Upload
mova-nanova
View
951
Download
12
Embed Size (px)
Citation preview
Тэорыя і практыка мовы
Абодва – абедзве – абое
Н. абодва (хлопцы) абедзве (дзяўчыны)Р. абодвух абедзвюхД. абодвум абедзвюмВ. абодвух абедзвюхТв. абодвума абедзвюмаМ. у абодвух у абедзвюхСкланаяцца як два Скланяецца як дзве
Н. абое (хлопец + дзяўчына) Р. абаіх Д. абаім В. абаіх Тв. абаімі М. у абаіхСкланяецца як двое
Ганна і Віталь сядзелі пад дрэвам у тумане цёплай ночы і … маўчалі.
Ігнась стаў … нагамі на хісткі зэдлік – канструкцыя пад ім пахіснулася і развалілася.
Працам … мастакоў-авангардыстаў не знайшлося месца ў Цэнтральнай галерэі.
Ганна і Віталь сядзелі пад дрэвам у тумане цёплай ночы і абое маўчалі.
Ігнась стаў абедзвюма нагамі на хісткі зэдлік – канструкцыя пад ім пахіснулася і развалілася.
Працам абодвух мастакоў-авангардыстаў не знайшлося месца ў Цэнтральнай галерэі.
Насмяяўся гаршчок з катла: … чорныя.
Бацька быў беларус, а маці – полька. … паводле адукацыі – настаўнікі.
Ваўкі бываюць аднавокія і нават сляпыя на … вокі.
Ян і Кася засталіся ўлетку ў горадзе, і з імі … мы часта сустракаліся ў кавярні каля дома.
Насмяяўся гаршчок з катла: абодва чорныя.
Бацька быў беларус, а маці – полька. Абое паводле адукацыі – настаўнікі.
Ваўкі бываюць аднавокія і нават сляпыя на абодва вокі.
Ян і Кася засталіся ўлетку ў горадзе, і з імі абаімі мы часта сустракаліся ў кавярні каля дома.
Нельга недаацэньваць ролю … бацькоў – мамы і таты – у жыцці кожнага дзіцяці.
У … бібліятэчных кнігах не хапала старонак.
… бацькам я паабяцаў тэлефанаваць штовечар і расказваць пра свае ўражанні ад вандроўкі.
Нельга недаацэньваць ролю абаіх бацькоў – мамы і таты – у жыцці кожнага дзіцяці.
У абедзвюх бібліятэчных кнігах не хапала старонак.
Абаім бацькам я паабяцаў тэлефанаваць штовечар і расказваць пра свае ўражанні ад вандроўкі.
З … дуплаў старога дрэва час ад часу вызіралі маленькія вяртлявыя птушачкі.
Я гатовая … рукамі падпісацца пад тваімі словамі.
Пасля … сустрэч Мікола зразумеў, што з гэтай жанчынай агульнай мовы ён не знойдзе.
З абодвух дуплаў старога дрэва час ад часу вызіралі маленькія вяртлявыя птушачкі.
Я гатовая абедзвюма рукамі падпісацца пад тваімі словамі.
Пасля абедзвюх сустрэч Мікола зразумеў, што з гэтай жанчынай агульнай мовы ён не знойдзе.
Магілёвец заспеў жонку з палюбоўнікам і забіў … .
Супрацоўніцтва павінна быць прагматычным - на карысць … краінам, … эканомікам, … народам.
Магілёвец заспеў жонку з палюбоўнікам і забіў абаіх.
Супрацоўніцтва павінна быць прагматычным – на карысць абедзвюм краінам, абедзвюм эканомікам, абодвум народам.