6
7 Актуальна Ю.А.Базыкін: — Для пачатку нам, педагогам, было б карысна самім сабе даць адказ на пытанне: а якіх бацькоў мы б хацелі бачыць у школе? За гады работы на- стаўнікам я для сябе вылучыў некаль- кі тыпаў бацькоў. Першы тып — гэта бацькі, якім неабходна выключна ін- фармацыя аб адзнаках; якія прыхо- дзяць на бацькоўскія сходы, гартаюць класны журнал і ўсё. Другі тып — гэта бацькі, пазіцыя якіх — “Калі трэба, клічце!”. Яны могуць дапамагчы зра- біць рамонт, з’ездзіць разам з класам на экскурсію. А ёсць бацькі, якіх я ад- ношу да трэцяга тыпу і якія разам з на- стаўнікамі займаюцца сутворчасцю, удзельнічаюць у праектнай дзейнасці. Адны настаўнікі бацькоў трэцяга тыпу адкрыта пабойваюцца і гавораць ім: “Не перашкаджайце нам працаваць са сваімі ідэямі”. Але так робяць пасіў- ▶ ▶ ▶ 8—9 стар. Пачуйце Пачуйце адно аднаго! адно аднаго! Ніна Іванаўна НІКІЦІНА, ды- рэктар гімназіі № 23 Мінска; Кацярына Уладзіміраўна АС- МОЛЬСКАЯ, намеснік дырэк- тара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 1 Ашмян; Наталля Юліянаўна ВАРАБЕЙ, педагог-псіхолаг сацыяльна- педагагічнага цэнтра Савец- кага раёна Мінска; Юрый Аляксандравіч БАЗЫКІН, настаўнік англійскай мовы сярэдняй школы № 5 Салігор- ска; Іна Іванаўна ДУБАТОЎКА, на- стаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 9 Жодзі- на; а таксама намеснікі галоўна- га рэдактара “Настаўніц- кай газеты” Уладзімір Ула- дзіміравіч ФАЛАЛЕЕЎ і Наталля Аляксееўна КАС- ТЭНКА, якія прадстаўлялі на сустрэчы пазіцыю бацькоў. ныя настаўнікі, якія прыходзяць у школу і адыходзяць дадому са званком. Іншыя ж педагогі такіх бацькоў толькі вітаюць. У нашай школе, напрыклад, у кожным праекце, які мы ажыццяў- ляем, заўсёды ёсць месца для бацькоў усіх тыпаў. Прычым знаходзіцца гэтае месца не дома, дзе яны дапамагаюць дзецям вывучыць словы ці сшыць кас- цюм, а на сцэне. Апошні раз я са сваімі дзецьмі арганізаваў гістарычную кру- гасветку — своеасаблівую інтэрактыў- ную віктарыну, якую весела назвалі “У бой ідуць адны старыя”. Пакуль ка- манды рыхтаваліся да выступлення, мы вырашылі праверыць, наколькі добра ведаюць гісторыю і памятаюць літаратуру таты і мамы. Уявіце сабе карціну: на сцэне стаяць бацькі, на якіх сыплюц- ца пытанні са школьнай праграмы, а яны чырва- неюць, цяжка ўздыха- юць і не ведаюць куды дзець вочы, у той час як побач стаяць дзеці, якія ведаюць адказы. Эфект уразіў! Нельга забывацца пра тое, што сярод баць- коў шмат прафесіяналаў у розных сферах, якія мо- гуць дапамагчы зрабіць любы праект неверагодна цікавым, арганізаваць эк- скурсіі ў свае працоўныя калектывы, напрыклад. Чым не форма ўзаема- дзеяння? У.У.Фалалееў: — Але ж трэба разу- мець, што ўсе бацькі не могуць быць творцамі! Я, напрыклад, з жахам уяўляю сабе кар- ціну, калі б усе таты і мамы пачалі фан- таніраваць ідэямі. І мне шкада таго настаўніка, у якога ў класе ўсе бацькі належалі б да трэцяга тыпу. Натварыць можна такога… Як і ў любым калекты- ве, у класе павінны быць розныя баць- кі: і якія дапамогуць з рамонтам, і якія з задавальненнем адправяцца ў паход, і якія актыўна падключацца да праект- най дзейнасці, да сутворчасці. Ю.А.Базыкін: — Канечне! Гэтае дзяленне вельмі ўмоўнае. Дзеці, бацькі, настаўнікі — усе мы розныя. Таму галоўнае тут — ад кожнага па здольнасцях. Калі дзіця ведае, што ў яго атрымліваецца тан- цаваць, то ў нашых праектах яно тан- цуе, калі яно любіць спяваць — спя- вае. З бацькамі тое ж самае. Толькі тады боршч будзе смачным, калі мы пакладзём у яго шмат розных інгрэды- ентаў… Н.І.Нікіціна: — Я працавала настаўнікам да 40 га- доў, потым была намеснікам дырэкта- ра і ўжо 11 гадоў узначальваю навучаль- ную ўстанову. У мяне ёсць дзеці і ўнукі. Я гэта да таго, што магу глядзець на ўзнятую праблему як з педагагічнага, так і з бацькоўскага пункта гледжання. Дык вось я заўсёды баялася настаўні- каў, якія пра сваіх вучняў казалі “мае дзеці”. Мне здаецца, што існуючая сёння праблема ўзаемадзеяння баць- коў і настаўнікаў пачалася тады, калі адбылася падмена іх місій. Вы можа- це любіць сваіх вучняў, як родных дзя- цей, але ўспрымаць іх у першую чаргу павінны як тых, з кім вы прафесіянал. Яны не вашы дзеці, яны вашы вучні! Не імкніцеся стаць ім другім татам ці мамай, для гэтага ў іх ёсць бацькі, не падмяняйце паняцці, побач з вучня- мі будзьце прафесіяналамі і паводзь- це сябе адпаведна. Напрыклад, у ЗША нянечка ў дзіцячым садку не мае права ўвогуле дакрануцца да дзіцяці, не мае права нават накрыць яго коўдрай, калі яно заснула раскрытым, ці папрасіць даесці, калі бачыць, што малое з’ела зусім мала. Я была ў Кітаі, там тое ж самае: існуе мяжа, за якую ты як педа- гог пераходзіць не маеш права, бо гэта ўжо абавязкі выключна бацькоў. Як дырэктар гімназіі я баюся дзвюх крайнасцей. Адну я ўжо агучыла — гэта калі настаўнік мае занадта цёплыя, бліз- кія зносіны з вучнямі. Дру- гая — калі настаўнік праз- мерна холадна ставіцца да іх. І я выступаю за тое, каб місіі бацькоў і настаўнікаў не зводзіліся ў паралель і не падмяняліся. Мая любоў да дзіцяці не прадвызначана прафесіяналізмам. Ю.А.Базыкін: — Трымаць сябе ў пэў- ных рамках, не перасту- паць рысу... А дзе гэтая рыса? Кім яна вызнача- на? Не дарэмна ж дарос- лым кажуць: будзьце ў душы крыху дзецьмі! Калі чую выраз “апусціцца да ўзроўню дзіцяці”, заўсё- ды адказваю, мы не апус- каемся да ўзроўню дзяцей, мы падымаемся да яго. І я не бачу нічога дрэнна- га ў тым, што калі мы ра- зам рыхтуемся да якога- небудзь конкурсу, а потым на ім перамагаем, то ад ра- дасці пачынаем абдымацца прама на сцэне… У.У.Фалалееў: — Як бацька, я, напрыклад, не ха- цеў бы, каб паміж маім дзіцем і на- стаўнікам былі такія цёплыя ўзаемаад- носіны. Гэта занадта адкрыта. Н.Ю.Варабей: — Трэба разумець, што любоў бывае рознай. Можа быць любоў бацькоў да дзіцяці, і можа быць любоў настаўніка да сваіх вучняў. Кожная з іх мае права на існаванне. І калі ў чалавека ў сэр- цы любві хапае на ўсіх, хто знаходзіцца побач, і ён шчыра дзеліцца ёю з усімі, то што ў гэтым дрэннага? Н.І.Нікіціна: — Хацела б паведаміць пра яшчэ адну крайнасць у паводзінах педаго- га на прыкладзе з уласнага жыцця. Гэта было даўно, але ўсё ж такі… Прыхо- дзіць аднойчы са школы без настрою мой малодшы сын, ён тады ў чацвёр- тым класе вучыўся. Прыносіць папер- ку, якую раздала ўсім настаўніца і па- прасіла напісаць звесткі аб бацьках, а калі бацькі ў разводзе, на месцы адна- го з іх паставіць прочырк. А мы толькі з мужам развяліся. Сын не мог на месцы таты паставіць доўгую рысу, вось і быў без настрою. Тады я яму сказала: “Як гэта прочырк? Так, мы развяліся, але ў цябе ёсць тата!”. І напісала ўсе неабход- ныя даныя і пра яго, і пра сябе. Разу- мееце? Настаўнік часам з-за свайго не- прафесіяналізму ці раўнадушша можа прычыніць вучню боль, а потым здзіў- ляюцца, чаму той яго недалюблівае. А ці можа ён любіць таго, хто стаў прычы- най яго нязручнасці ў школе? Вучань павінен быць упэўненым у тым, што ў школе, дзе няма бацькоў, настаўнік — яго першы абаронца і што ў навучальнай установе пакрыўдзіць яго не дадуць нікому. І.І.Дубатоўка: — Існуюць крайнасці і ў паводзінах бацькоў у адносінах да сваіх дзяцей. Адна з іх — калі яны абагаўляюць сваё дзіця і дазваляюць яму абсалютна ўсё, так званыя залюбленыя дзеці. Адзін з іх вучыцца ў маім першым класе. Гэта хлопчык, які не ведае слова нельга, дома яму дазволена ўсё. Але сваё я ён актыўна пачаў праяўляць у дзіцячым калектыве, што іншым дзецям, канеч- не, не спадабалася. Я вырашыла пага- варыць адзін на адзін з яго татам, калі той прыйшоў яго забіраць, на што ў адказ пачула: “Я вам яго прывёў, вось і выхоўвайце яго самі. Дома ў нас праб- лем ніякіх няма!”… Н.І.Нікіціна. Ю.А.Базыкін. Адказнасць за выхаванне сучасных дзяцей па-ранейшаму ляжыць на двух сацыяльных інстытутах — сям’і і школе. І наўрад ці іх узаемадзеянне сёння можна назваць ідэальным і бесклапотным. Бацькі па-рознаму ставяцца да школы, па-рознаму бачаць сваю ролю ў арганізацыі выхаваўчай работы ў ёй, па-рознаму выхоўваюць дзяцей… Настаўнікі скардзяцца на спажывецкае стаўленне бацькоў да школы, занепакоены нізкім узроўнем агульнай і педагагічнай культуры сям’і… Як у такой сітуацыі пачуць адно аднаго? Як прыйсці да разумення, што бацькі і настаўнікі не канкурэнты, не апаненты, а менавіта партнёры? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні на сустрэчы за круглым сталом у канферэнц-зале “Настаўніцкай газеты” шукалі:

Shosty Dzen 153

Embed Size (px)

DESCRIPTION

Shosty Dzen 153

Citation preview

Page 1: Shosty Dzen 153

7Актуальна

Вы наш гонар,

землякі!

