4
Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Чацвер, 3 красавіка 2008 года № 7 (1036) Стар. 2 Стар. 3 Стар. 4 Ведай нашых! Іх нельга назваць надзвычайнымі красунямі, але немагчыма не заўважыць гэтых дзяўчат, не захапіцца іх грацыяй, лёгкай хадой, сонечным бляскам вачэй. Прэтэндэнтак на тытул каралевы прыгажосці я пазнавала адразу – нават не ведаючы, бландзінкі яны ці брунеткі і як будуць апрануты... Нягледзячы на сваю занятасць, Таццяна БЯРОЗКА (факультэт беларускай філалогіі і культуры), Кацярына БУРАЯ (гістарычны факультэт) і Таццяна ЗЯНКЕВІЧ (факультэт прыродазнаўства) ласкава пагадзіліся расказаць пра паўфінал «Міс Беларусь», пра свае планы, надзеі і спадзяванні. (Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.) ВЯСНА ІДЗЕ! ГРАНІ ІНТЭР ПРЭТАЦЫІ ДЗЯКУЮЧЫ СОНЦУ, ВЕТРУ І АБЛОКАМ Прыёмная кампанія набірае ход. Нам хочацца, каб і сёлета да нас прыйшлі вучыцца разумныя, творчыя маладыя людзі, схільныя да педагагічнай дзейнасці. Менавіта для іх прыёмная камісія БДПУ арганізуе Дні адчыненых дзвярэй. 5 красавіка абітурыентаў запрашаюць да сябе факультэты прыродазнаўства, спецыяльнай адукацыі, матэматычны, фізічны. 12 красавіка чакаюць гасцей факультэты дашкольнай адукацыі, пачатковай адукацыі, сацыяльнапедагагічных тэхналогій, гістарычны. – Дзяўчаты, прызнавайцеся: як вы адважы ліся прыняць удзел у такім сур’ёзным конкурсе? Таццяна Зянкевіч: На кастынг ішла з перакананнем, што не сустрэну сур’ёзнай канкурэнцыі – як жа, мадэль Нацыянальнай школы прыгажосці, Міс Мінск2007! – але самаўпэўненасць быццам рукой зняло, калі я пабачыла іншых прэтэндэнтак. Усе яны выключныя прыгажуні! Таццяна Бярозка: Хоць у родным Барысаве я вучылася ў школе мадэлей, але ТАКОГА вопыту ў мяне, зразумела, быць не магло, і дзякуй сяброўцы, якая пераканала паспрабаваць шчасця! Кацярына Бурая: Раней я ўдзельнічала ў разнастайных прэзентацыях, супрацоўнічала з мадэльнымі агенцтвамі, але гэта мой першы сапраўдны поспех! Навіны БДПУ Т ВОРЧЫ праект «Мост дружбы. Мінск—Жодзіна» з удзелам народ ных і вядучых творчых калектываў уні версітэта адбудзецца 4 красавіка ў Пала цы культуры БелАЗа. М АДЭЛЯВАННЕ ААН у БДПУ» – так называецца студэнцкі творчы праект, які збірае аматараў міжнароднай сюжэтнаролевай гульні 11—12 красавіка ў аўдыторыі 330 вучэбнага корпуса № 3. С ТУДЭНЦКІ праект «Лайф» 14—19 красавіка бярэ ўдзел у гарадскім туры рэспубліканскага фестывалюконкурсу мастацкай творчасці студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў «АРТвакацыі». Ф ІНАЛ міжнароднага конкурсу прыгажосці «Каралева Вясна» адбудзецца 16 красавіка. БДПУ на ім прадставіць студэнтка ФСА Вікторыя АЛАДКА. С ПАБОРНІЦТВЫ Рэспубліканскай універсіяды2008 па вольнай барацьбе нарэшце выйшлі на фінішную прамую. Балеем за мужчынскую каманду БДПУ 17—19 красавіка! А МАТАРАЎ аэробікі запрашаем на ІІІ кубак БДПУ 17 красавіка ў 14.00 (актавая зала). « АБІТУРЫЕНТУ2008 Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракту на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыкаў кафедраў матэматыкі, матэматычнага аналізу, алігафрэнапедагогікі, агульнай і дашкольнай педагогікі (д.н., к.н., 23 разр. АТС), рускай мовы (д.н., 23 разр. АТС); дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) псіхалогіі, агульнай і дашкольнай педагогікі, заалогіі, рускай мовы, алгебры і геаметрыі, рускай і зарубежнай літаратуры (2); старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) методык дашкольнай адукацыі, харавога дырыжыравання, народных інструментаў, музыкі і харэаграфіі (2); выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) інфармацыйных тэхналогій у адукацыі, методык дашкольнай адукацыі, анатоміі, фізіялогіі і валеалогіі, фартэпіяна, харавога дырыжыравання (2), прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, алігафрэнапедагогікі, прыкладной псіхалогіі, методыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 2264659. 19 красавікасустрэчу арганізуюць факультэты народнай культуры, псіхалогіі, беларускай філалогіі і культуры, рускай філалогіі, музычна педагагічны. Дні адчыненых дзвярэй пачынаюцца ў 12.00 у актавай зале універсітэта (вучэбны корпус № 3). Акрамя таго, прыёмная камісія арганізуе пробнае камп’ютэрнае тэсціраванне па дысцыплінах уступных экзаменаў у зручны для абітурыентаў час. Запісацца на яго можна па тэлефонах 2009417, 2264447. С. ВАСІЛЕЦ, адказны сакратар прыёмнай камісіі

nastaunik 7(1036)

Embed Size (px)

DESCRIPTION

news BSPU of name M Tank

Citation preview

Page 1: nastaunik 7(1036)

Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Чацвер, 3 красавіка 2008 года № 7 (1036)

Стар. 2 Стар. 3 Стар. 4

•Ведай нашых!

