22
www.belfantastik.by Адміністратар сайта: Гоўзіч Анастасія Тэлефон: 277-07-20 E-mail: [email protected] Сайт, прысвечаны беларускай фантастыцы

Belfantastik

  • Upload
    adl94

  • View
    102

  • Download
    3

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: Belfantastik

www.belfantastik.by

Адміністратар сайта:

Гоўзіч Анастасія

Тэлефон: 277-07-20

E-mail: [email protected]

Сайт, прысвечаны беларускай фантастыцы

Page 2: Belfantastik

Прыемна

бачыць вас на

нашым сайце!

Page 3: Belfantastik

Галоўная старонка

На гэтым сайце вы пазнаѐміцеся з гісторыяй станаўленнясусветнай і беларускай фантастыкі, а таксама зфантастычнымі апавяданнямі Раісы Баравіковай і ЛеанідаДайнекі. Але перш чым прыступаць да разгляду раздзелаўсайта, давайце спытаемся ў слоўніка, што ж такое фантастыка.

«Кароткая літаратурная энцыклапедыя» дае наступнаеазначэнне: «фантастыка (пераклад з грэч. – мастацтваўяўляць) – спецыфічны метад мастацкага адлюстраванняжыцця, што выкарыстоўвае мастацкую форму-вобраз(аб’ект, сітуацыю, свет), у якім элементы рэальнасціспалучаюцца неўласцівым ѐй, у прынцыпе, спосабам, –незвычайна, звышнатуральна». Вытокі фантастыкізнаходзяцца ў народна-паэтычнай свядомасці, што выявіласяў міфалогіі, чарадзейнай казцы, гераічным эпасе, рэлігіі.

А цяпер можна ісці далей.

Раздзелы сайта:

Page 4: Belfantastik

З гісторыі станаўлення фантастыкі

Эвалюцыя фантастыкі, асноўныя жанры фантастыкі, вобразы герояў

Беларуская фантастыка

Старонкі нацыянальнай фантастыкі

ЦывілізацыіЛеаніда Дайнекі “Чалавек з брыльянтавым сэрцам”

Цывілізацыі РаісыБаравіковай

«Аповесці чатырох падарожжаў» ,«Памылка Малой Галактыкі»,

«Казімір – сын Ягайлы+Насця з 8 “Б” = ♥»

Літаратура Спіс рэкамендацыйнай літаратуры пра фантастыку

Чароўны светПрадстаўнікі беларускай міфалогіі

Page 5: Belfantastik

Антычнасцьутопія

міфалагічны эпас

фантастычная сатыра

фантастычныя вандраванні

прыгоды і падарожжы

Сярэднявеччанародныя казанні

павер’і і легенды

рэлігійная фантастыка

Адраджэннепадарожжы і прыгоды

легенды

фантастычны гратэск

Новы і Навейшы часантыўтопія

міфалагічная фантастыка

навуковая фантастыка

сацыяльная фантастыка

фэнтэзі

баявая фантастыка

касмічная фантастыка

утопія

З гісторыі станаўлення фантастыкі

[ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [да раздзелаў]

Page 6: Belfantastik

[ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [да раздзелаў]

З гісторыі станаўлення фантастыкіУ XVIII ст. усвядомленай функцыяй фантастыкі стала цэласнае

мастацкае адлюстраванне абагульненай карціны сацыяльных супярэчнасцей. Гэтаасабліва прыкметна ва ўтапічных творах.

Новы зрух у змесце і формах фантастыкі (XVIII–XX стст.) абумоўленыкрызісам рэлігійнага і станаўленнем навуковага мыслення. З гэтага часуфантастыка не падвойвае рэчаіснасць увядзеннем асаблівага свету, а прапаноўваесвой фантастычны свет як абагульненую мадэль адзінай рэальнасці.