Ю.А.Базыкін:— Для пачатку нам, педагогам,

было б карысна самім сабе даць адказ на пытанне: а якіх бацькоў мы б хацелі бачыць у школе? За гады работы на-стаўнікам я для сябе вылучыў некаль-кі тыпаў бацькоў. Першы тып — гэта баць кі, якім неабходна выключна ін-фармацыя аб адзнаках; якія прыхо-дзяць на бацькоўскія сходы, гартаюць класны журнал і ўсё. Другі тып — гэта баць кі, пазіцыя якіх — “Калі трэба, клічце!”. Яны могуць дапамагчы зра-біць рамонт, з’ездзіць разам з класам на экскурсію. А ёсць бацькі, якіх я ад-ношу да трэцяга тыпу і якія разам з на-стаўнікамі займаюцца сутворчасцю, удзельнічаюць у праектнай дзейнасці. Адны настаўнікі бацькоў трэцяга тыпу адкрыта пабойваюцца і гаво раць ім: “Не перашкаджайце нам праца ваць са сваімі ідэямі”. Але так робяць пасіў- ▶ ▶ ▶ 8—9 стар.

ПачуйцеПачуйце

адно аднаго!адно аднаго!

Ніна Іванаўна НІКІЦІНА, ды-рэктар гімназіі № 23 Мінска;

Кацярына Уладзіміраўна АС-МОЛЬСКАЯ, намеснік дырэк-тара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 1 Ашмян;

Наталля Юліянаўна ВАРАБЕЙ, педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнага цэнтра Савец-кага раёна Мінска;

Юрый Аляксандравіч БАЗЫКІН, настаўнік англійскай мовы сярэдняй школы № 5 Салігор-ска;

Іна Іванаўна ДУБАТОЎКА, на-стаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 9 Жодзі-на;

а таксама намеснікі галоўна-га рэдактара “Настаўніц-кай газеты” Уладзімір Ула-дзіміравіч ФАЛАЛЕЕЎ і Наталля Аляксееўна КАС-ТЭНКА, якія прадстаўлялі на сустрэчы пазіцыю бацькоў.

ныя настаўнікі, якія прыходзяць у школу і адыходзяць дадому са званком. Іншыя ж педагогі такіх бацькоў толькі вітаюць. У нашай школе, напрыклад, у кожным праекце, які мы ажыццяў-ляем, заўсёды ёсць месца для бацькоў усіх тыпаў. Прычым знахо дзіцца гэтае месца не дома, дзе яны дапамагаюць дзецям вывучыць словы ці сшыць кас-цюм, а на сцэне. Апошні раз я са сваімі дзецьмі арганізаваў гістарычную кру-гасветку — свое асаблівую інтэрактыў-ную віктарыну, якую весела назвалі “У бой ідуць адны старыя”. Пакуль ка-манды рыхтаваліся да выступлення, мы вырашылі праверыць, наколькі

добра веда юць гісторыю і памятаюць літаратуру таты і мамы. Уявіце сабе карціну: на сцэне стаяць бацькі, на якіх сыплюц-ца пытанні са школьнай праграмы, а яны чырва-неюць, цяжка ўздыха-юць і не ведаюць куды дзець вочы, у той час як побач ста яць дзеці, якія ве даюць адказы. Эфект уразіў! Нельга забывацца пра тое, што сярод баць-коў шмат прафесіяналаў у розных сферах, якія мо-гуць дапамагчы зрабіць любы праект неверагодна цікавым, арганізаваць эк-скурсіі ў свае працоўныя калектывы, напрыклад. Чым не форма ўзаема-дзеяння?

У.У.Фалалееў:— Але ж трэба разу-

мець, што ўсе бацькі не могуць быць творцамі! Я,

напрыклад, з жахам уяўляю сабе кар-ціну, калі б усе таты і мамы пачалі фан-таніраваць ідэямі. І мне шкада таго настаўніка, у якога ў класе ўсе бацькі належалі б да трэцяга тыпу. Натварыць можна такога… Як і ў любым калекты-ве, у класе павінны быць розныя баць-кі: і якія дапамогуць з рамонтам, і якія з задавальненнем адправяцца ў паход, і якія актыўна падключацца да праект-най дзейнасці, да сутворчасці.

Ю.А.Базыкін:— Канечне! Гэтае дзяленне вельмі

ўмоўнае. Дзеці, бацькі, настаўнікі — усе мы розныя. Таму галоўнае тут — ад кожнага па здольнасцях. Калі дзіця ведае, што ў яго атрымліваецца тан-цаваць, то ў нашых праектах яно тан-цуе, калі яно любіць спяваць — спя-вае. З бацькамі тое ж самае. Толькі тады борш ч будзе смачным, калі мы

па кладзём у яго шмат розных інгрэды-ентаў…

Н.І.Нікіціна:— Я працавала настаўнікам да 40 га-

доў, потым была намеснікам дырэкта-ра і ўжо 11 гадоў узначальваю навучаль-ную ўстанову. У мяне ёсць дзеці і ўнукі. Я гэта да таго, што магу глядзець на ўзня тую праблему як з педагагічнага, так і з бацькоў скага пункта гле джання. Дык вось я заўсёды баялася настаўні-каў, якія пра сваіх вучняў казалі “мае дзеці”. Мне здаецца, што існуючая сёння праблема ўзаемадзеяння баць-

коў і настаўнікаў пачалася тады, калі адбылася падмена іх місій. Вы можа-це любіць сваіх вучняў, як родных дзя-цей, але ўспрымаць іх у першую чаргу павінны як тых, з кім вы прафесіянал. Яны не вашы дзеці, яны вашы вучні! Не імкніцеся стаць ім другім татам ці мамай, для гэтага ў іх ёсць бацькі, не падмяняйце паняцці, побач з вучня-мі будзьце прафесіяналамі і паводзь-це сябе адпаведна. Напрыклад, у ЗША нянечка ў дзіцячым садку не мае права ўвогуле дакрануцца да дзіцяці, не мае права нават накрыць яго коўдрай, калі яно заснула раскрытым, ці па прасіць даесці, калі бачыць, што малое з’ела зусім мала. Я была ў Кітаі, там тое ж самае: існуе мяжа, за якую ты як педа-гог перахо дзіць не маеш права, бо гэта ўжо абавязкі выключна бацькоў.

Як дырэктар гімназіі я баюся дзвюх крайнасцей. Адну я ўжо агучыла — гэта калі настаўнік мае занадта цёплыя, бліз-кія зносіны з вучнямі. Дру-гая — калі настаўнік праз-мерна холадна ставіцца да іх. І я выступаю за тое, каб місіі бацькоў і настаўнікаў не зводзіліся ў паралель і не падмяняліся. Мая любоў да дзіцяці не прадвызначана прафесіяналізмам.

Ю.А.Базыкін:— Трымаць сябе ў пэў-

ных рамках, не перасту-паць рысу... А дзе гэтая рыса? Кім яна вызнача-на? Не дарэмна ж дарос-лым кажуць: будзьце ў душы крыху дзецьмі! Калі чую выраз “апусціцца да ўзроўню дзіцяці”, заўсё-ды адказваю, мы не апус-каемся да ўзроўню дзяцей, мы падымаемся да яго. І я не бачу нічога дрэнна-га ў тым, што калі мы ра-зам рыхтуемся да якога-небудзь конкурсу, а потым на ім перамагаем, то ад ра-дасці пачынаем абдымацца прама на сцэне…

У.У.Фалалееў: — Як бацька, я, напрыклад, не ха-

цеў бы, каб паміж маім дзіцем і на-

стаўнікам былі такія цёплыя ўзаемаад-

носіны. Гэта занадта адкрыта.

Н.Ю.Варабей: — Трэба разумець, што любоў бывае

рознай. Можа быць любоў бацькоў да

дзіцяці, і можа быць любоў настаўніка

да сваіх вучняў. Кожная з іх мае права

на існаванне. І калі ў чалавека ў сэр-

цы любві хапае на ўсіх, хто знаходзіцца

побач, і ён шчыра дзеліцца ёю з усімі,

то што ў гэтым дрэннага?

Н.І.Нікіціна:— Хацела б паведаміць пра яшчэ

адну крайнасць у паводзінах педаго-га на прыкладзе з уласнага жыцця. Гэта было даўно, але ўсё ж такі… Прыхо-дзіць аднойчы са школы без настрою мой малодшы сын, ён тады ў чацвёр-тым класе вучыўся. Прыносіць папер-ку, якую раздала ўсім настаўніца і па-прасіла напі саць зве сткі аб бацьках, а калі бацькі ў разводзе, на месцы адна-

го з іх паставіць прочырк. А мы толькі з мужам развяліся. Сын не мог на месцы таты паставіць доўгую рысу, вось і быў без настрою. Тады я яму сказала: “Як гэта прочырк? Так, мы развяліся, але ў цябе ёсць тата!”. І напісала ўсе неабход-ныя даныя і пра яго, і пра сябе. Разу-мееце? Настаўнік часам з-за свайго не-прафесіяналізму ці раўнадушша можа прычыніць вучню боль, а потым здзіў-ляюцца, чаму той яго недалюблівае. А ці можа ён любіць таго, хто стаў прычы-най яго нязручнасці ў школе?

Вучань павінен быць упэўненым у тым, што ў школе, дзе няма бацькоў, настаўнік — яго першы абаронца і што ў навучальнай установе пакрыўдзіць яго не дадуць нікому.

І.І.Дубатоўка:— Існуюць крайнасці і ў паводзінах

бацькоў у адносінах да сваіх дзяцей. Адна з іх — калі яны абагаўляюць сваё

дзіця і дазваляюць яму абсалютна ўсё, так званыя залюбленыя дзеці. Адзін з іх вучыцца ў маім першым класе. Гэта хлопчык, які не ведае слова нельга, дома яму дазволена ўсё. Але сваё я ён актыўна пачаў праяўляць у дзіцячым калектыве, што іншым дзецям, канеч-не, не спадабалася. Я вырашыла пага-варыць адзін на адзін з яго татам, калі той прыйшоў яго забіраць, на што ў адказ пачула: “Я вам яго прывёў, вось і выхоўвайце яго самі. Дома ў нас праб-лем ніякіх няма!”…

Н.І.Нікіціна.

Ю.А.Базыкін.

