35
Янка Маўр і Якуб Колас • Абодва пісьменніка перажывалі цяжкія гады эвакуацыі, Якуб Колас у Ташкенце, Янка Маўр – у Алма-Аце. У лістах пісьменнікі дзяліліся сваімі перажываннямі, творчымі планамі, марамі, радасцямі і горам, падтрымлівалі адзін аднаго ў цяжкія моманты прыбывання на чужбіне, іх перапіска падцвярджэнне сапраўднага сяброўства, якое яны пранеслі праз ўсё жыцце. Сям’я Якуба Коласа ў гады эвакуацыі ў Ташкенце

ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас

Embed Size (px)

Citation preview

Янка Маўр і Якуб Колас• Абодва пісьменніка

перажывалі цяжкія гады эвакуацыі, Якуб Колас – у Ташкенце, Янка Маўр – у Алма-Аце. У лістах пісьменнікі дзяліліся сваімі перажываннямі, творчымі планамі, марамі, радасцямі і горам, падтрымлівалі адзін аднаго ў цяжкія моманты прыбывання на чужбіне, іх перапіска – падцвярджэнне сапраўднага сяброўства, якое яны пранеслі праз ўсё жыцце.

Сям’я Якуба Коласа ў гады эвакуацыі ў Ташкенце

Перапіска часоў вайны

• Аб іх цёплых сяброўскіх адносінах сведчаць словы, якімі яны віталі адзін аднаго: “дарагі друг”, “дружа”, “дарагі Якуб”, “браце” – так звяртаецца да Якуба Коласа Янка Маўр, а ў адказ чуе: “мілы, дарагі Янка”, “мой мілы, дарагі Янка”. Такія цёплыя словы былі так патрэбны ў той цяжкі час, яны радавалі сэрца і сагравалі душу.

Перапіска часоў вайны

• Якуб Колас падтрымліваў Янку Маўра не толькі маральна, але яшчэ і матэрыяльна. У лісце ад 9 студзеня 1942 года Янка Маўр піша Якубу Коласу: “Получил твои деньги. Хорошие деньги, тёплые, дружеские. Такие деньги, которые одинаково благотворно действуют как на тело, так и на душу”. Гэтыя грошы Янка Маўр атрымаў у адказ на свой ліст ад 1 студзеня 1942 года, у якім ён віншуе Якуба Коласа з новым годам і піша, што для яго ён пачаўся бязрадасна: “он ознаменовался увольнением дочери из школы за невзнос платы”. Янка Маўр не можа зразумець як “ученица 10 кл., отличница, с единственной сменой белья на плечах, голодная (утром – хлеб с водой, вечером – постная булка), изгоняется под новый год...

Перапіска часоў вайны

• Аб дапамозе з боку Якуба Коласа таксама сведчаць і наступныя радкі з ліста Янкі Маўра ад 30 красавіка 1943 года: “Ну браце, за тваёй спіной я рухаюся, як за танкам. Твой залп з кацюшы расчысціў мне дарогу, і я ўрачыста ўз’ехаў на першую катэгорыю. Не ведаю, што больш мяне акрыляе: ці дадатковыя 200 гр. жыру і г.д., ці маральнае адчуванне, што ў цябе ёсць надзейныя сябры”. Янка Маўр сам робіць выснову: “Трэба думаць, што апошняе важней”. Адчуванне такой моцнай сяброўскай падтрымкі дае сілы для творчай дзейнасці, сам Маўр у тым жа лісце піша: “...прачнулася энергія, хочацца працаваць”.

З ліста Якуба Коласа да Янкі Маўра ад 15 студзеня 1942 г., Ташкент

• «..По приезде в Москву постараюсь написать тебе. Очень рад, что настроение твое улучшилось. Много нам предстоит трудностей, но самое важное очутиться на родной земле. Засучим свои стариковские рукава и примемся за дело. А дела много-много. В этом созидательном деле забудутся наши тяжелые дни, и мы будем счастливы увидеть обновленной нашу страну…»

