13
1 Крокза крокам | Інфармацыйны ліст СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА Карысна ведаць Як есці садавіну? Мы абвыклі есці садавіну на дэсерт і піць фруктовыя сокі пасля ежы, але навукоўцы даказалі, што гэта няправільна, таму што садавіна ў страўніку змешваецца з ежай і пачынае брадзіць і закісаць. Таму рэкамендуецца зрабіць перапынак пасля ежы ад 2 да 5 гадзін. Лепш за ўсё есці садавіну на сняданак, да абеду і ў перапынках паміж ежай. Любы прыём ежы добра пачынаць з садавіны. Калі вы ясьцё яе на галодны страўнік за 30 хвілін да ежы, то гэта спрыяе, па-першае, зніжэнню вагі, а па-другое, максімальна засвойваюцца ўсё вітаміны. Імкніцеся есці садавіну ў натуральным выглядзе – любая цеплавая апрацоўка разбурае вялікую частку вітамінаў. Карысць садавіны Яблыкі ўтрымоўваюць каштоўны вітамінна-мінеральны комплекс і шмат харчовых валокнаў, а з прычыны вялікага ўтрымання вады і нізкай каларыйнасці яблыкі з’яўляюцца лепшым прадуктам для дыетычнага харчавання. У яблыках ўтрымліваюцца такія важныя прыродныя кіслоты, як яблычная, вінная і лімонная, злучэнні якіх спыняюць працэсы гніення і закісання ў кішэчніку. Акрамя таго, яблыкі ўтрымліваюць рэчывы, якія спыняюць рост ракавых клетак у кішэчніку і печані. Вельмі карысна будзе раз у 2-3 тыдні зрабіць сабе разгрузны яблычны дзень (маленькую яблычную дыету). Груша карысная пры парушэнні функцыі падстраўнікавай залозы. Свежыя і сушаныя грушы, а таксама напоі з іх уключаюць у дыеты пры атлусценні і цукровым дыябеце. Плады груш утрымліваюць унікальныя эфірныя алеі, біялагічна актыўныя рэчывы, якія здольныя павышаць ахоўныя сілы арганізма, супрацьстаяць інфекцыйным захворванням, аказваць супрацьзапаленчае дзеянне і нават змагацца з дэпрэсіяй. Шмат у грушы макра- і мікраэлементаў, напрыклад, жалеза, неабходнага для сінтэзу крывяных клетак. Таму рэкамендуецца ўжываць грушы пры хуткай стамляльнасці, галавакружэнні, пачашчаным сэрцабіцці, якія ўзнікаюць пры ўзмоцненай фізічнай нагрузцы, а таксама пры страце апетыту, пры з’яўленні расколін у кутах рота, дрэнным гаенні тканін і нават пры адчувальнасці да холаду – усё гэта сімптомы недахопу жалеза ў арганізме. Абрыкосы ўтрымліваюць бэта-каратын, які неабходны ў барацьбе са старэннем скуры, а таксама карысны для зроку. Курага (сухі абрыкос) багатая жалезам і магніем – крыніцамі энергіі для арганізма, а таксама яны добра ўплываюць на нервовую сістэму.

12 01GSFruitsBY.qxp:GP-Handbook.Global Chaldocuments.rec.org/publications/AgricultureBY.pdfа колькасць вітаміна В6 складае не менш за чвэрць

  • Upload
    others

  • View
    12

  • Download
    0

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: 12 01GSFruitsBY.qxp:GP-Handbook.Global Chaldocuments.rec.org/publications/AgricultureBY.pdfа колькасць вітаміна В6 складае не менш за чвэрць

1Крок за крокам | Інфармацыйны ліст СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА

Карысна ведаць

Як есці садавіну?

Мы абвыклі есці садавіну на дэсерт і піць фруктовыя сокі пасля ежы, але навукоўцыдаказалі, што гэта няправільна, таму што садавіна ў страўніку змешваецца з ежай іпачынае брадзіць і закісаць. Таму рэкамендуецца зрабіць перапынак пасля ежы ад 2 да 5гадзін. Лепш за ўсё есці садавіну на сняданак, да абеду і ў перапынках паміж ежай. Любы прыём ежы добра пачынаць з садавіны. Калі вы ясьцё яе на галодны страўнік за 30 хвілін да ежы, то гэта спрыяе, па-першае, зніжэнню вагі, а па-другое, максімальназасвойваюцца ўсё вітаміны. Імкніцеся есці садавіну ў натуральным выглядзе – любаяцеплавая апрацоўка разбурае вялікую частку вітамінаў.

Карысць садавіны

Яблыкі ўтрымоўваюць каштоўны вітамінна-мінеральны комплекс і шматхарчовых валокнаў, а з прычыны вялікага ўтрымання вады і нізкайкаларыйнасці яблыкі з’яўляюцца лепшым прадуктам для дыетычнагахарчавання. У яблыках ўтрымліваюцца такія важныя прыродныя кіслоты, як яблычная, вінная і лімонная, злучэнні якіх спыняюць працэсы гніення і закісання ў кішэчніку. Акрамя таго, яблыкі ўтрымліваюць рэчывы, якія спыняюць рост ракавых клетак у кішэчніку і печані. Вельмі карыснабудзе раз у 2-3 тыдні зрабіць сабе разгрузны яблычны дзень (маленькуюяблычную дыету).