Адказнасць за выхаванне сучасных дзяцей па-ранейшаму ляжыць на двух сацыяльных інстытутах — сям’і і школе.І наўрад ці іх узаемадзеянне сёння можна назваць ідэальным і бесклапотным. Бацькі па-рознаму ставяцца да школы,па-рознаму бачаць сваю ролю ў арганізацыі выхаваўчай работы ў ёй, па-рознаму выхоўваюць дзяцей… Настаўнікі скардзяцца на спажывецкае стаўленне бацькоў да школы, занепакоены нізкім узроўнем агульнай і педагагічнай культуры сям’і… Як у такой сітуацыі пачуць адно аднаго? Як прыйсці да разумення, што бацькі і настаўнікі не канкурэнты, не апаненты, а менавіта партнёры? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні на сустрэчы за круглым сталом у канферэнц-зале “Настаўніцкай газеты” шукалі:

Page 2: Shosty Dzen 153

8 Актуальна

Бацькі сёння вельмі розныя. Роз-ныя па ўзросце, сацыяльным статусе, амбіцыях. Але ўсе аднолькава хочуць, каб іх дзіця вучылася толькі на выдат-на, было лепшым у самых розных сфе-рах. Мала хто разумее, што ўсе выдат-нікамі быць не могуць і што сваё дзіця трэба ўспрымаць і любіць такім, якое яно ёсць. Я спрабую данесці да іх, што кожнае дзіця — гэта цуд, а каб цуд зда-рыўся, неабходна прыкласці пэўныя намаганні і бацькам, і настаўнікам.

Літаральна зусім нядаўна ў нас была першая сутворчасць з бацькамі пер-шакласнікаў — мерапрыемства “Знаём-цеся, гэта мы!”, падчас якога я пра-панавала сем’ям у адвольнай форме прэзентаваць сваю сям’ю. Некаторыя бацькі адразу адмовіліся. Некаторыя на мерапрыемства прыйшлі проста памаў-чаць. Але радуе, што палова сем’яў усё ж адгукнулася і настолькі творча прад-ставіла свае сем’і, вам не перадаць сло-вамі! Але паведаміць пра сваю сям’ю была магчымасць у кожнага дзіцяці, на-ват тых, чые баць кі не прыйшлі. Адна з дзяўчынак намалявала сваю сям’ю — тату, маму і сястрычку. А сябе не… Дзеці не вінаваты ў тым, што некаторыя баць-кі не разумеюць, што зрабіць дзяцей па-спяховымі адной толькі школе не пад сілу — у гэтым жаданні настаўнікі і баць-кі павінны быць разам.

Н.І.Нікіціна: — Мне вельмі падабаецца выраз

“Хотите Вы или не хотите ли, но дело, товарищи, в том, что прежде всего мы родители, а все остальное — потом”. Вельмі часта ў сваіх дзецях бацькі хо-чуць рэалізаваць свае няспраўджа-ныя мары, не разумеючы таго, што ім гэта не трэба. Бацькі сёння вельмі клапоцяцца аб адзнаках, забываючы-ся пра тое, што вышэйшая адукацыя зусім не гарант шчаслівага жыцця. З

ПачуйцеПачуйце◀ ◀ ◀ 7 стар.

іншага боку, іх можна апраўдаць: яны сталі сведкамі вялікай гістарычнай па-дзеі — распаду Савецкага Саюза, калі не ведалі, як жыць далей. Сёння яны імкнуцца даць сваім дзецям як мага больш, у тым ліку і вышэйшую аду-кацыю, такім чынам хаця б трохі аба-раніўшы іх у будучыні.

Н.Ю.Варабей: — Да бацькоў трэба данесці і тое,

што няправільна першае, аб чым пы-тацца, калі дзіця вяртаецца са шко-лы, — “Што ты сёння атрымала?”.

Гэта раўнаважна таму, што яно б пас-ля вяртання бацькоў з работы пытала-ся, колькі яны сёння зарабілі! Намно-га карэктней будзе спытаць, чаму яно сёння ў школе навучылася, што ціка-вага даведалася?

Як настаўніку дастукацца да баць-

коў? Вельмі добра ў гэтым сэнсе працу-

юць інтэрактыўныя спосабы (дыскусіі,

ролевыя гульні), калі бацькі — актыў-

ныя ўдзельнікі таго, што адбываецца,

а не проста пасіўныя гледачы ў зале.

Нядаўна я прапанавала бацькам адну

ролевую гульню па матэматыцы. Яны

павінны былі вывучыць дзесяць ліч-

баў на японскай мове. Аказваецца,

для людзей з вышэйшай адукацыяй,

а то і з дзвюма — гэта невера-

годная цяж касць. Яны казалі:

“Што ж мы тады ад сваіх дзя-

цей патрабуем!”. Ёсць рэчы,

якія на словах растлума чыць

даволі складана. З дапамогай

жа пэўных ролевых гульняў,

аказваецца, вельмі карысна

паставіць баць коў на месца

дзяцей.

Сёння ўзаемадзеянню сям’і

і школы вельмі не хапае доб-

разычлівых адносін. У нашай

школе працуе ацэначная сіс-

тэма, якая першапачаткова

ацэнь вае з пункта гледжання

“добра-дрэнна”. Інтэлекту-

альна сёння не кожны вучань

можа вучыцца на 9, 10, але

разві ваць асобасныя якасці —

гэта больш важна, чым адзна-

кі. Я была на стажыроўцы ў

Германіі, там у адной са школ

пазіцыя дырэктара такая: “Не

ўсе мо гуць вучыцца на выдат-

на, але ўсе павінны навучыц-

ца маральным якасцям, адказ-

ваць за свае ўчынкі”. Усім жа

сённяшнім вучням давядзец-

ца будаваць адносіны на ра-

боце, ствараць сем’і. Сёння

баць кі настолькі заклапочаны

адзнакамі, бо гэтым заклапоча-

на школа. Калі ў дзіцяці невысокія ад-

знакі, то не заўсёды ў школе яго хва ляць

за тое, што яно мае вынікі ў спорце ці

проста добрую душу.

У.У.Фалалееў:— Згодзен з тым, што сёння не ўсе

бацькі разумеюць, што добрыя адзнакі ў школе — не значыць паспяхо васць у жыцці. У мяне дзве дачкі — старэйшая ўжо студэнтка, а малодшая вучыцца ў сёмым класе. Калі старэйшая вучыла-ся ў школе, то не “зіхацела” ведамі па

ўсіх прадметах, але бра-ла мэтанакіраванасцю. Баць кі павінны дапа-магчы дзецям вызна-чыцца з будучай пра-фесіяй. Мы з ёй доўга абмяркоўвалі, куды яна пойдзе вучыцца. Прычым пачалі гава-рыць з ёй аб гэтым не ў 11 класе, а ў дзявятым. У дзясятым класе яна пайшла на курсы, у адзі-наццатым паступіла ў ліцэй і, хоць і не была выдатніцай, паступі-ла на бюджэт ва ўні-версітэт. Хаця былі такія дзеці, якія вучыліся лепш за яе. Падмяняюц-ца паняцці “выдатнік” і “паспяховы чалавек”.

Н.І.Нікіціна:— Я дырэктар гімназіі ўжо 11 гадоў. І

аналізуючы ўсе звароты да мяне і вусныя, і пісьмовыя, магу сказаць, што звязаных з нізкімі адзнакамі было ўсяго толькі пра-цэнтаў пяць. У той час як 80 працэнтаў зваротаў звязаны з непаважлівым стаў-леннем да дзіцяці. Не з тым, што паставілі нізкую адзнаку, а з тым, якім каментары-ем гэта ўсё суправаджалася.

Ю.А.Базыкін:— У што часам ператвараюцца

баць коўскія сходы? Чаму бацькі не прыходзяць на бацькоўскія сходы? Скажыце, а каму хочац-ца чуць, што ён няўда-лы бацька? Ён атрымлі-вае гэтую інфармацыю, прычым прылюдна. Калі ў першым класе баць-кі прыходзяць актыў-на, масава, усе ў добрым настроі, то далей пра-цэнт наведвання баць-камі баць коўскіх сходаў пачынае па даць. Баць-кам часта проста шкада губляць свой час. Проста яны бачаць, што сутвор-часці не адбываецца, што ідзе вертыкаль зносін “настаўнік — баць кі”, і баць кі паціху ад школы адыходзяць. І запрасіць іх зноў, паказаць, што іх дзіця паспяховае і на многае здоль-нае, што яно развіваецца, што яно тво-рыць, — у гэтым, напэўна, задача кож-нага настаўніка.

Кантакты з бацькамі губляць нель-га. Мы бяром дзяцей у пятым кла-се. Будучы класны кіраўнік павінен знаёміцца з баць камі сваіх будучых вучняў, калі яны вучацца яшчэ ў трэцім ці чацвёртым класе. Магчыма, нават пераняць сістэму работы з бацькамі ў настаўніка пачатковых класаў.

Як бы было здорава, калі б у шко-ле была аформлена так званая зала чакання. Ну павінна ж быць у школе месца, дзе б маглі сустракацца бацькі і настаўнікі. Спецыяльнае месца. Не ў калідорах, не ў лабаранцкіх, не ў на-стаўніцкіх. Зала чакання, дзе магла б адбыцца шчырая гутарка.

Н.І.Нікіціна:— Сутнасць непаразумення паміж

школай і сям’ёй, на мой погляд, у тым, што школа ў апошні час ператварыла-ся ў нейкі элітарны клуб, куды бацькоў выключна выклікаюць.

У.У.Фалалееў.

Н.Ю.Варабей.

Часам бацькі ігнаруюць баць-

коўскія сходы па той прычыне, што

пачынаюцца яны ў 18.30 і працягнуц-

ца могуць да 22.00. У нашай гімназіі

гэтае пытанне вырашылася наступ-

ным чынам.

У 18.00 у канферэнц-зале збіраюц-

ца дырэктар гімназіі, уся адміністра-

цыя, старшыня бацькоўскага камітэта

і класныя кіраўнікі. Мы гаворым пра

вынікі работы, абмяркоўваем, чым

будзем жыць далей, якія пытанні не-

абходна вырашыць з бацькамі.

Такім чынам, роўна ў 18.30 пачы-

наюцца бацькоўскія сходы, а ў 19.30

усю кампанію, з якой мы збіраліся

перад іх пачаткам, чакаю ў сябе ў ка-

бінеце, дзе ўжо абмяркоўваем тое, як

прайшлі сходы, ці ёсць пытанні, якія

патра буюць неадкладнага вырашэння.

Атрымліваецца, што рэгламент баць-

коўскіх сходаў дакладна вызначаны,

і мамы не ся дзяць да позняга вечара,

думаючы, як ім паспець яшчэ прыга-

таваць вячэру дзецям.

І яшчэ адна заўвага. Скажыце, калі

ласка, як афармляецца пратакол баць-

коўскага сходу? Хто ў канцы яго ставіць

свой подпіс? Старшыня бацькоў-

скага камітэта і сакратар. Правільна?

Атрымліваецца, што згодна з гэтым,

весці бацькоўскі сход павінен адпа-

ведна хто? Старшыня бацькоў скага

камітэта! А праводзіць хто? Класны

кіраўнік. Тады, можа, мы і не баць-

коўскія сходы праводзім? А праводзім чарговы ўрок для бацькоў?..

У.У. Фалалееў:— Хацеў бы падтрымаць ідэю пра-

водзіць бацькоўскія сходы не як звы-чайна — за партамі, а за круглым ста-лом, дзе б усе адчувалі сябе на роўных. Мне, як бацьку, у гэтым сэнсе пашан-цавала. У адной з дачок падчас усіх баць коўскіх сходаў мы сядзелі за вя-лікім сталом. Праблемы, каб хтосьці з бацькоў ціхенька сядзеў сабе на апош-ніх партах і маўчаў, у нас проста не іс-навала.