Іх нельга назваць надзвычайнымі красунямі, але немагчыма не заўважыць гэтых дзяўчат, не захапіцца іхграцыяй, лёгкай хадой, сонечным бляскам вачэй. Прэтэндэнтак на тытул каралевы прыгажосці я пазнавалаадразу – нават не ведаючы, бландзінкі яны ці брунеткі і як будуць апрануты... Нягледзячы на сваю занятасць,Таццяна БЯРОЗКА (факультэт беларускай філалогіі і культуры), Кацярына БУРАЯ (гістарычны факультэт)і Таццяна ЗЯНКЕВІЧ (факультэт прыродазнаўства) ласкава пагадзіліся расказаць пра паўфінал «Міс Беларусь»,пра свае планы, надзеі і спадзяванні.

(Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.)

ВЯСНАІДЗЕ!

ГРАНІІНТЭР$

ПРЭТАЦЫІ

ДЗЯКУЮЧЫСОНЦУ,ВЕТРУ

І АБЛОКАМ

Прыёмная кампанія набірае ход. Намхочацца, каб і сёлета да нас прыйшлі вучыццаразумныя, творчыя маладыя людзі, схільныяда педагагічнай дзейнасці. Менавіта для іхпрыёмная камісія БДПУ арганізуе Дніадчыненых дзвярэй.

5 красавіка абітурыентаў запрашаюць да сябефакультэты прыродазнаўства, спецыяльнайадукацыі, матэматычны, фізічны.

12 красавіка чакаюць гасцей факультэтыдашкольнай адукацыі, пачатковай адукацыі,сацыяльна�педагагічных тэхналогій,гістарычны.

– Дзяўчаты, прызнавайцеся: як вы адважы$ліся прыняць удзел у такім сур’ёзным конкурсе?

Таццяна Зянкевіч: На кастынг ішла зперакананнем, што не сустрэну сур’ёзнайканкурэнцыі – як жа, мадэль Нацыянальнайшколы прыгажосці, Міс Мінск�2007! – алесамаўпэўненасць быццам рукой зняло, калія пабачыла іншых прэтэндэнтак. Усе янывыключныя прыгажуні!

Таццяна Бярозка: Хоць у роднымБарысаве я вучылася ў школе мадэлей,але ТАКОГА вопыту ў мяне, зразумела,быць не магло, і дзякуй сяброўцы, якаяпераканала паспрабаваць шчасця!

Кацярына Бурая: Раней я ўдзельнічалаў разнастайных прэзентацыях,супрацоўнічала з мадэльныміагенцтвамі, але гэта мой першысапраўдны поспех!

•Навіны БДПУ

ТВОРЧЫ праект «Мост дружбы.Мінск—Жодзіна» з удзелам народ�

ных і вядучых творчых калектываў уні�версітэта адбудзецца 4 красавіка ў Пала�цы культуры БелАЗа.

МАДЭЛЯВАННЕ ААН у БДПУ» –так называецца студэнцкі творчы

праект, які збірае аматараў міжнароднайсюжэтна�ролевай гульні 11—12 красавікаў аўдыторыі 330 вучэбнага корпуса № 3.

СТУДЭНЦКІ праект «Лайф» 14—19красавіка бярэ ўдзел у гарадскім

туры рэспубліканскага фестывалю�конкурсумастацкай творчасці студэнтаў вышэйшыхнавучальных устаноў «АРТ�вакацыі».

ФІНАЛ міжнароднага конкурсупрыгажосці «Каралева Вясна»

адбудзецца 16 красавіка. БДПУ на імпрадставіць студэнтка ФСА ВікторыяАЛАДКА.

СПАБОРНІЦТВЫ Рэспубліканскайуніверсіяды�2008 па вольнай

барацьбе нарэшце выйшлі на фінішнуюпрамую. Балеем за мужчынскую камандуБДПУ 17—19 красавіка!

АМАТАРАЎ аэробікі запрашаем наІІІ кубак БДПУ 17 красавіка ў 14.00

(актавая зала).

«

АБІТУРЫЕНТУ�2008•Аддзел кадраў

Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка»

АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРСна замяшчэнне пасад прафесарска�выкладчыцкага складу

з заключэннем кантракту на тэрмін, вызначаны Наймальнікам:

загадчыкаў кафедраў матэматыкі, матэматычнага аналізу,алігафрэнапедагогікі, агульнай і дашкольнай педагогікі (д.н., к.н., 23 разр. АТС),рускай мовы (д.н., 23 разр. АТС);

дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) псіхалогіі, агульнай і дашкольнайпедагогікі, заалогіі, рускай мовы, алгебры і геаметрыі, рускай і зарубежнайлітаратуры (2);

старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) методык дашкольнай адукацыі,харавога дырыжыравання, народных інструментаў, музыкі і харэаграфіі (2);

выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) інфармацыйных тэхналогій у адукацыі,методык дашкольнай адукацыі, анатоміі, фізіялогіі і валеалогіі, фартэпіяна,харавога дырыжыравання (2), прыкладной матэматыкі і інфарматыкі,алігафрэнапедагогікі, прыкладной псіхалогіі, методыкі выкладання інтэграваныхшкольных курсаў.

Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы.Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе:

г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226$46$59.

19 красавіка сустрэчу арганізуюць факультэтынароднай культуры, псіхалогіі, беларускайфілалогіі і культуры, рускай філалогіі, музычна�педагагічны.

Дні адчыненых дзвярэй пачынаюцца ў 12.00 уактавай зале універсітэта (вучэбны корпус № 3).