Груша карысная пры парушэнні функцыі падстраўнікавай залозы.Свежыя і сушаныя грушы, а таксама напоі з іх уключаюць у дыеты прыатлусценні і цукровым дыябеце. Плады груш утрымліваюць унікальныяэфірныя алеі, біялагічна актыўныя рэчывы, якія здольныя павышацьахоўныя сілы арганізма, супрацьстаяць інфекцыйным захворванням,аказваць супрацьзапаленчае дзеянне і нават змагацца з дэпрэсіяй. Шмат у грушы макра- і мікраэлементаў, напрыклад, жалеза, неабходнагадля сінтэзу крывяных клетак. Таму рэкамендуецца ўжываць грушы пры хуткай стамляльнасці, галавакружэнні, пачашчаным сэрцабіцці, якія ўзнікаюць пры ўзмоцненай фізічнай нагрузцы, а таксама пры страцеапетыту, пры з’яўленні расколін у кутах рота, дрэнным гаенні тканін і нават пры адчувальнасці да холаду – усё гэта сімптомы недахопужалеза ў арганізме.

Абрыкосы ўтрымліваюць бэта-каратын, які неабходны ў барацьбе са старэннем скуры, а таксама карысны для зроку. Курага (сухі абрыкос)багатая жалезам і магніем – крыніцамі энергіі для арганізма, а таксама яны добра ўплываюць на нервовую сістэму.

Page 2: 12 01GSFruitsBY.qxp:GP-Handbook.Global Chaldocuments.rec.org/publications/AgricultureBY.pdfа колькасць вітаміна В6 складае не менш за чвэрць

2 Інфармацыйны ліст | Крок за крокамСЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА

Вішня змяшчае шмат карыснага: вітаміны А, С, Е, Н, РР, групы В, пекцін,арганічныя кіслоты, крухмал, натуральны цукар, вугляводы. Мінеральнысклад вішні сапраўды вельмі багаты: у яго ўваходзяць рэдкія элементы(кальцый, магній, натрый, калій, фосфар, хлор, сера, жалеза, цынк, ёд, медзь,марганец, хром, фтор, малібдэн, бор, ванадый, кобальт, нікель, рубідый) якія, увогуле, патрэбныя нам у мінімальных колькасцях, але без іх мыпачынаем хварэць і хутка старэць. У вішні больш за ўсё фолевай кіслаты,якая абсалютна неабходная цяжарным жанчынам. Дзякуючы сваёйантыаксідантнай актыўнасці вішні не толькі ўмацоўваюць капіляры іпрадухіляюць заўчаснае старэнне клетак, але і зніжаюць падвышаны ціск;з’яўляюцца добрым прафілактычным сродкам, які змяншае верагоднасцьразвіцця анкалагічных захворванняў. Вітаміны і мінералы ўдзельнічаюць у працэсе крыватвору, паляпшаюць дзейнасць цэнтральнай нервовайсістэмы і галаўнога мозгу. Кумарыны, якія змяшчаюцца ў вішнях, зніжаюцьзгусальнасць крыві, таму ягады вельмі карысныя пры схільнасці да трамбозаў, інсульту і інфаркту.

Вінаград. Яшчэ старажытныя людзі выкарыстоўвалі вінаград супрацьангіны, язваў ў роце і крывахарканні. Вінаград і яго сок вядомыя як выдатнаемачагонны (у ім да 70-80% вады, якая змяшчае раствораны цукар, кіслоты,вітаміны і солі), слабільны, агульнаўмацавальны і адхарквальны сродак.Вінаград змяшчае вялікую колькасць мікраэлементаў і лёгказасваяльныхмінеральных соляў (цынк, кальцый, жалеза, медзь, марганец, магній). Ён рэкамендуецца і людзям, якія пакутуюць малакроўем, захворваннемсэрца і г.д.

Персікі ўтрымліваюць пекціны, якія выводзяць усе шкодныя рэчывы зарганізма чалавека, і яблычную кіслату, якая узмацняе дзеянні пекцінаў.Для нармалізацыі працы страўнікава-кішачнага тракту і сардэчна-сасудзістай сістэмы рэкамендуецца штодня з’ядаць па аднаму персіку.

Грэйпфрут паляпшае страваванне і спрыяе лепшаму засваенню ежы, а таксама добратворна ўплывае на абменныя працэсы ў арганізме,паскараючы іх. Пры ўмераным харчаванні, калі рэгулярна есць грэйпфрут,то за некалькі месяцаў можна схуднець на 5-7 кілаграмаў.

Какосавы арэх спрыяе рэгенерацыі скуры і выдатна яе ўвільгатняе.Какосавае малачко добра танізуе скуру, сілкуе яе і аднаўляе пругкасць, а з нацёртай мякаці какоса робяць маскі для ўсіх тыпаў скуры.

Page 3: 12 01GSFruitsBY.qxp:GP-Handbook.Global Chaldocuments.rec.org/publications/AgricultureBY.pdfа колькасць вітаміна В6 складае не менш за чвэрць

3Крок за крокам | Інфармацыйны ліст СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА

Лімоны. Мякаць пладоў лімона ўтрымлівае арганічныя кіслоты, пекцін,цукар, азоцістыя рэчывы, мінеральныя солі, вітаміны С (яго асаблівашмат), А, групы В, Р, эфірны алей, натрый, калій, кальцый, фосфар, жалеза,крэмній, фітанцыды. Лупіна пладоў і лісце багатыя эфірным алеем(асабліва цэдра – вонкавы пласт лупіны). Карысць лімона была вядомая яшчэ ў старажытнасці. Вельмі часта яго ўжывалі як адатруту.Маракі бралі з сабой вялікі запас лімонаў для прафілактыкі захворванняў.Кітайскія лекары лімонамі лячылі раны, захворванні лёгкіх, цынгу.Італьянцы выкарыстоўвалі іх адвар супраць ліхаманкі ..., а сёння ёгірэкамендуюць з’ядаць па лімоне штодня. У лімона моцныя антымікробныяўласцівасці. Яго сок – выдатны сродак пры гіпа- і авітамінозах. Ён карысны таксама пры мачакаменнай хваробе, парушэннях абменурэчываў, гемароі, ліхаманкавых станах і грыбковых захворваннях. Лімоны выкарыстоўваюць пры гастрыце з паніжанай кіслотнасцю,хранічным гепатыце, вострым і хранічным халецыстыце, насавыхкрывацёках, крывацечнасці дзёсен, сухотах і ангіне.

Апельсін. Карысць апельсінаў вызначаецца ўваходзячымі ў яговітамінамі, мікраэлементамі, мінераламі, амінакіслотамі і іншымі рэчывамі.Колькасць вітаміна C настолькі вялікая, што досыць з’есці ўсяго адзін плод,каб атрымаць сутачную «дозу здароўя». У гэтым фрукце даволі колькасцімікраэлементаў: жалеза, марганца, ёду, кобальту, медзі, фтору, цынку, калія,кальцыя, магнію, натрыю і фосфару. Ужыванне апельсіна прадухіляеразвіццё рака, зніжае крывяны ціск, падтрымлівае працаздольнасцьсардэчнасасудзістай сістэмы, умацоўвае імунітэт, зніжае ўзровеньхалестэрыну, прадухіляе ўтварэнне язваў, пазбаўляе ад завалаў,папярэджвае ўзнікненне нырачных камянёў, абараняе ад інфекцыі,падтрымлівае здароўе касцей і зубоў, дапамагае з артрытам, спрыяепахуданню, дапамагае развіццю мозгу, дапамагае выпрацоўваць здаровуюсперму, падтрымлівае здароўе скуры.

Бананы выдатна праганяюць голад, забяспечваюць арганізм энергіяй і карыснымі рэчывамі. Маюць зручную прыродную ўпакоўку. Нават у маленькіх дзяцей амаль не сустракаецца алергіі на бананы.Нездарма іх часта ўключаюць у дзіцячае харчаванне. Дарослыя таксама іх ядуць з задавальненнем – за выключэннем тых, каму шкодны цукар.Валокны, якія яны ўтрымліваюць, палягчаюць страваванне і спрыяюцьдобрай засваяльнасці цукру і тлушчаў. Бананы маюць збалансаванывітамінавы склад. У іх утрымліваецца вялікая колькасць вітамінаў Е і С, а колькасць вітаміна В6 складае не менш за чвэрць рэкамендаванайштодзённай дозы. Вялікую каштоўнасць уяўляе банан як крыніцамікраэлементаў (магній, калій, кальцый, жалеза і фосфар).

Page 4: 12 01GSFruitsBY.qxp:GP-Handbook.Global Chaldocuments.rec.org/publications/AgricultureBY.pdfа колькасць вітаміна В6 складае не менш за чвэрць

4 Інфармацыйны ліст | Крок за крокамСЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА

Мандарын багаты вітамінам С, вітамінам Д, які валодае супрацьрахітнымдзеяннем, і вітамінам К, які паляпшае эластычнасць крывяносных сасудаў.Нітратаў у мандарынах не бывае. Нягледзячы на лячэбныя ўласцівасці,мандарыны могуць нашкодзіць чалавеку. Яны раздражняюць ныркі і слізістую абалонку страўніка і кішачніка. Таму мандарыны нерэкамендуюцца пры язвавай хваробе страўніка і дванаццаціперснай кішкі,пры гастрытах з падвышанай кіслотнасцю страўнікавага соку, энтэрытах,калітах і абвастрэннях запаленчых захворванняў кішачніка, а таксама прыхалецыстыце, гепатыце і вострым нефрыце.

Ананас — гэта сакавіты, кіславата-салодкі і вельмі духмяны фрукт. Унутраная частка плоду змяшчае засваяльныя вугляводы, сярод якіхпераважае цукроза. Мякаць ананаса змяшчае каля 1% лімоннай і іншыхарганічных кіслот, значную колькасць вітаміна С, а таксама рэчывабромелайн, якое валодае супрацьзапаленчай уласцівасцю і павышаючыхферментатыўную актыўнасць. Ананас асабліва багаты каліем і меддзю. Сок ананаса рэкамендуюць пры розных захворваннях страўнікава-кішачнагатракту і для паляпшэння стрававання. Аднак у сувязі з тым, што ананасавысок павышае кіслотнасць страўнікавага соку, яго ўжыванне неабходнаабмежаваць пры язвавай хваробе страўніка і дванаццаціперснай кішкі, а таксама пры гастрыце з падвышанай кіслотнасцю.

Ківі — гэта эфектыўны сродак для «прачысткі» крывяносных сасудаў і прафілактыкі трамбозу. Высокае ўтрыманне калію робіць яго незаменнымпры падвышаным крывяным ціску. Некалькі пладоў, з’едзеных пасляшчыльнага абеду, дапамогуць пазбавіцца ад адчування цяжару ў страўніку,пякоткі. Штодзённае спажыванне ківі зніжае ўзровень утрымання тлустыхкіслот у крыві, а таксама і рызыку ўтварэння тромбаў.