Зусім іншай стварае фантастыку рамантызм. Сумяшчаючы замагільнысвет з рэчаіснасцю, казачнае і бытавое, містычнае і рацыянальнае, рамантызмімкнецца да выкарыстання фантастыкі як спосабу мастацкага пазнання.

Page 7: Belfantastik

[ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [да раздзелаў]

З гісторыі станаўлення фантастыкіСучасная навуковая фантастыка шырока выкарыстоўвае

вобразы, пабудаваныя на аснове навуковых гіпотэз і ўяўленняў(мутанты, робаты, тэлепатыя, сумяшчэнне прасторавых і часавых планаў). Утворах гэтага перыяду сустракаем навукова-фантастычныя гіпотэзы, якія«ўносяцца» ў рэальны свет. Пры разгортванні гіпотэзы фантастычны светнабывае характар магчымай сацыяльнай будучыні. Сацыяльная фантастыкапрагназуе будучыню: стварае цэласную мастацкую карціну магчымых сацыяльныхнаступстваў навукова-тэхнічнага прагрэсу. У творах паказаны свет, дзе тэндэнцыісучаснасці знаходзяць рэальны працяг. Сацыяльная фантастыка шырокапрадстаўлена таксама ўтапічнымі ці антыўтапічнымі творамі.

Героі фантастычных твораў:

Page 8: Belfantastik

Узнікненне беларускай фантастыкі

Адным з першых сабраў і апрацаваў народныя фантастычныя казкі і легенды Ян Баршчэўскі («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»).

Аўтары ананімных паэм «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе», апіраючыся на сюжэты міфалагічнай фантастыкі, стварылі ў стылю бурлеску каларытныя нацыянальныя творы.

[ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [ 5 ] [да раздзелаў]

Page 9: Belfantastik

Апрацоўкай казачнай фантастыкі займаліся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч («Купала»), Францішак Багушэвіч («Не ўсім адна смерць»), Якуб Колас («Матчына прачытанне. Палеская легенда»), Максім Багдановіч («У зачараваным царстве») і інш.

Казачная фантастыка ў беларускай літаратуры

Элементы міфалагічнай і казачнай фантастыкі выкарыстаны ў беларускай баладзе: Аляксандр Рыпінскі («Нячысцік»), Францішак Багушэвіч(«Хцівец і скарб на святога Яна») і інш.

[ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [ 5 ] [да раздзелаў]

Page 10: Belfantastik

Даследчыкі звязваюць пачатак развіцця беларускай

фантастыкі з XX стагоддзем, калі

распрацоўваецца жанр казкі ў творчасці Максіма

Багдановіча, Цѐткі, Змітрака Бядулі, Якуба Коласа

Беларуская фантастыка ў 20 стагоддзі

[ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [ 5 ] [да раздзелаў]

Page 11: Belfantastik

На Беларусі першым у жанры навуковай

фантастыкі стаў працаваць Янка Маўр («Чалавек

ідзе», 1920 г.). Пазней шэраг твораў

навуковай фантастыкі

працягнулі: кніга «Апошняя арбіта»

(1962 г.) В. Шыціка

Беларуская фантастыка ў 20 стагоддзі

[ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [ 5 ] [да раздзелаў]

Page 12: Belfantastik

Пазней была створана выдавецка-паліграфічная

кампанія «Эрыдан» і заснавана серыя

«Фантакрим – extra»: Фантастика, приключения,

детектив», а ў 1991 годзе пабачыў свет літаратурна-мастацкі і публіцыстычны

часопіс «Фантакрим MEGA».

Беларуская фантастыка ў 20 стагоддзі

[ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [ 5 ] [да раздзелаў]

Page 13: Belfantastik

Іншаземныя цывілізацыі ў фантастычным рамане

Леаніда Дайнекі «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Прыгодніцка-фантастычны раман пераносіць чытача ў далѐкуюбудучыню, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму.Адметнасцю гэтага перыяду з’яўляецца адсутнасць войнаў і эпідэмій.Сучаснаму чытачу на пэўны момант здаецца, што гэтая эпоха найбольшспрыяльная для ўсебаковага развіцця чалавецтва. Аднак падрабязны аналізтэксту дазваляе зрабіць іншы вывад.