І.І.Дубатоўка:— Усім бацькам падабаецца люба-

вацца сваім дзіцем, асабліва калі яно выступае на сцэне.

Таму трэба знайсці такую нішу для дзіцяці, дзе яно зможа сабе пра-явіць. Канечне, бацькі пойдуць з дзі-цем у школу, калі яно іх папросіць, таму трэба зрабіць так, каб само дзіця ззадавальненнем і цікавасцю ўдзельні-чала ў арганізаваным мерапрыемстве.

І.І.Дубатоўка.

Page 3: Shosty Dzen 153

9Актуальна

Ю.А.Базыкін:— Дадам, што дзіця, як правіла, баіц-

ца выйсці на сцэну, саромеецца ў чымсь-ці ўдзельнічаць. Але калі яго ў гэты час за руку трымае мама ці тата — наколькі павышаецца яго ўнутраная матывацыя! Перад імі яно не хоча ўдарыць тварам у гразь. Бацькі — тое ж самае. Ім такса-ма захочацца праявіць сябе, каб быць для свайго дзіцяці прыкладам. Выкажу яшчэ такую думку: настаўнік, працую-чы з дзіцем, умацоўвае сям’ю. Магчы-ма, гэта можа падацца камусьці пара-доксам, але школа прызвана павялі чыць рэальны час знаходжання дзіцяці з яго бацькамі. Таму што дома ім проста няма калі быць разам: дзіця робіць дамаш-няе заданне, бацькі займаюцца сваімі справамі. І, напэўна, падчас школьных мерапрыем стваў бацькі па-іншаму па-чынаюць глядзець на сваё дзіця, мацне-юць сяброўскія сувязі паміж імі.

Нам заўсёда трэба памятаць пра тое, што ў школе мы гадуем не выдат-нікаў, а гарманічна развітых асоб. І ў гэтай справе мы без бацькоў — ніяк, але і яны без нас — нікуды. Аўтары-тэт павінен быць і ў адных, і ў другіх. Дзіця заўсёды бачыць і адчувае, што настаўнік любіць сваю прафесію, што гарыць ёю і працуе не толькі за зарпла-ту. Бацькі таксама, калі ўбачаць у на-стаўніку шчырае жаданне “запаліць” і раскрыць кожнае дзіця, паверце, яны будуць толькі дзвюма рукамі “за”, бу-дуць самі прыходзіць і дапамагаць.

Н.І.Нікіціна:— Паважаныя калегі, давайце адка-

жам сабе на пытанне: што сёння баць-кі не даруюць школе? У першую чаргу хамства ў адносінах да іх дзіцяці, непа-вагу да асобы таго, каго яны лічаць са-мым-самым. Адна з самых дзейсных форм работы з бацькамі сёння — гэта прапаноўваць ім адкрытасць, дэманс-траваць тое, што сёння робіць школа. Але разам з тым быць у гэтай адкры-тасці вельмі асцярожнымі. Зайдзіце сёння ў сацыяльную сетку “УКантак-це” і даведаецеся пра сябе і сваю наву-чальную ўстанову шмат чаго новага.

Адносіны павінны быць выбудава-ны ў першую чаргу прафесійна, а не на эмоцыях.

Н.Ю.Варабей: — Адзін са шляхоў вырашэння

праблемы недаверу бацькоў да на-стаўнікаў і наадварот — дыялог паміж імі. Наконт інтэрнэту: аднойчы мая дачка прыходзіць са школы і расказвае, як дзеці даведаліся пра тое, што адна з настаўніц заходзіць на іх старонкі ў сацыяльнай сетцы і чытае іх статусы і паведамленні адно аднаму. У дзяцей адразу ўзнікла негатыўная рэакцыя: як так, а што яна хоча там знайсці, дзей-нічаючы быццам спадцішка...

У.У.Фалалееў:— А настаўніку ніхто не можа заба-

раніць гэта рабіць! З якой мэтай? Гэта не павінна дзяцей цікавіць. У мяне была крыху іншая сітуацыя. Я такім жа чынам аднойчы выпадкова трапіў на старонку сваёй дачкі і пасля таго, як прачытаў усё тое, што там напісана, сур'ёзна пагутарыў з дачкой. І цяпер яна думае, што там піша. Бацькі павін-ны растлумачыць дзецям, што іх любі-мыя сайты — гэта публічныя рэсур-сы, куды можа зайсці і прачы таць усё, што там напісана, хто заўгодна. Трэба тлумачыць дзецям, што там нельга пі-саць гадасці, пошласці і кагосьці абра-

адно аднаго!адно аднаго!жаць. І іх зусім не павінна цікавіць тое, з якой мэтай на іх старонку заходзіць настаўнік. Гэта не іх асабістая прасто-ра.

Н.А.Кастэнка:— Я хацела б прывесці гісторыю

са свайго жыцця, дзе дыялог паміж школай і сям’ёй адбыўся і мы ўсё ж такі пачулі адно аднаго. Напрыкан-цы мінулага навучальнага года мая дачка, якая вучыцца ў звычайнай школе, прыходзіць і расказвае пра тое, што іх клас будзе расфарміра-ваны. Пытаюся: “Чаму?” — і ў ад-каз чую, што паведамілі дзецям: з класным кіраўніком не працяг ваюць кантракт. Тады я спытала ў дачкі, як дзеці адрэагавалі на такую навіну. Высветлілася, што многія нават пла-калі. Бацькі звярнуліся па тлумачэн-ні да дырэктара школы. Нас пачулі і назначылі час сустрэчы, падчас якой паведамілі, што класны кіраўнік дрэнна спраўляўся са сваімі абавяз-камі, клас самы дрэнны ў паралелі, да таго ж у наступным навучальным годзе нашай паралелі не хопіць мес-ца, каб займацца ў першую змену… Добра, што ў нашым класе ўсе баць-кі даволі актыўныя. Мы сказалі, што супраць рашэння расфарміра ваць клас і што гэта па большай частцы праблема адміністрацыі, а для нас, бацькоў, галоўнае, каб нашы дзеці не плакалі, прыходзячы са школы і рас-казваючы такія навіны. Наша суст-рэча скончылася тым, што мы заклі-калі дырэктара пайсці нам насустрач. Дырэктар школы пачула нас, за што мы ёй вельмі ўдзячны. Сёння ў нас цудоўны класны кіраўнік, бацькі і дзеці задаволены. Але тая сітуацыя пераканала ўсіх у тым, што магчы-ма ўсё. Галоўнае — пачуць адно аднаго, а для гэтага трэба і баць кам, і настаўні-кам нават у самых складаных сітуацыях навучыцца першымі рабіць крок насуст-рач.

Н.І.Нікіціна:— Нам трэба ўсвя-

доміць адну рэч. Калі ў школу не прый-дзе настаўнік, яму можна будзе знайс-ці замену. Не прый-дзе дырэктар — на яго месца жадаючых знойдзецца чарга. А вось калі ў школу не прыйдуць вучні — не будзе і навучаль-най установы. Я на першае месца паставіла б не любоў да вучняў, а па-вагу. Калі я да сваіх вучняў у чацвёр-тым класе звярталася на “вы” — з мяне ўсе смяяліся. Але я і сёння ні-воднага свайго вучня на “ты” так і не назвала. Я часта кажу на педсаве-тах, што настаўнікам трэба ўсвядо-міць, што сёння бацькі “галасуюць нагамі” за тую ці іншую навучаль-ную ўстанову. Вось чаму атрымліва-ецца так, што ў адной школе — не-дабор вучняў, а ў другой — чарга. Што шукаюць бацькі, акрамя пра-фесіяналізму настаўнікаў? Яны шу-каюць не любоў, яны яе самі дзецям дадуць, яны шукаюць атмасферу, дзе дзіцяці бу дзе ўтульна расці і дзе да яго ўсе будуць ставіцца з павагай.

Н.А.Кастэнка:— Прагучаў вы-

раз: школа стала

нейкім элітарным

закрытым клубам.

Я як маці такса-

ма хачу туды тра-

піць, я хачу быць

актыўным яго

ўдзель нікам. Толь-

кі паклічце! Я га-

това! Гатова быць

карыснай школе.

Але толькі пры ад-

ной умове: разам

з кіраўнікамі гэта-

га элітарнага клу-

ба я хачу мець па-

важлівыя зносіны

на роўных і зусім не

хачу, каб у сучаснай

школе мне хтось-

ці чытаў натацыі ці

нудныя лекцыі пра

тое, як мне выхоўваць сваё дзіця. У

школе я хачу знайсці партнёраў.

І.І.Дубатоўка:— Адным з прапанаваных для аб-

меркавання на круглым стале пытан-

няў было: дзе мяжа ўмяшальніцтва

баць коў у вучэбна-выхаваўчы працэс?

Я адразу ўзгадала, як на баць коўскім

сходзе ў маёй дачкі настаўніца сказала:

“Усе вы прафесіяналы ў сваіх справах

і ніхто з вас не пусціць мяне на сваю

работу са словамі “Навучыце мяне, як

мне трэба працаваць”. Ні доктар мяне

не пакліча, ні будаўнік... Таму давай-

це дамовімся, што ў школе вы не бу-

дзеце гаварыць настаўніку, які таксама

прафесіянал, як яму трэба ву чыць дзя-

цей!”. Сказана было рэзкавата, але гэ-

Н.А.Кастэнка.

тае пытанне яна з бацькамі адразу зня-

ла.

У.У.Фалалееў: — Мы прыйшлі да таго, з чаго

пачалі нашу размову. Бацькі не

павінны ўмешвацца ў святая свя-

тых — у адукацыйны працэс. Гэта,

калі хочаце, своеасаблівая чор-

ная скрынка. Тое ж самае можна

ска заць і пра настаўнікаў, якія не

павінны ўмешвацца ў сямейныя

адносіны. Я зараз маю на ўвазе ў

тым ліку і залішнюю бліз касць вуч-

ня і настаўніка. Гэта не сямейныя

адносіны, але яны насцярож ваюць

бацькоў, якія пачынаюць адчуваць

канкурэнцыю.

К.У.Асмольская:— Я як намеснік па выхаваўчай ра-

боце не магу не сказаць аб тым, што адукацыйны працэс — гэта яшчэ і вы-хаванне. А ў выхаванні без бацькоў мы — нікуды абсалютна. Мы будзем, як ужо сказалі, блукаць у цемры і сту-кацца ў зачыненыя дзверы. Таму баць-кі павінны быць заўсёды побач з намі, а мы з імі. Канечне, узаемная павага, удзячнасць за тое, што даверылі нам сваіх дзяцей. Дарэчы, у нашай школе штогод напярэдадні Каляд адбываец-ца вялікі канцэрт, дзень падзякі баць-кам.

У.У.Фалалееў:— Я сабе запісаў адзін такі выраз.

