму. Вочы [Тосі] паліліся калючым бляскам і хмельнай лянівасцю. Адамчык. // Такі, у якім удзельнічаюць нецвярозыя. Там [на банкеце] віно шуміць і льецца, Мова хмельная вядзецца. Колас.Які выклікае ап'яненне. Наліліся хмельным сокам Гронкі [вінаграду] буйныя, даспелі. Жычка. Заморскія віны, мясцовая медавуха, гарэлка і хмельнае піва ліліся ракой. П. Ткачоў. / у знач. наз. хмельнае, -ага, н. У меру выпітае хмельнае як бы выраўноўвае, падводзіць пад адно ўсе настроі. Сабаленка. // перан. Які прыводзіць да узбуджэння, самазабыцця. Любыя, мілыя ліпы — Радасць квяцістых нізін! Водару хмельнага выпіў Ваш непакорлівы сын. Пушча. Ты пакліч мяне. Пазаві. Там заблудзімся ў хмельных травах. Янішчыц. Хмельная трэль салаўя ціха струменіць здалёку. Машара.перан. Узбуджаны чым-н. У прыцемку хмельны ад шчасця хлопец сустрэў., хвалюючую цеплыню [Любы]. Брыль.ХМЕЛЯВОД, -а, М -дзе, м. Той, хто займаецца вырошчваннем хмелю.Х м еляводств а ________________________________206__________________________________Х мык ХМЕЛЯВОДСТВА, -а, н. Вырошчваняе хмелю як галіна сельскай гаспадаркаХМЕЛЯВОДЧЫ, -ая, -ае. Які займаецца хмеляводствам. Хмеляводчы калгас. Хмеляводчы раён.ХМЕЛЯГРÁБ, -а і -у, м. 1. -а. Лісцевае дрэва сямейства ляшчынавых, кара якога ідзе на дубленне шкур і атрыманне фарбаў (расце ў Еўрапейскай частцы СССР і на Каўказе).2. -у, толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

ХМУРНА. 1. Прысл, да хмурны.2. безас, у знач. вык. Пра наяўнасць хмар; воблачна. Было хмурна, дзьмуў халодны вецер. Колас. Было хмурна: ні месяца, ні зоркі. Калюга.ХМУРНАСЦЬ, -і, ж. 1. Уласцівасць хмурнага; згушчэнне хмар; воблачнасць. Новая шасэйная дарога адлівала белаватым колерам у цёплай хмурнасць ціхага дня. Чорны.2. перан. Хмурны выгляд, панурасць. Толькі Корч часам прыб'ецца, прыстане, пагоніць хмурнасць на Васіля, але Ганна ўмее ўжо разганяць гэту хмурнасць. Мележ. Твар майстра быў прасветлены, хмурнасць яшчэ крыху жыла ў вачах, але глядзелі яны ўжо зусім добра і спагадліва. Савіцкі.ХМУРНЁЦЬ, -ею, -éеш, -éе; незак. і. (1 і 2 ас. не ужыв.). Рабіцца, станавіцца хмурным, воблачным. Чэзлі цьмяныя фарбы захаду на спадах гор, хмурнела далеч. Надыходзіла ноч. Самуйлёнак. Неба хмурнела. Зоркі пагаслі. Няхай.2. перан. Станавіцца хмурным, панурым. Дзяўчына ўсё больш і больш хмурнела і гатова была заплакаць. Дамашэвіч. Калі [Іра] павітаецца, не глянуўшы мне ў вочы, я хмурнею і цэлы дзень думаю, што яна за нешта гневаецца на мяне. Марціновіч.ХМУРНЫ, -ая, -ае. 1. Пахмурны, воблачны (пра неба, пагоду, пару года, частку сутак). Дзень па-асенняму хмурны, таму пад шатамі елак амаль вячэрні паўзмрок, і немагчыма разгледзець зубравы вочы: што ў іх? Шамякін. Была хмурная, гразкая восень. Скрыган. Потым узышоў месяц. Ён паволі падымаўся па хмурным небе. Асіпенка. // Такі, дзе змрочна. Прыгрэе цёплае сонца, растопіць гурбы снегу, зазеляніць жоўтыя паплавы, у бярэ хмурныя лясы. Гартны.2. перан. Сумны, пануры (пра чалавека). [Элінора] зразумела, чаму Сузан вельмі часта ўставаў з-за хатняга стала хмурны, нездаволены. Лынькоў. Паглядзела дачка, стала хмурная: Знаць, не прыйдзе ён [любы] гэткай бураю. Панчанка. Архіпцоў сядзеў моўчкі, схіліўшы галаву, нейкі хмурны ці, можа, разгублены. Кухараў.— Ты нейкая хмурная сёння? — адразу заўважыў.. [Антось] жончын настрой. Васілевіч. // Які выражае суровасць, панурасць, заклапочанасць. Выйшаў на ганак., хлопец з хмурнымі заспанымі вачыма. Мележ. Слёзы ў мяне праступаюць з-пад хмурных павек. Багдановіч.ХМУРЫ, -ая, -ае. Разм. Тое, што і х м у рн ы. Помню, хмуры ранак, у росах канюшына, толькі птушкі посвіст ды шляхі, шляхіЧарнушэвіч. Мужыкі хадзілі з хмурымі тварамі і мералі шырокімі крокамі поле. Колас. Косця на першы погляд здаваўся дзяўчатам надта хмурым, няветлівым. Карпюк.ХМУРБІНА, -ы, ж. Разм. Тое, што і х м ар а. Як хмурыны ў дзень асенні, Думкі-словыгоніць памяць: — Ой, трыпутнічак, Трыпутнік!^, óéлле-зе'л'л'егакаг &ыы>%7.. íўуз? Ля^^í-х^ поўнячыся сілай, Уперад рушыла тады, Дзесь угары перакуліла Збанкі, паўнюткія вады. Калачынскі.ХМУРБШКА, -і, ДМ -пцы; Р мн. -нак; ж. Памянш.-ласк. да хмурына; хмарка, воблачка. На небе ні хмурынкі; сонца пячэ, як летам. Пташнікаў. Неба сіняе-сіняе, плывуць па ім, нібы гусі-лебедзі, белыя хмурынкі. Навуменка. // перан. Пра тое, што азмрочвае, засмучае. А нада мной, яв рой, снуюць Хмурынкі горкага адчаю. Астрэйка.ХМУРЫЦЦА, -руся, -рышся, -рыцца; незак, і. (1 і 2 ас. не ужыв.). Пакрывацца хмарамі, станавіцца хмурным (пра неба). Неба хмурылася і хмурылася, здавалася, вось-вось пойдзе дождж. Федасеенка. // Станавіцца пахмурным, хмарным (пра пагоду). Шырокае мора бясконца шуміць... Не хмурся дажджом, далягляд. Жычка. Не дзень, не два ўжо хмурылася надвор'е. Мыслівец. / у безас. ужыв. Навокал, нізка над даляглядам, як быццам хмурылася, пагруквала, таямніча і насцярожана, а дождж усё не ішоў. Брыль.2. перан. Станавіцца хмурным, насупленым. [Мікалай Пятровіч] нават адчуў на

сваёй спіне лёгкі халадок і прыкра хмурыўся, намагаючыся рассеяць нядобры настрой. Каршукоў. // Моршчыцца, пасуплівацца, выражаючы неспакой, хваляванне, турботу, злосць (пра лоб, бровы). Сінія вочы іскрыліся просьбай, разгублена хмурыліся бровы. Лынькоў. // Злавацца на каго-н. [Саша:] — А я, дзівак, лічыў, што ты [Вася] ад зайздрасці, што сам не пабыў дома, хмурышся на мяне. Шуцько. Вельмі не рад быў свайму канкурэнту ксёндз Марцэвіч. Ён хмурыўся }íа мніха. Бядуля.ХМУРЫЦЬ, -ру, -рыш, -рыць; незак., што. Панура або задумліва моршчыць, насупліваць (лоб, бровы). Аксён хмурыць лоб. Відаць, як блізка прымае ён гэта ўсё да сэрца. Колас. / не хмур, каханы, бровы: Хмурыць іх няма прычыны. Астрэйка.ХМЫЗ, -у, м. Тое, што і хмызняк. Лес густы, скрозь зарос хмызам, арэшнікам, лазою. Сачанка.ХМЫЗНЯК, -ý, м. Кусты, зараснікі дробных маладых дрэўцаў. Лес быў густы, з непралазнымі хмызнякамі. Якімовіч. Беражыстая рэчка ўтапілася ў хмызняках і лазе; спрадвеку жалобна журчыць пра людскія надзеі, як сведка таго, што было. Каваль.ХМЫЗНЯКОВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хмызняку. Хмызняковыя зараснікі. // Які расце кустамі. Хмызняковая расліннасць.ХМЫКАННЕ, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл, хмыкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Дрозд хмыкнуў, і хлопчыкі гэта хмыканне зразумелі па-свойму: «Чытаеш? Пабачым, як ты ўмееш чысціць зброю». Хомчанка. Лялькевгча абурыла гэтае хмыканне і гэтае недарэчнае слова. Шамякін.ХМЫКАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Вымаўляць «хм» або «гм», выказваючы здзіўленне, іронію, сумленне, злосць. На Веньяміна з павагай глядзелі нават хлопцы ў стракатых сарочках, некаторыя з якіх дагэтуль хмыкалі і пацíскалі плячыма пасля яго жартаў. Навуменка.ХМНІКНУЦЬ, -ну, -неш, -не; зак. Аднакр, да хмыкаць.Хмыліцца_________________________________207________________________________________ХМЫЛІЦЦА, хмылюся, хмылішся, хмыліцца; незак. 1. Хітра, злосна ýхмыляцца.2. (1 і 2 ас. не ужыв.). Касавурыць вочы, прыціскаць вушы (пра коней). Пачуўшы Андрэя, [коні] сталі хмыліцца і круціцца ў праварынах — не падыходзь... Пташнікаў. Дэраш — так звалі мы - [каня] — даволі-такі сцёр зубы, часта наравіўся, хмыліўся не толькі на чужых, а і на мяне самога. Якімовіч.ХМЯЛÉЦЬ, -ею, -éеш, -éе; незак. Разм. Станавіцца п'яным, п'янець. Цяпер, калі Салавейчык перакульваў шклянку трэці раз,— гарэлка яго болей не брала, а Ігналь пачаў хмялець. Лупсякоў. Гэты поп умеў піць і хмялеў не адразу. Чарнышэвіч. // перан. Прыходзіць у стан узбуджанасці, захаплення ад чаго-н. Хмялею ад водару спелага хлеба, Ад жоўтых рамонкаў, ад квецені вашай. Хведаровіч.ХМЯЛЁК, -лькý, м. 1. Памянш.-ласк. да хмель (у і знач.).2. Лёгкае ап'яненне.О Пад хмяльком — тое, што і пад х м елем (гл. хмель). Сакальскі быў узбуджаны, трошкі пад хмяльком. Мехаў.ХМЯЛЁЎКА, -і, ДМ -лёўцы, ж. Сорт махоркі.ХМЯЛІЦЬ, -ліць; незак., каго. Разм. Рабіць п'яным, ап'яняць. Вось князеў стол на сто персон У бузіне каля сцяны. Калісьці ён не меў цаны, Хмяліў і цешыў шляхту. Бажко. // перан. Прыходзіць у стан узбуджанасці, захаплення. Нешта яе [Зоську] хмяліла, трывожыла: яна знайшла для сябе новае ў злосці — гэта дало ёй апору і сілу. Бядуля.ХМЯЛЬШК, хмельнікá, м. Зараснік хмелю. // Месца, дзе расце хмель.ХНА, -ы, ж. Чырвона-жоўтая фарба расліннага паходжання, якая выкарыстоўваецца для афарбоўкі шэрсці, а таксама валасоў, ногцяў і пад.

[Араб.]ХНЫ, выкл. У выразе: хоць бы хны — тое, што і хоць бы што (гл. што). А яны дык хоць бы хны — Слінай цыркаюць праз губы. Крапіва.ХНШКАННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, хныкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Хто справу хныканнем распачынае, Той добрых вынікаў не мае. Корбан.ХНЫКАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак. 1. Жаласна плакаць, утвараючы адрывістыя насавыя гукі. Деначка крывіла губкі, хныкала, але зноў цэлілася на калені. Дуброўскі. Аднаму хлапчуку, які адарваў адзінае вуха ў плюшавага мядзведзя, [Яўсейчык] паспеў ужо даць кухталя, і малы паціху хныкаў у кутку. Даніленка.2. перан. Скардзіцца на што-н.; наракаць. Уладзік, даведаўшыся, што без яго вырашана, каму ісці заўтра ў лес, пачынаў хныкаць: — Усё мне ды мне пасвіць... С. Александровіч. [Чыжык:] — Вось што, Лёнька! Ты вельмі не хныкай. Як-небудзь пражывеш. Няхай.ХО і ХО-ХО, выкл. Ужываецца для выказванпя іроніі, здзіўлення, захаплення і пад.— Хо! Р-работнічак, танцор няшчасны, а машыну я за цябе ачышчаць буду, га-а? Ну, скажы ты мне, смаркач! — загарлапаніў.. [шафёр], паглядваючы то на застаўку, то на мяне. Вышьшскі.ХОБАТ, -а, М -баце, м. 1. Выцягнутая рухомая насавая частка морды ў сланоў і некаторых іншых жывёл, якая служыць для дыхання, нюху, дотыку, хапання. Хобат тапіра. □ Хобатам матляе слон Ды вачыма лыпае. Барадулін. // Выцягнутая пярэдняя частка або выраст пярэдняй часткі цела ў некаторых бесхрыбетных жывёл, якая служыць для абароны, хапання, забівання здабычы і пад. Хобат п'яўкі.Спец. Частка механізмаў, машын або прыстасаванняў, якая па форме або функцыі нагадвае выцягнуты нос жывёлы. Хобат экскаватара. □ Рытмічна махаючы сваім хобатам, пагрузачны кран падымаў і апускаў на платформы кантэйнеры. Шыловіч.Спец. Задняя падоўжаная частка лафета артылерыйскаіí гарматы або задняя частка станка кулямёта, якая служыць для ручной наводкі на цэль. // Ствол гарматы. Хобаты гармат уздымаліся гнеўна ў неба, у заходні бок. Мележ. / хобаты жэрлаў Паволі Гарматы спускаюць на дол. Броўка.ХОБАТНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да хобата (у 1 знач.), з хобатам. Хобатная оюывёліна.2. у знач. наз. хóбатныя, -ых. Атрад млекакормячых, які цяпер прадстаўлены толькі сланамі.ХОБІ, нескл., н. Разм. Якое-н. захапленне, любімы занятак у вольны час. Можа гэта яго [Сівалоба] хобі. Ёсць жа ў яго, Антанюка, сваё хобі — паляванне. Шамякін. Па тым заняпадзе, які пануе тут [у садзе], можна меркаваць, што садоўніцтва — не маё хобі. Васілёнак.[Англ. ЬоЬЬу.]ХОВАНКА, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. 1. Месца, дзе можна знайсці прытулак, схавацца ад каго-, чаго-н.— Ну чаго турбавацца,— сказаў Ігналь.— Хованка ў нас надзейная, калі што. Лупсякоў. Многа клопатаў буран прынёс і дыверсантам, бо будан іх служыў толькі як хованка ад камароў і сонца. Федасеенка. // Спецыяльна зробленае ці прыстасаванае месца ці збудаванне для хавання ад каго-, чаго-н. А такі ж ён [Вова] за дзень натупаўся, капаючы разам з другімі ў садзе хованку ад бомбаў. Гурскі. [Лукша:] — Усю ноч мы [партызаны] сабе хованкі капалі. Гроднеў.Скрытае, патайное месца для захоўвання чаго-н. Хованка для скарбаў.толькі мн. (хóванкі, -нак). Дзіцячая гульня, у якой той, хто водзіць, шукае астатніх удзельнікаў гульні, якія схаваліся. Будучы клуб акупіравалі хлапчукі — са смехам і крыкамі гуляюць у хованкі. Шамякін. [Сакольны:] — Праязджаў нядаўна паўз лясныя

паселішчы. Бегалі там дзеткі між кустоў, гулялі ў хованкі. Кулакоўскі.О Гуляць у хованкі гл. гуляць.ХОД, -а і -у, М аб (у) хóдзе і на хаду; лік. хады, -óў і ходы. -аў; м. 1. -у, М на хаду. Рух, перамяшчэнне ў якім-н. напрамку. Машына дала задні ход. Цягнік збавіў ход. □ Пяхота ўвесь час замаруджвала ход конніцы. Брыль. Ціха кружыцца галава ў Міколкі, разбягаюцца валасы ад страшэннага ходу, ад імклівага ветру. Лынькоў.2. -у, М у хóдзе; перан. Развіццё, цячэнне чаго-н. Ход падзей. Ход урока. Ход гісторыі. □ У ходзе будаўніцтва сацыялізма ў СССРХоджаны ____________________208________________________________________без якой бы там ні было знешняй эканамічнай дапамогі ў кароткі гістарычны тэрмін была ажыццёўлена індустрыялізацыя краіны. «Звязда». Дзед зрабіў перадышку, абдумваючы далейшы ход казкі. Якімовіч.-у, М у хóдзе; мн. ходы, -аў. Перамяшчэнне рухомай часткі механізма ад аднаго крайняга становішча да другога. Ход прэса. // Адлегласць, на якую гэта частка перамяшчаецца. Ход поршня роўны 50 ем.-у, М на хаду. Рабочая частка машыны, механізма. Анкерны ход гадзіннікавага механізма. /І Ніжняя хадавая частка самарушнага ўстройства. Гусенічны ход. // Ніжняя хадавая частка экіпажа або іншых транспартных сродкаў. Каляска на рызінавым хаду. // Спец. Адлегласць паміж пярэдняй і задняй восем экіпажа, павозкі і пад. Кароткі ход у экіпажа.-у, М у хóдзе. Спец. Дзеянне, работа, якую выконвае машына, механізм і пад. Рабочы ход рухавіка. □ Надзейныя, з высокай дакладнасцю ходу, .. {гадзіннікі] не будуць падводзіць уладальнікаў, для якіх важна кожная мінута, секунда. «Звязда».-у, М на хаду. Спец. Увесь тэхналагічны працэс, які адбываецца ў чым-н.; цыкл. Домна на гарачым хаду.-у; мн. хады, -óў. Чарговае выступленне іграка (у шахматах, шашках і іншых настольных гульнях). Ход канём. □ Ці ведаеце вы, што найкарацейшая шахматная партыя, іграная ў турніры, мела ўсяго 4 хады — гэта партыя Лазар — Кабо з чэмпіянату Францыі. «Маладосць».-у, М у хóдзе; мн. хады, -óў; перан. Прыём, манеўр для дасягнення чаго-н. Дыпламатычны ход. □ Гэтая дзяўчынка зрабіла яшчэ адзін на дзіва хітры ход: яна паспела працерці ганак і падлогу ў калідоры растворам фармаліну. Шамякін. Юра не сумняваўся, што ўся ветлівасць нямецкага афіцэра, яго ўвага да іх — толькі тактычны ход. Бураўкін.-у; мн. ходы, -аў. Спец. Паварот, змяненне ў сюжэце мастацкага твора. У К. Чорнага мы не знойдзем твора, у якім аўтар імкнуўся б захапіць чытача складанасцю сітуацый, займальнасцю сюжэтных ходаў. Кудраўцаý.