Грамадзяне Вялікай Эры Плюралізму ўлічылі памылкі сваіх продкаў. Пагэтай прычыне ў творы не сустрэнем аповед пра Трэцюю сусветную вайну абогісторыі пра маштабныя эпідэміі. Іх няма, але на іх месца сталінепаразуменні, у выніку якіх узніклі канфліктныя сітуацыі паміж Зямлѐй іСтарой Цывілізацыяй, якая капіруе чалавечую цывілізацыю.

[ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [да раздзелаў]

Page 14: Belfantastik

Іншаземныя цывілізацыі ў фантастычным рамане

Леаніда Дайнекі «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»Дзеянні, апісаныя ў творы, адбываюцца ў далѐкай

будучыні. Гэта сведчыць пра тое, што аўтар зрабіў спробу спрагназаваць магчымае развіццѐ планеты Зямля падчас дастаткова цеснага яе ўзаемадзеяння з іншаземнымі цывілізацыямі. У якасці асноўнага месца дзеяння аўтарам была абрана планета Зямля. Праўда некаторыя падзеі (такія, як вайна і перамовы) праходзяць і на планеце іншаземцаў.

Зямляне і іншапланецяне наладжвалі кантакт пры непасрэднай сустрэчы. Варта дадаць, не заўсѐды ўзаемадзеянні паміж імі базіраваліся на добраахвотнай аснове. Нагадаем, героі рамана траплялі на іншую планету ў выніку выкрадання, захопу (можна параўнаць такія адносіны з адносінамі тэрарысты – заложнікі). Больш таго, іншапланецяне гвалтоўна засялілі частку Зямлі, пасля чаго і пачаліся іх здзекі з людзей.

З боку насельнікаў Зямлі не заўважаем захопніцкай палітыкі. У адносінах да іншаземцаў яны заставаліся гуманістамі.[ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [да раздзелаў]

Page 15: Belfantastik

Іншаземныя цывілізацыі ў фантастычным рамане Леаніда

Дайнекі «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

[ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [да раздзелаў]

№ Крытэрый для

аналізу

Раман Леаніда Дайнекі «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

1. Час дзеяння Далѐкая будучыня, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму.

2. Месца дзеяння У якасці асноўнага месца дзеяння аўтарам была абрана планета Зямля. Некаторыя падзеі

(такія, як вайна і перамовы) маглі праходзіць і на планеце іншаземцаў.

3. Спосаб кантакту Зямляне і іншапланецяне наладжвалі кантакт пры непасрэднай сустрэчы. Не заўсѐды

ўзаемадзеянні паміж імі базіраваліся на добраахвотнай аснове. Героі рамана траплялі на

іншую планету ў выніку выкрадання, захопу. Больш таго, іншапланецяне гвалтоўна засялілі

частку Зямлі, пасля чаго і пачаліся іх здзекі з людзей.

4. Параўнальны аналіз

узроўню развіцця

абедзвюх цывілізацый

У пэўнай ступені іншапланецяне больш развітыя. Але, нягледзячы на гэта, яны

ўсвядомлена забіваюць, знішчаюць жывых істот, што насяляюць іх планету (так званыя

міжусобіцы, якія прывялі да знішчэння, а часам і знікнення некаторых відаў жывѐльнага і

расліннага свету).

5. Намеры зямлян у

адносінах да

іншапланецян

Назіраецца імкненне не дапусціць знішчэння/зняволення сваѐй цывілізацыі. Зямляне

змагаюцца за права існаваць самастойна, згодныя супрацоўнічаць і аказваць пэўную

дапамогу.