Гранат — у яго соку знойдзена 15 амінакіслот, прычым 6 з якіхзмяшчаюцца толькі ў мясе! Калі вы вегетарыянец, то гранаты павінны быць заўсёды на вашым стале. У гранаце прысутнічае вітамін С (умацоўваеімунітэт), вітамін Р (умацоўвае сасуды), вітамін B6 (дзейнічае спрыяльна на нервовую сістэму), вітамін B12 (паляпшае крыватвор). Гранатавы соквалодае дэзінфікуючым дзеяннем. Яго можна выкарыстоўваць прыінфекцыйных хваробах як раслінны антысептык. Кара граната – магутнаязброя супраць сухотнай, кішачнай і дызентэрыйнай палачкі. Дробныякостачкі ўнутры зярнятак – выдатны стымулюючы сродак для «лянівага»кішачніка і крыніца самага каштоўнага гранатавага алею. Ён абараняе ад рака і амалоджвае, паколькі багаты тлушчараспушчальнымі вітамінамі F і Е. У гранатавым соку ўтрымліваюцца магутныя антыаксіданты –антацыяны. Пад іх дзеяннем паляпшаецца абмен рэчываў і кровазварот. Яны ўмацоўваюць сценкі сасудаў, дзякуючы чаму зніжаецца пагрозаінсультаў, інфарктаў і адслаення сятчаткі.

Page 5: 12 01GSFruitsBY.qxp:GP-Handbook.Global Chaldocuments.rec.org/publications/AgricultureBY.pdfа колькасць вітаміна В6 складае не менш за чвэрць

1Крок за крокам | Інфармацыйны ліст СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА

Ці ведаеце вы, што ...

Гародніну падзяляюць на наступныя групы:

бабовыягарох, бабы

дэсертныяартышок, спаржа,рэвень

збожжавыяцукровая кукуруза

капусныя капуста белакачанная,краснакачанная, брокалі,савойская, брусэльская,кветкавая, кальрабі

клубняплоды тапінамбур (земляная груша),бульба

цыбульныяцыбуля, часнок, лук-парэй, шніт-лук,лук-шалот

салатныясалата, цыкорый,салата-эндывій

пасленавыятамат, перацсалодкі, баклажан

вострыякроп, эстрагон, чабер, базілік, маяран

гарбузовыягарбуз, кабачок,агурок, патысоны,дыня, кавун

караняплодыморква, буракі, рэпа, бручка,рэдзька, радыска, пятрушка,пастарнак, сельдэрэй, хрэн

Цікава ведаць:

Адрозненне паміж навуковым і бытавым (кулінарным) прадстаўленнем пра плады, ягады,садавіну, гародніну (напрыклад, у выпадку тамата або агурка) прыводзіць да блытаніны.Памідоры – плод тамата – з пункту гледжання батанікі – шматгнёздныя паракарпныя ягады. У 1893 годзе Вярхоўны суд ЗША аднагалосна прызнаў, што пры збіранні мытных збораў,памідоры варта лічыць гароднінай, хаця суд і адзначыў, што, з батанічнага пункту гледжання,таматы – гэта садавіна. У 2001 годзе Еўрасаюз вырашыў, што памідоры не гародніна, асадавіна. У рускамоўнай сельскагаспадарчай літаратуры, як і ў звычайнай мове, памідорыразглядаюцца як гародніна.

Page 6: 12 01GSFruitsBY.qxp:GP-Handbook.Global Chaldocuments.rec.org/publications/AgricultureBY.pdfа колькасць вітаміна В6 складае не менш за чвэрць

1Крок за крокам | Інфармацыйны ліст СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА

Што яшчэ можна даведацца аб курыных яйках Людзі ва ўсе стагоддзі шанавалі і ўжывалі яйкі. Варанае яйка, амлет або яечня –неад’емная частка сучаснага сняданку. Яйкі хутка гатуюцца, з’яўляюцца адноснадаступным прадуктам па цане, заўсёды даступныя ў крамах.

Склад яйка

Яйка ўтрымлівае ў сабе мноства пажыўных рэчываў і складаецца з паўнавартаснага набору лёгказасваяльных бялкоў. Яно з’яўляеццакрыніцай карыснай фолевай кіслаты, біятыну і халіну. Селен, якізнаходзіцца ў складзе дадзенага прадукту, валодае магутныміантыаксідантнымі ўласцівасцямі. Амінакіслоты, якія змяшчаюцца ў яйку, уключаюцца ў пабудову новых тканін арганізма чалавека. У яйку ўтрымоўваецца вялікая колькасць вітамінаў (А, Е, D, В12, В3),мінералаў і карысных элементаў (магній, калій, фосфар і кальцый),якія вельмі неабходныя для нармальнай жыццядзейнасці.

Карысць і шкоднасць яек

Спрэчкі аб карысці і шкоднасці яек тлумачыцца наяўнасцю ў гэтымпрадукце халестэрыну, бо яго празмерная колькасць у арганізмеможа прывесці да закаркавання сасудаў, узнікнення інфаркту іінсульту. Аднак халестэрын у невялікай колькасці неабходны длясардэчна-сасудзістай сістэмы.