-а; мн. хады, -óў. Месца або адтуліна ў сцяне будынка, памяшкання, праз якое ўваходзяць куды-н., уваход. Парадны ход. Чорны ход. □ Неўзабаве Міхалка пачуў, як Сцепуржынскі і Скуратовіч увайшлі ў дом праз чысты ход. Чорны. У Эмы няма цяпер пакойчыка з асобным ходам, яна жыла ў нейкіх пенсіянераў, пры якіх быў яшчэ жанаты сын з бяздзетнаю жонкай. М. Стральцоў.-а; М у хóдзе; мн. хады, -óў. Месца, па якому ходзяць; калідор, тунель. Падземны ход. □ Траншэі і хады зносін цягнуліся ў некалькі радоў усцяж па ўсяму фронту. Мележ. Бацька вельмі добра ведаў лес, ведаў усе хады ў ім, ведаў, дзе што расце. Сачанка.-у; мн. ходы, -аў; перан. Магчымасць дасягнення чаго-н. Так рад ён [чалавек], што тут апынуўся, Дзе ёсць чалавеку больш ходу. Колас.О Жалезны ход — ніжняя хадавая металічная частка воза або іншых якіх-н.

транспартных сродкаў. Малы ход — запаволены ход судна, а таксама каманда, якая перадаеццаў машыннае аддзяленне для змяншэння ходу судна. Поўны ход! — словы каманды, якія абазначаюць: з гранічнай скорасцю.О Ведаць усе хады і выхады гл. ведаць. Даць задні ход гл. даць. Даць ход гл. даць. Ісці ў ход гл. ісці. На хаду — мімаходам, хутка. На хаду падноскі адарваць гл. адарваць. Не даць ходу гл. даць. Па ходу справы — у залежнасці ад абставін. Поўным ходам — інтэнсіўна, узмоцнена (ідзе, ішло і пад. што-н.). Пусціць у ход гл. пусціць. Сваім ходам — а) пехатой; б) работай свайго матора. Ход канём — аб рашучым сродку, што выкарыстоўваецца для дасягнення поспеху ў якой-н. справе. Ходу няма каму-чаму гл. няма. Хрэсны ход — царкоўнае шэсце з крыжамі, харугвамі і абразамі.ХОДЖАНЫ, -ая, -ае. Такі, па якому часта ходзяць (пра дарогу, сцежку і пад.). Ходжаныя сцежкі.ХОДЗІКІ, -аў; адз. няма. Разм. Насценны гадзіннік простай канструкцыі з гірамі. Мірон Іванавіч., мелькам зірнуў на ходзікі: быў пачатак чацвёртай гадзіны. Лынькоў. Хто гадзіннік заводзіў? Не знаюць. Не помняць яны [дзеці]. Хутка ходзікі ходзяць, Калёсікі з боку відны. Куляшоў.ХОДКА, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак; ж. Разм. 1. Паездка або паход для дастаўкі чаго-н. Віхлястая дарога ляжала перад Раяй, дарога, па якой яна мусіла рабіць сваю, як казалі партызаны, першую ходку. Новікаў. [Дзядзька:] — Я і кажу Пятру: «На другую ходку шукай сабе, браце, другога напарніка...» С. Александровіч.2. Порцыя, колькасць чаго-н. [Ячны] ведае, калі будзе гатова першая ходка саману, і ён не спозніцца прыехаць паказаць нам кладку сцен. Брыль.ХОДКАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць ходкага. Ходкасць аўтамашыны. Ходкасць гавару.ХОДКІ, -ая, -ае. 1. Які хутка і лёгка рухаецца, лёгкі на хаду. Ходкі самазвал. Ходкі конь. □ Потым пакацілі ходкія гарматы, мінамёты. За імі — з той жа імклівасцю, але больш паважна, ракеты. Карпаў.2. Які мае вялікі попыт (пра тавары, вырабы і пад.). [Іван:] — У нашу краму такога [пітва] не прывозяць. Не ходкае яно ў нас. Паўлаў. На базары лазовае лыка Самы ходкі лічыўся тавар. Хведаровіч. // Які часта выкарыстоўваецца. Ходкі афарызм.ХОДНІК, -а, м. Разм. 1. Тое, што і т р ат у а р. Вуліца была гладка забрукавана, а ходнікі выкладзены бетоннымі плітамі. Машара.2. Тое, што і п а л а в і к. [Маці:] — [Святланка] да мяне прыскочыць, бывала, дык перакусіць з дарогі не паспее, а ўжо і падлогу ператрэ, і ходнікі выб'е, і падворак падмяце. Гіль.ХОДУ, прысл. Разм. Наўцёкі. Дзеці кінуліся ходу. І у знач. вык. Я ходу ў зямлянку, яна побач была. А медзведзяня малое шусь між ног са мною разам. Карамазаў.ХОДЫР, -у, м. У выразе: хадзіць ходырам гл. хадзіць.ХОЛ. -а. м. Вялікі нежылы пакой, звычайна ў гасцініцах, санаторыях; зала. Я сядзеў у холе гасцініцы «Анфа» ў глыбокім скураным крэсле каля бліскучага круглага стала. В. Вольскі. Да ліфта трэба было прабегчыХолад209Хорам

цераз нізкі, прасторны, вылажаны жоўтым бліскучым паркетам хол. Скрыган.[Англ. ІíаІІ.]ХОЛАД, -у, М -дзе; мн. халады, -óў; м. 1. толькі адз. Нізкая тэмпература навакольнага асяроддзя (паветра, вады і пад.). Назаўтра ўранку, яшчэ раса пяклася холадам, Сівы

[хлопчык] ужо ехаў верхам на парсюку — зноў на балота. Падганяў Белага парэпанымі пяткамі пад бакі і зноў смяяўся. Брыль. Калі няма хмар, неба бялее і ад гарачыні і ад холаду. Карпаў. // Халоднае паветра, струмень такога паветра. Сыры вецер дзьмухнуў.. [мельніку] вострым холадам у твар. Чорны. // Месца, дзе тэмпература паветра нізкая, дзе холадна. Паставіць цеста на холад.Вельмі халоднае надвор'е; мароз. Тады перада мною ўставалі, як у вялікі холад, высока паднятыя і сціснутыя плечы. Скрыган. Ноч, працятая пругкім холадам, пазірала ў падвойныя вокны Пракопавай «станцыі». Колас. // звычайна мн. (халады, -óў). Працяты перыяд з нізкай тэмпературай надвор'я. Не страшны смелым ім былі Спякота, халады. Купала. Зіма дужэла патроху. То ціснулі зямлю халады і чыстай беллю — аж адбірала вочы — шырыліся палі, то мокла адліга — снег цямнеў, і, нудны, беспрасветны, церусіў дождж. Мележ. А тут яшчэ наступілі халады і .. [Алёшку] загадалі апальваць кацельную. Лынькоў.толькі адз. Адчуванне дрыжыкаў (ад хваробы, страху і пад.). Лукашык успомніў начных гасцей, і холад прабег у яго па целе. Дамашэвіч.перан.; толькі адз. Душэўная раўнадушнасць, стрыманасць у праяўленпі пачуццяў, увагі. А потым прыехала Соня, і як бы штось зрушылася ва мне і ў самой прыродзе: холад чужой бяды адышоў — прапаў неяк лёгка і проста. Вышынскі. // Раўпадушныя, абыякавыя адносіны да каго-, чаго-н. Сымон Ракуцька бачыў гэты холад на маладым твары невядомага падарожнага і пачаў траціць сваю ранейшую ажыўленасць. Чорны. Мінулага холаду паміж., [тэатрам] і гледачом не засталося і ў паміне. Сяргейчык. Ад фільма [«Сад самых салодкіх пладоў»] вее холадам, абыякавасцю. «Маладосць».О Полюс холаду — раён найніжэйшых зімовых тэмператур на Зямлі. Штучны холад — нізкая тэмпература асяроддзя, цел або рэчываў, што ствараецца шляхам адводу ад іх пэўнай колькасці цеплыні.0 Кінуць у холад — пачаць трэсці, калаціць. Сабачы холад — вельмі моцная сцюжа. Цярпець холад і голад гл. цярпець.ХОЛАДАГЁНТ, -у, М -нце, м. Спец. Хімічны раствор у халадзільных устаноўках, які выкарыстоўваецца для ахаладжэння.ХОЛАДАКАМБІНÁТ, -а, М -наце, м. Прадпрыемства харчовай прамысловасці з халадзільнымі ўстаноўкамі для загатоўкі свежамарожаных прадуктаў.ХОЛАДАЛЮБÍВЫ, -ая, -ае. Які любіць холад, вытрымлівае нізкую тэмпературу. Холадалюбівыя жывёлы.ХОЛАДАЎСТОЙЛІВАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць холадаўстойлівага. Холадаўстойлівасць дзікай пшаніцы.ХОЛАДАУСТОЙЛ1ВЫ, -ая, -ае. Здольны пераносіць нізкую тэмпературу. Холадаўстойлівыя гатункі вінаграду.ХОЛАДНА. 1. Прысл, да халодны (у 10 знач.).безас, у знач. вык. Аб нізкай тэмпературы паветра. Холадна. Вецер па полі гуляе, Вые, як звер, Снег узрывае, нуду наганяе. Багдановіч.безас, у знач. вык., каму. Аб стане чалавека, які адчувае холад, дрыжыкі. Міхалка не варушыўся, яму стала холадна. Чорны.— Можа вам так холадна будзе,— спагадліва запытала.. [Марыя]. Кулакоўскі. // Аб стане чалавека, які адчувае дрыжыкі ад моцных пачуццяў, перажыванняў і пад. [Візэнеру] рабілася і горача і холадна, калі ён думаў аб гэтай зеышснайперскай кулі нябачнага стралка. Шамякін. Рукі і ногі ў мяне амярцвелі. Мне зрабілася холадна і горача. Бядуля.О Ні холадна ні горача каму гл. горача.ХОЛАДНАСЦЬ, -і, ж. Тое, што і халоднасць. Андрэй павярнуўся да Людмілы. На яго

твары былі скаванасць, холаднасць, але яны скора саступілі месца вінаватасць. Арабей.ХОП, выкл. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл, хапіць. [Зыгмусь:] — Я — хоп за павады! Конь спужаўся, а я — скок на яго ды наўскапыта ў лес! Колас. Выпусціць Косцік жабу на зямлю, а бусел хоп яе чырвонай дзюбай — і праглыне. Паслядовіч.ХОР, -у; мн. хары, -óў; м. 1. У старажытнагрэчаскім тэатры — група выканаўцаў з спевакоў і танцораў.Група або калектыў спевакоў, якія выконваюць разам вакальныя творы. Хор імя Пятніцкага. Народны хор БССР. □ Кулькін, выявілася, спяваў у хоры і ведаў ноты. Машара. У клубе на сцэне выстройваўся хор. Асіпенка.Музычная п'еса, прызначаная для выканання пеўчым калектывам. Кампазітар напісаў не кантату, а проста хор.чаго. Адначасовае гучанне многіх гукаў. Сход маўчыць, а потым чуецца адзін голас, другі, а за ім хор галасоў гудзе. Колас. У адказ.. [Сымону Якаўлевічу], нібы рэха, прагучаў дружны хор дзіцячых галасоў: — Я, юны піянер... Якімовіч.чаго. Мноства аднолькавых думак, меркаванняў. Намыснік, рыжы намеснік і нейкі капітан былі ўжо ў інтэрнаце. Хорам пахвалы яны спаткалі дзяўчат. Грамовіч. Пасля хору хвалебных рэцэнзій узнялася хваля крытыкі і разносаў. «Маладосць».Спец. У струнных музычных іпструментах — парныя, строеныя і пад. струны.у знач. прысл, хорам, а) Усе разам, у некалькі галасоў (аб спевах). Да цябе [Нарачы] бор працягвае рукі, Для цябе хорам птушкі звіняць. Прыходзька; б) усе адразу, адначасова, дружна (пра якое-н. выказванне).-—Правільна! Малайчына, Вова! — хорам падхапілі рабяты прапанову таварыша. Шыловіч.ХОРАМ, -а; мн. хóрамы, -аў; м. Вялікі жылы будынак; палац. Князь у хораме жыў, слаўны свету ўсяму, Недаступны і грозны, як хорам. Купала. / Жарт. Пра дом, жыллё. [Гаспадыня:] — Дык куды ж я вас пушчу. Бачыце ж, які ў мяне хорам, няма дзе нават сесці, не тое што легчы. Сабаленка. / у воб-Хорамны_____________________________ 210_______________________________________разным ужыв. Які прастор! Здалёк стаяць Чатыры сценкі бору, І неяк дзіўна пазіраць На гэты светлы хорам. Панчанка.ХОРАМНЫ, -ая, -ае. Той, хто валодае хорамам, жыве ў хораме. Ты [князь] ўсё золатам хочаш прыцьміць, загаціць... Ці ж прыгледзеўся, хорамны княжа? Кроў на золаце гэтым людская блішчыць, Кроў, якой і твая моц не змажа. Купала.ХОРАША. 1. Прысл, да харошы (у 1 знач.).безас, у знач. вык. Пра прыемныя абставіны. Як прыемна пахне збожжа! А вакол — спакойна! Эх, як слаўна, як прыгожа, Хораша, прыстойна! Колас. Хораша ў чэрвеньскім лесе! Мележ.безас, у знач. вык., каму. Пра пачуццё ўнутранага задавальненпя, зведанага кім-н. Хораша сэрцу ў прасторах-вышынях, Хораша ў садзе сваім салаўю! Лось. Твар старой хвілінку заспакоены: ёй хораша, што нават і Федзька, інжынер, з Брэста прыехаў. Ракітны.ХОРДА, -ы, ДМ -дзе, ж. Спец. 1. Прамая, якая злучае дзве кропкі крывой лініі.2. Восевы шкілет у выглядзе пругкага эластычнага цяжа, спінная струна (у некаторых жывёл і ў зародка чалавека).[Грэч. сíюгáё — струна.]ХОРДАВЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да хорды (у 2 знач.). Хордавы храсток.2. у знач. наз. хóрдавыя, -ых. Вышэйшы тып жывёл, якія маюць хорду на якой-н. стадыі развіцця.