6. Намеры іншапланецян

у адносінах да зямлян

Назіраецца імкненне не дапусціць знішчэння/зняволення сваѐй цывілізацыі. У

іншапланецян назіраецца агрэсіўнае стаўленне: яны хочуць падпарадкаваць сабе Зямлю.

Але ѐсць частка іншаземцаў, якія згодны супрацоўнічаць з людзьмі, гатовы наладзіць з імі

сяброўскія адносіны.

7. Вынікі кантакту для

зямлян

Была зроблена няўдалая спроба зняволення зямной цывілізацыі. Падчас перамоў зямляне і

іншаземцы так ці інакш абменьваліся пэўнай інфармацыяй. У нейкай ступені гэта яшчэ

стала прычынай наладжвання сяброўскіх зносін. Але ж планеты так і не дасягнулі

ўзаемаразумення.

Page 16: Belfantastik

Апісанне іншаземных цывілізацый у творчасці Раісы

Баравіковай

[ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [да раздзелаў]

«Рэалы па-ранейшаму жывуць толькі дзеля сваѐйбялковай масы. Штодня адзін клопат: чымпракарміцца, у што апрануцца? Калі і працуюць, дыктолькі дзеля грошай. Ва ўсім шукаюць матэрыяльнуювыгаду. І чым больш шукаюць, тым горш жывуць. З-загэтага часта ваююць» («Казімір – сын Ягайлы+Насця з 8 “Б” =♥»).

Page 17: Belfantastik

Апісанне іншаземных цывілізацый у творчасці Раісы

Баравіковай

[ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [да раздзелаў]

№ Крытэрый для аналізу Аповесць Раісы Баравіковай «Аповесць чатырох падарожжаў»

1. Час дзеяння Апісана даволі блізкая будучыня.

2. Месца дзеяння Усе дзеянні пераважна адбываюцца ў касмічнай прасторы і толькі зрэдку

на зямлі.

3. Спосаб кантакту Форма кантакту зямлян з іншапланецянамі – непасрэдная сустрэча ў

выніку правядзення касмічных даследаванняў.

4. Параўнальны аналіз

узроўню развіцця

абедзвюх цывілізацый

У адным выпадку зямляне паказаны як больш развіты від, у іншых –

менш развіты.

5. Намеры зямлян у

адносінах да

іншапланецян

Не заўсѐды гуманнае стаўленне зямлян да гуманоідаў. У творы, абраным

для аналізу, заўважаем, што ўсе дзеянні людзей накіраваны толькі на тое,

каб знайсці пэўную выгоду. Складваецца такое ўражанне, што героі

аповесці шукаюць разгадку элементаў Космасу толькі дзеля сенсацыі,

дзеля заваявання знакамітасці. З аднаго боку, яны працуюць на карысць

сваѐй краіны, а з другога – наносяць шкоду іншым жывым істотам.

6. Намеры іншапланецян у

адносінах да зямлян

Выразных намераў няма.

7. Вынікі кантакту для

зямлян

Лагічна будзе гаварыць не пра вынікі кантакту для зямлян, а пра вынікі

кантакту для іншаземцаў. Таму што, па вялікаму рахунку, прынцыповых

змен у жыцці зямлян не адбылося. А вось жыццядзейнасць іншаземных

цывілізацый у некаторых выпадках была парушана «дзякуючы» людзям.

Page 18: Belfantastik

Апісанне іншаземных цывілізацый у творчасці Раісы

Баравіковай

[ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [да раздзелаў]

№ Крытэрый для аналізу Апавяданне Раісы Баравіковай «Памылка Малой Галактыкі»

1. Час дзеяння Апісана сучаснасць.

2. Месца дзеяння Усе дзеянні адбываюцца на зямлі.

3. Спосаб кантакту Адбываецца пасля смерці героя. Мы не заўважаем непасрэднага

кантакту паміж іншаземнай істотай і асобай чалавека, але

здагадваемся, што яны ўступаюць у кантакт паміж сабой на

духоўным узроўні.