Кнігі з дарчымі надпісамі Я. Коласа

• Пісьменнікі дзяліліся не толькі перажываннямі, але і творчымі планамі, дасылалі адзін аднаму свае творы. Так Янка Маўр ў лісце ад 23 чэрвеня 1943 года піша, што атрымаў паэму Якуба Коласа (“Суд у лесе”), асабліва яму спадабаліся радкі на 28 старонцы, якія пачынаюцца словамі “Люблю я лес...”. Гэтыя радкі кранулі сэрца пісьменніка і нарадзілася наступнае чатырохрадкоўе:

• Калі я чую леса голас,

• Таемны шум, нібы шагі, –

• Здаецца мне, што гэта Колас

• Шукае там баравікі

З Ліста Янкі Маўра да Якуба Коласа ад. 16.011.42:

• Туды и сюды(новелла)

I. Как дошли мы до ручки 

• Каждый день вставал я в семь часов и к восьми шёл на службу. Служба состояла в следующем: я должен был пройти 3-4 клм. до столовой научных работников, подождать там час, с’есть кусочек пирога, выйти голодным, пошататься 2-3 часа по городу, снова пойти к столовой, постоять в очереди у вешалки 1 час, на лестнице перед дверьми в столовую — 1½ часа, за спиной обедающих — 2 часа, за столом — 1 час (иногда и 3), с’есть обед, выйти голодным из-за стола и возвращаться домой часам к 9-10, в темноте, по колено в грязи, несколько раз падая в эту грязь и рискуя, что тебя разденут (в это время уже ни одна душа не показывается на улице в нашем районе).Приходил в холодную, нетопленную комнату, без света, скидывал одежду и ботинки, которые так и оставались мокрыми до утра...

II. Поворот ручки

• Наш посёлок находится в ущелье, на высоте 1800 м. (!) над уровнем моря. Вдали, за 27 клм. видна Алма-Ата… Мы получаем по 600 гр. хлеба и три раза в день по тарелке горячего супу. И всё это на месте, никуда ходить не надо. В ближайшие дни переедет сюда и жена — и тогда мы сможем себя считать спасёнными от смерти. К занятиям в школе приступил я тоже частным образом, без документов и оформления. Есть только учительская пенсионная книжка. Поэтому, если тебе не в тягость, сооруди мне на всякий случай такую бумажку: “Знаю Фёдорова И.М. 36 лет. Знаю, что он держал экстерном экзамен при Виленском учительском институте и в течение многих лет был преподавателем истории и географии в средних учебных заведениях”.

З Ліста Янкі Маўра да Якуба Коласа ад. 09.06.43:

• “... Тут я напісаў адну аднаактоўку, яна трапіла на падмосткі і была сустрэта нават вельмі прыхільна. Такім чынам, тут я меў водгук. Але толькі тут, “за граніцай”...”

• Я.Маўр спрабаваў свае сілы і ў жанры драматургіі

• Яму належаць п’есы “Памылка”(1940), “Хата з краю”(1941), “Балбатун”(1946).

З Ліста Янкі Маўра да Якуба Коласа ад. 16.11.42:

• “…Янка Мавр. Лицо зверя. Пьеса в 3-х актах (5 картин).

• Перевод с белорусского.

Такой твор послан мною в Москву Горбунову. Мой полномочный представитель П.Броўка пишет мне всякие приятные вещи, но реально я ничего приятного не видал. Управление по делам искусств не пожелало заключить со мною договор. Но всё это ерунда — ни на какие конкретные блага я и не рассчитывал. Я довольствуюсь тем моральным удовлетворением, которое дала мне эта работа; я рад, что успел сказать и своё слово, может быть последнее…»

З ліста Якуба Коласа да Янкі Маўра ад 28 лістапада 1942 г., Ташкент

• Дарагі дружа!• …А я думаў і не раз успамінаў, што з табою,

чаму не падаеш голасу. • ...Дарма толькі закідаеш пяро, калі пішаш, што

“Ліцо звера” твой апошні твор. • Заўтра адчыняецца сесія нашай Акадэміі навук. Мне

трэба выступіць з дакладам. 5/XII адбудзецца пленум пісьменнікаў. Таксама трэба выступіць з дакладам. Даклад не гатовы. Трэба садзіцца пісаць. За час, покі нашы пісьмы абмяняюцца сваімі дарогамі, адбудзецца многа падзей. К таму часу, можа, Сталінград далёка адгоніць нямецкіх падлюг.