ХОРМÁЙСТАР, -тра, м. Кіраўнік хору, харавы дырыжор. Вядомы ў Беларусі хормайстар Уладзімір Тэраўскі (а гэта быў ён) павёў Міхася за кулісы. «Полымя».ХОРТ, хартá, М -рцé, м. Паляўнічы сабака з доўгай вострай мордай, доўгімі тонкімі нагамі і гладкай поўсцю. Тым часам у дзверы вытыркнуліся.. морды двух хартоў ■— тонкіх, як вужакі, сагнутых дугою. Гарэцкі.ХОРЫ, -аў; адз. няма. Адкрытая галерэя або балкон у верхняй частцы параднай залы або царкоўнага будынка (першапачаткова для размяшчэння хору, музыкантаў). Зала губернскіх дваранскіх збораў нагадвала мора ў непагоду. Уся гэтая паўкруглая зала, усе месцы за калонамі, .. амфітэатр хораў — усё гэта было напхана людзьмі. Караткевіч. На хорах спявалі суровыя манахі. Асіпенка.[Грэч. сíюгоз — хор.]ХОТА, -ы, ДМ хóце, ок. 1. Іспанскі народны танец у хуткім тэмпе, а таксама музыка да гэтага танца. Танцаваць хоту.2. Музычны твор у стылі гэтага танца. «Арагонская хота» Глінкі.ХОХМА, -ы, ж. Разм. Дасціпны, вясёлы жарт, учынак і пад. Алег намагаўся развесяліць.. [Галю], у аўтобусе ўспамінаў Мішавы «хохмы», не зважаючы на людзей. Ярашэвіч.ХОЦЬ, злучн, і часціца. 1. злучн, уступальны. Падпарадкоўвае даданыя ўступальныя сказы, выступаючы ў значэнні: нягледзячы на тое, што. Скуратовіч дачытаў ліст да канца, хоць слухала ўжо толькі палавіна тых людзей, што стаялі тут спачатку. Чорны. Хоць лютуе люта люты — Неба ясніцца вакол. Янішчыц. / Пры наяўнасці супраціўных злучнікаў «а», «але», «ды», «аднак», «затое», «усё ж», «тым не менш (меней)» у галоўным сказе. Хоць быў ужо канец красавіка, а нештавясна марудзіла. Кавалёў. Хоць войт і меў прыяцеляў у асобах Бруя і Біркі і начальніцкае падтрыманне з боку пана Крулеўскага, тым не меней ён часамі адчуваў сваю адзіноту і адарванасць ад грамады. Колас. // Далучае ўступальныя звароты. [Уладзік] зняў з ног добрыя яшчэ, хоць з латкамі на насках, боты і на вачах у мамы і Волькі паадбіваў матыкай абцасы, падэшвы і шпурнуў іх пад мяжу. Пальчэўскі. // Ужываецца ў простых сказах з аднароднымі членамі перад словам або групай слоў з уступальным значэннем. Конік яго [Янкаў] хоць і невялікі, але рухавы і на яду непераборлівы. Крапіва. Хоць рэдка, ды метка. Прыказка.злучн, уступальны (звычайна ў спалучэнні з заг. ладам або інф.). Ужываецца ў пачатку даданых сказаў, у якіх выказваецца дапушчэнне, вызначаецца крайняя мяжа, ступень праяўлення чаго-н., магчымасць якога-н. выніку. Усім такіх высокіх заробкаў не дадуць, хоць са скуры вылазь. Мыслівец. Каля аднапавярховага каменнага будынка ямской станцыі стаяла запыленая — хоць ты пальцам на ёй пішы — паштовая карэта, і людзі стаялі на прыступках, а фурман з паштальёнам прывязвалі ўжо вяроўкамі.. сакваяжы. Караткевіч. [Скуратовіч:] — Бацька., [пастушка] рад — хоць крыху малы зарабіць. Чорны. // Далучае самастойныя сказы пры уступальным супастаўленні. [Пятро:] — Мяне паклалі ў вялікім светлым пакоі. Хоць гэта спачатку так здалося, пасля зямлянкі. Шамякін.злучн, уступальны. Ужываецца пры супастаўленні сказаў або членаў сказа з узаемным выключэннем. Хоць з ім, хоць без яго. Хоць так, хоць гэтак — ім усё роўна.злучн, супраціўны. Указвае на абмежаванасць таго, аб чым гаворыцца; па свайму значэнню набліжаецца да злучнікаў «аднак», «але», «між тым». Ведае, хоць не прызнаецца. □ — У Чаромушкі,— сказаў Андрэй шафёру'.— Хоць не, спачатку паедзем на Беларускі вакзал. Васілёнак.часціца ўзмацняльна-вылучальная. Ужываецца ў значэнні: самае меншае, ва ўсякім выпадку. Я хачу хоць прыблізна знайсці тую мясціну і стараюся ва уяўленні аднавіць

вуліцу. Скрыган.6. часціца ўзмацняльна-абмежавальная (звычайна ў спалучэнні з часціцай «бы»). Ужываецца ў значэнні: нічога больш, акрамя гэтага, усяго толькі. Хоць бы глянуць адзін момант На яго [сына], здаецца! Горка беднай, цяжка матцы, Сэрца яе рвецца. Колас. Хоць бы ветрык дыхнуў, а то наўкола, як у гаршку, горача і ціха. Гроднеў.часціца ўзмацняльная. Ужываецца ў значэнні: нават, няхай нават. А разведчыкі ўсё пыталіся [у Сцяпана]: ('Ну, калі ты прыдзеш са сваім войскам? Многія ўжо гатовы хоць зараз ісці на паноў...» Пестрак. [Стары:]— Я дажыву сваё і там, хоць у чужых людзей. Кулакоўскі.часціца вылучальная. Ужываецца ў значэнні: напрыклад.— А як жа цябе хоць зваць? — пытаецца Янка. Якімовіч.часціца ўзмацняльная (у спалучэнні з неазначальнымі займ. і прысл.). Ужываецца ў азначальным значэнні: любы, усякі, у любое месца, у любы час. Я цябе хоць дзе знайду.Храбрасць_________________________________211_________________________________Храмасо О Мокры, хоць выкруці гл. мокры. Хоць адбаўляй гл. адбаўляць. Хоць бы і так гл. так. Хоць бы (сабе) — тое, што і хоць (у 8 знач.). [Вера:] Ідзіце лепш пачытайце, што тут пра вас пішуць. Ды вось, хоць бы гэты абзац прачытайце. Крапіва. [Антось:]—Возьмем хоць сабе і майго [сыка] —• зусім ад рук адбіўся. Машара. Хоць бы што гл. што '. Хоць вады напіся гл. напіцца. Хоць ваўкоў ганяй гл. ганяць. (Цёмна) хоць вока выкалі гл. выкапаць. Хоць воўк траву еш гл. воўк. Хоць воўкам вый (завый) гл. выць. Хоць гаць гаці каго-чаго гл. гаціць. Хоць гвалт (каравул) крычы гл. крычаць. Хоць граблямі (лапатай) заграбай гл. заграбаць. Хоць забі гл. забіць. Хоць заваліся гл. заваліцца. Хоць закачайся гл. закачацца2. Хоць заліся гл. заліцца'. Хоць залюбуйся гл. залюбавацца. Хоць зарэж (це) гл. зарэзаць. Хоць з ветрам пусці гл. пусціць. Хоць іголкі збірай гл. збіраць. Хоць касой касі гл. касіць'. Хоць кол на галаве чашы гл. часаць 2. Хоць кроў з носа гл. кроў. Хоць круць-верць, хоць верць-круць гл. круцьверць. Хоць куды гл. куды. Хоць мак сёй гл. сеяць. Хоць памры гл. памерці. Хоць пуп развяжа гл. развязаць. Хоць разарвіся гл. разарвецца. Хоць распераяíыся гл. расперазацца. Хоць рукамі бяры гл. браць. Хоць рэпу сёй гл. сеяць. Хоць тапор вешай гл. вешаць. Хоць (ты) вушы затыкай гл. затыкаць '. Хоць (ты) да раны (у вуха) кладзі гл. класці. Хоць (ты) кінь гл. кінуць. Хоць (ты) махалам махай гл. махаць. Хоць (ты) нос затыкай гл. затыкаць '. Хоць (ты) у вочы плюнь гл. плюнуць. Хоць у вір галавою гл. вір. Хоць у дамавіну (труну) кладзі гл. класці. Хоць у жмуркі гуляй гл. гуляць. Хоць у лоб страляй гл. страляць. Хоць у пятлю лезь гл. лезці. Хоць шаром пакаці гл. пакаціць.ХРАБРАСЦЬ, -і, ж. Здольнасць, уменне пераадольваць страх; мужнасць, адвага. Працавалі з храбрасцю юнацкай, Формулы зубрылі на хаду. Панчанка. [Дзед:] — А медалі гэтыя дадзены мне за праяўленую ў баях выключную храбрасць... Лынькоў.О Для храбрасці — каб надаць сабе смеласці, падбадзёрыць сябе.ХРАБРЫ, -ая, -ае. Які вызначаецца храбрасцю; смелы, мужны. Гэта быў чалавек вельмі вынослівы, спрытны і храбры, што называецца сарві-галава, весялун, добры хаўруснік і забіяка. Алёшка. Мой продак быў надзвычай смелы, Надзвычай храбры продак мой Супроць чуокынцаў азвярэлых З дубінкаю ішоў у бой. Жычка. / у знач. наз. храбры, -ага, м. Часцей, часцей прыпамінай Імёны паўшых смерцю храбрых За родны край, наш мілы край. Гілевіч. // Які сведчыць аб храбрасці, выражае храбрасць. Храбры ўчынак. ХРАБРБІЦЦА, -рýся, -рышся, -рыцца; незак. Старацца быць храбрым; падбадзёрваць сябе. Пісар Дулеба хоць трохі і прыціх, але ўсё яшчэ храбрыцца. Колас.

ХРАБРЭЦ, -рацá, м. Храбры чалавек. Між буданоў фарсіста круціўся на шэрабокім трафейным жарабку камандзір атрада, прыгажуп і храбрэц Мікола Глівенка, ён жа «дзядзька Коля». Хадкевіч. / у іран. ужыв.— Ну, што ж, на ракаў ты храбрэц...— згаджаўся дзед з Міколкам. Лынькоў.— Шапку вазьмі, храбрэц! — крыкнула Галя, убачыўшы, што ён нават забыўся падняць сваю фарсістуюшапку-капітанку і тая, пакамечаная, валяецца на зямлі. Арабей.ХРАБРЭЦЬ, -эю, -эеш, -эе; незак. Рабіцца, станавіцца храбрым, храбрэйшым.ХРАБУСНУЦЬ, -ну, -нéш, -не; -нём, -няцé; зак. Аднакр, да храбусцець.ХРАБУСТÁННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, храбустаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.ХРАБУСТАЦЬ, -бугдчý, -бусцíш, -бусціць; незак. Есці, жаваць з хрустам.ХРАБУСТКІ, -áя, -óе. Які храбусціць, утварае храбусценне. Пачарнелы снег быў наздраваты і храбусткі. Новікаў. Сцёпка адбег далей ад воза і упіўся зубамі ў храбусткі агурок. Хомчанка.ХРАБУСЦЕННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, храбусцець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Спалоханыя коні рванулі, і задняе кола з храбусценнем пераехала скінутаму [хлопцу] руку. Караткевіч.ХРАБУСЦЕЦЬ, -бушчý, -бусцíш, -бусцíць; незак. Утвараць хруст, трэск. Храбусцела пад тапаром тонкая паплеціна — на тычкі. Крапіва. Вітае шкло звонка храбусціць пад нагамі. Лынькоў. У ціхім празрыстым паветры суха храбусцелі галіны—Шпілеўскі ламаў вецце. Савіцкі. / у безас. ужыв. [Мядзведзь] жор гэты лёд, як дзеці марожанае,— аж храбусцела. Караткевіч.ХРАМ, -а, м. 1. Збудаванне, прызначанае для адпраўлешш набажэнства і рэлігійных абрадаў. Мусіць, з такім самым пачуццём тысячагоддзі назад у якім-небудзь першабытным храме людзі прыступалі да здабывання свяшчэннага агню. Маўр. Захаваліся руіны рымскіх храмаў, палацаў, тэатраў, трыумфальных арак, лазняў. В. Вольскі.2. перан. Месца, якое выклікае павагу, святое для каго-н. У хуткім часе БДТ-1 стаў храмам мастацтва, святыняй роднага слова. Ліс. Бачу цябе [Пуліхава] ў Піцеры, ва універсітэце. Вось яны сцены храма навукі, пра які ты марыў! Мехаў. А душа мая і думкі — там, Дзе шахцёры-салякопы Мудра Пад зямлёй узводзяць працы храм, Увесь з мазаікі і перламутру. Аўрамчык. // перан. Пра сферу высокіх духоўных каштоўнасцей. А невядомы Ікс. Спрабуе — хі-хі! — у храм паэзіі зайсці ў лапцях, Складае вершы на мужыцкі лад. Жычка.ХРАМА... (гл. хрома...). Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «хрома...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напрыклад: храмасома, храмасфера.ХРАМАВЫ, -áя, -óе. Які мае адносіны да храма. Храмавое свята.ХРАМАГЁН, -у, м. Спец. Бясколернае рэчыва клетак раслінных і жывёльных тканак, якое набывае колер пры акісленні.[Ад грэч. сЬгбта — колер, фарба і дéпоз — паходжанпе, род.]ХРАМАГЁННЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да храмагену.ХРАМАСОМА, -ы, ж. Спец. Пастаяпная састаўная частка клетачнага ядра жывёльных і раслінных арганізмаў, носьбіт спадчыннага рэчыва.[Ад грэч. сЬгбта — колер, фарба і збта — цела.]Хра м асомны _______________________________212_______________________________ХранікальныХРАМАСОМНЫ, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да храмасомы. Храмасомная тэорыя спадчыннасці. Храмасомныя хваробы.ХРАМАСФÉРА, -ы, ж. Спец. Адзін з слаёў сонечнай атмасферы, які можна бачыць у

час зацьмення ў выглядзе яркага кольца вакол Сонца.[Ад грэч. сЬгогда — колер, фарба і врЬаіга — шар.]ХРАМАТАГРАФ1ЧНЫ, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да храматаграфіі. Храматаграфічны аналіз.ХРАМАТАГРАФІЯ, -і, ж. Фізіка-хімічны метад раздзялення і аналізу сумесей, заснаваны на размеркаванні іх кампанентаў паміж дзвюма фазамі — нерухомай і рухомай, якая праходзіць праз нерухомую.[Ад грэч. спгбта — колер, фарба і §гарЬо — пішу.]ХРАМАТАФОР, -а, м. Спец. 1. У жывёл — пігментныя клеткі ў скурным покрыве, якія абумоўліваюць здольнасць жывёл зменьваць колер.2. Бялковае цела пратаплазмы клетак водарасцей.[Ад грэч. спгбта — колер, фарба і рЬогóз — носьбіт.]ХРАМАТЫ, -аў; адз. храмáт, -а, М -мáце, м. Солі хромавай кіслаты, афарбаваныя ў жоўты колер.ХРАМАТБІЗМ, -у, м. 1. У фізіцы — уласцівасць белага праменя раскладацца на прамяні рознага колеру.2. У музыцы — узыходны і сыходны меладычны рух па паўтонах.[Ад грэч. спгóтаіівтóз.]ХРАМАТБІЧНЫ, -ая, -ае. 1. У фізіцы — заснаваны на з'явах храматызму, звязаны з храматызмам (у 1 знач.). Храматычная аберацыя.2. У музыцы — які атрымаўся ў выніку храматызму, заснаваны на храматызме (у 2 знач.). Храматычная гама. // Здольны перадаць паўтоны. Храматычныя гармонікі.ХРАМАЦШ, -у, м. Асноўнае рэчыва ядра жывёльнай і расліннай клеткі, здольнае афарбоўвацца.[Ад грэч. спгбта — колер.]ХРАМІРАВАННЕ, -я, н. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл, храміраваць.ХРАМІРАВАНЫ, -ая, -ае. Спец. 1. Дзеепрым, зал. пр. ад храміраваць.2. у знач. прым. Пакрыты слоем хрому (у 1 знач.). Храміраваная сталь.ХРАМ1РАВАЦЦА, -руецца; незак. Зал. да храміраваць.ХРАМІРАВАЦЬ, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., што. Спец. 1. Накрыць (пакрываць) метал слоем хрому (у 1 знач.).2. Апрацаваць (апрацоўваць) скуру солямі хрому (у 1 знач.).ХРАМІРОВАЧНЫ, -ая, -ае. Спец. Які прызначаны, служыць для храміроўкі, храміравання. Храміровачны матэрыял. Храміровачны цэх.ХРАМІРОУКА, -і, ДМ -рóўцы, ж. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл, храміраваць.ХРАМІТ, -у, М -мíце, м. Мінерал цёмнага колеру, які ўтрымлівае ў сабе хром і жалеза; хромісты жалязняк.ХРАМÍТАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да храміту, які ўтрымлівае ў сабе храміт. Храмітавыя руды.ХРАМОУШК, -а, м. Гіст. Тое, што і т а м пл і е р.ХРАНА... {гл. хрона...). Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «хрона...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напрыклад: храналогія, хранаскоп.ХРАНАГРАФ1ЧНЫ і, -ая, -ае. Які мае адносіны да хранографа '. Хранаграфічны запіс.ХРАНАГРАФ1ЧНЫ2, -ая, -ае. Які мае адносіны да хранографа 2.ХРАНАЛАГІЗÁЦЫЯ, -і, ок. Кніжн. Ўстанаўленне часу існавання чаго-н. Храналагізацыя бронзавага веку.ХРАНАЛАГІЧНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да храналогіі. У некаторых

выпадках паэма па сваіх храналагічных рамках ахоплівае падзеі рэвалюцыі, грамадзянскай вайны і сучаснасць. Перкін.2. Заснаваны на паслядоўным ходзе падзей. Паколькі ж велічныя падзеі апісваюцца ў храналагічным парадку, то «Нарач» з правам можна назваць гераічнаю хронікай. У. Калеснік.О Храналагічная канва гл. канва.ХРАНАЛОГІЯ, -і, ж. 1. Навука, якая вывучае гісторыю летазлічэння. // Дапаможная гістарычная дысцыпліна, што ўстанаўлівае гістарычныя даты, час з'яўлення дакументаў і пад.Пералік падзей у іх часавай паслядоўнасці. Храналогія беларускай гісторыі.Паслядоўнасць паяўлення чаго-н. у часе. Храналогія падзей. □ Цыкл гэтых твораў будзе ісці не толькі па лініі храналогіі, а адначасна і па лініі ідэ[йн]ых катэгорый (носьбітамі і творцамі якіх ёсць чалавечыя вобразы): бацькаўшчына, ўласнасць, закон, сваяцтва і г. д. Чорны. Знаходка ўнікальнага экземпляра «Малой падарожнай кніжыцы» ў капенгагенскай бібліятэцы ўносіць істотную папраўку ў храналогію скарынінскіх выданняў. «Помнікі».О Геалагічная храналогія — ўстанаўленне перыядаў узнікнення розных пластоў Зямлі.[Ад грэч. спгопоз — час і Іо^оз — вучэнне.]ХРАНАСКОП, -а, м. Спец. Прыбор для вымярэння надзвычай малых прамежкаў часу, а таксама для параўнання паказанняў часу па розных прыборах.[Ад грэч. спгопов — час і зкорео — гляджу.]ХРАНІКАЛЬНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць хранікальнага. Але ж фрагментарнасць, бегласць, хранікальнасць замалёвак, а часам звужанасць карціны былі агульным недахопам [твораў аб горадзе]. Гіст. бел. сав. літ.ХРАНІКАЛЬНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да хронікі (у 1, 2 знач.). У паэме [«Грозная пушча» Куляшова] пераважаюць гутарковыя апавядальныя інтанацыі: яны адпавядаюць хранікальнай паслядоўнасці падзей. Гіст. бел. сав. літ.2. Які змяшчае ў сабе хроніку (у 3,4 знач.); з'яўляецца хронікай. Джані Пучыні ў мінулым дакументаліст. Таму ў яго фільме так яскрава бачны ўплыў хранікальнага кіно. «Маладосць». // Дакументальна дакладны; такі, як у хроніцы. Хранікальны паказ фактаў.Хранікёр213Храпці