4. Параўнальны аналіз узроўню

развіцця абедзвюх цывілізацый

Цывілізацыя-стваральніца планеты Зямля больш арганізаваная і

больш развітая.

5. Намеры зямлян у адносінах да

іншапланецян

Стваральнікі планеты Зямля пакутуюць ад разумення значнасці

зробленай памылкі. Яны пакутуюць, але не адмаўляюцца ад

людзей, ратуюць іх найбольш прыдатнымі спосабамі.

6. Намеры іншапланецян у

адносінах да зямлян

Іншаземная цывілізацыя, а дакладней яе прадстаўніца, паўстае як

выратавальніца для асобнага. Дзякуючы гэтаму чалавек

становіцца правадніком ідэй цывілізацыі-стваральніцы. Ён

вар’яцее, калі пачынае разумець тое, што насамрэч адбываецца ў

гэтым свеце. У дадзеным выпадку, відаць, прадстаўніца

іншаземнай цывілізацыі пашкадавала пра тое, што распавяла

чалавеку праўду пра Зямлю.

7. Вынікі кантакту для зямлян Самазабойства героя.

Page 19: Belfantastik

Апісанне іншаземных цывілізацый у творчасці Раісы

Баравіковай

[ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [да раздзелаў]

№ Крытэрый для аналізу Аповесць Раісы Баравіковай «Казімір – сын Ягайлы+Насця з 8

“Б” = ♥»

1. Час дзеяння Цесна пераплецены сучаснасць і гісторыя, сон і рэальнае жыццѐ.

Падзеі, што адбываюцца на пачатку XXI стагоддзя (2007 год),

мяжуюцца з падзеямі ХV стагоддзя.

2. Месца дзеяння Усе дзеянні адбываюцца на Зямлі ў сучасным Мінску і старадаўнім

Вялікім Княстве Літоўскім.

3. Спосаб кантакту Спосабы кантакту, абраныя незямлянамі (сустрэчы і размовы, сны),

садзейнічаюць развіццю давяральных адносін.

4. Параўнальны аналіз узроўню

развіцця абедзвюх

цывілізацый

Узровень развіцця іншаземнай цывілізацыі значна вышэйшы за

ўзровень развіцця зямлян. Прычына таму – наяўнасць вялізнага

аб’ѐму інфармацыі, які назапашваўся і захоўваўся стагоддзямі.

Чалавечае грамадства яшчэ не зразумела, не асэнсавала да канца

значнасць інфармацыі.

5. Намеры зямлян у адносінах

да іншапланецян

Людзі, калі і могуць дапамагчы іншаземцам, то толькі з падказак

апошніх.

6. Намеры іншапланецян у

адносінах да зямлян

Іншаземцы прылятаюць на Зямлю з намерам дапамагчы,

папярэдзіць, прадухіліць, выратаваць. Гэта значыць прылятаюць з

той мэтай, каб пэўным чынам зрабіць жыццѐ зямлян больш лѐгкім.

7. Вынікі кантакту для зямлян Прадстаўнікі двух розных светаў часова пасябравалі для таго, каб

дасягнуць пэўнай, кожнаму сваѐй, мэты.

Page 20: Belfantastik

Чароўны свет

[да раздзелаў] [ ацаніце сайт ]

Page 21: Belfantastik

Літаратура

[да раздзелаў] [ ацаніце сайт ]

Page 22: Belfantastik

12

Дзякуй вам за тое, што наведалі мой сайт!

Спадзяюся, многіх з вас я сустрэну пазней як аматараўфантастыкі, а зараз прашу вас ацаніць маю Інтэрнэт-старонку і напісаць свае прапановы па паляпшэнню сайта на электронную пошту. Дзякую за ўвагу!

[да раздзелаў]

3

Ацаніце сайт па 5-ці бальнай шкале(Націсніце столькі разоў на экран, колькі балаў вы

жадаеце паставіць)

45