• Бывай здаровы.•

Твой Я.Колас

Творчасць Янкі Маўра пасля Вялікай Айчыннай вайны

• Тэма Вялікай Айчыннай вайны становіцца адной з галоўных тэм наступных апавяданняў Янкі Маўра: “Завошта?” (1945 г.), “Дом пры дарозе” (1945 г.), “Максімка” (1948 г.) , “Запіска”(1950 г.) і інш.

• З гэтай тэмай звязаны і незавершаныя, рукапісныя творы “На краю света”, “Дзяўчына-маці”, “Тысяча дзён”, “Эшалон нявольнікаў”, “Знаёмства з героям”, “Детоубийцы”.

“Ніколі не забудзем”• У 1948 годзе пад

рэдакцыяй Янкі Маўра выйшаў зборнік “Ніколі не забудзем” – хвалюючая і драматычная кніга успамінаў беларускіх дзяцей, удзельнікаў і сведкаў Вялікай Айчыннай вайны.

• Прадмову да гэтай кнігі напісаў Якуб Колас.

Старонкі гісторыі• 1945 годам датуюцца

малавядомыя “Старонкі гісторыі”, якія складаюцца з наступных частак:

• ВЯЛІКІ ПАВАРОТ (немцы і славяне);

• ЛІВОНСКІ ОРДЭН, ПЕРШАЯ ПАРТЫЯ ПСОЎ;

• ТЭЎТОНСКІ ОРДЭН І ПРУСЫ;• КРЫЖАЦКІЯ “РЭЙЗЫ” НА

ЛІТВУ;• ГРУНВАЛЬДСКІ БОЙ.

Вялікі паварот (пачатак)• Чырвоная Армія, ачысціўшы сваю краіну ад нямецкіх

захопнікаў, гоніць іх на Захад. Скончыўся многавяковы Drang nach Osten ідзе драп nach Westen.

• Куды ідзе Чырвоная Армія? У логава звера, гаварылі мы, каб дабіваць ворага на яго тэрыторыі. На яго?..

• Вось першая нямецкая тэрыторыя Усходняя Прусія, браніраваны кулак, або, як кажуць самі немцы, выцягнуты на Усход палец, які паказвае немцам, куды яны павінны імкнуцца. Усходняя Прусія частка той Прусіі, якая ўвасабляе ў сабе ўсю Германію. Прусак лічыць сябе самым нямецкім немцам і звысока глядзіць на іншых сваіх землякоў саксонцаў, баварцаў, аўстрыйцаў. Усё адмоўнае, што ёсць у германскай нацыі ганарлівасць, самавыхваленне, жорсткасць, прагнасць ўсё гэта ў першую чаргу сканцэнтравана ў прусаках.

• Чыім імём так ганарыцца прусак? Чужым, крадзеным. Такога народу нямецкіх прусакаў на свеце не было, а было літоўскае племя Прусы. Панаехалі сюды ўселякія германскія авантурнікі тэўтоны, саксы, швабы, не меўшыя ні бацькаўшчыны, ні свайго сталага імя, і праглынулі прусаў разам з іх зямлёй. А цяпер і ганарацца імём Прусаў і Прусіяй.

• “Вайна – гэта нацыянальны промысел Прусіі “, сказаў калісьці Мірабо. І ў часе цяперашней вайны мы ўбачылі, як Прусія зрабілася велізарным разбойніцкім гняздом, куды бандыты звозілі рабоў і награбленае дабро з усяго света. Чужое дабро, чужая праца, чужое імя, чужая зямля ... Ці не занадта чужога? Вось калі робяцца зусім зразумелымі словы вядомага французскага гісторыка Э.Лавіса: “Прусія гэта ёсць германская дзяржава, створаная па-за межамі Германіі”....

Шлях з цемры• У 1948 годзе выходзіць

першая частка аўтабіяграфічнай аповесці Янкі Маўра “Шлях з цемры”. Другая частка датуецца 1956 г., трэцяя –1957 г. “Аповесць “Шлях з цемры”, – адзначала даследчыцца творчасці Янкі Маўра Э.С.Гурэвіч – у пэўным сэнсе выніковая “галоўная” кніга пісьменніка, бо працаваў ён над ёй доўга, пакутліва, амаль усё жыццё і раскрыўся тут як мастак надзвычай поўна і самабытна”

Усе тры часткі выйшлі разам на беларускай мове толькі ў 1975 годзе ў зборы твораў.