Акрамя таго, прыёмная камісія арганізуепробнае камп’ютэрнае тэсціраванне падысцыплінах уступных экзаменаў у зручныдля абітурыентаў час. Запісацца на яго можнапа тэлефонах 200�94�17, 226�44�47.

С. ВАСІЛЕЦ,адказны сакратар прыёмнай камісіі

Page 2: nastaunik 7(1036)

2 3 красавіка 2008 г.

У план навукова�даследчыхработ БДПУ ў 2007 годзе былоўключана 188 тэм, з іх у галінепрыродазнаўчых навук – 39(21 % ад агульнай колькасці),гуманітарных – 53 (28 %),псіхолага�педагагічных – 96, або51 % (гл. Дыяграму 1).

Вось ужо 17 гадоў у красавіку на факультэт сацыяльна�педагагічных тэхналогій прыходзіць «Студэнцкая навуковая вясна».Гэты праект арганічна рэалізуе некалькі адукацыйных задач: «Розумапрацоўваецца для мудрасці, мова для красамоўства, рукі длямайстэрскага выканання неабходных у жыцці дзеянняў»(Я. А. Каменскі). Сёлета мерапрыемства ладзіцца з асаблівымразмахам: у яго рамках адбудуцца ажно чатыры навукова�практычныя канферэнцыі.

Праблемнае поле студэнцкай НПК «Сучасныя напрамкісацыяльнай работы» ўключае самыя разнастайныя пытанні. Шляхімаральна�прававога выхавання моладзі будуць разглядацца на секцыі«Сацыяльная работа ў кантэксце міграцыйнай палітыкі» (усупрацоўніцтве з кафедрай тэорыі і гісторыі дзяржавы і праваАкадэміі МУС Рэспублікі Беларусь). Адукацыйны семінар«Студэнты�валанцёры за сацыяльны дабрабыт» прысвечаныперспектывам дзейнасці валанцёрскіх арганізацый факультэта.

Пытанні сямейнага выхавання, дэвіянтных паводзінаў падлеткаў,папулярызацыі здаровага ладу жыцця, а таксама асаблівасцейдзейнасці сацыяльнага педагога ва ўстановах для дзяцей�сіротзнойдуць сваё адлюстраванне ў рабоце навукова�практычнайканферэнцыі «Актуальныя праблемы сацыяльнай педагогікі».

НПК «Актуальныя пытанні сучаснай псіхалогіі ў студэнцкіхдаследаваннях» прадугледжвае разгляд праблем дыягностыкі ікарэкцыі паводзінаў навучэнцаў, развіцця асобы ў працэсе зносінаўі інш. Як стаць майстрам сваёй справы? Пра гэта ўдзельнікам ігасцям «Студэнцкай навуковай вясны–2008» раскажуць пераможцыконкурсу «Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі» ў намінацыі«Педагог�псіхолаг» Людміла Васільеўна Астаповіч і ЛюдмілаЯўгенаўна Рупа.

Цікавыя напрацоўкі ў галіне сучаснай лінгвістыкі,літаратуразнаўства, гісторыі і культуры замежных краін будуцьпрадстаўлены ў рабоце секцый канферэнцыі «Праблемыўзаемадзеяння нацыянальных моў і культур у студэнцкіх навуковыхдаследаваннях».

Праект «Студэнцкая навуковая вясна» даўно стаў візітоўкай ФСПТ.Яго асноўную ідэю вобразна і вельмі дакладна перадае вядомыафарызм: «Студэнт – гэта не пасудзіна, якую трэба запоўніць, афакел, які трэба запаліць». Так, узаемадапаўняльнасць ведаў іўменняў, тэорыі і практыкі – залог падрыхтоўкі добрагаспецыяліста, сапраўднага прафесіянала!

•Афіцыйная хроніка

ВЫНІКІ НАВУКОВАЙ ДЗЕЙНАСЦІ БДПУ ЗА 2007 ГОД(з выступлення прарэктара па навуковай рабоце В. В. БУШЧЫКА

на Савеце універсітэта)

родных, 10 рэспубліканскіх, 11студэнцкіх канферэнцый. Вялі�кая ўвага надавалася развіццюі ўмацаванню навукова�педага�гічнага патэнцыялу кафедраў.У 2007 г. супрацоўнікамі БДПУабаронена 9 кандыдацкіх ды�сертацый, у дактарантуры ву�

Факультэцкія навуковыяканферэнцыі ў 2007 г. право�д з і л і с я н а ў с і х ф а к у л ь т э �тах універсітэта. Колькасцьапублікаваных артыкулаў,аўтарамі (сааўтарамі) якіхз’яўляюцца студэнты, – 306,тэзісаў – 227 (у 2006 годзе —203 і 304 адпаведна). 31 сту�дэнт атрымліваў імяннуюстыпендыю.

МАТЭРЫЯЛЬНА�ТЭХНІЧНАЯБАЗА

У 2007 годзе было набыта уні�кальнае абсталяванне для фа�культэта прыродазнаўства:

1. Сістэма гель�электрафарэзуДНК і бялкоў у камплекце з да�датковым абсталяваннем.

2. Трыбометр камбінаваныFT1.

Закуп зроблены за кошт мэта�вых бюджэтных асігнаванняўМіністэрства адукацыі Рэс�публікі Беларусь.

З мэтай павышэння эфек�тыўнасці навуковай працывыкладчыкаў і спрашчэння до�ступу да інфармацыйных рэ�сурсаў глабальнай інфарма�цыйнай сеткі Інтэрнет право�дзіліся работы па мадэрнізацыілакальнай сеткі універсітэта.Адкрыўся адзін новы камп’ю�тэрны клас, абноўлена абста�ляванне ў чатырох дзеючых.У рамках праграмы «TEMPUS»створаны дзве лабараторыі,якія ўкамплектаваны сучаснайтэхнікай.