ХРАНІКЁР, -а, м. Супрацоўнік газеты, радыёвяшчання, часопіса, які дае інфармацыю ў аддзел хронікі.ХРАНІКЕРСКІ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да хранікёра, належыць яму.2. Які з'яўляецца хронікай (у 2, 3 знач.), звязаны з хронікай. Хранікёрская заметна.ХРАНІСТ, -а, М -сце, м. Той, хто складае (піша) хронікі (у 1 знач.). Такім чынам беларускі храніст уклаў у твор самую поўную для свайго часу гісторыю сваёй Радзімы. «Маладосць». Паводле звестак польскага храніста XV стагоддзя Длугоша, бітва пачалася імклівым націскалі літоўскай конніцы, якая абрушылася на левы фланг праціўніка. «Звязда».ХРÁНІЧНЫ, -ая, -ае. 1. Зацяжны або такі, які перыядычна ўзнаўляецца (пра хваробу). Усю зіму ледзь не ўсе палітвязні мелі хранічную прастуду і ўдушлівы кашаль. Машара. // Які хварэе на такую хваробу. Хранічны хворы.2. перан. Працяглы, няспынны, пастаянны. Характэрнай рысай перыяду агульнага

крызісу капіталізму з'яўляецца хранічная недагрузка вытворчых магутнасцей. «Звязда». Пісьменніка [Ф. Багушэвіча] хвалюе стан сельскай гаспадаркі, слабае развіццё прамысловасці і промыслаў, хранічны застой у развіцці эканомікí краіны. С. Александровіч.ХРАНОГРАФ ', -а, м. Прыбор для дакладнай рэгістрацыі моманту якога-н. назірання і для вымярэння кароткіх інтэрвалаў часу. Электронны хранограф. Механічны хранограф.[Ад грэч. спгопоз — час і §гар1íо — пішу.]ХРАНОГРАФ2. -а, м. Помнік старажытнай пісьменнасці, які змяшчае гістарычную хроніку якіх-н. краін або асобнай дзяржавы.[Ад грэч. СІІГОПОЗ — час і §гарíю — пішу.]ХРАНОЛАГ, -а, м. Спецыяліст па храналагізацыí.ХРАНОМЕТР, -а, м. Гадзіннік з вельмі дакладным ходам.[Ад грэч. спгóпоз — час і теíгео — вымяраю.]ХРАП 1, -у, м. і. Хрыплыя гукі, якія ўтварае пры дыханні той, хто спіць. Роўны храп ціха калыхаў сонную цішыню хаты. Лынькоў. Неўзабаве ва ўсім Глушаковым тавары чуліся сапенне ды храп. Мележ. Вось ужо і храп пачуўся з будкі, а .. [хлопцы] ўсё яшчэ баяліся вылазіць. Маўр.2. Гукі, якія напамінаюць хрыплае сапенне (звычайна пра коней). Увагу [Гамыры] займае конскі храп і пазвоньванне окалезнага пута. Колас. На дарозе конскі храп, трэск аглабель, прарэзлівы дзявочы віск... Навуменка. І конь з дзікім храпам пранёсся перада мной, як дэман, толькі абкідаў мяне грудкамі снегу з-пад капытоў. Карпюк.ХРАП2, -а, м. Спец. Упор для спынення або рэгулявання частак механізма, якія рухаюцца.ХРАПА \ -ы, ж. 1. Пярэдняя частка галавы ў буйной жывёлы; морда. Мядзведзь смокча лапу ў бярлозе санліва, Лось высунуў храпу — Шукае спажывы. Купала. // Ніжняя і сярэдняя частка пераносся ў жывёлы. Салвэсь папрасіў гаспадара разявіць каню зяпу. Той ахвотна паслухаўся: сціснуў праваю рукою жывёлу за храпу, а другою адцягнуў ніжнюю губу. Пальчэўскі.2. звычайна мн. (хрáпы, храп). Ноздры ў вялікіх жывёл (каня, лася і пад.). Храпы вя-лікага гнядога каня дыхалі параю. Пестрак. З храп у .. [аленя] ішла пара, і яны былі белыя — заінелі. Пташнікаў.3. Груб. Твар. нос чалавека. Якім чынам сюды трапіў, Не магу ніяк уцяміць. Ці не даў мне хто па храпе Ды адбіў дарэшты памяць? Крапіва.— Сам бачыў, як у Бабруйску на Казначэйскай нейкі дзяцюк сунуў кулаком у храпу гарадавому, а той толькі юшку выцер, лахі пад пахі ды ходу. Грахоўскі.ХРАПА2, -ы, ж. Разм. Замёрзлая грудамі зямля. Васіль як бы і не заўважаў холаду, борзда тупаў прадранымі лапцямі па ўкамянелай камякаватай храпе, што біла ў падэшвы, у пяткі. Мележ. На дварэ падмарожвала. Растаптаная скацінай гразь ператварылася ў храпу. Чарнышэвіч. Аступілася [Ганна] у нейкую яму і балюча ўпала каленьмі на вострыя, мёрзлыя храпы. Місько.ХРАПАВ1К, -á, м. Спец. Зубчасты механізм. які перадае вярчэнне толькі ў адным кірунку; храпавы механізм.ХРАПАВБІ, -áя, -óе. Спец. Які мае храп2, забяспечаны храпам. Храпавая муфта. Храпавое кола.ХРАПАК, -á, м. У выразе: даць (задаць) храпака гл. даць.ХРАПАНУЦЬ і ХРАПЯНУЦЬ, -ну, -нéш, -не; -нём, -няцé; зак. 1. Аднакр, да храпці.2. Разм. Паспаць. Храпянуць дзве гадзіны. □ [Міхась:] — Цяпер бы выкупацца ды храпануць з гадзінку ў цяньку. Машара.

ХРАП'Е, -я, н., зб. Абл. Ахрап'е. Так давялося і зрабіць. Да школы па агародах правялі [машыну], з грады на граду, па мёрзлых памідорах ды па капусным храп'і. Лобан. Назбірала бабка храгія У градах парасяці. Русак.ХРАПЁННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, храпці, а таксама гукі гэтага дзеяння. Храпе Вадзім.. [Таня] таўхае яго пад бок. Храпенне на нейкі час прыціхае, затым пачынаецца зноў. ГІаўлаў.ХРÁПКА \ -і, ДМ -пцы; Р мн. -пак; ж. Памянш.-ласк. да храпа '.ХРАПКА2, -і, ДМ -пцы; Р мн. -пак; ж. Ствол качана капусты без лістоў. Рая адышла да каровы і хацела гнаць яе дамоў, але карова прагна хапала капуснае лісце, з хрумстаннем згрызала храпкі і ісці дамоў не хацела. Шамякін. Дзеда тузанула, ён закруціўся на месцы, ухапіўся за твар і павольна пачаў асядаць на цвёрдую граду з мёрзлымі храпкамі ссечанай капусты. Грахоўскі. Ён [Васіль] можа ля дзвярэй сядзець спакойна і хрумстаць белыя тугія храпкі. Караткевіч.ХРÁПНУЦЬ, -не; зак. і аднакр. Зламацца з трэскам. Ды раптам сакавіта храпне граб. Успыхнуць росаў зыркія вясёлкі. Барадулін. Хоць хворага не бачыш месца, Дуб храпне так, што браце мой! Гаўрусёў.ХРАПУН, -á, м. Разм. Чалавек, схільны да храпу1 (у 1 знач.), які храпе ў сне. Чалавек., захроп яшчэ мацней. Тады Жэня абедзвюма рукамі ўзяла за .. плячо і павярнула храпуна на бок. Кулакоўскі.ХРАПУНÉЦ, -нцá, м. У выразах: даць (задаць) храпунца — тое, што і даць (задаць) храпака (гл. даць).ХРАПЦІ, -пу, -пеш, -пе; -пём, -пяце; пр. хроп, храплá, -ло; незак. і. Утвараць храп' (у 1 знач.). [Сцёпка:] Усе мае таварышы за-Храпянуць ______________214____________________________________Хро снулі і моцна храпуць. Мне таксама хочацца спаць. Колас. Пацейчык падгарнуў пад сябе торбу з хлебам і заснуў, нават пачаў храпці. Чорны. // Разм. Моцна спаць, пераважпа з храпам. Моцна стукнуўшы дзвярыма, .. [Кірыл], не распранаючыся, валіўся на ложак і амаль да паўдня хроп. Кавалёў.2. Утвараць храп ' (у 2 знач.). Конь хроп, з-пад яго капытоў выляталі камякі снегу. Бураўкін. Коні ашалела храплі і кідаліся на вароты. Сабаленка. Храпуць, іржуць коні, раз-пораз ускідваецца лаянка, гатова загарэцца бойка. Мележ. // Утвараць сіплыя гукі (аб прадметах). У зубах храпла і свістала маленькая счарнелая люлечка. Грахоўскі.ХРАПЯНУЦЬ гл. храпануць.ХРАСНУЦЦА, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Разм. груб. Упасці, пагаліцца, моцна стукнуўшыся. Зараз жа грымнуў стрэл, і чорны дзядзька храснуўся на зямлю, ухапіўшыся рукамі за жывот. Маўр.ХРАСНУЦЬ, -ну, -неш, -не; зак. 1. Зламацца, пераламацца з хрустам, трэскам. [Базыль:]-— Можа, у вас шворан ёсць, а то мой храснуў на грэблі, відаць, не даеду... Броўка. // Утварыць хруст, трэск. Штосьці храснула, нібы зламалася пад нагой сухая галінка, і вартавыя курчыліся ўжо на зямлі. Бураўкін. / у безас. ужыв. Пятрок што мае сілы ўпёрся плячом у борт, ад натугі аж храснула ў паясніцы. Хадяновіч.2. Разм. груб. Моцна стукнуць, выцяць. Не памятаючы, што раблю, узняў дручок і храснуў ім не то па кані, не то па жаўнер у. Сяргейчык. [Галя:] — А тады як храсне гэтая бутэлька., [немцу] па галаве, ён і кулямёт выпусціў. Курто.ХРАСТКАВАТАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць храсткаватага.ХРАСТКАВАТЫ, -ая, -ае. Які мае вялікія або выступаючыя храсткі. Храсткаваты нос.ХРАСТКАВША, -ы, ж. Рэчыва, з якога складаецца храсток.ХРАСТКАВІННЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да храсткавіны, які з'яўляецца

храсткавінай.ХРАСТКАПАДОБНЫ, -ая, -ае. Падобны на храсток.ХРАСТКОВЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да храстка, з'яўляецца храстком. Храстковая клетка. Храстковая тканка. // Які складаецца з храсткоў. Храстковы пазваночнік.2. Які мае шкілет з храстка. Храстковыя рыбы.ХРАСТОК, -ткá, м. Гнуткая і шчылыíая злучалыíая тканка пазваночных жывёл і чалавека, якая ўтварае некаторыя часткі шкілета і дыхальных шляхоў дарослага чалавека. Храсткі гартані. □ Перасадка чалавеку такіх тканак, як храсток, косці, рагаеіца вока,— ужо не праблема. «Звязда». Чалавек азірнуўся і пайшоў паволі назад. Храсткі яго носа варушыліся. Чорны.О Надгартанны храсток — надгартаннік.ХРАСЬ, выкл. у знач. вык. Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл, храснуць і храснуцца. Наступіў ботам [на плот] ды як пакаўзнуўся, грудзьмі аб жардзіну, тая хрась напалам, а я носам у гразь. Быкаў. [Бацька:] — Убачылі [парубшчыкі] лесніка — да яго. Ружжо аднялі — аб пень хрась! — паламалі... Масарэнка.ХРАШЧАВІНА, -ы, ж. Тое, што і храстка в і н а.ХРОМ, -у, м. 1. Хімічны элемент, цвёрды метал шэра-стальнога колеру, які выкарыстоўваецца для вырабу цвёрдых сплаваў, для пакрыцця металічных вырабаў.Жоўтая, аранжавая, чырвоная ці зялёная мінеральная фарба (вокіс хрому або соль хромавай юслаты).Сорт мяккай тонкай скуры. Міхась сумеўся: было нязручна вось так адразу расчынаць гаворку пра хром, падэшвы, усцілкі. Асіпенка. Баўтрукоў не ішоў, а амаль бег да сцэны, суха шоргаючы рукавамі спартыўнага пінжака з карычневага хрому. Савіцкі.[Ад грэч. сЬгота — колер, фарба.] ХРОМА... (а таксама храма...). Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) той, што ўтрымлівае ў сабе хром (у 1 знач.), напрыклад: хромаалюмініевы; 2) які мае адносіны да колеру, фарбы; каляровы, напрыклад: хромалітаграфія. [Ад грэч. спгбта — колер, фарба.] ХРОМАВЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да хрому, які змяшчае ў сабе хром (у 1 знач.). Хромавая сталь. Хромавая фарба. Хромавая руда.Які праводзіцца пры дапамозе хрому (у 1 знач.). Скура хромавага дублення.Які з'яўляецца хромам (у 3 знач.). Хромавая скура. І/ Зроблены з хрому. [Стафанковіч] быў апранут у шматкішэнны фрэнч., і хромаеыя зграбныя боты на высокіх абцасах. Чорны. Цвёрда ступаючы хромавымі ботамі па пяску, старшыня рушыў у праўленне. Навуменка.ХРОМАГРАВЮРА, -Ы, Ж. Спец. Шматкаляровы адбітак, зроблены літаграфскім спосабам.[Ад грэч. сЬгота — колер, фарба і слова гравюра.]ХРОМАЛІТАГРАФ, -а, м. Майстар-літаграф, які падрыхтоўвае друкаваную форму для ўзнаўлення шматколерных арыгіпалаў.ХРОМАЛІТАГРАФ1ЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хромалітаграфіі; зроблепы спосабам хромалітаграфіі. Хромалітаграфічны малюнак.ХРОМАЛІТАГРАФІЯ, -і, ж. Літаграфічны спосаб друкавання некалькімі фарбамі. // Адбітак (малюнак), зроблены такім спосабам.[Ад грэч. спгбта — колер, фарба і слова літаграфія.]ХРОМАЛІТАГРАФСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хромалітаграфіі.ХРОМАФАТАГРАФ1ЧНЫ, -ая, -ае. Спец. уст. Які мае адносіны да хромафатаграфіі; зроблены спосабам хромафатаграфіі.ХРОМАФАТАГРАФІЯ, -і, ж. Спец. уст. Каляровая фатаграфія.

[Ад грэч. спгбта — колер, фарба і слова фатаграфія.]ХРОМІСТЫ, -ая, -ае. Які ўтрымлівае ў сабе хром (у 1 знач.), з дамешкай хрому. Хромісты жалязняк,ХРОМКА, -і, ДМ -мцы; Р мн. -мак; ж. Разм. Храматычны гармонік. Цяпер., баян [Васіля], як калісьці мая просценькая хромка, водзіць моладзь на тую ж лугавінку, якую вартуе стары дуб. Пянкрат. Доўгі час Хролік быў на цаліне, там навучыўся граць, купіў хромку і вось нядаўна вярнуўся. Гроднеў.Хром п і к ___________________________________215___________________________________ХрумсткіХРОМПІК, -у, м. Двухромавакіслы калій, які выкарыстоўваецца як акісляльнік у скураной і тэкстыльнай прамысловасці.ХРОНА... (а таксама храна...). Першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны іх да часу, напрыклад: хронаметраяг.[Ад грэч. сЬгóпоз — час.]ХРОНАМЕТРАВАНЫ, -ая, -ае. Дзеепрым, зал. пр. ад хронаметраваць.ХРОНАМЕТРАВАЦЦА, -рýецца; незак. Зал. да хронаметраваць.ХРОНАМЕТРАВАЦЬ, -рýю, -рýеш, -рýе; зап. і незак. Правесці (праводзіць) хронаметраж.ХРОНАМЕТРАЖ, -у, м. Вымярэнне затрат часу на што-н. Хронаметраж працоўнага працэсу.[Ад грэч. спгóпоз — час і теíгео •— вымяраю.]ХРОНАМЕТРАЖНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хронаметражу, звязаны з хронаметражам. Хронаметражныя работы. Хронаметражныя назіранні.ХРОНАМЕТРАЖБІСТ, -а, М -сце, м. Той, хто вядзе хронаметраж.ХРОНАМЕТРАЖЫСТКА, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да хронаметражыст.ХРОНАМЕТРЫЧНЫ, -ая, -ае. 1. Які выконваецца пры дапамозе хранометра. // Прызначаны для запісу паказапняў хранометра. Хронаметрычны журнал.2. Такі, як у хранометра. Хронаметрычная дакладнасць у рабоце.ХРОНАСКАПІЧНЫ, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да хранаскопа.ХРОШК, -а, м. Разм. Хранічны хворы.ХРОНІКА, -і, ДМ -нíцы, ж. 1. Запіс гістарычных падзей у храналагічнай паслядоўнасці; летапіс. Варта было б успомніць, што сто гадоў назад П. Гільтэбрант надрукаваў урывак са Слуцкай хронікі; хроніка гэта ў той час захоўеалася ў Нясвіжскім архіве Радзівілаў. «Полымя». Жанр летапісу ці хронікі даўно ўжо склаўся ў біяграфічнай літаратуры. Г. Кісялёў.Літаратурны твор, у якім паслядоўна выкладаецца гісторыя грамадскіх, палітычных і іншых падзей. Выдатнае месца сярод старажытных помнікаў пісьменнасці беларускага народа займаюць летапісы і хронікі. Чамярыца. // Гісторыя якога-н. роду, сям'і. Сямейная хроніка Нявады-Лукашэвіча перапыняецца хронікай сям'і Сымона Ракуцькі. Дзюбайла. // Гісторыя якіх-н. падзей, чыіх-н. прыгод. [Ігналя] давай, як па кнізе, чытаць хроніку пройдзенага дня ад самага рання. Бядуля. Я коратка расказаў Зіне «хроніку» свайго жыцця, пачынаючы з ваенных гадоў. Васілевіч.Кароткая інфармацыя аб бягучых падзеях (у газеце, часопісе, па радыё). Цяпер жа не падлягала сумненню, што ў барацьбе з народам брала верх самаўладства. Варта было., зірнуць на хроніку, што змяшчалася на старонках тагачасных часопісаў, на царскія загады, на розныя цыркуляры, каб пераканацца ў гэтым. Колас. // Аддзел інфармацыі аб мясцовым бягучым жыцці (у газеце, часопісе).Дакументальны фільм аб падзеях бягучага жыцця. Пеця авалодаў пакуль што самы-мі элементарнымі ведамі кінатэхніка.. Аднойчы яму нават пашанцавала самастойна прапусціць хроніку! Стаховіч.