Нягледзячы на адрозненні меркаванняў з нагоды таго, як часта і ў якойколькасці карысна спажыванне яек, сучасная навука лічыць, што:� яйкі з’яўляюцца самастойным і паўнавартасным прадуктам

харчавання, працэнт засвойвання якога вельмі высокі – амаль 98%;� вітамін Е, які змяшчаецца ў складзе яек, валодае проціпухлінным

дзеяннем, умацоўвае сасуды і сэрца;� вітамін D у спалучэнні з фосфарам карысны для зубоў і касцяной

тканіны. Яечны жаўток утрымлівае наймацнейшы антыаксідантлютэін;

� ужыванне яек – выдатная прафілактыка праблем са зрокам, і асабліва катаракты;

� яйкі асабліва карысныя для цяжарных жанчын, бо яны прыносяцьбольшасць неабходных для правільнага развіцця плоду рэчывы;

� яйкі валодаюць нізкай каларыйнасцю і, дзякуючы лецыціну і халіну, спрыяюць выснове тлушчаў і халестэрыну з арганізма, а гэта важна для людзей, якія клапоцяцца пра сваю вагу.

Page 7: 12 01GSFruitsBY.qxp:GP-Handbook.Global Chaldocuments.rec.org/publications/AgricultureBY.pdfа колькасць вітаміна В6 складае не менш за чвэрць

2 Інфармацыйны ліст | Крок за крокамСЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА

Нельга забываць:

� яйкі абавязкова павінны быць свежыя; � у халадзільніку яйкі лепш захоўваць пры тэмпературы 2-4˚C.

Пры гэтым трэба памятаць, што свежыя яйкі захоўваюцца месяц,а звараныя ўкрутую – не даўжэй за тыдзень;

� яйкі можна захоўваць і пры адсутнасці халадзільніка ў доме. Для гэтага іх трэба спачатку памазаць раслінным алеем, а затым завярнуць у паперу і скласці ў кардонную скрынку або кошык, пасля чаго прыбраць у цёмнае месца;

� для збалансаванага захавання ўсіх карысных уласцівасцяў яек пажадана ўжываць да іх мінімальную тэрмічную апрацоўку;

� дапушчальная сутачная норма халестэрыну роўная 300 мг у дзень,якую не перакрывае спажыванне аднаго яйка ў дзень;

� калі ўзровень халестэрыну чалавека высокі, то не рэкамендуеццаесці больш за 2-3 яйкі ў тыдзень;

� калі есці яйкі ў сырым выглядзе, можна нанесці сур’ёзную шкоду здароўю і заразіцца сальманелёзам (кішачная інфекцыя,якая клінічна працякае даволі цяжка). Лечыцца гэта захворваннескладана, з ужываннем моцных антыбіётыкаў. Часам здараюццасмяротныя выпадкі;

� ужыванне яек у рэдкіх выпадках можа выклікаць з’яўленнедзіцячай алергіі.

Page 8: 12 01GSFruitsBY.qxp:GP-Handbook.Global Chaldocuments.rec.org/publications/AgricultureBY.pdfа колькасць вітаміна В6 складае не менш за чвэрць

1Крок за крокам | Інфармацыйны ліст СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА

Уласцівасці і спажыванне арэхаў

Самыя вядомыя віды арэхаў: грэцкі арэх, фундук, міндаль, фісташкі, арахіс. Хоць мыпрывыклі лічыць усё гэта арэхамі, батанікі адносяць да іх толькі фундук і кэш’ю.Нягледзячы на недакладнасці з пункту зроку батанікі, усе плады, што мы прывыкліназываць арэхамі, вельмі карысныя.

Грэцкі арэх можа жыць да 1 000 гадоў, а пладаносіць пачынае з 10-12 гадоў, найбольшыя ўраджаі дае ў 100-180-гадовым узросце. З аднаго дрэва, у залежнасці ад абставін, можна сабраць ад 10 да 300кілаграмаў пладоў. Усе часткі гэтай расліны ўтрымліваюць шматкарысных рэчываў і вітамінаў. Па сваёй каларыйнасці арэхі ў 2 разыперавышаюць пшанічны хлеб. Іх рэкамендуюць для прафілактыкі і лячэння атэрасклерозу, пры недахопе вітамінаў, соляў кобальту і жалезаў арганізме. У арэхах шмат клятчаткі і масла, якія здольныя ўзмацняцьдзейнасць кішачніка. Іх ужыванне спрыяе нармалізацыі страўнікавайсакрэцыі. Плод грэцкага арэха здольны зняць моцнае нервоваенапружанне. Маюць патрэбу ў грэцкіх арэхах і людзі, занятак якіх патрабуевялікіх фізічных нагрузак, а таксама захворванняў і аперацый. Ён узмацняегалоўныя органы – мозг, сэрца і пячонку, абвастрае пачуцці, асабліва каліўжываць разам з разынкамі і інжырам. Вельмі карысны грэцкі арэх прымалакроўі. У якасці прафілактыкі яго рэкамендуюць і людзям ззахворваннем шчытападобнай залозы.