УДЗЕЛ У МІЖНАРОДНЫХПРАГРАМАХ І ПРАЕКТАХАб інтэграцыі нашага уні�

версітэта ў сусветную адука�цыйную прастору сведчыць тойфакт, што ў 2007 годзе нашаalma mater стала паўнапраў�ным членам Еўразійскай аса�цыяцыі універсітэтаў. Сёння ўрэжыме падпісаных дагавораўі пагадненняў БДПУ працуез 26 ВНУ Расійскай Федэрацыі,Польшчы, Літвы, Латвіі, Ук�раіны, Аўстрыі, Славакіі, Азер�байджана, Італіі, а таксамаКітая.

У міжнародных канфе�рэнцыях, што праходзілі за мя�жой, прымаў удзел 21 работнікБДПУ, у іншых міжнародныхмерапрыемствах – 10. У 2007 го�дзе ў БДПУ адбыліся дзве міжна�родныя канферэнцыі, якія саб�ралі 57 удзельнікаў з РасійскайФедэрацыі, Украіны, Літвы,Латвіі і іншых краін.

Універсітэт браў удзел у выка�нанні 12 праграм. Так, у рамкахгаліновай навукова�тэхнічнайпраграмы «Адукацыя і здароўе»па двух раздзелах распрацоўва�лася 18 навуковых праектаў.Дадаткова 6 НДР выконваласяў рамках Прэзідэнцкай прагра�мы «Дзеці Беларусі».

Па выніках конкурсаў, якіяправодзіліся Беларускім рэспуб�ліканскім фондам фундаменталь�ных даследаванняў, вучоныяуніверсітэта ў 2007 годзе распра�цоўвалі 20 праектаў. У Міністэр�стве адукацыі Рэспублікі Беларусьпрайшлі конкурс 5 асобных пра�ектаў, гранты атрымалі два ма�ладых вучоных.

Усяго ў 2007 годзе выконва�ліся 92 фінансуемыя НДР. Агуль�ная сума фінансавання навукі вауніверсітэце склала 1 304 120тыс. руб.; з іх 826 000 тыс.руб. (63,3 %) – бюджэтныя асіг�наванні Міністэрства адукацыі.У 2007 годзе завершана выканан�не 25 навукова�даследчых работ.Аб’ём іх фінансавання роўны363 250 тыс. руб., або 27,9 % адгадавога аб’ёму фінансаваннянавукі.

На завяршальным этапе выка�нання работ па двух праектах«TEMPUS» атрымана матэры�яльна�тэхнічная дапамога ў па�меры 78 685 еўра, якая быланакіравана на закуп абсталяван�ня, літаратуры, падрыхтоўкувучэбных курсаў і інш.

НАВУКОВА�ВЫДАВЕЦКАЯДЗЕЙНАСЦЬ

За справаздачны перыяд набазе БДПУ праведзена 9 міжна�

чацца 9 чалавек, у аспіранту�ры – 174, з іх 121 – з адрывам адвытворчасці. АспірантураБДПУ ажыццяўляе падрыхтоў�ку спецыялістаў вышэйшайкваліфікацыі па 59 навуковыхспецыяльнасцях у 15 адгаліна�ваннях навукі.

Выдадзена 25 манаграфій,32 падручнікі і 62 вучэбных да�паможнікі для вышэйшай і ся�рэдняй школы з грыфам Міністэр�ства адукацыі, 253 – без грыфу,апублікавана 1050 навуковых ар�тыкулаў і 914 тэзісаў дакладаў.

Вынікі многіх навуковых дас�ледаванняў укаранёны ў вучэб�на�выхаваўчы працэс нашагауніверсітэта, іншых педагагіч�ных ВНУ рэспублікі, агульнаа�дукацыйных школ і дашколь�ных устаноў.

НДРСУ 2007 г. у БДПУ працавала 55

студэнцкіх праблемных груп,было праведзена 74 навукова�метадычных мерапрыемствыдля развіцця НДРС, у тым ліку40 навукова�практычных кан�ферэнцый, 22 выставы навуко�вых работ студэнтаў, 17 аглядаў�конкурсаў.

Сёлета 95 прадстаўнікоў наша�га універсітэта бралі ўдзел у Рэс�публіканскім конкурсе сту�дэнцкіх навуковых работ; най�большая колькасць распрацо�вак (46) прысвячалася актуаль�ным праблемам педагогікі і ме�тодыкі выкладання асобныхдысцыплін. Па папярэдніх звес�тках, 13 работ атрымалі 1�ю ка�тэгорыю; 32 аднесены да 2�й ка�тэгорыі і 20 – да 3�й.

СВЯТА ВЕДАЎІ ЎМЕННЯЎ

Калі вучань засвоіў пэўныя веды, але не ўмее іхвыкарыстоўваць, педагогу застаецца толькі прызнаць,што ён не справіўся са сваёй задачай. Знакамітыдэкартаўскі пастулат «Больш думаць, чым завучваць»ва ўсёй паўнаце ўтрымлівае асноўную ідэю актыўнаганавучання, прызначанага развіваць мысленне,фарміраваць аналітычныя навыкі, садзейнічацьраскрыццю творчага патэнцыялу асобы.

Аксана УЛАНОВІЧ

Page 3: nastaunik 7(1036)

3 красавіка 2008 г. 3

«Усялякае разуменне адначасова ёсцьнеразуменне», – сцвярджае законГумбальта – Патабні, які на самымпачатку нашай размовы ўзгадаў прафесарАнатоль Антонавіч ГІРУЦКІ, загадчыккафедры тэорыі і гісторыі мовы. Па ягословах, успрыняцце сэнсаў – вельміскладаны працэс, які мае не толькіпсіхалагічную, але і фізіялагічную аснову.Так, неразуменне звязана з уключанасцюрозных нейронных ансамбляў у адрасанта іадрасата інфармацыі. Свой уплыўаказваюць прыналежнасць удзельнікаўкамунікацыі да адной або розных культур ісубкультур, асабісты вопыт кожнага з іх,сітуацыя маўленчых зносінаў... увогуле,шмат чаго яшчэ. Немалаважную ролюадыгрывае структура роднай мовыкамунікантаў: ёсць падставы гаварыць, штояе фанетычныя і граматычныя асаблівасціпэўным чынам суадносяцца з арганізацыяйпсіхікі і свядомасці чалавека.