[Грэч. спгопікá.]ХРОСШК, -а, м. Уст. Хросны сын у адносінах да хросных бацькоў. Праўда, хросная Вольга Епіфанаўна, тая, якой Максім паказваў свае першыя вершы па-беларуску, хоць і не разумела, не спачувала ў галоўным, але, добрая душа, не адмовіла хросніку ў просьбе выпісаць для яго спачатку «Нашу долю», а потым «Нашу ніву». М. Стральцоў.ХРОСНІЦА, -ы, ж. Уст. Хросная дачка ў адносінах да хросных бацькоў. Дзядзька Раман, чалавек дасціпны, бывалы, узяў сабе ролю гаспадара, па вясковых законах у яго на гэта было маральнае права: Саша — яго хросніца. Шамякін.ХРОСНЫ, -ая, -ае. Уст. 1. Які мае адносіны да абраду хрышчэння. Хросныя бацькі; хросны бацька, хросная маці (мужчына і жанчына, якія ўдзельнічаюць у абрадзе хрышчэння дзіцяці). Хросны сын, хросная дачка (у адносінах да хросных бацькоў). Хросны брат, хросная сястра (якія маюць адных і тых жа хросных бацькоў).2. у знач. наз. хросны, -ага, м.; хросная, -ай, ж. Хросны бацька, хросная маці. Марыя Антонаўка доўга захоўвала першы падарунак свайго хроснага — залаты крыжык з ланцужком. «Маладосць».ХРУМКАННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, хрумкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Іншы раз., наслухаешся за дзень кепскага хрумкання. Кулакоўскі.ХРУМКАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак. Тое, што і хрумстаць. Страляніна на фронце яшчэ не ўнімалася, .. а коні, здавалася, спакойна хрумкалі сырую канюшыну. Нікановіч. Хрумкае пад хуткім крокам снег. Шынклер.ХРУМСТ, -у, М -сце, м. Хруст, трэск. Віця паднёс, [пясок] да мікрафона і пацёр у далонях. Хрумсту не было. Шыцік. Убачыў [Гарэнка] у абед, як Юрка гэты з хрумстам аплятае салёныя [а]гурочкі, такія пругкія, сакаўныя. Вышынскі.ХРУМСТАННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, хрумстаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Карова прагна хапала капуснае лісце, з хрумстаннем згрызала храпкі і ісці дамоў не хацела. Шамякін.ХРУМСТАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак. 1. што, чым і без дап. Есці або жаваць, утвараючы храбусткі гук. Людзі хрумсталі крамяныя яблыкі, мядовыя грушы. Жычка. Цімох жа сапраўды схапіў з талеркі [а]гурок і пачаў гучна хрумстаць і прычмокваць. Ваданосаў. / Пра жывёлу. Распрэжаныя коні хрумсталі сена. Гартны. Лось паслухаў, варухнуў галавою. Потым супакоіўся і ў цішыні ночы пачаў хрумстаць аўсом. Лупсякоў. Начлег... За рэчкай луг з духмянымі травамі, смачна хрумстаюць спутаныя коні. Васілеўская.2. Утвараць хруст. А там, дзе хрумсталі сярпы, Вятрам адкрыты далі. Калачынскі. Чаравікі парудзелі, пад нагамі хрумсталі цвёрдыя тарфяныя грудкі. Грахоўскі. / Пра пыл, пясок і пад. [Дачка] піша: «Цяжка і горача, Хрумстае пыл на зубах». Панчанка.ХРУМСТКІ, -ая, -ае. Які хрумсціць. Гэта быў ладны жытнёвы акраец з паджарыстай хрумсткай скарынкай. Быкаў. Бацькава кры-Хрумсцець 216 Хрыбетнікшачку — гэта пудоў з дваццаць духмянага хрумсткага сена. Б. Стральцоў.ХРУМСЦЕЦЬ, -мшчý, -мсцíш, -меціць; незак. Разм. Тое, што і хрумстаць. Каля плота хрумсцелі абабранымі зялёнымі яблыкамі дзеці. Адамчык. Жучок {сабака] хапае цукар на ляту, хрумсціць ім. Лупсякоў. Сняжок хрумсціць пад нагамі. Брыль. Пад нагамі хрумсцела тонкая наледзь. Навуменка. Мякка хрумсціць пад нагамі сушняк. Барадулін. Хрумсцяць у садзе пад падэшвамі крупінкі вугалю ў траве. Вялюгін.ХРУМСЬ-ХРУМСЬ, выкл. Разм. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння хрусту. Хрумсь-хрумсь...— чулася на плоце: дзеці елі рабіну. Пташнікаў.ХРУСНУЦЬ, -ну, -неш, -не; зак. 1. Аднакр, да хрустаць, хрусцець.

2. Зламацца з хрустам. Каса ў шыйцы хруснула і засталася ў купіне. Крапіва. Вол як рззнуўся лбом у вароты, дык тыя хруснулі, а сам ён і асеў на пярэднія ногі. Марціновіч.ХРУСТ, -у, М -сце, м. Трэск ад чаго-н., што ломіцца, крышыцца і пад. 3-за куста пачуўся лёгкі хруст, быццам пад нагою зламалася [галінка]. Гартны. Лядок з тонкім хрустам лопаўся пад нагамі, пырскаючы вадой. Гаўрылкін. // Падобны гук пры жаванні, ядзе. Аржанец узяў з міскі агурок, адкусіў яго амаль да палавіны і, з хрустам жуючы, усміхнуўся. Брыль.О Да хрусту — так, каб захрусцела, хруснула. [Бацька] напружвае сківіцы да хрусту. Бядуля.ХРУСТÁЛІК, -а, м. 1. Разм. Кавалачак хрусталю (у выглядзе падвескі, пацеркі і пад.).2. Спец. Частка вока (за зрачком і радужнай абалонкай) у выглядзе празрыстай дваякавьшуклай лінзы.ХРУСТАЛЬ, -ю, м. 1. Шкло высокай якасці, якое мае асобы бляск і здольнасць моцна праламляць святло. Бакалы, вазы і кілішкі са штучнага хрусталю пераліваліся ўсімі колерамі вясёлкі. Шамякін.Вырабы з такога шкла. Сервант запоўнены фарфорам, хрусталём. / у вобразным ужыв. Ёсць хараство і ў гэтых зімах, І ў мёртвабелых тых кілімах, Што віснуць-ззяюць хрусталямі Над занямелымі лясамі. Колас.Тое, што і горны хрусталь. Пацеркі з хрусталю.О Горны хрусталь — празрыстая бясколерная разнавіднасць кварцу, якая выкарыстоўваецца для аптычных і ювелірных вырабаў.[Ад грэч. кгýвіаІІоз — крышталь.]ХРУСТАЛЬНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да хрусталю (у 1 знач.), уласцівы яму. Хрустальны бляск. // Звязаны з вырабам хрусталю. Хрустальны завод. // Зроблены з хрусталю. Хрустальная ваза.2. перан. Празрысты. Хрустальныя каплі расы. // Чысты, звонкі, як у хрусталю (пра гукі). Хрустальны звон.. ХРУСТАННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, хрустаць.ХРУСТАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак. Утвараць гукі, падобныя на хруст. [Пан] неспакойна хрустаў тонкімі пальцамі. Бядуля. Набраклыя галінкі глуха хрусталі пад нагамі. Новікаў.ХРУСТКІ, -ая, -ае. Такі, што хрусціць, утварае хруст, трэск. На падлеску марнелі-датай-валі бы наждак хрусткія на марозе лапіны снегу. Быкаў. Пад нагамі шамацела хрусткае лісце. Грахоўскі. Стручок [фасолі] быў хрусткі і зялёна-празрысты. Самуйлёнак.ХРУСЦЁННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, хрусцець, а таксама гукі гэтага дзеяння.ХРУСЦЕЦЬ, хрушчý, хрусцíш, хрусціць; незак. Тое, што і хрустаць. Хрусцела пад нагамі ледзяная корка. Шамякін. [Доўбік] аблакаціўся на калені і стаў перабіраць то на адной, то на другой руцэ пальцы — яны па чарзе хрусцелі. Гроднеў. Пясчынкі хрусцяць на зубах. Астрэйка.ХРУСЬ і ХРУСЬ-ХРУСЬ, выкл. 1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння сухога трэску, хрусту. Снег рыпеў пад нагамі: хрусь, хрусь! — быццам хтосьці цукар грызе. Хомчанка.2. у знач. вык. Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл, хрустаць, хрусцець — хруснуць. З раніцы.. [Сафрона] насцігла няўдача: напароўся санямі на пень, і два пярэднія вязы — хрусь напалам. Ракітны.

ХРУШЧ, -á, м. 1. Жук сямейства пласцініставусых.2. часцей мн. (хрушчы, -óў). Род сухога пячэння з тонкіх палосак цеста, якія цякуць у масле (алеі). Хрушчы былі памочаны ў цёртым тварагу і зверху насыпаны цукрам. Пташнікаў.ХРЫБЕТ, -бтá, М -бцé, м. 1. Пазваночнік чалавека, жывёлы або рыбы. Поўсць на высокім хрыбце непрыгожа ўскудлачаная, брудна-бурая, а пад шыяй вісіць клоччам, як бывае вясной, калі звер ліняе. Шамякін. Абодва бакі жэраха пакрыты бліскучай серабрыстабелай луской, якая на самым хрыбце афарбавана ў шэры і нават цёмны колер. Матрунёнак. [Чабаноўскі] абапёрся на яе плячо. Ядзя абхапіла рукой яго спіну, праз тонкі шынель адчувала востры хрыбет. Асіпенка. // перан. Аснова, апора, касцяк. Магутнай партыі падмурак, Яе хрыбет і дыктатура, Яе граніт — рабочы клас. Бялевіч.Разм. Спіна (у чалавека або жывёлы). Пад зялёным хмызам Церлася хрыбтом, Хмыз бязрогім, лысым Кратала ілбом [ласяня]. Калачынскі. [Андрэй:] — А я нагой у хрыбет [вартавога], а рукой на рэгулятар. Лынькоў.перан. Верхні край чаго-н. (хвалі, страхі і пад.). На страсе, на самым хрыбце, селі два белыя галубкі і сядзяць, нікуды не хочуць ляцець. Пестрак. Вецер грае на прасторы, На хрыбтах імглістых хваль. Бядуля.Рад гор, якія працягпуліся ў адным кірунку; горны ланцуг. Горны хрыбет, а Раптам шлях засланілі хрыбты Алатау, Ля падножжа — у яблынях Алма-Ата. Панчанка. Унізе зялёная даліна, кветкі, сцюдзёная вада ў шумлівай рачулцы, а ўзнімеш вочы — не верыцца: хоць смаліць сонца, а вунь на хрыбтах снегавыя шапкі. Гроднеў. Над Аюдагам — над Мядзведзь-гарою—Хрыбет увесь імглой завалакло. Караткевіч.О Спінны хрыбет — пазваночнік.О Ламаць хрыбет гл. ламаць.ХРЫБЕТНІК, -а, м. Разм. Пазваночнік. У .. [жонкі Петрыка Лося] не гнуўся хрыбетнік, і паласкалі ёй бялізну, закідвалі грады, бялілі палотны, пралі і ткалі ў аддзяку за пазычанае маладзейшыя суседкі. Навумен-Хрыбетны 217 Хрыпецька.— Чалавеку., [рысь] на карак скача, як жывёле, ломіць хрыбетнік. Пташнікаў.ХРЫБЕТНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хрыбта. Хрыбетныя оюывёлы.ХРЫБЁЦША, -ы, ж. Разм. Тое, што і хрыбет. На шчасце ў сеірне стаяла дзябёлая дубовая кадушка. Зыгмусь павярнуў яе дном угору, узлез, зрабіў спробу: угнуў галаву, а хрыбецінай і плечуком налёг на дошку. Колас. На бугрыстай.. хрыбеціне [пагорка] санкі з'ехалі ўбок: адразу пачынаўся спуск. М. Стральцоў.ХРЫБТОВЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да хрыбта (у 1, 2 знач.). Хрыбтовыя пазванкі.Які знаходзіцца на хрыбце, на спіне ў жывёл. Хрыбтовае шчацінне. Хрыбтовая частка тушы.Які мае адносіны да хрыбта (у 4 знач.). Хрыбтовыя перавалы.ХРЫБУСЦЕЦЬ, -бушчý, -бусцíш, -бусцíць; незак. Жаваць з хрустам. [Гарнак:] — Сніў, што адкусіў вуха ў нашага ўрадніка і жаваў яго, а яно, падла, жорсткае, валасатае, аж хрыбусціць. Колас.ХРЫБЦША, -ы, ж. Разм. Тое, што і хрыбет. То тая, то другая карова жалобна мычала, трасучыся лахматаю хрыбцінаю ад с[цю]жы над аржаною саломаю. Гарэцкі. Далёка ўнізе шырока раскінулася даліна, за ёй у бледна-сіняватай смузе млелі хрыбціны суседніх гор. Быкаў.ХРЫЗАБЕРБІЛ. -у, м. Каштоўны празрысты камень зялёнага або залаціста-жоўтага колеру.

[Ад грэч. сЬгузóз — золата і ЬегіПоз — берыл.]ХРЫЗАБЕРЫЛАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хрызаберылу. // Зроблены з хрызаберылу або з хрызаберылам. Хрызаберылавы пярсцёнак.ХРЬІЗАКÓЛА, -ы, ж. Міперал класа сілікатаў блакітнага, зялёнага, сіняга колеру; медная руда.ХРЫЗАЛІТ, -у, М -лíце, м. Празрысты каштоўны камень залаціста-зялёнага колеру, разнавіднасць алівіну.[Ад грэч. спгузóз — золата і ІііЬоз — камень.]ХРЫЗАЛІТАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хрызаліту. // Зроблены з хрызаліту або з хрызалітам. Хрызалітавыя завушніцы.ХРЫЗАНТЭМА, -ы, ж. Дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з пышнымі махровымі кветкамі рознай афарбоўкі. Лісці дрэў ужо кранула восеньская пазалота, але на клумбах яшчэ стракацелі яркія астры і хрызантэмы. Сапрыка. Жоўтае ўтульнае святло лямпы, белыя хрызантэмы ў слоіку, чырвонае, нібы рубін, віно ў чарках, натхняючыя вершы і мы ўдвух, забыўшыся аб усім на свеце... Хомчанка.[Ад грэч. спгузóз — золата і апйíетіоп — кветка.]ХРЫЗАПРÁЗ, -у, м. Напаўкаштоўпы камень яблычпа-зялёнага колеру, разнавіднасць халцэдону.[Ад грэч. сЬгузóз — золата і ргáзіоз — светла-зялёны.]ХРЫЗАПРАЗАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хрызапразу. // Зроблены з хрызапразу або з хрызапразам. Хрызапразавы кулон.ХРЫЗАТБ1Л, -у, м. Мінерал, валакністая разнавіднасць серпенціну, змеевіка.ХРЫП, -у, м. 1. Сіплы гук, які чуецца пры цяжкім дыханні, здаўленай гаворцы. Ляснік закрычаў з усяе сілы тым грозным басам, які ўрэшце пераходзіў у піск і хрып. Бядуля. [Шурка] ўвесь час просіць піць, але голас таксама нібы высыхае і вырываецца з гарачага горла слабым хрыпам. Мехаў. // Хрыплае гучанне чаго-н. Толькі старыя ходзікі на сцяне, абыякавыя да ўсяго на свеце, з якімсьці прыкрым хрыпам адлічвалі секунду за секундай. Шашкоў.2. звычайна мн. (хрыпы, -аў). Шумы ў лёгкіх пры некаторых захворваннях. Абвостраным слыхам., [доктар] улоўлівае прастудныя хрыпы ў грудзях. Гарбук.ХРЫПАВАТЫ, -ая, -ае. Троху, злёгку хрыплы. Два гудкі, тоўсты хрыпаваты і звонкі тэнаровы, адначасна забрынчэлі па шыбах у акне Руліна пакоя. Гартны. Голас у .. [Паранькі] ціхі, трошкі хрыпаваты — не то ад прастуды, не то ад беганіны. Ракітны.ХРЫПÁТÁ, -ы, ДМ -пацé, ж. 1. Сіпласць, адсутнасць чыстаты голасу. Толькі недалёка ціха булькала крынічка і да хрыпаты надрываўся недзе драч. Ваданосаў. У крыклівым голасе заўжды хрыпата будзе, ён не чысты. Сапраўдны паэт не крычыць. Галавач.2. Хрыпенне, хрып. Спыняўся [сабака] на момант, каб набраць паветра ў лёгкія і ўцягваў яго з хрыпатою. Крапіва. Тут жа прабіў Шклянкаў насценны гадзіннік шэсць, без хрыпаты, чыста, быццам разумеючы, што на дварэ канец лютага і на парозе вясна. Ермаловіч.ХРЫПАТЫ, -ая, -ае. Глухаваты, сіплы, нячыстага тону (пра гук). Кожны паравоз крычыць па-свойму.. У другога хрыпаты голас, нібы прастудзіўся паравоз, бегаючы ў вольных туманах і завеях. Лынькоў. Хрыпатымі галасамі маладых пеўнікаў пачынаўся новы дзень. Гроднеў. // Які ўтварае такія гукі. Дуня заводзіла хрыпаты грамафон, потым прымусіла спяваць Віктара. Колас. Але недзе пасля Бахмача, якраз тады, калі змоўк у вагоне хрыпаты рэпрадуктар, прыёмнічак раптам ажыў. Мехаў.ХРЫПÁЦЬ, -áю, -áеш, -áе; незак. Разм. Пакутаваць ад хрыпаты, гаварыць хрыпла. [Тамаш:]— Хрыпаю і баліць ва мне ўсё. Косці ломіць. У галаве кружыць. Чорны. //