Бацькі лічаць, што яны ведаюць, як працуе настаўнік. Але пры гэтым, як працуе настаўнік, яны якраз-такі і не ведаюць. Уся бяда ў тым, што многія настаўнікі не могуць дастой-на паказаць ступень сваёй работы, свайго супрацоўніцтва. А бацькі не могуць прадэманстраваць свае ся-мейныя адносіны. Я лічу, што абодва бакі павінны стварыць умовы для дэ-манстрацыі, паказаць, што робіцца ў сям’і і што робіцца ў школе, але зра-біць гэта так, каб адно аднаму не су-пярэчыла.

Ю.А.Базыкін: — Я лічу, што кожнае дзіця можа

быць паспяховым. Калі настаўнікі і бацькі будуць паважаць адно аднаго, прыслухоўвацца адно да аднаго і ра-зам займацца сутворчасцю, супра-цоўніцтвам, дапамагаць адно аднаму ва ўсім і паважаць работу адно адна-го, мы прыйдзем да таго, што ў на-шых дзяцей раскрыюцца крылы. Мы ж імкнёмся да аднаго і таго ж — каб нашы вучні і дзеці вылецелі з гнязда, упэўнена расправіўшы свае крылы, а мы, дарослыя, любаваліся іх жыццё-вым палётам.

Марына ПЫРКОВА.

Фота Алега ІГНАТОВІЧА.

P.S. Паважаныя чытачы, прапа-ноўваем вам працягнуць дыскусію па ўзнятых на круглым стале пытаннях. Вашы думкі, разважанні, рэальныя гі-сторыі, прыклады добрага ці не вельмі ўдалага супрацоўніцтва сям’і і школы, дзейсныя шляхі пераадолення супярэч-насцей паміж імі дасылайце на адрас [email protected]. Самыя цікавыя з іх будуць надрукаваны!

К.У.Асмольская.

Page 4: Shosty Dzen 153

10 Практыкум

Але спачатку некалькі слоў пра тое, што з’явілася перадумовай для нараджэн-ня гэтага праекта. Школа, якая пача-

ла сваю гісторыю ў 1993 годзе, знаходзіцца, як кажуць, далёка не ў самым прэстыжным мікрараёне горада. Суседзі — сацыяль-на-педагагічны цэнтр, турма, дашкольны дзіцячы дом, асацыяцыя дзяцей-інвалідаў… Школе не заставалася нічога іншага, акра-мя як узяць на сябе не толькі адукацыйную і выхаваўчую функцыю, але і функцыю сацыя-культурнага цэнтра, дзе ў штодзённай рабо-це акцэнт рабіўся бы менавіта на бацькоў, на супрацоўніцтва з імі і, канечне, на духоў-на-маральнае выхаванне навучэнцаў. Свед-чаннем таго, што ў навучальнай установы ўсё атрымліваецца ў гэтым кірунку, што яна не проста функцыянуе, а менавіта развіва-ецца, з’яўляюцца пастаянныя добрыя вынікі на рэспубліканскіх конкурсах. Адзін з апош-ніх — сёлетні праект “Суботні савет”.

Мэта праекта: фарміраванне адзі-най выхаваўчай прасторы ў шосты школьны дзень праз сумесную праектную дзей насць вучняў, педагогаў і бацькоў. Педагогі ў гэ-тай прасторы ажыццяўляюць як педагагіч-нае, так і духоўна-маральнае суправаджэн-не сям’і.

“Суботні савет”: не НАД“Суботні савет”: не НАД

Паважаныя чытачы, прадстаўляем вашай увазе праект, які заняў другое месца на рэспубліканскім конкурсе на лепшую арганізацыю шостага школьнага дня. Яго аўтары — намеснікі дырэктара па вучэбнай і выхаваўчай рабоце агульнаадукацыйнай сярэдняй школы № 9 Жодзіна Марыя Іванаўна Далецкая і Святлана Антонаўна Яворская — упэўнены, што “прыжыцца” і быць карысным ён зможа амаль у кожнай навучальнай установе. Карыстайцеся, калі ласка!

Задачы праекта:� ініцыіраваць і арганізаваць рэаліза-

цыю інфармацыйных, творчых, адукацый-ных, пазнавальных, сацыяльна значных, гульнёвых праектаў на 1, 2 і 3 ступенях агуль-най сярэдняй адукацыі;

� уцягнуць бацькоў у сумесную з педаго-гамі і вучнямі выхаваўчую дзейнасць у шосты дзень тыдня;

� садзейнічаць павышэнню ўзроўню выхаванасці вучняў і паляпшэнню эмацы-янальнага клімату ў сем’ях школьнікаў пры дапамозе ўключэння духоўна-маральнай кампаненты ў сістэму выхаваўчай дзейнасці ўстановы адукацыі і ў сямейнае выхаванне.

Удзельнікі праекта: педагогі, вуч-ні, бацькі ўстановы адукацыі “Жодзінская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 9”.

Перыяд ажыццяўлення праекта: вера-сень 2010 года — май 2011 года.

Актуальнасць праектаСучасныя падыходы да адукацыйна-

га працэсу суб’ектам адукацыі і выхавання вызначаюць не дзіця, а сям’ю. Адным з вы-рашальных фактараў вызначэння стратэгіі работы з бацькамі ў шосты школьны дзень у жодзінскай сярэдняй школе № 9 стала работа па рэалізацыі двухгадовага аблас-нога педагагічнага праекта “Духоўна-ма-ральнае выхаванне школьнікаў на айчын-ных праваслаўных традыцыях у сістэме

выхаваўчай дзейнасці ўстановы адукацыі”.Асноўныя святы, фестывалі, калектыўныя

творчыя справы ў рамках праекта былі ўклю-чаны ў сістэму выхаваўчай дзейнасці шко-лы і праходзілі ў асноўным у шосты школь-ны дзень. Работа ў рамках праекта дазволіла павысіць псіхолага-педагагічную культуру бацькоў, стымуляваць іх цікавасць да супра-цоўніцтва са школай.

Для аб’яднання намаганняў дзяцей і да-рослых у дасягнен-ні адукацыйных, інфармацыйных, ма-ральных задач па іні-цыятыве бацькоў-скай грамадскасці і па рашэнні Саве-та школы быў рас-працаваны агуль-нашкольны праект пад назвай “Субот-ні савет”. Сутнасць яго ў тым, каб пра-доўжыць сумесную дзейнасць школы і бацькоў па арганіза-цыі эфектыўнага, са-цыяльна значнага, пазнавальнага і ка-рыснага адпачынку ў суботні дзень тыдня, каб праз праектную дзейнасць у аргані-зацыі выхаваўчай работы рэалізаваць творчы патэнцыял

дзіцяці, павысіць узровень яго пазнавальнай актыўнасці, вучэбнай матывацыі, садзейні-чаць эмацыянальнай ураўнаважанасці і ўпэў-ненасці ва ўласных магчымасцях, уключыць бацькоў у працэс выхавання асобы дзіцяці.

Для арганізацыі работы па рэалізацыі праекта быў створаны штаб, у склад яко-га ўвайшлі на роўных правах вучні, педагогі і бацькі.

Рэалізацыя праекта дазволіла:� актыўна ўключыць у выхаваўчы працэс

як дзяцей, так і дарослых, выйсці на супра-цоўніцтва з дзяржаўнымі структурамі і ар-ганізацыямі пры планаванні і ажыццяўленні праектных ідэй;� перадаць вучням пэўны аб’ём ведаў,

выпрацаваць у іх уменні самастойна авалод-ваць ведамі і выкарыстоўваць іх на практыцы;� развіваць камунікатыўныя ўменні і на-

выкі;� распрацаваць алгарытм пакрокавай

дзейнасці суб’ектаў выхаваўчага працэсу па рэалізацыі канкрэтных падпраектаў.

Структура праекта ўключае 6 падпра-ектаў*:

“Гісторыя аднаго фотаздымка”, “Маё святое імя”, “Кветкі для роднай школы”, “Баць коўская субота”, “У пачатку было Сло-ва”, “Букет здароўя”._____________

*Пад падпраектам маецца на ўвазе ініцыіра-ваны і рэалізаваны праект у асобнай паралелі.

Прэзентацыя падпраекта “Гісторыя аднаго фотаздымка”.

Патрабаванні да рэалізацыі пад-праектаў

— Фармулёўка значнай у творчым, практычным ці даследчым плане праб-лемы.

— Стварэнне спрыяльных умоў для дзейнасці вучняў, педагогаў і бацькоў.

— Уцягванне ў праектную дзей-насць на ўсіх яе этапах бацькоў.

— Арганізацыя неабходнай дапа-могі педагогаў вучням і бацькам на ўсіх этапах праектай дзейнасці.

— Прадстаўленне вынікаў праект-най дзейнасці ў шосты дзень тыдня ў сумеснай дзейнасці педагогаў, вучняў і іх бацькоў у форме такіх мерапрыемс-тваў, як свята, фестываль, літаратурна-гістарычны часопіс, творчая прэзента-цыя, канферэнцыя, конкурс даследчых работ, тэматычная вечарына.

Дзейнасць штаба па рэалізацыі праекта

Асноўная мэта дзейнасці штаба за-ключаецца ў арганізацыі работы вуч-няў, педагогаў і бацькоў па распрацоў-цы і рэалізацыі падпраектаў у розных узроставых групах.

Сярод яго задач: — ініцыіраваць інфармацыйныя,

творчыя, адукацыйныя, пазнавальныя, Марыя Іванаўна Далецкая.

сацыяльна значныя, гульнёвыя падпраекты на 1, 2 і 3 ступенях агульнай сярэдняй аду-кацыі;

— вучыць класных кіраўнікоў, школьнікаў і бацькоў праектнай дзейнасці пры дапамозе творчай вучобы;

— аказваць метадычную, арганізацый-ную, псіхалагічную дапамогу ўдзельнікам падпраектаў; забяспечваць супрацоўніцтва і сутворчасць з бацькамі ў працэсе рэаліза-цыі падпраектаў.

З канкрэтнымі прапановамі па праект-най дзейнасці штаб выходзіць на орган са-макіравання той ці іншай паралелі (куды ўваходзяць вучні, педагогі і бацькі), дзе яны разглядаюцца, абмяркоўваюцца і пачынаец-ца распрацоўка падпраекта.

Алгарытм дзей-насці штаба ў аргані-зацыі падпраектаў за-ключаецца ў:� аналізе школь-

нага плана выхаваўчай і ідэалагічнай работы і планаванні падпраек-таў ва ўзроставых гру-пах;� пастаноўцы

мэты і задач падпра-ектаў;� аказанні кан-

сультацыйнай і прак-тычнай дапамогі ўдзель нікам праекта;� аналізе вынікаў,

выяўленні праблем, вызначэнні шляхоў развіцця і ўдаскана-лення.

Асаблівае месца ў працэсе стварэн-ня падпраектаў ад-водзіцца бацькам, іх удзе л можна акрэс-ліць наступным чынам:� азнаямленне з новым відам дзейнасці

(матывавана ўстановачны этап);� калектыўнае планаванне дзейнасці па

рэалізацыі падпраекта (падрыхтоўча-дыяг-настычны этап);� аказанне дапамогі дзецям і настаўні-

кам у пошуку інфармацыі (практычны этап);� удзел у афармленні вынікаў падпраек-

таў (практычны этап);� спонсарская дапамога ў афармленні

вынікаў (практычны этап);� удзел у дэманстрацыі вынікаў (рэфлек-

сіўна-абагульняючы этап).