З чым, у такім выпадку, звязанывідавочныя адрозненні менталітэтуносьбітаў роднасных моў і культур –напрыклад, беларусаў, рускіх і ўкраінцаў?«Падабенства мовы – гэта многа, аледалёка не ўсё», – адказвае АнатольАнтонавіч. Адно і тое ж слова,аналагічныя фразеалагізмы, спосабывыказвання думкі могуць мець рознаесэнсавае напаўненне нават у межах аднойкультуры.

Уласны «свет значэнняў» стварае кожныз нас, але найбольш ярка гэта праяўляеццаў дзейнасці вучоных і пісьменнікаў.Наколькі арганічна спалучаюццанавуковая работа і творчасць? –запыталіся мы ў празаіка і паэта АнатоляГіруцкага. «Вучоны ў асноўным эксплуатуелевае паўшар’е галаўнога мозгу, –усміхнуўся Анатоль Антонавіч, – а ямутаксама трэба час ад часу адпачываць...».

Дзеля таго, каб пераканацца ў багаццімоўных сродкаў камунікацыі, дастатковаад’ехаць ад роднага дому кіламетраў насто. Працэс фарміравання беларускаймовы быў вельмі працяглым інераўнамерным, таму лексічныя фондыдыялектаў часам адрозніваюцца ў вельмізначнай ступені – тлумачыць гэтую з’явузагадчык кафедры беларускагамовазнаўства Павел АляксандравічМІХАЙЛАЎ, адзін са складальнікаў«Лексічнага атласа беларускіх народныхгаворак» у пяці тамах. Унікальнаевыданне, якое ўтрымлівае каля 1900 карт

ГРАНІ ІНТЭРПРЭТАЦЫІ•Стужка Мёбіуса

Васіль СТАРЫЧОНАК, Ганна ВАСІЛЬЕВА

і прыкладна 100 000 лексічных адзінак,стваралася на працягу больш чым чвэрцістагоддзя. Сам Павел Аляксандравічпадключыўся да гэтай працы яшчэстудэнтам. Падрыхтоўка такога атласавельмі складаная: спачатку распра�цоўваецца праграма апытання,вызначаецца сетка апорных пунктаў,потым збіраецца матэрыял, які нарэшцекласіфікуецца – па каранях, па вары�янтах кораня, па словаўтваральныхэлементах, фанетычных асаблівасцях,значэннях... Спецыяльная сістэмакадзіравання дапамагае графічнаперадаць агульнае і адрознае ў будовеслоў, што служаць для абазначэнняаднаго прадмета ці з’явы. Аналіззаканамернасцей лакалізацыі адна�тыпных моўных фактаў нярэдкапрыводзіць да цікавых высноў. Так, наЗаходнім Палессі карова, якую давалі ўпасаг, завецца «бонда»; гэты відавочныбалтызм ускосна пацвярджае гіпотэзу абдаўнім балта�славянскім адзінстве. Слова«лягашка», што ўжываецца ў асобныхнаселеных пунктах Віцебшчыны, не маеаніякай сувязі з дзеясловам «лягацца»:так называюць жабу, прычымпаходжанне назоўніка... фіна�угорскае!

Яшчэ адна сфера навуковых інтарэсаўПаўла Аляксандравіча – беларускаетэрміназнаўства. Напэўна, вы заўважалі:«знешняя абалонка» тэрміна поўнасцюзалежыць ад таго, які варыянт правапісупадаецца аўтару (або перакладчыку) большпрыдатным. І тым не менш незалежна адпрыхільнасцей трэба ўлічваць шматфактараў, гаворыць Павел Аляксандравіч.

Раман�эпоха – так без перабольшванняможна назваць знакаміты твор МаргарэтМітчэл «Gone with the Wind». Ён прыйшоўда нас у той час, калі пад націскамветру перамен на вачах разбураўсяабжыты свет, – і адразу ж стаў Раманамужо іншай эпохі. «Мая прадмова дагэтага твора – плён любові; яна напісаласясама сабой», – гаворыць Таццяна ЯўгенаўнаКАМАРОЎСКАЯ. У юнацтве, як і многіястудэнткі Мінскага дзяржаўнагапедагагічнага інстытута замежных моў, янане раз перачытвала гісторыю кахання РэтаБатлера і Скарлет О’Хара – і ці не з гэтагапачалося яе захапленне дзёрзкай і глыбокайамерыканскай літаратурай? Доктарфілалагічных навук, прафесар, ТаццянаЯўгенаўна – вядучы айчынны спецыяліст�зарубежнік, яе пяру належаць шматлікія

даследаванні амерыканскага гістарычнагарамана, творчасці У. Фолкнера, Т. Уайдэра,Дж. Стэйнбека, Э. Дыкінсан, прадстаўніцсучаснай жаночай літаратуры.