Фундук ўтрымоўвае гліцарыды алеінавай, стэарынавай і пальміцінавайкіслот, якія перашкаджаюць росту колькасці халестэрына ў крыві,абараняюць ад сардэчна-сасудзістых захворванняў, а таксама вельмінеабходныя для арганізма, які расце. Лясны арэх таксамахарактарызуецца высокім утрыманнем бялку, вітаміна Е, мінеральныхрэчываў: калія, жалеза, кобальту. Вітамін Е з’яўляецца магутнымпрафілактычным сродкам супраць рака, а таксама хвароб сэрца і мышачнай сістэмы. Кальцый умацоўвае косці і зубы, жалеза неабходнакрыві, цынк – для выпрацоўкі палавых гармонаў, калій – дзейнасцінервовай і мышачнай сістэмы. Па каларыйнасці фундук пераўзыходзіцьхлеб, малако, шакалад. Як прадукт дыетычнага харчаваннявыкарыстоўваецца пры захворваннях сардэчна-сасудзістай сістэмы і малакроўі, павелічэнні прадсталёвай залозы, пры варыкознымпашырэнні вен, флебітах, трафічных язвах галёнкі і капілярных гемарагіях.Яго можна ўжываць і людзям з цукровым дыябетам, а дзякуючы нізкамуутрыманню вугляводаў, яго можна есці і пры вельмі строгай дыеце безрызыкі набраць вагу. Ужыванне фундука прадухіляе гніласныя працэсы,чысціць арганізм і умацоўвае імунную сістэму.

Page 9: 12 01GSFruitsBY.qxp:GP-Handbook.Global Chaldocuments.rec.org/publications/AgricultureBY.pdfа колькасць вітаміна В6 складае не менш за чвэрць

2 Інфармацыйны ліст | Крок за крокамСЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА

Міндаль – гэта цудоўны пастаўшчык вітамінаў і мікраэлементаў. Ён змяшчае неабходныя арганізму бялок, кальцый, жалеза, фосфар, а вітаміны В2 і В3 спрыяюць абмену рэчываў, незаменныя для падтрымання ў здаровым стане зубоў, валасоў, скуры. Міндаль выдатна ачышчае кроў,ныркі, дробніць камяні, гоніць жоўць. Ужываць арэхі лепш з цукрам, які спрыяе хуткаму засваенню гэтага прадукту. Міндаль у камбінацыі з цукрам або мёдам значна ўзмацняе патэнцыю. Салодкі міндаль ачышчаеўнутраныя органы, паляпшае зрок і стымулюе дзейнасць мозгу, змякчае горла, разам з цукрам карысны пры астме і язвах у кішачніку.

Арахіс адносіцца да бабовых раслін, а яго назву «земляны арэх» атрымаў ад таго, што ён утвараецца і выспявае пад зямлёй. Арахіс і алей з ягоўтрымліваюць вітаміны В1, В2, РР і D, мікраэлементы калій і фосфар, а таксаманенасычаныя тлушчы, якія спрыяюць паніжэнню ўзроўню халестэрыну ў крыві. Дзякуючы аптымальным суадносінам замяняльных і незаменныхамінакіслот, арэхі арахіса параўнальна добра засвойваюцца арганізмамчалавека. Рэгулярнае спажыванне арахіса як часткі здаровай дыеты можазначна знізіць рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў. Таксама арэхіз’яўляюцца добрай крыніцай фолевай кіслаты, якая спрыяе росту і адынаўленню клетак. Уключэнне арахіса ў рацыён дабратворна ўздзейнічае на палавую патэнцыю, паляпшае памяць і ўвагу, павышае парог слыхавойадчувальнасці, карысны пры моцным знясіленні і цяжкай хваробе. Рэчывы,якімі багаты арахіс, неабходныя для нармальнага функцыянавання нервовайтканіны, сэрца, печані і іншых органаў і сістэм. Трэба ведаць, што сыры арахісдрэнна ўплывае на працэсы стрававання, а яго скурка – моцны алерген.

Фісташкі валодаюць высокай каларыйнасцю і ўтрымліваюць неабходныячалавеку вітаміны, амінакіслоты, мінеральныя рэчывы і мікраэлементы(медзь, марганец, фосфар, калій і магній у лёгказасвойваючыхся арганізмамчалавека формах). Яны багатыя пратэінамі, не ўтрымліваюць халестэрыну і незвязаных тлушчаў, таму служаць выдатным заменнікам прадуктаўжывёльнага паходжання для вегетарыянцаў і людзей, якія жадаюцьпазбавіцца ад лішняй вагі. Ужыванне фісташак рэкамендуюць для аднаўленнязнясіленага арганізма і пры высокіх фізічных і разумовых нагрузках. Фісташкіўваходзяць у групу харчовых прадуктаў з самымі высокімі антыаксідантныміўласцівасцямі. Яны карысныя для мозгу і сэрца, пры сэрцабіцці, ванітах,млоснасці, хваробах печані. Фісташкі дапамагаюць пры жаўтусе. Спажываннегэтага арэха паляпшае зрок і памяншае рызыку старэчай дыстрафіі жоўтайплямы сятчаткі, якая выклікае незваротную слепату ў людзей сталага ўзросту,а таксама падтрымлівае ўзровень халестэрыну ў норме ў 7 разоў большэфектыўна ўсіх іншых медыкаментаў. Ёсць меркаванне, што пастаяннаежаванне фісташкавай смалы знішчае непрыемны пах у роце, ачышчае і умацоўвае зубы і дзёсны.

Page 10: 12 01GSFruitsBY.qxp:GP-Handbook.Global Chaldocuments.rec.org/publications/AgricultureBY.pdfа колькасць вітаміна В6 складае не менш за чвэрць

1Крок за крокам | Інфармацыйны ліст СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА

Прадукты пчалярства

Воск

Воск з’яўляецца прадуктам васковых залоз рабочых пчол і земляныхвосаў. Ён з’яўляецца асноўным будаўнічым матэрыялам для пчаліныхсот. На працягу сотняў гадоў, да сярэдзіны 19 ст., людзі выкарыстоўваліпчаліны воск для вытворчасці васковых свечак, якія лічыліся лепшайкрыніцай святла. Да пачатку 19 ст. воск быў адным з асноўныхэкспартных тавараў нашай краіны. Сёння пчаліны воск таксамавыкарыстоўваецца для вытворчасці свечак (у царкоўным ужытку),акрамя таго, ён уваходзіць у склад розных паліровачных паст (дляапрацоўкі мэблі, паркета, аўтамабіляў); ён шырока выкарыстоўваецца і для кансервацыі помнікаў гісторыі.

