8

Click here to load reader

скарбы роднай прыроды

  • Upload
    ezelena

  • View
    1.640

  • Download
    7

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: скарбы роднай прыроды
Page 2: скарбы роднай прыроды

Каб любіць Беларусь нашу мілую, Трэба ў розных краях пабываць

Разумею цяпер, чаму з выраюЖураўлі на Палессе ляцяць.

Гэта радкі з песні Алеся Ставера «Жураўлі ляцяць”. Сапраўды, “каб любіць Беларусь нашу

мілую, трэба ў розных краях пабываць”. На жаль, мы з вамі нячаста адпраўляемся ў

падарожжы па нашай роднай Беларусі. І – вынік гэтага – мала ведаем пра свой край.

Нават пра горад, у якім жывём, мала ведаем. Што ўжо казаць пра ўсю краіну?

Вось для таго, каб нешта ведаць, і пішуцца кнігі.

Page 3: скарбы роднай прыроды

Сёння нас з вамі чакае чароўнае падарожжа. Падарожжа па кнігах серыі

“Скарбы роднай прыроды”. Серыя была заснавана ў 2007 годзе

дзіцячай пісьменніцай Аленай Масла. У іх сабрана лепшае, што створана на працягу

многіх гадоў, што адлюстроўвае велізарнае літаратурнае багацце. Кнігі зіхацяць

своеасаблівым россыпам празаічных і паэтычных залацінак з твораў прафесійных

беларускіх пісьменнікаў.

Page 4: скарбы роднай прыроды

Першай кнігай серыі стала кніга “Дзе жыве зубраня”. Скажыце, калі

ласка, як вы думаеце, пра што раскажа кніга з такой назвай? А назвай для кнігі паслужыў

аднайменны нарыс Вячаслава Семакова, дзе ў слове ад аўтара

напісана так займальна і цікава, што хочацца чытаць кнігу далей. А

пачынаецца гэта слова так: “У мяне ёсць маленькі сябра, якога завуць

Алёша. Ён жыве ў самым славутым беларускім лесе – Белавежскай

пушчы....”. І ў хлопчыка быў сябра – маленькі зубрык. Алёша прасіў тату

расказаць што-небудзь аб жыцці свайго любімца. Вось так і

атрымаўся нарыс “Дзе жыве зубраня”. А яшчэ тут прадстаўлены

казкі, вершы, вымаўлянкі, каламбуры пра зуброў С.Панізьніка,

М.Чарняўскага, В.Віткі і іншых беларускіх аўтараў.

Page 5: скарбы роднай прыроды

Другая кніга гэтай серыі – “Бабраня на Бузянцы” напісана Святланай Уладзіміраўнай Гук.

На зямлі ўсё разумна і зладжана. І, калі прыгледзіцца да таго, што сустракаецца,

то кожны зможа зрабіць якое-небудзь адкрыццё ці разгадаць таямнічку.

Вось і гэта кніга раскажа пра адзін з цудаў, на якія багата наша Беларусь. А яшчэ вас чакаюць цікавыя пытанні

напрыканцы кожнага нарыса. Кніга павядзе вас па Бярэзінскаму

біясфернаму запаведніку і вы даведаецеся, што гісторыя з’яўлення

запаведніка звязана з бабром. Бярэзінскі біясферны запаведнік –

эталон прыроднага асяроддзя для ўсёй Еўропы.

А ўсяго на нашай планеце налічваецца зараз 529 біясферных запаведнікаў.

Іх галоўная місія – паказаць чалавеку, што без гарманічных адносін з прыродай

жыцця на зямлі не будзе.

Page 6: скарбы роднай прыроды

Трэцяй кнігай серыі “Скарбы роднай прыроды” стала кніга

“Падарожжа з белай чапляй”, выдадзеная ў 2010 годзе. Разам з белай чапляй вы пабываеце ў Нацыянальным

парку “Прыпяцкі”, які знаходзіцца на Палессі.

“Шаноўныя дзеці! Зрабіце мне ласку – паслухаўце гэту палескую казку”. Вось у

гэту палескую казку і павядзе кніга. Чытач адчуе сябе вандроўнікам па

вядомай-невядомай зямлі, а ягоным “крылатым гідам” будзе белая чапля,

якая нарадзілася тут і жыве... Вас чакаюць нарысы, празаічныя і

паэтычныя казкі.“Вялікая Чапля сядзела ў чароцеІ казкі чытала маленькай басоцеПра скарбы Палесся, чароўную Прыпяць,Якую па кроплі хацелася выпіць.Так слухала Чаплю птушыная школа,Што ўсё заціхала адразу наўкола.Забыліся гульні, спыніліся спрэчкі,Забіліся сэрцы рытмічна ля рэчкі”.

Page 7: скарбы роднай прыроды

Чацвёртая кніга серыі “Юшка Вялеса” напісана

Святланай Уладзіміраўнай Гук. Гэта займальная аповесць

расказвае пра гістарычную і прыродную спадчыну

Браслаўскага краю. Юныя падарожнікі, Стасік і Міхась,

выхаванцы Опсаўскай школы-інтэрната даследуюць родныя мясціны. Разам з настаўнікам-

краязнаўцам дзеці шукаюць скарбы, знаходзяць чароўную гаючую

крынічку, знаёмяцца з выбітнымі гістарычнымі асобамі,

расшыфроўваюць загадкавыя археалагічныя знакі. Браслаўскія азёры хаваюць шмат таямніцаў, і

дапытлівыя вандроўнікі абавязкова раскрыюць іх...

Page 8: скарбы роднай прыроды

Закончылася літаратурнае падарожжа ў цікавы і таямнічы свет прыроды.

Наперадзе яшчэ шмат сустрэч з прыродай. Будзьце заўсёды яе вернымі сябрамі.

У любую пару года, сонца-сонейка – з зямлёю, у пагоду, непагоду. з цішынёю – салавей, слухай родную прыроду – з небам – рэкі і азёры, ты пачуеш галасы хваля – з ніцаю вярбой... таямнічае красы. як і што яны гавораць, З лесам, з нівай залатою слухай, сябра любы мой. размаўляе ветравей, Дзіцячая бібліятэка №4