Прастора іншай культуры заўсёды terraincognita. Мы ведаем, што такое«амерыканская мара», бачым карані, з якіхвырастае напорыстасць амерыканцаў, –і адначасова не можам прыняць для сябе іхстыль жыцця. Увогуле: наколькі мы ў станезразумець праблемы тых, хто жыве задалёкай Атлантыкай? Але там, дзепачынаецца агульначалавечае,нацыянальныя адрозненні адыходзяць надругі план, упэўнена Таццяна Яўгенаўна,якая ведае Злучаныя Штаты не толькіпа кнігах. Уладальніца прэстыжнагаФулбрайтаўскага гранта, янастажыравалася ў Масачусетскімуніверсітэце, чытала адкрытыя лекцыі ў

Гарвардзе... «ХХІ стагоддзе прынесла з сабоюнеабходнасць выхаду ў шырокі свет іпраекцыі нацыянальных інтарэсаў нашырокі свет», – за гэтымі словамі мудрагаі дасведчанага чалавека стаіць вялікаяпраўда. У той жа час адкрытасцьпрадугледжвае гатоўнасць вучыцца добраму;саму Таццяну Яўгенаўну, напрыклад,вельмі ўразіла трапяткое стаўленнеамерыканцаў да жывой прыроды: звярыныясцежкі, пазначаныя таблічкамі «Animalwalk», яноты, якія, не баючыся людзей,гуляюцца на пляцоўцы перад катэджамі, іасабліва – просьба на самым пачаткусцяжыны Роберта Фроста, што вядзе ўнекрануты першабытны лес: «Leave onlyfootprints, take only memories» («Пакідайцетолькі сляды, забірайце толькі памяць»).Ці ж гэта не фундаментальны прынцыпстаўлення да прасторы Іншага?

– Іван Іванавіч, як можна ацаніцьнавуковы патэнцыял студэнтаўБДПУ?

– Згодна дадзеным псіхолага Роджэрса,з інавацыйнай накіраванасцю нараджаюц�ца толькі 2,5 % людзей. А яшчэ даказа�на, што навукай можа займацца толькічалавек з пэўным тыпам асобы; найбольшпрадуктыўнае спалучэнне мысліцельнагаі інтуітыўнага тыпаў. Па выніках спецы�яльнага даследавання, такімі асабліва�сцямі валодаюць 14 % нашых студэнтаў.Гэта высокі паказчык.

– Якімі ж асобаснымі характарысты$камі павінен валодаць чалавек, што збіраецца прысвяціць сябе навуковай працы?

– Перш за ўсё – самастойнасць мыслення, смеласць і крэатыўнасць у рашэннях,безумоўна, вера ў свае магчымасці і ў неабходнасць таго, што ты робіш. Сапраўднывучоны павінен умець стварыць поле выбару праблем і рашэнняў, пераадолець мяжувядомага і зрабіць крок у невядомае, пры неабходнасці адкінуць эмоцыі (у навуцыяны непрымальныя) і канстатаваць факты. Але першааснова – гэта цярплівасць,настойлівасць, працавітасць, творчая незаспакоенасць.

– Часам кажуць, што якасць падрыхтоўкі кваліфікацыйнай працы залежыцьад яе кіраўніка. Наколькі апраўдана такое меркаванне?

– На гэты конт існуе показка: «Чаму ў нас дрэнныя дысертацыі? Таму, што кан�дыдацкія пішуць дактары, а доктарскія – кандыдаты». Але насамрэч роля кіраўнікаіншая – псіхалагічная падтрымка. Калі казаць вобразна і параўнаць напісанне дысер�тацыі са стварэннем гмаха, то для адоранага аспіранта навуковы кіраўнік толькізабяспечвае будаўнічыя масткі. Знакаміты фізік Рэзерфорд браў юнакоў да сябе ўлабараторыю на два гады. Калі пасля заканчэння гэтага тэрміну яны пыталіся:«А якую тэму мне абраць?», ім тут жа адмаўлялася ў далейшым навучанні. Аднымсловам, самастойнасць пры напісанні навуковай працы выключная.

– Ці можна, яшчэ будучы студэнтам, нейкім чынам падрыхтаваць сябе да навуко$вай дзейнасці?

– Вядома. Работа ў праблемных групах, наведванне спецкурсаў, самастойная рас�працоўка цікавай тэмы – поле шырокае, было б толькі жаданне і зацікаўленасць!

– Скажыце, у Вас ёсць свая формула поспеху ў навуцы?– Унутраная матывацыя + належная метадалагічная падрыхтоўка + творчы і

інтэлектуальны вопыт.– Дзякуй за размову!

Вераніка МАНДЗІК

Як стаць вучоным?Многія студэнты�выдатнікі рана ці позна аказваюцца перад

дылемай: ісці ў навуку ці працаваць на ніве практычнага прымяненнянабытых ведаў. І першае, і другое рашэнне годныя і адказныя, але,што ні кажы, стаць моцным вучоным складаней, чым вартымнастаўнікам. Што ж патрэбна для таго, каб зрабіцца «свяцілам» іпраславіць сваімі адкрыццямі калі не краіну, дык хаця б родныуніверсітэт? Маленькія сакрэты вялікай навукі нам адкрываезагадчык кафедры педагогікі прафесар І. І. ЦЫРКУН.

Амаль ва ўсіх культурах люстэрка надзяляецца сакральныміўласцівасцямі. На яго гладкай паверхні не проста адбіваецца выявачалавека або прадмета — «залюстэркавасць» уяўляе сабой іншы светса сваімі законамі, дзе ўсё выглядае крыху іначай, чым мы чакалі.Нездарма для тлумачэння паняцця верагоднасці нярэдкавыкарыстоўваецца метафара люстэрка!

Вялікая колькасць дакладаў нядаўняй Міжнароднай навуковайканферэнцыі «Узаемадзеянне і ўзаемапранікненне моў і культур:стан і перспектывы» так або іначай закранала пытанне адэкватнагаўспрыняцця інфармацыі ў кантэксце міжкультурнага дыялогу. «Штозначыць пачуць амаль тое ж самае?» – звярнуліся мы да вучоных�філолагаў, якія сутыкаюцца з гэтай праблемай ледзь не кожны дзень.