Утвараць хрып. Совы пад стрэхамі папазаводзіліся—хрыпаюць, як пачвары. Скрыган.ХРЬІПÉННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, хрыпець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Галава Панці лягла ніжэй, кадык вытырк, а хрыпенне пацішэла. Кулакоўскі.ХРЫПЕЦЬ, -плю, -пíнí, -піць; незак. 1. Утвараць горлам хрыплыя гукі. Алеська ўспомніў, як цяжка хрыпіць дзед, як страшна, калі ён трызніць. Хомчанка. // безас. Пра хрыпы ў грудзях, горле. У класе запанавала напружаная цішыня — стала чуваць, як у прастуджанага Паўла Баранца хрыпіць у грудзях. Шамякін. // Утвараць хрыплыя гукі (аб рэчах). Вось дзядзька люльку раздзімае, Цыбук хрыпіць, пішчыць, спявае. Колас.2. Мець у голасе хрыпату, утвараць хрыпенне замест крыку, слоў. Каля Васі, лаючыся, хрыпелі і тузаліся дзве постаці. Мележ. Партызаны кашлялі, хрыпелі прастуджаны-Хрыпка____________________________________218____________________________________________Хрыс ц іяніза в ан ы мі горламі. Навуменка. // Гучаць хрыпла (пра голас). Мінут праз пяць з [рэпрадуктара] .. гучыць музыка і хрыпіць голас спартыўнага інструктара. Нядзведскі. Голас [палкоўніка] зрываўся, хрыпеў. Лынькоў.3. Гаварыць, крычаць хрыпла, з хрыпам.— Я табе пакажу сведак,— хрыпеў Віктар і вырываўся. Гаўрылкін.— Набегаўся, нябось,— хрыпеў.. [Харытон], цяжка дыхаючы. Бажко.ХРЮПКА, -і, ДМ -пцы, ж. Разм. 1. Хрыпата.2. Хвароба, якая суправаджаецца хрыпамі. Захар хварэў на хрыпку. Пестрак.ХРЫПЛАВАТЫ, -ая, -ае. Трохі хрыплы, з хрыпатой. Хрыплаваты стогн. □ Голас з сянец чуваць быў малады, жаночы, прывабны, хрыплаваты ад сну. Чорны. Нечы слабы, хрыплаваты голас спяваў неанаёмую песню. Самуйлёнак.ХРБШЛАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць хрыплага. [Косця] кашлянуў, каб прагнаць гэту хрыпласць, каб тое, што ён скажа, сказаў ясна і цвёрда. Арабей.ХРЫШІШАСЦЬ, -і, ж. Разм. Уласцівасць хрыплівага.ХРЫПЛІВЫ, -ая, -ае. Разм. Трохі хрыплы, з хрыпатой. Нечы хрыплівы голас заводзіў «Дубінушку». Гартны.ХРЫПЛЫ, -ая, -ае. 1. Які перарываецца хрыпеннем; сіплы. Хрыплы смех. □ Раскатамі грымеў, скаланаючы паветра, нізкі хрыплы бас старога аленя, зліваючыся ў адзін хор з высокімі і звонкімі галасамі маладзейшых. В. Вольскі. Нечакана я пачуў недалёка ад сябе хрыплы, старэчы кашаль і павольна-ціхае мармытанне. Нікановіч.Нячысты, няясны, з хрыпамі (пра гукі). Хрыплы сігнал пачуўся бліжэй. Шамякін.Які ўтварае сіплыя, нячыстага тону гукі. Крумкае хрыплы крук. Барадулін.ХРЫПНУЦЬ>, -ну, -неш, -не; зак. Аднакр, да хрыпець.ХРБІПНУЦЬ2, -ну, -неш, -не; незак. Пачынаць гаварыць хрыпла, траціць чыстату голасу. Паліна заглянула ў блакноцік.. А палове сёмай — нарада. Як надакучылі яны!.. Амаль кожны дзень — адна за другой. Спрачаюцца, аж хрыпнуць людзі. Савіцкі. Аж хрыпнуць пад вятрамі каштаны. Нясе ў глыбіні адарваны буй... Бураўкін. // Станавіцца хрыплым (пра голас). У спевака голас пачаў хрыпнуць.ХРЫІІУН, -á, м. Разм. Чалавек з хрыплым голасам.— Усё роўна паўзі,— гаворыць Косця,— хопіць тут і без цябе хрыпуноў. Адамовіч.ХРЫПУХА, -і, ДМ -пýсе, ж. Жан. да хрыпун.ХРЫСТАЛЮБІВЫ, -ая, -ае. Уст. Адданы хрысціянскай веры. Хрысталюбівым воіпам заставалася адно: прадавацца ў няволю. Самуйлёнак.ХРЫСТАПРАДАВЕЦ, -дáўца, м. Уст. Прадажнік, здраднік; юда.— Каб на цябе [паліцая] хмара цёмная найшла, каб ты праваліўся скрозь зямлю на гэтым месцы, ірад, хрыстапрадавец акаянны,— шаптала, стоячы ля запечку, Грысіха. Кулакоўскі.

ХРЫСТОС, Хрыста, м. (з вялікай літары). Назва міфічнай асобы Ісуса, культ якога ляжыць у аснове хрысціянскай рэлігіі.О Хрыстом-богам — моцна (прасіць, маліць і пад.). Як у Хрыста за пазухай — тое, што і як у бога за пазухай (гл. бог).ХРЫСТОСАВАННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, хрыстосавацца.ХРЫСТОСАВАЦЦА, -суюся, -суешся, -суецца; незак. У праваслаўных — цалавацца тры разы, віншуючы са святам вялікадня.— Дзядзька Іван! Хіба ок сёння вялікдзень, што вы хрыстосуецеся?—рагочучы, пытаюся я. Сяргейчык.ХРЫСЦІЛЬНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да абраду хрышчэння. Хрысцільная кашуля.ХРЫСЦШНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хрысцін. г

ХРЫСЦШЫ, -цíн; адз. няма. Хрысціянскі і абрад хрышчэння, а таксама пачастунак : пасля хрышчэння. Там [у кадубку] два пяр- ! сценкі, крыжык медны, здабыты сыну ў час '■ хрысцін. Колас. [Брыгадзір:] — Скупы і строгі быў наш поп Васіль.. Беднякоў як ліпку абдзіраў: то за радзіны, то за хрысціны, то за хаўтуры — за ўсё лупіў, як хацеў. Якімовіч, іХРЫСЦІЦЕЛЬ, -я, м. Той, хто правёў хрышчэнне.ХРЫСЦІЦЦА, хрышчýся, хрысцішся, хрысціцца; незак. 1. таксама зак. Падвяргацца (падвергнуцца) абраду хрышчэння. [Лапінка:] — Чакаюць яны [баптысты], чакаюць, пакуль я паверу ды хрысціцца пайду. Брыль. Дзе радзіўся? — У сваёй вёсцы. Дзе хрысціўся? — Пры дарожцы. Купала.2. Хрысціць (у 3 знач.) сябе. [Глушак] яшчэ слабымі, дрыготкімі рукамі хрысціўся, жагнаўся, аддана шаптаў малітвы. Мележ. Ранкам і ўвечары кожны дзень стары., доўга гаворыць малітвы, доўга хрысціцца сваёй жорсткай далонню ў сухіх мазалях. Пестрак.ХРЫСЦІЦЬ, хрышчý, хрысціш, хрысціць; незак., каго-што. 1. Спраўляць над кім-н. царкоўны абрад хрышчэння. Дзён праз дзесяць хлопчыка павезлі хрысціць. Лужанін. Як тол,ькі Алімпа трохі акрыяла пасля родаў, маці захадзілася хрысціць у папа дзіця. Сабаленка.Быць хросным бацькам або хроснай маці.Рабіць знак крыжа (у 2 знач.) над кім-, чым-н. Як зірнулі [бабкі] на труну, напалохаліся.. Пачалі ілбы хрысціць ды галасіць. Лынькоў. На фоне акна Лялькееіч убачыў, як разгубленая, спалоханая Поля хрысціла ўслед брата і сястру. Шамякін.Разм. Даваць мянушку. [Ларывон] апраўдваў сваю мянушку, якой яго паціху хрысцілі людзі: Бугай. Мележ. // Лаяць, абзываць. Глянуў стары на пустую раёўню, прынесеную пчалаводам, і раптам зноў пачаў хрысціць Юрку ўсякімі словамі. Кулакоўскі.Разм. Біць, хвастаць. Я спытаўся: «1 Хрысціна цябе б'е?» «Кожны дзень хрысціць, ратунку ніякага няма»,— адказаў хлопчык і ўнурыў галаву. Гурскі. Хто захапляўся, гучна сёрбаў, дзед таго лыжкай па лбе хрысціў. Калачынскі.О Не дзяцей хрысціць каму з кім — не мець інтарэсу да каго-н., не жадаць мець справы з кім-н. Шалёны поп хрысціў каго гл. поп.ХРЫСЦІЯНІЗАВАНЫ, -ая, -ае. Кніжн. 1. Дзеепрым, зал. пр. ад хрысціянізаваць.2. у знач. прым. Падвергнуты хрысціянíзацыі. Такім чынам, у некалькі хрысціянізаванай афарбоўцы ў купальскую паэзію ўваходзіў матыў земляробчай працы, сугучны паХрысціянізаваць____________________________219________________________________________паэтычна.чу малюнку таму, як ён гучаў ужо ў валачобных песнях. Ліс.ХРЫСЦІЯНІЗАВАЦЬ, -зýю, -зýеш, -зуе; зак. і незак., каго-што. Кніжн. Падвергнуць

(падвяргаць) хрысціянізацыі.ХРЫСЦІЯНІЗАЦЫЯ, -і, ж. Кніжн. 1. Пераварочваíше ў хрысціянства, распаўсíоджанпе дзе-н. хрысціянства. Хрысціянізацыя народаў Сібіры.2. Наданне чаму-н. характару, які адпавядае патрабаванням хрысціянскай рэлігіі. Хрысціянізацыя язычпіцкіх абрадаў.ХРЫСЦІЯНІН, -а; мн. хрысціяне, -ян; м. Паслядоýпік хрысціянскай рэлігіі. Як шчыры хрысціянін, Гусоўскі адхрышчваецца ад небяспечнай спакусы. «Полымя».ХРЫСЦІЯНКÁ, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Жан. да хрысціянін.ХРЫСЦІЯНСКУ -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да хрысціянства. Хрысціянская вера. Хрысціянская царква. □ Хрысціянскаму псеўдагуманізму.. Горкі проціставіў рэвалюцыйны гуманізм, непакорлівасць і непрымірымасць у барацьбе за вызваленне чалавека і чалавецтва. Івашын. // Які прызнае хрысціянскае веравызнанне. Хрысціянскі народ. // Які прапаведуе хрысціянства. Хрысціянскія місіянеры. 2. Які мае адносіны да хрысціяніна, належыць яму. Засыпалі., [труны], і на беразе Віліі вырас курган. На ім, зверху, царкоўныя ўлады паставілі крыж з распяццем. Як-ніяк — хрысціянскі прах ляжыць пад курганам. Арабей. // Уласцівы хрысціяніну. З хрысціянскаю пакорлівасці).. [Ціт] гатоў быў цяпер памаліцца за бявбожнікаў. Колас. // Які адбываецца ў адпаведнасці з абрадамі хрысціянства. [Рыгораеіч:]—Пахаваем з пашанай па нашым хрысціянскім звычаі. Няхай. // Разм. Праваслаўны, простанародны. Зірнуў дзед, напнуў лейцы, .. пачаў ціхаíська тпрукаць, але дзе ты згаеорышся з гэтай [жывёлай], якая не разумее хрысціянскай каманды. Лынькоў.ХРЫСЦІЯНСТВА, -а, н. Рэлігія, у аснове якой ляжыць культ міфічнага Ісуса Хрыста. Хрысціянства нарадзілася на тэрыторыі велізарнай Рымскай імперыі. «Звязда». [Дуб] быў сведкам., з'яўлення князёў і ўвядзення хрысціянства. Караткевіч. Прыйшлі., [імёны] да нас праз грэчаскую і царкоўнаславянскую мовы разам з прыняццем хрысціянства. «Полымя».ХРЫШЧОНЫ, -ая, -ае. 1. Дзеепрым, зал. пр. ад хрысціць.2. у знач. прым. Які мае адносіны да абраду хрышчэння, падвергнуты абраду хрышчэння. Хрышчопы бацька. □ — Як няма? Што значыць няма? Кожны хрышчоны чалавек павінен мець метрыку... Ты што, згубіў яе? — запытаў старшыня. Чарот.ХРЫШЧЭННЕ, -я, н. 1. Рэлігійны абрад прыняцця каго-н. у лік веруючых хрысціянскай рэлігіі. З Пецярбурга ўсё яшчэ ішлі адказы протаіерэяў і прыставаў, што не знаходзілі ў царкоўных кнігах запісу аб хрышчэнні Аляксандры Адольфаўны Ізмайловіч. Мехаў. 2. перан. Першае выпрабаванне ў якой-н. справе. А праз які тыдзень я прыняў першае паветранае хрышчэнне. Хомчанка. У гэтым кутку.. [Андрэй] атрымаў як бы першае жыццёвае хрышчэнне. Пестрак.О Баявое хрышчэнне — а) першы ўдзел у баі. [Букрэй] горача прывітаў партызан., зпершым баявым хрышчэннем. Колас; б) першае сур'ёзнае выпрабаванне ў якой-н. справе. Мсханізаваныя групы абодвух атрадаў земляробчага цэха выйшлі на сваё баявое хрышчэнне. Дуброўскі.ХРЭН, -у, м. 1. Шматгадовая травяністая расліна сямейства крыжакветных з тоўстым мясістым коранем, які выкарыстоуваецца як прыправа. За акном у гародзе пад хатай парве хрэн — густа і шырака, як лопух на балоце,— над ім лёталі белыя матылі. Пташнікаў.2. Горкі корань гэтай расліны, а таксама прыправа з гэтага кораня. Дубовы ліст, і хрэн, і кроп кладуць з гуркамі ў кадкі. Вялюгін. Штук шэсць шкляных банак з крэпкíм хрэнам выглядалі з розных месцаў стала, тры «буслы» гарэлкі высока падымалі галовы над стусамі закусак. Колас.

О Стары хрэн (лаянк.) — пра старога чалавека.— Ну, ідзі, стары хрэн, ды хутчэй, жыва каб мне назад! — кіўнуў паліцэйскі. Кухараў.ХРЭНАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хрэну. Хрэнавае лісце. // Прыгатаваны з хрэну.ХРЭСНІК, -а, м. Уст. Тое, што і х р о с н і к.ХРЭСШЦА, -ы, ж. Уст. Жан. да хрэспік.ХРЭСНЫ, -ая, -ае. Уст. Звязаны з абрадам хрышчэння. Нованароджаны двойчы запісаны ў хрэсныя кнігі Ялаўскага прыходскага касцёла за 1838 г. Г. Кісялёў.О Хрэсны ход гл. ход.ХРЭСТАМАТЫЙНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць хрэстаматыйнага. Хрэстаматыйнасцю, у горшым разуменні гэтага слова, адзначаны некаторыя пейзажныя вершы Грамыкі, напрыклад, не ў меру перасалоджаныя «Кветачкі» (1925). Бярозкін.ХРЭСТАМАТЫЙНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хрэстаматыі, які з'яўляецца хрэстаматыяя. Хрэстаматыйны матэрыял. // Такі, як у хрэстаматыі; вельмі просты. Хрэстаматыйная дакладнасць.ХРЭСТАМАТЫЯ, -і, ж. Вучэбны дапаможнік, які ўяўляе сабою зборнік выбраных твораў або ўрыўкаў з іх. [Турсевіч:] — Ты ведаеш [Андрэй] апавяданне са школьнай хрэстаматыі, як хлопчык раскрываў пупышкі, бутоны кветак, каб яны хутчэй зацвілі на клумбе. Колас. Трое [вучняў], трохі збіваючыся, заглядаючы ў хрэстаматыю, нараспеў дэкламуюць. Навуменка.[Грэч. сгіГёзіотáíЬеіа ад сЬгёзіóз — карысны і тапОíáпо — вывучаю.]ХРЭСЬБШНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хрэсьбін. Ці ж не такой цябе [песня] я ведаў: За шумным хрэсьбінным сталом Ты весяліла ўсю бяседу, Ажно звінеў, бы шклянка, дом. Гілевіч.ХРЭСЬБІНЫ, -бін; адз. няма. Тое, што і х р ы с ц і н ы. [Міхалка:] — Бярэ [поп] за хрэсьбіны, бярэ за шлюб, бярэ і за хаўтуры. Усё дай і дай. Бядуля. У маладосці, бывала, Сынклета не тое, што на кірмаш, на хрэсьбіны адна не пойдзе. Гроднеў. / у перан. ужыв. [Колас:] — У «Нашай долі» адбыліся мае літаратурныя хрэсьбіны, стаў называцца Коласам. Лужанін.ХТО, каго, каму, каго, кім, аб кім, займ. 1. пытальны. Абазначае агульнае пытанне аб жывых істотах і стане каго-н.— Хто пытае? — пачуўся густы бас незнаёмага. Колас.— Па-Хто-колечы220Худа с очны