У практыцы работы штаба па арганіза-цыі праектнай дзейнасці на працягу наву-чальнага года шырока выкарыстоўвалася тэхналогія гуманістычнага выхавання, а так-сама методыка калектыўнай творчасці выха-вання, распрацаваная славутым педагогам І.П.Івановым. Калектыўная творчая дзей-насць вучняў і дарослых развівае ў педаго-гаў і бацькоў канкрэтныя здольнасці: веру ў

Бацькі маюць магчымасць убачыць сваё дзіця ў новай сацыяльнай ролі.

дзіця, у яго творчыя сілы і маральны патэн-цыял, уменне клапаціцца аб выхаванцах, да-памагаць і суперажываць ім, уменне слу хаць і чуць дзіця, гуманна ацэньваць не асобу, а ўчынкі, шукаць шляхі ўзаемазгоды і сутвор-часці. Такая супольная дзейнасць заўсё-ды накіравана на непасрэднае ўсебаковае ўзба гачэнне кожнага члена калектыву ўлас-ным вопытам узаемадзеяння з людзьмі, на сацыяльна значныя справы. Сэнс яе заклю-чаецца ў педагогіцы супрацоўніцтва: дзеці самі ставяць мэты, разам выпрацоўваюць план дзеяння, збіраюць неабходную інфар-мацыю, разам ажыццяўляюць задуманае, аналізуюць і ацэньваюць вынікі. Пазіцыя пе-дагога і бацькоў — не “над дзецьмі”, а побач з імі. Роля бацькоў — атрымаць дадатковую адукацыю ў пытаннях выхавання не толькі на словах праз адукацыйныя і інфармацыйныя формы работы, але і праз канкрэтную су-месную работу, агульны клопат. Бацькі ма-юць магчымасць убачыць сваё дзіця ў новай, незнаёмай для сям’і, сацыяльнай ролі вуч-ня, таварыша, творцы. Педагогі ў сумеснай дзейнасці атрымліваюць магчымасць ажыц-цяўляць педагагічнае і духоўна-маральнае суправаджэнне сям’і.

У рабоце штаба шырока выкарыстоўва-ецца праектная тэхналогія арганізацыі вы-хаваўчай дзейнасці, што дазваляе плана-ваць і каардынаваць работу па падпраектах

у класных паралелях, аналізаваць яе эфек-тыўнасць на кожным асобна ўзятым этапе, улічваць у будучай дзейнасці ўсе пазітыў-ныя моманты, пазбягаючы пры гэтым да-пушчаных раней недахопаў і памылак. Пра-ектная дзей насць дазваляе бачыць кожнага яе ўдзельніка, аказваць яму своечасовую кансультацыйную дапамогу.

Таксама на працягу ўсяго перыяду рэалі-зацыі агульнашкольнага праекта “Субот-ні савет” прымянялася інфармацыйна-ка-мунікатыўная тэхналогія. Школьнікі разам з бацькамі асвойвалі працэс стварэння прэ-зентацый, відэаролікаў, кожнае заключнае мерапрыемства па рэалізацыі падпраектаў суправаджалася музыкай, падабранай пры дапамозе спецыяльнай камп’ютарнай пра-

грамы пад кіраўніцтвам музычных работні-каў школы. Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій дазволіла правесці школьны фес-тываль анімацыйных фільмаў “Прамяністы анёл”. Вялікай дапамогай пры распрацоўцы падпраектаў быў інтэрнэт.

Арганізацыятворчай вучобы

У пачатку сваёй дзейнасці штаб старан-на вывучыў і прааналізаваў план выхаваўчай і ідэалагічнай работы школы, вылучыў тыя галіны выхаваўчай дзейнасці, якія найбольш падыходзяць для рэалізацыі праектаў. Былі вызначаны напрамкі праектнай дзейнас-ці: грамадзянска-патрыятычнае выхаван-не, развіццё творчых здольнасцей вучняў, пазнавальная дзейнасць, духоўна-мараль-нае выхаванне.

Для таго каб рэалізаваць задуманае, не-абходна было захапіць ідэяй класных кіраўні-коў, бацькоўскую грамадскасць, вучняў. Таму

Page 5: Shosty Dzen 153

11Практыкумбыў распрацаваны план навучання праект-най дзейнасці вучняў, бацькоў і педагогаў.

Найбольш важным момантам у падрых-тоўцы да праектнай дзейнасці была работа з бацькамі, якія па задуме павінны былі стаць самымі актыўнымі і непасрэднымі ўдзельні-камі праектнай дзейнасці шостага школьнага дня. Праз дзелавую гульню бацькі атрымалі практычныя навыкі арганізацыі праектнай дзейнасці, вызначылі сваю ролю ў працэсе рэалізацыі праекта. У вучобе бацькоў вялікую ролю адыгралі пасяджэнні бацькоўскага клу-ба “Калі мы разам”, бо на гэтых пасяджэннях абмяркоўвалася пытанне арганізацыі сумес-нага вольнага часу бацькоў і дзяцей, разгля-даліся ўмовы сумеснага адпачынку і творчасці на базе ўстановы адукацыі. У выніку супра-цоўніцтва бацькоў і педагогаў нарадзіўся пад-праект “Букет здароўя”, які быў рэалізаваны ў гэтым навучальным годзе. На канферэнцыі татаў “Роля бацькі ў выхаванні патрыёта і гра-мадзяніна сваёй Айчыны” быў разгледжаны краязнаўчы праект “Святыні роднага горада”. Бацькі атрымалі карысную інфармацыю аб значэнні хрысціянскай культуры ў выхаванні дзяцей у сям’і і ролі ў гэтым выхаванні татаў, прыйшлі да высновы аб неабходнасці адука-цыі і вучобы бацькоў у пытаннях духоўна-ма-ральнага выхавання.

Самымі ўдзячнымі слухачамі і выканаў-цамі ў ходзе навучання праектнай дзейнас-

Святлана Антонаўна Яворская.

ці былі вучні школы. Яны з задавальненнем планавалі на саветах школьныя мерапры-емствы, стваралі свае міні-праекты па ар-ганізацыйна-змястоўным напаўненні шоста-га школьнага дня, уносілі прапановы па рэалізацыі падпраектаў. Акцыя “Малюем ра-зам Каляды”, “Калядны боцік”, тэатраліза-цыя кнігі Л.Чарскай “Адзін за ўсіх”, праекты па кветкавым афармленні тэрыторыі школы, фестываль здароўя і фестываль анімацый-ных фільмаў — вось некаторыя дзіцячыя іні-цыятывы ў ходзе праектнай дзейнасці.

У выніку праведзенай падрыхтоўчай ра-боты ўстанова адукацыі прыступіла да рэалі-зацыі праекта “Суботні савет” па арганіза-цыі шостага школьнага дня праз праектную дзейнасць з прыцягненнем бацькоўскай гра-мадскасці.

Этапы рэалізацыі праекта

Падрыхтоўчы� аналіз агульнашкольнага плана выха-

ваўчай і ідэалагічнай работы на 2010/2011 навучальны год;

� вывучэнне запытаў бацькоў і вучняў;� вызначэнне тэмы праекта і абгрунта-

ванне яе актуальнасці;� работа з інфармацыйнымі крыніцамі;� вывучэнне праектнай тэхналогіі; скла-

данне плана практычнай рэалізацыі праек-та;

� абгрунтаванне практычнай значнасці вынікаў праекта;

� складанне плана навучання праектнай дзейнасці вучняў, бацькоў і педагогаў.

Практычны этап(ініцыіраванне школьных праектаў і ра-

бота па іх рэалізацыі)У выніку работы штаба былі прапанаваны

некалькі праектаў на розных ступенях агуль-

най сярэдняй адукацыі, якія адлюстроўвалі план выхаваўчай работы ўстановы адукацыі па асноўных напрамках. У гэтай рабоце разг-леджана некалькі рэалізаваных падпраектаў рознай накіраванасці:

� пошукавы падпраект “Гісторыя аднаго фотаздымка”;

� інфармацыйна-творчы падпраект “Маё святое імя”;

� інфармацыйна-даследчы падпраект “У пачатку было Слова”, прымеркаваны да Дня славянскага пісьменства і культуры;

� практыка-арыентаваны падпраект “Бацькоўская субота”;

� практыка-арыентаваны экалагічны падпраект “Кветкі для роднай школы”;

� інфармацыйны практыка-арыентава-ны падпраект “Букет здароўя”.

Большасць падпраектаў, рэалізаваных у шосты дзень тыдня, інфармацыйныя і вы-значаюць работу вучняў і іх бацькоў па зборы пэўнай інфармацыі аб якім-небудзь аб’екце ці з’яве, яе аналіз, інтэрпрэтацыю і прад-стаўленне.

Напрыклад, задача падпраекта “Маё святое імя” была ў тым, каб, вывучыўшы ў сумеснай дзейнасці з бацькамі і іншымі сва-якамі жыціе нябеснага апекуна, прадставіць сваім аднакласнікам, іншым бацькам, педа-гогам у цікавай форме жыціе святога. Ідэя

праекта была ў тым, каб сем’і даведаліся ка-рысную інфармацыю аб значэнні імені чала-века, аб уплыве імені на характар чалавека па хрысціянскім вучэнні аб нябесных апеку-нах, пазнаёміліся з жыціямі вялікіх людзей, якія сваёй святасцю садзейнічалі ўзмацнен-ню маральнага пачуцця ў народзе, паказвалі прыклад ахвярнасці, міласэрнасці, любові да бліжняга. Ініцыятарамі гэтага праекта вы-ступілі бацькі школьнікаў, якія займаюцца па праграме факультатыўных заняткаў “Асновы праваслаўнай культуры”. Вынікі праекта былі прадстаўлены ў форме сямейных творчых прэзентацый імён.

Мэта падпраекта “Бацькоўская субо-та” — адукацыя бацькоў у пытаннях заха-вання памяці роду, сямейных традыцый, азнаямленне вучняў сярэдніх класаў з гіс-торыяй праваслаўнай і каталіцкай традыцыі памінання родзічаў у адну з Усяленскіх баць-коўскіх субот. Вынікам гэтага праекта было стварэнне літаратурна-гістарычнага часо-піса “Дзмітрыеўская субота”. Падпраект доўжыўся ад Пакрова Прасвятой Багародзі-цы да Дзмітрыеўскай памінальнай суботы.

Бацькі, вучні і педагогі, якія ўдзельнічалі ў рэалізацыі праекта, пазнаёміліся з такімі вялікімі людзьмі славянскай гісторыі, веры і культуры, як Дзмітрый Данской, святы Сяр-гей Раданежскі, рускія волаты святыя Аляк-сандр Перасвет і Аслябя. Дзеці з педагога-мі падрыхтавалі тэатральную пастаноўку па матывах старонак аповесці Лідзіі Чарскай“Адзін за ўсіх”, пазнаёміліся з творчасцю ма-стакоў М.Несцерава, М.Авілава, Ю.Ракшы.