• Кожная з трох частак адпавядае тром важным перыядам жыцця пісьменніка: гады дзяцінства, вучоба ў рамесным вучылішчы, навучанне ў настаўніцкай семінарыі.

• Гэты твор можна паправу аднесці да мемуарыстыкі, літаратуры ў жанры non-fiction, якая сёння мае вялікую папулярнасць, бо дазваляе апынуцца разам з аўтарам ў той эпохе, якую ён апісвае, адчуць яе атмасферу, стаць сведкам сацыяльных, эканамічных і палітычных з’яў.

“...Фантазія – вялікая сіла. Без фантазіі самы светлы розум быў бы сляпы...”

• Янка Маўр таксама лічыцца пачынальнікам беларускай навукова-фантастычнай літаратуры для дзяцей. Да гэтага жанру належаць творы “Вандраванне па зорках” (1927 г.), “Аповесці будучых дзён” (1932г.), “Фантамабіль прафесара Цылякоўскага” (1955г.). Фантастыкай мінулага можна лічыць і самы першы твор Янкі Маўра “Чалавек ідзе” (1927 г.).

Публіцыстыка• Янка Маўр актыўна

супрацоўнічае з газетамі, часопісамі. Шмат яго нарысаў і фельетонаў можна знайсці на старонках “Вожыка”, публіцыстычных артыкулаў у газете ЛІМ на розныя тэмы:

• “У доларавай пятлі”, “У гасцях у дзядулі Тома”, “Гадавальнік японскіх мікробаў”, “Шэфілд-Варшава”, “Пакт вайны, а не пакт міру” і інш.

З ліста Янкі Маўра да Якуба Коласаад 1.07.50 :

• “...ЦК пастанавіла рэарганізаваць “ЛІМ” выдаваць два разы ў тыдзень, арганізаваць новыя аддзелы, у тым ліку міжнародны аддзел пад кіраўніцтвам Янкі Маўра, адным словам зрабіць газету падобный да “Литературнай газеты”. Сабралі нас, інструкціравалі, а потым... Масква адмовіла павялічыць асігнаванне. Нашы хлопцы кажуць, што Трумэн выратаваўся ад бяды, якую яму рыхтаваў Маўр...”

У 1946 годзе дачка Янкі Маўра Наталля стала жонкай сына Якуба Коласа Міхася

З ліста Якуба Коласа да Янкі Маўра, С.М.Міцкевіча ад 10 снежня 1950 г., Масква

• Сват, сват, Господь Саваоф!• Дарагая свацця і ўнучак Сяргей!• Вельмі быў усцешаны тваім пісьмом, мой дарагі

сваце. Прачытаўшы яго, я пачуў, нібы апынуўся дома сярод сваіх сяброў і знаёмых. Мне так захацелася моцна-моцна абняць і прыгарнуць да сэрца нашага маленькага філосафа... Сяргейка мой, Сяргейка! Абнімаю і цалую цябе. Я буду часта і з вялікім задавальненнем глядзець на жалезную дарогу, якую ты нарысаваў, і буду чакаць таго дня, калі змагу сесці ў поезд, у той вагон, што ты нарысаваў чырвоным карандашом. Але калі гэта будзе, я не ведаю. Раней Новага года з бальніцы мяне не выпусцяць...

Якуб КоласМайму Свату

Янку МаўруДай, Божа, прыбытку,

дабра майму свату,Няхай ідзе радасць у яго хату.

Няхай будзе ліху яго безгалоўе,А я за сватава вып’ю здароўе Кульну сабе чарку і ... маўчок...

Дык дзякуй жа, сваце, за каньячок!

Якуб Колас

Наш Бог вялікі свят!Жыві ж і ты, мой сват!

А каб закончыць справу гэту Падай, браток мой, мне анкету.

Калі радзіўся, колькі жыў,Як ты пасціў і як ты піў.