чакай,— раптам перарваў., [гаспадар] сам сябе,— ты [Мішурын] кім быў да вайны? Чорны. / У рытарычных пытальных сказах. Праца вяла з пальцамі вечную барацьбу: а ну, хто каго?. Бядуля. / У рытарычных пытаннях і воклічах, у якіх маецца на мэце адмоўны адказ. Прыпасы ў кожнага, вядома, у іх [паляўнічых] былі, Бо хто ж, падумайце вы самі, Палюе з голымі рукамі? Корбан.Ужываецца ў значэнні вылучалыíых або ўказальных займеннікаў: «каторы», «той». Вада ў Сожы выцвіла, памялела і так аддалілася ад берага, што рэдка хто з хлапчукоў даставаў яе каменьчыкам. Ракітны. Не страшна смерць Свабоду хто бараніць, Будуе хто Нязнаны новы свет. Чарот.неазначальны. Разм. Хто-небудзь, хтосьці. Каб толькі хто ведаў, як не хочацца разлучацца з сябрамі! Шыловіч.адносны. Падпарадкоўвае даданыя дапаўняльныя сказы. [Туміловіч:] Я павінен ведаць, хто з нас на правільнай дарозе і каму ў каго вучыцца трэба. Крапіва. / Пры

наяўнасці суадноснага слова ў галоўным сказе. [Дырэктар:]— Хто цягне — на таго і кладуць. Шамякін.адносны. Падпарадкоўвае даданыя дзейнікавыя сказы (пераважна пры наяўнасці ў галоўным сказе суадноснага слова «той»). Той, хто праўды шукае,— У нас знойдзе яе, А хто вецер пасее,— Той буру пажне! Танк.— Хто харч носіць, той есці не просіць, кажуць людзі, і гэта святая праўда, хлопча,— заўважыў Роўда. Машара. У гутарку ўступіла дзяўчына.. У надышоўшым змроку не відаць было, ні хто яна, ні якая з твару. Мурашка.адносны. Падпарадкоўвае даданыя азначальныя сказы; па значэнню адпавядае слову «каторы». Камандзір роты быў адным з тых, хто разам з Тураўцом стеараў брыгаду. Мележ. Слава палкім байцам, хто за волю Радзімы загінуў. Хведаровіч.адносны. У спалучэнні з часціцай «пі» пачынае даданы ўступальны сказ. Чалавек на зямлі, хто б ён ні быў: воін ці будаўнік, а перш за ўсё сейбіт. Гроднеў.Ужываецца ў размеркавальным значэнні пры супастаўленні членаў сказа і сказаў у значэнні: «адно..., другое». Мы рассыпаліся па ўсіх правілах хто франтавой, хто партызанскай тактыкі. Брыль. Хто ў прэферанс захоплена гуляе, Хто забаўляецца ў вясёлае лато. А. Александровіч.О Мала хто — нямногія. Хто б ні быў — няважна хто, любы, усякі. Хто дзе — у розных месцах. Хто каго — аб барацьбе да поўнай перамогі аднаго з процілеглых бакоў. Хто куды — у розныя бакі. Дождж лінуў нібы з вядра. Рамонтнікі кінуліся хто куды — шукаць сховішча. Навуменка. Хто папала — пра няпэўнасць, выпадковасць каго-н.; абы-хто, хто прыйдзецца. Хто ў боб, хто ў гарох — пра нязладжаныя, хаатычныя дзеянні. Хто ў лес, хто па дровы — не гуртам, уразброд, не дружна. Хто што — адзін адно, другі другое. Хто яго (цябе, яе, вас, іх) ведае — ніхто не ведае, невядома. Сена бераглі: хто яго ведае, якая там будзе зіма — раптам доўгая, тады кармоў не хопіць. Асіпенка. Хто як — адзін так, другія інакш.ХТО-КОЛЕЧЫ, кагó-кóлечы і пад. (гл. хто), займ. неазначальны. Абл. Хто-небудзь.[Андрэй:]—А вось разгледжуся трохі, прыслухаюся. З кім-колечы параюся, як яно, дзе і што — можа, што-небудзь і надарыцца. Колас.ХТО-КОЛЬВЕК, кагó-кóльвек і пад. (гл. хто), займ. неазначальны. Абл. Хто-небудзь. Заўтра ў мяне адзін урок, падменіць хтокольвек. Марціновіч.ХТО-НÉБУДЗЬ, кагó-нéбудзь і пад. (гл. хто), займ. неазначальны. Які-небудзь чалавек, усё роўна хто. [Левановіч:] У Маскву каму-небудзь сапраўды прыйдзецца паехаць. Крапіва.— Хто-небудзь купляе? — запытаўся Мікола, паказваючы на розныя танныя нацюрморты і пейзажы. Якімовіч.ХТО-НІХТО, кагó-нікагó, камý-нікамý, кагóнікагó, кім-нікім, аб кім-нікíм, займ. неазначальны. Хто-небудзь з людзей; некаторыя людзі. Хто-ніхто выходзіў араць на зіму, сеяць жыта, капаць бульбу. Каваленка. Хтоніхто з хлопцаў не саромеўся без запрашэння, без тостаў каштаваць пастаўленае на сталы пітво, але толькі ў тым пакоі, які адводзіўся для моладзі. Шамякін.ХТОСЬ, кагось, камусь, кагось, кімсь, аб кімсь, займ. неазначальны. Тое, што і хтосьці. Узлескам ранняю парою, Туды, дзе хтось траву касіў, На луг стары, да вадапою Усёй сям'ёй ідуць ласі. Прыходзька.ХТОСЬЦІ, кагосьці, камусьці, кагосьці, кімсьці, аб кімсьці, займ. неазначальны. 1. Невядома які чалавек; нехта. Вечарам, калі Аня, падаіўшы карову, выходзіла з хлява, яе хтосьці ціха гукнуў з цемры. Мележ. На дарозе глухой Палявой Ён [хлопчык] убачыў з сястрой Кімсьці кінуты воз. Куляшоў. // Адзін з прысутных (пе ўказваючы хто).— Вады! — крыкнуў хтосьці з гурту дзяцей. Якімовіч. Хтосьці з хлопцаў ступіў крок наперад і гучна спытаў: — А што тут будзе? Шыловіч.

2. Які-н. чалавек, усё роўна хто. Толькі часамі ім апаноўвала ажыўленне, у .. [Міхала] з'яўлялася патрэба штосьці камусьці расказваць. Чорны.ХУДАВАТЫ, -ая, -ае. Крыху худы. [Якім] шырока размахнуўся, здзеў з сваіх худаватых плеч шэрую .. світку. Нікановіч.ХУДАРЛЯВАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць і стан хударлявага. Хударлявасць твару.ХУДАРЛЯВЫ, -ая, -ае. Сухарлявы, крыху худы. Твар у лейтэнанта быў зусім юначы, хударлявыя шчокі прасвечвалі румянцам. Хадкевіч. [Усмешка] заўсёды блукала на .. хударлявым і дробным твары [Дзяміда], хаваючыся ў каротка падстрыжаных вусах. В. Вольскі. Пятро паволі падышоў да Лены і моўчкі паціснуў яе хударлявую руку. Ваданосаў. [Нічыпар] падобны на цыганчука — хударлявы, смуглы, са жвавымі бліскуча-чорнымі вачыма. Мележ. Дарога ішла лесам. Паабапал раслі хударлявыя сасонкі і пакалечаныя бярозкі. Гаўрылкін.ХУДАСОЧНАСЦЬ, -і, ж. Стан худасочнага.ХУДАСОЧНЫ, -ая, -ае. 1. Схуднелы, змарнелы. Касцёл сябры мінулі І ў сквер зялёны павярнулі.. І люду мноства тут хадзіла, Найболей моладзь гарадская, Ды худасочная, благая. Колас.2. Слабы, кволы (аб раслінах). Худасочнае дрэўца. /І Бедны, спустошаны (пра глебу). Такое [жыта] ніколі не вырасце на худасочных мінеральных глебах. Паслядовіч.Худзенькі__________________________________221________________________________Хуліганства3. перан. Прымітыўны, слабы, нежыццёвы. Купалаўская канцэпцыя чалавека ў паэме «Яна і я» куды багацейшая за ўсе худасочныя схемы. Бярозкін. Хемінгуэй бачыў у Талстым узор.., якому арганічна варожыя фальш, танныя сантыменты, самаздаволенасць, пустая ганарыстасць, падмена жывога жыцця худасочным тэарэтызаваннем наконт яго. М. Стральцоў.ХУДЗЕНЬКІ, -ая, -ае. Разм. Памянш.-ласк. да худы'. [Настаўніца] была аж з Разані.. Худзенькая, тоненькая, як сцяблінка. Ермаловіч.ХУДЗÉЦЬ, -ею, -éеш, -éе; незак. Рабіцца худым, хударлявым. Накупляй паперы болей І чарнілам запасіся, Каб худзелі пісьманосцы, Ношкі носячы мне пісем. Панчанка. [Максім:] — [Давід} увачавідкі губляе сілы і худзее ўсё больш. Машара.ХУДЗÉЧА, -ы. Разм. 1. м. і ж. Пра вельмі худога чалавека.2. ж., зб. Худыя дзеці. За лета гэтая худзеча так адбегаецца па цёпламу пяску, так адап'ецца смачнага вясковага малака, што пад восень дзіўна робіцца, няўжо гэта тыя самыя заморкі? Васілевіч.ХУДЗІЗНА, -ы, ж. 1. Знешні выгляд худога '. Худзізна [палоннага] ўразіла Ядзю можа больш, чым раны, бруд, зарослы сівой барадой твар. Асіпенка. Нягледзячы на худзізну, .. [жарабок] аказаўся даволі жвавым. Сяркоў. 2. Разм. Пра худога чалавека або жывёлу. Цяпер конь.. [Кастуся] ўжо не быў той здарожанай, хоць і маладой, худзізнай. Чорны. Навалач нейкую знайшла, прымака. Худзізна— скура ўжо не на рэбрах, а пад рэбрамі. Брыль.ХУД31НА, -ы, ж. Тое, што і худзізна (у 1 знач.). 3-пад скуры [каня] выразна вытыркалі рабрыны, аж іх можна было пералічыць, і чорная шэрсць на іх парудзела ад худзіны. Крапіва.ХУДНЕЦЬ, -ею, -éеш, -éе; незак. Тое, што і худзець. [Сямён] марнеў ад рэўнасці, худнеў, рэдка на людзі паказваўся. Кавалёў. Нават кот Мурза — любімец усіх — худнеў і блукаў па пакоях, як нешта згубіўшы. Карпаў.ХУДОБА, -ы, ж., зб. Разм. Свойская жывёла. Бабка Наста, накінуўшы чырвоны кажушок, стаяла на дварэ, ламала рукі і галасіла: чым жа цяпер карміць худобу? Колас. Некалькі дзён худоба тут не хадзіла, дык усюды паднялася густая мяккая траўка. Кулакоўскі. ХУДОБША, -ы, ж. Разм. Пра адну свойскую жывёліну.— Ну,

пайшла, пайшла, разбойніца рагатая,— ласкава падганяў Казімір худобіну. Сабаленка.ХУДЫ', -áя, -óе. З тонкім, сухарлявым целам.— А худы які! — здзівіўся Іван, гледзячы на Міколу.— Чаго так выпетраў? Вобла, а не чалавек. Новікаў. Не захацелася крыўдзіць Чарнова, які, нібы зачараваны, не зводзіў вачэй з худога няўклюднага

Васілевіч.// Пра часткі цела. / з усяе шчырасці, колькі быць яе можа ў сына да маткі, цалаваць пачаў яе худыя, сухія рукі. Мурашка. У Леўкіна худы твар, запалыя шчокі, насцярожаныя вочы. Ці можа мне толькі здаецца? Дадзіёмаў. ХУДЫ2, -áя, -óе. Разм. 1. Дрэнны.— Цяжка мне, старому мікалаеўскаму артылерысту, да шаблі прызвычаіцца... Ці то шабля худая, ціто рукі аслаблі...— скардзіўся., [дзед] часам на сваё няўмельства Міколку. Лынькоў. Паўтары дзесяціны худой зямлі. Яе не большала, а сям'і прыбывала. Таўлаіі. Маці худое жыта жне і спяшаецца, каб не адстаць ад іншых жанчын, каб хутчэй скончыць сваю палоску. Каваль.2. Дзіравы; стары.— Хто такі? — спытаў Мсціслаў.— Ваўкалака,— ашчэрыўшы зубы, сказаў Кандрат.— Давайце дукаты ў худую суму, давайце княгіню — з сабою вазьму. Караткевіч.ХУКАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак., на кагошто, у што і без дап. Выпускаць ротам струмень паветра, каб сагрэць, прыцішыць боль і пад. [Міканор] абціраў рукі аб палу світы, хукаў — грэў — і зноў з вясёлай ахвотаю пілаваў, абсякаў, валок да саней. Мележ. Нага апухла ад нечага, відаць, дужа баліць, і.. [хлапчук] увесь час згінаецца над ёю ды хукае на яе. Галавач. [Крук] даставаў пячатку, хукаў на яе, паднёсшы да самага рота, як усё роўна грэў пальцы ад холаду, тады стукаў па стале па сініх паперах — у адным месцы, у другім. Пташнікаў. / у перан. ужыв. Сапраўды, з гэтага нарыса.. [Марына] выглядала нейкай спешчанай матчынай дачкой, на якую ўсё жыццё хукалі. Сабаленка.ХУКНУЦЬ, -ну, -неш, -не; зак. Аднакр, да хукаць.ХУЛАХУП, -а, м. і. Гімнастычны абруч, які круцяць вакол тулава.2. Фізічныя практыкаванні, кручэнне абруча вакол цела без дапамогі рук.[Ад ІшІа — назва палінезійскага народнага танца і англ. Ьоор — абруч.]ХУЛІГАН, -а, м. Той, хто груба парушае грамадскі парадак; хто займаецца хуліганствам. Н'яныя хуліганы узнялі на танцавальнай пляцоўцы дэбош. «Звязда». // Дзёрзкі свавольнік, гарэза.— Ты што гэта, хуліган, грады мне топчаш? — закрычала., [цётка] на ўвесь голас.— Я ж табе пакажу! Якімовіч.[Англ. пооíідап.]ХУЛІГАНІСТЫ, -ая, -ае. Разм. 1. Схільны да хуліганства. У яго ёсць свая кампанія з хлопцаў, сярод якіх — і асабісты непрыяцель Мішы з свайго ж двара, шасцікласнік-другагоднік Паўка, хлапец зухаваты, хуліганісты, задзірлівы. Хадкевіч.2. Такі, як у хулігана. Хуліганісты выгляд.ХУЛІГАНІЦЬ, -ню, -ніш, -ніць; незак. Груба парушаць грамадскі парадак; займацца хуліганствам. [Дырэктар:] — Учора ўночы, пасля вашай нарады, некалькі студэнтаў хуліганіла, не давала спаць выкладчыкам: набралі лыжы і з'язджалі з трэцяга паверха па сходах. Карпюк. // Дзёрзка сваволыíічаць. Вам усё бясплатна і ўволю. Вы... вы дармаеды! Вось! І яшчэ хуліганіце. Нядзведскі.ХУЛІГÁНКА, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Жан. да хуліган.ХУЛІГАННЁ, -я, н., зб. Разм. Хуліганы. [Галіна:] «Ён жа .. [Толік] дружыннік і рознае хуліганнё і наогул ўсялякая погань баіцца яго як агню». Васілёнак.ХУЛІГАНСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хулігана, уласцівы яму. Хто-хто, а Янук

добра разумее сапраўдны сэнс хуліганскага ўчынку Гарыдаўца. Бярозкін.ХУЛІГАНСТВА, -а, н. Грубае парушэнне правіл грамадскага парадку, якое выражаеХ\нта222Хутарэц

яўную непавагу да грамадства, да годнасці чалавека; крайняе бясчынства. З'явіўся ў вёсцы і першы паліцэйскі. Гэта быў .. Міцька Заяц, які да вайны паспрабаваў не адну спецыяльнасць і адусюль яго выганялі за п'янкі і хуліганства. Шамякін.ХУНТА, -ы, ДМ -нце, ж. 1. У Іспаніі і краінах Лацінскай Амерыкі — назва розных аб'яднанняў, груповак, саюзаў.2. Ваенная рэакцыйная тэрарыстычная групоўка. Ваенная хунта.[Ісп. ішííа.]ХУНХУЗ, -а, м. Удзельнік шайкі бандытаў, грабежнікаў (у феадальна-буржуазным Кітаі).[Кіт.]ХУНХУЗСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хунхýза.ХУПÁВЫ, -ая, -ае. Прыгожы, спрытны. Дзіва дый годзе: неаднойчы ён бачыў Зосю і толькі цяпер угледзеў такою, якая яна ёсць — стройную, хупавую і, галоўнае, добрую-добрую. Сабаленка.ХУРÁЛ, -а, м. Выбарны орган вярхоўнай і мясцовай улады ў Мангольскай Народнай Рэспубліцы.[Манг.]ХУРМÁ, -ы, ж. 1. Субтрапічнае і трапічнае пладовае дрэва ці куст сямейства эбенавых.2. Аранжава-чырвоны салодкі, даўкага смаку нлод гэтага дрэва, куста.[Перс. Ішгта — фінік.]ХУСТА, -ы, ДМ -сце, ж. Вялікая хустка. Адна дзяўчына у ружовай хусце Званчэй за ўсіх жартуе і смяецца. Панчанка.ХУСТАЧКА, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. 1. Памянш.-ласк. да хустка; невялікая хустка. / калі заўважаў.. [Алёшка] знаёмую стракатую хустачку, жоўты паўкажуш[а]к з вышытымі ўзорамі, ён нібы незнарок з'яўляўся ў шырокім вестыбюлі. Лынькоў. Хустачка ў Яніны ад хады ссунулася на патыліцу. Мурашка.2. Невялікі кусок тканіны квадратнай формы для выцірання носа, твару, вачэй. [Шырокі] энергічна махаў рукамі, соп, жаліўся на гарачыню, знімаў сваю белую шапку з двума значкамі і хустачкаю абціраў коратка астрыжаную галаву. Колас. [Прамоўца] абцёр лоб хустачкаю і адышоў на сваё месца. Гартны.ХУСТАЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хусткі, прызначаны на хусткі. Хустачная тканіна.ХУСТКА, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Кусок тканіны ці вязанага палатна, часцей квадратнай формы, які завязваецца на галаву, шыю ці накідваецца на плечы. Як толькі сцямнела, Аня пакінула хустку і ціха выйшла з хаты. Мележ. Старая на хвіліну змоўкла, перавязала хустку на галаве. Бядуля.ХУСЦША, -ы, ж. Разм. Тое, што і х у с тк а. Прылеглі ля школьнага ганка цяжкія каменныя львы. Слязу выцірае сялянка, хусціну зняла з галавы. Вялюгін. Ад калыскі знаёмыя рэчы Ён па-іншаму ў хаце заве. Маці туліць хусцінаю плечы: «Што ж, і пэўна... не ў вёсцы жыве». Гілевіч.ХУСЦШКА, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. і. Памянш.-ласк. да хусціна; невялікая хустка. Як крылы белых чаек, трапечуць на галовах жанчын хусцінкі. Кандрусевіч.