Page 4: nastaunik 7(1036)

Заснавальнік — Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны педагагічны

універсітэт імя Максіма Танка».Пасв. аб рэгістр. № 579.

220809, г. Мінск�50,вул. Савецкая, 18,

п. 127.

226�40�19

http://www.new.bspu.unibel.by/newspaper

РэдактарТ. А. БАШМАКОВА

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць раз у два тыдніна беларускай мове.

Аб’ём 4 паласы фармату А3.Распаўсюджваецца

ў вучэбных карпусах і інтэрнатахБДПУ бясплатна.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыкаў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ».

ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004.220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.

Тыраж 1000 экз. Зак. № 328.Падпісана ў друк 03.04.2008 г. у 9.00.

– Вы сталі паўфіналісткамі – і адразу ўсё змянілася?..Т.Б.: Не ведаю, як астатнія, але асабіста я адчула нешта падобнае.Т.З.: Так! У нас была міні�сесія прыгажосці: мы працавалі са стылістамі і

дызайнерамі, наведвалі заняткі па харэаграфіі, акцёрскім майстэрстве... Спачатку,канешне, было цяжкавата – але цяпер асабіста мне ўжоняпроста вярнуцца ў рытм будзённага жыцця.

К.Б.: Графік сапраўды быў вельмі насычаным, некалькіразоў мы нават не паспявалі пад’есці, і нам выдавалісухі паёк.. Але на самай справе гэта такія дробязі!..

Пасля дзяўчаты наперабой расказвалі, як зканкурсанткамі працавалі найлепшыя цырульнікі івізажысты, як нанова стваралі сцэнічны вобраз,перафарбоўвалі валасы, эксперыментавалі з макіяжам...Гэта нагадвала фабрыку прыгажосці, дзе з неаграненагаалмаза атрымоўваецца каштоўны брыльянт, арыгінальны і непаўторны.

– А як вашы сябры і знаёмыя адрэагавалі на такія перамены?Т.Б.: Шчыра кажучы, спачатку не прызнавалася, што збіраюся на конкурс – магла ж і

не прайсці! А потым сяброўкі з групы так шчыра радаваліся за мяне, было так прыемна...Т.З.: Я таксама расказала не ўсім: не кажы гоп, пакуль не пераскочыш. А першай

пра маю маленькую перамогу даведалася Наталля Уладзіміраўна Навуменка, дэканфакультэта: я прасіла вызваліць мяне ад наведвання асобных заняткаў.

К.Б.: У такіх выпадках кажуць, што сябар пазнаецца не ў бядзе, а ў радасці.Я нават не чакала, што за мяне будуць так перажываць! Праўда, некаторыя выкладчыкі

абяцалі на экзамене ўсё роўна апытваць па ўсёй строгасці – але гэта правільна, вучобапавінна быць на першым месцы!

– Мадэлі і ўдзельніцы конкурсаў прыгажосці нярэдка падаюцца нам незямныміістотамі, якія ледзь датыкаюцца нашай грэшнай зямлі. Ці так гэта?

Т.З.: Канешне ж, не! Як і кожная дзяўчына, я хаджу папрадукты, мыю посуд, праціраю пыл!

К.Б.: У Мінску я жыву адна, памагатых не маю. Убачыцьмяне за хатняй работай можна штодня: люблю, калі домапарадак, з вялікім задавальненнем гатую.

Т.Б.: Не трэба думаць, што мы не ведаем аніякіх бытавыхпраблем. Здымаць кватэру дорага, кожны дзень катаюся назаняткі з Барысава – а вы кажаце: незямная істота!

– Безумоўна, перамога на галоўным конкурсе краіныкардынальна паўплывае на далейшае жыццё новай «Міс

Беларусь». А што будзе, калі гэты тытул атрымаеце не вы?Т. Б.: Нават не імкнуся заняць першае месца! Я і так перамагла: пераадолела нясмеласць

і канчаткова пераканалася ў сваёй прывабнасці. Маё жыцце ўжо змянілася – у лепшы бок!Т.З.: У мяне ёсць дэвіз: «Патрабуй немагчымага – атрымаеш максімальнае».К.Б.: Калі спачатку я прагнула толькі перамогі, цяпер кожны дзень пражываю з

асалодай. Я ўжо дасягнула вельмі шмат!Хто з канкурсантак стане пераможцай? Ці прымерыць карону «Міс Беларусь» адна

са студэнтак БДПУ? Поспехаў вам, дзяўчаты! Мы будзем за вас балець!Вольга ПРЫЁМКА

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

Асноўны склад камандыўкамплектаваны спартсменкамі, якіягуляюць у вышэйшай лізе. І гэта неасаблівасць нашага універсітэта: у іншыхВНУ колькасць прафесіяналаў наквадратны метр спартыўнай пляцоўкінават яшчэ большая. Самі разумееце,шанцаў на ўдалае выступленне прыіншым раскладзе папросту няма. Шэсць«зорак» жаночай зборнай БДПУ павалейболе вучацца на завочнымаддзяленні факультэта народнайкультуры і паспелі прынесці універсітэтузначныя дывідэнды. Каманда з ганаровай«бронзай» прайшла адборачны турнір уМінску і трапіла ў фінальную часткуРэспубліканскай універсіяды, дзе ўскладзе дзесяткі прэтэндэнтаў будзезмагацца за славутае званне «лепшай злепшых».