Мёд

У монафлорным (аднакветкавым) мёдзе пераважае нектар нейкагапэўнага віду раслін (напрыклад, адрозніваюць мед грэчкавы,шалфейны, ліпавы, акацыевы і інш.) Монафлорны мёд па гусцеадрозніваецца ад поліфлорнага (шматкветкавага) мёду, які атрымліваецца з розных відаў раслін, напрыклад, горнага,лугавога і інш. Нектар з кветак – не адзіная сыравіна длявытворчасці мёду. Пчолы вырабляюць вельмі каштоўны мёд з медвяной расы – гэта кроплі салодкага соку, якія з’яўляюцца ў гарачыя дні на лісці і пабегах некаторых раслін. Гэтыя кропелькіадкладаюцца тут тлямі, якія высмоктваюць салодкі сок з раслін,але не могуць цалкам засвоіць яго і вылучаюць лішак на лісце абопабегі ў форме дробных кропелек. Што ж тычыцца экспрэснагалячэбнага мёду, то пры яго атрыманні не абыходзіцца безумяшання чалавека: блізу вулля ставяцца талеркі (кюветы) з цукровым сіропам, узбагачаным адварамі з розных лекавых раслін.Якасць мёду залежыць не толькі ад знешняга выгляду нектара, алетаксама і ад наяўнасці ў ім праполісу і пяргі, неабходных для жыццяпчол і вытворчасці мёду. Для таго, каб захаваць водар, смакавыя і харчовыя якасці мёду, яго нельга награваць вышэй 55°С абодадаваць да гарачых напояў, бо у гэтым выпадку ён губляебoльшую частку вітамінаў і біялагічна актыўных рэчываў, якія змяшчаюцца ў ім, ператвараючыся проста ў заменнік цукру.

Page 11: 12 01GSFruitsBY.qxp:GP-Handbook.Global Chaldocuments.rec.org/publications/AgricultureBY.pdfа колькасць вітаміна В6 складае не менш за чвэрць

2 Інфармацыйны ліст | Крок за крокамСЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА

Праполіс

Праполіс або пчаліны клей – гэта смалістая маса, якая раствараецца ў спірце, звычайнажоўта-зялёнага або карычневага колеру. Калі пчолы забіваюць унутры вулля якую-небудзьжывёлу (напрыклад, мыш), яны абляпляюць яе спецыяльным клеепадобным рэчывам —праполісам, у выніку чаго труп муміфіцыруецца, а пчаліная сям’я пазбаўляецца ад непрыемнага паху ў вуллі і бактэрый, якія раскладаюць труп. Таму дадзенамуклеепадобнаму рэчыву і была прысвоена назва «праполіс», што ў перакладзе азначае «у абарону народа». Калі на шкло ці кавалак паперы капнуць некалькі кропель праполісу і пакінуць яго высыхаць, то праз некаторы час яны пакрыюцца тонкай плёнкай жоўта-карычневага колеру. Паспрабуйце змыць яе вадой. Што адбываецца з пластом праполісу на шкле і на паперы? У гэтым выглядзе пчаліны клей выкарыстоўваецца чалавекам як натуральны антыбіётык і своеасаблівы эластычны і нерастваральны ў вадзе «пластыр»для лячэння неглыбокіх ран, удараў, апёкаў, укусаў казурак і інш. Праполіс нерэкамендуецца выкарыстоўваць людзям, якія маюць алергію на пчаліныя прадукты.

Пчаліны пылок

Пчаліны пылок, або перга, утвараецца з прыліплых да цела і ножак пчол зерня кветкавагапылку. Пчолы абвальваюць яе ў мёду і нектары, робяць шарыкі, і ў такім відзе збіраюць у «кошык» на сваіх задніх лапках. Пылок багаты бялкамі і вітамінамі, але яго біялагічнаеўздзеянне на чалавека пакуль яшчэ да канца не вывучана.

Пчалінае малачко

Пчалінае малачко з’яўляецца сакрэтам, што выдзяляецца верхнечалюснымі залозамі пчол-карміцелек (нялётаючых пчол ва ўзросце ад 5 да 15 дзён). Яно мае высокуюэнергетычную каштоўнасць і змяшчае вітаміны і гармоны. Гэтым малачком пчолы-карміцелькі кормяць лічынак працоўных пчол і трутняў у першыя 3-4 дні іх жыцця, а лічынку пчалы-маткі, па-іншаму царыцы, – у першыя 5 дзён, прычым кармленнепрацягваецца і тады, калі яна ўжо пачынае адкладаць яйкі.

Page 12: 12 01GSFruitsBY.qxp:GP-Handbook.Global Chaldocuments.rec.org/publications/AgricultureBY.pdfа колькасць вітаміна В6 складае не менш за чвэрць

1Крок за крокам | Інфармацыйны ліст СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА

Наш хлеб

Хлеб над усімі пан!