Валасы., [дзяўчыны] густа выбіваліся з-пад сіняй хусцінкі, завязанай рагамі пад барадой. Чорны.2. Тое, што і хустачка (у 2 знач.). Ён вымае мне са скрынкі Шоўкам вышыты кісет, Дзве квадратныя хусцінкі І малюсенькі пакет. Глебка. [Архіп] дастаў з кішэні чыстую хусцінку, загарнуў хлеб і паклаў у торбачку. Гамолка.ХУТАР, -а, м. Адасоблены сялянскі зямельны ўчастак разам з сядзібай уладалыíіка. [Максімка:] Адкуль вы [ШахоўскіяХ ўзялі столькі злотых, каб прыбраць суседскі хутар? Гурскі. Дзякуючы ўдалай жаніцьбе [з дачкой] багатага кулака ў .. [Яцыны] ёсць добры хутар і нядрэнная гаспадарка. Машара. [Ад венг. паМг.]ХУТАРАНЕЦ, -нца, м. Разм. Тое, што і хутар а н і н. Большасць карэнных местачкоўцаў, асабліва мужчын, яшчэ ў калектывізацыю падаліся на чыгунку — у стрэлачнікі, грузчыкі,— Заслужылі да пенсіі, а з былых хутаранцаў за доўгія гады ў заработкі мала хто пайшоў: іх як бы не пускала зямля, што ляжала адразу за хатамі і агародамі. Навуменка. Варанецкі ведаў, што не толькі Выоюлік, але многія хутаранцы папасвалі жывёлу на калгасных пасевах. Дуброўскі.ХУТАРАНШ, -а; мн. хутарáне, -ан; м. Уладальнік хутара. / зямля была не роўная: жоўты пясок, камяністыя ўзгоркі, .. і толькі месцамі трапляліся кавалкі добрай зямлі. Лепшыя землі захапілі пасялкоўцы і хутаране, а яшчэ лепшая зямля была пад панскім маёнткам, дзе заснаваўся цяпер саўгас «Чырвоны шлях». Колас._ ХУТАРАНКА, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Ліан. да хутаранін.ХУТАРАНСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да хутараніна, належыць яму. [Уладзя] тады наўмысля пайшоў упоперак цераз забаранаваную хутаранскую ярыну. Чорны.ХУТАРНЫ, -ая, -ае. Тое, што і хутарскі. Хутарная забудова.ХУТАРОК, -ркá, м. Памянш, да хутар. На другі дзень, раніцай, на невялікім хутарку.. [Грэчку] удалося дастаць крыху хлеба. Мележ. Насупраць хутарка паляўнічага Вышамірскага, на зямлі карчмара стаяла пустая хата. Бядуля.ХУТАРСКІ, -áя, -óе. Які мае адносіны да хутара. Хутарскія будынкі. □ Дзень добры, роднае сяло! Бывай, сядзіба хутарская!.. Арочка. // Які жыве на хутары. На дварэ вусаты дзядзька — хутарскі гаспадар—ладзіў воз. Чорны. / мы з табою закахацца Паспелі ў хутарскіх дзяўчат. Панчанка. // Уласцівы хутараніну, жыццю на хутары. / як жа тут сказаць ёй, Людзе, пра ўсё, як яе вырваць адгэтуль, з гэтай старой глухамані, з гэтай хутарской ідыліі, у якую яна і сама, здаецца, урастае з прыемнасцю? Брыль. [Рыгор] не замыкаўся ў сваёй хутарской адзіноце. Сабаленка.ХУТАРЫЗАЦЫЯ, -і, ж. Перасяленне сялян з вёсак на хутары. У час правядзення хутарызацыі і Анупрэй і Нічыпар разам з беднатою выступаюць супраць каморнікаў і паліцыі, змагаюцца за агульныя інтарэсы сялянства. Гіст. бел. сав. літ.ХУТАРЭЦ, -рцá, м. Разм. Памянш.-ласк. да хутар; невялікі хутар. Косая сцежка вырываецца з парасніку і лена ўзбягае на ўзгорак пад самы хутарэц. Мурашка. Рудзінскія таксама жывуць на канцы сяла. Нават не наХутацца223Хуткі

канцы, а наводшыбе, так, як бы свой хутарэц. Скрыган.ХУТАЦЦА, -аюся, -аешся, -аецца; незак. Старанна ўхутвацца ў што-н., добра ўкрывацца. Адвыкшы ад свежага паветра, Рыгор зябка хутаўся ў каўнер кажуха. Крапіва. Дачка засмяялася, хутаючыся ў халат і па-дзіцячаму, кулачком, праціраючы заспаныя вочы. Шамякін. Людзей было небагата, тыя, хто заходзіў на прычал, хуталіся ў каўняры, хаваліся пад парасоны і неўзабаве сыходзілі. Мележ. // перан.

Густа пакрывацца (туманам, імглой і пад.). Непрывабная сцюдзёная далячынь хуталася ў тумане. Быкаў.ХУТАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што. Старанна ўхутваць у што-н., добра ўкрываць чым-н. [Ірына] прыціскала да сябе дзіця, хутала яго ў старую коўдрачку, сагравала сваім дыханнем. Лынькоў. Рэдкія пешаходы хуталі галовы ў настаўленыя каўняры — вуліцы пранізваў студзеньскі вецер. Васілевіч. / у перан, ужыв. Цішыня плыла з усходу, з лесу, разам з хмарамі і сонцам, і хутала сабою загуменне і шырокае поле. Пташнікаў. Свецяць зоры, і цёмны змрок хутае дрымоту. Каваль.ХУТКА. 1. Прысл, да хуткі (у 1, 3 знач.).2. у знач. вык. Пра хуткае наступленне чаго-н., набліжэнне да чаго-н. «Хутка каляды... А там і Новы год»,— думала Алаіза. Арабей. [Чалавек] усё дапытваўся, ці хутка канец дарозе, як там у партызан... Лынькоў.ХУТКА... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэншо слову хуткі, напрыклад: хуткабежны, хуткакрылы.ХУТКАБЕЖНАСЦЬ, -і, ж. Кніжн. Уласцівасць хуткабежпага. Есць у гэтай хуткабежнасці часу нешта невыказна сумнае. Краўчанка.ХУТКАБЕЖНЫ, -ая, -ае. Кніжн. Хуткі ў руху. Дзе хуткабежных рэк задор, Дзе вадаспады, як віхор, Спачын чакае нас. Ліхадзіеўскі. // Які хутка праходзіць, кароткі ў часе. Хуткабежныя гадзіны.ХУТКАДЗЁЙНЫ, -ая, -ае. Які хутка дзейнічае. Расказваючы пра электронныя хуткадзейныя вылічальныя машыны, Агей Міхайлавіч зазначыў, што на ўроках у школе яны вывучаюць толькі матэматычную азбуку. Шыловіч.ХУТКАКРЬ'ІЛЫ, -ая, -ае. Хуткі ў палёце. Над галовамі са свістам праносяцца хуткакрылыя чыркі, кулікі, пралятаюць невялічкія чародкі шпакоў, лунаюць снежна-белыя чайкі. Ігнаценка. Уся мая пашана і табе, слаўны хуткакрылы Пегас! Паслядовіч.ХУТКАПЛЫННАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць хуткаплыннага. Адышло маленства, мінае маладосць, падыходзіць сталасць з яе справамі і турботамі, з роздумам пра час, пра хуткаплыннасць жыцця. Куляшоў.ХУТКАПЛКШНЫ, -ая, -ае. Тое, што і х у ткацечны. Хаткі, хутаркі з дзікага каменю, чыстая, як сляза, хуткаплынная рэчка. Караткевіч. Вачэй не адарваць ад бяскрайніх прастораў, ад рэк хуткаплынных, ад тайгі велічнай, ад ззяючых на сонцы чорных хрыбтоў. Харкевіч. Менавіта гэтае сутыкненне хуткаплыннай гістарычнай, нават штодзённай явы з вечнасцю, яе праекцыя на вечнасць надае твору [«Новай зямлі» Я. Коласа] мастацка-філасофскую вышыню, высокае гу-чанне. Навуменка. / нашы клёны разрасліся, І хуткаплынныя гады Пазамялі апалым лісцем Мае хлапечыя сляды. Бураўкін.ХУТКАСНЫ, -ая, -ае. Тое, што і с к о р а сн ы. Можна ўдасканальваць станок, змяняць форму разца, пераходзіць на хуткаснае або сілавое рэзанне — шляхоў існуе многа. Шахавец.ХУТКАСТРЭЛЬНАСЦЬ, -І, Ж. Колькасць выстралаў, якую можна зрабіць з якога-н. віду зброі ў адзінку часу.ХУТКÁСТРЭЛЬНЫ, -ая, -ае. Які мае вялікую хуткастрэльнасць. [Аляшкевіч:] Скажам, возьмуць хлопцы ў немцаў хуткастрэльны кулямёт. Пі да чаго ён нам: патронаў шмат з'ядае. Карамазаў.ХУТКАСЦЬ, -і, ж. 1. Ступень скорасці руху каго-, чаго-н. або распаўсюджання чаго-н. Хуткасць палёту. Хуткасць святла. Хуткасць гуку. а Ехалі з хуткасцю шэсцьдзесят кіламетраў у гадзіну. Гурскі. Поезд раптам здрыгануўся, зноў заляскаў буферамі, .. а потым марудна пачаў набіраць хуткасць. Кулакоўскі.

Ступень скорасці, з якой адбываецца якое-н. дзеянне, працэс. Хуткасць рэзання. Хуткасць стральбы. □ Асаблівы непакой выклікаў той факт, што хуткасць асядання такой вялікай плошчы паверхні зямлі ўсё больш і больш паскараецца. Матрунёнак.Ступень скорасці дастаўкі грузаў. Адправіць груз малой хуткасцю.Ступень скорасці руху або вярчэння некаторых машын, якая залежыць ад парадку ўзаемадзеяння дэталей каробкі скорасцеп. Уключыць хуткасць. □ [Ячны:] — Эй ты, Ластаўка! Трэцюю хуткасць уключым. Пайшла!.. Брыль. Так, ці даўно.. [Чыкуноў] як аб вялікім дасягненні пісаў вось аб гэтай канструкцыі механізма пераключэння хуткасці станка? Васілёнак.У механіцы — адносіны пройдзенага целам шляху да адпаведнага прамежку часу. Раўнамерная хуткасць.ХУТКАЦЁЧНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць хуткацечнага. Хвілін не праклінаем хуткацечнасць, Не верым ні хаўрусам, ні хлусні. Камейша.ХУТКАЦÉЧНЫ, -ая, -ае. Які хутка цячэ (звычайна пра рэкі). Мост высокі, і з яго прыемна, нават трошкі страшнавата, наглядаць на хуткацечную ваду. Ракітны. // перан. Які хутка праходзіць, мінае. Праводжу, утароплены, плынь ўдаль. О, колькі ў сабе яна топіць і тоіць Хвілін хуткацечных пад покрывам хваль! Арочка.ХУТКІ, -ая, -ае. 1. Які адбываецца з вялікай хуткасцю. Хуткі бег. Хуткая хада. а Коні, узмакрэлыя ад далёкай дарогі і хуткай язды, як толькі ім зноў дазволілі перайсці на ступу, пачалі задаволена фыркаць. Брыль. // Які імкліва перамяшчаецца ў прасторы, які вызначаецца вялікай хуткасцю. Прабягалі хуткія кур'еры За кароткім часам наўздагон. Глебка.2. Быстры ў сваіх рухах, дзеяннях, рашэннях і пад. Арэшкін хоць і быў вышэйшы ростам, але крочыў паважна, не спяшаючыся, і імкліваму, хуткаму ў рухах Лемяшэвічу прыйшлося запаволіць сваю хаду, а калі ён парушыў рытм, рэчы пачалі замінаць. Шамякін. [Сяргей:]—Надта ж марудна кнотХутчэйшы224Цагляны

тлеецца... [Таня:]—Ах, які ты хуткі на ўсё. Машара. // Паспешлівы. [Андрэй] падаў паперку старэйшаму. Той узяў яе, кінуў хуткі погляд на напісанае. Самуйлёнак. Крушынскі аглядваецца па баках, хуткімі крокамі выходзіць з лесу. Бядуля.3. Які адбываецца ў кароткі адрэзак часу. Хуткі рост прамысловасць Хуткі рост народнай асветы ў рэспубліцы. // Які павінен адбыцца праз невялікі адрэзак часу. Вер нам цвёрда, Зямля! І чакай нас, Зямля! Да спаткання, да хуткай сустрэчы. Гілевіч.О Карэта хуткай дапамогі гл. карэта. Хуткая дапамога гл. дапамога. О У хуткім часе гл. час.ХУТЧЗШПЫ, -ая, -ае. Выш. ст. да прым. хуткі.ХУЦЕНЬКА, прысл. Разм. Ласк. да хутка. Зорка, ой, зоранька Ветла міргае. Хуценькаскоранька Рань заіграе. А. Александровіч.ХЦІВАСЦЬ, -і, ж. 1. да чаго. Імкненне задаволіць ненасытнае жаданне чаго-п. Гэтая хцівасць да грошай у Майбарады мяне дзівіць і абражае. Скрыган.2. Сквапнасць, карыслівасць. Зоя Лагодзіч зрабіла адкрыццё, што хцівасць Дывінца, пра якую намякала Лíля, вымусіла.. брыгадзіра займацца спекуляцыяй. Асіпенка.ХЦІВЕЦ, хцíўца, м. Той, каму ўласціва хцівасць. На ўсіх этапах свайго творчага шляху пісьменнік ненавідзеў закаранелага ўласніка, хціўца, кулака-крывасмока. Кудраўцаў.ХЦІВЫ, -ая, -ае. 1. Які імкнецца ўзяць сабе, атрымаць, мець у сябе як мага больш

чаго-н. Скупы багацей пасадзіў вялікі вінаграднік і вельмі баяўся зладзеяў і хцівых зайздроснікаў. Страх прымусіў яго абнесці сад вялізнай сцяной. Майхровіч. Хцівыя да чужога багацця, акупанты наспех вывозілі ва ўсходнюю Прусію ўсё, што траплялася пад руку. «Маладосць». // Які выражае хцівасць. Сам Банадысь, .. пакуль сесці ў сані, ішоў побач з канём. Ля студні кінуў хцівае вока на Ладымера:—Гэта ж у цябе вядро новае!Чорны. // Пражэрлівы, ненасытны, прагны. Наўкол лясы, лясы, лясы, А над лясамі хцівы, дужы, Як і ў далёкія часы, Яшчэ каршун злавесна кружыць. Грахоўскі.Скупы, карыслівы. Пад маскай «прыстойнасці» і ціхай пакорлівасці лёсу праяўляецца ў ім небяспечны драпежнік, хітры дзялок, хцівы і бессардэчны «накапіцель». Перкін. // Заснаваны на карыслівасці, імкненні да асабістай выгады. Есць і такія інтарэсы між самімі людзьмі. Не ў варожым стане, а між сваіх. Інтарэсы дробныя, хцівыя. Грамовіч. Паэт парадзіруе валацужную рамантыку, якая фактычна маскіруе хцівую пагоню за нажывай. Бярозкін.Пажадлівы. Ядвісю хмурым майскім ранкам Наведаў хцівы Яська Смык..— Я вамі жыў і штодзень марыў, Каб мне дасталіся хутчэй. Пушча. // Які выражае пажадлівасць. Іваноўскі хцівымі вачыма глядзеў на артыстку. Новікаў. [Анежка] ўспомніла сухі і злосны твар Парэчкуса, пагляд яоо хцівых вачэй, і яе ўсю вакалаціла. Броўка.;/ знач. наз. хцівы, -ага, м. Чалавек, які вызначаецца прагнасцю да нежывы, карыслівасцю, скупасцю. Якім трэба быць бяздушным, хцівым, каб прымушаць працаваць цяжка хворага чалавека. Дадзіёмаў. [Леў Раманавіч:]— А не паспеў чалавек як след агледзецца, зямля даставалася другому, багатаму, хціваму. Асіпенка.ХЭНЦЬ, -і, ж. Абл. Жаданне, ахвота. Узіраючыся, як мільгала за частаколам.. [Марціна Ваўчка] шарая, ганарыста ссунутая на адно вуха кепка, Міця таксама ўчуў нейкую хэнць прайсціся вузенькаю, вытаптанаю ў росным карычпевым быльніку па чужой мяжы сцежкаю ў блізкі верасаўскі лясок. Адамчык. Кожны падкрэслены.. [Якавам Гузікам] сказ выклікае прыметныя калыханкі ўсяе залы. Гэта надавала яму настрою, хэнці, захаплення. Гартны.[Польск, спее.]