Работа ў праекце садзейнічала знаёмс-тву з гісторыяй славянскіх народаў, лепшы-мі творамі мастацтва, прывівала эстэтыч-ны густ, выхоўвала сапраўдную любоў да сваёй Айчыны, гатоўнасць стаць на яе аба-рону. Дзеці і дарослыя прычыніліся, дзякую-чы сумеснай дзейнасці, да самых запавет-

Бацькі — непасрэдныя ўдзельнікі ўсіх мерапрыемстваў у шосты школьны дзень.

ных галін чалавечага быцця: памяці роду, павагі і захавання сямейных традыцый. Менавіта таму эпіграфам праекта былі ўзяты словы вялікага Пушкіна: “Клянуся гонарам, што ні за што на свеце я не хацеў бы пра-мяняць Айчыну ці мець іншую гісто-рыю, акрамя гісторыі нашых прод-каў, той, якую Бог яе даў”.

Вялікі рэзананс у школе меў падпраект “Гісторыя аднаго фо-таздымка”, які дазволіў па-нова-му арганізаваць у школе пошукавую работу, накіраваную на выяўленне гістарычных фактаў удзелу ў Вялі-кай Айчыннай вайне членаў сем’яў нашых вучняў. Пасля збору-старту ў кожным класе, які пажадаў удзель-нічаць у праекце, у сем’ях быў выву-чаны сямейны фотаархіў, вызначаны сваякі, якія ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях Вялікай Айчыннай вайны, у партызанскім руху, былі відавоч-цамі акупацыі нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дзеці разам з бацька-мі сабралі матэрыялы аб гэтых сва-яках: фотаздымкі, успаміны, лісты, паштоўкі, рэчы таго часу. На асно-ве знойдзенага архіва ствараецца творчы партрэт выбранага ў сям’і

персанажа. Школьнікі прадстаўлялі на сваіх класных вечарынах памяці фотаматэрыялы, прэзентацыі, сачыненні, дакументальныя апісанні знойдзеных фактаў. У выніку праек-та былі знойдзены новыя імёны герояў Вялі-кай Айчыннай вайны, прааналізаваны рэаліі таго часу, ускрыты новыя факты аб вайне.

Новыя формы работы былі апрабаваны ў ходзе рэалізацыі інфармацыйна-даследча-га праекта “У пачатку было Слова”. Праб-лема, якая вырашалася ў гэтым праекце, — у наступным: вызначыць, ці ўплывае слова чалавека на навакольны свет, на іншых лю-дзей, расліны, жывёл. Выкананне праекта мела важнае значэнне ў маральным выха-ванні школьнікаў. Была вывучана інфарма-цыя аб паходжанні слова. На ўроках рускай мовы вызначылі этымалогію такіх слоў, як “спасибо”, “благодарю”, “благословение”, “благо” і інш. Вынікі праекта былі прадстаўлены на свяце славянска-га пісьменства і культуры.

У рамках заключнага мера-прыемства праекта педагогі пра-вялі ўрок духоўнасці “У пачатку было Слова”, вучні 3 класа паказалі інсцэ ніроўку і прэзентацыю аб жы-ціі святых роўнаапостальных Кіры-ла і Мяфодзія.

Падпраект “Букет здароўя” меў на мэце прыцягненне ўвагі баць коў да фарміравання патрэбы ў здаровым ладзе жыцця ў дзяцей не толькі ў школе, але і дома. Прабле-ма была сфармулявана наступным чынам: калі дзіця не мае перад са-бой дома пазітыўнага прыкладу ў здаровым ладзе жыцця, то яно ні-колі свядома не будзе клапаціц-ца аб сваім здароўі. Работа з баць-камі па вырашэнні гэтай праблемы была праведзена ў форме дзелавой гуль-ні, у працэсе якой баць кі выявілі асноўныя негатыўныя прычыны, якія перашкаджаюць правільнаму выхаванню дзяцей у сям’і ў ад-паведнасці з нормамі здаровага ладу жыцця: няправільнае харчаванне школьніка, неза-хаванне рэжыму дня, малая фізічная актыў-насць, шкодныя звычкі бацькоў, негатыў-ны эмацыянальны фон у сям’і. Бацькі разам з педагогамі выпрацавалі рэкамендацыі для сямейнага выхавання. Адначасова з бацька-мі вучні разам з настаўнікамі падбіралі і ап-рацоўвалі матэрыял для правядзення кір-машу здароўя. Агульнымі мерапрыемствамі дзяцей і дарослых былі конкурс малюнкаў “Школа — тэрыторыя здароўя” і таварысцкія сустрэчы па гульнявых відах спорту. Вынікі праектнай дзейнасці былі падведзены на кір-машы здароўя, дзе кожны клас прарэклама-ваў асноўныя прынцыпы фарміравання зда-ровага ладу жыцця, бацькі прадставілі свае рэкамендацыі.

У 2010/2011 навучальным годзе работа па добраўпарадкаванні тэрыторыі школы прыняла новыя формы дзякуючы распра-цаванаму “Суботнім саветам” падпраекту

Асаблівае месца ў працэсе рэалізацыі падпраектаў адводзіцца бацькам.

“Кветкі для роднай школы”. Увесь паса-дачны матэрыял вырошчваецца бацькамі і педагогамі школы. Малыя архітэктурныя формы вырабляюцца вучнямі і настаўніка-мі працоўнага навучання на ўроках працы і падчас летняй працоўнай практыкі. Вяд-зецца пастаянная фотаздымка кветнікаў у розныя поры года і месяцы з мэтай вы-яўлення знешняга эстэтычнага выгляду на працягу ўсяго вегетатыўнага перыяду.

Заключны этап (красавік — май 2011 года)

Створаны аўтарскія метадычныя матэ-рыялы і распрацоўкі па праектнай дзейнасці школьнікаў і ўзаемадзеянню з баць камі, раз-мешчаныя на сайце ўстановы адукацыі.

Праведзена анкетаванне бацькоў, вуч-няў і педагогаў па выніках праектнай дзей-насці ў рамках праекта “Суботні савет” ба-цькамі ў сістэму выхаваўчай дзейнасці школы.

Распрацаваны новы педагагічны пра-ект на 3 гады “Педагагічнае суправаджэнне

сям’і ў адукацыйнай прасторы ўстановы аду-кацыі”.

Вынік рэалізацыі праекта “Суботні савет”

Праектная дзейнасць у рамках шостага дня тыдня дазволіла ў цесным кантакце баць-коў, вучняў і педагогаў працаваць над фар-міраваннем сацыяльна значных, маральных якасцей асобы, якія характары зуюць гра-мадзяніна і патрыёта сваёй Айчыны. Важны той факт, што менавіта бацькі сваім прыкла-дам паказвалі, што такое:� саўдзел у справах і жыцці асобных лю-

дзей, грамадства і дзяржавы;� творчыя адносіны да справы;� уменне ставіць мэты і планаваць свае

дзеянні па іх дасягненні;� уменне прымаць самастойнае рашэн-

не;� уменне рабіць маральны выбар у кан-

тэксце жыццёвых сітуацый;� здольнасць быць гатовым да дзеянняў

на аснове пастаяннага творчага пошуку;� уменне працаваць у рознаўзроставым

калектыве, весці зносіны, сумесна выра-шаць пэўныя задачы.

дзецьмі, а ПОБАЧ з імі!дзецьмі, а ПОБАЧ з імі!

Page 6: Shosty Dzen 153

12 Музейная педагогіка

Матулін клопатПамятаеце, як у дзяцінстве кожную раніцу

нас будзілі, дапамагалі збірацца ў школу, клі-калі на кухню, дзе заўсёды чакаў смачны сня-данак, кантралявалі, ці ахайна мы апрануты, ці атрымліваем за вучобу добрыя адзнакі, ці свое часова выконваем дамашняе заданне? Гэты клопат з боку матулі быў для нас звычай-най з’явай. Здавалася, так і павінна быць, так бу дзе заўсёды. Таму ў тыя бесклапотныя часы мы не задумваліся, наколькі важнае месца ў нашым жыцці займае мама. Гэта ўжо цяпер, калі важныя рашэнні даво дзіцца прымаць са-

10 кастрычніка 2006 года ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна быў створаны музей маці — першы ў краіне. З таго часу ва ўстановах адукацыі было адкрыта яшчэ некалькі падобных музеяў, аднак салігорскі і да сённяшняга часу з’яўляецца лепшым. Гэта пацвярджаюць арыгінальна аформленая экспазіцыя, а таксама экскурсіі, якія выхоўваюць у наведвальнікаў паважлівыя адносіны да мамы і пераконваюць, што яна з’яўляецца для нас самым блізкім чалавекам.

СамаеСамаепершае словапершае слова

М.С.Мірашнічэнка, дырэктар Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна І.В.Скуратава і намеснік дырэктара Т.І.Савіцкая падводзяць вынікі дзейнасці музея за 2011 год.

В.П.Кучынская каля драўлянай каляскі.

мастойна, калі, вяртаючыся дадому пасля пра-цоўнага дня, гатуеш вячэру не толькі для сябе, але і для сваёй сям’і, далёкае шчаслівае дзя-цінства ўзгадваецца як чароўная казка. Кожны год дарослага жыцця чарговы раз пераконвае: няшмат знойдзецца людзей, якія будуць гэтак жа, як мама, клапаціцца пра цябе, перажы ваць за твае няўдачы і радавацца поспехам. Таму ня дзіўна, што першае слова, якое мы калісьці сказалі, было “мама”.

Героі нашага часу“Мама — галоўнае слова ў кожным

лёсе” — менавіта такім з’яўляецца дэвіз су-працоўнікаў Цэнтра творчасці дзяцей і мо-ладзі Салігорскага раёна, якія з мэтай выхавання ў наведвальнікаў музея маці па-важлівых адносін да сваіх матуль распраца-валі разам з навучэнцамі і іх бацькамі вялікую колькасць тэматычных экскурсій, музейных заняткаў, лекцый-размоў. “Мама — галоўнае слова ў кожным лёсе” — так называецца і мерапрыемства, якое найчасцей праводзіц-ца для экскурсантаў. З дапамогай вершаў, тэатралізаваных пастановак педагогі да-датковай адукацыі выхоўваюць у дзяцей го-нар за матуль, расказваюць пра жыццё мна-гадзетных сем’яў. А каб такое ўяўленне было як мага больш поўным, у музей запрашаюц-ца мамы-гераіні. Дзякуючы шчырай гутарцы з гэтымі жанчынамі, вучні пераконваюцца, што і ў наш час можна здзяйсняць гераічныя ўчынкі. Хіба жанчыны, якія ахвяруюць воль-ным часам і сваім здароўем дзеля дзяцей, не з’яўляюцца героямі нашага часу?