Гісторыя хлеба налічвае каля 12 тысяч гадоў. Лічыцца, што ў тыя далёкія часы народы, якія перайшліда аседлага ладу жыцця, навучыліся вырошчвацьхлебныя злакі і атрымліваць з іх зерне, прыдатнае для ежы і для захоўвання. Збожжа пераціраюць паміжплоскімі камянямі (далёкімі продкамі жорнаў) і гэтакатрымлівалі прадукт, падобны да цяперашніх пшанічныхкамякоў. Размолатае такім чынам збожжа залівалівадой і вымешвалі, а з атрыманага цеста рабілі аладкі,

якія выпякалі на папярэдне распаленых на агні камянях. Падобны спосаб выпечкі хлеба ў выглядзе цвёрдых прэсных ляпёшак можна сустрэць і ў нашыя дні ў шэрагу краін Азіі і Афрыкі, а мука, якую выкарыстоўваюць для яго падрыхтоўкі, атрымліваецца ў асноўным з ячменю, проса, кукурузы і грэчкі, гэта значыць, з зерня, якое беднае на клейкавіну.

Вынаходству звыклага нам кіслага хлеба, прыгатаванага з дражджавога цеста(заквашваннем густога воднага раствору багатай клейкавінай мукі з жыта ці пшаніцыпіўнымі або хлебапякарнымі дражджамі з наступнай ферментацыяй, званай таксама«узняццем тэсту»), мы абавязаны старажытным егіпцянам. Каля 4 500 гадоў назад яныпачалі выпякаць такі хлеб, хоць і рабілі яго з мукі больш грубага памолу, чым цяперашні.Егіпцяне таксама вынайшлі і першыя печы для хлебапячэння, а адкрыцці археолагаў,зробленыя пры раскопках старажытных магільняў, даказваюць, што гэты народ ведаў не менш за 50 розных відаў хлебных вырабаў, у тым ліку і з рознымі дадаткамі. У паўсядзённай ежы насельніцтва шэрагу краін свету хлеб і іншыя збожжавыя прадуктызаймаюць больш за 50%. Лацінаамерыканскія кукурузныя тарцілы, арабскія аладкі, індыйскіячапаці, разнастайнейшыя азіяцкія і афрыканскія аладкі – прамыя нашчадкі прэснага хлеба, а хлеб з дражджавога тэсту ў яго шматлікіх і самых разнастайных відах – ад ржаных боханаў да французскіх булак і батонаў – нашчадкі вынаходкі старажытных егіпцян.

Па-за залежнасці ад часу і месца збожжа і хлеб былі і застаюцца сімваламі жыцця і багацця. Для старажытных цывілізацый, якія існавалі ў Міжземнамор’і, хлеб быўасноўным прадуктам харчавання, і ў той час яго назва была сінонімам паняцця «ежа».

У мусульман ёсць мудрая прымаўка: «Можна класці хлеб на Каран, але нельга пакласціКаран на хлеб».

Хрысціянская культура, у сваю чаргу, таксама надавала хлебу сімвалічнае значэнне: прэсныя аладкі (прасвіры), якія выкарыстоўваюцца ў абрадзе прычашчэння, увасабляюцьцела Хрыста. Хлеб быў акружаны пашанай, ім не кармілі жывёл. Паводле старажытнайтрадыцыі, трэба было ламаць хлеб, а не рэзаць яго нажом. І сёння ў патрыярхальныхфранцузскіх сем’ях падчас ежы гаспадар дома разломлівае хлеб і раздае яго кавалкіпрысутным за сталом хатнім. Зерне злакаў можна есць суцэльнымі (варанымі абоабсмажанымі) – як, напрыклад, рыс, асноўную ежу на Далёкім Усходзе, у Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, або печанымі (як кукурузу), а таксама падвергнуўшы іхдадатковай тэрмічнай апрацоўцы ў выглядзе розных каш – грачанай, прасяной або ячнай,характэрных для нашай кухні, румынскай мамалыгі і іспанскай поленты з кукурузнай мукі,кускуса ў Паўночнай Афрыцы, табула з прасянай кашай і турэцкага плову. Часам збожжаядуць сырым – мюслі ў Альпах.

Page 13: 12 01GSFruitsBY.qxp:GP-Handbook.Global Chaldocuments.rec.org/publications/AgricultureBY.pdfа колькасць вітаміна В6 складае не менш за чвэрць

2 Інфармацыйны ліст | Крок за крокамСЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА

Збожжа злакаў і некаторых іншых культур (грэчкі) маюць шэраг добрых якасцяў, якія даюць ім перавагу перад астатнімі харчовымі прадуктамі: � пасля сушкі яны могуць захоўвацца доўгі час як у выглядзе збожжа, так і ў выглядзе

круп або мукі; � яны ўтрымоўваюць вялікую колькасць вугляводаў, якія з’яўляюцца асноўным

энергетычным складнікам нашай ежы, таму нават з невялікай колькасці збожжа, крупы можна прыгатаваць сытныя стравы.

Спецыфічны хлеб і хлебабулачныя вырабы розных народаў

Каравай(Расія, Украіна,Беларусь)

Бейгл(ЗША)

Бісквіт(ЗаходняяЕўропа)

Брецель(Германія)

Бріош(Нармандыя,Францыя)

Наан(Індыя)

Тандыр-нан (СярэдняяАзія)

Лаваш(Каўказ)

Юха(Азербайджан)

Маца(Ізраіль)

Піта(Блізкі Усход)

Піца(Італія)

Тарціле (Мексіка)

Фолар(Партугалія)

Французскібагет (Францыя)

Чыабатта(Італія)

Вестфальскіхлеб (Германія)

Матнакаш(Арменія)