Аднак пачакайце! Мы ж вядзем размовуне пра бабслей, сумо або, выбачайце,керлінг! Калі я чую што�небудзь пра

УСЯ ПРАЎДАПРА ЖАНОЧЫ ВАЛЕЙБОЛ

Наш універсітэт па праве карыстаецца рэпутацыяй адной з самых«жаночых» ВНУ Беларусі. Мілых дам у БДПУ столькі, што,саступаючы ім дарогу пасля заканчэння пары, можна паспець каліне састарыцца, то ўжо дакладна адпусціць шыкоўную бараду.І зусім заканамерна ўзнікае думка пра пераход колькасці ў якасць –адсюль і перакананне, што дзяўчаты ў нас найпрыгажэйшыя, штоперш чым ехаць па нявесту ў Іванава, варта ўважліва паглядзець нааднакурсніц. Калі ж гаварыць пра спорт, то тут, канешне, праблемувогуле быць не можа: вазьміся фарміраваць каманду – атрымаешdream team… Аднак галоўны трэнер жаночай зборнай па валейболеБДПУ Юлія Анатольеўна ХАМАЗЮК сарвала з маіх наіўных вачэй«ружовыя акуляры».

мушкецёраў караля Францыі, мой мозгадразу ж праектуе Міхаіла Баярскага ўблакітным плашчы са шпагай на баку.Гэтаксама словы «жаночы валейбол»выклікаюць наступную асацыяцыю:стрункая дзяўчына з лёгкасцю ўзносіццаза мячыкам ў завоблачную далячынь іпругка апускаецца на зямлю з грацыяйБагіры. Калі я сустрэў ЮліюАнатольеўну, стэрэатып «высокіх�зграбных» у той жа момант перайшоў уразрад фактаў аб’ектыўнай рэчаіснасці!

І нарэшце – два маленькія пажаданні.Хлопцы, не абмінайце матчы з удзеламнашай зборнай – не пашкадуеце! А вы,мілыя дзяўчаты, пачуўшы слова «блок»,узгадвайце валейбол або паэзію срэбнагастагоддзя, але ніяк не цыгарэты!

Аляксей Н. КАВАЛЕНКАP. S. Калі вярстаўся нумар, стала

вядома, што жаночая зборная павалейболе заняла 8$е месца сярод 50каманд ВНУ Беларусі. Віншуем нашых!

У кастрычніку мінулага года я прыехала ў Мінск з горада Цындао, якізнаходзіцца на беразе Жоўтага мора. Тут я вучуся ўжо 5 месяцаў.Восенню і ўзімку неба нярэдка было цёмным, сонца толькі час адчасу нечакана ўсміхалася з�за хмараў. Пакрысе я зразумела, штодрэннае надвор’е не залежыць ад дзённага свяціла: хоць зімой янознаходзіцца нізка над гарызонтам і свеціць не так ярка, як летам,але ласкава клапоціцца пра ўсю зямлю штодня. На самай справезмрочны настрой у людзей ствараюць аблокі.

У Кітаі надвор’е і пара года звязаны паміж сабой. Зімой на маёй радзіме дзьмуцьпаўночныя, а летам – паўднёвыя вятры. Іх кірунак можа змяняцца: у зімовыя месяцыбываюць перыяды, калі пануе паўднёвы вецер, а ўлетку раптам можа падзьмуць халодны,паўночны. Нярэдка вецер расчышчае неба, адносячы аблокі да Ціхага акіяна ці ў бокСібіры, і над Кітаем усталёўваецца яснае надвор’е, таму людзі рэдка сумуюць па сонцы.

Беларускія аблокі шчыльныя, магутныя і «ўпартыя», заўсёды закрываюць неба,прыносяць больш ападкаў, чым кітайскія. У лістападзе і снежні сонца не было зусім.Ударылі маразы – і неба праяснілася, але толькі на некалькі дзён, а потымусталявалася змрочнае надвор’е. Аблокі сталі падобнымі да купала, які накрыў горад.Напэўна, таму ў мяне быў благі настрой і ўвесь час хацелася спаць.

У студзені я лётала дамоў, у Кітай. Калі наш самалёт узняўся над аблокамі, я ўбачылапад яго крылом густы шэры пласт і адразу зразумела, у чым хаваецца прычына кепскаганадвор’я. Акрамя таго, што беларускія аблокі «ўпартыя», іх напрамак амаль не змяняецца,яны ўсю зіму ідуць з захаду на ўсход. У лютым пахмурна, але хмары прыносяць не снег,а дождж са снегам, у сакавіку ж воблачнае покрыва не такое ўстойлівае, і пасля дажджунеба праясняецца на некалькі гадзін. Восьмага сакавіка цэлы дзень было сонечна. Мусіць,гэта падарунак да Дня жанчын, толькі я не ведаю, чый – сонца ці аблокаў?

Сёння 31�ы дзень вясны, я знаходжуся ў Нацыянальнай бібліятэцы, скрозь шклогляджу ўдалячынь і бачу: сярод аблокаў, што ідуць на ўсход, – чысты нябесныблакіт. Даўнейшы цёмна�зялёны колер елак і хвой становіцца святлейшым, тамушто снег і дождж вільгацілі іх цэлую зіму. Лясы і лугі чакаюць сонца – можа, наватбольш, чым чалавек. У рэшце рэшт дзякуючы сонцу, ветру і нават аблокам прыйдзедоўгачаканая вясна, а я хачу пажадаць усяму, што расце, вялікага ўраджаю!

ЛІ ЦІАНЬХУА, магістрантка

ДЗЯКУЮЧЫ СОНЦУ, ВЕТРУІ АБЛОКАМ

ГАЛАСУЙ ЗА НАШЫХ!!!� Кацярына Бурая, Магілёўская вобласць:

№ 47, 12 красавіка, канал АНТ, 21.05.� Таццяна Бярозка, Мінская вобласць:

№ 68, 19 красавіка, канал АНТ, 21.05.� Таццяна Зянкевіч, горад Мінск:

№ 84, 26 красавіка, канал АНТ, 21.05.