Добра, што подзвіг мацярынства пад-трымліваецца дзяржавай. Акрамя матэ-рыяльнай дапамогі, сацыяльных ільгот, жанчынам-маці, асабліва мнагадзетным, не-абходна і маральная падтрымка. Калі пад-лічыць, колькі цёплых, шчырых слоў у адрас мам выказваецца падчас экскурсій і занят-каў у салігорскім музеі маці, то атрымаец-ца даволі ўнушальная лічба — каля тысячы. Вось толькі некаторыя з іх: “У мамы самае добрае і ласкавае сэрца, самыя добрыя і ласкавыя рукі, якія ўмеюць усё. У яе верным і чулым сэрцы ніколі не згасае любоў. Коль-кі б ні было нам гадоў (пяць або пяцьдзясят), нам заўсёды патрэбна мама, яе пяшчота, ласкавы погляд. Шчаслівы той чалавек, які

з дзяцінства спазнаў мацярынскую любоў і клопат. І якая шчаслівая маці, калі дзеці ад-казваюць ёй узаемнасцю”.

Менавіта пра такіх матуль, якія дораць дзецям сваю любоў, і расказвае багатая му-зейная экспазіцыя. Яе галоўная асаблівасць — гімн-аповед жанчыне-маці, асабліва той, якая выхоўвае траіх і больш дзяцей. Мнагадзетныя мамы Салігоршчыны з’яўляюцца гераінямі кожнага з шасці раздзелаў экспазіцыі, створа-най па ініцыятыве салігорскай раённай аргані-зацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”, якую ўзна-чальвае Алена Палікарпаўна Козырава.

— У першым раздзеле расказваецца пра жыццё лепшых працаўніц, адзначаных дзяржаўнымі ўзнагародамі. Другі раздзел “Подзвіг мацярынскага сэрца” складаецца з двух падраздзелаў, якія паведамляюць пра жанчын, удзельніц Вялікай Айчыннай вай-ны, і жанчын, дзеці якіх з’яўляюцца абарон-цамі Айчыны, удзельнікамі лакальных войнаў. Трэці раздзел “Галоўнае прызванне — мама” таксама прадстаўлены двума падраздзеламі. Першы прысвечаны мнагадзетным сем’ям, другі — апякунскім і сем’ям, у якіх выхоўваюц-ца дзеці-інваліды. Знаёмства з лёсам гэтых жанчын, як знаёмства з сапраўдным подзві-гам. Пагадзіцеся, не кожны чалавек здольны выхоўваць дзяцей з асаблівасцямі псіхафізіч-нага развіцця, асабліва калі яны прыёмныя. Менавіта ў гэтым раздзеле знаходзіцца ін-фармацыя і пра адзінага мужчыну, біяграфія якога прадстаўлена побач з біяграфіямі жан-чын, — расказвае кіраўнік музея маці Марта Сяргееўна Мірашнічэнка.

“…Мой геній, мой тварэц!”

Пра Аляксандра Віктаравіча Артамонава варта сказаць асобна. Калі мужчына самас-тойна, без дапамогі жонкі, выхоўвае некаль-кіх дзяцей, да таго ж прыёмных, — гэта ў наш час, пагадзіцеся, рэдкая з’ява, амаль што не-верагодная. Таму нядзіўна, што пра Аляксан-дра Віктаравіча ведаюць многія жыхары Салі-горска. Нават вучні малодшых класаў, калі ўпершыню прыходзяць на экскурсію ў музей маці, на пытанне экскурсавода, ці чулі вы пра

гэтага чалавека, даюць станоўчы адказ. На жаль, пагаварыць з Аляксандрам Віктараві-чам ужо ніколі не давядзецца. Шкада, бо мно-гім педагогам-мужчынам карысна было б па-чуць некалькі парад ад чалавека, які не толькі самастойна забяспечваў матэрыяльны даб-рабыт сваёй вялікай сям’і, але і займаўся не менш важнай мужчынскай справай, якая ў нашы дні, на жаль, усё часцей перакладваец-ца на плечы жанчын, — выхаваннем дзяцей.

Якое яно — сапраўднае мужчынскае вы-хаванне? Частковы адказ на гэтае пытанне можна атрымаць, напрыклад, паслухаўшы ўспаміны людзей, якія асабіста ведалі Аляк-сандра Віктаравіча, асабліва яго прыёмных дзяцей. Пра тое, наколькі яны моцна любілі і паважалі свайго айчыма, сведчыць хаця б за-

галовак пісьма, якое напісаў яго сын Герман: “Мой татулечка, мой геній, мой тварэц!”. Ду-маю, не кожнае дзіця скажа ад шчырага сэр-ца такое свайму тату. Гэтыя словы трэба за-служыць цяжкай працай, бяссоннымі начамі, хваляваннямі, клопатам і сапраўднай баць-коўскай любоўю, не менш шчырай і моцнай, чым мацярынская.

Вось што аснова!Дарэчы, гэтае пісьмо — адзін з самых

каштоўных экспанатаў. Усяго асноўны фонд музейнай экспазіцыі налічвае 600 музейных прадметаў. З аднаго боку, не так ужо і мно-га, але з іншага, усе экспанаты музея маці, асабліва фотаздымкі, дораць экскурсан-там толькі радасны настрой. Дзякуючы ім, пераконваешся, што нягледзячы на жыц-цёвыя няўдачы і праблемы, ты, аказваец-ца, шчаслівы чалавек, паколькі, па-першае, ведаеш, што такое маміна любоў, а па-дру-гое, у цябе ёсць свая сям’я. Калі разгляда-еш на фота здымках радасныя твары мам, татаў, іх дзяцей, то чамусьці ўзгадваюцца

знакамітыя словы галоўнага героя “Но-вай зямлі”, праўда, яны неяк самі сабой перафра зуюцца, і атрымліваецца наступ-нае: “Свая сям’я — вось што аснова!”.

Для многіх герояў музея маці асновай з’яўляецца не проста сям’я, а мнагадзет-ная сям’я. Каб стварыць такія сем’і, нека-торым татам і мамам даводзілася прахо-дзіць праз многія жыццёвыя выпрабаванні. Вось якую гісторыю пра сям’ю Коўчураў паведаміла Марта Сяргееўна. Андрэй і Алена Коўчуры яшчэ да свайго шлюбу ма-рылі стварыць вялікую сям’ю. Аднак дзве цяжарнасці Алены скончыліся трагічна. Дыягназ урачоў быў як прыгавор. Каб не

разыкаваць сваім жыццём і жыццём будучых дзетак, яны вырашылі ўзяць на выхаванне дзяўчынку з прытулку. Для маладых бацькоў жыццё напоўнілася новым сэнсам. З часам Алена зноў зацяжарыла і нарадзіла здаровае дзіця. За гэтай дзяўчынкай на свет з’явілася другая, потым і трэцяя. І хто ведае, ці здарыў-ся б гэты цуд, калі б Андрэй і Алена не ўзялі на выхаванне дзяўчынку з прытулку. Мнагадзет-ныя бацькі лічаць гэта Божай ласкаю і ўпэўне-ны, што ў іх вялікай і дружнай сям’і яшчэ аба-вязкова з’явіцца хлопчык.

— У чацвёртым раздзеле “Гісторыя ста-наўлення і развіцця жаночага руху Салі-горшчыны”, які таксама складаецца з трох раздзелаў, расказваецца пра жанчын, якім прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін

Салігорска”, чые імёны занесены ў кнігу “Жанчыны Беларусі”. У гэтым раздзеле гаво-рыцца і пра дзейнасць салігорскай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын. Пра змест пятага раздзела гаво рыць яго назва — “Жанчыны-працаўніцы, якія праславілі Салі-горшчыну”, — працягвае экскурсію Марта Сяргееўна.

Гэта ўсё пра яеУ кожным раздзеле захоўваюцца цікавыя

экспанаты, якія выхоўваюць у наведвальнікаў павагу да жанчыны-маці. Аднак найбольшай папулярнасцю карыстаюцца прадметы з раз-дзела “Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка”. Экспанаты прыцягваюць увагу на-ведвальнікаў з першых хвілін знаходжання ў музеі. Калі дарослыя яшчэ стрымліваюць свае пачуцці, то вучні малодшых класаў забываюц-ца, як трэба паводзіць сябе ў музеі, і адразу бягуць да драўлянай калыскі-зыбкі, да хадун-ка, разглядваюць незвычайную драўляную ка-ляску з вёскі Мазалі Салігорскага раёна, у якой калісьці каталі маленькую Валю — сённяшня-га педагога дадатковай адукацыі Валянціну Паўлаўну Кучынскую.

— У гэтым раздзеле прадстаўлены прад-меты канца ХІХ стагоддзя, якія расказваюць пра колішні побыт жанчыны-маці. Самымі ці-кавымі з’яўляюцца вось гэтая калыска-зыб-ка з паяском, які жанчына прывязвала да нагі і такім чынам, не адцягваючыся ад дамашніх клопатаў, калыхала дзіця, хадунок, з дапа-могай якога дзяцей вучылі хадзіць, і вось гэ-тая драўляная каляска. Акрамя экспанатаў, гэты раздзел цікавы і прыкметамі. Аднойчы прыходзяць да нас госці і адразу ж пытаюц-ца: “Кажуць, у вашым музеі ёсць месца, дзе можна сфатаграфавацца, каб у цябе было шчаслівае сямейнае жыццё?”, — расказвае кіраўнік музея.

Па словах Марты Сяргееўны, усе музей-ныя мерапрыемствы (галоўная мэта якіх — навучыць наведвальнікаў пава жаць і цаніць усё тое, што звязана з мацярын ствам) праводзяцца ў залежнасці ад узросту на-ведвальнікаў. Напрыклад, для самых малень-кіх ладзіцца экскурсія ў форме вольнай раз-мовы “Мама, мамачка, мамуля!..”, а вось для старшакласнікаў праводзіцца ток-шоу “І гэта ўсё пра яе”. Акрамя таго, на базе музея ар-ганізоўваюцца наступныя мерапрыемствы: “Святло маці ззяе сусвету…”, творчая гуль-ня “У краіне дзяцінства”, вечары-сустрэчы з вядомымі землякамі, тэматычныя экскурсіі “У доме музыка гучала”, “Іх рукамі горад па-будаваны”, лекцыя-размова “У вайны нежа-ночае аблічча”, урок “Таямніцы беларускага ручніка”. Асаблівая атмасфера, у якой пра-водзяцца гэтыя мерапрыемствы, створа-на дзякуючы кіраўніку студыі “Скарбонка”, што дзейнічае пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна, Мікалаю Аляк-сеевічу Пратасеню, які на вялікіх фотаздым-ках-плакатах паказаў жыццё жанчыны — ад нявесты да бабулі.

У тым, што экскурсія па музеі маці не пакі-дае абыякавым ніводнага наведвальніка,

пераканаўся пасля таго, як пакінуў будынак Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Салігор-скага раёна. Накіроўваючыся на аўтавакзал, чамусьці вельмі захацеў патэлефанаваць маме, пацікавіцца пра яе справы, разам узга-даць некалькі яркіх момантаў са свайго далё-кага дзяцінства. Падчас цёплай размовы ад-крылася невялікая таямніца: аказваецца, і маім самым першым словам было “мама”.

Ігар ГРЭЧКА[email protected]

Фота аўтара.