Сям’я Якуба Коласа

Вялікая сям’я Янкі Маўра

Ліст Янкі Маўра да Алеся Якімовіча13/ ІІІ - 45

• Алесь! Да мяне дайшлі чуткі, што там у вас надумаліся адзначыць маё дваццацігадовае існаванне ўрачыстым партрэтам у журнале “Беларусь” і артыкулам майго прысяжнага біёграфа і крытыка А.Якімовіча. Шчыра кажуцы цяпер усё гэта не надта цікавіць мяне, а з прычыны, яб якой я зараз буду казаць, нават раздражае.

• На маім вяку лаялі мяне досыць і хвалілі нямала. Ды вось бяда: я аніяк не мог разабраць, што мне прыемней чытаць пахвалу, ці лаянку? Скончыў тым, што перастаў чытаць і тое і другое. Таму я аж да гэтага часу не чытаў заметкі аба мне ў “Літаратурнай энцыклапедыі”, хоць і трымаў гэты том у руках.

• Чаму лічыцца “неприличным” упамянуць, напрыклад, што “Амок” (і “Пекла”) выйшаў на Украіне, друкаваўся ў Амерыцы? Ці гэта наогул ганебны факт, ці толькі ў дачыненні Маўра?

• Чаму сорамна адзначыць, што “Сын вады” друкаваўся ў Чэхаславакіі, а “Слёзы Тубі “ у Англіі?. Ёсць пераклады на польскую і літоўскую мовы.

• А што ганебнага, скажам, у тым, што беларускія чытачы ў розных канцах Саюза шлюць мне пераклады на рускую мову: “ТВТ” – з Ленінграда, “Амок” – з Вязьмы, “У краіне райскай птушкі” – з Каўказа? Усюды падкрэсліваецца, што мае чытачы толькі дзеці, а больш дарослыя не могуць і ў рукі ўзяць. А чаму нельга ўпамянуць, што самым першым чытачом быў Купала? ( і сам мне не раз казаў і жонка кажа).

• А чым не цікава, што ў адным партызанскім атрадзе на Палессі адзінай і галоўнай кнігай былі “Палесскія рабінзоны”? (сведка мастак Бойка). Я думаю, каб гэта тычылася не Маўра, то напэўна было-б сказана, што Горкі зацікавіўся “ТВТ” і запрасіў мяне персанальна на з’езд.

• Усе такія рэчы і дэталі і самі досыць цікавыя, і ажыўляюць сухі артыкул, і даюць пэўную характарыстыку аўтару і яго творам. Але я і ўявіць сабе не магу, каб хто-небудзь адважыўся сказаць аб гэтым у друку. Гэта-ж срам!

• Вось чаму ніхто, у тым ліку і ты, ніколі не “інтэр’юіраваў” мяне, не цікавіўся жывымі доказамі. Вось чаму і мяне не цікавяць казённыя артыкулы.

• Ці было дзе сказана аб маёй рабоце ў піянерскім друку : “сувязь з масамі”, уселякія вопыты апавяданні-задачы, перапіска і інш?

Свае недахопы я ведаю:

• досыць шурпаты і сухаваты стыль; няма ў ім той пявучасці, як скажам, у Лынькова.

• Празмерная скупасць у апісаннях; калі я зраблю адзін ці два мазка, то болей ужо не магу мне здаецца, што будзе нудна. Мая проза чыста апавядальная, а не “мастацкая” (апісальная).

• Небагаты слоўнік.• Уплывы крыху залішней

“впечатлительности”, якая часам адводзіць у бок.

• Гэты гістарычны дакумент я пішу табе на той выпадак, калі табе прыдзецца пісаць артыкул пасля маёй смерці. Тады будзе цікава ведаць, як глядзеў сам нябожчык на сваю справу. Тым болей, што тады ўжо будзеш мець права і пахваліць

• К сему руку приложил Я.Маўр.

• Адзін капітан тут у Маскве казаў (у прысутнасці Данілы), што ён калісь у Мінску вывучаў беларускую мову толькі для таго, каб мець магчымасць прачытаць кнігі Маўра.

• Вось дзе беларусізацыя!

З ліста да Веры Сурскай ад 22.11.51

…А я адчую задавальненне, калі праз х год, без мяне ўжо, хтосьці “адкрые”

Маўра....